Валерый Варганаў Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы




старонка2/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5
ІV: 1 – Святаславу, 2 – Хлодвігу, 3 – папу Урбану ІІ, 4 – Яну Гусу, 5 – французскаму каралю Людовіку ХІ, 6 – Роджэру Бэкану, 7 – гуманісту Піку дэла Мірандэлу, 8 – Аляксандру Неўскаму, 9 – Уладзіміру Манамаху, 10 – Юсцініяну, 11 - папу рыскаму Урбану ІІ (так 1095 году у Клермоне ён да крыжовага паходу супраць няверных у Ерусалім), 12 - у ХІІІ ст. у часы альбігойскіх войнаў у папскага пасла запыталіся, як адрозніць дабраверных каталікоў ад ерэтыкоў. Пасля яго такога адказу крыжакі перабілі ўсіх жыхароў горада Арно Амальрык, 13 – Жана д’Арк сказала сваім інквізітарам аб англічанах, 14 – Аціла, 15 – Джон Бол, 16 – Вільгельму Заваёўніку, 17 – Генрых V (1387—1422), кароль Англіі з 1413 г., удзельнік Стогадовай вайны, 18 – Рычарду І Ільвінае Сэрца, 19 – Фрыдрыху І Барбаросу, 20 - папу Грыгорыю VІІ.


V: 2 – 11 – 7 – 1 – 6 – 3 – 4 – 9 - 8 – 10 – 12 – 5 .
VІІ: саюзнікі -2,3,6 ; супернікі – 1,4,5.
ІІІ. Гісторыя Беларусі старажытнага часу і Сярэдніх вякоў
І. Ці згодны вы са сцвяржэннямі:

  1. Берасце заснаваў вялікі князь літоўскі Гедзімін.

  2. Самы старажытны горад Беларусі – Полацк.

  3. Вільня – першая сталіца ВКЛ.

  4. Летапіс “Аповесць мінулых гадоў” быў створаны манахам Нестарам.

  5. Тураўскія князі ў ХІ ст. часта займалі велікакняжацкі пасад у Кіеве.

  6. У Грунвальдскай бітве ўпершыню былі выкарыстаны гарманы.

  7. Брачыслаў быў апошнім князем, які ўладарыў ва ўсёй Полацкай зямлі. Пасля яго смерці дзяржава распалася.

  8. Славяне знаходзіліся на больш высокім ўзроўні сацяльна-эканамічнааг развіцця, чым балты.

  9. Пры Вітаўце Вялікае Княства Літоўскае дасягнула найвышэйшай магутнасці і росквіту.

  10. У Х – ХV стст. ішоў працэс развіцця феадальнага ладу на беларускіх землях.

  11. Ворыўнае земляробства ў палачан ўзнікла ў Высокім сярэдневякоўі.

  12. Веча – гэта сход дарослых мужчын і жанчын, на якім вырашаліся важнейшыя справы.

  13. Самай вялікай групай славян на беларускіх землях былі крывічы.

  14. Самым вядомым і ваяўнічым сынам Усяслава Чарадзея быў князь Глеб Менскі.

  15. У 1127 г. кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі арганізаваў вялікі паход на Полацкую зумлю.

  16. У старажытнасці старэйшыя дружыннікіп называліся “баляры”, “сільныя мужы”, а малодшыя – “отракі”, “дзецкія”.

  17. У 1157 г. тураўскаму князю Юрыю Яраславічу ўдалося абараніць горад ад аблогі кіеўскага войска і сцвердзіць незалежнасць Тураўскай зямлі.

  18. Першым тураўскім епіскапам быў Кірыла.

  19. Самы старажытны мураваны помнік Беларусі – Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра.

  20. Друцкае, Віцебскае, Менскае і Лагожскае ўдзельныя княствы ў складзе Тураўскай зямлі.

  21. Раздробленасць беларускіх зямель доўжылася амаль 150 гадоў.

  22. Да таго, як стаць вялікім князем літоўскім, Альгерд быў віцебскім князем.

  23. У выніку Крэўскай уніі адбылося ўзвышэнне праваслаўных князёў і шляхты ВКЛ.

  24. Вялікі князь Вітаўт памёр у Троках у 1430 г., калі яму было 80 гадоў.

  25. Магістар – галоўны кіраўнік Ордэна мечаносцаў.

  26. Грунвальдская бітва паклала канец нямецкай аргрэсіі на землі ўсходніх славян.

  27. Грамадзянская вайна 1432 – 1436 гг. Скончылася перамогай Свідрыгайлы.

  28. Казімір Ягайлавіч правіў ВКЛ 59 гадоў.

  29. Менск атрымаў магдэбургскае права ў 1499 г., на год пазней за Полацк.

  30. Абрад пакланення мядзьведзю называўся камаедзіца.

  31. Першы полацкі князь-хрысціянін – Брачыслаў.

  32. У пачатку ХV ст. ВКЛ стала буйнейшай ў Еўропе дзяржавай. Яна распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора.

  33. Галоўнай прычынай утварэння ВКЛ стала знешняя небяспека.

  34. Дзякла – гэта грашовая даніна сялян за карыстанне зямлёй пана.

  35. Судзебнік Казіміра 1468 г. – першы зборнік законаў ВКЛ.

  36. ВКЛ была шматнацыянальнай дзяржавай.

  37. “Песня пра зубра” напісана падчас праўлення Вітаўта Вялікага.

  38. Верхняе Панямонне – тэрыторыя, дзе пачалося аб’яднанне славянскіх і балцкіх народнасцей у адну дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае.


ІІ. Выберыце правільны адказ.

  1. Першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было:

а) Полацкае княства, б) Тураўскае княства, в) Смаленскае княства, г) Берасцейскае княства.

2. Першая епархія на беларускіх землях узнікла ў:

а) Смаленску, б) Тураве, в) Полацку, г) Навагародку.

3. Самая ранняя рукапісная кніга на тэрыторыі Беларусі, што захавалася да нашых дзён, - гэта:

а) Тураўскае Евангелле, б) Полацкі летапіс, в) Іпацьеўскі летапіс, г) Астрамірава Евангелле.

4. Бітва на Нямізе адбылася ў:

а) 980 г., б) 1021 г., в) 1067 г., г) 1127 г.

5. Самая старажытная стаянка першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі:

а) Бержыж Чачэрскага раёна, б) Юравічы Калінкавіцкага раёна, в) Кляевічы Касцюковіцкага раёна, г) Грэнск Кармянскага арёна.

6.Занятак старажытнага чалавека па здабыванню мёду дзікіх пчол – гэта…

а) анімізм, б) бортніцтва, в) талака, г) фетышызм.

7. Усходнеславянскія аб’яднанні плямёнаў, якія рассяліліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі, - гэта…

а) дрыгавічы, крывічы, радзімічы, б) паляне, ільменскія славяне, вяцічы, в) кашубы, харваты, бужане, г) драўляне, валынянне, севяране.

8. Надпіс на крыжы Лазара Богшы зроблены:

а) кірыліцай, б) глаголіцай, в) лацінка, г) рунічным пісьмом.

9. Перанос сталіцы ВКЛ ў Вільню адбыўся ў:

а) 1208 г., б) 1323 г., 1331 г., 1348 г.

10.Феадальная гаспадарка ВКЛ у ХІІІ ст. мела характар:

а) рыначны, б) таварны, в) натуральны, г) змешаны.
ІІІ. Назавіце, пра каго сказана так:


  1. “Прыйшоў з-за мора і меў воласць сваю ў Полацку…”

  2. “Наехаў на полк з мячом і мужна біўся, і пахваліў яго князь…”

  3. “…ад яго і тураўцамі празваны.”

  4. Князь прыдумаў сабе герб “рыцар збройны на кані з мячом, якога называюць “Пагоня”.

  5. “…людзям чыніў суды, радзіў князям гарады…”.

  6. “Славянскі Залатавуст”.

  7. Князь “зане Літву”.

  8. Князь “нарадзіўся ад валхвавання”.

  9. Князёўна адказала князю Уладзіміру: “Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу”.

  10. “…арол, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу і, нібы прамень сонечны, прасвяціўшы ўсю зямлю Полацкую”.


ІV. Суаднясіце звесткі пра полацкіх князёў з іх імёнамі.

  1. “Прыйшоў з-за мора”.

  2. Кіраўнік полацкага войска ў бітве 1067 г.

  3. Князь – “кніжнік”.

  4. Першы вядомы полацкі князь.

  5. Стаў кіеўскім князем па волі кіяўлян.

  6. Аднавіў незалежнасць Полацкай зямлі пасля яе спусташэння Уладзімірам.

  7. Князя называлі “чарадзей” і “ваўкалак”.

  8. Пабудаваў Сафійскі сабор.

  9. Дазволіў крыжакам пабудаваць Рыгу.

  10. Пры ім Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту і магутнасці.

  11. Пасля яго смерці Полацкая зямля распалася.

  12. Княжыў 41 год.

  13. Княжыў 57 год.

а) Усяслаў.

б) Уладзімір Полацкі.

в) Рагвалод.

г) Брачыслаў.

д) Ізяслаў.
V. Расстаўце наступныя падзеі ў храналагічным парадку.

1. Бітва на Ворскле.

2. Заснаванне Рыгі.

3. Бітва на Нямізе.

4. Каранацыя Міндоўга.

5. Уваходжанне Полацкага княства ў склад ВКЛ.

6. Першая згадка пра Полацк у пісьмовых крыніцах.

7. Крэўская вунія.

8.Выдадзены Судзебнік Казіміра.

9. Грунвальдская бітва.

10. Вільня атрымала магдэбургскае права.
VІ. Размясціце вынаходніцтвы і супольнасці старажытных людзей ў тры слупкі згодна перыяду.
Вынаходніцтвы і супольнасці старажытных людзей:


  1. Кераміка, 2) ткацтва, 3) лук і стрэлы, 4) агонь, 5) буданы конусападобнай формы, накрытыя шкурамі жывёл, 6) паляванне, 7) земляробства, 8) жывёлагадоўля, 9) арнамент, 10) бубен, 11) лунніцы, 12) скульптура, 13) праабшчына, 14) родавая абшчына, 15) родава-суседская абшчына, 16) суседская абшчына.

Перыяды: а) каменны век, б) бронзавы век, в) жалезны век.
Адказы:
І: Не – 1,3,7,11,12,19,20,21,23,27,31,34,37.

Так – 2,4,5,6,8,9,10,13,14,15,16,17,18,22,24,25,26,28,29,30,32,33,35,36,38.


ІІ: 1 – а, 2 – в, 3 – а, 4 – в, 5 – б, 6 – б, 7 – а, 8 – а, 9 – б, 10 – в.
ІІІ: 1 – Рагвалод, 2 – Якаў Палачанін, 3 – Тур, 4 – Віцень, 5 – Усяслаў Чарадзей, 6 – Кірыла Тураўскі, 7 – Міндоўг, 8 – Усяслаў Чарадзей, 9 – Рагнеда, 10 – Еўфрасіння Полацкая.
ІV: а – 2,5,7,8,10,13, б – 9, в – 4, г – 16, 14, 12, д – 3.
V: 6 – 3 – 2 – 4 – 5 – 7 – 10 – 1 – 9 – 8.
VІ: а – 1, 2, 3, 4, 5, 6, 9, 10, 12, 13, 14, б – 7 7, 8, 11, 15, в – 16.
ІV. Сусветная гісторыя Новага часу

(да канца ХVІІІ ст.)
І. Адкажыце на пытанні:

  1. У якой імперыі ў пачатку ХVІ ст. “ніколі не заходзіла сонца”?

  2. Хто і калі адкрыў марскі шлях у Індыю?

  3. Хто адкрыў новы кантынент і не ведаў гэтага?

  4. Хто апісаў “месца, якога няма”?

  5. У якой краіне адбылася першая буржуазная рэвалюцыя?

  6. Як называецца дзяржаўны лад, заснаваны на неабмежаванай уладзе манарха?

  7. Якое стагоддзе называюць эпохай Асветы?

  8. Хто быў першым рускім царом?

  9. Хто быў першым расійскім імператарам?

  10. Якая скульптура Мікеланджэла самая знакамітая (яе вышыня 5,3 м.)?

  11. У якой краіне заканадаўчы орган быў самым “доўгім”?

  12. Хто здзейсніў першае марское кругасветнае падарожжа?

  13. У якім дакуменце ўпершыню было абвешчана: “Людзі нараджаюцца і застаюцца свабоднымі і роўнымі ў правах”?

  14. Як называецца песня, якая стала нацыянальным гімнам Францыі?

  15. Калумб у сваім дзённіку пісаў: “Я раблю ўсё магчымае, каб апынуцца там, дзе мне ўдасца яго знайсці”. Што шукаў Калумб?

  16. У Англіі іх называлі кавалеры, у Францыі – шэвалье, а як у Расіі?

  17. У 1768 г. імператрыца Кацярына ІІ рашылася ў імя вяршэнства навукі на рызыкоўны ўчынак. Поспех даў магчымасць весці барацьбу з вельмі небяспечным захворваннем. Пра што вядзецца гаворка?

  18. У якой краіне правіла “Сямібаяршчына”?

  19. Пра каго Вальтэр казаў: “Раздушыце гадзіну!”?

  20. Які рускі ілжэцар правіў пад імем Пятра ІІІ у Чарнагорыі ў 1767 – 1773 гг.?

  21. Па якім адзенні пазнавалі апрычнікаў?

  22. Як называўся карабель, які адзіны з тых, што ўдзельнічалі ў вялікім падарожжы Ф. Магелана вакол свету, вярнуўся з гэтага падарожжа?

  23. Хто і пры якіх абставінах заявіў “Рэвалюцыя скончана”?

  24. Якімі тытуламі надзяліў Пятра І расійскі Сенат у 1721 г.?

  25. Што такое хайку?

  26. Хто і калі з 200 салдатамі заваяваў імперыю інкаў у Перу?

  27. Каго ў 1508 г. папа Юлій ІІ запрасіў размаляваць скляпенне Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане?

  28. Каго называлі “жэнеўскім папам”?

  29. Якія падзеі ўвайшлі ў гісторыю як “Варфаламееўская ноч”?

  30. Каму ў Севільі паставілі помнік з надпісам на п’едэстале “Жывапісцу праўды”?

  31. Якая ўлада ў Францыі абвясціла вайну каталіцкай царкве, абвясціла “культ розуму” і ператварэнне храмаў у “храмы розуму”?

  32. Пра каго казалі “імператар французаў”, “рэвалюцыянер на кані”?

  33. Чаму ў канчатковым варыянце “Дэкларацыі незалежнасці ЗША 4 ліпеня 1776 г.” адсутнічаў, першапачаткова падрыхтаваны, 28-мы пункт?

  34. За што ў канцы ХVІІ ст. Пятру І дваране плацілі 60 рублёў, купцы – 100 рублёў, сялене – па 2 дзенгі?

  35. Якую таямніцу ахоўвалі кітайцы, хаваючы ад “варвараў” печы “сюаньяа”?

  36. Якое значэнне мелі вынікі бітвы 1757 г. пры Плесі?


ІІ. Каму належаць наступныя словы:

  1. “Неабходна, каб вера ў Бога была настолькі вялікая, каб чалавек, не вагаючыся, пусціўся ў мора на дошцы, калі ў яго няма карабля! Калі царква сцвярджае, што тое, што нам здаецца белым, ёсць чорнае, - мы павінны адразу ж прызнаць гэта!..”

  2. “Дзяржава – гэта я”.

  3. “Чалавек народжаны свабодным, а між тым усюды ён у кайданах… Пакуль народ, вымушаны падпарадкоўвацца, падпарадкоўваецца, ён робіць добра, але як толькі, маючы магчымасць скінуць з сябе ярмо, народ скідвае яго, ён робіць яшчэ лепш; таму што народ, вяртаючы сабе сваю свабоду па таму ж праву, па якому яе ў яго аднялі, меў права вярнуць яе сабе…”.

  4. “Навучанне без думкі дарэмнае.

Думка без навучання небяспечная”.

  1. “А ўсё-ткі яна круціцца!”

  2. “Калі б Бога не было, то яго варта было б выдумаць”.

  3. “Чалавек нараджаецца свабодным, а між тым паўсюдна ён ў кайданах”.

  4. “Аслоў і вучоных – у сярэдзіну!”

  5. “Толькі людзі высакароднага паходжання могуць дасягнуць дасканаласці. Беднякі, якія працуюць рукамі і не маюць часу для практыкавання свайго розуму,не здольны на гэта”.

  6. “Дарагія браты, як доўга вы спіце… Бярыцеся за справу Божую і выходзьце на барацьбу. Час надышоў!.. Вы не пабаіцеся і сотні тысяч чалавек. Ну дык за справу!”

  7. “Дайце мне зарабляць столькі, колькі я магу”.

  8. “Май мужнасць карыстацца ўласным розумам!”

  9. “Звяры сквапныя, п’явіцы ненажэрныя, што селяніну мы пакідаем? Тое, чаго адабраць не можам, - паветра”.

  10. “Парыж варты месы”.

  11. “Усякі бунт, пярэчанне і ўпартасць без усялякай літасці маюць быць шыбеніцай пакараныя”.


ІІІ. Расстаўце падзеі ў храналагічным парадку.

  1. Пачатак царавання дынастыі Раманавых у Расіі.

  2. Прыняцце Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна.

  3. Паўночная вайна.

  4. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

  5. Лівонская вайна.

  6. Адкрыццё Амерыкі Калумбам.

  7. Прыняцце Іванам Грозным царскага тытулу.

  8. Прыняцце Канстытуцыі ЗША.

  9. Пачатак Рэфармацыі ў Еўропе.

  10. Буржуазная рэвалюцыя ў Англіі.


ІV. Растлумачце паняцці: астралябія, канкістадоры, рэфармацыя, кальвінізм, агарожванні, біржа, гугеноты, інтэлігенцыя, кансерватар, канстытуцыя, класіцызм, ліберал, капіталізм, плантацыя, прагрэс, пратэстантызм, ракако, сёгун, экспансія, тэрор, янычары, цывілізацыя, рэформа, дыктатура, рэлігійная вайна.
V. Растлумачце выразы:

  1. “Іспанскае шаленства”.

  2. “Кароль-сонца”.

  3. “Зорная палата”.

  4. “Слаўная рэвалюцыя”

  5. “Свабода. Роўнасць. Братэрства”.

  6. “Бостанская бойня”.

  7. “Бостанскае чаяпіццё”.

  8. “Паднябесная краіна”

  9. “Масква – трэці Рым”

  10. “Варфаламееўская ноч”


VІ. Запоўніце табліцу “Войны Х VІІ - Х VІІІ стст. у Еўропе”:


Войны

Галоўныя ўдзельнікі

Храналагічныя межы

Прычыны

Вынікі

Трыццацігадовая вайна













Вайна за іспанскую спадчыну













Сямігадовая вайна













Першая Паўночная вайна













Другая Паўночная вайна














VІІ. Складзіце гістарычныя партрэты наступных гістарычных дзеячаў: Хрыстафор Калумб, Леанарда да Вінчы, Марцін Лютэр, Ігнасіа Лаёла, Філіп ІІ, Людовіку ХІV, Фрыдрых Вільгельм І, Карл І, О. Кромвель, Вальтэр, І. С. Бах, М. Рабесп’ер, Бенджамін Франклін, Джордж Вашынгтон, Томас Джэферсан, Іван ІV Грозны, Ілжэдзміртый І,Міхаіл Фёдаравіч Раманаў, Аляксей Міхайлавіч Раманаў, Пётр І, Карл ХІІ, С. Разін, Е. Пугачоў, Лізавета Пятроўна, Кацярына ІІ, А. Сувораў, М. В. Ламаносаў, Іэясу Такугава, Сулейман І Пышны.

(Пры падрыхтоўцы выкарыстоўвайце дадатковую літаратуру).
VІІІ. Творчыя пытанні і заданні.

  1. Як вядома, дзякуючы Вялікім геаграфічным адкрыццям адбыўся пераварот у свядомасці еўрапейцаў. Развіццю якіх навук садзейнічалі гэтыя адкрыцці? Ці можна гаварыць пра “інтэлектуальны скачок” у гісторыі чалавецтва?

  2. Ці згодныя вы са сцвяржэннем “Асвета парадзіла Вялікую французскую рэвалюцыю, рэвалюцыя – нарадзіла Напалеона”? Сваю думку абгрунтуйце.

  3. Растлумачце думку “У зарыве крывавага ХVІІ ст. ужо праглядаліся абрысы будучага веку Асветы”.

  4. На аснове дадатковай літаратуры падрыхтуйце паведамленне “Тадэвуш Касцюшка – удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША”.

  5. Пяцьсот гадоў таму сутыкнуліся два светы з рознымі спосабамі мыслення. Калі карэнныя амерыканцы сузіралі свет, стараючыся жыць у гармоніі з ім, то прышэльцы з Еўропы імкнуліся пакарыць яго.

Як вы думаеце, чым можна растлумачыць дзіўныя паводзіны абарыгенаў: іх гасціннасць, ветлівасць і шчодрасць? Ці можна пакорлівасць і пасіўнасць жыхароў Новага Свету разглядаць як праяву баязлівасці і бяссілля? Чаму мільёны жыхароў Амерыкі адмовіліся адзначаць 500 – годдзе яе адкрыцця?

  1. Ахарактарызуйце дзяржаву, якая аформілася ў выніку пераўтварэнняў Пятра І.

  2. Карыстаючыся дадатковай літаратурай, падрыхтуйце паведамленне на тэму “Жанчына ў ісламе”.

  3. У пачатку ХVІІ ст. у Японіі да ўлады прыйшоў сёгун Такугава Іэясу. Ён імкнуўся выкарыстоўваць тэхнічныя веды еўрапейцаў, заахвочваў увоз у краіну зброі і іншых тавараў. Але, з іншага боку, спецыяльным указам была задаронена місіянерская дзейнасць, чыноўнікі абвінавачаныя ў сувязях з іншаземцамі, звальняліся са службы, некаторыя хрысціяне былі пакараны смерцю. Асобнымі ўказамі сёгуна вызнаваць хрысціянства было забаронена. Пачынаючы з 1636 г., японцы пад страхам смерці не павінны былі пакідаць тэрыторыю сваёй каріны, а таксама будаваць вялікія караблі, якія маглі быць выкарыстаны для далёкіх плаванняў. Дзейнасць іншаземных купцоў строга рэгламентавалася ўладамі. Растлумачце прычыны ізаляцыі Японіі. Чаго апасаліся сёгуны Такугава? Ці апраўдана была іх засцярога?


Адказы
І: 1 – Дзяржава Карла V (1519 – 1556), які аб’яднаў землі Габсбургаў і Свяшчэннай Рымскай імперыі, яго дзяржава мела вялікія зямельныя ўладанні ў Амерыцы, 2 – Васка да Гама ў 1498 г., 3 – Хрыстафор Калумб, 4 – Томас Мор, 5 – Нідэрланды, 6 – абсалютызм, 7 - ХVІІІ ст., 8 – Іван ІV Грозны, 9 – Пётр І, 10 – Давід, 11 – Доўгі парламент у Англіі, 12 – Фернан Магелан, 13 – Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна (1789 г., Францыя), 14 – рэвалюцыйная песня “Марсельеза”, 15 – золата, 16 – дваране, 17 – імператрыца зрабіла сабе прышчэпку ад воспы, 18 - у Расіі, 19 – Пра каталіцкую царкву, 20 – Стэфан Малы, 21 – апрычнікі заўсёды насілі чорны каптан і шапкі; у калчана для стрэл было штосьці накшталт мятлы, прымацаванай да палкі, 22 – “Вікторыя”, 23 - Напалеон Банапарт, разганяючы французскі парламент 9 лістапада 1799 г., 24 – “Вялікі”, “Бацька Айчыны”, 25 – японскі верш з трох радкоў, 26 – канкістадор Франсіска Пісара ў 1533 г., 27 – Мікеланджэлу Буанароці, 28 – Жана Кальвіна, 29 – падзеі 24 жніжня 1572 г., калі ў ноч на Святога Варфаламея ў Парыжы католікі ўчынілі рэзню 20 тысячаў дваран-гугенотаў, 30 – Дыега Веласкесу, 31 – якабінская, 32 – пра Напалеона Банапарта, 33 – гэта быў пункт, які асуджаў рабства неграў у паўднёвых калоніях; ЗША да гэтага былі тады не гатовыя, 34 – каб адкупіцца ад забароны насіць бароды, 35 – таямніцу вытворчасці фарфору, паражэнне, нанесенае 800 чалавекамі англічан 60-тысячнай арміі бенгальскага правіцеля, прывяло да адыходу пад уладу Англіі найбагацейшай тэрыторыі Магольскай імперыі.

ІІ: 1 – Ігнасіа Лаёле, 2- Людовіку ХІV, 3- Ж.-Ж. Русо, 4 – Канфуцыю, 5 - Галілео Галілею, 6 – Вальтэру, 7 – Ж.-Ж. Русо, 8 – Напалеону Банапарту, 9 – Ларэнцу Медычы, 10 - Т. Мюнцэру, 11 – Якаб Фугер, банкір, 12 – Імануілу Канту, 13 – А. М. Радзішчаву, 14 - Генрыху ХІV, 15 – з указу Пятра І.

ІІІ: 6 – 9 – 7 – 5 – 1 – 10 – 3 – 8 – 2 – 4.

V.: 1 – трагедыя рэзні ў Антверпене, якую ўчынілі іспанцы пад час падаўлення паўстання 1572 г., 2 – так называлі прыдворныя французскага караля Людовіка ХІV, 3 – каралеўскі суд у Англіі, 4 – падзеі дзяржаўнага перавароту 1688 – 1689 гг. у Англіі, 5 – галоўны лозунг Вялікай Французскай рэвалюцыі, 6 – падзеі 1770 г. у Бостане, якія папярэднічалі Вайне за незалежнасць калоній Паўночнай Амерыкі, 7 – падзеі 1773 г. у Бостане, якія паслужылі штуршком да Вайны за незалежнасць калоній Паўночнай Амерыкі, 8 – Кітай, 9 - тэорыя, якая сцвярджае, што Расія і яе сталіца з’яўляюцца спадкаемцамі Рыма і Канстанцінопаля, 10 – крывавая рызня, з-за падзеяў знішчэння католікамі гугенотаў у Парыжы ў ноч на Святога Варфаламея 24 жніжня 1572 г.
V. Гісторыя Беларусі Новага часу

(да канца ХVІІІ ст.)
І. Адкажыце на пытанні:

  1. На якія адміністрацыйныя адзінкі падзяляліся ваяводствы ў ВКЛ у ХV – ХVІІІ стст.?

  2. Як называлі сябе беларусы ў заходняй частцы Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст.?

  3. Як называўся саслоўна-прадстаўнічы орган у ВКЛ?

  4. Чаму Полацк і Віцебск у складзе ВКЛ мелі асаблівае становішча і валодалі прывілеямі?

  5. Якое перамір’е паклала канец Лівонскай вайне паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай?

  6. Пра што ідзець гаворка ў дакуменце, прыведзеным ніжэй у заданні VІ.3?

  7. Які час уваўшоў у гісторыю Беларусі як “разбуральнае стагоддзе”?

  8. Які сойм Рэчы Паспалітай увайшоў у гісторыю як “Вялікі сойм”?

  9. “Калі і дзе прайшла “чорная працэсія”?

  10. Калі і кім на землі ВКЛ быў запрошаны Ордэн Езуітаў?


ІІ. Запоўніце табліцу “Асноўныя пасады ў мясцовым кіраванні ВКЛ і функцыі асоб, якія іх займалі”.

Пасада

Што рабіў

?

кіраваў адміністрацыяй ваяводства

Кашталян

?

?

вёў справаводства ў канцылярыі ваяводства, замяшчаў ваяводу

Ключнік

?

?

наглядаў за ляснымі ўгоддзямі

Стайнік

?

?

кіраваў адміністрацыяй павета


ІІІ. Растлумачце паняцці: паспалітае рушанне, шляхта, валока, гуманізм, лаўнік, паншчына, талерантнасць, стараста, унія, талер, харугва, пенязь, піяры, госці, барока, дысідэнты, клерыкалізацыя, пакта канвента, партачы, “ліберум вета”, юрыдыкі, шышы, соймік, Інфлянты, магістрат, морг.
ІV. Расстаўце ў храналагічнай паслядоўнасці.

  1. Прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

  2. Выданне Сымонам Будным “Катэхізісу” ў Нясвіжскай друкарні.

  3. Пастанова сойма Рэчы Паспалітай пра ўраўнанне ў правах католікаў і пратэстантаў.

  4. Пачатак кнігадрукавання Ф. Скарыны.

  5. Прыняцце “Уставы на валокі”.

  6. Зацвярджэнне ІІІ Статута ВКЛ.

  7. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

  8. Лівонская вайна.

  9. Атрыманне Менскам магдэбургскага права.

  10. Люблінская вунія.


V. Пазнайце гістарычную асобу.

  1. Вялікі гетман літоўскі, выдатны палкаводзец ВКЛ канца ХV – пачатку ХVІ ст. Пераможца маскоўскага войска пад Оршай у 1514 г.

  2. Палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер, гетман, адзін з арганізатараў Трыбунала ВКЛ і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. Адзін з кіраўнікоў інтэрвенцыі ВКЛ і Польшчы ў Расію на пачатку ХVІІ ст. Жорстка пакараў забойцаў І. Кунцэвіча.

  3. Выдатны дзеяч праваслаўя ХVІІ ст., змагар за аднаўленне праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, першы кіеўскі мітрапаліт адноўленай праваслаўнай царквы, заснавальнік Кіева-Магілянскай праваслаўнай калегіі.

  4. Дзяржаўны, палітычны і царкоўны дзеячВКЛ і Рэчы Паспалітай другой паловы ХVІ – пачатку ХVІІ ст., епіскап, ідэолаг і адзін з арганізатараў Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г., пісьменнік-палеміст, свецкае імя – Адам Львовіч.

  5. Вядомы царкоўна-рэлігійны, грамадскі, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, езуіт, першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

  6. Беларускі асветнік ХVІІ ст., заснавальнік друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Оршай.

  7. Дзяржаўны дзеяч ВКЛ ХVІІ ст., дыпламат, пісьменнік; у сваім “Дыярушы” апісаў падзеі грамадска-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай за 1630 – 1654 гг.

  8. Выдатны жывапісец і гравёр, які працаваў у Нясвіжскім замку Радзівілаў; для галоўнага альара Нясвіжскага касцёла напісаў карціну “Тайная вячэра”, пісаў фрэскі, партрэты Радзівілаў, дэкарацыі для Нясвіжскага камедыёграфа, узоры габеленаў, што ткаліся на мануфактурах у Карэлічах, Нясвіжы, Міры.

  9. Беларускі разьбяр па дрэву, майстар “беларускай рэзі”, кіраваў арцелямі 20 беларускіх майстроў, якія афармлялі царскі палац у Каломне і Маскоўскім крамлі; гэта спрыяла развіццю мастацкай разьбы ў Расі.

  10. Грамадска-палітычны дзеяч ВКЛ, дыпламат, падтрымліваў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. Кампазітар, аўтар больш за 200 музычных твораў, у тым ліку паланеза ля-мінор “Развітанне з Радзімай”.Актыўны ўдзельнік паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г. Яго сядзібу ў Залессі каля Смаргоні (Гродзенская вобл.) называлі “Паўночныя Афіны”. У 1811 г. прапанаваў расійскаму імператару Аляксандру І праект утварэння ВКЛ у складзе Расійскай імперыі, які застаўся нерэалізаваным. У Маладзечне яму пастаўлены помнік.

  11. Вядомы прадстаўнік магнацкага роду, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, з сярэдзіны 50-х гг. ХVІ ст. з’яўляўся фактычным кіраўніком і лідарам Рэфармацыі ў ВКЛ. Блізкі сябар вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. Займаў розныя пасады (у тым ліку канцлера земскага, віленскага ваяводы і інш.). Ініцыятар пратэктарату ВКЛ над Лівоніяй, праціўнік Люблінскай уніі з Польшчай, ініцыятар судова-адміністрацыйнай рэформы, кіраўнік камісіі па падрыхтоўцы “Уставы на валокі” (1557 г.) – важнейшай аграрнай рэформы ў ВКЛ.

  12. Буйнейшы прадстаўнік магнацкага роду, дзяржаўны і ваенны дзяяч ВКЛ, мецэнат, пісьменнік. Сын Мікааля Радзівіла Чорнага. Заклаў аснову для славы і росквіту Нясвіжа. Фінансаваў выданне першай падрабязнай карты ВКЛ (каля 1603 г.). Здзейсніў паломніцтва ў Палесціну, наведаў Егіпет,дзе занатаваў яго гістарычныя і культурныя помнікі. З пратэстанцтва перайшоў у каталіцызм. Сам сабе прыдумаў эпітафію на помнік у езуіцкім касцёле: “Перад тварам смерці кожны не рыцар, а вандроўнік”.

  13. Належаў да біржанска-дубінскай лініі роду Радзівілаў. Атрымаў хатнюю адукацыю. Вядомы як дзяржаўны і ваенны дзеяч. Яго сястра была жонкай вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста. Стрыечны брат Мікалая Радзівіла Чорнага. Вызнаваў кальвінізм і ўзначальваў пратэстантаў у княстве.

  14. Дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Займаў шэраг пасадаў мясцовага і вышэйшага кіравання. У 1579 г. стаў канцлерам краіны. Неаднаразова ездзіў паслом у Маскву. Удзельнічаў у Лівонскай вайне. Уваходзіў у склад дэлегацыі ад Княства на Люблінскі сойм. Завяшчаў пасля сваёй смерці вызваліць усіх сваіх падданых ад прыгоннай залежнасці.

  15. Каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта І Старога. Павялічыла зямельныя ўладанні дынастыі Ягелонаў, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення іх феадаламі, садзейнічала перасяленню польскіх шляхціцаў у ВКЛ, умацоўвала пазіцыі каталіцкай царквы. У 1556 г. выехала на радзіму ў Італію.


VІ. Назавіце гістарычныя крыніцы, у якіх гаворыцца:

  1. “А пісар земскі павінен па-руску літарамі і словамі рускімі ўсе дакументы, выпіскі і позвы пісаць, а не іншай мовай і словамі…”.

  2. “…Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адзінае непадзельнае цела, а таксама не асобныя, а агульную Рэч Паспалітую, якая аб’ядналася і злілася ў адзіны народ з дзвюх дзяржаў і народаў…”.

  3. “Жаль жа мне, беднай, жаль жа няшчаснай! Ах, зусіх бакоў з маёмасцю абрабаванай! Жаль жа мне, на ганьбу свету з шатаў абадранай! Бяда мне, нязносным цяжарам прыгнечанай! Рукі ў кайданах, ярмо на шыі, путы на нагах, ланцуг на клубах, меч над галавою двувостры… Бяда ў гарадах і вёсках, бяда ў палях і дубровах, бяда ў гарах і прорвах зямных…”

  4. “…Витаем тя, православный царю, праведное солнце,

Здавна бовем прагнули тебе души наши и сердце…”
VІІ. Напішыце:

  1. Ліст родным ад імя жаўнера, які абараняў Полацк у 1563 г.

  2. Прывілей вялікага князя літоўскага на магдэбургскае права ўмоўнага горада ХVІ ст.

  3. Успамін аб ўдзеле ў адным з павятовых соймікаў ХVІ ці ХVІІ стст.

  4. Ліст ад імя пасла “нямога” сому 1793 г.

  5. Успаміны ад імя ўдзельніка Лоеўскай бітвы 1649 г.


VІІІ. Каму належаць словы:

  1. “Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з’яўляецца падтрыманне ў шграмадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе і маёмасць і не цярпець з боку іншых ніякай шкоды.”

  2. “Хіба можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі?”

  3. “Я пастаўлены цараваць над людзьмі, а не над іх сумленнем”.

  4. “Польска квітнет лацінаю, а Літва – русчызнаю…”

  5. “Чалавек – тварэц бога, а бог – стварэнне чалавека.”


ІХ. Запоўніце табліцу “Войны Х VІІ - Х VІІІ стст.”:


Войны

Галоўныя ўдзельнікі

Храналагічныя межы

Прычыны

Вынікі

Лівонская вайна













Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй













Інтэрвенцыя супраць Расійскай дзяржавы













Смаленская вайна













Першая Паўночная вайна













Казацка-сялянская вайна













Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (“крывавы патоп”)













Другая Паўночная вайна













Вайна за “Польскую спадчыну”














Адказы:
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка