Узгоднена старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў Г. Л. Наважылава 2007 г. Зацверджана прарэктар па мастацкай творчасці І выхаваўчай рабоце С. Б. Майсяйчук 2007 г. Праграма



Дата15.05.2016
Памер123.56 Kb.
#49573

УЗГОДНЕНА
Старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў
__________________ Г.Л. Наважылава

«___» ____________ 2007 г.





ЗАЦВЕРДЖАНА

Прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце

__________________ С.Б. Майсяйчук

«___» _____________ 2007 г.



ПРАГРАМА

сацыяльнай падтрымкі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ва Установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Сацыяльная сфера з’яўляецца адной з самых важных і складаных частак жыццядзейнасці ва універсітэце. Ад зместу, стану і функцыянальнай накіраванасці дадзенай сферы залежыць выкананне яе асноўных задач. Таму становіцца зразумелай неабходнасць умацавання і развіцця гэтай сферы згодна з адпаведнай праграмай.

Праграма сацыяльнай падтрымкі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў (далей – студэнтаў) універсітэта грунтуецца на: нарматыўных дакументах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Законе «Аб прафесійных саюзах», Статуце Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, Пагадненні паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і РК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, Статуце Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, рашэннях Савета універсітэта, распараджэннях рэктара, Пагадненні паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.

Пры складанні праграмы былі таксама выкарыстаныя лепшыя напрацоўкі, зробленыя па выніках мерапрыемстваў, праведзеных у галіне сацыяльнай падтрымкі студэнтаў у некаторых вну Рэспублікі Беларусь. Былі ўлічаны паспяховыя вынікі і станоўчы вопыт у рэалізацыі тыповых сацыяльных праграм. Адначасова быў унесены шэраг навацый, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням і нарматыўным актам, прынятым за апошні час.
1. Мэта праграмы сацыяльнай падтрымкі студэнтаў універсітэта:

Павысіць якасць жыцця студэнтаў універсітэта шляхам іх аб’яднання для абароны сваіх сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, памнажэння маральных, культурных і навуковых каштоўнасцей, папулярызацыі здаровага ладу жыцця на аснове ўстойлівага эканамічнага развіцця і паступовага ўдасканалення механізмаў рашэння сацыяльных пытанняў, якія датычацца жыццядзейнасці студэнтаў ва універсітэце.


2. Задачы праграмы сацыяльнай падтрымкі студэнтаў універсітэта:

  1. Узмацніць дзейнасць у сферы сацыяльнай абароны студэнтаў і аховы іх сацыяльных гарантый.

  2. Садзейнічаць развіццю універсітэта шляхам стварэння адпаведных умоў для навучання і адпачынку студэнтаў.

  3. Удасканаліць сістэму матэрыяльнага і маральнага стымулявання навучання студэнтаў і кантраляваць правільнасць размеркавання матэрыяльнай дапамогі паміж студэнтамі універсітэта.

  4. Прадастаўляць студэнтам новыя магчымасці для аховы здароўя, заняткаў фізічнай культурай і змястоўнага адпачынку, фарміравання патрэбы ў здаровым ладзе жыцця.

  5. Забяспечыць парадак і свядомую дысцыпліну ў студэнцкім асяроддзі.

  6. Садзейнічаць у аказанні дапамогі сацыяльна незабяспечаным студэнтам: студэнтам з няпоўных сем’яў, студэнтам-сіратам, студэнтам-інвалідам, малазабяспечаным студэнтам, маладым сем’ям і інш.


3. Тэрмін дзеяння праграмы: 2007 - 2010 гады.
4. Сродкі рэалізацыі праграмы: бюджэтныя и пазабюджэтныя сродкі універсітэта, сродкі спонсараў, сродкі прафсаюзнай арганізацыіі і іншых грамадскіх арганізыцый універсітэта.
5. Мерапрыемствы па рэалізацыі праграмы:


Назва мерапрыемства

Унутраная

нарматыўная база



Выканаўцы

Тэрмін

рэалізацыі



Крыніцы фінансавання


5.1. Жыллёва-побытавыя пытанні


1. Пошук магчымасцей для павелічэння жыллёвага фонду для студэнтаў універсітэта: стварэнне банка дадзеных па жыхарах г.Мінска, яія маюць жаданне здаць студэнтам жыллё

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, Палажэнне аб інтэрнатах Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

Прарэктар па агульных пытаннях, прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце, прафкам студэнтаў, адміністрацыя інтэрнатаў

Пастаянна

Сродкі універсітэта, сродкі прафсаюзнай арганізацыі

2. Кантроль за выкананнем санітарных і тэхнічных норм эксплуатацыі інтэрнатаў універсітэта

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”,

Палажэнне аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў



Прарэктар па агульных пытаннях, прафкам студэнтаў, адміністрацыя інтэрнатаў

Пастаянна




3. Павышэнне якасці харчавання і абслугоўвання ў сталовай універсітэта

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Адміністрацыя універсітэта, прафкам студэнтаў (камісія па жыллёва-побытавых пытаннях), адміністрацыя сталовай

Пастаянна




4. Забеспячэнне інтэрнатаў неабходнай мэбляй і спартыўным інвентаром


Палажэнне аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў,

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”



Прарэктар па агульных пытаннях, адміністрацыя

інтэрнатаў




Па меры неабходнасці


Сродкі універсітэта



5. Паляпшэнне санітарнага стану вучэбных памяшканняў, ажыццяўленне рамонту плошчаў інтэрнатаў, сістэм ацяплення, водазабеспячэння і г. д. згодна з санітарнымі нормамі


Палажэнне аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў


Прарэктар па агульных пытаннях



Па меры неабходнасці

Сродкі універсітэта

6. Ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства пры пазбаўленні студэнтаў месцаў у інтэрнатах



Палажэнне аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў, Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Прарэктар па агульных пытаннях, прафкам студэнтаў, адміністрацыя інтэрнатаў, саветы інтэрнатаў


Па меры неабходнасці





5.2. Матэрыяльнае забеспячэнне


7. Аказанне матэрыяльнай дапамогі, размеркаванне надбавак сярод студэнтаў універсітэта, своечасовая выплата стыпендый

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам БДУ культуры і мастацтваў, Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”,


Інструкцыя аб парадку прызначэння і выплаты стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў

Прафкам студэнтаў, бухгалтэрыя універсітэта

Пастаянна

Сродкі універсітэта

8. Ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства пры размеркаванні стыпендыяльнага фонду паміж студэнтамі універсітэта

9. Выплаты кампенсацый па найму жылля студэнтам, якія не атрымалі месца ў інтэрнаце

Генеральнае пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальникаў і прафсаюзаў на 2006-2008 гады

Бухгалтэрыя універсітэта



Бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі уніврсітэта, сродкі прафкама і спонсараў



10. Выплаты сацыяльна незабяспечаным студэнтам: студэнтам-сіратам, студэнтам, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС і інш. катэгорыям студэнтаў згодна з заканадаўствам

Закон РБ “Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірат, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

Бухгалтэрыя, прафкам студэнтаў

Пастаянна

11. Грашовыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці і па доглядзе за ім



Палажэнне аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей

Бухгалтэрыя, прафкам студэнтаў

Пры наступленні падстаў


5.3. Лячэнне і аздараўленне


12. Набыццё і размеркаванне пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”





Прафкам студэнтаў, камісія па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў і аспірантаў БДУКМ, адміністрацыя універсітэта

Пастаянна

Бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі уніврсітэта, сродкі прафкама

13. Арганізацыя медыцынскага агляду студэнтаў першага курса ў мэтах выяўлення і прадухілення захворванняў


Медыцынская нарматыўна-прававая база

Адміністрацыя універсітэта

У

адпаведнасці з планам медыцынскага агляду






14. Абарона правоў студэнтаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы вучобы, побыту, адпачынку



Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Адміністрацыя універсітэта, прафкам студэнтаў

Пастаянна





5.4. Культурна-масавая і спартыўна-аздараўленчая работа

15. Падтрымка і фінансаванне культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых

мерапрыемстваў



Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Студклуб, спартклуб, прафкам студэнтаў, адміністрацыя універсітэта,

студэнцкія грамадскія арганізацыі



Пастаянна

Бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі уніврсітэта, сродкі прафкама і спонсараў

16.Набыццё навагодніх падарункаў для дзяцей студэнтаў

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Прафкам студэнтаў

Снежань кожнага года

Сродкі прафкама

17.Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця

План работы універсітэта

Прафкам студэнтаў, студклуб, спартклуб, студэнцкія грамадскія арганізацыі

Пастаянна

Сродкі універсітэта, сродкі прафкама

5.4. Вучэбна-навуковая работа

18. Забеспячэнне правоў студэнтаў на атрыманне якаснай вышэйшай адукацыі

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Адміністрацыя універсітэта,

прафкам студэнтаў



Пастаянна




19. Распрацоўка і прыняцце нарматыўных дакументаў універсітэта, якія датычацца пытанняў аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, аховы працы, здароўя, побыту студэнтаў.

Кантроль за выкананнем нарматыўных дакументаў, якія датычацца навучальнага працэсу



Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Адміністрацыя універсітэта,

прафкам студэнтаў



Пастаянна




20. Разгляд пытанняў аб зніжэнні аплаты за навучанне ці пераводзе на бюджэтную форму навучання студэнтаў платнай формы навучання


Палажэнне аб платным навучанні ў БДУ культуры і мастацтваў

Камісія па разглядзе пытанняў аб зніжэнні аплаты за навучанне ці пераводзе на бюджэтную форму навучання студэнтаў платнай формы навучання

Згодна з тэрмінамі, вызначанымі ў нарматыўных дакументах




21. Забяспечыць прававую і кансультатыўную падтрымку студэнтаў па ўсіх пытаннях сацыяльных гарантый і матэрыяльнага забеспячэння

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Прафкам студэнтаў

Пастаянна




22. Ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства ў выпадках выключэння студэнтаў з універсітэта

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Прафкам студэнтаў

Пастаянна






Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка