Валерый Варганаў Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы




старонка5/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5

VІІІ: 1-Еўрасаюза; 2-АВД; 3-СССР; 4-НАТО; 5 – ААН; 6-Японіі; 7-ЗША; 8-Арганізацыі краін Ісламская канферэнцыя.
ІХ. Гісторыя Беларусі Навейшага часу (1918 г. – пачатак ХХІ ст.)
І. Вызначце, якія мерапрыемствы адносяцца да палітыкі “ваеннага камунізму”? Да якой палітыкі адносяцца астатнія кампаненты?

а) харчразвёрстка; б) харчпадатак; в)натуральны абмен прадуктамі; г) забарона свабоднага гандлю; д) дазвол свабоднага гандлю; е) нацыяналізацыя прамысловасці, забарона прыват-ных прадпрыемстваў; ё) увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці; ж) увядзенне савец-кага чырвонца; з) выкарыстанне таварна-грашовых адносінаў; і) свабодны выбар формаў землекарыстання, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі; к)выкарыстанне таварна-грашовых адносінаў і гаспадарчага разліку; л) ураўняльны прынцып аплаты працы; м) розныя формы аплаты працы; н) дазвол дробнай прыватнай уласнасці, дапушчэнне замежнага капіталу, дазвол найму рабочай сілы і арэнды зямлі; о) ужыванне адміністра-цыйна-камандных метадаў кіраўніцтва.



ІІ. Пастаўце падзеі ў храналагічным парадку:

1: а) першае ўзбуйненне БССР; б) прыняцце першай Канстытуцыі ССРБ; в) падпісанне Рыжскага мірнага дагавору; г) Брэсцкі мір; д) Слуцкае паўстанне; е) прыняцце першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі і культуры;ё) вынясенне прысуду па справе “Саюза вызвалення Беларусі”; ж) І Усебеларускі з’езд; з) абвяшчэнне БНР; і) пер-шае абвяшчэнне ССРБ; к) абвяшчэнне Літ.-Бел. ССР; л) абвяшчэнне незалежнасці БНР; м) узяты курс на ажыццяўлення індустрыялізацыі; н) утварэнне КПЗБ; о) выхад на экраны першага беларускага мастацкага фільма; п) адкрыццё ў Мінску Беларускай дзяржаўнай філармоніі; р) пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”; с) адкрыццё Мінскага аэйрапорта; т) выхад у эфір першай перадачы беларускага радыё-вяшчання; у) І з’езд пісьменнікаў БССР.

2: а) стварэнне літаратурнага аб’яднання “Маладняк”; б) пачатак суцэльнай калектыві-зацыі; в) “вызваленчы паход Чырвонай Арміі” ў Заходнюю Беларусь; г) Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне; д) пачатак Вялікай Айчыннай вайны; е) “ Пакт Рыбентропа-Мола-тава”; ё) расстрэл польскімі ўладамі дэманстрацыі ў мястэчку Косава; ж) пачатак Другой сусветнай вайны; з) аварыя на Чарнобыльскай АЭС; і) пуск у Гомелі Гомсельмаша; к) Мінск атрымаў ганаровае званне “Горад-герой”; л) Загад №1 Выканкама Мінскага савета аб пераходзе да яго ўлады ў горадзе; м) прыняцце Закона аб уключэнні ў склад СССР і БССР Заходняй Беларусі; н) прыняцце другой Канстытуцыі БССР; о) другое абвяшчэнне ССРБ; п) Машэраў П. М. – Першы сакратар ЦК КПБ; р) прыняцце апошняй Канстытуцыі БССР; с) атрымана першая прамысловая нафта на Рэчыцкім радовішчы; т) адкрыццё
мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”; у) пераход да НЭП; ў) прыняцце першай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; ф) абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР; х) трэці Усебеларускі народны сход.

ІІІ. Растлумачце паняцці: генацыд, “санацыя”, суверэнітэт, беларусізацыя, аўтаномія, асадніцтва, паланізацыя, рэабілітацыя, культ асобы, рэпрэсіі, халакост,буферная дзяржава, федэрацыя, сцыялістычны рэалізм, Беларускі пасольскі клуб, рэферэндум, парламенская апазіцыя, рэпарацыі, дэкларацыя.

ІV. Што аб’ядноўвае наступныя даты:

а) 1919, 1927, 1937, 1978 гг.; б)1935, 1958, 1968, 1972 гг.; в)1996 2001, 2006 гг.; г) 1995, 1996, 2004 гг.; д) люты 1995, 2 красавіка 1996, 2 красавіка 1997, 25 снежня 1998, 8 снежня 1999 гг.



V.Так або не? а) К. Ландар, В. Кнорын і А. Мяснікоў – лідары БНР; б) у канцы кастрычніка – пачатку лістапада на тэрыторыі ўсходняй Беларусі ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў; в) СНК Заходняй вобласці і фронту вітаў рашэнні першага Усебеларускага з’езда; г) пасля ўстанаўлення савецкай улады беларускія землі знаходзіліся ў складзе Заходняй вобласці; д) незалежнасць БНР была абвешчана ва ўмовах германскай акупацыі; е) БССР - незалежная дзяржава, якая валодала поўным дзяржаў-ным суверэнітэтам; ё) 16 студзеня 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва ў Маскве прыняло ра-шэнне аб далучэнні Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў да ССРБ; ж) у 1921 г. у складзе БССР засталося толькі 6 паветаў; з) падмуркам, на якім паўстала Акадэмія Навук БССР, стаў Інстытут беларускай культуры; і) у выніку індустрыялізацыі СССР пераўтварыўся ў індустрыяльную дзяржаву; к) адной з галоўнай крыніц фінансавання прамысловасці ў канцы 20-х – 30-я гг. стала накіраванне сродкаў з сельскай гаспадаркі; л) адной з галоўных прычын паражэнняў Чырвонай Арміі ўлетку 1941 г. былі стратэгічныя пралікі кіраўніцтва СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны; м) важнейшай прычынай перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне стала дружба, гераізм і адзінства савецкіх народаў; н) з 1953 г. Першым сакратаром ЦК КПБ стаў М. С. Хрушчоў; о) за гады пятай пяцігодкі ў БССР было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 1000 прадпрыемстваў, з іх 150 – буйных; п) Саветы народных дэпутатаў у пасляваенны час валодалі рэальнымі паўнамоцтвамі; р) кіруючая і накіроўваючая роля ў грамадстве паводле Канстытуцыі СССР 1977 г. належала КПБ – КПСС; с) у пасляваенны час ішоў імклівы працэс пашырэння ўрбанізацыі і перамяшчэння сельскага насельніцтва ў горад; т) асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага жыцця СССР і БССР у другой палове ХХ ст. стала перавага ў тэмпах развіцця лёгкай прамысловасці над цяжкай; у) пераважнае развіцце цяжкай прамысловасці над лёгкай было звязана з абслугоўваннем ваенна-прамысловага ком-плекву; ў)асаблівасцю сацыяльна-развіцця Рэспублікі Беларусь у другой палове 90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст. з’яўляецца сацыяльная арыентацыя эканомікі; ф)Рэспубліка Беларусь з’яўляецца актыўнай удзельніцай ААН, ЮНЕСКА, АДКБ і інтэграцыі Беларусі і Расіі.

VІ. Пазнай гістарычнага дзеяча:

1. Празаік, драматург, грамадзкі дзяяч. У студзені - лютым 1919 - камісар працы ў Часо-вым урадзе БССР; сакратар Інбелкульта; арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюзу выз-валення Беларусі», высланы ў Пермскую вобл. Рэабілітаваны ў 1957 г.

2. Дзеяч беларускага адраджэння першай чвэрці ХХ ст. У 1915 стварыў культурна-асвет-ніцкую арганізацыю «Наш край», якая ў 1917 ператварылася ў леваэсэраўскую - «Маладая Беларусь». Член ЦК БСГ і ЦК БПС-Р. У пэрыяд польскай акупацыі стварыў Беларускую камуністычную арганізацыю. У 1920-я займаў – на адказных пасадах у партыйных і дзяржаўных органах, актыўны ўдзельнік беларусізацыі. Прафэсар БДУ, старшыня Інбел-культа, прэзыдэнт АН БССР, дырэктар Інстытуту гісторыі. У 1931 выключыны з партыі як «лідэр нацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыі». Скончыў жыццё самагубствам.

3. Дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, публіцыст, літаратурны крытык, пэдагог і гісторык. Склаў першыя падручнікі па беларускай мове, апублікаваў працы пра Ф. Скарыну, Статут Вялікага княства Літоўскага; разам з братам Іванам стаў ініцыятарам заснавання першай легальнай беларускай газет “Наша Доля”, а потым – “Наша Ніва”, якая сталася трыбунай беларускіх патрыётаў. З верасня 1918 года да лютага 1920 года - Старшыня Рады міністраў і міністр замежных спраў БНР.

4. Удзельнік рэвалюцыі 1905-1907 гг., да рэвалюцыі працаваў настаўнікам ў Польшчы і Мінску, выкладаў у Мінскім Настаўніцкім Інстытуце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года - камісар Часовага Урада. Заснавальнік Слуцкай Беларускай Ґімназіі і яе дырэктар. Праціўнік Кастрычнікай рэвалюцыі, прыхільнік незалежнасці Беларусі, удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г. У 1924 - 1936 гг. - дырэктар Віленскай гімназіі. У 1943 г.- прэзыдэнтам калабаранцкай Беларускай Цэнтральнай Рады, адзін з галоўных арґанізата-раў Другога Усебеларускага З’езда, скліканага пад нямецкай акупацыяй у 1944 годзе. Па-сля вайны- вядомы дзеяч беларускай эміграцыі. Памёр у 1976 г. ў ЗША.



5. Былы Арцыбіскуп, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Апостальскi адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі, Старшыня Канферэнцыі Каталцкіх Біскупаў Беларусі. Нарадзіўся ў 1914 г. у Эстоніі ў Вальку, ахрышчаны быў у Рызе. Калі яму было 3 гады, сям'ю саслалі ў Сібір. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў 1939 г. стаў святаром, быў арышта-ваны і асуджаны на смерць. Два месяцы знаходзіўся ў камеры смерці. Вайна, якая распа-чалася ў 1941 г., перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты. Выйшаўшы на волю ў 1954 г., апынуўся ў Пінску. Дзякуючы яго самаадданай і ахвярнай працы адбудавана Пінская катэдра - адна з першых адноўленых каталіцкіх святыняў Беларусі.

6. Народны настаўнік, удзельнік Усебеларускага з’езда і І-га з’езда КП(б)Б, падпісаў Маніфест аб стварэнні ССРБ, удзельнік стварэння СССР, Старшыня СНК БССР, ЦВК БССР, актыўны ўдзельнік беларусізацыі, ахвяра палітычных рэпрэсій.

7. Удзельнік партызанскага руху ў барацьбе з польскімі (у 1919-1920 гг.) і нямецка-фашысцкімі (1941 – 1944 гг.) акупантамі. Легендарны “дзед”, прататып героя аповесці Я. Коласа “Дрыгва”.

8. Адзін з пачынальнікаў касмічнага прыродазнаўства. Вядомы вучоны, заснавальнік геліябіялогіі і гістарыяметрыі. Супрацоўнічаў з К. Цыялкоўскім. Прапанаваў метад аздараўлення паветра (“люстра Чыжэўскага”). Стварыў мадэль рухаючай крыві. У 1939 г. І Міжнародны кангрэс фізікаў у Нью-Йорку выбраў яго сваім ганаровым членам.

9. Географ-падарожнік, мараплавец, матэматык, геафізік, астраном. Ураджэнец Магілёва, кіраўнік навуковай экспедыцыі; якая у 1934 г. пацярпела бедства на караблі “Чэлюскін” ў льдах Арктыкі і мужна змагалася за выжыванне на працягу двух месяцаў, пакуль не была выратавана савецкімі лётчыкамі. Вывеў матэматычныя законы грашовай эмісіі, распрацаваў тэорыю паходжпання Зямлі і планет з рэчываў халоднага газапылавога воблака. Герой Савецкага Саюза.

10. Вядомы дзеяч беларускага культурнага і грамадскага руху, аўтар “Беларускай граматыкі для школ”, быў старшынём БСРГ і кіраўніком ТБШ. Ахвяра палітычных рэпрэсій, расстраляны як “польскі шпіён”.

11. Камандзір авіяэскадрыллі. Разам са сваім экіпажам ў 1941 г. скіраваў палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пасмяротна стаў Героем Савецкага Саюза.

12. Святар Свята-Петрапаўлаўскай царквы ў Ружанах; дапамагаў у 1941 г. у храме аперыраваць параненых савецкіх ваеннапалонных, заступіўся перад акупантамі за ўсіх мужчын і хлапцоў, калі тых хацелі расстраляць за забойства нямецкага салдата, прапанаваўшы сябе ў заложнікі.

13. Маршалы Савецкага Саюза, каардынавалі правядзенне аперацыі “Баграціён”.

14. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы. Кіраўнік савецкай дэлегацыі на канферэнцыях па стварэнні ААН і прыняцці яе Статута, ураджэнец Гомельшчыны, савецкі дзяржаўны, грамадскі і партыйны дзеяч; міністр замежных спраў СССР; за няўступчывасць і цвёрдасць у дыпламатычных колаў меў мянушку “Містар Не”.

15. Савецкі і партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ; пры ім у БССР пераадольваліся наступствы культу асобы Сталіна.

16. Партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Быў адзін з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы. Кіраўнік партыйнай арганізацыі БССР. Карыстаўся вялікай павагай і папулярнасцю сярод насельніцтва за дэмакратычнасць, прастату ў абыходжанні і даступнасць. Пры ім рэспубліка стала адным з вядучых індустрыяльных цэнтраў СССР і была г. зв. “зборачным цэхам” Саюза.



17. Ваенны лётчык. У час трэніровачнага палётуадвёў палаючы самалёт ад населенага пункту і выратаваў яго жыхароў цаной уласнага жыцця. Першы Герой Беларусі.

18. Мітрапаліт мінскі і слуцкі патрыяршы экзарх усяе Беларусі. За ўклад у духоўнае адраджэнне народа стаў Героем Беларусі.

19. Народны артыст СССР. Кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамблю “Песняры”, які ў савецкі час падняў беларускае песеннае мастацтва на высокі ўзровень і садзейнічаў папулярызацыі беларускай мовы і культуры. Загінуў у аўтакатастрофе ў 2003 г.

20. Народны мастак Беларусі, быў вязнем фашысцкіх лагераў, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР. Аўтар цыклаў карцін “Партызанскія мадоны”, “Лічбы на сэрцы” і інш. Герой Беларусі.

21. Лётчык-касманаўт СССР. Ураджэнец Беларусі. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Здзейсніў тры касмічныя палёты (1973,1975, 1978 гг.) у якасці камандзіра карабля і арбітальнай станцыі.

22. Выдатны вучоны-фізік. Ураджэнец Беларусі. У 2000 г. стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій. У выніку яго даследванняў з’явіліся праігрывацель кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі і мабільныя тэлефоны. Ганаровы грамадзянін Мінска і Віцебска.

VІІ. Адкажыце на пытанні і выканайце заданні:

  1. Якімі, на вашу думку, былі прычыны распаду СССР?

  2. Ахарактарызуйце месца і ролю Рэспублікі Беларусь ў сусветнай супольнасці ва ўмовах глабалізацыі еўрапейскай, а таксама еўраазіяцкай, інтэграцыі.

  3. Ці ёсць, на вашу думку, логіка (або гістарычная абумоўленасць) у наступным:

БНР БССР Рэспубліка Беларусь? Свой адказ абгрунтуйце.

4. Параўнайце ў любой форме: а) БНР і БССР; б) БССР і Літ.-Бел. ССР; в) БССР і Рэспубліку Беларусь; г) камандна-адміністрацыйную, планавую і рыначную, сацыяльна-арыентаваную эканомікі; д) палітыку беларусізацыі ў 20-х гг. і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. ХХ ст. Зрабіце вывады.

5. Ці згодныя вы са сцвярджэннем: “Брэсцкі і Рыжскі мірныя дагаворы адпавядалі інтарэсам беларускага народа”. Абгрунтуйце свой адказ.

6. Складзіце гістарычны партрэт асобы П. М. Машэрава.

7. Падрыхтуйце разгорнуты план і тэзісы:

а) экскурсіі ў школьны музей на тэму “Наша зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны”;

б) выступлення на тэму “Рэлігійнае жыццё Беларусі ў 90-я гг. ХХ – пачатку ХХІ стст.

VІІІ. Як называюцца дакументы, з якіх узяты вытрымкі? Узгадайце месца і час іх прыняцця.

1. “Белорусское Народное Собрание твердо уверено в том, что все население Западной Белоруссии сплотится вокруг Советов депутатов трудящихся для полной победы нового строя, для обеспечения расцвета хозяйства, культуры и благосостояния народов Западной Белоруссии”.

2. “Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў васобе Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучах дзяржаўных зьвязях Беларусі.”

3. “…мы, ВРЕМЕННОЕ РАБОЧЕ-КРЕСТЬЯНСКОЕ ПРАВИТЕЛЬСТВО БЕЛОРУССКОЙ СОВЕТСКОЙ НЕЗАВИСИМОЙ РЕСПУБЛИКИ… объявляем перед всем миром:

1). Отныне вся власть на Белоруссии принадлежит только Советам Рабочих, Крестьянских, Батрацких и Красноармейских Депутатов.

2). Еще сохранившаяся где бы то ни было на Белоруссии власть немецких, польских и украинских оккупантов отныне считается упраздненной.

3). Продажная буржуазная Белорусская рада, с ее так называемыми «народными министрами», объявляется вне закона…».



4.“Статья 6. Руководящей и направляющей силой советского общества, ядром его политической системы, государственных и общественных организаций является Коммунистическая партия Советского Союза. КПСС существует для народа и служит народу”.

5.“…урачыста абвяшчаецца поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах і заяўляе аб рашучасці стварыць прававую дзяржаву.”

6.“Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.



Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак.”
Адказы:

І: б,в,г,е,ж,м,п; астатнія кампаненты адносяцца да НЭП.

ІІ: 1: ж-г-з-л-і-б-к-д-в-н-а-т-м-о-ё-р-с-у-п; 2: г-л-о-у-а-ё-н-б-і-е-ж-в-м-д-с-п-т-к-р-з-ф-ў,х.

ІV: а) прыняцце Канстытуцый БССР; б) гады ўзнагароджвання БССР дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР – ардэнамі: Леніна (1935, 1958 гг), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1968 г.), Дружбы народаў (1972 г.); в) Усебеларускія народныя сходы; г) рэспубліканскія рэферэндумы; д) падзеі, звязаныя з інтэграцыяй Беларусі і Расіі.

V: так: б,г,д,ж,з,і,к,л,м,о,р,с,у,ў,ф; не: а,в,е,ё,н,п,т.

VІ: 1 - Язэп Дыла, 2 – Усевалад Ігнатоўскі, 3 – Антон Луцкевіч, 4 – Радаслаў Астроўскі, 5 – Казімір Свёнтак, 6 – Аляксандр Чарвякоў, 7 – Васіль Ісакавіч Талаш, 8 – А. Л. Чыжэўскі, 9 – О. Ю. Шміт, 10 – Браніслаў Тарашкевіч, 11 – Мікалай Гастэла, 12 – Айцец Іаан (Іван Наўроцкі), 13 – А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў, 14 – А. А. Грамыка, 15 – К. Т. Мазураў, 16 – П. М. Машэраў, 17 – У. М. Карват, 18 – Філарэт, 19 – У. Мулявін, 20 – М. А. Савіцкі, 21 - Пётр Клімук, 22 – Жарэс Алфёраў.

VІІІ: 1-Дэкларацыя Народнага (Нацыянальнага) Сходу Заходняй Беларусі “Аб дзяржаўнай уладзе”; г. Беласток; 28-30 кастрычніка 1939 г. 2-“Трэцяя Устаўная Грамата Рады БНР”; г. Менск; 25 сакавіка 1918 г. 3-“Маніфест Рабоча-Сялянскага Савецкага ўрада Беларусі”; г. Мінск; 1 студзеня 1919 г. 4-Канстытуцыя (Асноўны Закон) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік; 7 кастрычніка 1977 г.; г. Масква. 5- “Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”; 27 ліпеня 1990 г.; г. Мінск. 6- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; г. Мінск; 15 сакавіка 1994 г. са зменамі ад 24 лістапада 1996, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме.
Літаратура

  1. Варганаў В. В. Краязнаўства на ўроках гісторыі ў школах Кармянскага раёна. 5-9 класы (публікацыя праграмы выкарыстання краязнаўчага матэрыялу на уроках гісторыі Беларусі і ў пазаўрочнай дзейнасці) / Беларускі гістарычны часопіс, 2005, №9.

  2. Варганаў В. В. Нарысы гісторыі роднага краю. Ч. 1: Са старажытных часоў да пачатку славянскай каланізацыі. /Метадычны кабінет Кармянскага РАА. 2006. /Электронны варыянт/.

  3. Варганаў В. В. Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе. / Беларускі гістарычны часопіс. 2008, № 10.

  4. Варганаў В. В. Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі. /Беларускі гістарычны часопіс. 2008, № 11.

  5. Варганаў В. В. Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі. /Беларускі гістарычны часопіс. 2009, № 9.

  6. Варганаў В. В. Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі. /Беларускі гістарычны часопіс. 2009, №10.

  7. Дричак А. В. Олимпиады по истории древнего мира. 5 класс. Волгоград, 2005.

  8. Дричак А. В. Олимпиады по истории средних веков. 6 класс. Волгоград, 2005.

  9. Жерко Л. В.Задания по истории средних веков. 6 класс. Мн. 2004.

  10. Кишенкова О. В., Короткова М. В. История для любознательных. Задачник. Ч.1, 2. М., 1996.

  11. Лопатюк Л. М. Нестандартные уроки истории. 5 – 6 класс. Волгоград, 2004.

  12. Олимпиады по истории для школьников и абитуриентов. Мн., 2002.

  13. Олимпиады по истории. Тестовые задания по истории Беларуси и всемирной истории. /Сост.: А. А. Прохоров и др. Мн., 2008.

  14. Парецкова С. В. И др. Повторно-обобщающие уроки в нестандартных формах. 5 – 9 классы. Волгоград, 2007.

  15. Ханкевич О. И. Изречения древних. Мн., 2003.

  16. Харьковская Н. И. Предметная неделя истории в школе. Конкурсы, вокторины, олимпиады. 2-е изд. Ростов-на-Дону, 2006.

  17. Уткина Э. В. Школьные олимпиады. История. 5 – 9 классы. М., 2005.


Змест
Уводзіны_________________________________________________________2

Аўтабіяграфія_____________________________________________________3

Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе_______________________________4

Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі____________11

І.Сусветная гісторыя Старажытнага свету_____________________________11

Адказы__________________________________________________________15

ІІ. Гісторыя Сярэдніх вякоў_________________________________________18



Адказы__________________________________________________________23

ІІІ. Гісторыя Беларусі старажытнага часу і Сярэдніх вякоў______________25



Адказы__________________________________________________________28

ІV. Сусветная гісторыя Новага часу (да канца ХVІІІ ст.)________________28



Адказы__________________________________________________________32

V. Гісторыя Беларусі Новага часу (да канца ХVІІІ ст.)__________________33



Адказы__________________________________________________________38

VІ. Сусветная гісторыя Новага часу (ХІХ – пачатку ХХ стст.)___________38



Адказы__________________________________________________________42

VІІ. Гісторыя Беларусі Новага часу (ХІХ – пачатак ХХ стст.)___________42



Адказы__________________________________________________________46

VІІІ. Сусветная гісторыя Навейшага часу (1918 г. – пачатак ХХІ ст.)_____47



Адказы__________________________________________________________53

ІХ. Гісторыя Беларусі Навейшага часу (1918 г. – пачатак ХХІ ст.)________55



Адказы__________________________________________________________60

Літаратура_______________________________________________________61



Змест___________________________________________________________62

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка