Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для пачатковай школы – 2008/2009
Шаноўны Вучань !
Мы рады сустрэць Цябе на ваяводскіх элімінацыях Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад Табой заданні якія патрабуюць ад Цябе ўважлівага чытання і лагічнага думання. А самае важнае – не спяшайся. Спакойна прачытай усе заданні, а потым дакладна і выразна запішы адказы. На выкананне гэтай працы маеш 90 хвілін. Мы верым у Твае магчымасці і жадаем поспехаў.
12 б.
-
Напішы 6 сказаў пра сваю школу. Выкарыстай лексіку, якая знаходзіцца ніжэй. Не пішы назвы сваёй школы.
Будынак: малы, вялікі, невялікі, двухпавярховы, трохпавярховы, каляровы, шэры, жоўты.
У школе: шэсць, дзесяць, адзінаццаць класаў.
Знаходзіцца: гімнастычная зала; сталовая; бібліятэка.
Кабінет дырэктара, настаўніцкі пакой ... знаходзяцца на першым паверсе (на другім паверсе).
У маёй школе працуе ... настаўнікаў.
Маім любімым месцам у школе з'яўляецца ... .
............................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
8 б.
-
На аснове прыведзенага верша, «Белавежская зіма» Алеся Барскага, прадстаў у чатырох сказах як выглядала зіма ў перыяд маладосці паэта?
«Эх, зіма белавежская, белая!
Па краіне рассыпаўся снег.
Толькі дрэвы стаяць акалелыя
І сумуюць аб цёплай вясне.
Эх, зіма белавежская, шчырая!
Напаўняе далін берагі.
Завіруха дыхнула ў шыры,
Лёг абрус на палі і лугі.
Не паспелі дубы аднаногія
Скінуць лісточкі з кароны
У шуме дрыжачай трывогі,
Заціснулі снег у далонях.
Эх, зіма белавежская, грозная!
Снег елкі па рукі засыпаў.
Бураломам прайшлася марозным
З акордамі воўкавых скрыпак.»
........................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
5 б.
-
Выпішы з тэксту верша 5 цытатaў (5 радкоў верша), якія з'яўляюцца доказам на тое, што Алесь Барскі адчувае неразлучную сувязь з прыродай.
«Ад палёў мы сябе не аддзелім,
Не пакінем ніколі дубровы,
Лес нам ложа лістотай пасцеле,
Закалыша лірычнаю мовай.
І мы будзем часцінкай пейзажу,
Цішынёй вераснёвай, чырвонай
Стануць дрэвы, як верныя стражы,
Над нашай шчаслівасцю соннай.
І згодна з сардэчнаю воляй
Жыццё каляровае ўладзім,
Не зрачэмся ніколі мы поля
І лесу ніколі не здрадзім.»
....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
6 б.
-
Памяняй цыфру словам. Запішы поўныя назвы колькасных лічэбнікаў.
13- ....................................................
31- .........................................................................
27- ..........................................................................
90- ..........................................
330- ........................................................................................
5000- ................................................................
4 б.
-
Устаў замест кропак прапушчаныя словы ў адпаведнай склонавай форме і ліку. (сцюжа, мяцеліца, рэчка, рыбка). Гэта фрагмент верша Янкі Купалы «Вясна».
«Згінулі ........................, марозы, ..............................,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленню вадкаю
Абдаравала зямельку вясна.
.......................... бурлівыя, учора санлівыя,
Сёння ўсталі, плывуць і бурляць;
.................... шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.»
6 б.
6. Дапішы канчаткі прыметнікаў.
Роўн...... падлога;
Чырвон...... ягада;
Цёпл...... дождж;
Кругл...... лічба;
Вялік....... радасць;
Ясн...... вочы.
9 б.
-
Устаў замест кропак прапушчаныя літары (ў, у).
«Люблю наш край- старонк... гэт...,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз спазнала шчасце,
Сляз... нядолі праліла.
Люблю народ наш белар...скі
І хаты ... зелені садо...,
Залочаныя збожжам нівы,
Ш...м нашых гая... і лясо... .»
7 б.
-
Пастаў дзеясловы, што ў дужках, у патрэбным часе, асобе і ліку.
Жоўтая збажына (калыхацца) ........................ ад ветру.
Дзяўчаты (несці)............................ кошыкі грыбоў.
У гультая і страха (цячы)..................., і печ не (пячы).................. .
Днём раней (пасеяць)......................- тыднем раней (зжаць)..................
(Скідаць).......................... лес убор зімовы.
4 б.
-
Запішы парадкавыя лічэбнікі(гады) словамі:
2000- ....................................................
2008-.............................................................................................................
1995- ............................................................................................................
1410- ...........................................................................................................
10. Перакладзі на беларускую мову. 10 б.
Mam malutkiego pieska i dwa kotki.
............................................................................................................................. .
Mieszkam w pięknym domu blisko Puszczy Białowieskiej.
............................................................................................................................. .
Lubię czytać książki o przyrodzie.
............................................................................................................................. .
Moim ulubionym pisarzem jest Jakub Kołas.
............................................................................................................................. .
Już szybko będzie wiosna.
............................................................................................................................. .
|