Вернутыя iмёны




старонка3/4
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.64 Mb.
1   2   3   4

ХАМЧАНОЎСКI Якаў Антонавiч, н. ў 1906 у в. Пiрагi. Беларус. Селянiн-аднаасобнiк. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 10.5.1932 зняволены на 3 гады ў папраўча-­працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ХОДАС Рыгор Давыдавiч, н. ў 1893 у в. Клясцiцы. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 7.10.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 2.11.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЦАПЛАН Сцяпан Якаўлевiч, н. ў 1881 у в. Баброўка. Да арышту жыў у в. 3амошша Верхнядзвiнскага р-на, працаваў лясным вартаўнiком. Арыштаваны 19.9.1937. Па па­станове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.9. 1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-пра­цоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ШАЎЧЭНКА Андрэй Лявонавiч, н. ў 1889 у в. Старына. Беларус. Да арышту працаваў старшынёй калгаса iмя Молатава. Арыштава­ны 27.3.1932. Па пастанове асобай тройкi пры ПП АДПУ па БВА зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ШКУЛЬТЭЦКI Вiкенцiй Францавiч, н. ў 1864 у в. Маркова. Да арышту жыў у в. Себяжок. Паляк. Селянiн-аднаасобнiк. Арыш­таваны 5.2.1938. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.2.1938 прыгавораны да расстрэлу з канфiскацыяй маёмасцi. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ШУТАЎ Аляксандр Давыдавiч, н. 15.3. 1903 у в. Сiдарэнкi. Беларус. Да арышту жыў у Расонах, працаваў рахункаводам швейнай арцелi. IIa пастанове кaмicii НКУС i Праку­ратуры СССР ад 21.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 20.2.1938 у Miнcкy. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 1.6.1959.
З успамiнаў Ф. А. Сiмоненкi, дачкi А. Д. Шутава

...22 снежня 1937 года бацьку забралi прама з работы, дзе ён быў бухгалтарам у швейнай арцелi iмя Сталiна. Больш мы яго не бачылi. Нас у бацькоў было трое, 22 студзеня 1938 нарадзiлася яшчэ адна дачка.

Бацька працаваў адзiн i кармiў усю сям'ю. Калi яго забралi, жыць нам стала цяжка. Мама, зусiм непiсьменная, пайшла працаваць прыбiральшчыцай у ашчадную касу i падменнай прыбiральшчыцай у гасцiнiцу. Я як магла дапамагала ёй, было мне тады 12 с палавiнай гадоў.

Жылi мы па Кааператыўным завулку ў цэнтры Расон. Праз два гады пасля арышту бацькi нас выселiлi з кватэры на вулiцу, дзе мы прамучылiся амаль 5 дзён, пасля сказалi перабiрацца ў барак каля школы. Пакой, што выдзелiлi нам, быў заняты, але мы засялiлiся i месяц жылi разам з другой сям'ёй, пакуль тая не пераехала ў свой дом. Усяго не апiшаш, што давялося перажыць. Я была старэй­шай з дзяцей. Каб як-небудзь iснаваць, мы з мамай хадзiлi па людзях мыць бялiзну, прыбiраць у хатах. Так i перабi­валiся... Трымалi бацьку спачатку ў Расо­нах у памешчыцкiм доме каля возера. Там у падвале была турма, камеры невялi­кiя, але зняволеных было вельмi многа. Знаходзiўся бацька там да 10 лютага 1938 года, пасля ix, чалавек 200-250, адпраўлялi этапам са станцыi Расоны. Мы з мамай хадзiлi праводзiць бацьку. Taкix, як мы, было шмат. Жонкi з дзецьмi крычалi, плакалi, быццам адчувалi, што бачаць родных у aпoшнi раз. Бацька пpaciў мяне, каб я берагла маму i дапамагала ёй гадаваць малых.

Перадачу зняволеным прымалi раз у 10 дзён. З турмы бацька вяртащ брудную бялiзну для мыцця, у якой часам была ад яго вестачка. Пiсаў бацька хiмiчным алоўкам, расказваў пра жудасныя здзекi над зняволенымi. Усё рабiлася, каб бацька падпiсаўся ў тым, што хадзiў у загранiцу. Ён пасля напicaў маме, што не вытрымаў ycix пакут i падпiсаў паклёп на сябе, хоць i ведаць не ведаў, што гэта за такая за­гранiца. Усяго, што ён паведамляў, ужо не помню. Прайшло столькi гадоў... А бацьку майму было тады ўсяго 33 гады.

ШЭЛЕПЕНЬ Васiль Мiхайлавiч, н. ў 1890 у в. Клясцiцы. Беларус. У грамадзянскую вайну - удзельнiк партызанскага руху на Расоншчыне. Да арышту служыў у Чырвонай Apмii справаводам 8-га палка процiпаветранай абароны. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 19.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 29.12.1937 у Вiцебску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 11.2.1958.

ШЭЛЕПЕНЬ Дзмiтрый Iванавiч, н. у 1897 у в. 3абор'е. Беларус. Да арышту жыў у в. Якубова, працаваў рамонтнiкам дарогi. Пa пастанове кaмicii HКУC i Пракуратуры СCCP ад 10.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рас­страляны 13.2.1938 у Мiнску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 14.4.1960.
КРАСНАПОЛЬСКI СЕЛЬСАВЕТ

БОЖАЯ-ВОЛЯ Iван 3ахаравiч, н. ў 1890 у в. Ведзiта. Селянiн-аднаасобнiк. Арышта­ваны 19.5.1931. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 27.8.1931 вызвалены з-пад арышту з залiкам тармiну папярэдняга зняволення. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ГРЭНЦУК Арман Iванавiч, н. ў г. Юр'еў. Да арышту жыў у в. Яжанец. Латыш. Арыштаваны 3.2.1930. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 14.3.1930 высланы на Поўнач.

ЗIЛЬБЕРГ Пётр Карлавiч, н. ў 1900 у в. Лагуны Полацкага р-на. Да арышту жыў у в. Яжанец. Латыш. Служыцель культу. Арышта­ваны 2.2.1930. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 14.2.1930 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Pэaбiлi­таваны 16.1.1989.

IBAHOЎ Мяфодзiй Якаўлевiч, н. ў 1895 у в. Слабада. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 27.9.1930. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 25.11.1930 зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабi­лiтаваны 16.1.1989.

КАПУСЦЕНКА Барыс Фёдаравiч, н. ў 1885 у в. Крашуты. Селянiн-аднаасобнiк. Арышта­ваны 21.3.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахаван­ня невядомыя. Рзабiлiтаваны 16.1.1989.

КАПУСЦЕНКА Iociф Мiкалаевiч, н. ў 1885 у в. Крашуты. Селянiн-аднаасобнiк. Арышта­ваны 21.3.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 прыгавораны да расстрэлу. Час i месца пакарання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КАПЦЯЛЁЎ Парфiрый Пракоф'евiч, н. ў 1913 у в. Hiўe. Селянiн-аднаасобнiк. Арышта­ваны 22.12.1934. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 23.3.1935 зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КАСЦЮЧЭНКА Емяльян Максiмавiч, н. ў 1888 у в. Дубовiкi. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 27.3.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 25.5.1933 зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КАСЦЮЧЭНКА Сцяпан Максiмавiч, н. ў 1885 у в. Дубовiкi. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 27.3.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 25.3.1935 зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КУХАРЭНКА Герасiм Iгнатавiч, н. ў 1873 у в. Карпiна. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 19.9.1937. Па пастанове тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЛАБАНАЎ Карп Фролавiч, н. ў 1899 у в. Пружкi Гарадоцкаrа р-на. Да арышту жыу у в. Смалоншчына. Арыштаваны 18.9.1937. Па пастанове НКУС БССР ад 27.9.1937 аняво­лены на 10 гадоу у папрауча-працоуны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

МАЦВЕЕЎ Фёдар Якаўлевiч, н. ў 1896 у в. Hiўe. Да арышту працаваў у калгасе iмя Калiнiна. Арыштаваны 5.2.1938. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.2.1938 прыга­вораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1. 1989.

МАЦЮШЭНКА Архiп Ерамеевiч, н. ў 1889 у в. Крашуты. Селянiн-аднаасобнiк. Арышта­ваны 21.3.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 прыгавораны да расстрэлу. Час, месда пакарання i пахаван­ня невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

HIКAHAЎ Марк Арсенцьевiч, н. ў 1884 у в. Савiна. Да арышту жыў у в. Карпiна, селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 11.12.1937. Па пастанове тройкi НКУС БССР ад 31.12. 1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча­-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.4 .1989.

СЕЛЯДЗЕЎСКI Бранiслаў Мiкалаевiч, н. ў 1892 у в. Стары Двор. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 19.1.1935. Па пастанове асобай нарады НКУС СССР ад 25.6.1935 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Pэaбi­лiтаваны 16.1.1989.

ЦЕРАХАЎ Апанас Агеевiч, н. ў 1897 у в. Крашуты. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 21.3.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 прыгавораны да рас­стрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

МАРАЧКОЎСКI СЕЛЬСАВЕТ

БАБРОЎCKI Канстанцiн Фадзеевiч, н. ў 1894 у в. Быкi Верхнядзвiнснага р-на. Да арышту жыў у в. Залессе. Арыштаваны 8.12. 1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 8.1.1938 прыгавораны да расстрэлу з канфiскацыяй маёмасцi. Час, месца пакаран­ня i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ВЯРЫГА Альбiн Аляксандравiч, н. ў 1898 у в. Асяцiшча. Да арышту працаваў старшы­нёй калгаса. Арыштаваны 19.8.1937. Па паста­нове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДАЛIВАЙЛА Адам Францавiч, н. ў 1872 у в. Петрусёўка. Паляк. Да арышту працаваў на смалакурнi. Арыштаваны 19.9.1937. Па па­станове тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца па­карання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтава­ны 16.1.1989.

КНЫШЭЎСКI Вiкенцiй Вiкенцьевiч, н. ў 1893 у в. Петрусёўка. Паляк. Да арышту жыў у в. Мiлавiды, працаваў на смалакурнi. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 16.10.1938 прыгавораны да расстрэлу. Памёр 22.11.1938. Месца пахавання невядома. Рэабi­лiтаваны 10.5.1961.

КНЫШЭЎСКI Iociф Вiкенцьевiч, н. 25.8. 1897 у в. Петрусёўка. Да арышту працаваў кавалём у калгасе iмя Каманiна. Арышта­ваны 6.8.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiта­ваны 16.1.1989.

МЯДЗВЕДЗЕЎ Iгнацiй Iвaнaв, н. у 1888 у в. Жупаршчына. Беларус. Да арышту жыў у в. Мiлавiды, працаваў старшым рахунка­водам Мiлавiдскага лесаўчастка. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 15.11. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 5.12.1937 у Полацку. Месца пахавання не­вядома. Рэабiлiтаваны 20.3.1961.
РАСОНСКI ПАСЯЛКОВЫ САВЕТ

АРСАЎ Рыгор Марцiнавiч, н. ў 1894 у в. Ушчалёпкi. Беларус. Да арышту працаваў рахункаводам у швейнай арцелi. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 5.1. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 9.2.1938 у Мiнску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 6.10.1989.

БАБРОЎ Арцём Васiлевiч, н. ў 1893 у в. Iзбiшча. Беларус. Да арышту працаваў дзесят­нiкам Расонснага лестрангаса. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СCCP ад 26.5. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 13.7.1938 у Полацку. Месца пахавання невядо­ма. Рэабiлiтаваны 1.10.1959.

БОМБЕЛЬ Уладзiмiр Iванавiч; н. ў 1905 у г. Варшава. Яўрэй. Да арышту працаваў прасаў­шчыком Расонскага льнозавода. Арыштаваны 1.6.1940. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 26.8.1940 зняволены на 8 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Pэaбiлi­таваны 16.1.1989.

ВЕСЯЛОЎ Iлья Мiкiтавiч, н. ў 1888 у в. Басцяi. Беларус. Да арышту працаваў у калга­се. Арыштаваны 19.9.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 15.10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ГАНЧАРОЎ Аляксандр Васiлевiч, н. ў 1913 у в. Асiннiкi. Беларус. Да арышту вучыўся­ ў тэхнiкуме. Па пастанове асобай тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 3.4.1934 звяволе­ны на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Пакаранне адбываў на Поўначы, працаваў у леспрамгасе. Памёр 23.1.1940 ад запалення лёгкiх у Мядзведжагорскiм р-не Кapэлii. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 28.11. 1989.

ГОЛУБ Павел Фёдаравiч, н. ў 1899 у с. Маждоны Кiеўскай вобл. Да арышту жыў у Расонах. Арыштаваны 24.8.1937. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 26.10. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiта­ваны 16.1.1989.

ГУДЗЕЛЕЎ Рыгор Лявонавiч, н. ў 1888 у в. Кудзiнава. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 2.1.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР 7.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ГУРЭЦКI Антон Iтнатавiч, н. ў 1902 у в. Глаты. Да арышту жыў у в. Падбярэззе. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 7.1.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 7.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча­-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДАНІЛОВІЧ Іосiф Ягоравiч, н. ў 1902 у в. Карзунова. Беларус. Да арышту жыў у в. Дварышча, працаваў аператарам малатарнi ў кал­гасе. Рэпрэсiраваны двойчы. Па пастанове асобай тройкi пры ПП АДПУ ад 11.5.1932 засуджаны да 3 гадоў умоўна. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 7.10.1937 зняво­лены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Пакаранне адбыў, вярнуўся дамоў. Памёр у 1970. Рэабiлiтаваны 29.2.1964.

КАСАРЭНКА Аўксенцiй Максiмавiч, н. ў 1883 у в. Падбярэззе Вiцебскага р-на, да 1930 жыў у Расонах. Беларус. Да арышту працаваў архiварыусам Вiцебскай люстэрка­вай фабрыкi. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 28.11.1937 зняволены на 40 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Далей­шы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.1.1959.

КАШ Бранiслаў Вiкенцьевiч. Латыш. Да арышту працаваў загадчыкам раённай канто­ры па нарыхтоўцы жывёлы. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 16.10.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 6.11.1938. Месца пахавання невядома. Рэабi­лiтаваны 25.10.1963.

ЛЯШКЕВIЧ Мiкалай Дзмiтрыевiч, н. у 1885 у г. Вiцебск. Беларус. Да арышту жыў у Расонах, працаваў слесарам-машынiстам Ра­сонскага млына. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 14.12.1937 прыгавора­ны да расстрэлу. Расстраляны 26.12.1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлi­таваны 26.10.1962.

РУБIС Iociф Сяргеевiч, н. ў 1891 у в. Aciннiкi, Беларус. Да арышту жыў у в. Рудня, працаваў настаўнiкам Руднянскай школы. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 15.11.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 26.11.1938. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 14.4.1958.

СМАРГУНОЎ ІосМiхайлавiч, н. у 1894 у Латвii. Латыш. Да арышту жыў у в. Сiнiцы, працаваў рамшчыкам Расонскага паравога млына. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 16.10.1938 прыгавораны да расстрэ­лу. Расстраляны 14.11.1938 у Мiнску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 5.3.1959.

ТАМЕЦКI Станiслаў Валянцiнавiч, н. у 1890 у в. Ядышына Петрыкаўскага р-на. Паляк. Да арышту працаваў пуцявым аб­ходчыкам на ст. Расоны. Па пастанове асобай нарады пры НКУС ССCP ад 4.1.1938 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiта­ваны 14.11.1989.

ТРАФIМАЎ Рыгор Фёдаравiч, н. у 1904 у в. Ужолкi. Беларус. Да арышту жыў у в. Чарэпiта, працаваў старшынёй калгаса “Авангард”. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры CCCР ад 26.2.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 23.3.1938 у Мiнску. Месда пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 18.2. 1960.

ХАЛЯНКОЎ Аляксандр Пятровiч, н. 23.1. 1902 у Расонах. Беларус. Да арышту працаваў судовым выканаўцам Расонскага нарсуда. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 14.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 26.12.1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 15.12. 1958.

ХЛУДКОЎ Аўлас Антонавiч, н. у 1902. Да арышту жыў на ст. Расоны, працаваў загадчыкам нарыхтоўчай канторы. Арышта­ваны 20.4.1938. Засуджаны 16.10.1938. Рэа­бiлiтаваны 3.8.1959.

ЧАБАТАРОЎ Зосiм Гаўрылавiч, н. у 1898 у Гродзенскай вобл. Беларус. Да арышту жыў у Расонах, працаваў токарам на Расонскай МТС. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракура­туры СССР ад 26.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 12.11.1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 18. 2.1960.

ШАРАБАЙКА Iгнат Iванавiч, н. у 1884 у Расонах. Беларус. Да арышту працаваў галоў­ным рахункаводам райаддзялення сувязi. Арыштаваны 28.10.1937. Загiнуў у месцах аняволення. Рэабiлiтаваны у 1957.

ЭНЦIН Давiд Ханав, н. у 1901 у Расонах. Яўрэй. Да арышту працаваў наборшчыкам у друкарнi Акадамii навук БССР. Арыштава­ны 17.10.1932. Па пастанове асобай нарады пры ПП АДПУ БССР ад 10.1.1933 высланы на 3 гады на Поўнач. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

САКАЛIШЧАНСКI СЕЛЬСАВЕТ

БАРАДУЛЬКIН Гаўрыла Іванавiч, н. у 1888 у в. Зарочына.
З успамiнаў Уладзіміра Гаўрылавiча Барадулькiна, жыхара в. Марачкова

Бацька да арышту быў калгаснiкам, меў 30 сотак зямлi, карову, 2 свiней, курэй, хату. Выслалi ў 1935 г., за што - самi не ведаем, нам не тлумачылi. Прыехалі ноччу, арыштавалi бацьку i мяне, жанчын не бралi. Адвезлi нас у Расоны i два тыднi пратрымалi там. Потым прывезлi на станцыю нашу сям'ю, пагрузiлi ў вагоны i адправiлi, у Алма-Ату. Пасялiлi нас у бapaкi, паставiлi варту, так i жылi пад аховай. Працавалi мы з бацькам на будаў­нiцтве цеслярамi. Мацi сядзела дома з непаўналетнiмi дзецьмi. У 1943 г. мяне забралi на фронт. Быў паранены ў ногi, праваляўся ў шпiталях 2 гады, застаўся iнвалiдам. Вярнуўся да сям'i ў Ленiна­горск, куды ix перавезлi. У 1945 г. дазволiлi нам вярнуцца дамоў. Нiякiх даве­дак не далi, апрача пашпарта. Вярнулiся ў Мiлавiды ўсей сям'ёй. Нанава адбудавалi дом, пачалi ладзiць гаспадарку. Бацька памёр у 1966 г. Пабачылi ўсяго ў жыццi - i голад, i хваробы, ды i калi вярнуліся, аднавяскоўцы глядзелi, як на чужых, маўляў, сасланыя, кулакi. Крыўдна i за родных, i за iншых людзей, што засталiся ў тых краях навечна...
БУЛАЎКIН Аляксандр Васiлевiч, н. 12. 4.1900 у в. Задорына. Беларус. Да арышту працаваў начальнiкам Сакалiшчанскага аддзялення сувязi. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 прыгавора­ны да расстрэлу. Расстраляны 20.2.1938 у Мiнску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 16.10.1958.

БЯЛЕВIЧ Антон Пятровiч, н. у 1883 у в. Корчына. Да арышту жыў у Полацку, працаваў тэлеграфiстам на чыгуначнай станцыi. Арыштаваны 3.7.1931. Па пастанове асобай нарады пры ПП АДПУ па БССР ад 2.11.1931 вызвалены з-пад арышту з забаронай пражы­вання ў 12 буйнейшых гарадах. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ГУРСКI (ГОРСКI) Аляксандр Антонавiч, н. у 1901 у в. Казлы. Да арышту жыў у г. Златауст Чэлябiнскай вобл. Паляк. Працаваў токарам на механiчным заводзе. Арыштаваны 21.11.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.1.1933 высланы этапам у Казахстан на 3 гады. Рэабiлiтаваны 16.1. 1989.

ГУРСКI Антон Фамiч, н. у 1860 у в. Казлы. Паляк. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 7.10.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 2.11.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ГУРСКI (ГОРСКI) Восiп Фелiксавiч, н. у лiпенi 1886 у в. Казлы. Паляк. Селянiн­-аднаасобнiк. Арыштаваны 19.1.1935. Па па­станоне асобай нарады НКУС СССР ад 25.6.1935 зняволены на 5 гадоў у папраўча­-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ГУРСКI Людвiг Антонавiч, н. у 1896 у в. Казлы. Да дрышту жыў у г. Златауст Чэля­бiнскай вобл., працаваў рахункаводам у лес­прамгасе. Паляк. Арыштаваны 20.11.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.1.1933 высланы этапам у Казахстан на 3 гады. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДАЙЛIДАЎ Iван Платонавiч, н. у 1908 у в. Абухава. Да арышту жыў у в. Аўсеева, працаваў конюхам у калгасе. Арыштаваны 28.10.1937. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 9.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахаван­ня невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДАНIЛОВIЧ Антон Казiмiравiч, н. у 1872 у в. Перападнава. Да арышту жыў у маёнтку Шчытава-Сакалiшча. Паляк. Арыштаваны 16.2.1930. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 3.4.1930 высланы ў Ciбip на 3 гады. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДАНIЛОВIЧ Марыя Казiмiраўна, н. у 1886 в. Белая Дубрава. Да арышту працавала санiтаркай на ст. Полацк. Арыштавана 20.10.1937. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 4.1.1938 зняволена на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiта­вана 16.1.1989.

ДУБОЎСКI Iгнацiй Пятровiч, н. у 1880 у в. Юхавiчы. Паляк. Да арышту жыў у в. Бродна, працаваў у калгасе. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 2.11.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 21.11.1938. Месца пахавання невядома. Рэабi­лiтаваны 24.5.1961.

ЗIMHIЦКI Пётр Давыдавiч, н. у 1899 у в. Канюхова. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 25.8.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 2.12.1937 прыгавора­ны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЗIMHIЦКI Якаў Агеевiч, н. у 1895 у в. Шашнiцы. Да арышту жыў у в. Сакалiшча. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 5.4.1931. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 10.5.1932 аняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

IВАНКОВIЧ Пракофiй Фамiч, н. у 1879 у в. Сакалiшча. Да арышту жыў у Полацку. Арыштаваны 26. 1.1935. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 7.4.1935 зняволе­ны на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КАБАНКОЎ Аляксей Лявонавiч, н. у 1882 у в. Hiўё-Сакалоўскае. Беларус. Селянiн-аднаасобнiк. Асуджаны народным судом Расонска­га р-на 5.9.1936 да 5 гадоў папраўча­працоўных лагераў з паражэннем у правах на 3 гады. Рэабiлiтаваны 28.4.1992.

КАСПІРОВIЧ Аляксандр Вaciлeв, н. у 1889 у в. Залесак. Да арышту жыў у Вiцебску. Арыштаваны 18.4.1931. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 10.2.1932 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлi­таваны 16.1.1989.

КАШЧЭЦЕНКА Аляксандр Мiхайлавiч, н. на хутары Caкалixa. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 28.9.1930. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 14.10.1930 зняво­лены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КУКСЕНАК Сямён Максімавiч, н. у 1876 у в. Царкавiшча. Беларус. Да арышту працаваў у калгасе. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 5.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 15.10.1937. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 11.4.1959.
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка