Варганаў В.В., настаўнік гісторыі ДУА «Ворнаўскі НПК ДССШ» і ДУА «Гімнагія г.п. Карма» Кармянскага раёна
Алімпіядныя заданні па гісторыі Сярэдніх вякоў,
VІ клас
Прапануемыя заданні з’яўляюцца працягам серыі алімпіядных матэрыялаў па гісторыі. Тут прадстаўлены прыклады, розных па форме і змесце, заданняў, якія закранаюць разнастайныя аспекты ведаў вучняў і паказваюць магчымыя шляхі таго, як сам настаўнік можа працаваць у справе падбору і складання дыдактычных матэрыялаў.
Галоўная задача настаўніка ў 6 класе – паглыбіць пазнаваўчы інтарэс вучняў па прадмеце, зрабіць сустрэчы з дзецьмі цікавымі, карыснымі і змястоўнымі. Разам з тым, паступова павышаецца складанасць і глыбіня пытанняў і заданняў, іх змястоўная разнастайнасць.
Гэтыя матэрыялы можна выкарыстоўваць у той ці іншай форме як на ўроках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці, на факультатывах, у якасці індывідуальных заданняў, пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіядаў, пры складанні віктарын.
|
Рэпрадуктыўныя пытанні і заданні
Заданні на вызначэнне правільнага варыянту адказу
-
Хто з рымскіх гісторыкаў падрабязна апісаў германскія плямёны?
а) Юлій Цэзар і Тацыт; б) Авідзій; в) Герадот; г) Цыцэрон.
2. Хто ў манастыры лічыўся самым галоўным?
а) абат; б) манах; в) епіскап; г) дыякан.
3. Супраць каго Карл Вялікі здзейсніў большасць сваіх паходаў?
а) іспанцаў; б) лангабардаў; в) авараў; г) саксаў.
4. Які англійскі кароль лічыў сябе роўнымі астатнім рыцарам?
а) Генрых Плантагенэт; б) Карл Сцюарт; в) Артур; г) Рычард Ёркскі.
5. Як называлі паўночнаеўрапейскі народ, які здзяйсняў рабаўнічыя паходы ўздоўж берагоў Еўропы?
а) піратамі; б) бедуінамі; в) нарманамі; г) брытамі.
6. Якую дзяржаву стварылі нарманскія заваёўнікі на тэрыторыі Паўднёвай Італіі?
а) Нартумбрыя; б) Герцагства Нармандыя; в) Нарвегія; г) Сіцылійскае каралеўства.
7. Што звычайна служыла жытлом рыцару?
а) палац; б) замак; в) дом; г) храм.
8. Які візантыйскі імператар здолеў у VІ ст. павялічыць тэрыторыю дзяржавы амаль што ў два разы?
а) Канстанцін; б) Васілій; в) Феадор; г) Юсцініян.
9. Як называюцца вялікія групы людзей з аднолькавымі правамі і абавязкамі, якія перадаюцца ў спадчыну?
а) рамеснікамі; б) саслоўямі; в) шляхтай; г) класамі.
10. Лі Бо – вядомы паэт з:
а) Карэі; б) Кітаю; в) Індыі; г) Тайланду.
11. Як у Кітаі называлі чыноўнікаў, якія кантралявалі чыноўнікаў?
а) інспектары; б) інквізітары; в) брахманы; г) самураі.
12. Насельніцтва якой краіны дзялілася на замкнёныя групы насельніцтва – касты?
а) Японіі; б) Індыі; в) Кітаю; г) Ірану.
13. Які вучоны ХІІІ ст, які прадказаў вынаходніцтва мікраскопу, тэлескопу, называў тры крыніцы ведаў: аўтарытэт, розум і вопыт?
а) Роджэр Бэкан; б) Марка Пола; в) Авіцэна; г) Амар Хаям.
14. Катэгорыяй свабоднага насельніцтва Русі былі:
а) смерды; б) закупы; в) радовічы; г) людзі.
15. Месца, дзе звычайна знаходзілася гарадская рада:
а) ратуша; б) сабор; в) замак; г) палац.
(Адказы: 1 – а, 2 – а, 3 – г, 4 – в, 5 – в, 6 – г, 7 – б, 8 – г, 9 – б, 10 – б, 11 – а, 12 – б, 13 – а, 14 – г, 15 – а, 16 – в, 17 – а, 18 – б, 19 – а, 20 – б. )
Так ці не?
-
Аўтарам “Салічнай праўды” быў Ромул Аўгустул.
-
Нарманы – качэўнікі, якія нападалі з паўднёвых стэпаў Азіі.
-
Уладальнікі бенефіцыя маглі служыць, а маглі не служыць каралю, які даваў ім зямельнае ўладанне.
-
Асабістазалежныя сяляне не маглі пакінуць свайго гаспадара, перасяліўшыся жыць у іншае месца.
-
Карл Вялікі паходзіў з той жа дынастыі, што і Хлодвіг.
-
Візантыя – былая ўсходняя частка некалі адзінай Рымскай імперыі.
-
Візантыйская імперыя была цэнтралізаванай дзяржавай.
-
Дзяржава ў Візантыі цалкам была падпарадкавана царкве.
-
Важную ролю ў захаванні пісьменнасці і антычнай спадчыны ў Заходняй Еўропе ў Раннім Сярэдневякоўі адыграла хрысціянская царква.
-
Вучэнне пра Бога называлася багамоўем.
-
Пракопій Кесарыйскі вынайшаў “грэчаскі агонь”.
-
Феадалізм – гэта адносіны пазямельнай і асабістай залежнасці паміж людзьмі, заснаваныя на ўласнасці на зямлю.
-
Адной з галоўных прычынаў наступлення феадальнай раздробленасці ў Заходняй Еўропы стала панаванне ў сельскай мясцовасці таварна-грашовай гаспадаркі.
-
Рыцарскі турнір – гэта спаборніцтвы рыцараў ў гульне ў шахматы.
-
Галоўнай прычынай узнікнення і росту гарадоў у Высокім Сярэдневякоўі стала аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі.
-
Купцы – гэта рамеснікі, якія займаліся натуральнай гаспадаркай.
-
Галоўным дакументам, якім кожны цэх кіраваўся ў сваёй дзейнасці быў статут.
-
Інакенцій ІІІ – французскі кароль, які змагаўся з усеўладдзем Рымскіх Пап.
-
Цэнтрам каталіцкай царквы стаў горад Канстанцінопаль.
-
Ерэтыкі выступалі з крытыкай каталіцкай царквы і Рымскіх Пап.
-
Манаскі ордэн – гэта ўзнагарода, якую давалі Рымскія Папы манахам за сумленную службу.
-
Вікінгі стварылі Нарвегію, Данію і Францыю.
-
У Англіі пасля нарманскага заваявання не дзейнічала правіла “васал майго васала не мой васал”.
-
У ХІ ст. падарожнік, кіруючыся ў Парыж, мог трапіць на “Востраў Францыя”.
-
Сяляне знаходзіліся на самай ніжняй прыступцы феадальнай лесвіцы.
-
Бенефіцый і феод – гэта адно і тое ж.
-
Марка Пола – купец, вядомы падарожнік, які здзейсніў вялікае падарожжа з Еўропы ў Кітай, Індыю і Цэнтральную Азію.
-
Аснову войска мангола-татараў складала конніца.
-
Княгіня Вольга паходзіла з дынастыі Рурыкавічаў.
-
Першым каралём Сербіі быў Стэфан Першавенчаны.
-
Палітычная раздробленасць на Русі наступіла пасля з’езду князёў у г. Любеч ў 1197 г..
-
Мангола-татарскае ярмо на Русі працягвалася 240 гадоў.
-
Арабескі – гэта наложніцы-арабкі ў гарэме турэцкага хана.
-
“Царом філосафаў Усходу і Захаду” сучаснікі называлі іранскага вучонага і паэта Амара Хаяма.
-
Папера, шоўк і фарфор – вынаходніцтвы кітайскай цывілізацыі.
(Адказы: “так” – 4, 6, 7, 8, 9, 12, 14, 15, 20, 22, 23, 24, 27, 28, 29, 30, 32, 34, 35; “не” – астатнія.)
Адкажыце на пытанні:
-
У якім горадзе размяшчаўся квартал “саломенных пасцілак”?
-
Пры якіх абставінах утварылася папская дзяржава?
-
Легендарны разбойнік, які жыў у Шэрвурдскім лесе непадалёк ад Лондана, дапамагаў бедным і пакрыўджаным.
-
Гэтыя ўладары стварылі прафесійнае коннае войска ўдзяржаве франкаў, Англіі і Германіі.
-
Які ордэн нельга прычапіць на адзенне?
-
Лесвіца, па якой нельга прайсціся.
-
Які тытул насіў уладар Візантыі?
-
Чаму ў Раннім Сярэдневякоўі культура Візантыі знаходзілася на больш высокім узроўні развіцця, чым культура Заходняй Еўропы?
-
Як у каралінгскай дзяржаве называліся рэгулярныя ваенныя агляды-парады?
-
Для чаго арабам прыйшлося карыстацца лічбамі, прыдуманымі ў Старажытнай Індыі?
-
Якая сумесная справа аб’яднала імператара Фрыдрыха І Барбаросы, французскага кароля Філіпа ІІ Аўгуста і англійскага караля Рычарда І Львінае Сэрца?
-
Як называлася першая свецкая біяграфія сярэдневякоўя і хто быў яе аўтарам?
-
Дзе і калі быў арганізаваны першы універсітэт у Візантыі?
-
У дакуменце сказана, што Мацвей Манмарансі за феод, атрыманы ад Парыжскага епіскапа, павінен быў адпраўляцца ў паход з двума рыцарамі. Падумайце, хто тут сеньёр, а хто васал.
-
Што азначала сярэдневяковая прыказка: “Гарадское паветра робіць чалавека свабодным”?
-
У якім годзе была склікана вялікая “гаварыльня”? Пазней падобныя сходы былі скліканы ў многіх краінах Еўропы.
-
Асаблівая дахрысціянская пісьмовасць нарманаў...
-
Вусна-паэтычныя легендарныя і гістарычныя сказанні нарманаў…
-
Аўтар вядомага арабскага медыцынскага трактату “Канон медыцынскай навукі”…
-
“…быць міласэрным, добрым, сумленным;
абараняць царкву;
дапамагаць жывучым у нястачы і бедным;
караць забойцаў і рабаўнікоў;
праяўляць справядлівасць;
аддаваць перавагу смерці пры бяссмерці…”. Правілы паводзінаў прадстаўніка якога саслоўя выкладзенны ва ўрыўку дакумента ХІІ ст.?
-
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, рабіўшы шматлікія ваенныя паходы ў Італію, меў мянушку “Рыжабароды”.
-
Сярод феадальнай знаці вядомая былі такія прыказкі: “Толькі дурань адзін раз здзірае скуру з авечкі. Разумны стрыжэ яе сто разоў”, “З каго здзярэ ш скуру, таго не пастрыжэш двойчы”. Каго мелі на ўвазе феадалы, параўноўваючы яго з авечкамі?
-
Ён у юнацтве быў простым селянінам. Аднак яго дзядзя здолеў выбіцца з вёскі “ў людзі” і стаць кіраўніком стражы васілеўса, а затым і заняць яго месца. Потым пасад перайшоў да пляменніка. Яго жонкай стала знакамітая танцоўшчыца Феадора. Пры ім дзяржава значна пашырылася ў межах і дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. Пра каго вядзецца гаворка?
-
Назавіце польскі горад (заснаваны ў УІІІ ст.), назва якога паходзіць ад імя міфічнага князя, якое азначае “груган”.
-
Што напісаў Чынгісхан?
-
Як называлася галоўная вуліца ў сталіцы Візантыі?
-
Дзе пачалася выдавацца першая штодзённая газета?
-
Каму належаць словы “Ненавіджу невука як Іуду”?
-
Што ў Візантыі называлі словам “эльгасцерый”?
-
Як называлі сябе жыхары Візантыі?
(Адказы: 1 - у Парыжы, а назва паходзіць ад таго, што студэнты ў час заняткаў сядзелі на саломе; 2 - франкскі кароль Піпін Кароткі падарыў частку заваяваных зямель Італіі рымскаму Папу Стэфану ІІ у 756 г.; 3 - Робон Гуд: 4 - адпаведна: Карл Мартэл, Альфрэд Вялікі і Генрых І; 5 - Манаска-рыцарскі; 6 – феадальная; 7 – Васілеўс; 8 - у адрозненне ад культуры Заходняй Еўропы, культура Візантыі не адчула такога спусташальнага разбурэння, нанесенага “вялікім перасяленнем народаў”; 9 - ваенныя парады называліся “майскімі палямі”; 10 – для стварэння алгебры; 11 – кіраўнікі трэццяга крыжовага пахода; 12 – “Жыццё Карла Вялікага”, напісанае Эйнгардам; 13 - у Канстанцінопалі, у 425 г. па указу Феадосія ІІ; 14 - Мацвей Манмарансі васал епіскапа Парыжскага, а той яго сеньёр; 15 - той, хто уцёк ад феадала і пражыў у горадзе адзін год і адзін дзень, калі за гэты час яго не паймалі, станавіўся свабодным чалавекам; 16 - у 1265 г. , “парламент” – у перакладзе “гаварыльня”; 17 – Руны; 18 - сагі; 19 - Ібн Сіна, вядомы ў Еўропе, як Авіцэна; 20 – рыцара; 21 - Фрыдрых І Барбароса, 1152 – 1190 гг.; 22 - залежных сялян; 23 - пра імператара Візантыі Юсцініяна; 24 - Кракаў; 25 – нічога; ён быў непісьменны; 26 - вуліца Меса; 27 – у Кітаі; 28 - візантыйскай паэтэсе Касіі; 29 - рамесную майстэрню; 30 – рамеі.)
Вызначце краіны (дзяржавы) і час па выявах:
1 2 3
4 5
(Адказы: 1 – дзяржава франкаў у V – VІ стст.; 2 – Русь у Х ст.; 3 – палітычная раздробленасць Русі ў сярэдзіне ХІІІ ст.; 4 – заваяванні манголаў у ХІІІ ст.; 5 – Візантыя ў час праўлення Юстыніяна (527 – 565 гг.)).
Заданні на суаднясенне элементаў
-
Суаднясіце імя гістарычнага дзеяча з гістарычным фактам:
а) Хлодвіг 1) пачатак умацавання ўлады французскіх каралёў,
падпарадкаванне феадалаў;
б) Карл Вялікі 2) стварэнне дзяржавы франкаў;
в) Людовік VІ 3) стварэнне імперыі франкаў;
г) Канут Вялікі 4) вяршыня магутнасці папства і каталіцкай
царквы;
д) Вільгельм Заваёўнік 5) падпарадкаванне Англіяй значных зямельных
уладанняў у Францыі;
е) Ромул Аўгуст 6) будаўніцтва сабора Святой Сафіі ў Канстанціно-
палі;
ё) Генрых Плантагенэт 7) бітва пры Гастынгсе;
ж) Атон І 8) вяршыня магутнасці Даніі;
з) Юсцініян 9) апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі;
і) Інакенцій ІІІ 10) стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі.
(Адказы: а – 2, б – 3, в – 1, г – 8, д – 7, е – 9, ё – 5, ж – 10, 3 – 6, і – 4).
-
Суаднясіце выявы гістарычных дзеячаў з іх выказваннямі альбо згадкамі пра іх
1 2 3
4 5 6
7. 8. 9
З гадкі: а) пераможца бітваў на Няве і Чудскім возеры; князь, які перамог крыжакоў, але вымушаны быў звярнуцца за ярлыком да мангола-татараў; яму належаць словы: “Хто з мячом да нас прыйдзе, той ад мяча і загіне. На тым стаіць і стаяць будзе Руская зямля”;
б) вялікі князь, пры якім Русь дасягнула найвышэйшай сваёй магутнасці; умацаваў адносіны з Візантыяй, таленавіты дыпламат; праз сваіх дачок парадніўся амаль з усімі моцнымі ўладарамі тагачаснай Еўропы; увайшоў у 10.
гісторыю як стваральнік “Рускай Праўды”; перад смерцю ён сказаў сваім сынам: «Хутка не будзе мяне на свеце. Вы, дзеці аднаго бюацькі і маці, павінны не толькі называцца братамі, але і сардэчна любіць адзін аднаго... Міжусобіца, згубная асабіста для вас, пагубіць славу і веліч Дзяржавы, заснаванай шчаслівай працай нашых бацькоў і дзядоў. Мір і згода сцвердзяць яго магутнасць»;
в) стваральнік дзяржавы мангола-татараў; жорсткі заваёўнік і таленавіты палкаводзец; заваяваў землі ад Кітая да Русі;
г) да яго ў Каносу хадзіў германскі кароль Генрых ІV; аўтар “Дыктату”1075 г., дзе былі такія словы: "Папа можа зрынаць імператараў… Ніхто не смее адмяніць яго рашэнні, а ён сам адмяняе чые заўгодна. Ніхто яму не суддзя…";
д) стваральнік вядомага зборніку законаў, пры ім дзяржава дасягнула вялікіх межаў найвялікшай магутнасці; ён казаў: “Воля ёсць натуральная здольнасць кожнага рабіць тое, што яму заўгодна, калі гэта не забаронена сілай ці правам”;
е) князь – хрысціцель Русі, празваны “Краснае Сонейка”разбуральнік Полацка, гвалтам узяў у жонкі Рагнеду, забіўшы яе бацьку і братоў;
ё) пра гэтага стваральніка вялікай дзяржавы Эйнгард казаў: “… рупліва займаўся верхавой яздой і паляваннем, цяга да якіх было ў яго прыроджаным: ці ледзь знойдзецца на зямлі народ, які мог бы параўнацца ў гэтым мастацтве з франкамі. Любіў ён таксама купацца ў гарачых крыніцах і дасягнуў вялікай дасканаласці ў плаванне… насіў народную франкскую адзежу. На цела ён апранаў палатняную бялізну, зверху абабітую шаўковымі махрамі туніку і порткі, і заўсёды апяразваўся мячом. Іншаземнай адзежай, калі б не была яна прыгожая, … грэбаваў. Толькі ў Рыме, па просьбе папы Адрыяна, а ў іншы раз пераемніка Льва, ён усклаў на сябе доўгую туніку і халаміду і абуўся па-рымску. Толькі ў асабліва ўрачыстых выпадках ён апранаўся ў адзенні, затканыя золатам, і апранаў залатую карону”;
ж) іспанскі яўрэй Ібрагім ібн-Якуб наведаў шэраг краін Еўропы ў 960-х гадах і пакінуў такі водгук пра дзяржаву гэтага ўладара: «Што да краіны …, то яна з'яўляецца самай працяглай з іх [славян] краін, багатая збожжам, мясам, мёдам і рыбай. Ён спаганяе ў чаканенай манеце падаткі, якія забяспечваюць утрыманне яго людзей. Кожны месяц кожны атрымлівае з іх [падаткаў] вызначаную суму. Ён мае 3000 латнікаў, а гэта такія байцы, што іх сотня варта 10 тысяч іншых. Ён дае людзям адзежу, канёў, зброя і ўсё, у чым яны маюць патрэбу. Калі ў аднаго з іх народзіцца дзіця, то не залежна ад таго, ці з'яўляецца ён мужчынскга ці жаночага полу, кароль загадвае адразу вылучыць утрыманне. Калі ж дзіця дасягае палавой сталасці, то, калі ён мужчынскага полу, кароль знаходзіць яму жонку, і выплачвае бацьку дзяўчыны шлюбны падарунак. Калі ж гэта дзяўчына, той кароль выдае яе замуж і дае шлюбны падарунак яе бацьку. Вясельны падарунак у славян вялікі, і іх звычай у гэтым стаўленні аналагічны берберскаму. Калі ў мужчыны народзяцца 2 ці 3 дочкі, то яны — чыннік яго багацця; калі, аднак, народзяцца яму сыны, то ён бяднее. … мяжуюць на ўсходзе русы, а на поўначы — брусы [прусы].»;
з) стварылі славянскую азбуку, назва якой вядома па імені аднаго з іх;
і) стваральнік новай дзяржавы і адной з сусветных рэлігій; нарадзіўся ў небагатай купецкай сям’і; у дзяцінстве стаў круглым сіратой; жыў бедна, хадзіў з караванамі; потым стаў купцом; у 40 гадоў стаў выступаць з пропаведзямі, стаў прарокам; пасля насміхання многіх гараджан горада вымушаны быў яго пакінуць і вярнуўся праз 8 год ужо вядомым і вялікім чалавекам – кіраўніком новай моцнай дзяржавы.
(Адказы: 1 - г, 2 – а, 3 – ё, 4 – ж, 5 – е, 6 – в, 7 – б, 8 – з; 9 – і, 10 – д. ).
3. Краіны (дзяржавы) і дынастыі, якія правілі ў гэтых дзяржавах:
Краіны (дзяржавы): 1 – Візантыя, 2 – франкаў; 3 – Германія; 4 – Англія; 5 – Русь; 6 – Польшча; 7 – Чэхія; 8 – Кітай; 9 – Індыя; 10 – Сербія.
Дынастыі: а – Меравінгі, б – Штаўфены, в – Македонская, г – Рурыкавічы, д – Плантагенэты; е – Мін; ё - Пясты; ж – Пршэмыславічы, з – Уласціміравічы; і – Маголы.
(Адказы: 1 - в, 2 – а, 3 – б, 4 – ж, 5 – г, 6 – ё, 7 – ж, 8 – е; 9 – і; 10 – з. ).
-
Уладароў і дзяржавы, дзе яны правілі:
Уладары: 1 – Карл Мартэл, 2 – Уладзімір Краснае Сонейка, 3 – Мешка І, 4 – Юсцініян І, 5 – Рычард І Львінае Сэрца, 6 – Фрыдрых І Барбароса, 7 – Інакенцій ІІІ, 8 – Баляслаў І Жорсткі, 9 – Мухамед, 10 – Барыс.
Дзяржавы: а – Візантыя, б – Англія, в – Балгарыя, г – дзяржава франкаў, д – Чэхія, е – Русь, ё – Польшча, ж – Свяшчэнная Рымская імперыя, з – Папская дзяржава, і – Арабская.
(Адказы: 1 - г, 2 – е, 3 – ё, 4 – а, 5 – б, 6 – ж, 7 – з, 8 – д; 9 – і; 10 – в. ).
-
Выявы вядомых архітэктурных помнікаў і іх назвы:
Выявы помнікаў:
1 2 3 4
5 6 7 8
9. 10
Назвы помнікаў:
а) храм Баймасы (Белага Каня), г. Лаян, Кітай; б) Храм Святой Сафіі ў г. Канстанцінопаль; в) Гапурам (надбрамная вежа) у храме Вірупакша ў Хамі; г) храм Кааба, Мека; д) Маўзалей Тэадорыха ў Равене; е) піраміда-храм ў Трыкале. ХІІ ст.; ё) Кутб-Мінар (Дэлі, Індыя); ж) Рэймскі сабор. ХІІ ст.; з) піраміда Кукукалькана ў г. Чычэн-Іца; і) храм Святой Сафіі ў Кіеве.
(Адказы: 1 - в; 2 – ё; 3 – ж; 4 – г; 5 – і; 6 – з; 7 – е; 8 –б; 9 – а; 10 –д.)
Заданні на веданне храналогіі:
Пастаўце падзеі і даты ў храналагічнай паслядоўнасці: 1 - утварэнне Першага Балгарскага царства; 2 - захоп Канстанцінопаля крыжакамі; 3 - раскол хрысціянскай царквы на праваслаўную і каталіцкую; 4 - бітва пры Пуацье; 5 - пачатак дзейнасці Кірыла і Мяфодзія; 6 - утварэнне Дэлійскага султанату; 7 - падзенне Заходняй Рымскай імперыі; 8 - пачатак праўлення імператара Юсцініяна; 9 - стварэнне “Аповесці мінулых гадоў”; 10 - Стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі.
(Адказы: 7 – 8 – 1 – 4 – 5 – 10 – 3 – 9 – 2.)
Праца з “крылатымі словамі” і выразамі
Растлумачце сэнс выразаў і паняццяў: 1 - “Хадзіць у Каносу”, 2 - “Цёмныя вякі”, 3 - “З вараг у грэкі”, 4 - “Што з возу ўпала, тое прапала”, 5 - “Палата шахматнай дошкі”, 6 - “Кніга страшнага суда”, 7 - “Майскія палі” 8 - “Псы гасподні”, 9 - “Лядовае пабоішча”, 10 - “Ад нараджэння Хрыстовага”, 11 - “Кінуць пальчатку”, 12 - “Крыжовы паход”, 13 - “Круглы стол” 14 - “Маці гарадоў рускіх”; 15 – “Васал майго васала не мой васал”, 16 - “Няма выратавання па-за царквой!”, 17 - “Намеснік Алаха на Зямлі”, 18 - “Намеснік Хрыста на Зямлі” 19 - “Грэчаскі агонь”; 20 - “Святая зямля”.
(Адказы: 1 – вельмі прыніжацца; 2 - 1) Сярэднія вякі; 2) беспрасветны, цяжкі час; 3 - назва гандлёвага шляху са Скандынавіі ў Візантыю, які праходзіў па землях усходніх славян; 4 - сярэдневяковая прыказка, якая ілюструе права феадалаў на валоданне ўсім, што ўпала з возу па іх зямлю, у часы палітычнай і феадальнай раздробленасці; 5 - вышэйшы орган фінансавага кіравання ў сярэдневяковай Англіі; 6 - збор матэрыялаў першага ў сярэдневяковай Еўропе перапісу насельніцтва, здзейсненага пасля заваявання Англіі Вільгельмам Нармандскім; 7 - так пры Меравінгах у франкаў называўся ўсеагульны народны сход, які збіраўся ў сакавіку і, паводле старажытнагерманскага права, меў ў сваіх руках усю паўнату дзяржаўнай улады; 8 – неафіцыйная назва ордэна дамініканцаў (лац. - "Domini canes"); 9 – назва бітвы 1242 г. – сражэння, у якім рускія воіны на чале з Аляксандрам Неўскім, ноўгарадскім князем, перамаглі рыцараў на Чудскім возеры; 10 – наша эра; 11 – выклікаць на бой, спрэчку, паядынак (як рабілі сярэдневяковыя рыцары); 12 – крывавы, спусташаліны, заваёўны паход; назва паходзіць ад практыкі сярэдневяковых крыжовых паходаў на Усход рыцараў з мэтай “вызвалення труны Гасподняй” і “Святой зямлі”; 13 – 1) перамовы роўных бакоў на аснове ўзаемнай павагі, мірнае вырашэнне спрэчак; 2) закрытая суполка, пасяджэнне выбраных, якія вырашаюць важнныя пытанні; выраз паходзіць ад назвы “рыцары круглага стала” англійскага караля Артура; 14 – так летапісец называў сталіцу Русі горад Кіеў; 15 - правіла феадальнай Еўропы, якое азначала, што сюзерэн можа патрабаваць службы толькі ад сваіх прамых васалаў але не можа патрабаваць таго ж ад васалаў сваіх васалаў, яны не яму падпарадкоўваюцца; 16 – гэта словы святога Аўгусціна Блажэннага, якія азначалі поўнае падпарадкаванне веруючага царкве; 17 – так называлі кіраўнікоў Арабскага халіфату – халіфаў; 18 – Папа Рымскі; 19 - гаручая сумесь, якая ўжывалася ў ваенных мэтах у часы Сярэдневякоўя; упершыню была ўжыта візантыйцамі ў марскіх бітвах, лічыцца, што была вынайшана візантыйскім вучоным Калінікам; 20 – так у Сярэднія вякі называлі Палестыну, цяпер на ёй размяшчаюцца святыні трох рэлігій: іўдаізму, ісламу і хрысціянства.).
Праца з тэкстамі на вызначэнне гістарычных памылак
Вызначце гістарычныя памылкі ў наступным тэксце:
Тэкст з памылкамі “Хлодвіг”
На дзень Святой Троіцы 476 года ад нараджэння Хрыстова кароль Хлодвіг атрымаў з Рыма нечаканую вестку: быў забіты імператар Ромул Аўгустул. Уладу захапіў правадыр бургундаў Аларых. Навіна так уразіла ўладара Францыі, што ён нават адмяніў чарговае паляванне на зуброў. Хлодвіг склікаў нараду, у час якой звярнуўся да галоўнага свайго дарадцы епіскапа Парыжскага: “Ну што, святы ойча, ці варта рыхтаваць ваенную выправу на Рым, які захоплены бязбожнікамі?” Епіскап быў чалавекам разважлівым. Пра яго сталы ўзрост нагадвалі сівыя, такія ж вялікія, як і ў караля, валасы і ціхі нетаропкі голас: “Ваша каралеўская вялікасць, на ўсё воля Божая і Ваша, вызваленне святога пасаду і вечнага горада ад узурпатара – богаўгодная справа. Але не будзем спяшацца… На баку паганых заваёўнікаў пакуль перавага ў сіле. Ды пакуль яны займаюцца рабаўніцтвам, весяляцца і святкуюць перамогу, мы адправім вялікае пасольства да нашага саюзніка Юсцініяна. Не паспеюць паганыя апамятацца, як мы з нашымі саюзнікамі-візантыйцамі і пакараем гэтых ерэтыкоў. І землі, валодаць якімі марыў яшчэ твой бацька Меравей, будуць тваімі.” Хлодвіг уважліва выслухаў епіскапа, затым некалькі памаўчаў і, крыху супакоіўшы ўнутранае хваляванне, урачыста абвясціў: “Ну што ж, быць таму, з намі Бог і Святая Царква!” Перакрысціўшыся, уладар павярнуўся ад ўсіх спіной. Гэта быў знак, што аўдыенцыя скончана. Каралю пара перакусіць. Для яго прыгатавалі любімую страву: тушаную бульбу з зайчацінай.
(Памылкі да тэксту “Хлодвіг”:
1. У 476 г. Хлодвіг яшчэ не быў хрышчоны, яго дзяржава была паганскай, а таму ён не мог хрысціцца, называць іншых з “язычнікамі”, “Паганымі”, ерэтыкамі” бо сам быў такім, не мог мець дарадцаў епіскапаў і звяртаць увагу на хрысціянскія святы.
2. У 476 г. нідзе ў свеце яшчэ не вялі лік гадоў ад нараджэння Хрыстова, гэтая дата была вылічана толькі ў 525 г.
3. Хлодвіг не насіў тытул караля (быў конунгам), а таму да яго не маглі звяртацца “ваша каралеўская вялікасць”.
4. У той час не было каралеўства Францыя, а была дзяржава франкаў. Тэрмін “Францыя” з’явіўся толькі ў ІХ ст.
5. Апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі Ромул Аўгустул быў звергнуты, але не забіты.
6. Правадыр варвараў Атыла не мог захапіць уладу ў Рыме бо ён памёр яшчэ ў 453 г., а яго дзяржава распалася ў 463 г. Захапіў Рым не Атыла, а Адаакр.
7. У епіскапа Парыжскага не могло быць тагіх жа доўгіх валасоў, як у Хлодвіга, толькі ўладар франкаў і яго род мелі права насіць доўгія валасы, а астатнія павінны былі іх коротка стрыгчы.
8. У 476 г. Юсцініян яшчэ не нарадзіўся, а Усходняй Рымскай (будучай Візантыйскай) імперыяй кіраваў Зянон Ісаўр.
9. Бацькам Хлодвіга быў не Меравей, а Хільдэрык.
10. Хлодвігу не маглі прыгатаваць тушоную бульбу з зайчацінай, бо пра бульбу ў Еўропе яшчэ не ведалі. Яе прывезлі ў Еўропу толькі пасля адкрыцця Амерыкі Хрыстафорам Калумбам.)
Заданні на адпрацоўку прыёмаў лагічнага мышлення
Прадоўжыце ланцужок… (вучням прапануецца пералік датаў, паняццяў або персаналій, сабраных разам па якому-та прынцыпу; у ходзе выканання дзеці вызначаюць прынцып аб’яднання прыкладаў і працягваюць іх пералік);
напрыклад:
прадоўжыце ланцужок дат: 330 г. – 395 г. – 410 г. - …. (476 г. - падзенне Заходняй Рымскай імперыі; шлях ад падзелу Рымскай імперыі да яе краху);
прадоўжыце пералік гістарычных дзеячаў: Меравей, Хлодвіг, … (Карл Вялікі ; франкскія ўладары).
Выкрасліце лішняе… (у прапанаваным пераліку датаў, паняццяў або персаналій дзеці, вызначыўшы прынцып іх аб’яднання, павінны вызначыць лішні кампанент);
у пераліку слоў падкрэсліце ключавое (галоўнае або абагульняючае) слова:
а) храм, сабор, царква, хрысціянства, манах;
б) епіскап, духавенства, мітрапаліт, архіепіскап, папа рымскі;
в) рыцары, духавенства, саслоўі, сяляне і гараджане;
г) варвары, франкі, остготы, вестготы, вандалы;
д) “Салічная Праўда”, сярэдневяковыя законы, “Руская Праўда”, “Кодэкс Юсцініяна”;
е) султан, манарх, кароль, цар, князь, халіф.
у пераліку слоў вызначце “лішняе” і падкрэсліце яго:
а) Хлодвіг, Карл Вялікі, Меравей, Юсцініян; (уладары франкаў, Юсцініян – імператар Візантыі);
б) каралеўства франкаў, каралеўства вестготаў, каралеўства балгараў, каралеўства вандалаў , каралеўства остготаў; (варварскія каралеўствы германцаў, якія ўтварыліся на месцы Заходняй Рымскай імперыі; у балгараў жа было царства і гэты народ не адносіцца да германцаў, якія разбурылі Заходнюю Рымскую імперыю);
в) Канстанцінопаль, Іерусалім, Александрыя, Мека, Антыёхія; (гарады – цэнтры праваслаўя, Мека – цэнтр не праваслаўя, а ісламу);
г) Мека, Кааба, Медына, Рым ( гарады і святыні мусульман, Рым – не адносіцца да такіх, гэта цэнтр каталіцызму).
Праца з гістарычнымі задачамі і лагічнымі заданнямі
Рашыце гістарычныя задачы і лагічныя заданні, адкажыце на пытанні
-
У франкаў існаваў наступны звычай: калі свабодная жанчына жадала выйсці замуж за раба, то перад ёй клалі меч і верацяно і прапаноўвалі прылюдна падцвердзіць сваю згоду. Што павінна была зрабіць жанчына для гэтага?
-
Як клікалі аднаго з германскіх каралёў, у час праўлення якога было пачата крышчэнне ютаў і англасаксаў і прыняты першыя законы?
-
Які германскі правадыр у адказ на папярэджанне паслоў, што ў Рыме насельніцтва быццам пяску ў моры, адказаў: “Чым гусцей трава, тым лягчэй касіць”?
-
Германцы ў часы Цэзара апрацоўвалі зямлю па-асобку ці разам?
-
У франкаў існаваў звычай: калі чалавек быў не ў сілах аддаць вергельд (грашовую кампенсацыю за забойства), ён павінен быў прасіць дапамогі бліжэйшага родзіча, кінуўшы на яго бок… Што?
-
Адгадай загадкі, прапанаваныя Алкуінам, манахам, аўтарам сярэднявечных падручнікаў, кіраваўшым прыдворнай акадэміяй Карла Вялікага.
1). Як называецца тое, што горкае робіць сладкім?
2). Што не стамляе чалавека?
3). Нядаўна я бачыў чалавека, які стаяў, качаўся, гуляў, але ніколі не існаваў.
4). Я чуў, што памерлыя шмат гаварылі.
5). Што такое нямы вястун?
6). Са мной гаварыў незнаёмец без мовы і без голаса. Яго не было дагэтуль і не будзе потым. Я яго не чуў і не ведаю.
7). Я бачыў, як памерлыя нарадзілі жывога, і дыханне жывога пажрала памерлых.
-
Пра якога караля і дзе расказана наступнае: “Пытаўся ён таксама пісаць і з гэтай мэтай пастаянна трымаў пад падушкай дашчэчкі для пісьма, каб у свабодны час прывучаць руку выводзіць літары. Але яго праца, занадта позна пачатая, мела мала поспеху”?
-
Хто з каралёў і дзе напісаў уласнай рукой: “Цяпер я магу сказаць, што я ўсё жыццё імкнуўся жыць годна і пакінуў памяць пра сябе ў добрых справах для тых, хто будзе пасля мяне”?
-
Пра смерць якога легендарнага героя і ў якім творы напісана: “Касцёр паграбальны ўзвялі венеды, мужы дружынныя, упрыгожыўшы ложа шчытамі, кальчугамі, як завяшчаў ім дружыннакіраўнік яшчэ пры жыцці…”?
-
Што дарылі дамам сярэдневяковыя рыцары, вярнуўшыся з крыжовых паходаў?
-
Выява якой птушкі змяшчалася на гербе Візантыі часоў Юсцініяна?
-
Што ў Сярэднявеччы называлі Бібліяй для непісьменных?
-
Які англійскі кароль насіў прозвішча Львінае Сэрца?
-
Які горад знаходзіўся адначасова ў Еўропе і Азіі і амываўся водамі праліву? Сталіца дзяржавы.
-
Закончыце фразу імператара Юсцініяна: “Адзіная дзяржава, адзіная царква, адзіны…”.
-
Закончыце арабскую прымаўку: “Там, дзе заканчваецца вада, там заканчваецца…”.
-
Што аб’ядноўвае словы “астралябія”, “арсенал”, “магазін”, “арабескі”?
-
Адкажыце на пытанне, якое задавалі вучням сярэдневяковай школы часоў Карла Вялікага: “Колькі слядоў пакіне вол у апошняй баразне ў час узворвання”?
-
У славян самае ганаровае месца займаў бог Святавіт. У храме яго статуя была з некалькімі галовамі. Колькі галоў ён меў і чаму?
-
Скажыце па арабску “Міжрэчча”.
-
Калі славян, якія мелі здабычу, перследаваў вораг, то яны кідалі яе і хаваліся ў лесе. Чаму?
-
Рым ваяваў за гэтую зямлю з Карфагенам, а франкі – з арабамі.
-
Браты, якіх называлі “апосталамі славян”.
-
Разшыфруйце надпіс: “Франкі. 32. 14. 50”.
-
Скажыце па-грэчаску “памазанік”.
-
У старажытных славян месяц красавік называўся “беразоль” Чаму?
-
Скончыце фразу з тэкста Земляробчага закону Візантыі: “Калі хто-та, убачыўшы вала, заб’е яго і забярэ мяса, то няхай яму…”.
-
Устаўце ў арабскую прыказку прапушчанае слова: “Чарнілы вучонага такія ж каштоўныя, як і … пакутніка”.
-
Пра якую дзяржаву пісаў храніст: “Яе сталіцай з’яўляецца горад Кіеў, які супернічае са скіпетрам Канстанцінопаля”?
-
Феадалу селянін плаціў аброк, царкве – дзесяціну. А каму – дваццаціну?
(Адказы: 1 - яна павінна была ўзяць у рукі верацяно; 2 - Кароль Этэльберт; 3 - правадыр Аларых; 4 - усім родам разам; 5 - ён павінен быў кінуць у бок родзіча горстку зямлі; 6 - 1) голад, 2) багацце, 3) адлюстраванне ў вадзе, 4) званы, 5) пісьмо, 6) цяжкі сон, 7) агонь; 7 - гэты эпізод расказвае пра Карла вялікага; урывак узяты з сачынення яго біёграфа, Эйнгарда, “Жыццеапісанне Карла Вялікага”; 8 - словы Альфрэда Вялікага; 9 - яны ўзяты з рукапісу пераклада з трактату Баэцыя; гаворка ідзець аб каралі-конунгу Беавульфе; урывак узяты з твору “Песня аб Беавульфе”; 10 – гузікі; 11 - арол; 12 – сабор; 13 - Рычард ІІ; 14 - Канстанцінопаль; 15 - “…закона”; 16 - “…зямля”; 17 - гэта словы арабскага паходжання; 18 - ніводнага следу, таму што плуг сляды заарэ; 19 - чатыры галавы, па колькасці бакоў свету; 20 – Ірак; 21 - каб ворагі кінуліся на здабычу, а славяне, скарыстаўшыся гэтым, напалі на іх; 22 – Іспанія; 23 - Браты Кірыла і Мяфодзій; 24 - Карл Вялікі быў 32 гады каралём франкаў, пасля 14 гадоў – імпратарам, за гэты час здзейсніўшы 50 паходаў; 25 – Хрыстос; 26 - у гэтым месяцы зямлю ўгнойвалі залой; 27 - “…адсякуць руку”; 28 - “…кроў…”; 29 - дзяржава Русь; 30 - каралю.).
Заданні па запаўненні гістарычных табліц
(Заўвага: адпрацоўваюцца навыкі запаўнення табліцы, здольнасці вучняў: параўноўваць, фармуляваць і вылучаць галоўнае, міжаспектавыя веды).
Запоўніце табліцу: “Імперыі Ранняга сярэдневякоўя”
План характарыстыкі
|
Візантыйская імперыя
|
Франкская імперыя
|
Час існавання імперыі
|
|
|
Сталіца дзяржавы
|
|
|
Форма праўлення дзяржавы
|
|
|
Найбольш вядомы імператар
|
|
|
Зборнік законаў
|
|
|
Выкананне табліцы:
План характарыстыкі
|
Візантыйская імперыя
|
Франкская імперыя
|
Час існавання імперыі
|
395 – 1204, 1261 – 1461 гг.
|
800 – 843 гг.
|
Сталіца дзяржавы
|
Канстантынопаль
|
Ахен
|
Форма праўлення дзяржавы
|
Манархія (імперыя)
|
Манархія (імперыя)
|
Найбольш вядомы імператар
|
Юсцініян (527 – 565 гг.)
|
Карл Вялікі (800 – 843 гг.)
|
Зборнік законаў
|
“Кодэкс Юсцініяна”
|
“Салічная праўда”
|
Заданні па працы з гістарычнымі крыніцамі
Прачытайце гістарычныя крыніцы і адкажыце на пытанні:
1. Урывак з «Капітулярыя аб занятках навукамі» Карла Вялікага:
«…Не только не пренебрегайте обучением наукам, но и смиренно и с угодным Богу тщанием ревностно им обучайтесь, дабы вы могли легче и правильнее постигать тайны Святого Писания. Так как на страницах книг священных встречаются тропы (употребление слова в обратном смысле) и тому подобное, то, без сомнения, тем скорее каждый читающий уразумеет это духовно, чем лучше он предварительно наставлен в науках.
Но избирать для этого дела следует таких мужей, которые, имея желание и возможность учиться, имеют вместе с тем желание и с другими делиться познаниями. И это должно совершаться со столь же благочестивым намерением, с коим мы это предписываем.»
Пытанні:
1. Што гэта за дакумент і як ён называецца?
2. Хто аўтар дадзенага дакументу? Што ты ведаеш пра гэтага чалавека?
3. Калі гэты дакумент быў створаны?
4. Якія галоўныя ідэі выказваюцца ў названым дакуменце? (Прывядзіце канкрэтныя прыклады з тэксту).
5. Які вывад можна зрабіць аб ідэях і поглядах аўтара дакументу?
6. Зрабіце галоўны вывад аб тым, што новага вы даведаліся пасля знаёмства з гэтай крыніцай?
-
Вытрымка з ліста папы рымскага Грыгорыя І Вялікага (590 – 604 гг.) аднаму з епіскапаў:
«…Дайшло да нас і пра што мы не можам успомніць без сораму, а менавіта, што ты навучаеш каго-та граматыцы. Звестка аб гэтым учынку, да якога мы адчуваем пагарду, прывяла нас да ўражання вельмі цяжкага…, аднымі вуснамі нельга аддаваць хвалу Хрысту разам з хваламі Юпіцеру…».
-
Пытанне: «Якое стаўленне да ведаў і адукацыі ў аўтара ліста?»
-
Заданне да двух дакументаў: “Параўнайце адносіны да адукацыі Грыгорыя І і Карла Вялікага. Падумайце ў чым розніца ў іх поглядах і якая прычына гэтай розніцы. Як змянілася стаўленне да адукацыі за час, які прайшоў паміж стварэннем дакументаў?”
Заданні на імітацыю гістарычнай крыніцы
(умовы – гл. у папярэднім матэрыяле)
Прыкладныя тэмы:
-
“Дзённік купца”
-
“Справаздача паслоў, якія прыбылі…”
-
“Ліст ад імя …. да..”
-
“Адзін дзень з жыцця…”
-
“Аднойчы ў…”
Аповяд вядзецца ад імя любога персанажу ўдзельніка любых падзеяў.
Гістарычныя сачыненні
Прыкладныя тэмы:
-
“У сярэдневяковым універсітэце”
-
“Гісторыя простых рэчаў…” (як і калі ўзніклі розныя прылады працы, механічныя прыстасаванні, прадметы ўжытку і г. д.)
-
“У сярэднявековым горадзе…”
-
“Прагулкі па …..”
-
“Вучоныя і мысляры сярэднявечча”
-
“Цуды серэдневяковай архітэктуры”
-
“Як адпачывалі і бавілі вольны час …”
-
“Становішча жанчыны ў сярэднія вякі”
(Заўвага: з вопыту работы можна сказаць, што вучні любяць такія творчыя заданні, як напісанне апавядання, выступлення ад імя гістарычнага або выдуманага дзеяча і г. д.).
Пазнай гістарычнага дзеяча
1. Пра якога князя-воіна візантыйскі гісторык Леў Дзіякан сказаў: “... пераязджаў раку... і, седзячы за вяслом, веславаў нараўне з іншымі без усялякай розніцы. ... Сярэдняга росту, не вельмі высокі, не вельмі малы, з густымі бровамі, з блакітнымі вачыма, з плоскім носам, з голенай барадой і з густымі доўгімі, вісячымі на верхняй губе валасамі. Галава ў яго была зусім голая, і толькі на адным яе баку вісела пасма валасоў, якая азначала знатнасць роду;... У адным вуху ў яго вісела завушніца, упрыгожаная дзвюма жамчужынамі, з рубінам, пасярод іх устаўленым. Адзенне на ім было белае, нічым, акрамя чысціні, ад іншых не адметнае.” Амаль усё сваё княжацкае жыццё правёў у ваенных паходах. Загінуў, трапіўшы ў палон да качэўнікаў, хан якіх з галавы рускага ўладара зрабіў чашу для віна.
2. Ураджэнец Бухары, славуты медык. Аўтар вядомай энцыклапедыі па медыцыне “Канон”, па якій вучыўся і Францішак Скарына. Ён пражыў нялёгкае жыццё, многіх пазбавіў ад пакут. Сам нярэдка цярпеў ад несправядлівасцяў уладароў. Шмат вандраваў і сядзеў у турмах. Калі вылечыў правіцеля Бухары, то замест падзякі папрасіў наведацьславутую бібліятэку – адну з самых вялікіх у свеце. Перад смерцю сказаў: “Мы паміраем і з сабою забіраем толькі адно: усведамленне таго, што мы нічога не пазналі...”
3.Вялікі князь кіеўскі. Унук Яраслава Мудрага. На некаторы час аднавіў адзінства Русі і яе аўтарытэт.Пагасіў звадкі паміж удзельнымі князямі. Вадзіў дружыны на полаўцаў. Яго прпозвішча ў перакладзе на нашу мову азначае Адзінаборац. Пасля яго смерці дзяржава распалася на часткі.
4. Ён сказаў: “ Не праходзьце міма чалавека, не прывітаўшы яго добрым словам... Што ведаеце добрага, таго не забывайце, а чаго не ўмееце, таму вучыцеся... Лянота – маці ўсяму дурному...”.
5. Ён казаў:
“Калі безліч дзяржаў пакарыў уладар,
І здалёку, і зблізку забраў сабе ў дар,
Ты ўсё ж бессмяротным ніколі не станеш,
Тры аршыны зямлі – вось што лёс табе даў.”
Адказы: 1 – Святаслаў – кіеўскі вялікі князь; 2 – Ібн Сіна (Авіцэна); 3 – Уладзімір Манамах; 4 – Яраслаў Мудры; 5 – Амар Хаям.
Дапоўніце наступны апорны канспект “Сярэдневякавое грамадства: свет саслоўяў”
_________________________________(1) – «тыя, хто моляцца»
|
_________________________________ (2) – «тыя, хто ваююць»
|
________________________________ (3) – «тыя, хто працуюць»
|
( 1)
( 2)
( 3)
(Адказ: 1 – духавенства, 2 – рыцары (дваранства), 3 – сялянства, гараджане (3-е саслоўе)).
Дадатковае пытанне: “Чаму ў Сярэднія вякі становішча саслоўяў параўноўвалі з домам?
Літаратура
1. Арасланова, О. В. Поурочные разработки по истории средних веков. 6 класс./ О. В. Арасланова. - М.: «Вако», 2004. – 416 с.
2. Варганаў, В. Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы/ В. Варганаў. – Карма: аддзел адукацыі Кармянскага райвыканкама, 2011. – 64 с.
3. Варганаў, В. Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2008. - № 10. – с. 65 – 67.
4. Варганаў, В. Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2008. - № 11. – с. 61 – 70.
5. Варганаў, В. Развіваючыя заданні па гісторыі Сярдніх вякоў у VІ – VІІ класах / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2010. - № 15. – с. 45 – 53.
6. Варганаў, В. Алімпіядныя заданні па гісторыі Старажытнага свету / В. Варганаў// Гісторыя і грамадазнаўства. – 2012. - № 1. – с. 49 – 60.
7. Дричак, А. В. Олимпиады по истории средних веков. 6 класс./ А. В. Дричак. - Волгоград: «Учитель – АСТ», 2005. – 96 с.
8. Жерко, Л. В. Задания по истории средних веков. 6 класс./ Л. В. Жерко. – Мн.: «Сэр-Вит», 2004. – 208 с.
9. Секацкая, К. И., Федосик, В. А. История Средних веков. Поурочные разработки к учебнику «История Средних веков для 6 класса общеобразовательных учреждений (под реддакцией В. А. Федосика)» / К. И. Секацкая, В. А. Федосик. – Мн.: «Аверсэв». – 2009. – 176 с.
10. Сурта, Е. Н. История Средних веков. Практические задания. 6 класс./ Е. Н. Сурта. – Мн.: «Экоперспектива», 2009. – 80 с.
11. Харьковская, Н. И. Предметная неделя истории в школе. Конкурсы, викторины, олимпиады. / Н. И. Харьковская. - Ростов-на-Дону: «Феникс», 2006. – 208 с.
12. Уткина Э. В. Школьные олимпиады. История 5 – 9 классы/ Э. В. Уткина. – М.: Айрис-пресс, 2005. – 224 с.
|