Виктория Лейковская (Вика Трэнас) г. Минск последние крошки своей любви




Дата канвертавання06.07.2016
Памер12.71 Kb.
Виктория Лейковская (Вика Трэнас)

г. Минск

ПОСЛЕДНИЕ КРОШКИ СВОЕЙ ЛЮБВИ.

СМАК АДЧАЮ

адчуць смак незвычайнага адчаю

ад трапных стрэлаў рыфмамі ў цішыню

і пазбавіцца жадання крануць цябе за руку

і захлынуцца пачуццём непапраўнае страты

у гняздзе маёй душы

растуць птушаняты вершаў

час стаць дарослымі і пакінуць

прытулак кульгавае любові

я не гандлярка, каб падводзіць рахункі з жыццём

на скамечанай паперчыне свайго лёсу

але так доўга я не стаяла на адным месцы ніколі

але нікому я не глядзела ў вочы так доўга
***
дзень сляпы, ён праходзіць навобмацак

то ж нябёсы, на шэрань зайздросныя

люстраваца яму не дазволілі

у маіх безнадзейных вачах


***
ты надта далёка

далей, чым могуць сабе ўявіць

аўтобусы, самалёты і цягнікі

час трымае на ланцугу

праглядаю архіў непазбыўных пачуццяў

хутка восеньскае лісце

будзе танчыць тужлівае танга

і паветра прасякнецца

п'янкім пахам свежага хлеба

я скармлю галубам

апошнюю лусту сваёй любові

***
лічу адлегласці

не кіламетрамі, а болем,

чым далей ты,



тым болю болей


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка