Валерый Варганаў Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы




старонка4/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5

Адказы:

І: 1 - 1000-годдзе першага згадвання Літвы ў заходніх крыніцах (1009 г.), 500-годдзе пачатку “Вялікай вайны” паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога, 300-годдзе Бітвы пад Лясной (1709 г.), 200-годдзе заснавання ў Магілёве першай у Беларусі метэралагічнай станцыі (1809 г.), 100-годдзе заснавання ў Віцебску вучонай архіўнай камісіі (1909 г.); 3 - план прадастаўлення аўтаноміі землям былога ВКЛ, прапанаваны М. К. Агінскім Аляксандру І ў 1811 г.; 4 - генерал-маёр рускай арміі, які вызначыўся ў бітве пад Клясціцамі ў 1812 г.; 5 - Н. Дурава; 6 - бітва на р. Бярэзіне каля в. Клясціцы; 7 – сялянства; 8 – філаматаў; 9 - Ігнат Дамейка; 10 - Тэадор Нарбут; 11 - дзяржаўныя сяляне; 12 - “Дэмакратычнае таварыства”; 13 - скасаванне уніяцкай царквы, створанай у 1596 г.; 14 - у 1820-я гг. у мястэчках Хомск і Косава, графа В. Пуслоўскага; 15 – будынак Мінскай ратушы; 16 - у гомельскім маёнтку М. Румянцава ў 1824 г.; 17 - памешчыкам; 18 – яўрэі; 19 - 1862 г.; 20 - “Дзецюкі!”; 21 - каля 18%; 22 - М. Мураўёва; 23 – заходнерусізм; 25: так - б, г, е, ё, ж, з, к, л, о, с, т.

ІІ: 1, 2 – К Каліноўскаму; 3 - Ф. Багушэвічу, з прадмовы да “Дудкі Беларускай”; 4 - пароль паўстанцаў 1863 г.; 5 - Яну Чачоту; 6 - Ф. Багушэвічу; 7 - Я. Купалу, з артыкула “Незалежнасць”.

ІV: в-е-б-і-з-г-д-ё-ж-к-а-м-л.

V: 1-в, 2 – а, 3 – г, 4 – б, 5 – з, 6 – д, 7 – з, 8 – е, 9 - і, 10 – ж.

VІ: 1: а - “Мужыцкая праўда”; б - часопіс “Гоман”, 1884 г.; в - К. Каліноўскі, “Лісты з-пад шыбеніцы”; 2: а - сталыпінская аграрная рэформа; б - адмена прыгоннага права.
VІІІ. Сусветная гісторыя Навейшага часу (1918 г. – пачатак ХХІ ст.)
І. Вызначце правільныя варыянты адказаў:

1.Расійскую Надзвычайную камісію ў 1917 г.ўзначаліў: а)Ленін; б)Троцкі; в)Сталін; г) Дзяржынскі.

2. НЭП была прынята ў: а) 1920 г. ;б) 1921 г.;в) 1922 г.;г) 1923 г.

3.Рыса, характэрная для таталітарнага рэжыма,- : а) прававы характар дзейнасці дзяржавы; б) дэмакратызацыя грамадскага жыцця; в) поўны кантроль дзяржавы над грамадствам; г) фарміраванне грамадзянскай супольнасці.

4.СССР быў выключаны з Лігі Нацый пасля: а) падпісання Дагавора аб дружбе з Германіяй; б) развязвання вайны з Фінляндыяй; в) увядзення Чырвонай Арміі ў Прыбалтыку; г) адмовы ад перамоваў з Англіяй па пытаннях калектыўнай бяспекію.

5. 18 лютага 1945 г. адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў трох саюзных дзяржаў у:

а) Маскве; б) Тэгеране; в) Ялце; г) Патсдаме.



6. У кастрычніку 1957 г. быў: а) запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі; б) створаны ваенна-палітычны блок НАТО; в) прыняты курс на асваенне цалінных зямель;
г) вырашана пытанне па новай Праграме КПСС.

7. Першымі краінамі, якія ўтварылі СНД былі: а) Расія, Украіна, Казахстан; б) Украіна, Казахстан, Кіргізія; в) Расія, Украіна, Беларусь; г) Расія, Украіна, Казахстан.

8. Якія з пералічаных падзей адносяцца да 1942 г.? а) паланенне нямецкага генерал-фельдмаршала Паўльса; б) выданне загаду № 227 «Ні кроку назад!»; в) стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны; г) бітва за Дняпро.

9. Якая падзея адбылася ў СССР у перыяд “адлігі”? а) адкрыццё руху на Байкала-Амурскай магістралі; б) будаўніцтва Днепрагэсу; в) першы палёт чалавека ў космас; г) выбранне Генеральным Сакратаром ЦК КПСС Л. І. Брэжнева.

10. Антыгітлераўская кааліцыя была створана ў: а) 1939 г.; б) 1941 г.; в) 1942 г.; г) 1944 г.

11. Версальскі дагавор быў падпісаны: а) 28 лістапада 1918 г.; б) 28 чэрвеня 1919 г.; в) 6 лютага 1920 г; г) 15 красавіка 1922 г.

12. Палітыка “новага курсу” праводзілася ў: а) Германіі; б) Францыі; в) ЗША; г) Англіі.

13. Рапальскі дагавор быў заключаны паміж: а) СССР і Германіяй; б) СССР і ЗША; в) Велікабрытаніяй і ЗША; г) Велікабрытаніяй і СССР.

14. Гаміньдан – нацыянальная партыя ў: а) Індыі; б) Манголіі; в) Кітаі; г) Іране.

15. У выніку дзяржаўнага перавароту 1971 г. ў Чылі быў звергнуты сацыялістычны ўрад:

а) Ф. Кастры; б) С. Альенды; в) Д. Артэгі; г) А. Піначэта.



16. Раскол Германіі на ГДР і ФРГ доўжыўся ў: а)1945–1991 гг.; б)1949 –1990 гг.; в)1951 – 1990 гг.; г)1961 – 1991 гг.

17. Краіна, у якой пераход ад сацыялізму да дэмакратыі не абыйшоўся без крыві:

а) Польшча; б) Венгрыя; в) Балгарыя; г) Румынія.



18.Прэзідэнт Чэхаславакіі і Чэшскай Рэспублікі: а)В. Клаўс; б)В. Гавэл; г)В. Каштуніца; д) Л. Валенса.

19.МНР, КНДР, КНР, ПНР, ЧССР: а) сацыялістычныя дзяржавы; б) капіталістычныя дзяржавы; в) дзяржавы “трэццяга свету”; г) краіны “недалучэння”.

20.План “Манхэтэн”– гэта план: а) атакі ЗША на Японію; б) ядзерных удараў ЗША па СССР; в) стварэння амерыканскай лазэрнай зброі; г) стварэння амерыканскай ядзернай зброі.

21. Дэмакратычны лад у 1930-х гг. ХХ ст. у Цэнтральнай Еўропе захаваўся ў: а) Польшчы; б) Венгрыі; в) Чэхаславакіі; г) Каралеўства СХС.

22. З перыядам перабудовы ў СССР не былі звязаны наступныя рэформы і пераўтварэнні:

а) меры па ўзмацненню барацьбы з п’янствам і алкагалізмам; б) палітыка паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця; в) палітыка галоснасці; г) адмена 6-га артыкула Канстытуцыі СССР аб кіруючай і накіроўваючай ролі партыі; д) ХХ і ХХІІ з’езды КПСС;

е) пачатак вываду войск з Аўганістану; ё) аб’яднанне Германіі; ж) пачатак праваабарон-чага руху; з) увядзенне пасады Прэзідэнта СССР; і) увядзенне пасады Генеральнага Сакратара ЦК КПСС.

ІІ. Выпраўце памылкі: 1.У канцы 80-х гг. у склад СССР уваходзіла 16 саюзных рэспублік, на тэрыторыі якіх пражывала 170 млн. чалавек - прадстаўнікі звыш 10 нацый і народнасцей. 2.“Вялікі скачок” у Кітаі быў выбраны на УІІІ з’ездзе камуністычнай партыі ў 1968 г. 3. Да Другой сусветнай вайны В’етнам належаў Велікабрытаніі,у гады Другой сусветнай вайны - быў акупіраваны Кітаем, а ў 1965 – 1963 гг. – падвергся аргэсіі ЗША. 4. У Канстытуцыі СССР 1936 г. абвяшчалася, што ў Савецкім Саюзе пабудавана “развітое сацыялістычнае грамадства”. 5. У выніку шматгадовай барацьбы на чале з Алжырскім Народным Фронтам у 1962 г. утварылася незалежная Алжырская Арабская Рэспубліка.

ІІІ. Суаднясіце:

1: Краіны: А) Велікабрытанія; Б) Швецыя; В) ЗША; Г) Францыя; Д) ФРГ; Е) Італія.

Згадкі: 1. Група “АББА”; 2. Група “Бітлз”; 3. Э. Прэслі; 4. Група “Модэрн Токінг”; 5. Мадонна; 6. Казкі Дж. Роўлінг аб Гары Потэры; 7. Ж. П. Сартр; 8. Л. дэ Фюнес; 9. П. Кардэн; 10.Група “Рамштайн”; 11. А. Маравія; 12. Ф. Сенатра; 13. М. Манро; 14. Ш. Азнавур; 15. Ф. Феліні; 16. У. Эка.

2: Краіны: А) Велікабрытанія; Б) Францыя; В. ФРГ; Г) Югаславія; Д) Кітай; Е) Італія;

Ё) СССР ; Ж) Польшча; З) ЗША.



Згадкі: 1. Закон 1957 г. аб абароне правоў афра-амерынанцаў; 2. Радзіма “мафіі”; 3. “Оль-стэрская праблема”; 4. Вайна ў Алжыры; 5. “В’етнамскі сіндром”; 6. “Афганскі сіндром”; 7. Прафсаюз “Салідарнасць”; 8. “Культурная рэвалюцыя” 1966 – 1976 гг. 9. Цэнтр еўра-пейскай моды;10. Першы чалавек у космасе; 11. Развал краіны, грамадзянская вайна і інтэрвенцыя НАТО у 1991 – 1999 гг. ; 12. “Бізонія – Трызонія - ….”; 13. Г. Коль; 14. За-бойства прэзідэнта ў Даласе; 15. “Кукурузная эпапея”; 16. Праграма “САІ”; 17. Асваенне цаліны; 18. ХДС/ ХСС і СДПГ; 19. Будаўніцтва БАМ; 20. І. Б. Ціта.

3. Знешнепалітычныя дактрыны ЗША і іх характарыстыкі:

Дактрыны: А) “новага сусветнага парадаку” (1990 г.); Б) “Рэйгана” (сярэдзіна 1980-х гг.); В) “канцэпцыя абароны правоў чалавека” (з канца 1980-х гг.); Г) “рэальнай палітыкі”. (1969- 1976 гг.); Д) “Эйзенхаўэра” (1957 г.); Е) “план Маршала”. (1947 г.); Ё) “Трумэна” (1947 г.); Ж)“дактрына стрымлівання” (1947 г.); З) “чатыры свабоды” (1941 г.); І) “ізаля-цыянізму” (1920 – я – 1930-я гг.); К) “Вільсана (дэмакратыя дзеля міру)” (1917 г.).

Характарыстыкі: 1. Праграма “14 пунктаў”, прапанаваная Вудра Вільсанам пасля заканчэння Першай Сусветнай вайны. Прадугледжвала ўстанаўленне больш справядлівага светапарадку, але не знайшла свайго адлюстравання ў рашэннях Парыжскай мірнай канферэнцыі. Версальскій жа дагавор штурхануў “зняважаную” Германію ў абдымкі фашыстаў. 2. Аказанне эканамічнай дапамогі краінам Еўропы з мэтай іх стабілізацыі і пераўтварэння былых сваіх ворагаў у сяброў. 3. Распрацавана амерыканскім дыпламатам Джорджам Кенанам. Спыненне савецкай экспансіі шляхам стрымлівання. ЗША і СССР авалодалі такім ўзброеным патэнцыялам, што пачатак ядзернай вайны стаў ровен агульнай катастрофе. Праіснавала да канца “халоднай вайны”. 4. Не здолеўшы ўстанавіць кантроль над Лігай Нацый, ЗША сталі разглядаць гэту арганізацыю як праваднік волі Англіі і Францыі, таму палічылі лепшым не ўдзельнічаць у “еўрапейскіх” справах і ізалявацца ад міжнародных адносінаў. 5. Аказанне дапамогі любой дзяржаве Блізкага Усходу супраць камуністычнай пагрозы, з мэтай чаго актыўная падтрымка і стварэнне ваенна-палітычных альянсаў у Амерыцы, Азіі і Афрыцы для супрацьдзеяння савецкай пагрозе. 6. Падтрымка сіл, якія выступаюць супраць сацыялістычных сіл і ўрадаў у краінах “трэццяга свету”. Адзін з вынікаў - адзін з атрымальнікаў амерыканскай дапамогі Усама Бен Ладэн аб’явіў джыхад ЗША. 7. Аказанне эканамічнай дапамогі ўладам Грэцыі і Турцыі з мэтай пераўтварэння іх у саюзнікаў у барацьбе з камуністычнай пагрозай. 8. Актыўная падтрымка ЗША дысідэнтаў, якія выступалі супраць аўтарытарных і таталітарных рэжымаў па ўсім свеце. У выніку дысідэнты прыйшлі да ўлады ў Чэхіі, Польшчы і інш. краінах. 9. Прапанавана Ф. Рузвельтам, які заявіў аб чатырох асноўных свабодах, якімі валодаюць жыхары дэмакратычнага грамадства: слова, рэлігіі,свабоды ад беднасці і свабоды ад страха. Абарона гэтых свабод выклікала ўдзел ЗША ў вайне з фашызмам, а затым выклікала процістаянне з СССР і пачатак “халоднай вайны”. 10. “Бацька” канцэпцыі – дзяржсакратар Генры Кісінджар. Развіццё сувязяў і супрацоўніцтва з Кітаем і СССР, палітыка “разрадкі”, бурнае развіццё кітайска-амерыканскіх эканамічных сувязяў і скарачэнне некаторых відаў узбраенняў масавага знішчэння.11. Сфармулявана Джорджам Бушам –старэйшым. Актыўнае шматбаковае супрацоўніцтва ЗША з СССР. СССР адмаўляецца ад падтрымкі Ірака ў вайне з ЗША ў 1991 г. Дзейнічала да распаду СССР.

ІV. Адкажыце на пытанні і рашыце заданні:

1. Якую ролю ў развіцці міжнародных адносінаў адыгралі падзеі 1945 і 1991 гг.? Як яны паўплывалі на расстаноўку сіл на міжнароднай арэне?

2. Расстаўце ў храналагічнай паслядоўнасці стварэнне: а) Еўрапейскай эканамічнай супольнасці; б) Еўрапейскуага саюза; в) Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі; г) Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

3. Выкрасліце лішняе: араба-ізраільскія войны адбываліся ў 1948 – 1949, 1956, 1961, 1967, 1970, 1973 і 1982 гг.

4. У сваіх успамінах М. С. Хрушчоў пісаў: «Ранним утром… Сталин сиял. Он сказал, что этот документ, который мы подписали, даёт нам свободу рук в отношении Эстонии, Латвии, Бессарабии и Финляндии». Пра які дакумент тут ідзе гаворка?

5. 19 мая 1922 г. Ленін напісаў Дзяржынскаму сакрэтны ліст: “т. Дзержинский! К вопросу о высылке за границу писателей и профессоров, помогающих контрреволюции. Надо это подготовить тщательнее. Без подготовки мы наглупим. Прошу обсудить такие меры подготовки”. Якую назву ў гісторыі атрымалі наступіўшыя далей падзеі?



У. Растлумачце выразы: 1) “пражская вясна”; 2) “будапешская восень”; 3) “дзіўная вайна”; 4) “піўны путч”; 5) “ноч даўгіх нажэй”; 6) “крыштальная ноч”; 7) “бура ў пустыні”; 8) “сто колераў”; 9) “кукурузная эпапея”; 10) “пінг-понгавая дыпламатыя”; 11) “парад суверэнітэтаў”; 12) “парад ганьбы”; 13) “год вялікага пералому”; 14) “Кацюша”; 15) “сталінскі арган”.

VІ. Вызначце паняцці: фундаменталізм, рэваншызм, аннэксія, фашызм, рэформы, інтыфада, інфляцыя, геапалітыка, аўтарытарызм, амністыя, глабалізацыя, інфармацыйнае грамадства, менталітэт, прыватызацыя, экстрэмізм, цывілізацыя, экспансія, сацыялізм.

УІІ. Пазнай гістарычнага дзеяча:

А). Пра якіх дзеячаў наступныя згадкі?

1. Кіраўнік ўраду, які падпісаў перамір’е 11 лістапада 1918 г.з краінамі Антанты, першы прэзідэнт Веймарскай рэспублікі ў Германіі. 2. Кіраўнік Венгерскай Савецкай рэспублікі, праіснаваўшай у 1919 г. 133 дні. 3. Заснавальнік італьянскага і еўрапейскага фашызму, фашысцкі дыктатар Італі ў 1922-1943 гг. 4. Яму належаць словы: “Я веру, што парламент – бубонная чума, якая атручвае кроў нацыі. Яе пратрэбна знішчыць”. 5. Лідары КПГ, забі-тыя ў выніку паражэння студзеньскага паўстання 1919 г. 6. Вярхоўны галоўнакамандуючы германскай арміі ў 1916- 1918 гг, другі і апошні прэзідэнт Веймарскай рэспублікі. 7. 32-гі прэзідэнт ЗША, юрыст, быў чатырыжды кіраўніком дзяржавы, праводзіў эканамічную па-літыку “новага курсу”. 8. Ураджэнец Беларусі, які стаў “Начальнікам Польскай дзяржавы ў 1919- 1922 гг., а з 1926 г. ўстанавіў рэжым “санацыі”. 9. Вучоны, які ў 1929 г. адкрыў пеніцылін, за што затым атрымаў Нобелеўскую прэмію. 10. Лідар бальшавікоў і сусветнага рабочага руху, падрыхтаваў і кіраваў падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі, стваральнік Савецкай дзяржавы. 11. Адзін з архітэктараў Савецкай дзяржавы, супернічаў у барацьбе за ўладу ў СССР з І. Сталіным, забіты ў эміграцыі ў 1940 г. 12. Адзін з лідараў белага руху ў Расіі, усталяваў рэжым ваеннай дыктатуры ў Сібіры, на Урале і Далёкім Усходзе, які быў ліквідаваны перамогамі Чырвонай Арміі. 13. Удзельнік арганізацыі белай Дабраахвотніцкай арміі, якую ўзначаліў пасля смерці Л. Карнілава, у эміграцыі пісаў мемуары, а ў час Вялікай Айчыннай вайны выступаў за перамогу Чырвонай Арміі. 14. Пра яго У Чэрчыль сказаў, што ён “прыняў Расію з сахой, а пакінуў з атамнай бомбай”. 15. Крытыкуючы яго праект стварэння Савецкай дзяржавы, У. І. Ленін назваў гэтага чалавека “вялі-кадзяржаўным дзяржымордай”. 16. Прэзідэнт даваеннай і пасляваеннай Чэхаславакіі. 17. Кіраўнік “Свабоднай Францыі” ў час Другой сусветнай вайны, часовага ўраду і прэзідэнт Рэспублікі. 18. Маршал Савецкага Саюза, чатырыжды Герой Савецкага Саюза, кіраваў многімі бітвамі Вялікай Айчыннай. 19. Маршал Савецкага Саюза, які прыняў капітуляцыю Германіі, некаторы час быў міністрам абароны СССР. 20. Кіраўнік г. зв. “Рэспублікі Сало”, пакараны смерцю партызанамі, быў павешаны ўніз галавой разам са сваёй жонкай. 21. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, адзін з арганізатараў партызанскага руху ва Украіне, двойчы Герой Савецкага Саюза. 22. Савецкі ваенаначальнік, маршал авіацыі, тройчы Герой Савецкага Саюза, маршал авіяцыі, здзейсніў больш за 600 баявых вылетаў. 23. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, удзельнік Тэгеранскай, Крымскай і Патсдамскай канферэнцый, выступаў за падтрымку СССР у вайне з Германіяй.



24. Галоўнакамандуючы Аб’яднаным флотам Японіі ў Другой сусветнай вайне, кіраваў нападзеннем па Пёрл – Харбар. 25.Народны Герой Югаславіі, кіраўнік Народна-вызваленчай арміі ў дру-гой сусветнай вайне, пасляваенны шматгадовы кіраўнік дзяржавы. 26. Вярхоўны галоўна-камандуючы спачатку сіламі саюзнікаў у Заходняй Еўропе ў час Другой сусветнай вайны, а затым – узброенымі сіламі НАТО, 34 – ты прэзідэнт ЗША. 27. “Жалезная ледзі”, прэ-м’ер – міністр Велікабрытаніі. 28. Савецкі разведчык у Японіі, які паведамляў аб нападзенні фашысцкай Германіі на СССР. Герой Савецкага Саюзу. 29. Прозвішча, якое азначае “Вешчая Душа”, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна – вызвыленчага руху Індыі, заснавальніка гандзізму. 30.“Вялікі ардэнаносец”, генеральны Сакратар ЦК КПСС (1964 – 1982 гг.). 31. Прысвоіў сабе званне “Пілот Італіі № 1”. 32. Адзін з кіраўнікоў падполля і парты-занскага руху на Віцебшчыне, паралізаваў работу Аршанскага чыгуначнага вузла, псеўданім – Дзядзька Косця. 33. Ініцыятар палітыкі перабудовы ў СССР, прэзідэнт і апошні кіраўнік гэтай дзяржавы. 34. Першы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. 35. Кіраўнік урада СССР у 1964 – 1980 гг. Адзін з ініцыятараў рэформы 1965 г. 36.Самая заможная і шматлікая каралеўская сям’я за ўсю гісторыю чалавецтва; гэта дынастыя правіцеляў налічвае 20 000 членаў. 37. “Бацька пакістанскай атамнай бомбы”. 38. Другі Прэзідэнт Расіі. 39. Яны падпісалі Белавежскія пагадненні 1991 г. 40. Кіраўнік СССР у час асваення цаліны. 41.Трэцці прэзідэнт Расіі, пры якім краіна ўдзельнічала ва ўзброеным канфлікце ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі (2008 г.). 42. Іх называлі “вялікай тройкай”. 43. Саракавы прэзідэнт ЗША, які назваў СССР “імперыяй зла”. 44. 33-й прэзідэнт ЗША. Аддаў загад аб выка-рыстанні ядзернай зброі супраць Японіі ў Другой сусветнай вайне. 45. Першы з 1523 г. рымскі Папа не італьянец – паляк па нацыянальнасці. 46. Першы ў гісторыі Велікабрыта-ніі прэм’ер-міністр – жанчына. 47.Дачка першага прэм’ер-міністра Індыі Д. Нэру, якая, будучы таксама прэм’ер-міністрам, працягвала курс бацькі на ўмацаванне незалежнай Індыі. Загінула ад рукі сікха-тэрарыста, які служыў у яе ахове. 48.Стваральнік першага музычнага мультфільма з гукам (1928 г.) і першага мультсерыялу (1937 г.). Стаў мульцімільянерам, быў агентам ЦРУ.49. Лідар КНР і КПК, які праводзіў “вялікі скачок” і “культурную рэвалюцыю”. 50. Вынаходнік дынаміту, які стаў вядомы дзякуючы заснаванай ім міжнарожнай прэміі. 51.“Бацька туркаў”, стваральнік новай турэцкай дзяржавы. 52. Кіраўнік гаміньданаўскага Кітаю, які пасля перамогі камуністаў збег на востраў Тайвань, дзе заснаваў “Кітайскую Рэспубліку”.
Б). Якія з вышэйпрапанаваных згадак адносяцца да наступных дзеячаў?

1 2 3 4 5 6

7 8 9 10 11 12

13 14 15 16 17



18 19 20 21



VІІІ. Сцягі якіх міжнародных арганізацый або дзяржаў паказаны на малюнках?



1 2 3 4



5 6 7 8

Адказы:

І: 1-г, 2-б, 3- в, 4-б, 5-в, 6-а, 7-в, 8-а,б, 9-в, 10-в, 11-б, 12-в, 13-а, 14 – в, 15-б, 16-б, 17-г, 18-б, 19-а, 20-г, 21-в, 22-ж,д,і.

ІІ: 1. …15 саюзных рэспублік; …270 млн. чалавек; …100 нацый; 2…1958 г.; 3.… належыў Францыі;…акупаваны Японіяй; …ў 1965 – 1973 гг. – падвергся агрэсіі ЗША; 4. У Канстытуцыі СССР 1977 г… 5…барацьбы на чале з Фронтам нацыянальнага вызвалення… Утварылася незалежная Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка.

ІІІ: 1: А- 2, 5, 6; Б - 1; В - 3,12, 13; Г- 7, 8, 9; Д - 4,10, 14; Е - 11, 15, 16. 2: А- 3; Б- 4, 9; В- 12, 13, 18; Г- 11, 20; Д - 8; Е-2; Ё- 6, 10, 15,17,19; Ж- 7; З - 1, 5, 14, 16. 3: А-11; Б- 6; В- 8; Г-10; Д- 5; Е-2; Ё – 7; Ж –3; З – 9; І –4; К – 1.

ІV: 2- в-г-а-б; 3: 1961, 1970 гг.; 4- Пакт Рыбентропа-Молатава; 5- “Філасофскі параход”.

V: 1-папытка правядзення рэформ сацыялізму ў Чэхаславакіі, падаўленая ў выніку інтэрвенцыі войск Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію ў 1968 г.; 2- папытка правядзення дэмакратычных рэформ у Венгрыю, што выклікала інтэрвенцыю савецкіх войск ў 1956 г.; 3 – тэрмін, які характарызуе становішча на Заходнім фронце ў пачатку 2-й сусветнай вайны; 4 – папытка ўсталявання фашысцкай дыктатуры ў Германіі ў 1923 г.; 5 – забойства па загаду Гітлера без суда і следства кіраўнікоў штурмавых атрадаў у 1935 г.; 6 – масавыя пагромы яўрэяў у Германіі ў 1938 г.; 7 – ваенная аперацыя ЗША па вызваленні Кувейта ад іракскай арміі ў 1991 г.; 8 – кампанія пад лозунгам плюралізма думак, праведзеная ў Кітаі для выяўлення апазіцыянераў у 1957 г.; 9 – кампанія хрушчоўскага кіраўніцтва ў СССР па распаўсюджванні тэрыторый вырошчвання кукурузы; 10 - акцыя, якую выкарысталі для аднаўлення нармальных адносінаў паміж ЗША і КНР у 1970-х гг.; заключалася ў абменах візітамі спарцмэнаў-тэнісістаў; 11 – прыняцце саюзнымі рэспублікамі былога СССР Дэкларацый аб незалежнасці ў 1990 г. у працэсе развалу дзяржавы; 12 – умоўная назва шматтысячнага шэсця ў Маскве 17 ліпеня 1944 г. нямецка-фашысцкіх салдат і афіцэраў, захопленых у палон; 13 – назва артыкулу І. Сталіна ў “Праўдзе 7 лістапада 1929 г., які стаў абгрунтаваннем праграму суцэльнай калектывізацыі; 1929 год, як паваротны ў палітыцы кіраўніцтва СССР, стаў таксама “годам вялікага пералому”; 14,15 – народная назва савецкай рэактыўнай устаноўкі, паступіла на ўзбраенне ў канцы 30-х гг.; упершыню выкарыстана 14 ліпеня 1941 г. батарэяй капітана І. Флёрава каля Оршы.

VІІ: А: 1 - Ф. Эберт, 2 – Бела Кун, 3 – Беніта Мусаліні, 4 – Беніта Мусаліні, 5 – Карл Лібкнехт і Роза Люксембург, 6 – П. фон Гіндэнбург, 7 – Франклін Дэлана Рузвельт, 8 – Юзаф Пілсудскі, 9 – А. Флемінг, 10 – Уладзімір Ільіч Ленін, 11 – Леў Давідавіч Троцкі, 12 – А. В. Калчак, 13 – А. І. Дзянікін, 14,15 – Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, 16 – Эдуард Бенеш, 17 – Шарль дэ Голь, 18,19 – Георгій Канстанцінавіч Жукаў, 20 – Беніта Мусаліні, 21 – Сідар Арцем’евіч Каўпак, 22 – Аляксандр Іванавіч Пакрышкін, 23 – Уінстан Леанард Спенсер Чэрчыль, 24 – Ямамота Ісароку, 25 – Іосіф Броз Ціта, 26 – Дуайт Дэвід Эйзенхаўэр, 27 - Маргарат Тэтчэр, 28 – Рыхард Зорге, 29 – Махатма, 30 - Леанід Ільіч Брэжнеў, 31 – Беніта Мусаліні, 32 – Канстанцін Заслонаў, 33 – Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў, 34 – Барыс Мікалаевіч Ельцын, 35 – Касыгін Аляксей Мікалаевіч, 36 – Сям’я (дынастыя) Аль Саудаў (Саудаўская Аравія), 37 – Абдул Кадыр Хан, 38 – Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, 39 – Барыс Мікалаевіч Ельцын, Леанід Макаравіч Краўчук і Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч, 40 – Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, 41 – Дзмітрый Мядзведзеў, 42 – І. В. Сталін, Ф. Рузвельт, У. Чэрчыль, 43 – Р. Рэйган, 44- Г. Трумэн, 45 – Караль Эзэф Вайтыла, вядомы пад імем Іаан Павел ІІ, 46 – Маргарэт Тэтчэр, 47 – Індзіра Гандзі, 48 – Уолт Дысней, 49 – Мао Цзэдун, 50 – А. Нобель, 51- Мустафа Кемаль Атацюрк, 52- Чан Кайшы.
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка