Уводзіны Лекцыя Прадмет, задачы і функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі




старонка6/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.07 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

ТЭМА 9

БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ПАСЛЯВАЕННАГА РАЗВІЦЦЯ

/1945 -1985 гг./

Лекцыя 13

1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў

Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету.

Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г.

Задачамі канферэнцыі былі:

узгадненне планаў трох саюзных дзяржаў у мэтах канчатковага разгрому фашысцкай Германіі;

распрацоўка агульных прынцыпаў у адносінах саюзнікаў да Германіі пасля яе паражэння;

правядзенне палітыкі трох дзяржаў у адносінах да вызваленай Еўропы і інш.;

вырашэнне пытання аб хутчэйшым заканчэнні вайны з Японіяй;

стварэнне ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі для падтрымкі міжнароднага міру і бяспекі.

На канферэнцыі былі прыняты рашэнні аб сумесных дзеяннях супраць фашысцкай Германіі на заключным этапе вайны. Кіраўнікі краін пацвердзілі свае намеры дабівацца безумоўнай капітуляцыі Германіі. У пагадненні "Аб зонах акупацыі Германіі і аб кіраўніцтве Вялікім Берлінам" прадугледжвалася раздзяленне Германіі на чатыры зоны акупацыі: СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і выдзяленне асобнага раёна Берліна, акупіраванага сумесна чатырма дзяржавамі. Прадстаўнікі галоўных камандаванняў саюзных дзяржаў стваралі Кантрольны Савет з месцазнаходжаннем у Берліне, у абавязкі якога ўваходзіла ўзгадненне і каардынацыя іх дзеянняў.

На Крымскай канферэнцыі тры дзяржавы намецілі так-сама палітычныя і эканамічныя прынцыпы, якімі ім патрэбна было кіравацца ў адносінах з Германіяй у пасляваенны перыяд. У адпаведнасці з імі прадугледжваліся разбраенне Германіі і ператварэнне яе ў міралюбівую дэмакратычную дзяржаву.

Важнае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету мелі рашэнні Крымскай канферэнцыі аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі, Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі дамо-віліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай канферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) будзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распрацоўкі і прыняцця Устава ААН.

Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама "Дэкларацыю аб вызваленай Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палітычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах.

На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Польшчы і складзе яе ўрада, а таксама аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская граніца будзе праходзіць па так званай "лініі Керзана" з адступленнем ; яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы. Што тычылася польскіх заходніх граніц, то было вырашана, што Польшча атрымае грунтоўны прырост тэрыторыі на поўначы і захадзе. Было разгледжана пытанне аб стварэнні польскага ўрада на шырокай аснове, з уключэннем дэмакратычных дзеячаў з самой Польшчы і палякаў з-за мяжы, СССР узяў на сябе абавязак уступіць у вайну супраць Японіі праз два-тры месяцы пасля заканчэння вайны з Германіяй.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку—чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб'яднаных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Беларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму.

Ва Уставе ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з'яўляліся наступныя:

- падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце калектыўных мер для выключэння пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі;

- развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі, прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў;

- ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару;

- заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі;

- быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт.

Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі:

суверэннай роўнасці дзяржаў;

вырашэння міжнародных спрэчак выключна мірнымі сродкамі;

неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы;

адмаўлення ў міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай недатыкальнасп і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш.

Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяснекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны Суд і Сакратарыят.

Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчзння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗПІА, Вялікабрытаніі — на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня — 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі з'явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце.

Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні з Германіяй. Патсдамскія пагадненні зыходзілі з аднаўлення дзяржаўнага адзінства развіцця Германіі і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі гэтыя пагадненні прадугледжвалі правядзенне ў жыццё так званых прынцыпаў "чатырох "Д”. Быў пацверджаны і канкрэтызаваны прынцып поўнай дэмілітарызацыі Германіі: раззбраенне і роспуск яе ўзброеных сіл — наземных, марскіх і паветраных, знішчэнне Генеральнага штаба, забарона ўсякай ваеннай падрыхтоўкі і ваеннай прапаганды; знішчэнне ўсіх відаў зброі і забарона іх вытворчасці, безумоўная забарона на вытворчасць атамнай зброі і валоданне ёю. Ваенна-марскі і гандлёвы флот Германіі быў раздзелены паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй.

Прынцып дзманапалізацыі прадугледжваў абмежаванне канцэнтрацыі германскай прамысловасці праз роспуск картэляў, сіндыкатаў, трэстаў і іншых манапалістычных аб'яднанняў.

Зыходзячы з неабходнасці дэнацыфікацыі Германіі ўдзельнікі Патсдамскага пагаднення абавязаліся знішчыць нацыянал-сацыялістычную партыю, яе філіялы і падкантрольныя арганізацыі, распусціць усе нацысцкія ўстановы, пакараць ваенных злачынцаў. Урады пацвердзілі намер аддаць галоўных ваенных злачынцаў суду міжнароднага ваеннага рыбунала.

У Патсдаме была ўзгоднена ідэя чатырохбаковай акупацыі Германіі, якая павінна была служыць інтарэсам дэмілітарызацыі і дэмакратызацыі краіны. У сувязі з тым што ў Берліне размясціўся Кантрольны савет — вярхоўны орган улады чатырох дзяржаў у Германіі, было ўстаноўлена чатырохбаковае кіраванне Берлінам. Як пастаянна дзеючы орган ён павінен быў збірацца рэгулярна для абмеркавання і ўзгад нення пытанняў, што ўяўлялі ўзаемную цікавасць для саюзнікаў.

Патсдамская канферэнцыя прыняла рашэнне стварыць да заснавання агульнагерманскага ўрада дэпартаменты (фінансаў, знешняга гандлю, прамысловасці і транспарту) і падпарадкоўваць іх Кантрольнаму савету.

У Патсдамскае пагадненне быў уключаны раздзел аб рэпарацыях, якія прызнаваліся сродкам эканамічнага раззбраення Германіі і адначасова кампенсацыі, нанесеных дзяржавам — ахвярам германскай агрэсіі.

Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэры-тарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. — Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр — Заходняя Нейсе.

Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла Савецкаму Саюзу, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама перададзены Полыпчы.

На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць пастаянны орган — Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі — Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Патсдамскія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. У цэлым рашэнні канферэнцыі сведчылі аб развіцці дэмакратычных прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання свету. На апошнім этапе Другой сусветнай вай-ны ў верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі" была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.

Пытанні тэрытарыяльнага ўрэгулявання ў Еўропе былі канчаткова вырашаны пасля падрыхтоўкі і заключэння мірных дагавораў з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі. У адпаведнасці з Патсдамскімі рашэннямі падрыхтоўка дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй праходзіла на сесіях Савета міністраў замежных спраў ( СМЗС). Мірныя дагаворы былі падпісаны 10 лютага 1947 г.

Італія захоўвалася ў асноўным у тэрытарыяльных межах на 1 студзеня 1948 г. Невялікія яе тэрыторыі былі перададзены Францыі. Да Югаславіі перайшлі ўсходняя частка Юлійскай Крайны і шэраг іншых дробных тэрыторый. Грэцыя атрымала Додэканезскія астравы. Заходняя частка Юлійскай Крайны з горадам Трыест была выдзелена ў свабодкую тэрыторыю Трыест, кантралюемую ААН. Па змове паміж Італіяй і Югаславіяй яна ў 1954 г. была падзелена паміж імі з перадачай Трыеста ў склад Італіі. Італія страчвала ўсе свае калоніі і абавязалася паважаць суверэнітэт і незалежнасць Албаніі і Эфіопіі.

У адносінах да Фінляндыі было вырашана, што савецка-фінская мяжа захоўвалася ў асноўным па стану на 1 студзеня 1941 г., вобласць Петсамо (Пячэнга) вярталася СССР. Фінляндыя ўступала СССР у арэнду раён Поркала-Уд (ад яе СССР адмовіўся ў 1955 г.). Балгарыя аднаўлялася ў межах на верасень 1940 г., з захаваннем у яе складзе Паўднёвай Даб-руджы. Паўночная Трансільванія са складу Венгрыі пераходзіла да Румыніі. Венгерска-чэхаславацкая мяжа ўстанаўлівалася па стану на 1 студзеня 1938 г. Закарпацкая Украіна ўключалася ў склад СССР. Савецка-румынская мяжа ўстанаўлівалася па лініі на чэрвень 1940 г. Шэраг артыкулаў мірных дагавораў устанаўліваў абмежаванні ўзброеных сіл былых саюзнікаў і абавязваў іх часткова кампенсаваць страты, нанесеныя эканоміцы краін-пераможцаў.

Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з'яўляся адлюстраваннем новай расстаноўкі палітычных сіл на сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзрослая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў на сусветную палітыку.

Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтарытэт і ўплыў СССР, бёз яго ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ні адна буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганізацыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52.

У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыянальна-вызваленчага руху народаў Еўропы.

Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо на этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя на ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамысловасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945— 1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэхаславакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балгарыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у аднаўленні і развіцці эканомікі. У краінах "савецкага блока" паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Іх аб'ядноўвала адзіная мэта — будаўніцтва сацыялізму. Адна-часова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ў Усходняй Еўропе.
2. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак "халоднай вайны"

Ва ўмовах існавання дзвюх супрацьлеглых сістэм, якія пачалі працяглы перыяд іх супрацьстаяння, першым крокам на шляху да якога стала "халодная вайна". Асноўнай прычынай супрацьстаяння была барацьба СССР і ЗША за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы. Пачатак афармленню палітыкі "халоднай вайны" палажыла "дактрына Трумэна" — знешнепалітычная праграма ўрада ЗША, выкладзеная прэзідэнтам Г. Трумэнам у яго прамове ў кангрэсе ЗША 12 сакавіка 1947 г. Г. Трумэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапамогі ў 400 млн долараў (на 1947/1948 фінансавы год) Грэцыі і Турцыі, абгрунтоўваючы гэта тым, што "ЗША павінны аказваць падтрымку свабодным народам, якія супраціўляюцца спробам закабалення, зыходзячым ад узброенай меншасці або знешняга ціску". Меркавалася паслаць у гэтыя краіны амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абаро-ны краін Усходняга Міжземнамор'я ад камуністычнай бяспекі. Хоць у прамове не ўспамінаўся Савецкі Саюз, разумелася, што паняцці "свабодныя народы" і "антыкамуністы" з'яўляюцца сінонімамі. Абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗША бралі на сябе доўгатэрміновыя абавязацельствы супрацьстаяць распаўсюджванню камунізму і ўмешвацца, калі неабходна, з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе пагроза камунізму. Хоць Г. Трумэн назваў у сваёй прамове дзве краіны, хутка стала відавочна, што дактрына не мае геаграфічных межаў.

Дактрына Трумэна з'явілася палітычным касцяком шыракамасштабнай стратэгіі "стрымлівання камунізму", а яе эканамічным стрыжнем стаў "план Маршала"."План Маршала", або праграма аднаўлення і развіцця Еўропы, быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Маршалам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапанаваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі.

Па прапанове англійскага і французскага ўрадаў "план Маршала" абмяркоўваўся на нарадзе міністраў замежных спраў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і СССР у Парыжы ў чэрвені-ліпені 1947 г. ЗША выступілі з ідэяй стварэння надзеленай шырокімі паўнамоцтвамі агульнаеўрапейскай арга-нізацыі ў складзе прадстаўнікоў вялікіх дзяржаў, галоўнай мэтай якой павінны былі стаць распрацоўка і кантроль над выкананнем шырокай праграмы мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю ў Еўропе эканамічных вынікаў Другой сусветнай вайны. Прапановы ЗША крытыкаваліся кіраўніцтвам СССР, якое лічыла, што яны фактычна азначаюць падпарадкаванне эканомікі заходнееўрапейскіх краін эканомі-цы ЗША і парушаюць іх суверэнітэт.

У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя "еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва" 16 краін, далучаных да "плана Маршала" (Вялікабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэцыя, Ірландыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя). Канферэнцыя стварыла "Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва" з мэтай складання агульнага даклада аб эканамічных рэсурсах названых краін і іх агульнай заяўкі на амерыканскую дапамогу. 3 дапамогай "плана Маршала" ЗША імкнуліся змякчыць развіццё пасляваеннага эканамічнага крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву.

"План Маршала" практычна пачаў ажыццяўляцца з красавіка 1948 г., калі ўвайшоў у сілу закон "Аб дапамозе замежным дзяржавам", адзін з раздзелаў якога прадугледжваў аказанне дапамогі заходнееўрапейскім краінам на аснове двухбаковых пагадненняў. Дапамога па "плану Маршала" аказвалася пры выкананні шэрагу ўмоў:

1) адмовы ўрадаў гэтых краін ад палітыкі нацыяналізацыі прамысловасці, развіццё прыватнага сектара эканоміі

2) заахвочванне прыватных амерыканскіх інвестыцый;

3)свабодны доступ амерыканскіх тавараў на рынкі краін-атрымальнікаў шляхам аднабаковага зніжэння імі мытных тарыфаў.

Кантроль за выкананнем "плана Маршала" быў ускладзены на спецыяльна створаную з гэтай мэтай арганізацыю — адміністрацыю па кіраўніцтву аказаннем дапамогі замежным дзяржавам на чале з буйным прамыслоўцам, экс-прэзідзнтам аўтамабільнай карпарацыі "Штудэбекер" П. Хофманам. Упаўнаважаным па Еўропе па пытаннях "плана Маршала" быў прызначаны амерыканскі фінансіст, палітычны дзеяч і дыпламат У. Гарыман, які ў гады вайны быў прадстаўніком прэзідэнта ЗША па праграме ленд-лізу ў Вялікабрытаніі, а затым паслом у СССР.

СССР адмовіўся ад удзелу ў "плане Маршала" і ў супрацьвагу яму прапанаваў "план Молатава", ажыццяўленне якога прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі краін так званай народнай дэмакратыі ў 1949 г.

Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13,3 млрд долараў, з іх 1,5 млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі, якая пазней была вернута. У красавіку 1948 г. для здзяйснення плана была створана пастаянна дзеючая Арганізацыя па еўрапейскаму эканамічнаму супрацоўніцтву (пазней яна стала называцца Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця — АЭСР). Гэта арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўмовамі іх выкарыстання. АЭСР, як і "план Маршала", у цэлым выконвала задачу "стрымлівання камунізму" на эканамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) было прызвана вырашыць гэту задачу на ваенна-палітычным узроўні.

Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у выглядзе бязвыплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага забеспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агульная сума сродкаў, выдаткаваных у рамках "плана Маршала" з 3 красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., калі яго астатнія Фонды былі ўключаны ў Праграму абароннай узаемадапамогі, склала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладка трэць імпарту ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзілася на сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую родю адыгрываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці. Прыкладна адна трэць сродкаў дапамогі па "плану Маршала" была выдаткавана на закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе дазволіла ЗША атрымаць магутнейшага саюзніка ў "халоднай вайне", умацаваўшы і аднавіўшы яго па свайму ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае значэнне дапамогі было не эканамічным, а палітычным. "План Маршала" меў, безумоўна, і негатыўныя вынікі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перавагай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўрапейскім кантыненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там неабходнай раўнавагі.

Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў — былых саюзнікаў у Другой сусветнай вайне — дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у парушэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай канферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб'яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана "Бізонія". У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла "Трызонія". У сярэдзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння "плана Маршала". Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон акупацыі стварылі так званы Парламенцкі савет, даручыўшы яму распрацоўку Канстытуцыі нямецкай дзяржавы. Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены першыя парламенцкія выбары. У верасні быў сфарміраваны ўрад на чале з лідэрам ХДС К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвяшчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ).

На тэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкім войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі прыватную ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамысловасці. У выніку зямельнай рэформы былі канфіскаваны ўсе юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам больш за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным злачынцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці на-цыстаў, больш за 9 тыс. прамысловых прадпрыемстваў перададзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстытуцыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, заснаванай на прынцыпе народаўладдзя. 7 кастрычніка 1949 г. было аб-вешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР.

У маі 1952 г. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя падпісалі ў Боне з ФРГ так званы Агульны дагавор, у адпаведнасці з якім акупацыйны статус у Заходняй Германіі ліквідаваўся, а ФРГ атрымала больш шырокія правы ва ўнутраных і знешніх справах.

Канфрантацыя паміж двумя блокамі буйнейшых дзяржаў свету выявілася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны.

У сакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай пад назвай Заходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗША, якія прапанавалі стварыць больш шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяржаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўночнаатлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў арганізацыю ў 1952 г., ФРГ — у 1955 г. Іспанія — у 1982 г. У перыяд свайго ўтварэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Утварэнне НАТА было прадыктавана імкненнем заходніх дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у Еўропе і ў свеце, непасрэднай падставай паслужыў раскол Германіі. Паўночнаатлантычны пакт прадугледжваў аб'яднанне намаганняў яго ўдзельнікаў ва "ўмацаванні сваіх уласных інстытутаў, узаемныя кансультацыі ў выпадку, калі, на думку аднаго з іх, ствараецца пагроза палітычнай незалежнасці або бяспекі любога з бакоў. Удзельнікі дагавора бралі на сябе абавязацельства павялічыць вытворчасць узбраенняў і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку прымяненне ўзброенай сілы. Галоўная роля НАТА адводзілася ваенна-стратэгічным сілам ЗША, якія абавязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амерыканскія ўзброеныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне — удзельніцы НАТА. ЗША пачалі ствараць у гэтых краінах свае ваен-ныя базы.

Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся ў гэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуністычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В'етнаме (1954).

3 мэтай расшырыць свой уплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮЗ (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакістан), у 1955 г. — СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакістан).

У 1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўскага Дагавора, падпісаўшы шматбаковы дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганізацыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны — удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся ў выпадку нападзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу "ўсімі сродкамі", уключаючы прымяненне ўзброенай сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палітычны кансультацыйны камітэт для фарміравання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб'яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора.

Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая расстаноўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два супрацьлеглыя блокі дзяржаў, заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога — СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак "халоднай вайны" характарызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звыш-дзяржаў.

3. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960—1980-ягг.

Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі:

1. фарміраванне сусветнай сістэмы сацыялізму і эканамічнае спаборніцтва дзвюх сусветных сістэм;

2. крушэнне каланіяльнай сістэмы, утварэнне новых незалежных дзяржаў у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і барацьба за новы эканамічны парадак;

3. развіццё інтэграцыйных працэсаў пад уздзеяннем аб'ектыўнай тэндэнцыі інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспадаркі, стрыжнем якіх стала заходнееўрапейская інтэграцыя.

У гэтыя гады ў развіцці міжнародных адносін намеціліся новыя тэндэнцыі. Першай тэндэнцыяй было некаторае паслабленне канфрантацыі паміж дзвюма сусветнымі звыш-дзяржавамі. Штуршком да гэтага паслужыў Карыбскі крызіс 1962 г., які ледзь не паставіў свет на мяжу новай сусветнай вайны. Крызіс заставіў кіраўніцтва ЗША і СССР зразумець небяспеку праводзімага імі курсу ва ўмовах ядзернага суп-рацьстаяння. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны дагавор аб забароне выпрабавання ядзернай зброі ў трох асяроддзях: у атмасферы, космасе і пад вадой, а ў 1968 г. -- дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

1970-я гады вядомыя ў развіцці міжнародных адносін як перыяд разрадкі міжнароднай напружанасці. Галоўнымі фактарамі пацяплення адносін паміж двума супрацьлеглымі лагерамі былі: устанаўленне ваенна-стратэгічнага парытэту паміж СССР і ЗША, выкарыстанне ўзаемавыгадных магчымасцей супрацоўніцтва для пад'ёму дабрабыту сваіх народаў.

У гады разрадкі адбылася нармалізацыя адносін ФРГ з СССР, Польшчай, Чэхаславакіяй, ГДР, што дазволіла правесці ў 1975 г. у Хельсінкі Нараду па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, выніковыя дакументы якога замацавалі пасляваенныя межы ў Еўропе. Па нарадзе былі зацверджаны намеры краін капіталістычнага і сацыялістычнага лагераў развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне зканомікі, навукі і тэхнікі, абароны навакольнага асяроддзя, а таксама ў гуманітарных і іншых галінах дзейнасці.

Важнае значэнне для зніжэння ваеннага супрацьстаяння ў свеце мела заключэнне ў 1972 і 1979 гг. савецка-амерыканскіх пагадненняў аб абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў.

Палітычнае ўрэгуляванне дазволіла пашырыць маштабы эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўропе. Буйнейшым эканамічным партнёрам СССР і сацыялістычных краін становіцца ФРГ. У 70-я гг. былі заключаны тры буйных пагадненні на пастаўку ў ФРГ савецкага прыроднага газа і на пастаўкі ў СССР заходнегерманскіх труб вялікага дыяметра, машын і абсталявання для будаўніцтва магістральных газаправодаў. У 1970—1980 гг. тавараабарот ФРГ з сацыялістычнымі краі-намі ўзрос у тры разы.

Другой тэндэнцыяй стала паслабленне жорсткай біпалярнасці свету. Вялікі ўплыў на геапалітычнае развіццё ў свеце пачынаюць аказваць дзяржавы, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці.

Перамога над Германіяй і Японіяй у Другой сусветнай вайне стварыла спрыяльныя ўмовы для перамогі народна-дэмакратычных рэвалюцый у Паўночным В'етнаме, Паўночнай Карэі, Кітаі. Распалася Брытанская імперыя ў Паўднёвай Азіі. Народы Індыі, Шры Ланкі, Пакістана, Бірмы, Малайзіі вызваліліся ад брытанскага каланіялізму. Незалежнасці дабіліся Інданезія, Філіпіны, Сірыя, Ліван, Егіпет, Ірак і іншыя арабскія краіны.

Пасля Азіі стала на шлях незалежнага развіцця Афрыка, прычым толькі за 1960 г. ("год Афрыкі") дабіліся палітычнай самастойнасці 17 дзяржаў - былых калоній Англіі, Францыі, Італіі, Бельгіі. У снежні 1960 г. ААН прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнасці ўсім каланіяльным народам. На месцы каланіяльнага свету ўзнік вялікі "трэці свет", які ахапіў мноства новых і старых суверэнных дзяржаў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Акеаніі.

У 1961 г. узнік рух Недалучэння, які аб'ядноўваў вялікую групу дзяржаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, што паклалі ў аснову сваёй знешняй палітыкі адмову ў ваенных блоках і адмову ад прадастаўлення сваёй тэрыторыі пад замежныя ваенныя базы. Большую частку з іх склалі дзяржавы, якія скінулі каланіяльны прыгнёт і на тэрыторыі якіх пражывала ў 60-я гг. каля 1/3 насельніцтва свету. Гэтыя краіны ўнеслі станоўчы ўклад у рашэнне важных міжнародных пытанняў у рамках ААН, выступаючы за ўсеагульнае і поўнае раззбраенне, ліквідацыю эканамічнай залежнасці, развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Разам з тым дэкаланізацыя парадзіла і шэраг праблем. Адна з іх — праблема межаў (87 % дзяржаўных межаў у Афрыцы і 45 % — у Азіі), што з'явілася крыніцай напружанасці і шматлікіх міждзяржаўных канфліктаў. Акрамя таго, большасць дзяржаў, асабліва ў Афрыцы, не з'яўляліся гамагеннымі: побач з прысутнасцю палітычнай эліты ў іх захоў-валася некалькі этнічных груп з рознымі мовамі, культурай, рэлігіяй (Эфіопія, Нігерыя, Судан, Чад).

Дазвол дзяржаўнай незалежнасці не азначаў набыцця эканамічнай незалежнасці. Структура эканомікі большасці краін, арыентаваная на экспарт сыравіны і прадуктаў і імпарт гатовай прадукцыі, засталася ранейшай. У апошнім пашырыўся артыкул дарагога ўзбраення. Паўсюдна ствараліся ўзброеныя сілы — у значнай ступені гэта тлумачылася неаб-ходнасцю самастойна (без метраполій) вырашаць мясцовыя падчас вельмі заблытаныя праблемы старой міжпляменнай варожасці. Залежнасць ад знешняіа гандлю абумовіла захаванне ўлады ў адсталых краінах у руках кампрадораў — прадаўцоў і перапрадаўцоў імпартных тавараў з бясконцай чарадой дзяржаўных пераваротаў, якія змянялі каля руля розныя ваенна-кампрадорскія групы. У выніку "трэці свет" падзяліўся на краіны капіталістычыай і краіны сацыялістычнай арыентацыі — у залежнасці ад таго, адкуль яны атрым-івалі ўзбраенне, фінансавую дапамогу, дзе рыхтавалі кадры. У 70—80-я гг. у шэрагу дзяржаў "трэцяга свету" пачала яабіраць моц гаспадарчая лібералізацыя заходняга тыпу. Эканамічныя рэформы, заахвочванне прыватнага сектара і развіццё канкурэнцыі дазволілі перайсці да стварэння сучаснай эканомікі ў Сінгапуры, Паўднёвай Карэі, Малайзіі, хуткімі тэмпамі развівалася эканоміка Мексікі, Венесуэлы, Чылі, Тайланда і інш.

Асобы шлях развіцця пад уплывам ідэй ісламу выбралі мусульманскія краіны. Найбольш буйнымі з іх па колькасці жыхароў з'яўляюцца Інданезія (164 млн), Пакістан (115 млн), Бангладэш (91 млн), Іран (59 млн), Турцыя (58 млн), Егіпет (50 млн), Марока, Алжыр (па 26 млн), Ірак (18 млн). Пасля Другой сусветнай вайны пануючай ідэалогіяй у свеце ісламу стаў нацыяналізм, пад сцягамі якога амаль усе краіны ісламу атрымалі незалежнасць. Але палітычная незалежнасць не прывяла да эканамічнай самастойнасці, захавалася значная залежнасць мусульманскіх дзяржаў ад вядучых дзяржаў Захаду.

Да сярэдзіны 1970-х гг. у ісламе дамінавалі рэфармісцкія, мадэрнісцкія плыні. Яны ўяўлялі сабой злучэнне дэмакратычных ідэй і сацыялізму з ісламам. Ісламскія сацыялісты, напрыклад, адстойвалі тэзіс, што іслам — сацыялістычная па сваёй сутнасці рэлігія, а прытрымліванне ўстановак Карана абазначае ўстанаўленне грамадства сацыяльнай справядлівасці і дэмакратыі. "Інданезійскі нацыяналізм", "ісламскі сацыялізм", "арабскі нацыяналізм" і "арабскі сацыялізм", "турэцкі нацыяналізм", "алжырскі сацыялізм" і іншыя тэорыі былі афіцыйнай ідэалогіяй у шматлікіх мусульманскіх краінах. У эканамічнай сферы яны выступалі за "змешаную эканоміку".

Пасля араба-ізраільскіх войнаў 1967 і 1973 гг., у якіх арабы пацярпелі паражэнні, а таксама збліжэння Егіпта з ЗША ў ісламе ўзмацнілася фундаменталісцкая плынь. Перамога ісламскай рэвалюцыі ў Іране ў 1978—1979 гг. выклікала ісламскі бум у свеце, хвалю ісламскага фундаменталізму. Асноўнымі прадстаўнікамі яго стала арганізацыя "Браты мусульмане" і шыісцкае духавенства ў Іране на чале з Ха-мейні."Фундаменталісты" сталі адстойваць ідэі асобага "ісламскага шляху развіцця", адрознага ад краін Захаду і СССР, патрабаваць стварэння "ісламскай дзяржавы", заснаванай на працоўнай уласнасці, забароне ліхвярства і спекуляцыі, салідарнасці і брацтве, пад лозунгам "Ад кожнага — па магчымасцях, кожнаму — па благачыннасці".

Аднак палітычная незалежнасць не прывяла да гаспадарчай самастойнасці мусульманскіх дзяржаў, а ўзровень жыцця насельніцтва не палепшыўся, у выніку ў мусульманскім грамадстве замацаваліся негатыўныя адносіны да Захаду. Фундаменталізм знайшоў апору ў асяроддзі ніжэйшых слаёў насельніцтва, для якіх характэрны адчай і схільнасць да крайніх метадаў сацыяльнага пратэсту.

Небяспека распаўсюджвання ісламскага фундаменталізму ў свеце, яшчэ не ўсвядомленая да канца ў перыяд 1960— 1970-х гг., з'яўляецца ў экстрэмісцкай накіраванасці ідэалогіі і дзейнасці арганізацый мусульман, якія заклікаюць да свяшчэннай вайны — "джыхаду" супраць "няверных". Па сваёй сутнасці гэта абвяшчэнне вайны бедных краін "трэцяга свету" багатым індустрыяльна развітым краінам, абумоўленае вялікім разрывам ва ўзроўнях іх эканамічнага развіцця. Такая вайна ва ўмовах уладання ядзернай зброяй тоіць у сабе небяспеку сусветнага канфлікту. Такім чынам, у 60—70-я гг. XX ст. на арэну сусветнай палітыкі выходзяць краіны "трэцяга свету", якія аказваюць істотны ўплыў на геапалітычную сітуацыю.

Трэцяй тэндэнцыяй сусветнага развіцця ў 60—80-я гг. XX ст. у свеце з'явілася ўзмацненне інтэграцыйных працэсаў, прыкладам чаго стала заходнееўрапейская інтэграцыя.

Ідэя агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва набыла шмат прыхільнікаў пасля Другой сусветнай вайны. Яны зыходзілі з таго, што насля двух разбуральных сусветных канфліктаў толькі агульнымі намаганнямі можна зноў паставіць Еўропу на ногі. Рух наперад да інтэграцыі быў прадыктаваны чатырма асноўнымі матывамі.

Па-першае, з-за разладаў і войнаў Еўропа стала губляць сваё традыцыйнае месца ў цэнтры сусветнай арэны. Яно аказалася занятым новымі звышдзяржавамі — СССР і ЗША. Кожная з іх мела значна большую ваенную, палітычную і эканамічную магутнасць, чым падзеленая Еўропа.

ІІа-другое, у еўрапейскіх палітычных колах складася ўпэў-ненасць, што магчымасць развязвання новага ваеннага канфлікту павінна быць назаўсёды выключана. Гэтаму садзейнічаў сумны вопыт дзвюх сусветных войнаў, кожная з якіх пачалася як еўрапейскае супрацьстаянне, дзе Еўропа была асноўным полем бітвы і галоўнай ахвярай.

Па-трэцяе, адыграла сваю ролю расчараванне ў традыцыйных міжнародных палітычных інструментах падтрымкі балансу інтарэсаў паміж еўрапейскімі дзяржавамі, з дапамогай якіх не ўдалося прадухіліць Другую сусветную вайну. У сувязі з гэтым надзеі ўскладаліся на прынцыпова новыя падыходы, якія павінны былі нейтралізаваць рэцыдывы ваяўнічага нацыяналізму. Узнікла настойлівае жаданне стварыць больш справядлівы і больш упарадкаваны свет.

Па-чацвёртае, на палітычныя дыскусіі і прыняцце палітычных рашэнняў аказвала ўплыў міжнароднае становішча таго часу, у якім пераважаў трывожны настрой "халоднай вайны". Дастаткова відавочнай здавалася неабходнасць з'яднання і кансалідацыі заходнееўрапейскіх краін перад "пагозай з Усходу", якую бачылі ў распаўсюджванні сацыяльна-палітычных парадкаў сталінскага кірунку. Адным са сродкаў супрацьдзеяння гэтаму павінна была стаць інтэграцыя Заходняй Еўропы, закліканая выявіць унутраныя рэзервы грамадства, заснаванага на рыначнай эканоміцы і плюралістычнай дэмакратыі.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка