В центре поселка Богданов Героям стоит обелиск




Дата канвертавання30.03.2016
Памер108.04 Kb.

В центре поселка Богданов

Героям стоит обелиск,

Роняет легко березка

Под ноги опавший лист

На камне гранитном сером

Бойцов молодых имена,

А сколько имен неизвестных

Ты унесла война!

Летом, весной и в стужу

Люди несут цветы

К застывшему обелиску,

Вечно стоявшем в строю.

У Беларусі і Літве
Асноўны напрамак наступлення 5-й гвардзейскай танкавай арміі паступова змяшчаўся на поўнач. Цяпер ўжо ў нікога не было сумненняў у тым, што арміі прыйдзецца ўдзельнічаць у вызваленні Савецкай Прыбалтыкі. І сапраўды, чацвертага ліпеня, была атрымана новая баявая задача. Арміі прадстаяла развіваць наступленне ў кірунку Валожын – Вільнюс і ва ўзаемадзеянні з трэцім гвардзейскім механізаваным корпусам генерала В. Т. Абухава вызваліць сталіцу Літоўскай ССР.

Перад фронтам 5-й гвардзейскай арміі адыходзілі, прыкрываючыся моцнымі ар’ергардамі, часці 25-й матарызаванай, 78-й штурмавой і 256-й пяхотнай дывізіі праціўніка.

Вялікія надзеі нямецка-фашысцкае камандванне ўскладвала на падрыхтаваны ў інжынерных адносінах абарончы рубеж Остваль, які праходзіў па левым беразе ракі Ашмянкі і па лініі Жупраны, Багданаў, Вішнева.

Рыхтаваць гэты рубеж немцы пачалі яшчэ ў 1943 годзе, наважваючыся стварыць тут умацаванні, якія перагарадзілі шлях па Ашмянскаму ўзвышшу з Усходу на Захад.

Улічваючы такую абстаноўку, сістэму абароны праціўніка і ўмовы мясцовасці, камандуючы прыняў рашэнне весці наступленне па двух напрамках: 29-м танкавым корпусам на Маладзечна, Крэва, Жупраны, а 3-м гвардзейскім танкавым корпусам – на Валожын, Багданаў, Гальшаны. Праз некаторы час абодвум корпусам прадстаяла развіваць поспех на паўночны захад і ва ўзаемадзеянні з 3-м гвардзейскім механізаваным корпусам ударам з поўначы і паўночнага ўсходу авалодаць горадам Вільнюсам.

Рашэнне камандуючага 5-й гвардзейскай танкавай арміі наступаць на Вільнюс па двух напрамках з нанясеннем удара адным корпусам спачатку на поўнач, а потым пасля авалодвання Маладзечнам, на захад было выклікана абстаноўкай, якая склалася. Адзіная шаша Ракаў-Ашмяны не магла забяспечыць імклівага наступлення танкавай арміі, патрабуючага шырокага манеўра. Манеўр 29-м танкавым корпусам на Маладзечна не толькі дазваляў абысці Валожынскую групоўку праціўніка, але і разгружаў шасейную дарогу на Ашмяны. На світанні 5 ліпеня войскі арміі перайшлі з наступленне.

Злучэнні 3-га гвардзейскага танкавага корпуса выйшлі на подступы да Валожына. Ля населенага пункта Сугвазды (10 кіламетраў на паўночны ўсход ад Валожына) разведчыкі ўбачылі вялікую калону машын. Як потым высветлілася, гэта былі часці баявой групы. Нумару яна не мела і называлася па прозвішчы свайго камандзіра Карла Мюллера. Яшчэ 2 ліпеня група прыбала з Германіі для ўзмацнення мінскай групоўкі. Апынуўшыся ў тыле нашых войск, яна паспешна павярнула назад, і цяпер 200 нямецкіх аўтамашын набліжаліся да Валожына. Гітлераўцы нават не меркавалі, што па паралельнай шашы рухаюцца войскі 3-га гвардзейскага танкавага корпуса. Удар гвардзейцаў з’явіўся для іх раптоўным. Толькі невялікім асобным групам удалося схавацца ў лясах.

Авалодаўшы Валожынам, корпус з ходу фарсіраваў Бярэзіну і, збіваючы варожыя заслоны, прасоўваўся па шашы, якая вяла ў Ашмяны. Па меры набліжэння да ашмянскага абарончага рубяжу супраціўленне праціўніка ўзрастала. Контратакі ішлі адна за другой. Значна актывізавала дзеянні нямецкая авіяцыя. Невялікімі групамі яна бамбіла баявыя парадкі, наступаючых часцей. Найбольш моцныя баі разгарнуліся 6 ліпеня ў раене Багданава. Познім вечарам генерал І.А.Воўчанка дакладваў у штаб арміі: “Праціўнік адначасова з двух напрамкаў перайшоў у контратаку. Два палкі пяхоты і 16 самаходных гармат контратакуюць з боку Гальшан. З напрамку Пешхайлы вораг кінуў да 20 танкаў з пяхотай. Вяду бой”.

Не менш упартае супраціўленне аказвалі гітлераўцы і на напрамку наступлення 29-га танкавага корпуса.

Улічваючы становішча, якое склалася, камандуючы арміяй загадаў генералу Е.І.Фаміных абысці Крэва з поўначы, а генералу І. А. Ваўчэнку, не ўвязваючыся ў бой за Багданава, наступаць больш на усход.

Гэты манеўр у значнай ступені забяспечыў поспех войскам арміі. І асабліва 29-му танкаваму корпусу. Маючы наперадзе 32-ю танкавую брыгаду, корпус фарсіраваў Ашмянку і да 17 гадзін авалодаў буйным населеным пунктвм Жупраны. 32-я і 25-я танкавыя брыгады за дзень пераадолелі каля 100 кіламетраў і да канца 6 ліпеня выйшлі на подступы да Вільнюса.



П. Ягораў,

І. Крываборскі,

І. Іўлеў,

А. Рагалевіч.

Наступалі танкісты
У вызваленні горада Валожына і раёна вялікая роля належыць і воінам 3-га гвардзейскага танкавага корпуса, якім камандваў гвардыі генерал-маёр танкавых войск Іван Антонавіч Воўчанка. Пасля вайны ён жыў у Кіеве і напісаў успаміны аб баявых шляхах корпуса.

“...Корпус наступае па Валожынскаму раёну. Пакуль машыны ідуць па дарогах. А наперадзе – разведчыкі. Ля вёскі Сугвазды яны выявілі вялікую калону аўтамашын. Гэта была група пад камандай генерала Мюллера, якая прыбыла з Германіі для падмацавання мінскай групіроўкі. Але яны некалькі спазніліся. Таму генерал вымушаны быў адступаць. Дзвесце варожых аўтамашын з салдатамі і боепрыпасамі набліжаліся да Валожына. Гітлераўцы не дапускалі той думкі, што па паралельнай дарозе ідуць савецкія танкі. Атака савецкіх танкістаў была для ворагаў поўнай нечаканасцю. Усе машыны так і засталіся на дарозе. Толькі невялікай групцы ворагаў удалося схавацца ў лесе.

- Город Валожын вызвалены, - данеслі камандуючаму 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршалу бронетанкавых войск П.А.Ротмістраву, - працягваем наступленне на Ашмяны...”

На здымку: І.А. Воўчанка


Час мужнасці


Сёння іх імёны ў шэрагу тых, хто абараняў Валожыншчыну. Маёр Туз і малодшы лейтэнант Балаян. Мікалай Данілавіч Туз пасля вайны жыў у горадзе Крэменчуг Палтаўскай вобласці. У пасляваенныя гады працаваў на агародніцкай базе. Ашот Андрэевіч Балаян – жыхар Азербайджанскай сталіцы. Чацвертага лістапада ён атрымаў раненне правага вока ў Літве. Вярнуўшыся у родны баку, працаваў у будаўнічых арганізацыях. Будучы інвалідам вайны, на пяць год раней выйшаў на пенсію, але працягваў працаваць майстрам на будаўнічым двары.
Летам 1944 года маёр М. Туз быў камандзірам танкавага батальёна. Ішло наступленне на Барысаў і Мінск, а потым батальён ваяваў у Валожынскім раёне. Ордэнам Чырвонага Сцяга камбата ўзнагародзілі за нанясенне праціўніку значных страт каля вёскі Вішнева і пасёлка Багданаў. Танк камандзіра воіны бачылі толькі наперадзе. Пад Вішневам з танкавай гарматы Мікалай Данілавіч знішчыў шмат гітлераўцаў. Снарады разрываліся дакладна на тэрыторыі варожага войска. Потым каля пасёлка Багданаў батальён батальён маёра Туза стрымліваў націск ворагаў. У Прыбалтыцы камбат ўзнагароджаны Ордэнам Леніна. Вайну ён закончыў на тэрыторыі Польшчы пры вызваленні Гдыні.

Камандзірам танкавага ўзвода ў трэцім батальёне, якім камандаваў маёр Туз, летам 1944 года быў малодшы лейтэнант А.Балаян. У час наступлення на вёску Вішнева з’явіліся варожыя самалёты. Малодшы лейтэнанат вельмі хутка здзейсніў манеўр і схаваў танкі ад паветранага праціўніка. За актышны удзел у баях каля вёскі Вішнева і Багданава яго ўзнагародзілі Ордэнам Чырвонага Сцяга. Узнагародзілі за тое, што камандзір узвода умела кіраваў сваім падраздзяленнем. Усе машыны удалося зберагчы. Знішчана сем кулямётных кропак ворага, а каля Багданава малодшы лейтэнанат падбіў дзве гружоныя аўтамашыны.


Танкіст Зазорын
Георгій нарадзіўся ў 1921 годзе ў Яраслаўлі, а потым сям’ я пераехала ў горад Рэўтаў Маскоўскай вобласці. Там ён закончыў школу і пачаў працаваць на цеплаходзе. Быў рулявым, а потым назначылі штурмавым. У 1940 годзе юнака прызвалі ў армію і накіравалі ў ваенна-марскі флот, дзе праходзіў службу ў берагавой ахове.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Георгія Зазорына накіравалі ў ваеннае танкавае вучылішча і там ён за тры месяцы авалодаў спецыяльнасцю механіка-вадзіцеля.

Гвардыі старшыня Г.Зазорын ваяваў у саставе 3-й гвардзейскай танкавай брыгады. За актыўны удзел у вызваленні беларускай сталіцы ёй прысвоілі ганаровую назву “Мінская”. Потым былі жорсткія баі за вызваленне Вільнюса, і брыгаду ўзнагародзілі Ордэнам Чырвонага Сцяга.

Георгій Зазорын прайшоў у саставе брыгады ўвесь свой баявы шлях. Асабліва вызначыўся ён у баях, якія вяліся летам 1944 года ў Мінскім і Валожынскім раёнах. Яго танк першым уварваўся у Астрашыцкі Гаррадок і адрэзаў шлях адступаўшым ворагам. З’явілася калона варожых аўтамашын і яе танкісты хутка знішчылі.

У баях каля вёскі Багданава Валожынскага раёна экіпаж вёў прыцэльны агонь знішчаючы варожыя ўстаноўкі, аб’екты, дабіваючыся значных поспехаў. І цяжка сказаць, як бы склаліся абставіны, каб не умелае ўпраўленне машынай, якую вёў гвардыі старшына.

Георгій Зазорын поўны кавалер Ордэна Славы. Ордэн Славы трэцяй ступені ён атрымаў на Украіне, другой і першай – у Прыбалтыцы. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях за Беларусь, узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны другой і першай ступеняў.

Пасля вайны Георгій Зазорын пасяліўся ў Петрапаўлаўску –на-Камчатцы і працаваў дыспетчарам у марскім параходстве.
Каля пасёлка Багданаў

Ён быў узнагароджаны чатырма ордэнамі. І сярод іх – ордэн Чырвонага Сцяга. Яго гвардыі малодшы лейтэнант В.Наумаў заслужыў за подзвігі, праяўленыя ў першай палове ліпеня 1944 года ў баях пад Мінскам, каля пасёлка Багданаў, каля Ашмян і Вільнюса.



Каля пасёлка Багданаў танкавае злучэнне было затрымана варожымі войскамі. Танкісты атрымалі загад не ўмешвацца ў бой і наступаць па тылах. У ходзе баёў заБагданаў экіпаж В.Наумава знішчыў адзін варожы танк”пантэра”. Пазней занялі абарону на дарозе і прыкрылі абход сваіх танкаў з усходняга боку пасёлка. А падбіты танк пайшоў на пераплаўку на савецкі металургічны завод.
Подзвіг каля вёскі Вішнева

Пётр Данілавіч быў танкістам. У баі за 4 жніўня 1944 года каля літоўскага горада Арогала ён страціў зрок. Цяпер ён пенсіянер і жыве ў Данецку. Ёсць у яго некалькі ўзнагарод. Самую высокую з іх – ордэн Чырвонага Сцяга ён атрымаў у Валожынскім раёне.

Гвардыі лейтэнант П.Волкаў камандваў танкавым узводам. Шостага ліпеня яго танкі падыйшлі да вёскі Вішнева. Імклівым ударам танкісты знішчылі дзве варожыя гарматы і захапілі тры спраўныя зеніткі. Уступленне ў бой групы танкаў гвардыі лейтэнанта дапамагло выкрыць гітлераўцаў і такім чынам своечасова прадухіліць ад дарэмных страт батальён, які ішоў услед.

На заходнім напрамку

На паўночны захад і захад ад горада Мінска нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Вілейскай вобласці Свір, раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Валожын, горадам Івянец, а таксама з баямі занялі больш 300 іншых населеных пунктаўі сярод іх буйныя населеныя пункты: Вялікія Сталпяняты, Знахары, Міхалішкі, Нястанішкі, Гярвяты, Андрэеўцы, Жодзішкі, Валяйковічы, Солы, Білевічы, Міхневічы, Беніцы, Маркава, Лебедзеў, Лоск, Гародзькі, Доры...”
(З аперетыўнай зводкі Саўінфармбюро за 6 ліпеня 1944г.)
Паветраны разведчык

... Федзя Селіверстаў вельмі хацеў вучыцца, а жорсткі непісьменны айчым не дазваляў наведваць школу. Тады Федзя вырашыў бегчы з дому. Яго затрымалі ў Яраслаўлі і адправілі ў дзіцячы дом. Ён нічога не сказаў пра бацькоў, прыкінуўшыся сіратой.

Хлопчык вучыўся, атрымаў спецыяльнасць токара. Затым скончыў Яраслаўскі педінстытут. Але настаўнікам не стаў, у 1939 годзе паступіў у ваеннае вучылішча.

Летам 1944 года капітан Ф.Селіверстаў быў намеснікам камандзіра эскадрыллі ў 10-м Асобным разведвальным Маскоўскім Чырванасцяжным авіяпалку, які ўваходзіў у састаў авіяцыі 3-га беларускага фронту. У час Вялікай Айчыннай вайны капітан Селіверстаў унёс вялікі ўклад у разгром праціўніка ля Валожына, Гародзькаў, Дор, Дубіны-Баярскай, Ракава. Экіпаж капітана Фёдара Селіверстава выкрыў у раёне Валожына вялікую аўтакалону праціўніка, а затым прасачыў шлях яе руху на захад. Вылятаў капітан і для аказання дапамогі ў разведцы штабу 5-й гвардзейскай танкавай арміі.

Усяго на рахунку Фёдара Селіветстава 236 баявых вылетаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года капітану Селіверставу Фёдару Пятровічу было прысвоена званне героя Савецкага Саюза.

Камандзір корпуса
Летам 1944 года генерал-маёр У.А.Ушакоў камандаваў першым гвардзейскім бамбардзіровачным корпусам. Напярэдадні летняга наступлення камкор атрымаў загад забяспечыць хутчэйшае наступленне танкавай арміі, якая вызваліла многія гарады рэспублікі, у тым ліку і Валожын. Лётчыкі Ушакова надзейна прыкрывалі сваіх таварышаў на зямлі, бязлітасна знішчалі падмацаванні, якія гітлерцўцы слалі сваім беспарадкава адступаючым ваякам.

Вядома, на гэтым баявы шлях слаўных савецкіх сокалаў не закончыўся. Яны мужна змагаліся да поўнай перамогі над фашызмам. Вораг не ведаў спакою ні днём, ні ноччу. Корпус генерала Ушакова ўдзельнічаў у многіх буйных ваенных аперацыях, распрацаваных стаўкай Вярхоўнага галоўнакамандавання, ажыццяўленне якіх, як правіла, заканчвалася перамогай нашых войск над ворагам.

Камкор У.А.Ушакоў паказаў сябе таленавітым камандзірам, здольным выхавацелем асабовага саставу. Нельга скінуць з рахунку яго заслугі ў тым, што пераважная большасць пілотаў ваявалі мужна, самааддана, дасканала валодалі баявой тэхнікай і зброяй. Яны пераўзыходзілі ворага ў тактыцы вядзення бою. І гэта ім заўсёды, як правіла, прыносіла перамогу.

Праўда не ўсе дажылі да шчаслівага дня Перамогі. Але памяць пра іх подзвігі будзе жыць у вяках. Да іх магіл ніколі не зарасце народная сцяжынка. Слава пра іх будзе перадавацца з пакаленне ў пакаленне.

Адзінаццацю ордэнамі і дванаццацю медалямі адзначыла Радзіма подзвігі камкора . Ордэн Суворава другой ступені ён атрымаў за ўмелае камандаванне корпусам у час правядзення беларускай аперацыі.
На здымку: Уладзімір Аляксесвіч Ушакоў.

Капітан Максімаў

Вялікая Айчынная вайна перайначыла многае ў жыцці савецкіх людзей, перакрэсліла іх мірныя планы. Суровыя дарогі вайны прывялі Мікалая Васільевіча Максімава ў Беларусь.

Мікалай Васільевіч нарадзіўся ў горадзе Расказава Тамбоўскай вобласці. Вучыўся ў ваенна-паветраным вучылішчы. Шлях на захад пачаў з Паўночнага Каўказа. Быў камандзірам эскадрыллі і ваяваў у Бранскай і Арлоўскай абласцях. Напярэдадні аперацыі “Баграціён” яго эскадрылля ўвайшла ў склад авіяцыі 3-га Беларускага фронта і актыўна ўдзельнічала ў вызваленні гарадоў і раёнаў у зоне фронта. Капітант Максімаў стаў штурманам Маладзечанскага палка, які дапамагаў наземным войскам, ажыццяўляў палёты на Маладзечна і Валожын, Вілейку і Смаргонь, Ліду і Ашмяны.

У небе Валожынскага раёна капітан М.В. Максімаў тройчы вадзіў групу самалётаў па 12 “Ілаў” штурмаваць варожыя на дарогах Маладзечна-Валожын, Валожын-Багданаў, Пяршаі-Бабровічы-Валожын.

- Заданне атрымаеце ад начальніка групы навядзення заходней Валожына! – такі загад давалі штурману палка.

Гэта было ў дні наступлення па раёну 5-й гвардзейскай танкавай арміі. У яе паласу выляталі лётчыкі і там па рацыі атрымлівалі загад аб нанясенні бомбавых і штурмавых удараў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года капітану Мікалаю Васільевічу Максімаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ён быў узнагароджаны ордэнам Леніна і другімі ордэнамі. Пасля вайны працягваў службу ў авіяцыі, але ў сакавіку 1952 года загінуў у час выпрабавальнага палёту. Яго памяць увекавечана на радзіме.



(Из воспоминаний бывшего начальника штаба 31-й армии генерал-майора М.И.Щедрина)
На третий день после освобождения Минска был освобожден город Воложин. Первыми сюда вошли бойцы передового отряда 88-й Витебской дивизии, а затем и вся дивизия. В этот же день был освобожден и городской поселок Ивенец. Весь район был очищен от врага к исходу 7 июля.

Северную часть района от Ракова до Бакшт Гродненской области освобождали войска 71 корпуса, а южную — соединения второго гвардейского Тацинского и 36-го корпусов. 192-я Оршанская дивизия шла на Раков на фронте Неровы — Забрезье через Боровиковщину, Яцково,Першаи. Путь дивизий 36-го корпуса был следующий: 220-я Оршанская под командованием полковника В.А. Полевика от Ратомки шла в направлении Ракова, Сивицы, северной части горпоселка Ивенца и далее на Бакшты. 352-я Оршанская под командованием генерала Н.М.Стиженко от Волмы двигалась на Ивенец, Камень, Рудню Налибокскую, Слободу Каменскую. Все остальные населенные пункты района были освобождены этими дивизиями в полосах своих действий.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка