Вершы, загадкі, прымаўкі пра школу
1. Вершы
Верасень.
Адплывае на воблаках лета
У далёкі нязведаны свет.
І чырвонай рабінай сагрэта
Цішыня ў пажаўцелай траве.
В. Шніп
Празваніў і змоўк званок.
Пачынаецца урок.
Мы за парты дружна селі
І на дошку паглядзелі…
Л. Дзям’янаў
Першае верасня.
Хлопчыкі і зайчыкі
Весела спяшаюцца
Незвычайны сёння дзень –
Заняткі пачынаюцца.
Мой клас.
Свеціць сонейка ў акно
Я ў свой клас прыйшоў даўно.
Хутка празвініць званок,
Усіх пакліча на урок.
За вучобу.
Адшумела лета каласамі,
Адспявала ў пушчы і ў бары.
Клас заліўся звонка галасамі,
І за парты селі мы сябры.
А. Дзяружынскі
Падручнікі, сшыткі
Купіла мне мама.
У школу з сябрамі
Пайду я таксама.
П. Шыбут
У клас расчыненыя дзверы:
Дошка, крэйда, ліст паперы,
Стол і крэсла, парты ў рад,
Тут вучыцца кожны рад.
Бывай гаманлівае звонкае лета!
Нясём мы у класы вясёлкі букетаў.
Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.
Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу.
П. Прануза
Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзём.
Там утульна, светла, чыста.
Школа – наш любімы дом.
Я. Журба
З часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму не выпаў лёс,
Да вучняў ідучы настаўнік
З сабой у сэрдцы сонца нёс.
М. Чарняўскі
Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
У руках дзяцей жывыя кветкі,
Усмешак промні у вачах.
Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
В. Жуковіч
Зазвініць званок.
Раніцаю ў школу мы прыйшлі ізноў.
Колькі тут вясёлых жартаў і размоў!
- Што рабілі ўлетку? – Дзе былі сябры?
Гэты - на палетку. Гэты – у бары.
Той лугі абшарыў між высокіх траў
Кветак на гербарый безліч назбіраў.
Адплывае ў просінь лёгкі туманок.
Сёння роўна ў восем зазвініць званок.
А. Вольскі
Свята ў будзень.
Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.
Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
Краіна ведаў адчыняйся!
Ніколі, шчасце, не канчайся,
Вучыцца – шчасце і вучыць!
В. Жуковіч
Звініць званок, рассыпаў смех наўкола –
Ён сумаваў без нас у вольны час.
Дзень добры, верасень!
Дзень добры, школа!
Дзень добры, наш утульны, светлы клас.
М. Чарняўскі
У верасні, у верасні
Хапае ўсім работ.
Дзятва да школы ў верасні
Спяшаецца штогод.
А. Вольскі
Верасень.
Мне верасень руку падаў:
-
Ты ў школу свой партфель сабраў?
-
Сабраў партфель і сам сабраўся,
І з вольным летам развітаўся.
- Куды ж цяпер твой дзень імчыцца?
- Вучыцца, Верасень, вучыцца.
С. Панізнік
2. Загадкі
Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі
Лугі пакасілі, стагі завяршылі.
Лістота лятае, дождж не сціхае
Калі гэта бывае?
Дом – палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта ________.
Ва узорных школах ёсць яна –
Парадак без прынукі,
А ў інстытутах – галіна
Асобнае навукі. (Дысцыпліна)
На зямлю садзяцца сумна
Жоўценькія матылі.
Пэўна ў іх пра тое думы,
Як зялёнымі былі. (лістапад, восень)
Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,
У зямлі увяз… Вашым ножкам – гразь. (дождж)
У працы не знаю спачыну
Усюды найперш за сталом.
З майго языка за хвіліну
Злятае паўметра слоў. (ручка, аловак)
Рана – росна, у дзень – млосна,
А вечарам – камарыкі. (гультай)
З галінкі збіты ветрам
Ён на зямлю не лёг.
А кружыцца ў паветры,
Як жоўты матылёк. (ліст)
3. Прымаўкі
-
Няма горшай рэчы чым розум авечы.
-
Век жыві – век вучыся.
-
За багацце розуму не купіш.
-
Розум не купіш – у галаву не ульеш.
-
Дурному хоць кол на галаве чашы, а ён усё сваё.
-
Без мукі няма навукі.
-
Няўмеламу рукі не баляць.
-
У дурной птушкі дурныя песні.
-
У людзей пытай ды свой розум май.
-
Без розуму горш чым без здароўя.
-
Па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць.
-
Навука не мучыць, а жыць вучыць.
-
Цяжка у школе, дык лёгка ў полі.
-
Хто без навукі, той як бязрукі.
|