Выніковы тэст. 7 клас. Прыназоўнік, злучнік, часціца, выклічнік




Дата канвертавання17.05.2016
Памер41.03 Kb.
 Выніковы тэст. 7 клас. Прыназоўнік, злучнік, часціца, выклічнік.


А.1. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць і прыназоўнік, і злучнік, і часціца.

1) О, ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шумнай, як крыгаход.

2) Вось бацькоўскі домік з высокім ганкам, а за домікам – садок.

3) Шум лесу – гэт апесні дрэў, а дрэвы пяюць і ў бязветранасць.

4) Саша стаяла на беразе і ўзіралася ў зарэчную цемру.

 

А. 2. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы злучнікам? Адзначце нумары правільных адказаў.

1) вытворныя ці невытворныя;

2) простыя ці састаўныя;

3) адзіночныя, паўторныя або парныя;

4) простыя, складаныя або састаўныя;

5) злучальныя або падпарадкавальныя.

 

А.3. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе прыназоўнік і пішуцца асобна.

1) імкнуцца (да) волі;

2) (да) волі вялікі будынак;

3) прыехаць (у) ночы;

4) (у) ночы зімовыя.

 

А. 4. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску.

1) Ужо развіднела _ але сонца хавалася яшчэ за лесам.

2) Плыве чорная ноч над зямлёй _ ды губляе зоры.

3) Снег закрыў рэчку так _ што і берагоў не відаць.

4) У садку некалькі яблынь, адна _ ці дзве грушы, а то ўсё вішні ды слівы.

 

А. 5. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх часціца пішацца асобна.

1) зноў (такі);

2) усё (ж) такі зразумеў;

3) пакуль (што) не змог;

4) (што) лета прыязджаў.

 

А. 6. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх трэба пісаць часціцу бы.

1) нядрэнна было …;

2) знайшлі … дарогу;

3) як … там ні было;

4) сказаў … ты яму.

 

А. 7. Адзначце нумары сказаў, дзе на месцы пропуску трэбапісаць часціцу не.

1) Чаго сабе … хочаш, таго другому … зыч.

2) Дзе я толькі … быў.

3) Ужо расы … следу нідзе.

4) Няма над возерам … ластавак, … чаек.

 

А. 8. Адзначце нумары сказаў, дзе часціца не пішацца асобна са словамі.

1) Нішто (не) парушае чароўнай цішыні.

2) (Не) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім і шчодрым сонцам.

3) Вячэрняе сонца, ідучы на спачын, залівала роўным, (не) яркім святлом

гарадскі парк.

4) Гнёзды журавы робяць на верхавых, (не) зарослых кустамі балотах.



А. 9. Адзначце нумары слоў, якія пішуцца з часціцамі праз злучок.

1) зараз (жа) адказаў;

2) даволі (такі) прыгожы;

3) так (то) яно так;

4) амаль (што) чужы.

 

А. 10. Адзначце сказы з выклічнікамі.

1) О, мова родная, дзівосная!

2) Вось гасцінец, дык гасцінец!

3) Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варт стары Талаш.

4) Алё! Люся? Добрай раніцы!

5) Ну, выйдзем, пагуляем.

 

В. 1. Запішыце назву часціны мовы, азначэнне якой прыведзена ніжэй.

Службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеясловаў.

 

В. 2. Знайдзіце словазлучэнне, у якім дапушчана памылка (ужыванне прыназоўніка, склон назоўніка). Запішыце гэтае словазлучэнне правільна.

1) хадзіць па пакоях;

2) пайсці ў магазін за хлебам;

3) жартаваць з сябра;

4) расказваць пра нас.

 

В. 3. Адзначце сказы, дзе перад злучнікам не ставіцца коска.

1) Малы жук ды вялікі гук.

2) Цягнула свежасцю блізкага ручая ці крыніцы.

3) Танцавалі і спявалі пад вясёлы звон цымбалаў.

4) Дзеці спяць і птушкі спяць.

5) Рыбка ў рацэ ды не ў руцэ.

 

В. 4. Адзначце сказы, у якіх выклічнік неабходна выдзеліць: а) 1 коскай; б) 2 коскамі; в) клічнікам; г) не трэба выдзяляць.

1) Гэй ты доля мая, чаму такая цяжкая?

2) Ой чаму ў туманах горка плача восень…

3) А Вось і вы! Міласці просім!



4) А пры тым бары ой залоціцца, пад акном гарыць залаты ўсход.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка