Валерый Варганаў Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы




старонка3/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5

І. 1 – паветы, 2 – ліцвіны, 3 – сойм, 4 – Віцебская і Полацкая землі ўвайшлі ў склад ВКЛ дабраахвотна на федэратыўных пачатках, 5 – Ям-Запольскае перамір’е 1582 г., 6 – пра прыгнечаную праваслаўную царкву, 7 – войны сярэдзіны Х VІІ - першай чвэрці ХVІІІ стст, 8 – сойм 1788 – 1792 гг., 9 – гэта дэманстрацыя прадстаўнікоў 141 горада Рэчы Паспалітай на сойме 1788 – 1792 гг., апранутых у чорнае адзенне, з петыцыяй аб прадастаўленні мяшчанам правоў набыцця маёмасці ва ўласнасць, займаць дзяржаўныя пасады, выбіраць паслоў на соймы, 10 – віленскім біскупам Валяр’янам Пратасевічам у ВКЛ былі запрошаны першыя 13 езуітаў.

ІІ.

Пасада

Што рабіў

Ваявода

кіраваў адміністрацыяй ваяводства

Кашталян

кіраваў вайсковымі сіламі ваяводства, быў намеснікам ваяводы

Падваявода

вёў справаводства ў канцылярыі ваяводства, замяшчаў ваяводу

Ключнік

наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей

Ляснічы

наглядаў за ляснымі ўгоддзямі

Стайнік

загадваў ваяводскай стайняй

Староста

кіраваў адміністрацыяй павета

ІV. 9 – 4 – 5 – 8 – 2 – 10 – 6 – 3 – 1 – 7 .

V. 1 – Канстанцін Іванавіч Астрожскі, 2 – Леў Сапега, 3 – Пётр Магіла, 4 – Іпацій Пацей, 5 – Пётр Скарга (Павенскі), 6 – Спірыдон Собаль, 7 – Піліп Абуховіч, 8 – Ксаверы Дамінік Гескі, 9 – старац Арсеній, 10 – Міхал Клеафас Агінскі, 11 – Мікалай Радзівіл Чорны, 12 – Мікалай Радзівіл Сіротка, 13 – Мікалай Радзівіл Руды, 14 - Астафій Багданавіч Валовіч, 15 – Бона Сфорца (1494 – 1557 гг.)

VІ. 1 – Статут ВКЛ 1588 г., 2 – пастанова Люблінскага сойма ад 1 ліпеня 1569 г., 3 – “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага, 4 – верш Сімяона Полацкага з нагоды ўзяцця Полацка пад час вайны 1654 – 1667 гг.

VІІІ. 1 – Льву Сапегу, 2 – Якубу з Калінаўкі, 3 – Стэфану Баторыю, 4 – Яну Пашкевічу, 5 – Казіміру Лышчынскаму.
VІ. Сусветная гісторыя Новага часу (ХІХ – пачатку ХХ стст.)
І. Вызначце правільныя варыянты адказаў:

1. Хто быў першым каралём аб’яднанага Італьянскага каралеўства?

а) Віктар Эмануіл ІІ; б) Карл Альберт; в) Эмануіл ІІ; г) Альберт І.

2. У 1875 г. Францыя стала:

а) манархіяй; б) прэзідэнцкай рэспублікай; в) парламентскай рэспублікай; г) заставалася імперыяй.

3. Аўстра-Венгрыя была:

а) дуалістычнай манархіяй; б) федэратыўнай дзяржавай; в) унітарнай дзяржавай; г) канфедэрацыяй.

4. Прэзідэнт ЗША, які абвясціў: “Амерыка для амерыканцаў!”:

а) Лінкольн; б) Трэмэн; в) Мэдысан; г) Манро.

5. Клод Манэ – вядомы мастак: а) рэаліст; б) рамантык; в) імпрэсіяніст; г) сімваліст.

6. Вядучай марской дзяржавай свету ў ХІХ ст. была:

а) Францыя; б)Велікабрытанія; в) Расія; г) Японія.

7. Прамысловы пераварот у Францыі завяршыўся ў: а) 1850-х гг; б) 1860-х гг; в) 1870-х гг.; г) 1880-х гг.

8. Вядучай індыйскай нацыянальнай партыяй у др. п. ХІХ ст. быў:

а) Індыйскі Дэмакратычны Кангрэс; б) Індыйскі Нацыянальны Кангрэс; в) Індыйскі Народны Фронт; г) Індыйскі Нацыянальны Фронт.

9. У адносінах да еўрапейскіх дзяржаў Кітай быў: а) калоніяй; б) паўкалоніяй; в) раўнапраўным партнёрам; г) метраполіяй.

10. Адзінай славянскай дзяржавай, якая ў пачатку ХІХ ст. захоўвала незалежнасць і валодала іншымі землямі была:

а) Сербія; б) Польшча; в) Балгарыя; г) Расія.

11. Японія пасля 1889 г. была: а) сёгунатам; б) рэспублікай; в) канстытуцыйнай манархіяй; г) неабмежаванай манархіяй.

12. “Іхэтуанямі” ў Кітаі называлі: а) “баксёраў”; б) “танцораў” в) імператараў, г) воінаў.



ІІ. Дайце адказы на пытанні і рашыце заданні:

1. У 1892 годзе барон П’ер дэ Кубертэн прапанаваў успомніць добра забытае старое. Праз чатыры гады 80 тысяч гледачоў сабраліся ў старажытнай сталіцы, каб убачыць гэтыя прадстаўленні. Што гэта за прадстаўленні?

2. Прааналізуйце дадзеныя статыстыкі і адкажыце на пытанне:


  • У 1830 г. колькасць фабрык і заводаў у Расіі складала 5453. На іх працавала каля 254 тысяч чалавек.

  • У 1860 г. колькасць фабрык дасягнула 15338, а колькасць рабочых – 565 тысяч.

  • У 1838 г. даўжыня чыгунак у Расіі складала 27 км., а ў 1860 г. – 1626 км.

  • У 1830-х гг. У Расію ўвозілася каля 4 тыся машын, а ў 1850-х гг. – каля 48 тысяч.

Аб якіх працэсах у развіцці эканомікі можна зрабіць вывад на аснове гэтых дадзеных?

3. У 1852 г. у Парыжы можна было пачуць: “Калі не жадаеш уступаць у спрэчкі, табе патрэбна ісці ў краму “Бон маршэ”. Чым жа гэтая крама адрознівалася ад астатніх?

4. Кароль на чале Прусіі, Прусія на чале Германіі, Германія на чале свету”. Назавіце арганізацыю з гэтым лозунгам.

5. У ЗША гавораць: “Слон і асёл ядуць з аднаго карыта”. Пра што ідзець гаворка?

6. Аб якім сражэнні складзена гэтае данясенне: “Спяшаюся дакласці аб адбыўшымся сражэнні. Перамога на моры бліскучая, пра яе будуць гаварыць нашчадкі. Мы яшчэ раз даказалі, што валодаем самым моцным флотам у свеце. Эскадра праціўніка разбіта і звернута ва ўцёкі. Наш адмірал Нэльсан загінуў у гэтым баі”? Гэтае сражэнне мела фатальнае значэнне на моры для пераможанага боку.

7. Як называецца найбуйнейшы ў ЗША мастацкі збор, створаны групай мастакоў і грамадскіх дзеячаў у Нью-Йорку ў 1870 г.? Цяпер у ім захоўваецца каля 3 млн. твораў сусветнага мастацтва.

8. У другой чвэрці ХІХ ст. у англійскіх газетах з’явіліся такія сцвярджэнні: “Птушкі будуць забітыя дымам, у кароў скісне і сапсуецца малако, коні павыміраюць, пасевы фермераў будуць выпалены іскаркамі, паветра будзе атручана, іншы скот павымрэ ад страху…”. Супраць чаго выступалі газеты?

9*. Ці існавала сувязь паміж Асветай ХУІІІ ст. і буржуазнымі рэвалюцыямі? Калі так, то якая?

10*. Вызначце кола праблем, звязаных са станам вырашэння нацыянальнага пытання ў міжнародных адносінах у ХІХ – пачатку ХХ стст.

11*. Ці можна, на вашу думку, праводзіць гістарычную паралель паміж адменай рабства ў ЗША і адменай прыгоннага права ў Расіі і чаму?

12*. Вызначце, у чым заключалася гістарычная абумоўленасць паміж датамі ў гісторыі Расіі:

а) 1812 і 1825 гг;

б) 1861, 1905 і 1917 гг.

13*. Дакажыце або абвергніце думку аб тым, што мадэрнізацыя заходнееўрапейскіх краін праходзіла за кошт рабавання імі сваіх калоній.

14*. У 1822 г. А. С. Пушкін пісаў, што “палітычная наша свабода непарыўна звязана з вызваленнем сялян”. Як вы думаеце, ці ёсць сувязь паміж асабістай свабодай сялян і палітычнай свабодай у грамадстве?

(Заўвага: заданні, пазначаныя зорачкай, не маюць адназначных адказаў, патрабуюць аргументацыі і носяць творчы характар).



IIІ. Расстаўце падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці:

а) Мексіканская рэвалюцыя;

б) абвяшчэнне Германскай імперыі;

в) паход Напалеона ў Расію;

г) Грамадзянская вайна ў ЗША;

д) Венскі кангрэс;

е) Тайпінскае паўстанне ў Кітаі;

ё) Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній Лацінскай Амерыкі;

ж) “Крывавая нядзеля” ў Расіі;

з) Утварэнне ІІ Інтэрнацыяналу;

і) Англа-бургская вайна.

ІV. Вызначце паняцці: манаполія, пратэктарат, абсалютная манархія, буржуазная дэмакратыя, разначынцы, цэнзура, прамысловы пераварот, “ар нуво”, “перасоўнікі”, “Мэйдзі”.

V. Назавіце гістарычную асобу:

1. Народны герой Італіі, якому належаць наступныя словы: “Я магу з гонарам сказаць: “Я быў і застаюся рэспубліканцам. Я прывык падпарадкоўваць свае палітычныя перакананні мэце аб’яднання Італіі, якім бы шляхам яно не адбывалася”.

2. Яго цараванне пачалося ў 1894 г. з жудаснай трагедыі. У час пышнай каранацыі, якая праходзіла на Хадынскім Полі ў Маскве, загінула больш за тысячу чалавек…

3. Індыйскі паэт і пісьменнік, патрыёт, актыўны прыхільнік рэформ і развіцця індыйскай культуры. Першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі на Азіяцкім кантыненце.

4. Аўтар словаў: “Адзінства Германіі здзейсніцца не пры дапамозе прамоў і шляхам галасавання, але пры дапамозе жалеза і крыві”.

5. Браты, якія вынайшлі ў 1895 г. г. зв. “рухомыя фатаграфіі”.

6. Сусветнавядомы англійскі пісьменнік, стваральнік новага гістарычнага раману, аўтар кнігі “Айвенга”.

7. Мастак-рамантык, які ўвекавечыў Ліпеньскую рэвалюцыю 1830 г. у Францыі карцінай “Свабода, якая вядзе народ”.

8. Прэзідэнт ЗША, які адмяніў рабства, аднавіў адзінства краіны ў Грамадзянскай вайне і быў забіты тэрарыстам.

9. Нацыянальны герой Лацінскай Амерыкі, стваральнік яе дзяржаўнасці. Аўтар слоў: “Мяне падазраюць у тым, што я імкнуўся да ўстанаўлення тыраніі. Але калі лёс дзяржавы залежыць ад аднаго чалавека, то такая дзяржава не мае правва на існаванне і ў рэшце рэшт згіне”. Яго імя носяць у сваіх назвах дзве дзяржавы і грашовая адзінка.

10. ХІХ ст. можна назваць эпохай гэтай жанчыны. Гэтая каралева пражыла 82 гады, з якіх 64 царавала. Хто яна?

11. Захапіўшы некалькі калоній, гэты прэзідэнт ЗША абвясціў: “Гавары мякка, а ў руках трымай вялікую дубіну”.

12. Знакаміты кітайскі рэвалюцыянер, заснавальнік партыі Гаміньдан, аўтар праграмы “трох прынцыпаў”.

13. За сваё жыццё ён пераадолеў адлегласць роўную 90 тыс. км. (г. зн., два разы абагнуў зямны шар) Прайшоў больш, чым Ганібал, Цэзар, Александр Македонскі і Напалеон разам узятыя. Хто гэта?

14. Вядомы англійскі фабрыкант і мецэнат. Прапанаваў стварыць для беспрацоўных пасёлкі, дзе будуць разам жыць і працаваць без гаспод. У 1825 г. ён набыў у ЗША, непадалёк Вялікіх азёр пасёлак, які назваў “Новая Гармонія”. Праіснавала гэтая абшчына нядоўга. Ён жа страціў амаль што ўсё сваю маёмасць.

15. Нацыянальная гераіня Індыі. Княгіня. Была адным з правадыроў антыкаланіяльнага паўстання 1857 – 1859 гг. Загінула ў 20 год.



VІ. “Гістарычныя дыяменты”. З якімі падзеямі звязаны наступныя выразы:

а) “рэвалюцыянер на троне”; б) “вайна нажоў”; в) “бітва народаў”; г) “рэстаўрацыя Бурбонаў”; д) “палёт арла”; е) “сто дзён”; “ё) “Свяшчэнны саюз” ж) “тры слаўныя дні”; з) “майстэрня свету”; і) “гнілыя мястэчкі”; к) “народная хартыя”; л) “пяць дзён Мілана”.

З якім кантынентам і якой паловай якога стагоддзя звязаны гэтыя падзеі?
Адказы:

І:1-а; 2-в; 3–а; 4-г; 5-в; 6-б; 7-г; 8-б; 9-б; 10-г; 11-в; 12-а.

ІІ: 1 - пасля доўгага забыцця, у 1896 годзе ў Афінах аднавіліся Алімпійскія гульні ; 2 - аб прамысловым перавароце ў Расіі; 3 - раней ў лаўках не было цвёрдых цэн на тавары, прадавец і пакупнік павінны былі дамаўляцца; цэны на адзін і той жа тавар залежалі ад кожнага асобнага пакупніка; упершыню ў гэтай краме былі ўсталяваны цвёрдыя цэны; 4 - Пангерманскі саюз; 5 - слон – эмблема рэспубліканскай партыі, асёл – дэмакратычнай; гэтыя партыі час ад часу мяняюцца ва ўладзе; 6 - Трафальгарскае сражэнне 1805 г.; 7 - Метраполітэн-музей; 8 – супраць паравозаў.

ІІ: ё-в-д-е-г-б-з-і-ж-а.

ІV: 1 – Дж. Гарыбальдзі; 2 – Мікалай ІІ; 3 – Рабіндранат Тагор; 4 - О. фон Бісмарк; 5 - Луі і Агюст Люм’еры; 6 - Вальтэр Скот; 7 - Э. Дэлакруа; 8 - А. Лінкальн; 9 - Сімон Балівар; 10 – Каралева Велікабрытаніі Вікторыя; 11 - Тэадор Рузвельт; 12 - Сунь Ятсен; 13 - Сімон Балівар; 14 – Роберт Оўэн; 15 - Лакшмі Бай.

V: а – абвяшчэнне Напалеона імператарам “па воле народу”; б – паўстанне ў Іспаніі супраць французскай акупацыі, якое прыняла форму партызанскай вайны; в – трохдзённае сражэнне ў 1813 г. пад Лейпцыгам паміж напалеонаўскай арміяй і арміяй антыфранцузскай кааліцыі; г – аднаўленне манархіі ў Францыі пасля звяржэння Напалеона І; д – уцёкі Напалеона з вострава Эльба, папытка аднаўлення яго ўлады; е – перыяд, на працыгу якога Напалеону ўдалося пратрымаць уладу пасля пабегу з вострава Эльба; ё – саюз манархаў Еўропы, створаны для барацьбы з рэвалюцыйным рухам “у імя рэлігіі”; ж – перыяд з 26 па 29 ліпеня 1830 г., на працягу якога ў Францыі адбылася буржуазная рэвалюцыя; з – такую назву атрымала Англія, дзякуючы прамысловаму развіццю і вытворчасці 45% усёй сусветнай прамысловай прадукцыі да 1840 г.; і – выбарчыя акругі ў Англіі, якія абязлюдзелі, але працягвалі накіроўваць дэпутатаў у парламент; к – праграма рэформ у Англіі, якая складалася з шасці патрабаванняў і атрымаўшая вялікую папулярнасць у народзе; л – за пяць дзён у сакавіку 1848 г. італьянцам удалося выгнаць з краіны аўстрыйцаў, што падштурхнула іншыя гарады да рэвалюцыйнай барацьбы. З Еўропай першай паловы ХІХ ст.
VІІ. Гісторыя Беларусі Новага часу (ХІХ – пачатак ХХ стст.)
І. Выканайце заданні і адкажыце на пытанні:

1. Узгадайце “круглыя” (кратныя сотням) даты па гісторыі Беларусі, якія можна б было святкаваць у 1709 г.

2. Складзіце разгорнуты план па пытаннях:

а) змены, якія адбыліся ў гарадах Беларусі ў др. п. ХІХ – пачатку ХХ ст.;

б) асноўныя напрамкі грамадскага-палітычнага руху ў ХІХ – пачатку ХХ ст.;

в) паўстанне 1863-1864 гг.

3. Што такое “план Агінскага” і што ён азначае?

4. Хто такі Я. П. Кульнёў?

5. Як звалі гераіню вайны 1812 г., першую ў Расіі жанчыну-афіцэра?

6. У гэтым сражэнні Напалеон страціў больш 20 тыс. чалавек, пасля чаго адступленне арміі Напалеона ператварылася ў панічныя ўцёкі.

7. Якое саслоўе “адзначыў” Аляксандр І за ўклад у перамогу над Напалеонам у маніфесце ад 30 жніўня 1814 г., сказаўшы: “..., верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад Бога”?

8. Чыім лозунгам былі словы, прыведзеныя ў наступным урыўку песні:

“Не возьмем мы хцівасць ва ўжытак –

Прэч сквапнасць, пыхі насенне!

Наш самы высокі набытак:

Айчына, навука, сумленне!”?

9. Пра каго вядзецца гаворка: “Ураджэнец Наваградскага павета. У 14 гадоў паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1830-1831 гг. выехаў за мяжу, з 1838 г. жыў у чылі. Тут ён арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі, наладзіўшы шэраг экспедыцый у горы Анды. У Чылі ім быў створаны этнаграфічны музей, падрыхтаваны праект арганізацыі школьнага навучання, напісаны падручнікі па фізіцы і мінералогіі. Доўгі час займаў пасаду рэктара універсітэта ў Сант’яга. У сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік пад назвай “вялікі асветнік”. Чылійскі ўрад аб’явіў яго нацыянальным героем.”?

10. Хто быў аўтарам праекта і ўдзельнікам будаўніцтва Бабруйскай крэпасці? Ураджэнец Беларусі, капітан рускай арміі, ваенны інжынер, гісторык і археолаг.

11. Другой па колькасці часткай сельскага насельніцтва Беларусі ў першай палове ХІХ ст. былі...

12. Як называлася тайнае таварыства, арганізаванае Ф. Савічам у 1836 г. умедыка-хірургічнай акадэміі Вільні?

13. Полацкі царкоўны сабор у 1839 г. абвясціў...

14. Дзе і калі былі створаны першыя ў Беларусі фабрыкі? Каму яны належылі?

15. У 1851 г. быў ліквідаваны знакаміты будынак у Мінску, які напамінаў пра падзею 1499 г., у сувязі з чым Мікалай І наклаў наступную рэзалюцыю: “Зламаць, а варту перавесці ў будынак прысутных месцаў”. Гэты будынак быў адноўлены ў 2004 г. Што гэта за будынак?

16. Дзе і калі быў пушчаны на ваду першы ў Беларусі параход?

17. У другой палове ХІХ ст. больш паловы ўсіх зямель належала ...

18. Большасць насельніцтва гарадоў Беларусі ў ХІХ ст. па нацыянальнасці складалі ...

19. Калі была створана першая ў Беларусі чыгунка?

20. Як звяртаўся да сваіх чытачоў Яська гаспадар з-пад Вільні?

21. Які прыкладна працэнт сярод удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. складалі сяляне?

22. Каго Аляксандр Герцэн называў “вешальнікам” і “людаедам”?

23. Пазнаёміўшыся з урыўкам з дакумента, адкажыце, да якога напрамку ў грамадска-палітычнай думцы адносяцца наступныя словы: “…існуе вялікая патрэба ведаць Заходнюю Расію па-руску… і ўводзіць у гэта веданне і разуменне мільён… простых маларусаў, беларусаў і літвінаў… Называючы гэту краінай Заходняй Расіяй, мы, відавочна, глядзім на яе з сярэдзіннай часткі рускай дзяржавы… а калі адтуль глядзець на захад, то… можна без вялікай памылкі назваць Заходняй Расіяй не толькі Беларусь, але і Украіну, і Літву”.

24. Раскрыйце прычынна-выніковую сувязь паміж наступнымі гістарычнымі з'явамі:

сялянская рэформа 1861 г. —> першая расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя —> сталыпінская аграрная рэформа.

25. Вызначце правільныя сцвярджэнні:

а) ужо ў першай палове ХІХ ст. у Беларусі завяршыўся прамысловы пераварот; б) Да канца 1870-х гг. у Беларусі захоўвалася ваеннае становішча, уведзенае ў сувязі з паўстаннем 1863-1864 гг.; в) маёнткі шляхціцаў – ўдзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага перадаваліся беларускім сялянам; г) буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі праводзіліся са спазненнем і абмежаваннямі; д) пад кіраўніцтвам Напалеона на тэрыторыі Беларусі былі праведзены глыбокія буржуазныя пераўтварэнні; е) яўрэям было забаронена сяліцца і набываць зямлю ў сельскай мясцовасці; ё) адной з галоўных прычын таго, што большасць насельніцтва беларускіх гарадоў складалі яўрэі, стала мяжа яўрэйскай аселасці, уведзеная расійскім урадам; ж) лідэрам ліберальна-дэмакратычнага накірунку ў заходнерусізме быў ураджэнец Гродзенскай губерні М. В. Каяловіч; з) прыхільнікі заходнерусізму лічылі немагчымым самастойнае дзяржаўнае і палітычнае развіццё беларускага этнасу; і) у сярэдзіне 1870-х гг. на змену пакаленню шляхецкіх рэвалюцыянераў прыйшлі сацыял-дэмакраты; к) з мэтай прапаганды сацыялістычных ідэй народнікі выкарыстоўвалі тактыку “хаджэння ў народ”; л) у ХІХ ст. інтэлігенцыі Беларусі прыйшлося ствараць новую літаратурную мову; м) новая беларуская літаратурная мова складвалася на аснове старабеларускай мовы, якая выкарыстоўвалася ў якасці дзяржаўнай у ВКЛ; о) легальныя беларускамоўныя выданні з’явіліся ў пачатку ХХ ст.; п) першай газетай на беларускай мове была “Наша ніва”; р) самай вялікай плынню веруючых ў Беларусі ў канцы ХІХ ст. былі уніяты; с) У 1819 г. у Гомелі – тагачасным маёнтку графа Румянцава – была адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання; т) у другой палове ХІХ ст. ішло распаўсюджванне буржуазнага землеўладання.

ІІ. Каму належалі наступныя словы:

1.“У нас няма дваран – усе роўныя!”

2.“…не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа!”

3.“Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...”

4. “- Каго любіш?

- Люблю Беларусь!

- Так узаемна!”

5.“Нашым сялянам мы абавязаны тым, што яны захавалі старажытныя абрады і песні. Ім за гэта мы павінны быць удзячныя. Паддаўшыся ўплыву суседніх плямён і цывілізацый Еўропы, мы самі змяніліся хутчэй чым, чым яны...”

6. «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!».

7. «Беларускі народ самабытны — гэта прызнаюць ужо нават і нашы праціўнікі з польскага ці расійскага лагера. Беларуская дзяржаўнасць таксама мае сваю гісторыю... А Беларусь, як і кожная іншая дзяржава, мае права і даб'ецца раней ці пазней гэтага права стаць роўнай і вольнанай дзяржавай паміж сваімі суседзямі».



ІІІ. Дайце азначэнне паняццям: беларусазнаўства, капіталізм, дзяржава, мяжа яўрэйскай аселасці, нацыянальная ідэя, рэформы, рэвалюцыя, фабрыка, філарэты, хутар.

ІV. Расстаўце падзеі ў храналагічным парадку:

а) увядзенне земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях; б) закрыццё Віленскага універсітэта; в) трэці падзел Рэчы Паспалітай; г) паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага; д) І з’езд РСДРП; е) руска-французская вайна з Напалеонам; ё) першая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі; ж) выданне газеты “Наша ніва”; з) выданне газеты “Мужыцкая праўда”; і) адмена прыгоннага права; к) дзейнасць першага беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра; л) Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі; м) пачатак першай сусветнай вайны.



V. Суаднясіце прозвішча дзеяча культуры першай паловы ХІХ ст. і яго творы:

1) Я. Баршчэў-скі

а) Камедыя-опера “Сялянка” (“Ідылія”), “Гапон”, “Купала”, “Пінская шляхта”

2) В. Дунін-Марцінкевіч

б) “Групавы партрэт”, партрэт А. Чартарыйскага

3) П. Багрым

в) “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”

4) І. Аляшкевіч

г) “Зайграй, зайграй, хлопча малы...”

5) Я. Дамель

д) “Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы”

6) І. Хруцкі

е) Опера “Сялянка”

7) В. Ваньковіч

ё) “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”

8) С. Манюшка

ж) “Развітанне з Радзімай”

9) А. Абрамовіч

з) “Міцкевіч на скале Аюдаг”, партрэты А. Пушкіна, Напалеона

10) М. К. Агін-скі

і) “Беларускае вяселле”


VІ. Праца з гістарычнымі крыніцамі:

1. Вызначце крыніцу, з якой узяты наступныя радкі:

а) «Дзецюкі! Мінула ўжэ тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толька да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загры-міць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толька карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваёй мужыцкай праўды...»

б) «Усвядоміўшы свае сілы, беларускі народ адразу ж скажа сваім прыгнятальнікам: далоў эксплуатацыю, мы самі жадаем кіраваць сабою!.. Беларусь павінна быць для беларусаў... Мы самі павінны заваяваць сабе свабоду, не ўскладаючы надзеі на іншых!»

в) “Бывай здаровы, мужыцкі народзе,

Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе

І часам спамяні пра Яську твайго,

Што згінуў за праўду для дабра твайго”.

2. Пра якія рэформы згадваецца ў наступных тэкстах?

а) «Кожны гаспадар, што валодае надзельнай зямлёй на абшчынным праве, можа ў любы час патрабаваць замацавання за сабою ў асабістую ўласнасць належнай яму часткі з азначанай зямлі. Кожны гаспадар, за якім замацаваны ўчасткі надзель-най зямлі... мае права ў любы час патрабаваць выдзялення яму замест гэтых участкаў адпаведнага ўчастка па магчымасці ў адным месцы».

б) «...прыгонныя людзі атрымалі поўныя правы свабодных сельскіх абывацеляў. Памешчыкі, захоўваючы права ўласнасці на ўсе прыналежныя ім землі, даюць сялянам, за ўстаноўленыя павіннасці, у пастаяннае карыстанне...пэўную колькасць палявой зямлі...»

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка