ВарганаўВ.В., настаўнік гісторыі ДУА «Ворнаўскі НПК ДССШ» і ДУА «Гімнагія г.п. Карма» Кармянскага раёна
Алімпіядныя заданні па гісторыі Беларусі,
VІ клас
Рэпрадуктыўныя пытанні і заданні
Вызначце правільны варыянт адказу:
-
Першыя людзі на беларускіх землях рабілі прылады працы з:
а) жалеза; б) крэменю; б) дрэва; г) медзі.
2. Галоўная жывёліна, на якую палявалі першабытныя людзі ў час ледавіка, гэта:
а) мядзьведзь; б) мамант; в) паўночны алень; г) дзік.
3. Індаеўрапейцы прыйшлі на тэрыторыю нашай каріны:
а) 40 – 35 тыс. г. таму; б) 24 – 21 тыс. г. да н. э; в) 10 тыс. г. да н. э.; г) у канцы ІІІ – пачатку ІІ тыс. да н. э.
4. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся ў:
а) VІІ ст. да н. э.; б) Vст. да н. э. ; в) V ст. н. э.; г) VІІ ст. н. э.
5. Гарадзішчы з’явіліся ў:
а) раннім каменным веку; б) познім каменным веку; в) бронзавым веку; г) раннім жалезным веку.
6. Папярэднікамі славян на тэрыторыі Беларусі былі пераважна:
а) кельты; б) балты; в) вугра-фіны; г) германцы.
7. На думку вучоных, прарадзімай славян магла быць тэрыторыя:
а) поўдню Беларусі; б) поўдню Украіны; в) захаду Польшчы; г) Паволжжа.
8. Натуральны падатак, які збіралі князі з падуладнага насельніцтва – гэта:
а) чынш; б) даніна; в) пагост; г) верв.
9. Занятак, які адносіцца да вытворчай гаспадаркі – гэта:
а) рыбалоўства; б) збіральніцтва; в) паляванне; г) жывёлагадоўля.
10. “Трызна” – гэта абрад:
а) вяселля; б) вайсковых і спартыўных спаборніцтваў у гонар пасвячэння юнакоў у воіны; в) вайсковых гульняў і спартыўных спаборніцтваў у гонар нябожчыка; г) у гонар нараджэння дзіцяці.
-
Першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было:
а) Полацкае княства, б) Тураўскае княства, в) Смаленскае княства, г) Берасцейскае княства.
12. Першая епархія на беларускіх землях узнікла ў:
а) Смаленску, б) Тураве, в) Полацку, г) Навагародку.
13. Самая ранняя рукапісная кніга на тэрыторыі Беларусі, што захавалася да нашых дзён, - гэта:
а) Тураўскае Евангелле, б) Полацкі летапіс, в) Іпацьеўскі летапіс, г) Астрамірава Евангелле.
14. Самая старажытная стаянка першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі:
а) Бержыж Чачэрскага раёна, б) Юравічы Калінкавіцкага раёна, в) Кляевічы Касцюковіцкага раёна, г) Грэнск Кармянскага арёна.
15.Занятак па здабыванні мёду дзікіх пчол – гэта…
а) анімізм, б) бортніцтва, в) талака, г) фетышызм.
16. Надпіс на крыжы Лазара Богшы зроблены:
а) кірыліцай, б) глаголіцай, в) лацінка, г) рунічным пісьмом.
17. Міф пра Бялуна распавядае аб:
а) вынаходніцтва рамёстваў; б) стварэнне Сусвету; в) вынаходніцтва агню; г) з’яўленне няроўнасці ў грамадстве.
18. Печ-домніца выкарыстоўвалася дзеля таго, каб:
а) “варыць” жалезную руду; б) выплаўляць чыстае жалеза; в) рабіць сталь; г) ацяпляць дамы.
19. Горад Менск быў заснаваны на землях:
а) радзімічаў; б) валынян; в) крывічоў; г) драўлян.
20. Племянным цэнтрам радзімічаў было гарадзішча на месцы будучага:
а) Пінска; б) Гомеля; в) Берасця; г) Турава.
21. Усяслаў Брачыславіч стаў князем у Кіеве ў выніку:
а) перадачы ўлады з рук вялікага князя; б) паўстання гараджан; в) спадкаемства пасаду; г) захопу ўлады.
22. Асаблівасцю Тураўскай зямлі была:
а) поўная незалежнасць ад Кіева; б) наяўнасць буйных баярскіх вотчын; в) адсутнасць княжацкай улады; г) цесная сувязь з Кіевам.
23. У 1202 г. у Прыбалтыцы быў створаны ваенна-манаскі ордэн:
а) мечаносцаў; б) Лівонскі; в) Тэўтонскі; г) гаспітальераў.
24. Абшчына ва ўсходніх славян называлася:
А) задруга; б) гмін; в) пагост; г) верв.
25. Багіняй смерці ў продкаў беларусаў была:
а) Ляля; б) Цёця; в) Мокаш; г) Яга.
(Адказы: 1 – б, 2 – б, 3 – г, 4 – а, 5 – г, 6 – б, 7 – а, 8 – б, 9 – г, 10 – в, 11 – а, 12 – в, 13 – а, 14 – б, 15 -б , 16 – а, 17 – б, 18 – б, 19 – в, 20 – б, 21 – б, 22 – г, 23 – а, 24 – г, 25 – г.)
Скончыце сказы:
-
Асноўнымі супольнасцямі ўсходніх славян былі….;
-
Радзімічы былі падпарадкаваны князем Алегам у… (годзе);
-
Атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе воінаў называецца….
-
Галоўнымі шляхамі ўзнікнення гарадоў на беларускіх землях былі: …, …, ….
-
Пішчанцы “бегалі Воўчага Хваста” ў … (годзе).
-
Сухапутны адрэзак гандлёвага шляху называецца …
-
Першай манашкай на Беларускіх землях была…
-
Рэлігійнае свята ў гонар Ісуса Хрыста – Збаўцы - …
-
Свабоднае насельніцтва ў часы Русі насіла назву…
-
Галоўнай прыкметай, якая аб’ядноўвае людзей у этнас з’яўляецца наяўнасць агульнай …
-
У ∨І ст. славяне падзяліліся на наступныя дзве грцупы: …
-
Асаблівасцю радзімічаў было тое, што у іх скроневых кольцах было … (колькі?) промняў.
-
У ІХ ст. усходнія славяне выраблялі гліняны посуд на…
-
Усходнія славяне верылі, што ўсе людзі з’яўляюцца унукамі…
-
Землі радзімічаў з цягам часу былі падзелены паміж ….. (якімі?) княствамі.
-
Працэс “паглынання” славянамі балтаў вучоныя начываюць …
-
“Валатоўкі” – гэта…
-
На думку аўтара “Аповесці мінулых гадоў” назва “радзімічы” паходзіць ад…
-
Галоўнымі прыладамі працы пры ворыўным земляробстве былі: …, …
-
Да прыходу славян на тэрыторыю Беларусі тут пражывалі…
(Адказы: 1 – крывічы, дрыгавічы, радзімічы, 2 – 885 г.,3 – дружынай, 4 – на месцы гарадзішчаў,племянных цэнтраў, на берагах рэк, 5 – 984 г., 6 – волакам, 7 Рагнеда, 8 – Спас, 9 – “людзі”, 10 – мовы, 11 – склавінаў і антаў, 12 – сем, 13 – ганчарным крузе, 14 – Дажбога, 15 – Чарнігаўскім і Смаленскім ), 16 – славянізацыяй, крывіцкія курганы, 17 – крывіцкія курганы, 18 – імя легендарнага правадыра Радзіма,19 – рала, плуг, 20 –балты.
Так ці не?
-
Самы старажытны горад Беларусі – Полацк.
-
Летапіс “Аповесць мінулых гадоў” быў створаны манахам Нестарам.
-
Тураўскія князі ў ХІ ст. часта займалі велікакняжацкі пасад у Кіеве.
-
Брачыслаў быў апошнім князем, які ўладарыў ва ўсёй Полацкай зямлі. Пасля яго смерці дзяржава распалася.
-
Славяне знаходзіліся на больш нізкім ўзроўні сацяльна-эканамічнага развіцця, чым балты.
-
У Х – ХІІІ стст. ішоў працэс развіцця феадальнага ладу на беларускіх землях.
-
Веча – гэта сход дарослых мужчын і жанчын, на якім вырашаліся важнейшыя справы.
-
Самай вялікай групай славян на беларускіх землях былі крывічы.
-
Самым вядомым і ваяўнічым сынам Усяслава Чарадзея быў князь Глеб Менскі.
-
Самы старажытны мураваны помнік Беларусі – Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра.
-
Друцкае, Віцебскае, Менскае і Лагожскае ўдзельныя княствы ў складзе Тураўскай зямлі.
-
Раздробленасць беларускіх зямель доўжылася амаль 50 гадоў.
-
Абрад пакланення мядзьведзю называўся камаедзіца.
-
Першы полацкі князь-хрысціянін – Брачыслаў.
-
Палітычная раздробленасць на беларускіх землях наступіла ў ХІІІ ст.
-
Дрыгавічанкі насілі дротавыя кольцы розных памераў.
-
На вечы ва ўсходніх славян вырашаліся толькі пытанні вайны і міру.
-
У міфах і паданнях усходніх славян маглі захавацца водгукі падзей, якія адбываліся ў сапраўднасці.
-
Усходнеславянскія жанчыны ў Раннім сярэдневякоўі павінны былі ўмець ткаць і прасць.
-
Навагародак і Ваўкавыск узніклі ў канцы ХІІ ст.
(Адказы: так – 1, 2, 3,6,8,9, 13,16,18, 19, не – астатнія).
Адкажыце на пытанні:
-
На якія асобныя групы падзяляліся крывічы?
-
Які горад быў самым старажытным на землях дрыгавічоў?
-
Адкуль, на думку аўтара “Аповесці мінулых гадоў”, прыйшлі радзімічы?
-
Якую старажытную назву меў Сож?
-
З якой сур’ёзнай небяспекай сутыкнулася прыбалтыйскае насельніцтва ў пачатку ХІІІ ст.?
-
У складзе якога княства знаходзілася Берасце з 1199 г.?
-
Што такое “валатоўкі”?
-
У якім горадзе радзімічаў была знойдзена берасцяная грамата?
-
У якім горадзе Панямоння ў ХІІ ст. былі пабудаваныя тры мураваныя царквы і княжацкі палац?
-
Пры якім князі быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор?
(Адказы:1 – полацкую, смаленскую і пскоўскую; 2 – Тураў, 3 – з Польшчы (“ад ляхаў”), 4 – Нірэя, 5 – з боку крыжацкіх рыцараў і каталіцкага духавенства, 6 – Галіцка-Валынскага, 7 – народная назва курганоў крывічоў, 8 – Мсціслаў, 9 – Гародня, 10 – пры Усяславе Чарадзеі).
Заданні на суаднясенне элементаў
Суаднясіце выявы вядомыхархітэктурных помнікаў і іх назвы:
1 2 3
4 5
Архітэктурныя помнікі: а – Полацкі Сафійскі сабор; б – Каложская царква ў Гродна; в – Камянецкая вежа; г – Царква св. Спаса ў Полацку; д – музейны комплекс “Бярэсце”.
(Адказы: 1 – г, 2 – а, 3 – б, 4 – д, 5 – в, ).
Выканайце практычныя заданні:
-
Вызначце тры-чатыры найбольш важныя рысы першабытнага ладу:
а) сумеснае жыццё; б) існаванне суседскай абшчыны; калектыўная праца; в) агульная маёмасць; г) роўнасць паміж людзьмі; д) агульнасць паходжання; е) існаванне класаў і дзяржавы; ё) роўнае размеркаванне ежы; ж) сумеснае вядзенне гаспадаркі; з) кожная сям’я вяла асобна гаспадарку; і) у кожнай сям’і былі свае прылады працы.
2. Злучыце у адзін сказ, вылучаныя ў першым заданні, найбольш істотныя рысы, каб атрымалася вызначэнне паняцця “першабытнага ладу”.
3. Складзіце лагічны ланцужок, расставіўшы ў правільным лагічным парадку наступныя кампаненты:
а) расслаенне грамадства, з’яўленне багатых і бедных, узнікненне сутычак і войнаў, будаўніцтва гарадоў; б) удасканальванне прыладаў працы і вытворчай гаспадаркі; в) назапашванне запасаў у асобных сямей; г) з’яўленне лішкаў прадуктаў; д) узнікненне магчымасці прысваення.
4. Напішыце, якія прадметы, адлюстраваныя на малюнках, адносяцца да рамяства: а) кавальскага; б) ювелірнага; в) ганчарнага; г) гарбарнага; д) бандарнага.
Мал. Вырабы беларускіх рамеснікаў
5. Практычныя заданні па рабоце з атласам і картай:
а ) пазначце першыя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі і паразважайце над пытаннем: як ішло асваенне тэрыторыі нашай краіны;
б ) зрабіце карта-схему “Асноўныя напрамкі засялення тэрыторыі Беларусі славянамі”; падумайце, з якімі плямёнамі прыйшлося пры гэтым узаемадзейнічаць славянам у Раннім сярэдневякоўі?
в) на аснове знаёмства з картай вызначце геаграфічнае становішча Полацкай зямлі ў перыяд яе найвышэйшага росквіту. Як вы лічыце, ці можна Полацкую зямлю назваць марской дзяржавай?
6.Вызначце, каму прысвечаны і дзе знаходзяцца помнікі, паказаныя на выявах
1. 2. 3
4. 5. 
6. 7. 8.
(Адказы: 1 – Кірылу Тураўскаму, г. Тураў; 2 – Еўфрасінні Полацкай, г. Полацк; 3 – Усяславу Чарадзею, г Полацк; 4 – Рагнедзе і Ізяславу, г. Заслаўе; 5 – заснавальнікам Полацка, г. Полацк; Кірылу Тураўскаму, г. Гомель 6 – Кірылу Тураўскаму, г. Гомель; 7 – Ефрасінні Полацкай, г. Мінск, 8 - помнік заснавальніку горада - князю Барысу; Стары Барысаў.)
7. Складзіце віктарыну (да 10 пытанняў) на тэму “Жыццё і дзейнасць рэлігійных асветнікаў у ХІІ ст.”.
8. Падбярыце дадатковую літаратуру па тэме “Полацкае княства ў ІХ – ХІ стст.”
9. Складзіце гістарычны партрэт аднаго з гістарычных дзеячаў (на выбар) Беларусі Х – першай паловы ХІІІ стст.
10. Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы, падрыхтуйце паведамленне па тэме “Крыж Ефрасінні Полацкай: гісторыя і лёс”.
Пазнайце гістарычных дзеячаў:
-
“Тры жыцці” пражыла – за бацьку і родных братоў…
Дзяўчына спазнала парушаны гонар і “горкую славу”.
У келлі манаскай спачыўшы, адправілась у вечнасць вякоў,
І Полацку роднаму сына пакінула – князя Ізяслава.
(Рагнеда)
-
“Бацька, ты тут ужо не адзін!” – з мячом за маці устаў,
Апраз гады - славутым князем - “кніжнікам” паўстаў
Наш слаўны…
(Ізяслаў)
-
“Уладар рогу”, што “прыйшоў з-за мора”,
Каб “валадарыць Полацкай зямлёй”.
У канцы ж жыця ён зведаў шмат-шмат гора,
Застаўшысь “першым князем” у памяці вякоў.
(Рагвалод)
-
“Людзям чыніў суды”,
“Князям радзіў гарады”
Наш славуты князь – “чарадзей”,
Дзяржаве і народу дабрадзей.
(Усяслаў Чарадзей)
-
Ад замужжа ў 12 год у манастыр уцякла,
Дзе слову Божаму людзей вучыла.
У канцы жыцця ў Ерусалім пайшла
Унучка слаўнага Усяслава…
(Ефрасіння).
-
“…наехаў на полк з мячом і мужна біўся, і пахваліў яго князь…”.
(Якаў Палачанін)
-
“…ад яго і тураўцамі празваныя.”
(Князь Тур)
-
“Славянскі Залатавуст”.
(Кірыла Тураўскі)
-
Князёўна адказала князю Уладзіміру: “Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу”.
(Рагнеда)
-
“…арол, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу і, нібы прамень сонечны, прасвяціўшы ўсю зямлю Полацкую”.
(Ефрасіння Полацкая)
Заданні на веданне храналогіі
Расстаўце даты ў храналагічным парадку:
1 –пачатак княжання Усяслава Чарадзея ў Полацку; 2 – княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча; 3 – першая згадка пра Полацк у пісьмовых крыніцаў; 4 – заснаванне Рыгі; 5 – бітва на Нямізе; 6 – заснаванне Тураўскай епархіі; 6 – уварванне на Берасцейшчыну мангола-татараў; 7 – першая згадка пра Гомель у гістарычных крыніцах; 8 – паланенне Рагнеды Уладзімірам; 9 – першыя летапісныя звесткі пра Тураў; 10 – будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабору.
(Адказы: 3 – 9 – 5 – 1 – 10 – 7 – 8 – 2 – 4 – 6)
Дакажыце правільнасць ці памылковасць наступных сцвярджэнняў і вывадаў:
-
Рэлігія ўзнікла таму, што старажытныя людзі не ўмелі правільна растлумачыць і зразумець многія з’явы навакольнага свету.
-
Акрамя земляробства, славяне займаліся жывёлагадоўляй, рамяством, паляваннем, рыбнай лоўляй, рамяством, таму што ў іх было шмат вольнага часу.
-
Славяне плацілі даніну князю, таму што баяліся яго ўзброенай дружыны.
-
Беларускі горад ІХ – ХІІІ стст. – гэта ўмацаванае паселішча рамеснікаў і гандляроў.
-
Раздробленасці беларускіх гарадоў магло б і не быць, калі б князі былі людзьмі памяркоўнымі і згаворлівымі.
-
Полацкая зямля з’яўлялася дзяржаўным утварэннем усходніх славян на тэрыторыі Беларусі Х – ХІ стст.
-
У ХІІ – ХІІІ стст. сярод насельніцтва беларускіх зямель ішоў працэс хуткага распаўсюджвання хрысціянства.
-
Распаўсюджванне хрысціянства садзейнічала развіццю пісьменнасці і адукацыі.
-
У ХІІ – ХІІІ стст. беларускія гарады былі цэнтрамі развіцця культуры, рамяства і гандлю.
-
Балцкія плямёны знаходзіліся на больш высокім узроўні грамадскага развіцця, чым усходнія славяне.
Лагічныя заданні на вызначэнне гістарычных паралеляў:
-
Што адбывалася на тэрыторыі Галіі ў той час, калі толькі пачалася славянская каланізацыя беларускіх зямель?
-
Як называлася Франкская дзяржава, калі закончылася рассяленне слявянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі?
-
Якія рэлігіі былі ў франкаў, арабаў і славян ў VІІІ ст.?
-
Якія дзяржавы існавалі на тэрыторыі Беларусі ў той час, калі Атон І абвясціў аб стварэнні Свяшчэннай Рымскай імперыі?
-
Назавіце сучаснікаў у беларускіх землях:
а) Карла Вяолікага; б) імператара Барбаросы; в) папы Інакенція ІІІ; г) Васіля ІІ Балгарабойцы; д) Рычарда Львінае Сэрца.
6. Што адбывалася ў беларускіх землях у часы:
а) першага крыжовага паходу; б) утварэння Другога Балгарскага царства; в) узяцця крыжакамі Канстанцінопаля; г) стварэння першых універсітэтаў у Еўропе; д) прыняцця Вялікай хартыі вольнасцей ў Англіі.
Запаўненне гістарычных табліц
-
асноўныя супольнасці ўсходніх славян на тэрыторыі Беларуі:
Прыкметы для параўнання
|
Крывічы-палачане
|
Дрыгавічы
|
Радзімічы
|
Паходжанне назвы
|
|
|
|
Тэрыторыя рассялення
|
|
|
|
Суседзі
|
|
|
|
Мова
|
|
|
|
Дата першага ўпамінання
|
|
|
|
Важнейшыя гарады
|
|
|
|
Выкананне табліцы:
Прыкметы для параўнання
|
Крывічы-палачане
|
Дрыгавічы
|
Радзімічы
|
Версіі паходжання назвы
|
“кроўныя”, “родныя па крыві”, “крывыя”, ад імя Крыв, Крыва-Крывейтэ;
“палачане” – ад г. Полацка, р. Палаты.
|
ад слова “дрыгва”, ад імя правадыра Драгавіт, ад літоўскіх – “сыры”, “вільготны”, “вільгаць”
|
ад імя правадыра Радзім, “радзімыя”, “родныя”, ад літоўскага -“месцазнаходжанне”
|
Тэрыторыя рассялення
|
Паўночная частка Беларусі
|
Паўднёвая частка Беларусі, сярэдняе цячэнне Прыпяці, басейн Свіслачы, сярэдняе цячэнне Бярэзіны
|
Усходняя частка Беларусі, па рацэ Сож
|
Суседзі
|
На захадзе і паўночным захадзе – балты; на поўдні – дрыгавічы; на ўсходзе – смаленскія крывічы; на поўначы – пскоўскія крывічы
|
На поўначы – крывічы-палачане; на ўсходзе – радзімічы; на поўдні – драўляне, на паўночным захадзе і захадзе – балты, валыняне
|
На поўначы – смаленскія крывічы; на захадзе – дрыгавічы; на поўдні - севяране
|
Мова
|
Славянская
|
Славянская
|
Славянская
|
Дата першага згадвання ў пісьмовых крыніцах
|
859 г
|
980 г.
|
885 г.
|
Важнейшыя гарады (цэнтры)
|
Полацк, Віцебск
|
Тураў, Пінск
|
Гомель, Чачэрск, Радомля
|
б) параўнайце дзейнасць Усяслава Чарадзея і Глеба Усяславіча:
План параўнання
|
Усяслаў Чарадзей
|
Глеб Усяславіч
| -
Месца і час княжання.
|
|
| -
Тэрыторыя (гарады), якая была далучана (падпарадкавана)
|
|
| -
Галоўны супернік
|
|
| -
Важнейшыя бітвы, у якіх князі пацярпелі паражэнне
|
|
| -
Вынікі дзейнасці
|
|
|
Выкананне табліцы:
План параўнання
|
Усяслаў Чарадзей
|
Глеб Усяславіч
| -
Месца і час княжання.
|
Полацк, 1044 – 1101 гг.
|
Менск, 1101 – 1119 гг.
| -
Тэрыторыя (гарады), якая была далучана (падпарадкавана)
|
Ноўгарад
|
Друцк, Орша, Копысь
| -
Галоўны супернік
|
Кіеўскія князі
|
Вялікі кіеўскі князь Уладзімір Манамах
| -
Важнейшыя бітвы, у якіх князі пацярпелі паражэнне
|
Бітва на Нямізе
|
Абарона Менска ў часе асады яго войскамі Уладзіміра Манамаха
| -
Вынікі дзейнасці
|
Узвышэнне Полацкага княства
|
Страта Менскам свайго значэння як палітычнага цэнтра
|
Тэкст з памылкамі
Знайдзіце і выпраўце памылкі ў наступным тэксце:
Гаспадарка жалезнага веку
“ …У канцы І-га тысячагоддзя да н. э. І ў самым пачатку нашай эры земляробства і жывёлагадоўля не атрымалі шырокага распаўсюджвання. Асабліва развітым земляробства было на поўначы сучаснай тэрыторыі Беларусі. Земляробства, у залежнасці ад месца і абставін, было пераважна ляднае, аднак прымянялі і ворыва жалезным ралам, якое часам асаджвалася касцяным наральнікам. Цяглавай сілай быў найперш
конь. Сеялі пшаніцу, ячмень, проса. На рубяжы старой і новай эры ў сельскую гаспадарку шырока ўваходзіць грэчка, больш падыходзячая да нашага клімату і зямель. Дзеля патрэб прадзення і ткацтва вырошчвалі хмель і каноплі. З іх насення маглі выціскаць алей. Мелі і агароды, якія найбольш займалі бульбай.
Збажыну жалі крэмневымі сярпамі, якія з часам набывалі больш дасканалую форму. Зерне расціралі на муку ў каменных зерняцёрках. У другой чвэрці І-га тысячагоддзя жыхары Паўночнай Беларусі нярэдка выкарыстоўвалі і жорны. Напэўна мелі і ступы, але яны пры археалагічных раскопках пекуль не знойдзены”.
|
яшчэ больш пашырыліся
поўдні
драўляным
жалезным
вол
жыта
лён
рэпай
жалезнымі
Паўднёвай
|
(Паводле: Чарняўскі, М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд / М. М. Чарняўскі. – Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2003. – С. 126 – 127.)
Лагічныя заданні і задачы
-
Чаму рассяленне ўсходнеславянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі і іх пастаяннае пражыванне здзяйснялася ўздоўж буйных рэк?
-
Чаму ва ўсходніх славян былі распаўлюджаныабрады спальвання цела нябожчыка з некаторымі рэчамі і здабывання “жывога агню”?
-
Чаму Усяслаў Чарадзей, які ў выніку паўстання кіеўлян быў абвешчаны вялікім князем кіеўскім, не застаўся на кіеўскім пасадзе і вярнуўся ў Полацк?
-
Што паказана на малюнках? Аб якіх культурных з’явах сведчыць высечанае на камянях:

(Адказы:славутыя “рагвалодавы камяні”, адлюстравана развіццё пісьменнасці і пашырэнне хрысціянства).
-
Якія культурна-гістарычныя падзеі і працэсы адлюстраваны на малюнках?
а) б)
в) г) 
(Адказы: а – бітва на Нямізе, б - вызваленне князя Усяслава Чарадзея з поруба кіяўлянамі, в – хрышчэнне Русі князем Уладзімірам, г – заступніцтва княжыча Ізяслава за маці Рагнеду перад князем Уладзімірам).
6. Што адлюстравана на малюнках?
а) б)
в) г) д) 
е)
ё) ж)
з)
і)
(Адказы: а) Крыж Ефрасінні Полацкай; б)пярсцёнак князя Ізяслава; в) герб Полацка; г) каменны паганскі ідал, знойдзены каля Шклова; д) малюнак-рэканструкцыя Менска; е)абрад здабывання “жывога” агню, ё)капішча Пяруна, ж)упрыгожванні радзімічаў; з)славянскі пасёлак; і) план Старажытнага Полацка )
-
Перад Вамі выява жылля жыхара Навагародка ХІІІ ст. Каму, на вашу думку, магло належыць такое жыллё? Якія магчымыя вывады мы можам зрабіць, гледзячы на
малюнак?
-
Чаму большасць назваў беларускіх гарадоў паходзяць ад назваў рэк?
-
Чаму менавіта кавальская справа першай вылучылася ў асобнае рамяство?
-
На беразе Дняпра знойдзена больш за ўсё манетных скарбаў (пры гэтым пераважалі арабскія дыхрэмы і заходнееўрапейскія дынарыі). Аб чым сведчыць гэты факт?
Заданні па працы з гістарычнымі крыніцамі
Прачытайце гістарычныя крыніцы і адкажыце на пытанні.
І. Пракоп Кесарыйскі (VІ ст.) пра славян
“… Бо плямёнамі гэтымі, склавінамі і антамі, не кіруе адзін чалавек, але спрадвеку жывуць яны ў народаўладдзі, і таму ў іх выгадныя і нявыгадныя справы заўсёды вядуцца разам. А таксама аднолькава і астатняе, можна сказаць, усё ў тых і ў іншых, і ўсталявана здаўна ў гэтых варвараў. <…>А жывуць яны ва ўбогіх хацінах, размяшчаючыся далёка адзін ад аднаго і кожны змяняючыяк мага часцей месца селішча. Уступаючы ж у бітву, большасць ідзе на ворагаў пешымі, маючы невялікія шчыты ў руках, панцыра ж ніколі на сябе не апранаюць;некаторыя ж не маюць на сабе ні хітона, ні грубага плашча… Ёсць у тых і іншых і адзіная мова, цалкам варварская. Ды і знешне яны адзін ад аднаго нічым не адрозніваюцца, бо ўсе яны і высокія, і вельмі рудыя, целам жа і валасамі не занадта светлыя і не рудыя, не зусім схіляюцца і да чарноцця, але ўсе яны ледзь чырванаватыя. Спосаб жыцця іх грубы і непатрабавальны… Ды і імя здаўна ў склавінаў і антаў было адно. Бо і тых і іншых спрадвеку называлі “спорамі”, як раз з-за таго, думаю, што яны засяляюць краіну, раскінута размясціўшы сваё жыллё. Менавіта таму яны і займаюць шырокую зямлю: бо яны размяшчаюцца на большай частцы іншага берага Істра [Дунаю]”. (Прокопий Кесарийский. История войн// Свод древнейших письменных известий о славянах. – 2-е изд., испр. – М., Издательская фирма «Восточная литература» РАН, 1994. – Т. І ( І – VІ вв.). С. 183, 185.)
Пытанні да дакументу:
-
Ці склалася ў славян у VІ ст. моцная цэнтральная ўлада альбо дзяржава?
-
Як, паводле аўтара дакумента, выглядалі славяне?
-
Як вы мяркуеце, чаму славяне часта мянялі месца сваіх селішчаў?
-
Знайдзіце ў тэксце сведчанні таго, што склавіны і анты мелі агульнае паходжанне.
-
Якія ў тэксце маюцца сведчанні аб месцазнаходжанні прарадзімы славян?
ІІ. Назавіце гістарычныя крыніцы, з якіх узяты ўрыўкі
-
“…Затрубілі тады, склікаючы на збор, і было сказана, што Інгігерд княгіня жадае размаўляць з конунгамі і іх дружыннікамі. І калі сабраліся, убачылі ўсе, што Інгігерд княгіня – у дружыне Эймунда конунга і нарманаў. Было абвешчана ад імя Варціслава конунга, што княгіня будзе ўладкоўваць мір…”
-
“… У лета 6575 [1067]. Падняў раць у Полацку Усяслаў, сын Брачыслава, і заняў Ноўгарад. Трое ж Яраславічаў, Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, сабраўшы вояў, пайшлі на Усяслава ў люты мароз. І падышлі да Менска, і мяняне зачыніліся ў горадзе. Браты ж гэтыя ўзялі Менск і перабілі ўсіх мужоў, а жанчын і дзяцей захапілі ў палон і пайшлі да Нямігі, і Усяслаў пайшоў супраць іх.”
-
“…На Немизе снопы стелють головами, молотятъчепихаралужными, на тоцеживотъ, кладутъ, веють душу отътела.
Немизекровавибрезине бологомбяхутьпосеяни, посеяни костьми Рускихъсыновъ.».
-
АБ РАПТОЎНАЙ СМЕРЦІ КАРАЛЯ УЛАДЗІМІРА. Пасля свята Уваскрасення Гасподня эсты паслалі да караля Полацкага Уладзіміра просьбу, каб ён прыйшоў з войскам і асадзіў Рыгу, а супраць ліваў і летаў, а таксама замкнуць гавань у Дзюнэмэндзе. І спадабалася каралю задумка вераломных, якія заўсёды імкнуліся разбурыць Лівонскую царкву, і, паслаўшы ганцоў у Руцію і Літву, ён склікаў вялікае войска з рускіх і літоўцаў. І калі ўсе ўжо сабраліся і былі ўжо гатовыя, і кароль збіраўся падняцца на карабель, каб адправіцца з імі, ён раптам зваліўся і выпусціў дух, памёршы смерцю нечаканай і негаданай, а ўсё войска яго разыйшлося і вярнулася ў свае замлі”.
-
“…Добра жа, браты, і вельмі карысна разумець нам Святога пісання сэнс: гэтае і душу робіць цнатлівай, і да пакоры накіроўвае розум, і сэрца на імкненне да дабрадзейнасці завастрае, і самога чалавека робіць удзячным, і на нябёсы да Божых запаветаў думку накіроўвае, і да духоўных спраў цела ўмацоўвае, і грэбаванне да гэтага зямнога жыцця, і багацця, і славы дае, і ўсе жыццёвага міру смуткі адводзіць…”.
-
“Ад Сцяпана да Няжылы. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі не прадаў, то, будзь ласкаў, купі мне жыта”
Дадатковае пытанне: “Аб якіх падзеях згадваюць урыўкі 2 – 4?”
(Адказы: 1 – ісландская “Эймундава сага” (ХІ ст.), 2 – “Аповесць мінулых гадоў”, 3 – «Слова пра паход Ігаравы», 4 – “Хроніка Лівоніі” Генрыха Латвійскага (ХІІІ ст,), 5 – “Прытча аб чалавечай душы і целе Кірылы Тураўскага (ХІІ ст.)., 6 – берасцяная грамата.)
Адказы на дадатковае пытанне: 2, 3 – аб бітве на Нямізе 1067 г., 4 – аб смерці князя Уладзіміра Полацкага ў 1216 г., які, верагодна, быў атручаны).
Заданні на імітацыю гістарычнай крыніцы, сачыненні. Прыкладныя тэмы:
-
“Дзённік купца, які хадзіў па хляху з варагаў у грэкі”
-
“Ліст ад імя …. да..”
-
“Адзін дзень з жыцця…” (аповяд вядзецца ад імя любога персанажу).
-
“У келлі манашкі…”.
-
“У слаўным горадзе Полацку…”.
-
“Славутыя асветнікі Беларусі”.
-
“У святой Сафіі Полацкай”.
-
“Устаўная грамата гораду”
Краязнаўчыя пытанні і заданні
-
Які ўплыў на фармаванне рэльефу Вашай мясцовасці аказаў ледавік?
-
Якія вядомыя археалагічныя помнікі (стаянкі першабытнага чалавека) знойдзены ў Вашай мясцовасці?
-
У склад якіх дзяржаў (княстваў) уваходзілі Вашы землі ў Х – ХІІ стст?
-
Якія плямёны пражывалі ў Вашай мясцовасці?
-
Узгадайце дату першай пісьмовай згадкі пра Ваш горад ( альбо бліжэйшы да Вас горад).
-
Складзіце віктарыну (альбо крыжаванку) па тэме “Наш край у Раннім і Высокім сярэдневякоўі” (10 – 15 пытанняў).
Літаратура
-
Аповесь мінулых гадоў: Старонкі летапісу. – Мінск, 1999.
-
Арлоў, У. А. Таямніцы полацкай гісторыі / У. А. Арлоў. – Мінск: “Беларусь”, 1994. – 464 с.
-
Арлоў, У. А. Адкуль наш род. Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў / У. А. Арлоў. – Вільня: “Наша Будучыня”, 2003. – 128 с.
-
Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларуская зямлі./У. Бутрамееў. – Мінск: “Беларуская энцыклапедыя”, 1995. – 128 с.
-
Варганаў, В. Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы/ В. Варганаў. – Карма: аддзел адукацыі Кармянскага райвыканкама, 2011. – 64 с.
-
Варганаў, В. Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2008. - № 10. – с. 65 – 67.
-
Варганаў, В. Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2008. - № 11. – с. 61 – 70.
-
Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VІ – ХV стст.). – Мінск, 1998.
-
История, 6 класс: рабочая тетрадь: пособие для учащихся общеобразовательных школ с рус. Языком обучения / В. А. Федосик [и др.]. – Минск: Аверсэв, 2010. – 189 с.: ил. – (рабочие тетради).
-
Прокопий Кесарийский. История войн// Свод древнейших письменных известий о славянах. – 2-е изд., испр. – М., Издательская фирма «Восточная литература» РАН, 1994. – Т. І ( І – VІ вв.). - с. 183, 185.
-
Цемушаў, С. М. Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст.: 6-ты кл.: дапам. для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з белар. і рус. мовамі навучання / С. М. Цемушаў. – Мінск: АСАР, 2010. – 196 с. – (Гісторыя Беларусі. Факультатыўныя заняткі).
-
Цемушаў, С. М. Гісторыя Беларусі ў 6 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. / С. М. Цемушаў. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2011. – 144 с.
-
Чарняўскі, М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд / М. М. Чарняўскі. – Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2003. – С. 126 – 127.
-
Чаропка В. Імя ў летапісе / В. Чаропка. – Мінск: “Полямя”, 1994. – 560 с.
-
Штыхаў, Г. В. Ажываюць сівыя стагоддзі / Г. В. Штыхаў. – Мінск: Народная асвета, 1982.
-
Штыхов, Г. В. История Беларуси с древнейших времен до середины ХІІІ в. 6 класс: поурочные разработки / Г. В. Штыхов, В. В. Ракуть, С. В. Панов. – 2-е изд. – Минск: Аверсэв, 2012. – 159 с. – (Библиотека учителя).
|