Валерый Варганаў Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы




старонка1/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
  1   2   3   4   5
Аддзел адукацыі Кармянскага райвыканкаму

Валерый Варганаў

Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы

Карма,


2011

Уводзіны
Важнейшым пытаннем, якое стаіць у цэнтры ўвагі педагогаў, з’яўляецца фармаванне пазнавальнага інтарэсу вучняў і актывізацыя іх пазнавальнай дзейнасці як галоўная ўмова паспяховасці нашай работы. Над гэтай праблематыкай аўтар працуе больш за дзесяць год. Напрацаваны багаты фактычны матэрыял, прапануецца аўтарскае бачанне праблемы.

Для друкавання адабраны толькі некаторыя матэрыялы, якія звязаны з адным з важнейшых напрамкаў нашай работы – падрыхтоўкай вучняў да алімпіядаў, наогул – арганізацыяй алімпіяднай дзейнасці па гісторыі ў школе - важнейшага фактару актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў.

“Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы” - гэта зборнік матэрыялаў, якія будуць карысны настаўнікам гісторыі ў справе падрыхтоўкі вучняў да алімпіядаў. Прапануемыя пытанні і заданні могуць быць выкарыстаны таксама як для складання настаўнікам алімпіядаў у школах, у пазакласнай дзейнасці (віктарыны і інш.), пры паглыбленым вывучэнні гісторыі (факультатывы), пры падрыхтоўцы вучняў да ЦТ і экзамену. Гэтыя матэрыялы будуць карысныя і самім вучням пры падрыхтоўцы да алімпіядаў, пры арганізацыі ўласнай самастойнай работы і падрыхтоўкі.

Артыкул “Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе” знаёміць з методыкай арганізацыі алімпіяд і выкарыстання сабраных матэрыялаў. Усе пытанні і заданні размешчаны па раздзелах школьнай праграмы, многія з іх (акрамя тых, што не маюць адназначных адказаў, творчых) маюць адказы.

Многія з прапануемых матэрыялаў друкаваліся ў “Беларускім гістарычным часопісе” ў 2008 – 2009 гг., прайшлі апрабацыю ў практычнай дзейнасці педагогаў рэспублікі. Для гэтага выдання яны былі істотна дапрацаваны, дапоўнены і пашыраны. Аўтар будзе ўдзячны за заўвагі і прапановы, якія могуць з’явіцца пры знаёмстве з прапанаванымі матэрыяламі.

З аўтабіяграфіі

Я нарадзіўся ў г. п. Карма 5 студзеня 1974 г. Маё дзяцінства звязана з роднымі Кармой і вёскай Сырск. Тут я ўбачыў свет, упершыню адчуў хараство родных мясцін і любоў да роднага краю. Маці – Варганава Тамара Паўлаўна (нар. 1947), цяпер на пенсіі. Бацька – Варганаў Валерый Васільевіч (1941 – 1994 гг.) - меў дзве вышэйшыя адукацыі: ваённую і юрыдычную (апошнюю атрымаў экстэрнам). Маю брата – Варганава Віталія Валер’евіча (нар. 1969 г.), які працуе настаўнікам гісторыі СШ №2 г. п. Карма.

З 1980 г. вучыўся ў Кармянскай СШ № 2, якую скончыў у 1991 г. Тут працавалі такія вопытныя настаўнікі, як Дзергачова Інна Яўхімаўна, Карасёва Надзея Міхайлаўна, Сасноўскі Анатоль Міхайлавіч, Вавілава Інна Аляксандраўна, Клюева Валянціна Рыгораўна (шмат год аддала завуцтву і дырэктарству) і многія іншыя.

Адразу ж пасля заканчэння школы пайшоў працаваць настаўнікам гісторыі. Пачатак майго працоўнага шляху звязаны з Хізаўскай СШ, дзе дырэктарам быў Чупругін Аляксандар Аляксеевіч. Там я прапрацаваў два гады. Гэта першы вопыт самастойнай працоўнай дзейнасці і настаўніцтва.

На пачатак жа педагагічнай дзейнасці вялікі ўплыў аказалі мае настаўнікі Спадабаеў Афанасій Васільевіч і Сцепаненка Аляксей Васільевіч (дзякуючы апошняму зрабіў свой выбар і стаў працаваць адразу ж пасля школы, не маючы педагагічнай адукацыі), былы дырэктар школы Барсукоўскай СШ Біндзюкоў Яўген Гаўрылавіч, пры якім у школе склаўся зладжаны і адметны калектыў. Менавіта яго стыль кіраўніцтва часта прыгадваю з прыемнасцю і павагай.

У 1992 г. паступіў і ў 1998 г. скончыў Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова, дзе прайшоў першую сур’ёзную школу навукова – педагагічнай падрыхтоўкі. Дыпломнай работай стала тэма жыцця і дзейнасці беларускіх асветнікаў у Х – ХІІ стст. Ва універсітэце атрымаў прапановы працы ва ўніверсітэце і далейшай вучобы ў аспірантуры, але я адмовіўся, выбраўшы працу ў школе.

У 1993 - 1999 гг. быў настаўнікам Барсукоўскай СШ. Праца ў той час, калі адбываліся велізарнейшыя змены ў гістарычнай навуцы і грамадстве цалкам, наклала вялікі адбітак на развіццё маёй асобы і поглядаў. Гэта быў час крушэння старых грамадскіх парадыгмаў і з’яўлення новай сістэмы, у т. л. і ў гістарычнай навуцы, пачалося складванне новай беларускай гісторыі як навукі і сістэмы ведаў і поглядаў на нашу мінуўшчыну, таму вялікі ўплыў на фармаванне майго ўласнага светапогляду аказала таксама творчасць пісьменнікаў, гісторыкаў і даследчыкаў нашай даўніны: В. Быкава, У. Караткевіча, У. Арлова, К. Тарасава, В. Іпатавай, М. Ермаловіча, В. Чаропкі, А. Грыцкевіча, Г. Сагановіча, Н. Гілевіча, С. Законнікава і іншых.

Аснову ж характару і выхавання заклалі мае бацькі Варганавы Валерый Васільевіч і Тамара Паўлаўна, а таксама бабуля Шутова Марфа Калінаўна. Марфа Калінаўна ўсю сябе без рэшты аддала нам – дачцэ і ўнукам. Дзякуючы бацькам маю “вялікі дар” – любоў да кнігі і чытання, маці з бабуляй заклалі ў мяне вялікі маральна – духоўны падмурак як чалавека, а таксама перакананне, што ў жыцці ў любй сітуацыі з людзьмі патрэбна заставацца чалавекам і жыць па сумленні. Ганаруся таксама тым, што мае дзядулі Шутоў Павел Афанасьевіч і Ворганаў Васіль Кузьміч змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны з фашызмам, прайшлі ваеннымі дарогамі ад Масквы да Берліна і вялікую школу жыцця і праўды.

У 1994 г. узнагароджаны Ганаровай граматай РАА. З 1999 г. выкладаю гісторыю ў Ворнаўскім ДзС-СШ. У 1999 г. мне прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя, у 2005 – вышэйшая. З 2000 г. з’яўляюся кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадскіх дысцыплін, у 2000 - 2008 гг. – быў кіраўніком МА настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры. Па маёй ініцыятыве у школе дзейнічала ўнутрышкольнае міжпрадметнае краязнаўчае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў.

З’яўляюся аўтарам праграмы курсу “Гісторыя нашага краю (Кармяншчыны)” і аднайменных інфармацыйных матэрыялаў (падрыхтаваныя РАА да друку), якія шырока выкарыстоўваюцца настаўнікамі ў школах Кармянскага раёна.

З 2004г. часта друкуюся ў СМІ (Беларускі гістарычны часопіс, Краязнаўчая газета, Зара над Сожам, Гісторыя: праблемы выкладання і інш.). Аснову гэтых матэрыялаў складаюць напрацоўкі ў краязнаўстве і абагульненне некаторых аспектаў уласнага педагагічнага вопыту за апошнія амаль 20 гадоў. Сярод надрукаванага: праграма выкарыстання краязнаўчага кампаненту на ўроках гісторыі Беларусі ў 5 – 9 класах, методыка запісу і апрацоўкі ўспамінаў аб Вялікай Айчыннай вайне, якія шырока выкарыстоўваюцца нашымі калегамі ў шэрагу раёнаў рэспублікі, а таксама методыка і матэрыялы для правядзення школьных алімпіядаў па гісторыі, матэрыялы па падрыхтоўцы і правядзенні алімпіяд па гісторыі ў школе.

Вялікую ўвагу ў сваёй працы надаю патрыятычнаму выхаванню. За плённую працу і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падростаючага пакалення у 2005 г. Упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама ўзнагароджаны Ганаровай граматай, а таксама ўвыніку здачы кваліфікацыйнага экзамену (ў Гомельскім Абласным ІПК) была прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. У гэтым жа годзе ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны юбілейным медалём “60 год вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў”.

У 2005 і 2006 гг. - дэлегат абласной канферэнцыі настаўнікаў.

У 2006 г. перамог у абласным конкурсе “Навукова – даследчая дзейнасць сучаснага музея ўстановы адукацыі”.

У 2007 г. за якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту на абласной выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і навучэнскай моладзі” Гомельскім дзяржаўным інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі быў узнагароджаны дыпломам.

У 2008 годзе па выніках 2007 года прызнаны “Лепшым па прафесіі за 2007 г.” сярод настаўнікаў Кармянскага раёна.

Апошнім жа часам працую над укараненнем новых метадаў навучання з выкарыстаннем асобаснаарыентаваных падыходаў. Вынікамі прафесійных і творчых напрацовак стаў шэраг публікацый ў СМІ. Галоўная задача на бліжэйшую перспектыву - фармаванне ўласнай сістэмы работы (метадычнай і педагагічнай сістэмы); галоўная мэта – дасягненне ўстойлівых вынікаў у працы з таленавітай моладдзю і павышэнне якасці выкладання гісторыка – грамадазнаўчых дысцыплін. У сваёй прафесійнай дзейнасці вялікую ролю аддаю фармаванню ў вучню асобы Чалавека, Грамадзяніна і Патрыёта Бацькаўшчыны. Лічу, што кожны педагог і вучань павінен атрымаць магчымасць стаць паспяховым і здзейсніцца ў жыцці.

У сакавіку 2009 г. прызначаны на пасаду намесніка дырэктара Ворнаўскага ДССШ па агульнай дзейнасці. Галоўнай задачай на новым этапе лічу павышэнне якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу, працы педагогаў.

Нежанаты. Беспартыйны. Маю добрую дамашнюю бібліятэку, аснову якой складае педагагічная, метадычная і гістарычная літаратура. Найлепшым заняткам у вольны час лічу чытанне літаратуры, як аснову напаўнення душы і розуму і развіцця асобы. Усё гэта лічу натуральнай патрэбай чалавека.

Пастаянна знаходжуся ў пошуку.

Глыбока перакананы, што нам, грамадзянам Беларусі, якія жывуць у гэты пераломны, цікавы і складаны час, будаваць нашу светлую і свабодную краіну сваёй працай, асветай і падрыхтоўкай падрастаючага пакалення да плённага жыцця і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе

(з вопыту работы)
У савецкай школе склаліся добрыя традыцыі правядзення школьных алімпіяд. Школьная алімпіяда – гэта базавае звяно алімпіяднага руху. Аднак некаторыя кіраўнікі школ ацэньваюць работу настаўнікаў пераважна па тым, колькі вучняў перамаглі на раённым, абласным ці рэспубліканскім этапах алімпіяды. На мой погляд такі падыход не зусім правільны. Самае важнае ў алімпіядным руху не столькі выявіць пераможцаў, як абудзіць цікавасць да прадметаў у многіх вучняў, актывізаваўшы іх пазнавальную дзейнасць.

Чаму неабходна праводзіць алімпіяду ў школе? “Алімпіяда” – слова сёння шырока вядомае і нават моднае. Але не заўсёды мы адчуваем яго сапраўдны ранейшы і цяперашні сэнс. Многія педагогі часта недаацэньваюць інтэлектуальны, творчы і духоўнамаральны патэнцыял алімпіяд.

Як вядома, радзімай алімпіяднага руху з’яўляецца Старажытная Элада. Ужо ў ХХ ст. паняцце “алімпіяда” набыло пераважна значэнне спаборніцтваў, агляду, конкурсу, прычым не толькі спартыўных дасягненняў, але і інтэлектуальных.

Асаблівае значэнне алімпіяды набываюць у школе, дзе рыхтуецца будучыня грамадства. Яны выступаюць важнейшай часткай вучэбна-выхаваўчай дзейнасці па прадмету. Правядзенне алімпіяд дапамагае актывізаваць пазнавальныя здольнасці вучняў, выявіць здольных і таленавітых, арыентаваных на вывучэнне гісторыі; служыць папулярызацыі гістарычных ведаў. Алімпіяда дае настаўніку магчымасць праверыць падрыхтаванасць вучня, яго кругагляд і разам з тым выявіць недахопы ў сваёй рабоце. У час падрыхтоўкі і правядзення алімпіяды фарміруецца ў класе група вучняў, апора настаўніка гісторыі, што з’яўляецца вялікай падмогай у далейшай урочнай і прадметна-пазаўрочнай дзейнасці педагога.

На алімпіядзе выяўляюцца веды дзяцей пра тую ці іншую эпоху, пра важнейшыя гістарычныя падзеі, працэсы і гістарычных асобаў. Вялікая ўвага пры гэтым надаецца не толькі рашэнню складаных пытанняў і заданняў, але і аналізу пісьмовых крыніц, уменню вырашаць праблемныя пытанні, у нечым таксама і неардынарна думаць. Для паспяховага ўдзелу ў алімпіядзе колькасць неабходнай для вучня інфармсацыі выходзіць за межы школьнага падручніка, а таму гэта выдатная магчымасць пашырыць свае веды, атрымаць каштоўны вопыт інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, зрабіць школьнае жыццё больш цікавым і змястоўным.



Алімпіяды звычайна праходзяць у некалькі этапаў. Школьная алімпіяда – толькі пачатковае звяно ў ланцугу выпрабаванняў па гісторыі. Гэта таксама і сваеасаблівы трэнінг перад больш сур’ёзнымі выпрабаваннямі і спаборніцтвамі. Удзел у алімпіядах – добры спосаб набыцця каштоўнага практычнага вопыту і ведаў на прадмеце, выпрабавання настойлівасці і сілы волі. Але найперш, і гэта самае галоўнае, - школьная алімпіяда павінна быць сапраўдным святам ведаў.

Падрыхтоўка і правядзенне школьных алімпіяд. Няма адзіных крытэрыяў таго, як лепш правесці алімпіяды ў школе. Часцей сустракаюцца парады, якія дапамагаюць працы ў школах з вялікай колькасцю вучняў, пры наяўнасці паралельных класаў, дастатковай колькасці падрыхтаваных вучняў, добрага матэрыяльнага і мсетадычнага забеспячэння.Але падрыхтоўка і правядзенне алімпіяд у малакамплектных школах маюць свае асаблівасці. Найперш гэта выклікана колькасцю вучняў у школах, якая часта не перавышае 100 чалавек. Тут ёсць свае плюсы і мінусы.

Станоўчым лічу:

  • адносна меншая колькасць вучняў-удзельнікаў дазваляе настаўніку ўдзяліць больш увагі кожнаму з іх;

  • педагог добра ведае моцныя і слабыя бакі кожнага вучня, а таксама можна больш эфектыўна арганізаваць работу з імі (не толькі ў перыяд падрыхтоўкі алімпіяд, але і праводзячы больш глыбокую мэтанакіраваную работу са здольнымі вучнямі на працягу навучальнага году).

Ёсць і свае мінусы:

  • меншая колькасць кандыдатур на ўдзел у алімпіядах і больш нізкая канкурэнцыя паміж вучнямі;

  • горшыя ўмовы (у параўнанні з вучнямі гарадскіх школ) доступу вучняў да крыніц інфармацыі, да Інтэрнэту, горшая забяспечанасць сельскіх бібліятэк літаратурай, слабейшыя фінансавыя магчымасці набыць і выпісаць патрэбныя кнігі, перыядычныя выданні і інш. (Тут, як правіла, на дапамогу прыходзіць настаўнік, які дзеліцца сваёй літаратурай, рыхтуе раздатачны і іншы дыдактычны дадатковы матэрыял.)

На аснове асабістага вопыту лічу магчымым вылучыць наступныя этапы падрыхтоўкі і правядзення алімпіяд у сельскай школе.

Падрыхтоўчы этап:

  • настаўнік выяўляе мсагчымае кола ўдзельнікаў, для чаго праводзіць дыягностыку агульнага ўзроўню ведаў вучняў па прадмеце, стану пазнавальнай актыўнасці, аналізуе захапленні вучняў;

  • распрацоўка настаўнікам і кіраўніцтвам школы структуры будучых спаборніцтваў, сістэмы метадаў і сродкаў іх правядзення, зместу мерапрыемстваў (пытанні, заданні, творчыя задачы, віктарыны і конкурсы) і інш.;

  • падрыхтоўка настаўнікам сумесна з вучнямі тэхнічнага, нагляднааг і іншага забеспячэння (ТСН, ЭСН, плакатаў, касцюмаў, рэквізітаў і г. д.);

  • анкетаванне і тэставанне вучняў, выяўленне жадаючых і прапанова настаўніка пра іх удзел у алімпіядных выпрабаваннях;

  • інфармаванне вучняў для ўдзелу ўсіх жадаючых, тэрмінах і ўмовах правядзення алімпіядных мерапрыемстваў;

  • стварэнне журы (камісіі);

  • прадумванне сістэмы заахочвальнасці;

  • складанне вучнямі творчых, праблемных пытанняў і заданняў, якія ў далейшым могуць быць выкарыстаны падчас алімпіяды;

  • творчых работ: эсэ, рэфератаў, дакладаў,рэцэнзій на кнігу альбо артыкул ці тэлеперадачу і г. д.;

  • збор краязнаўчага матэрыялу, яго апрацоўка і даследванне асобных аспектаў на яго аснове;

  • правядзенне папярэдніх адборачных конкурсаў, вызначэнне ўдзельнікаў алімпіяды.

Правядзенне алімпіяды. Найбольш распаўсюджанымі формамі яе правядзення з’яўляюцца:

  • адказы вучняў на пытанні, выкананне заданняў і рашэнне задач;

  • абарона вучнямі даследчых і творчых праектаў і работ (пераважна ў старэйшых класах);

  • правядзенне масавых мерапрыемстваў (гульні, конкурсы і г. д.), што можна сумясціць з правядзеннем тыдню гісторыі.

Пры правядзенні школьных алімпіядаў варта звярнуць увагу на выкананне наступных вельмі важных умоваў:

  • наладзіць сваечасовае інфармаванне ўдзельнікаў і ўсіх жадаючых аб умовах правядзення і выніках на розных этапах алімпіяды (гэта могуць быць аб’явы, стэнды, табло і г. д.);

  • забяспечыць справядлівасць, адкрытасць і аб’ектыўнасць ацэньвання вынікаў работы ўдзельнікаў алімпіяды;

  • звярнуць увагу на эмацыйную насычанасць – варта зрабіць сапраўднае свята ведаў, забяспечыўшы спалучэнне ўрачыстасці, строгасці,некаторай акадэмічнасці з духам святочнасці, натхнення і спаборніцтва.

Заахвочванне – важнейшая частка алімпіяды. Любы вучань жадае выйграць і атрымаць прыз. На вялікі жаль, часта магчымасці школы абмежаваныя, але патрэбна імкнуцца адзначыць кожнага ўдзельніка. Галоўнае тут сама ўвага. З чым звязаны і рост самаацэнкі вучня. У нашай школе удзельнікі алімпіяды па гісторыі атрымоўваюць адзнаку не ніжэй чацвёртага ўзроўню, а пераможцы – павышэнне чвэрцевай адзнакі мінімум на 1 бал або бягучую адзнаку 9 – 10 балаў. Вучні ўзнагароджваюцца граматамі і падарункамі. Тыя ж, хто занялі прызавыя месцы альбо перамаглі на раённым ці абласным этапах алімпіяды, атрымоўваюць адзнаку, не ніжэйшую за 9 балаў.

Хочацца верыць, што з вышэй прапанаваных формаў арганізацыі алімпіяд настаўнік можа выбраць больш прымальныя для яго і вучняў.



Адбор і падрыхтоўка заданняў. Многія алімпіядныя заданні, як правіла нараджаюцца ў час работы з вучнямі, якія сістэматычна і мэтанакіравана наведваюць дадатковыя заняткі (стымулюючыя, факультатыўныя, іншыя) па падрыхтоўцы да алімпядаў. Частку з гэтых заданняў рыхтуюць і самі вучні. Затым паўстае пытанне адбору. Пры гэтым варта памятаць, што гісторыя – гэта не механічнае запамінанне датаў, тэрмінаў, падзеяў,выкладанне падзей і фактаў, а найперш развіццё гістарычнага мышлення. Важнейшым аспектам задання павінна стаць арыентацыя вучня на творчы пошук і яго здольнасць вызначаць гістарычныя праблемы і бачыць спосабы іх вырашэння ў прасторы і часе, а таксама ўменне знайсці прычынна-выніковыя сувязі, вызначыць гістарычную абумоўленасць і гістарычныя заканамернасці.Неабходна таксама ўлічваць здольнасць і ўменне вучня фармуляваць і даказваць свій пункт гледжання. Таму апошнім часам усё больш і больш у практыку падрыхтоўкі вучняў уваходзяць даследчыя праектныя работы, публічныя выступы, дыскусіі і іншыя формы дзейнасці.

Як ацэньваць заданні? Вельмі важна падыйсці да вырашэння гэтага пытання аб’ектыўна і ўзважана, распрацаваўшы эфектыўную сістэму падліку балаў. Кожнае пытанне павінна мець сваю “цану”, гэта значыць максімальную ацэнку за яго правільнае і поўнае рашэнне. Пры падвядзенні вынікаў балы, атрыманыя за выкананне ўсіх заданняў, складваюцца. Далей мы прывядзём прыклады таго, як можна ацаніць рознага роду заданні.

Галоўнымі паказнікамі ацэнкі асобных заданняў з’яўляюцца іх складанасць і аб’ём. Так пытанні, якія патрабуюць адназначнага адказу (напрыклад, у тэстах адкрытага ці закрытага тыпаў, адказаў кшталту “так” ці “не”, прыгадвання пэўнай падзеі, даты, імя дзеяча ці гістарычнага факту і г. д.) звычайна ацэньваюцца 1 – 2 баламі. Тут улічваецца, што адны падзеі, асобы ці факты больш вядомыя, хоць і не ўключаныя ў школьныя праграмы, а іншыя – менш.

Ацэнка адказаў на пытанні ці выкананне заданняў, што патрабуюць разгорнутага адказу, абагульненняў, аргументаў, вызначэнне самім вучнем формы і шляхоў пабудовы адказу і г. д., праводзіцца звычайна ў дыяпазоне ад 2 да 5 і больш балаў, у залежнасці ад правільнасці, паўнаты адказу, а таксама колькасці структурных кампанентаў. Нельга забываць, што некаторыя пытанні носяць праблемны характар, на іх нельга даць адназначнага адказу. Таму тут ацэньваецца здольнасць вучня аргументаваць сваю думку і тое, наколькі вучань ведае розныя пункты гледжання на праблему, можа іх выкласці і абгрунтаваць. Звяртаецца ўвага таксама на смеласць і арыгінальнасць доказаў і вывадаў вучня.

Прыкладам такога роду можа стаць ацэнка вучнёўскага эсэ. У адрозненне ад рэферату, яно не мае жорстай структуры, пішыцца ў вольнай форме. Таму не патрабуецца абгрунтавання кожнага палажэння або вываду, пералічвання доказаў, аргументы могуць папярэднічаць фармулёўцы праблемы. Тэма для эсэ можа быць сфармулявана ў выглядзе праблемы або канкрэтнага пытання. Ацэнка эсэ – даволі складаная справа, бо часта погляд аўтара можа не супадаць з думкай і ўспрыняццем настаўніка. Таму патрэбна праявіць максімум аб’ектыўнасці і талеранткасці.



Некалькі меркаванняў пра аб’ём, змест і ацэнку заданняў. Школьная алімпіяда звычайна мае комплексны характар – складаецца як з матэрыялу па сусветінай гісторыі, так і па гісторыі Беларусі. На нашу думку, аптымальным аб’ёмам могуць быць 5 – 6 блокаў (заданняў), якія змышчаюць ад 5 да 10 пытанняў і заданняў, асобных структурных кампанентаў.

Алімпіядныя зааднні павінны некалькі пераўзыходзіць па ступені складанасці школьны праграмны матэрыял. Пры гэтым на ўзроўні школы, па нашым меркаванні, павінна быць прадстаўлена не меней за 50% матэрыялу, які б адносіўся да базавага ўзроўню праграмы. Разам з тым тут патрэбна змясціць праблемныя і нестандартныя пытанні і заданні, каб вучань мог праявіць неардынарнасць і крэатыўнасць мышлення. Лічу мэтазгодным пры правядзенні школьных алімпіяд большую частку заданняў браць з таго гістарычнага перыяду, які вывучаецца ў адпаведным калсе. Але настаўнік можа падымаць планку складанасці заданняў у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў і дынамікі росту паспяховасці работы самога педагога.Праўда, пры гэтым не трэба забываць пра ўзроставыя асаблівасці і магчымасці саміх вучняў.

У выпадку, калі школа вялікая і шмат паралельных класаў, можна правесці папярэдні (адборачны) тур для ўдзельнікаў, дзе выкарыстаць творчыя заданні (напрыклад, напісаць ліст ад асобы ўдзельніка якой-небудзь гістарычнай падзеі, падарожніка або “ўзяць інтэрв’ю” у вядомага гістарычнага дзеяча). У старэйшых класах можна напісаць гістарычнае сачыненне, вучнёўскае эсэ (напрыклад, на тэму “Чалавек і эпоха”).

Пры падрыхтоўцы педагогам заданняў да апошняга этапу школьнай алімпіяды варта звярнуць увагу на прымяненне вучнямі такіх навыкаў і ўменняў, як:



  • суадносіць даты і падзеі з пэўнай эпохай;

  • групаваць падзеі і з’явы па якой-небудзь прыкмеце;

  • паказваць значэнне важнейшых фактаў, тлумачыць сэнс асноўных паняццяў і тэрмінаў;

  • вылучаць галоўнае і рознае ў гістарычных падзеях, з’явах, працэсах, аб’ектах і г. д.;

  • аналізаваць гістарычныя крыніцы;

  • крытычна ацэньваць гістарычную інфармацыю, прапануемую ў розных знакавых сістэмах (карта, схема, дыяграма, табліца і г. д.);

  • устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі працэсамі і з’явамі;

  • даваць разнабаковую характарыстыку і ацэнку з’явам, працэсам, падзеям і асобам у гісторыі.

Усе ж заданні можна падзяліць на наступныя групы: тэарэтычныя і практычныя, рэпрадуктыўныя, творчыя і пашуковыя.

Прапануем вашай увазе таксама некаторыя прыкладныя заданні, якія можна выкарыстаць пры складанні заданняў алімпіяднай работы.



Матэрыялы

для правядзення школьных алімпіяд

па гісторыі
У матэрыялах, прапануемых вашай увазе, прадстаўлены пытанні і заданні, якія будуць карысныя як настаўнікам, так і вучням пры падрыхтоўцы да алімпіяд па гісторыі. Яны могуць быць выкарыстаны таксама на ўроках, пры падрыхтоўцы віктарын, абагульняючых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў, могуць істотна пашырыць кругагляд вучняў па прадмеце. Пры падборы заданняў для школьнай алімпіяды настаўнік можа выкарыстаць частку гэтых заданняў, самастойна вызначыўшы структуру работы і разбалоўку .
І. Сусветная гісторыя Старажытнага свету
І. Да прыведзеных азначэнняў падбярыце паняцці, назвы, словы.

1. Першая дамашня жывёла - …

2. Першы метал, які стаў выкарыстоўваць чалавек, - …

3. Першы транспарт чалавека - …

4. Першае жыллё чалавека -…

5. Вялікая жывёліна, на якую палявалі першабытныя людзі - …

6. Група родных, якія разам працавалі і мелі агульную маёмасць, - …

7. Бог навальніцы і маланкі ў Старажытнай Грэцыі - …

8. Імя бога мора ў Старажытнай Грэцыі - …

9. Бог Сонца ў Старажытным Егіпце - …

10. Багіня кахання і прыгажосці ў Старажытнай Грэцыі - …

11. Горад, які апынуўся пад попелам вулкану Везувія, - …

12. Галоўны амфітэатар у Старажытным Рыме - …

13. Адно з “сямі цудаў” Старажытнага свету, якое захавалася да нашага часу, - …

14. Самы дужы герой міфаў Старажытнай Элады - …

15. Горад, дзе была пабудавана “Брама Іштар”, - …

16. Краіна, дзе ўпершыню пачалі вырабляць цукар, - …

17. Цар у Старажытным Егіпце - …

18. Самы лепшы і знакаміты спявак Старажытнай Грэцыі -…

19. Самая старажытная сусветная рэлігія - …

20. Радзіма алімпійскіх гульняў - …

21. Крылаты конь у стсражытнагрэчаскай міфалогіі - …

22. Дзяржава, якая кіруецца выбарнымі людзьмі - …

23. Урачысты ўезд палкаводца-пераможцы ў Рым - …

24. Рака, на якой узнік Рым, - …

25. Выбарная асоба, абаронца плебеяў у Рыме - …

26.”Краіна ўзыходзячага сонца” - …

27. Самы магутны і вядомы цар Вавілона, стваральнік законаў - …

28. Фінікійскі вярхоўны бог - …

29. Старажытная баявая павозка - …

30. Назва афіцыйнай мовы ў Персідскай дзяржаве - …

31. Мова старажытных арыяў - …

32. Востраў, які належаў цару Мінасу, - …

33. Асноўны будаўнічы матэрыял ў Старажытнай Грэцыі - …

34. Галоўная плошча Рыма - …

35. Першы цар Старажытнага Рыма - …

36. Міфічны продак старажытных рымлян - …

37. Стваральнік старажытнага персідскага царства - …

38. Тытан, які трымаў на сваіх плячах увесь небасхіл, - …

39. Архітэктар, які кіраваў будаўніцтвам піраміды Хеопса, - …



40. Легендарны спартанскі заканадаўца - … .
ІІ. Адкажыце на пытанні.

  1. У гонар каго названы месяц ліпень у рускай, італьянскай, нямецкай мовах?

  2. Хто сказаў: “І ты, Брут!”?

  3. У гонар каго ў сучасным рускім календары названы месяц жнівень?

  4. На чым пісалі ў Старажытным Егіпце?

  5. Як называлася пісьменнасць у Старажытнай Месапатаміі?

  6. Які бог у Старажытным Рыме адпавядаў грэчаскаму богу Пасейдону?

  7. Якая багіня ў Рыме выканала такую ж ролю, як і Афрадыта ў Грэцыі?

  8. Дзе былі “вісячыя сады Семіраміды”?

  9. Які падарунак пакінулі данайцы траянцам?

  10. Дзе былі вынайдзены шахматы?

  11. Які народ вынайшаў арабскія лічбы?

  12. Калі адбылася Марафонская бітва?

  13. Дзе ўпершыню вынайшлі порах?

  14. Які горад называлі “вечным”?

  15. У якім горадзе размяшчаўся найбольш вядомы Акропаль?

  16. З якой дзяржавай ваяваў Рым у час Пунічных войнаў?

  17. Дзе ўпершыню пачалі выкарыстоўваць гарбату?

  18. У гонар якога бога ў рускай і іншых мовах названы месяц сакавік?

  19. На якую адлегласць праводзяць спаборніцтва “марафонскі бег”?

  20. Як называлі жрацоў у Індыі?

  21. Што ў перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы азначае слова “Біблія”?

  22. Дзе знаходзіцца Пантэон?

  23. У якой старажытнай краіне ўзнікла канфуцыянства?

  24. Колькі гадоў таму нарадзіўся Ісус Хрыстос?

  25. Хто змагаўся на арэне цырка ў Старажытным Рыме?

  26. Ад нападу якога народа “гусі выратавалі Рым”?

  27. У гонар якога бога рабіліся тэатральныя прадстаўленні ў Старажытнай Грэцыі?

  28. Што было раней – медны век альбо бронзавы?

  29. На чым пісалі ў краінах Міжрэчча?

  30. Як ў Старажытнай Грэцыі называлі паўчалавека-паўканя?

  31. Колькі гадоў юліянскаму календару?

  32. У якім месяцы начынаўся новы год у Старажытным Рыме ў ІІ ст. да н. э.?

  33. Якую пачвару перамог Тэзей?

  34. Каго называлі “Сынам Неба” ў Кітаі?

  35. Дзе ўзнікла хрысціянства?

  36. Дзе і калі пачалі чаканіць манеты?

  37. Чаму разліў Нілу адбываецца не вясной, а летам?

  38. Якую карысць старажытным егіпцянам прыносіла кошка?

  39. Чаму Ніл у Егіпце лічыўся добрым богам, а Тыгр і Еўфрат у Міжрэччы – злымі багамі?

  40. З чаго былі пабудаваны дамы для беднякоў у Вавілонскім царстве?

  41. Якія гадзіннікі былі ў Старажытным Вавілоне?

  42. Якія старажытныя зяржавы размяшчаліся на землях сучаснага Ірана?

  43. Як называецца сістэма духоўнага і фізічнага ўдасканальвання, якая з’явілася ў Старажытнай Індыі?

  44. Дзе знаходзілася “зямля абетаваная”?

  45. У якой краіне ўпершыню пачала вырабляцца папера?

  46. Якім колерам фарбавалі кітайцы імператарскія палацы і якім адміністрацыйныя будынкі?

  47. Навошта старажытныя кітайцы прыручылі начных матылёў?

  48. Якімі люстэркамі і якога народа карысталіся старажытныя грэкі?

  49. Як называлася ежа багоў у Старажытнай Грэцыі?

  50. Дзе, паводле легендаў, жыў Мінатаўр?

  51. Якую ўзнагароду атрымлівалі алімпіёнікі?

  52. Які лік у рымлян лічыўся свяшчэнным і як ён звязаны з заснаваннем Рыму?

  53. Што азначае слова “Карфаген”?

  54. На які дзень пасля нараджэння рымляне давале імя свайму дзіцяці?

  55. Каго ў Рыме называлі весталка?

  56. Хто такі патрыцый?

  57. Як называлі людзей у Старажытным Рыме, якія ахоўвалі цара?

  58. На якім пагорку ўзнік Старажытны Рым?

  59. Які амулет ахоўваў рымскае дзіця ад злых духаў?

  60. Як называлі мідыйскіх і персідскіх жрацоў?

  61. Каму належаць словы: “Бачу, што будзе вялікае змаганне над маёй магілай”?

  62. Хто сказаў: “Так заўсёды бывае з тыранамі”?

ІІІ. Што азначаюць наступныя крылатыя словы:

  1. “Аўгіевы канюшні”.

  2. “Ахілесава пятка”.

  3. “Дамоклаў меч”.

  4. “Са шчытом або на шчыце”.

  5. “Рассекчы гордзіеў вузел”.

  6. “Яблык разладу”

  7. “Кітайская сцяна”.

  8. “Лаканічная мова”.

  9. “Нітка Арыядны”.

  10. “Скрынка Пандоры”.

  11. “Сізіфава праца”.

  12. “Сусветны патоп”.

  13. “Перайсці Рубікон”.

  14. “Ганібал каля варот!”.

  15. “Высекчы мора”.

  16. “Кануць у Лету”.

  17. “Падняць на шчыт”.

  18. “Ганібалава клятва”.

  19. “І ты, Брут!”.

  20. “Гусі выратавалі Рым”.

  21. “Пірава перамога”.

  22. “Тканіна Пенелопы”.

  23. “Бочка Данаід”.

  24. “Таямніца Сфінкса”.

  25. “Біблія” (пра кнігу).

  26. “Герастратава слава”.

  27. “Бойцесь данайцаў, якія прыносяць дары”.

  28. “Рог дастатку (багацця)”.

  29. “Пракруставы ложак”.

  30. “Багаты, як Крэз”.


ІV. Суаднясіце імя правіцеля з яго дзейнасцю.

  1. Аляксанд Македонскі, 2) Хамурапі, 3) Канстанцін, 4) Саламон, 5) Юлій Цэзар, 6) царэвіч Гаутама, 7) Цынь Шы Хуандзі, 8) Ашурбаніпал, 9) Актавіян Аўгуст, 10) Салон.

а) стварэнне старажытнейшых законаў;

б) пачатак будаўніцтва самай даўгой сцяны;

в) арганізацыя бібліятэкі гліняных кніг;

г) устанаўленне адзінаасобнай улады ў Рыме;

д) стварэнне новай рэлігіі – будызму;

е)устанаўленне імперыі;

ё) ваенны паход у Індыю;

ж)спыненне ганенняў супраць хрысціян;

з) стварэнне дэмакратычных законаў у Афінах;

і) будаўніцтва храма бога Яхве ў Іерусаліме.


V. Суаднясіце імя палкаводца з паходам або бітвай, у якой ён удзельнічаў.

1) Аляксандр Македонскі, 2) Ганібал, 3) Кір Вялікі, 4) Мільтыяд, 5) Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы, 6) Тутмас ІІІ, 7) Фемістокл, 8)Філіп ІІ Македонскі, 9) Цэзар, 10) Леанід.

а) бітва пры Хіранеі;

б) Марафонская бітва;

в) Саламінскі бой;

г) бітва пры Мегіда;

д) захоп Вавілона ў 539 г. да н. э.;

е) бітва пры Гаўгамелах;

ё) паходы ў Брытанію і Германію ў 55 – 53 гг. да н. э.;

ж) бітва пры Канах;

з) бітва каля Фермапілаў;

і) бітва каля г. Зама.


VІ. Творчыя заданні.

  1. Вам прапануюцца археалагічныя знаходкі, па якіх патрэбна зрабіць як мага больш заключэнняў і вывадаў:

а) цяпельца, некалькі костак жывёлаў, скрабок, гарпун.

б) рэшткі чалавека, які ляжыць на баку, дзіда з медным наканечнікам, гліняны збан каля галавы.

2. Старажытны грэчаскі правіцель Салон пісаў, што лепшай сведкай яго дзейнасці з’яўляецца:

Маці чорная зямля шматпакутная,

З якой скінуў я ганебныя слупы,

Рабыня раней, а цяпер вольная.

а) растлумачце, аб чым ідзець гаворка ў гэтым урыўку;

б) якія змены адбыліся ў Афінскай дзяржаве ў выніку рэформаў Салона?

в) якое значэнне мелі гэтыя змены?

3. Пачвара ў Старажытным Егіпце. Забівала падарожнікаў, якія не маглі разгадаць наступную загадку: “Хто ходзіць раніцай на чатырох нагах , удзень – на двух, а ўвечары – на трох?

а) разгадайце і вы загадку;



б) што гэта за пачвара?
Адказы
І: 1 – сабака, 2 – медзь, 3 – плыты і лодкі, 4 – пячора, 5 – мамант, 6 – род, 7 – Зеўс, 8 – Пасейдон, 9 – Ра, 10 – Афрадыта, 11 – Пампеі, 12 – Калізей, 13 – піраміда Хеопса, 14 – Геракл, 15 – Вавілон, 16 – Індыя, 17 – фараон, 18 – Арфей, 19 – будызм, 20 – Старажытная Грэцыя, 21 – Пегас, 22 – рэспубліка, 23 – трыумф, 24 – Тыбр, 25 – трыбун , 26 – Японія, 27 – Хамурапі, 28 – Бал (Баал), 29 – калясніца, 30 – арамейская, 31 – санскрыт, 32 – востраў Крыт, 33 – цэгла, 34 – Форум, 35 – Ромул, 36 - Эней, 37 – Кір, 38 – Атлант, 39 – Хеміун, 40 – Лікург.
ІІ: 1 – Юлія Цэзара, 2 – Юлій Цэзар, 3 – Актавіяна Аўгуста, 4 – на папірусе, 5 – клінапіс, 6 – Нептун, 7 – Венера, 8 – у вавілоне, 9 – “драўлянага каня”, 10 - у Індыі, 11 – індыйцы, 12 – у 490 г. да н. э., 13 – у Кітаі, 14 – Рым, 15 – у Афінах, 16 – з Карфагенам, 17 – у Кітаі, 18 – Марса, 19 – 42, 195 км., 20 – брахманы, 21 – кніга, 22 – у Рыме, 23 – у Кітаі, 24 – каля 2011 (на 2011 г.), 25 – гладыятары, 26 – галаў, 27 – Дыяніса, 28 – медны, 29 – на гліняных таблічках, 30 – кентаўр, 31 – 2053 г., 32 – у сакавіку, 33 – Мінатаўра, 34 – імператара, 35 – у Палесціне, 36 – у дзяржаве Лідзія у VІІ ст. да н. э., 37 – летнія дажджы ішлі ў вытоках Нілу і расставанне снега ў гарах прыводзілі да разліву ракі, 38 – егіпцяне выкарыстоўвалі дамашніх кошак для вылоўлівання мышэй і пацукоў (пераносчыкаў хвароб і эпідэмій і знішчальнікаў харчовых запасаў), 39 – гэта залежала ад характару разліву гэтых рэк: спакойная паводка Ніла прыносіла дабрабыт усёй краіне, а Тыгр і Еўфрат шмат бедстваў і разбурэнняў, 40 – з трыснягу, 41 – вадзяныя, сонечныя, 42 – Элам, Мідыя, Персія, Парфія, 43 – ёга, 44 – на беразе ракі Іардан, 45 – у Старажытным Кітаі, 46 – імператарскія палацы фарбаваліся ў чырвоны колер, а адміністрацыйныя будынкі – у жоўты, 47 - шаўкапрада для атрымання шоўку, 48 – бронзавымі люстэркамі старажытных этрускаў, 49 – амброзія, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць, 50 – у лабірынце, 51 – аліўкавы вянок, 52 – сем, бо Рым узнік на сямі пагорках, 53 – “Новы горад”, 54 – на 9-ты дзень пасля нараджэння, 55 – жрыцу багіні Весты, 56 – члены родавай рымскай абшчыны, затым – родавая знаць, 57 – ліктары, 58 – Паляцін, 59 – була, 60 – магі, 61 – Аляксандру Македонскаму, 62 – Брут.
ІІІ: 1 – вельмі бруднае памяшканне, непарадак у справах, 2 – найбольш не абароненае, слабае месца ў каго-небудзь, 3 – пастаянна пагражаючая небяспека, непрыемнасць, непрыемнасць, 4 – вярнуцца або пареможцам, або загінуць у баі, 5 – рашуча вырашыць якую-небудзь складаную праблему, 6 – прадмет, з-за якога ўзнікае спрэчка і разлад, 7 – непераадольная перашкода, 8 – здольнасць гаварыць проста, коратка, дакладна і ёмка, 9 – спосаб, які дапамагае знайсці выйсце са складанага становішча, 10 – крыніца ўсялякіх бед, няшчасцяў, непрыемнасцяў і клопатаў, 11 – цяжкая, бясконцая і марная праца, 12 – жудаснае і разбуральнае бедства, 13 – прыняць важнае рашэнне, пасля якога няма вяртання назад (тое ж самае, што і “спаліць масты”), 14 – блізкая і ірэальная небяспека, 15 – выраз ужываецца ў дачыненні да тых людзей, якія ў сляпым шаленстве намагаюцца спагнаць злобу на непадуладным ім чалавеку, 16 – Летай называлася падземнара рака Ада, якая аддзяляла жывы свер ад царства памерлых; воды ракі неслі забыццё; таму выраз азначае “знікнуць з памяці, належаць забыццю”, 17 - у Рыме, выбіраючы палкаводца, падымалі яго на шчыце высока над воінамі.; сёння выраз азначае «узносіць заслугі, моцна хваліць чалавека», 18 – яшчэ дзевяцігадовым хлопчыкам Ганібал, будучы выдатны карфагенскі палкаводзец, пакляўся вечна змагацца з Рымам; ён стрымаў клятву; цяпер выраз выкарыстоўваецца ў значэнні клятвы вернасці, якую дае чалавек і гэтай выдатнай справе прысвячае ўсё сваё жыццё, 19 – у забойстве Цэзара ў Сенаце прымаў удзел і яго бліжэйшы сябар — Брут; Цэзар быццам сказаў гэтыя словы, калі ўбачыў яго сярод сваіх забойцаў; цяпер выраз ужываецца як сімвал здрады, 20 – на Рым ноччы напалі галы, пад покрыван начы яны незаўважна пераадолелі ўмацаванні, але гусі, якія знаходзіліся ў храме, пачулі шум і загагаталі, рымляне прачнуліся і адбілі напад галаў; цяпер выраз выкарыстоўваецца тады, калі другарадным падзеям надаюць вызначальнае значэнне, 21 – перамога, дасягнутая коштам вялікіх ахвяраў, падобная на паражэнне, 22 – бясконцая праца, вынікі якой адразу ж знішчаюцца па меры прасоўвання наперад, 23 – сімвал цяжкай, безсэнсоўнай і бясконцай працы, 24 – неразгаданая таямніца (загадка), 25 – галоўная, важная, настольная кніга, 26 - слава, здабытая злачынным і ганебным спосабам; выраз нарадзіўся дзякуючы падзеі, якая адбылася ў 356 г. да н. э., калі жыхар горада Эфеса Герастрат, які вырашыў праславіцца, падпаліў храм Артэміды Эфескай, які лічыўся адным з сямі цудаў свету; суд прысудзіў Герастрата да смяротнага пакарання і забараніў згадваць імя злачынцы, але, дзякуючы гісторыкам, гэтае імя дайшло да нашых дзён, 27 – сінонім пільнасці і недаверу да падарункаў, якія прыносяцца ворагамі; выраз звязаны з “Легендай аб Траянскім кане”, 28 – несканчальная крыніца ўсіх багаццяў і дабротаў, 29 – жорсткія патрабаванні, якія падаўляюць усялякую індывідуальнасць; Пракруст – легендарны разбойнік, які меў ложак, куды ўкладваў сваіх ахвяраў: калі іх рост быў меней за даўжыню ложку, ён іх расцягваў, калі ж больш – адсякаў лішняе; такім жа чынам быў забіты Тэзеям і сам Пракруст, 30 – імя цара Крэза стала нарыцальным дзякуючы легендарнаму багаццю апошняга цара Лідзіі (560- 547 да н.э.); Крэз быў не толькі надзвычай багатым, але і шчодрым ахвярапрынашэннямі чыстым золатам Апалону Дэльфійскаму; быў пераможаны царом Персіі, але здолеў пазбегнуць спалення на кастры дзякуючы, спадабаўшымся персідскаму цару, словам: "Ня варта лічыць сябе шчаслівейшым з людзей, пакуль жыццё не падыйшло да канца".
ІV: 1 – ё, 2 – а, 3 – ж, 4 – і, 5 – г, 6 – д, 7 – б, 8 – е, 9 – е, 10 – з.
V:1 – е, 2 – ж, 3 – д, 4 – б, 5 – і, 6 – г, 7 – в, 8 – а, 9 – ё, 10 – з.
VІ. 1. а) Гэта стаянка першабытных людзей, якія тут жылі, умелі здабываць агонь; па таўшчыні вогнішча можна сказаць, ці доўга жылі людзі; па касцях – вызначыць, на каго палявалі гэтыя людзі; прылады працы былі прымітыўныя, займаліся рыбалоўствам.

б) Гэта пахаванне; старажытны чалавек належаў да племені паляўнічых; людзі маглі вырабляць медныя прылады працы; развівалася рамяство, племя верыла ў замагільнае жыццё, г. зн. Зараджалася рэлігія.

2. а) рэформы Салона;

б) законы Салона 594 г. да н. э.:





п/п

Сутнасць законаў

Асноўны змест

1

Дараванне даўгоў

Людзей, якія мелі доўг, вызвалялі ад яго выплаты, закладзеныя земляробамі зямельныя надзелы, зноў сталі іх уласнасцю (знішчэнне даўгавых “ганебных” слупоў)

2

Забарона абарачаць у рабства за даўгі

Усе рабы-даўжнікі былі вызвалены (“рабыня раней, а цяпер – вольная”), а праданых за мора варта было знайсці і вярнуць за кошт дзяржаўнага скарбу

3

Выбарнасць суддзяў

З ліку ўсіх афінян, незалежна ад знатнасці і багацця

4

Рэгулярнае скліканне народнага сходу (эклесія)

У дзейнасці народнага сходу прымалі ўдзел усе грамадзяне Афін

в) былі закладзены асновы дэмакратычнага ладу Афінаў.

3. а) гэта чалавек, ён у дзяцінстве (“раніцай”) ходзіць на чатырох, калі стане на ногі (“удзень”) – на двух нагах, у старасці, калі абапіраецца на кавеньку, (“увечары”) – на трох;

б) Сфінкс.
ІІ. Гісторыя Сярэдніх вякоў
І. Выберыце правільны варыянт адказу.

1. Дзяржава франкаў утварылася на землях:

а) Паўночнай Амерыкі, б) Брытаніі, в) Галіі, г) Іспаніі.

2. У Раннім сярэдневякоўі самай моцнай дзяржаваў у Заходняй Еўропе была: а) гунаў, б) франкаў, бургундаў, г) остготаў.

3. Аб’яднанне Кіева і Ноўгарада ў адной дзяржаве адбылося ў:

а) 862 г., б) 882 г., в) 968 г., 992 г.

4. Ханам, што “стаяў” супраць войскаў рускіх князёў на р. Угра, быў:

а) Мамай, б) Цімур, в) Батый, г) Ахмет.

5. Мянушку “Каліта”атрымаў маскоўскі князь:

а) Дзмітрый Іванавіч, б) Юрый Львовіч, в) Іван І, г) Іван ІІІ.

6. Артур – гэта вядомы:

а) персанаж “Песні пра Раланда”, б) персанаж “Сагі пра вікінгаў”, в) легендарный кароль брытаў, г) легендарны кароль франкаў.

7. Вынікам Рэканкісты стала:

а) аб’яднанне Францыі, б) аб’яднанне Іспаніі; в) заваяванне еўрапейцамі Амерыкі, г) аб’яднанне Англіі.

8. Апошні імператар Візантыі:

а) Юсцініян, б)Аляксей, в) Канстанцін Палеолаг, г) Ісак Ангел.

9. У “авіньёнскім палоне” знаходзіліся:

а) папы рымскія, б)французскія каралі, в) імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, г) англійскія каралі.

10. Пра каго сказана, што ён “атрымаў Польшчу драўлянай, а пакінуў яе мураванай”:

а) Казіміра ІІ Вялікага, б) Уладзіслава ІІ, в) Уладзіслава Лакетку, г) Мешку.


ІІ. Адкажыце на пытанні.

  1. Па якой лесвіцы ніхто ніколі не хадзіў?

  2. Калі ў гісторыі ваявалі кветкі? Якія?

  3. Якую дзяржаву называлі “залаты мост”?

  4. Якая самая доўгая вайна ў гісторыі?

  5. Пра якую падзею 1099 г. храніст пісаў: “Яны забівалі і старых, і немаўлят. Іх коні ледзь не плавалі ў лужах крыві”?

  6. Якімі былі тры галоўныя правілы рыцарскага кодэксу гонару?

  7. Ад імя якога знакамітага манарха Еўропы пайшло слова “кароль”?

  8. Колькі гадоў праіснавала Візантыйская імперыя?

  9. У якой краіне ў 1265 г. упершыню ўзнік парламент?

  10. Якія дзяржавы ўтварыліся пасля падзелу імперыі Карла Вялікага?

  11. Кардыналаў закрываюць у пакоі на ключ. Што павінны зрабіць кардыналы, каб іх выпусцілі?

  12. Як называўся будынак, дзе засядала гарадская рада?

  13. Хто з палкаводцаў быў сляпы і ўдала кіраваў бітвай?

  14. Як называлі матэрыял для пісьма, які вырабляўся са скуры цялят, свіней або авечак?

  15. Як называўся самы знакаміты і працяглы сухапутны гандлёвы шлях?

  16. Каго называлі “Арлеанская дзева”?

  17. Хто выдаў першую друкаваную кнігу ў Еўропе?

  18. Што азначае імя заваёўніка Цімура?

  19. Што напісаў Чынгісхан?

  20. Кало лічаць першым папам рымскім?

  21. Імя якога правадыра франкаў было ў вялікай пашане ў каралёў Францыі?

  22. Калі ў Канстанцінопалі была створана вышэйшая школа?

  23. Як называлася галоўная вуліца сталіцы Візантыі?

  24. Што такое лаўра ў VІ ст.?

  25. З якой падзеі і чаму пачынаецца мусульманскае летазлічэнне?

  26. Якую лічбу дадалі арабы да індыйскай лічбавай сістэмы?

  27. Хто з арабаў заклаў асновы алгебраічных ураўненняў у ІХ ст.?

  28. Як называецца звод мусульманскіх рэлігійных, юрыдычных і бытавых правілаў, заснаваных на Каране?

  29. Якое імя носіць польскі горад, заснаваны ў VІІІ ст. міфічным князем, імя якога азначае “груган”?

  30. Як і чаму мяняла грошай станавіўся “банка рота”?

  31. Што ў сярэднія вякі называлі “чорная смерць”?

  32. Якога французскага караля за псаванне грошай называлі фальшываманетчыкам?

  33. Якія народы жылі на тэрыторыі Англіі ў ХІІІ ст.?

  34. Хто ў 1226 г. запрасіў Тэўтонскі ордэн для барацьбы з прусамі-язычнікамі?

  35. Як у сярэднія вякі па колеру металу вызначалі якасць манеты?

  36. Як называлася дрэўка з шарам ці вастрыём на верхнім канцы з пасмамі конскіх валасоў і двума сярэбранымі кутасамі?

  37. Чаму і калі ў войсках краін Азіі шабля выцесніла меч?

  38. Дзе і калі пачала выдавацца штодзённая газета “Сталічны веснік”?

  39. Як па-грэчаску гучыць слова “царственны”?

  40. Якое дачыненне да Карла Вялікага маюць наступныя лічбы: 32, 14, 50?

  41. Што азначае на грэчаскай мове слова “Хрыстос”?

  42. Пра што сведчыць факт вынаходніцтва акуляраў у ХІІІ ст.?

  43. Адносіны паміж прадстаўнікамі гэтага саслоўя ў сярэднія вякі нагадвалі нейкім чынам адносіны бацькі і сына. Пра што ідзе гаворка?

  44. Хто ў Заходняй Еўропе сярод іншых тытулаў насіў і такія: “Галоўны будаўнік мастоў”, “Раб рабоў Божых”, “Вікарый Хрыста”?

  45. Чаму Ян Гус быў адначасова прафесарам і святаром? Ці быў ён жанаты?

  46. Якой формы былі італьянскія, нарманскія і французскія шчыты?

  47. Да каго звяртаўся Хлодвіг з такімі словамі: “Ты, кажуць, той, хто дорыць перамогу таму, хто спадзяецца на цябе. Калі дапаможаш мне перамагчы, то я паверу ў цябе”?

  48. Якога слова не хапае ў пераліку назвы аднаго з народаў Еўропы: варагі, вікінгі…?

  49. Чым цікавая гісторыя асады Конрадам ІІІ у 1140 г. крэпасці Вайсберг?.

  50. Як кельты называлі сваіх жрацоў?

  51. Да якіх стыляў адносяцца выявы наступных архітэктурных будынкаў?

а) б)

52. Як называлі паплечнікаў легендарнага караля Артура?

53. У якім па ліку крыжовым паходзе быў разрабаваны Канстанцінопаль?

54. На тэрыторыі якой краіны праходзіла Стогадовая вайна?

55. Як называецца самы вядомы зборнік арабскіх народных казак?

56. Хто з былінных багатыроў спачатку 33 гады прасядзеў на печы, а затым перамог Салаўя-Разбойніка?

57. Як называўся кіраўнік гарадской рады ў Англіі?

58. У якім архітэктурным стылі былі вітражы?

59. Як называлі ў сярэднія вякі цяжкаўзброенага коннага воіна?

60. Як часта ў сярэдневяковых гарадах праводзіліся ярмаркі?

61. Які рускі князь, паводле легенды, “прыняў смерць ад каня свайго”?

62. Які князь хрысціў Русь?

63. Хто перамог рускіх на рацэ Калцы?

64. Як называецца гаспадарка, супрацьлеглая таварна-грашовай?

65. Як звалі знакамітага “багамаза”, аўтара “Троіцы”?

66. Каго ў сярэднявечнай Англіі называлі вольнымі стралкамі?

67. Як называецца эпоха масавых перамяшчэнняў плямёнаў, якія прывялі да гібелі Заходняй Рымскай імперыі?

68. Якога караля папа рымскі Леў ІІІ абвясціў імператарам, калі гэта адбылося?

69. Вызваленне якога горада ў Стагадовай вайне адыграла рашаючую ролю ў выніках вайны?

70. Які горад стаў месцам спалення Яна Гуса?


ІІІ. Што азначаюць крылатыя словы:

  1. “Хадзіць у Каносу”.

  2. “Крыжовы паход”.

  3. “Ламаць коп’і”.

  4. “Круглы стол”.

  5. “Філасофскі камень”.

  6. “Кінуць пальчатку”.

  7. “Мяшок перцу”.

  8. “Каліф на гадзіну”.

  9. “Тарабарская грамата”.

10.“Што з возу ўпала, тое прапала”.

11. “Адвакат д’ябла”.


ІV. Каму з гістарычных дзеячаў належалі наступныя выказванні:

  1. “Не люблю сядзець у Кіеве, хачу жыць на Дунаі”.

  2. “Гора мне, што я застаўся чужым сярод чужаземцаў і няма ў мяне нікога з родных, якія маглі б мне чым-небудзь дапамагчы ў хвіліну небяспекі”.

  3. “Зямля цячэ малаком і мёдам. Няхай выступяць супраць няверных у бой, які павінен даць багатую здабычу. Хто тут гаротны і бедны, там будзе радасны і заможны”.

  4. Калі здраджу слову свайму, якімі вачамі буду глядзець на свій народ, які я заўсёды вучыў гаварыць праўду”.

  5. “Хто не здольны прыкідвацца, той не здольны цараваць”.

  6. “Розум – правадыр правільнай веры”.

  7. “О дзівоснае і ўзвышанае прызначэнне чалавека, якому дадзена дасягнуць таго, да чаго ён імкнецца, і быць тым, чым ён хоча! Бог стварыў чалавека, каб ён разумеў законы Сусвету, любіў яго прыгажосць, дзівіўся яго веліччу. Чалавек можа расці і ўдасканальвацца па сваёй свабоднай волі”.

  8. “Хто з мячом да нас прыйдзе, той ад мяча і загіне. На тым стаіць і стаяць будзе Руская зямля”.

  9. “Не праходзьце міма чалавека, не прывітаўшы яго добрым словам… Што ведаеце добрага, таго не забывайце, а чаго не ўмееце, таму вучыцеся… Лянота – маці ўсяму благому”.

  10. “Чаго жадае гаспадар, тое мае сілу закона”.

  11. “Так жадае Бог!”.

  12. “Забівайце ўсіх запар. Бог на небе пазнае сваіх”

  13. “Яны будуць выгнаны з Францыі. Акрамя тых, хто знойдуць утт пагібель”.

  14. “Я … - біч Божы”.

  15. “Калі Адам араў, а Ева прала,

Хто быў тады дваранінам?” .

  1. “Невучоны гасудар – гэта каранаваны асёл” .

  2. “Вайна без пажараў ўсё роўна, што каўбаса без гарчыцы”.

  3. “Я б прадаў нават Лондан, калі б знайшоў пакупніка”.

  4. “Імператар не пдпарадкоўваецца нікому, акрамя Бога і права”.

  5. «Рымскі папа <...> валодае <...> непагрэшнасцю<...> у пытаннях веры».


V. Расстаўце падзеі ў храналагічным парадку.


  1. Увядзенне хрысціянства на Русі.

  2. Падзенне Заходняй Рымскай імперыі,.

  3. Паходы Батыя на Русь.

  4. Стогадовая вайна.

  5. Канец залатаардынскага ярма на Русі.

  6. Падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.

  7. Утварэнне Франкскай імперыі.

  8. Грунвальдская бітва.

  9. Бітва на Куліковым полі.

  10. Пачатак кнігадрукавання ў Еўропе.

  11. Пачатак Рэканкісты.

  12. Захоп крыжакамі Канстанцінопаля.

(Каб выканаць гэтае заданне без памылакнеабходна напісаць дату кожнай падзеі, а пасля расставіць даты ў храналагічным парадку.)
VІ.Творчыя заданні.

  1. Напішыце ліст сеньёру ад імя васала.

  2. Вазьміце інтэрв’ю ў вядомага гістарычнага дзеяча (на свой выбар).

  3. Складзіце аповяд ад імя арабскага купца пра яго падарожжа па гарадах Еўропы ў Высокім Сярэдневякоўі.

  4. Складзіце аповяд ад імя дэпутата Генеральных Штатаў пра пасяджэнне сходу.

  5. Складзіце аповяд ад імя ўдзельніка абароны рускага горада ў час штурму мангола-татарамі.


VІІ. Вызначце, якія з прапанаваных пар гістарычных дзеячаў былі саюзнікамі, якія – супернікамі.


  1. Людовік ХІ – Карл Смелы.

  2. Ізабэла Кастыльская – Фердынанд Арагонскі.

  3. Уот Тайлер – Джон Бол.

  4. Філіп ІV – Баніфацый VІІ.

  5. Грыгорый VІІ – Генрых ІV.

  6. Жана д’Арк – Карл VІІ.


Адказы
І. 1 – в, 2 – б, 3 – б, 4 – г, 5 – в, 6 – в, 7 – б, 8 – в, 9 – а, 10 – а.
ІІ: 1 – па феадальнай, 2 – у ХV ст., вайна Пунсовай і Белай руж у Англіі, 3 – Візантыю, 4 – Стогадовая вайна паміж Англіяй і Францыяй (1337 – 1453 гг.), 5 – узяцце Іерусаліма, 6 – 1) імкнуцца здзейсніць подзьвіг, 2) змагацца з ворагамі хрысціянства, 3) абараняць слабых і пакрыўджаных, 7 – Карля Вялікага, 8 – каля тысячы гадоў (існавала ў 395 – 1204 гг. І 1266 – 1453 гг.), 9 – у Англіі, 10 – Заходне-Франкскае каралеўства, Усходне-Франкскае каралеўства, Латарынгія – гэта будучыя Францыя, Германія і Італія, 11 – выбраць новага рымскага папу, 12 – ратуша, 13 – Ян Жыжка, 14 – пергамент, 15 – “Вялікі шаўковы шлях”, 16 – Жанну д’Арк, 17 – Іаган Гутэнберг, 18 – жалезны, 19 – нічога, бо ён не ўмеў пісаць, 20 – апостала Пятра, 21 – Хлодвіга, у Францыі было 18 Людовікаў (Людовік – гэта змененае імя Хлодвіг), 22 – 4 425 г., 23 – вуліца Меса, 24 – манастыр, дзе манахі жылі ў ізаляваных келлях і збіраліся разам на сумеснае багаслужэнне, 25 – перасяленне Мухамеда з Меккі ў Медыну ў 622 г., 26 – нуль, 27 – Мухамед аль-Харэзмі, 28 – шарыят, 29 – Кракаў, 30 – калі ламалі і перакульвалі лаўку мянялы, якога злавілі на падлогу або падмане, 31ё – чуму, 32 – Філіпа ІV, 33 – англасаксы, англанарманцы, шатландцы, уэльсцы, 34 – князь Конрад Мазавецкі, 35 – белыя манеты мелі вышэйшую пробу, чорныя – нізкую пробу, польскі паўгрош і чэшскі грош былі белымі манетамі, 36 – бунчук, 37 – меч цяжэйшы за шаблю, ім цяжэй змагацца, яго прасцей зрабіць, а шабля лёгкая, яна рэжа, а не сячэ; шаблі пачалі вырабляць у VІ ст., 38 – у сталіцы Кітая ў VІІІ ст., у эпоху Сун, 39 – Васіль, 40 – Карл Вялікі на працягу 32 гадоў быў каралём, потым 14 гадоў – імператарам, за гэты час зрабіў 50 ваенных паходаў, 41 – памазаннік, 42 – стала больш пісьменных людзей, якія больш чыталі, вырасла цікавасць да ведаў, былі вынайдзены лінзы, 43 – сеньёры і васалы, 44 – папы рымскія, 45 – у сярэднія вякі выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў былі адначасова прафесарамі і святарамі і не мелі права жаніцца, 46 – італьянскія – авальнай, нарманскія – трохвугольнай і французскія – прамавугольнай, 47 – да Ісуса Хрыста, 48 – нарманы, 49 – асаджаючы крэпасць, Конрад ІІІ дазволіў жанчынам пакінуць яе і пры гэтым вынесці на сваіх плячах усё тое, што могуць; жанчыны вынеслі сваіх родных, у тым ліку і мужоў, 50 – друіды, 51 – а)раманскі стыль, б)гатычны стыль, 52 – Рыцары Круглага Стала, 53 – чацвёртым, 54 – Францыі, 55 – “Тысяча і адна ноч”, 56 – Ілья Мурамец, 57 - мэр, 58 – у гатычным, 59 – рыцар, 60 - раз у год, Алег, 62 – Уладзімір Святаславіч, 63 – мангола-татары, 64 – натуральная, 65 – Андрэй Рублёў, 66 – беглыя англійскія сяляне, якія стралялі дзічыну ў каралеўскіх лясах і нападалі на феадалаў, 67 – вялікае перасяленне народаў ІV – VІІ стст., 68 – Карла Вялікага, 800 г., 69 – Арлеана, 70 – Канстанц.
ІІІ: 1 – прыніжацца перад кім-небудзь, прызнаваць сябе пераможаным, 2 – упартая і настойлівая барацьба з кім-небудзь, 3 – з вялікай энергіяй і імпэтам змагацца за што-небудзь, 4 – перамовы, абмен думкамі, калі ўдзельнікі маюць роўныя правы і паўнамоцтвы, 5 – схаваная сутнасць рэчаў, 6 – выклікаць на спрэчку ці спаборніцтва, 7 – багаты чалавек, 8 – чалавек, надзелены ўладай на невялікі час, 9 – асаблівым, сакрэтным спосабам напісанае пісьмо, выкарыстоўвалася ў тайнай перапісцы XII—XIII стагоддзяў; выраз азначае “гаварыць на незразумелай для большасці мове”, 10 прыказка, якая азначае, што ў сярэднявеччы, калі ўся зямля належала феадалам, то і ўсё, што там знаходзілася, належала таксама ім; калі тавар падаў з возато ён пепраходзіў ва ўласнасць феадала, 11 – у каталіцкай царквы існаваў такі звычай: перш чым царква вырашыць прызнаць каго-небудзь святым (кананізаваць), ладзіўся дыспут паміж двума манахамі; адзін усхваляе памерлага - "адвакат божы”, другі (“адвакат д’ябла”) даказваў, што кананізуемы шмат грашыў, а таму не можа быць святым; таму “адвакатамі д’ябла” сталі называць людзей, якія любяць дрэнна казаць пра іншых, імкнуцца і ў добрага чалавека знайсці дрэннае, прыдзірлівых і ўедлівых апанентаў.

  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка