Веснавы/вясновы/вясенні Вясновая (веснава́я) свежасць Калі? Увесну/вясной/вясною



Дата21.03.2016
Памер16.98 Kb.
#2569
Вясна

Веснавы/вясновы/вясенні

Вясновая (веснава́я) свежасць

Калі? Увесну/вясной/вясною. Увесну Міхась заўжды быў у гуморы.

Вясновыя святы: Масленіца, Гуканне вясны, Дабравешчанне (Звеставанне), Вербніца.

Вясновыя кветкі: цюльпаны, пралескі (падснежнікі), нарцысы, бра́ткі (рус. анютины глазки), крокусы

Птушкі майструюць гнёзды

Шпакі прыляцелі, журавы вяртаюцца з выраю (рус. теплые края)

Распранацца, скідаць цёплую вопратку.

Сонца (сонейка, сонцайка) грэе (свеціць, пячэ, прыпякае), прыемна награе́ паветра.

Парасткі, першае лісце, бярозавік

На дварэ сёння ясна/хмурна, пахму́рна; горача/цёпла/холадна (халодна)/прахалодна, сонечна/воблачна, хма́рна.

На дварэ – на вольным паветры; на двары = у двары

Ападкі: дождж, навальніца (зале́ва), град, снег.

Бярэцца на дождж. Ад ранку неба было пахмурнае: відавочна бралася на дождж.

Задажджы́ць, засне́жыць, заімжы́ць. Зіма сёлета была непрадказальная: у студзені раптоўна задажджыла.

Пагода (добрае надвор’е). У пачатку тыдня будзе прахалодна, а з чацвярга абяцаюць пагоду.

Сіноптыкі.

Гром (грымоты), мала́нка/бліскаві́ца, шаравая маланка, вясёлка (рус. радуга).

Вецер, ветрык, вецярок, вятры́ска: паўночны, усходні, заходні, паўднёвы, паўночна-ўсходні, слабы́ (але дапускаецца сла́бы), моцны, парывісты. Калі хуткасць ветру складае больш за 177 км на гадзіну, дык гэта ўраган. Звярніце ўвагу на канструкцыю “км на …”!

Высокая вільготнасць (рус. влажность).

Туман, імжа́ (рус. изморось). Дажджу не было, але ад ранішняй імжы падарожнікі даволі хутка зрабіліся мокрымі.

Адліга, лядзя́ш (мн.л. ледзяшы́), веснавы капе́ж. Узімку ў Менску ледзяшы збіваюць з дахаў пры дапамозе аўтамабільных вышак. А як пойдзе адліга, дык яны самі таюць, пускаючы згары сапраўдныя ручаі.

Непагадзь (дрэннае надвор’е). Такою непагаддзю даводзіцца ўвесь час насіць з сабой парасон.

Сло́та (слата́ – дрэннае мокрае надвор’е), ха́лепа (снег з дажджом). Па такой слаце і выходзіць з хаты не хочацца.

Атмасферны ціск. Сёння атмасферны ціск склаў 750 мм ртутнага слупка.

Тэмпература. З кожным днём тэмпература рабілася ўсё вышэйшаю, учора ўжо было 15 градусаў вышэй за нуль. Звярніце ўвагу на канструкцыю “вышэй за…”!

Каталог: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Тема недели: Декрет о привлечении денежных средств во вклады 4
2015 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка