Узорны духавы аркестр Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў




Дата канвертавання11.05.2016
Памер14.15 Kb.

Узорны духавы аркестр Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў
Духавы аркестр Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў створаны ў 1996 годзе. Мастацкі кіраўнік – Навінскі Юрый Аляксандравіч, канцэртмайстар – Юхнель Аляксандр Віктаравіч.

У 1996 годзе пакладзены пачатак творчай дзейнасці, якая праходзіла першы час толькі ў межах школьных канцэртаў дзіцячай школы мастацтваў. З кожным годам калектыў рос у колькасных, а таксама ў выканальніцкіх адносінах.

Аркестр дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца калектывам-спадарожнікам народнага духавога аркестра гарадскога Дома культуры, дзе 50% нязменных удзельнікаў – выпускнікі дзіцячага аркестра школы мастацтваў.

У 2005 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне “узорны”.

Дзіцячы духавы аркестр дасягнуў значных вынікаў.

У кастрычніку 2006 года – на абласным фестывалі творчых калектыаў “Напеў зямлі маёй” у г. Мар’іна Горка аркестр узнагароджаны дыпломам I ступені;

у красавіку 2007 года –на гарадскім конкурсе духавых аркестраў у г.Мінску “Звучат фанфары” аркестр заняў I месца;

у маі 2007 года на абласным фестывалі духавой музыкі “Майский вальс” аркестр удастоены дыплома лаўрэата I ступені;

у міжнародным фестывалі дзяцей і моладзі “Свята вясны – 2008” (Чэхія) калектыў стаў лаўрэатам I ступені.

Духавы аркестр – дыпламант міжнароднага усеўкраінскага фестывалю духавой музыкі “Карпацкія перазвоны” (г.Моршын, 2009, 2011г.г.), дыплом ІІ ступені абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” (2009), лаўрэат ХХІV абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс” (г.Маладзечна, 2010г), дыплом ІІ ступені ў ХІV міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” (г.Паставы,2011г.),



Дзіцячы духавы аркестр школы мастацтваў г.Смалявічы вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён нязменны ўдзельнік раённых, гарадскіх, абласных свят, конкурсаў, фестываляў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка