Уводзіны Лекцыя Прадмет, задачы і функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі




старонка4/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.07 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Тэма 5

Беларусь у складзе Расійскай імперыі

(другая палова XVIII – першая палова XIX ст.)

Лекцыя 9


1. Эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. (асаблівасці цывілізацыйнага развіцця).
Тэхналагічная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы, што адбылася ў канцы XVIII ст., аказала вялікі ўплыў і на цывілізацыйны лад жыцця Расіі. У Расіі гэты перыяд супаў з цараваннем Кацярыны ІІ.

Усталяванне элементаў рынку пачалося ў Расіі яшчэ ў эпоху Пятра І. Пятроўскія рэформы садзейнічалі развіццю мануфактурнай вытворчасці. У XVIII ст. у Расіі з’явіліся горныя прадпрыемствы, плавільні, буйныя ваенныя арсеналы, шаўковыя і аксамітныя мануфактуры. Адначасова ў эканоміцы захоўвалася саматужна-хатняя рамесніцкая вытворчасць.

У эканамічным развіцці Расіі назіралася барацьба дзвух тэндэнцый- з аднаго боку развіваўся гандаль, фарміраваўся пачатковы рынак, ішло станаўленне капіталістычнага ўкладу; напрыклад, у канцы XVIII ст. у Расіі працавала каля 200 горнадабываючых прадпрыемстваў, налічвалася больш за 2 тысячы прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, каля 1700 кірмашоў. На гэтых прадпрыемствах налічвалася каля 80 тыс. работнікаў, з якіх 33,5 тыс. былі наемнымі.

Але з другога боку, у Расіі ішоў працэс узмацнення феадальнага ўціску на сялянства, узмацненне абсалютызму. Гэта праяўлялася ў тым, што сялянства ператваралася ў рабоў, якія не мелі абсалютна ніякіх правоў і павінны былі працаваць на памешчыка да 5 дзен на тыдзень. Узмацненне абсалютызму праяўлялася ў тым, што ў галіне палітыкі царызм абапіраўся толькі на памешчыкаў (да 2% насельніцтва), армію і паліцыю. Улады рашуча змагаліся з любымі элементамі лібералізму і рэфармізму, што былі накіраваны на развіццё палітычнага працэсу ў грамадстве.

Царызм праводзіў рэакцыйную ўнутраную і знешнюю палітыку, быў «жандармам Еўропы», улады Расіі змагаліся з рывалюцыйным рухам у сваёй краіне і за яе мяжамі.

Такім чынам, эканамічная і палітычная супярэчлівасць ў жыцці Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. садзейнічалі імкліваму развіццю сацыяльнага крызісу, узмацненню нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў Расіі, фарміраванню тайных арганізацый і рухаў.


Пытанні для самакантролю.

1. Якія тэндэнцыі вызначалі эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.?



2. Сацыяльна-эканамічная палітыка самадзяржаўя ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. У Беларусі жыло каля 3 млн. чалавек са складу беларусаў, палякаў, яўрэяў, татар, украінцаў, народаў прыбалтыкі. Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках – адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным і г.д.

Тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць губерняў: Віцебскую, Магілеўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. Значныя змены адбыліся і ў жыцці гарадоў. Усе дробныя і сярэднія гарады страцілі свой статус і былі ператвораны ў мястэчкі, якія трапілі ва ўласнасць да прыватных асоб з ліку расійскіх царадворцаў. Цэнтры губерняў атрымалі права на самакіраванне. У 1795 г. беларускія гарады атрымалі права на арганізацыю гарадскіх дум, купцы мелі магчымасць утвараць гільдыі, весці ўнутраны і замежны гандаль.

Аднак на шляху да сацыяльнай інтэграцыі стаяла шляхта былой Рэчы Паспалітай, якая валодала велізарнымі багаццямі і палітычнай уладай на месцах. У складзе Расіі шляхта не бачыла свайго месца, таму што абсалютызм быў не сумяшчальны з тымі правамі і свабодамі, якімі валодала шляхта. Самадзяржаўе гэта добра разумела, але спачатку заахвочвала шляхту да лаяльнасці і пакорлівасці ўладам. Той шляхце, якая вяла сябе пакорліва, улады Расіі захавалі маёмасць, давалі магчымасць працаваць у дваранскіх сходах на месцах.

З той часткай шляхты, якая ўдзельнічала ў тайных таварыствах, рыхтавала і праводзіла паўстанні 1794г., 1830-1831 гг., 1863-64 гг. самадзяржаўе рашуча змагалася шляхам рэпрэсій і так званых «разбораў шляхты». Пад час «разбораў» у шляхты забіралі шляхецтва, зямельную ўласнасць і пераводзілі ў склад мяшчанства, частку шляхты высялялі ў Сібір, частку – за мяжу. У выніку ўжо ў другой палове XIX ст. шляхецкае саслоўе ў Беларусі знікла. Адначасова ўлады Расіі накіроўвалі ў Беларусь расійскіх памешчыкаў з ліку ваенных, былых палітыкаў, яны былі мясцовамі адміністратармі, кіраўнікамі ўрадавых устаноў, мясцовых судоў. Гэта былі элементы каланізацыі і русіфікацыі Беларусі.

У адносінах да сялянства Беларусі ўрад Расіі праводзіў тую ж прыгонніцкую палітыку, што і ў дачыненні да сялянства Расіі. Але ў сацыяльных адносінах прыгоніцтва дапаўнялася русіфікацыяй у галіне мовы і культуры, барацьбой з нацыянальным самавызначэннем мясцовых сялян. Гэта праявілася ў тым, што 1839 г. была ліквідавана ўніяцкая царква, а ў 1840 годзе ліквідавана дзеянне Статута 1588 г. у Беларусі. Дзеянне Статута фармальна сведчыла аб павазе царызма да мясцовых традыцый і законаў, гэта была спроба прыцягнуць шляхту на бок супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі, захаваць у сялян веру ў «добрага цара» і кепскага мясцовага пана. Ліквідацыя прававога дзеяння Статута 1588 г. была пераходам да адкрытай палітыкі русіфікацыі.

Новым элементам палітыкі Расіі былі адносіны да яўрэйскага насельніцтва Беларусі. У самой Расіі яўрэяў, як сацыяльнай групы насельніцтва, не было. Каб стрымаць міграцыю яўрэяў у Расію, улады вызначылі «мяжу яўрэйскай аселасці». У 20-е гадах XIX ст. яўрэі былі пераселены з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі Беларусі. Яны жылі культурна-нацыянальнай аўтаноміяй і кіраваліся кагаламі.

У адносінах да ўсяго польскага ўрад Расіі праводзіў палітыку дыскрамінацыі і рэпрэій. У 30-х гадах XIX ст. было спынена выкарыстанне польскай мовы ў судовым справаводстве, адукацыі, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў у гарадах і мястэчках пад час рэлігійных свят. З гэтай жа мэтай у Беларусі было зачынена каля паловы ўсіх каталіцкіх кляштароў і касцёлаў, а мясцовае насельніцтва пераводзілася ў праваслаўе. У выніку каля 2,5 млн. беларусаў з ліку ўніятаў і католікаў сталі праваслаўнымі.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічная палітыка ўрада Расіі ў Беларусі ў першай палове XIX ст. была накіравана на паступовую інтэграцыю Беларусі ў склад Расіі. Метады гэтай палітыкі былі рознымі.


Пытанне для самакантролю.

1. Якімі накірункамі вызначалася палітыка самадзяржаўя ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.?




3. Вайна 1812 г. і Беларусь.
У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.

24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон ніяк не разлічваў.

Адносіны беларускага насельніцтва да вайны былі рознымі. Беларуская шляхта ў аснове сваёй перайшла на бок Францыі. 80 тысяч беларускіх шляхцічаў удзельнічалі ў паходзе на Маскву ў складзе арміі Напалеона. Праваслаўная шляхтя, каля 5 тысяч чалавек, змагаліся на баку Расіі. Беларускае сялянства ставілася да вайны адмоўна, сяляне імкнуліся захаваць нейтралітэт, хаваліся па лясах, яны не давяралі ні французам, ні рускім.

Аднак частка сялянства, асабліва на Усходзе Беларусі, выступала на баку Расіі. Беларускія сяляне сталі на абарону Расіі як сваей Радзімы, таму, што вайна для Расіі была Айчыннай. Партызанскія атрады дзейнічалі ў вёсках Стараселле, Межаны, Есьманы, на тэрыторыі Барысаўскага, Дрысенскага і Полацкага паветаў і ў іншых месцах. У верасні сяляне вескі Жарцы Полацкага павета змагаліся з батальёнам французскіх салдат, удзельнічалі ў бітве за Полацк.

Палітыку Францыі ў Беларусі можна ахарактэрызаваць старажытным заклікам – «паздяляй і ўладар!». 1 ліпеня 1812 года французы выдалі загад аб стварэнні Часовай камісіі урада Вялікага княства Літоўскага. Узначаліў камісію мясцовы памешчык Станіслаў Солтан. У склад ВКЛ адыходзілі Віленская, Мінская, Гродненская губерні і Беластоцкая вобласць. У Віцібску і Магілеве засталося французскае ваеннае кіраванне, як у прыфрантавых рэгіенах. За спіной у С.Солтана стаялі французскія камісары, якія патрабавалі аднаго – грошай, хлеба, людзей і коней у сваю армію. Ніякіх палітычных правоў гэты ўрад не меў.

Важным ваенным вынікам вайны 1812 года стала Барадзінская бітва, што адбылася ў жніўні 1812 года. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.

Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, з’явілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.
Пытані для самакантролю

1.     Які ўплыў на сацыяльна–палітычнае і эканамічнае жыццё Беларусі аказала вайна 1812 г.?




4. Грамадска–палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
Пасля пазделу Рэчы Паспалітай, паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Т.Кацюшкі значная колькасць беларускай шляхты, што не прынесла прысягі вернасці Расіі, апынулася ў Францыі. Характэрнай з’явай палітычнага жыцця Францыі канца ХVIII – пачатку ХІХ ст. была рэвалюцыйнасть грамадства. Гэтая рэвалюцыйнасць падтрымлівалася вялікай колькасцю палітычных арганізацый: розных клубаў, таварыств і аб’яднанняў. Гэтыя палітычныя суполкі ў Францыі, як правіла, былі масонскага тыпу. Яны дзейнічалі легальна, але сапраўдныя свае палітычныя мэты хавалі за іншай, напрыклад, дабрачыннай, асветніцкай дзейнасцю. Такія арганізацыі адрозніваліся дысцыплінай, імкненнем да барацьбы, самаахвярнасцю сваіх прыхільнікаў, моцнай цэнтралізаванай падпарадкаванасцю. Менавіта гэтым арганізацыям належылі ідэі барацьбы за свабоду, роўнасць і братэрства. Кіраўнікамі такіх суполак ў розны час былі Вальтэр, Дзідро, Гюго, Гётэ, і шмат хто з іншых палітычных і грамадскіх дзеячоў.

Вельмі шмат суполак такога тыпу дзейнічала ў ЗША. Напрыклад, усе тагачасныя амерыканскія прэзідэнты належылі да іх.

Пасля вайны 1812 года беларуская шляхта, што змагалася на баку Францыі, атрымала амністыю і вярнулася на Радзіму. У гэты перыяд ў Беларусі пачалі стварацца першыя тайныя таварыства. У 1818-1821 гг. у Беларусі афіцыйна дзейнічалі пяць масонскіх ложаў: дзве ў Нясвіжы, дзве ў Слуцку і адна ў Мінску. У гэты ж час былі створаны і такія арганізацыі як таварыства “філаматаў” і таварыства “філарэтаў”, якія дзейнічалі ў Віленскім універсітэте. Асветніцкія таварыствы распачалі сваю працу ў Полацку і Віцебску, Свіслачы – там дзе былі навучальныя ўстановы. Афіцыйна студэнты вывучалі родную мову, гісторыю і культуру Беларусі, але ў сапраўднасці яны рыхтаваліся да палітычнай барацьбы за адраджэнне Айчыны.

Таварыствы такого тыпу былі створаны і ў Расіі, але палітычны накірунак у іх быў больш выразны, яны дзейнічалі больш рашуча. Гэта прывяло да знакамітага паўстання дзекабрыстаў, што адбылося 14 снежня 1825 г. Але ліквідаваць самадзяржаўе дзекабрыстам не ўдалося.

Паспрабавалі падтрымаць сваіх расійскіх сяброў і іх беларускія аднадумцы. У 1823 г. быў распрацаваны план бабруйскага паўстання, з арыштам цара ў час агляду бабруйскай крэпасці. Але план не быў выкананы. 24 снежня 1825 г. была сарвана прысяга Мікалаю І. У лютым дзекабрысты Палтаўскага палка паспрабавалі авалодаць бабруйскай крэпасцю. Усе гэтыя выступленні дзекабрыстаў ў Беларусі скончыліся паражэннем. У 1826 г. урад Расіі афіцыйна забараніў дзейнасць любых таварыств і ў любой форме, для барацьбы з імі была створана тайная паліцыя – жандармерыя.

Пасля забароны члены тайных таварыств, якіх ў Беларусі налічвалася каля 800 чалавек, разам з польскімі сябрамі пачалі рыхтаваць паўстанне. Падрыхтоўка паўстання вялася ў Варшаве. Гэтае паўстанне пачалося ў канцы лістапада 1830 г. У паўстанні вызначылася дзве плыні: арыстакратычная і дэмакратычная. Дэмакраты абяцалі сялянам землю і заклікалі змагацца “за вашу і нашу свабоду”. Арыстакраты спадзяваліся на падтрымку Францыі, яны не бачылі у беларусах змагароў і ставілі на мэце адрадзіць Рэч Паспалітая ў межах 1772 г.

Узначальвалі паўстанне ў Беларусі такія асобы як Ян Ходзька – удзельнік пахода на Маскву, магістр масонаў, Канстанцін і Дамінік Радзівілы – кіраўнікі нясвіжскіх тайных таварыств, Міхаіл Ромер, Вінцэнт Валадковіч і іншыя сябры тайных таварыств. Паўстанне ахапіла Поўнач Беларусі, Гродзенскую губерню, Рэчыцу, Мазыр і Пінск. У паўстанні ўдзельнічала каля 10 тысяч шляхцічаў і 2 тысячы сялян.

З такой паўстанскай арміяй перамагчы Расію было немагчыма, а Францыя і іншыя краіны Захаду паўстанне не падтрымалі - ні дыпламатыяй, ні войскамі. Таму паўстанне пацярпела паражэнне. Яно скончылася ў верасні 1830 г.

Такім чынам, грамадска – палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. вызначалася адкрытай барацьбой палітычных арганізацый і рухаў Польшчы, Літвы і Беларусі супраць царызма, за свабоду і адраджэнне незалежнасці.

Пытанні для самакантролю.
1.     З якімі мэтамі былі створаны тайныя таварыствы ў Францыі, Расіі, Польшчы і Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

2.     Чаму паўстанне 1830-1831 гг. пацярпела паражэнне?



ТЭМА 6

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА

(другая палова Х1Хст. – люты 1917г.)

Лекцыя 10



1 Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Еўропы. Асноўныя напрамкі мадэрнізацыі і яе змест.
Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючыхфеадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.

Галоўнай рухальнай сілай палітычнай мадэрнізацыі былі палітычныя эліты з ліку фінансавай, гандлева–прамысловай алігархіі і “новага дваранства”. У Англіі на працягу ХVIII ст. рэальныя палітычная ўлада пераходзіла ад караля да парламента. У выніку ў Англіі ўсталявалася парламентская манархія. Аднак выбарчае права было абмежавана маёмастным цэнзам і прывілегіямі старой арыстакратыі. У 20-х г.г. ХІХ ст. у Англіі былі створаны палітычныя арганізацыі, у склад якіх уваходзілі дробныя і сярэднія прадпрымальнікі, рабочая арыстакратыя, фермеры. Гэта былі такія арганізацыі як «Нацыянальная палітычная асацыяцыя» і «Палітычны саюз». Яны ўзначальваліся бізнесам і патрабавалі рэформы выбарчага права. Парламентская рэформа была праведзена ў 1832г. Выбарчае права атрымалі тыя ўласнікі, якія мелі гадавы даход у 10 ф.ст. Гарады атрымалі выбарчыя акругі. У выніку гэтай рэформы палітычная ўлада ў Англіі перайшла да новай палітычнай эліты.

Палітычная мадэрнізацыя ў Францыі, Германіі, Італіі, Паўночнай Амерыцы праходзіла шляхам рэвалюцый, якімі кіравалі новыя палітычныя эліты. У 1775-1883 г.г. англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы атрымалі перамогу ў вызваленчай вайне, якая была формай дэмакратычнай рэвалюцыі. У 1787г. ЗША прынялі канстытуцыю, а ў 1791 г. «Біль аб правах». Гэты закон замацаваў за грамадзянамі права на свабоду сходаў, друку, слова, недатыкальнасць асобы, права на валоданне зброяй і г.д.

Рэвалюцыі, якія адбыліся ў 1848 – 1849гг. у Францыі, Аўстра– Венгрыі, Германіі і Італіі садзейнічалі палітычнай мадэрнізацыі гэтых краін. У 1848 г. у Францыі была прынята канстытуцыя Другой рэспублікі. Яна абвяшчала краіну дэмакратычнай, адзінай і непадзельнай. Выбарчае права атрымала мужчынскае насельніцтва старэй за 21 год. Выканаўчую ўладу краіны ўзначаліў прэзідэнт, а заканадаўчую – парламент. У сакавіку 1849 г. была прынята імператарская канстытуцыя ў Германіі, якая адносілася да 36 германскіх зямель. У снежні 1849г. прускі кароль зацвердзіў канстытуцыю гэтай краіны. Грамадзяне Германіі атрымалі выбарчае права, іншыя дэмакратычныя правы і свабоды.

Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Езропы ахапіла і грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў. У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржауных структур і правы чалавека. У эканоміцы лібералы стварылі сістэму абароны прыватнай уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва, рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай сферы лібералы прытрымліваліся прынцыпу «роўных магчымасцяў» пры поўнай адказнасці асобы за прымаемыя рашэнні. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.

Аднак лібералізм адлюстроўваў інтарэсы толькі 20% насельніцтва індустрыяльнага грамадства. У першай палове ХІХ ст. гэтае грамадства ў большасці зразумела, што ўсталявання «царства свабоды» ў жыццевай рэчнасці не адбылося. Сацыяльныя супярэчнасці, звязанныя з панаваннем фабрычнай вытворчасці і эксплуатацыі рабочых, рэзка абвастрыліся. Гэта спрыяла фарміраванню грамадскіх арганізацый і рухаў, у склад якіх уваходзілі рабочыя. Пралетарскі рух набыў масавасць і магутнасць. Але выступленні рабочых ў 1831 і 1834 г. у французскім Ліоне, чартысцкі рух 1836 – 1848 г. ў Англіі, паўстанне ткачоў ў 1844 г. у германскай Сілезіі былі неарганізаванымі. Палітычнае жыццё паказала, што рабочаму руху не хапае ідэалагічнага падмурка і арганізаванасці. Ідэалагічнае і арганізацыйнае афармленне рабочага руху было звязана з дзейнасцю К.Маркса і Ф.Энгельса. у 1847 г. яны стварылі першую камуністычную арганізацыю – «Саюз камуністаў», а ў 1848г. выдалі «Маніфест Камуністычнай партыі». У «Маніфесце» камуністы адмаўляліся ад ліберальных каштоўнасцей і паставілі сваёй мэтай захоп палітычнай улады праз арганізацыю камуністычных рэвалюцый.

Такім чынам, палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была вельмі супярэчлівай. Яна праходзіла ў розных формах і напрамках, яна спрыяла расколу грамадства на дзве супрацьлеглыя сацыяльна – палітычныя плыні: ліберальна – дэмакратычную і радыкальна – камуністычную. З гэтага часу камуністычны прывід пачаў блукаць па Еўропе.
Пытанні для самакантролю.

1.     Па якіх напрамках праходзіла палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы?

2.     Якія каштоўнасці былі пакладзены ў аснову лібералізму?

3.     Чаму па Еўропе пачаў блукаць прывід камунізму?



2. Аграрная рэформа 1861 г. у Беларусі.
У канцы 50–х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы – далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г.

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгонай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян ... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлей.

Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей.

У сярэднім ў Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі ( 1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.

Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 – 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 – 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.

Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.

У Беларусі былі свае асаблівасці. Тут дзейнічалі свае мясцовые палажэнні – адно для Ўсходняй Беларусі, другое – для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 – 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе - па 15 – 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі.

Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі – 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.


ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЯ:

1. Дакажыце неабходнасць адмены прыгоннага права ў Беларусі.

2. Чаму рэформа 1861г. праводзілася ў Беларусі па двух мясцовых палажэннях?
3. Земская, гарадская, судовая і іншыя рэформы 60-70 г.г. ХІХ ст.
У 60-70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэформы. Найбольш значнымі з іх былі земская, гарадская, судовая, адукацыйная і іншыя рэформы. Земская рэформа пачала праводзіцца ў 1864 г. На месцах ствараліся органы мясцовага самакіравання – земскія сходы. На гэтыя сходы насельніцтва выбірала сваіх прадстаўнікоў – “галосных”. Сход дэпутатаў земства на ўзроўні павета і губерні ствараў выканаўчы орган - земскую ўправу. Управы займаліся будаўніцтвам школ, бальніц, дарог, камунальнымі службамі, культурнай дзейнасцю. У Беларусі земствы пачалі дзейнічаць толькі з 1903 г., але іх склад вызначаўся губернатарам. У 1911 г. дэпутатаў земстваў пачало выбіраць насельніцтва і ў Беларусі.

Гарадская рэформа пачала праводзіцца ў 1870 г. Насельніцтва гарадоў, з ліку домаўладальнікаў і налогаплацельшчыкаў, выбірала органы гарадского самакіравання – гарадскія думы і ўправы.

У 1864 г. была праведзена судовая рэформа. У Расіі былі створаны суды двух узроўняў. Да мясцовых належалі міравыя і валасныя суды. Яны разглядалі ўсе справы, акрамя крымінальных. Крымінальнымі справамі займаліся акруговыя суды. Дзейнічалі і судовыя палаты, якія займаліся касацыяй. Суддзі набылі статус незалежных і нязменных. Працэс праходзіў публічна з удзелам адвакатаў і прысяжных заседацеляў. Але ў Беларусі суддзі прызначаліся губернатарам, не было тут і выбару прысяжных.

Адукацыйная рэформа была праведзена ў 1864 г. Было створана тры тыпа школ – пачатковая, сярэдняя і вышэйшая. Да пачатковай школы адносіліся народныя вучылішча і прыходскія школы, у якіх вучыліся дзеці сялян. Да сярэдняй школы адносіліся гімназіі і прагімназіі. Устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі не было.

У 1862-1872 гг. была праведзена ваенная рэформа. Рэкрутчына была ліквідавана, яе змяніла ўсеагульная ваенная павіннасць. Служба ў войску цягнулася 6-7 гадоў, але яе тэрмін залежыў ад адукацыі. Асобы з вышэйшай адукацыяй служылі 6 месяцаў, з сярэдняй – 1 год, з пачатковай – 4 гады.

Цэнзурная рэформа спрыяла развіццю сродкаў масавай інфармацыі. Аднак ў Беларусі гэтыя рэформа не адчувалася. Толькі ў 1886 г. у Мінску пачаў выдавацца “Мінскі лісток”, газета праіснавала да 1902 г.

Рэформы 60-70 гг. садзейнічалі дэмакратызацыі краіны, яны стваралі перадумовы для далейшага прагрэсу Расіі.

Пытанні для самакантролю.

1.     Якія рэформы былі праведзены ў Расіі ў 60-70 гг. XIX ст.?



4. Сельская гаспадарка Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.).

Пасля 1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. З цягам часу гаспадарка дзялілася паміж нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната складала 60% двароў – каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў – 1,5 млн. чал., фермеры складалі 8-10% двароў – да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя – батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.

Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне арэндавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арэндавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.

Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці.

У парэформенны час зямля стала аб’ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжавых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці.

Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.



Пытанне для самакантролю.

1. У якім накірунку развівалася беларуская вёска пасля рэформы 1861 г.?



5. Прамысловасць Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.).

Пасля 1861 г. працэс накаплення першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі марудна; замежнага ж капіталу ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё прамысловасці не ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць Беларусі па-ранейшаму знаходзілася на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай вытворчасці. І толькі ў канцы 80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход да фабрыкі.

Як правіла, у фабрыкі ператвараліся мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія набывалі абсталяванне і наймалі мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств узрасла ў 16 разоў. У 1890 г. у Беларусі працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці.

Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая, картонна-папяровая, лёгкая і харчовая прамысловасць, якая абапіралася на мясцовую сыравінную базу. У Беларусі хуткімі тэмпамі будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя прадпрыемствы. У 90-х гг. XIX ст. пачало дзейнічаць 7 заводаў машынабудавання і металаапрацоўкі. У канцы XIX ст. у Беларусі было створана каля 10 акцыянерных таварыстваў, якім належылі буйныя заводы.

Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае будаўніцтва. У Беларусі было пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі (1 вярста = 1,066 км). Разам з чыгункай будаваліся беларускія гарады, якія ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское насельніцтва павялічылася на 96%, колькасць гаражан узрасла з 330 да 648 тысяч чалавек. Беларусь рэзка актывізавала гандаль з Расіяй і Заходняй Еўропай.

Развіццё рынкавых адносін немагчыма без стварэння фінансава-крэдытных устаноў. У Беларусі былі адкрыты аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага і Сялянскага банкаў. Прыватныя банкі пачалі працаваць у Мінску – Мінскі камерцыйны банк, Вільні і Беластоку. Аддзяленні прыватных банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме.

У парэформенны перыяд ішло фарміраванне двух асноўных груп насельніцтва, характэрных для індустрыяльнага грамадства: пралетарыяту і буржуазіі. У 1900 г. у Беларусі налічвалася каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай буржуазіі вясковага тыпу належыла каля 103 тысяч чал., да сярэдняй буржуазіі – 47 тысяч чал., да буйной – 33 тысяч чалавек. Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніцтва Беларусі паводле класавага складу размяркаваліся так: памешчыкі, буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі – 147 тыс. чал., дробныя гаспадары – 1993 тыс. чал., пралетарыят – 3674 тыс.чал.

Такім чынам, пасля 1861 г. у Беларусі паступова ўсталяваўся капіталізм, ішла індустралізацыя краіны.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Перелічце асноўныя накірункі прамысловага развіцця Беларусі.



6. Паўстанне 1863-64 гг. у Беларусі.

Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.

Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861-1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належылі да арыстакратыі, а «чырвоныя» - да дэмакратычных колаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная – адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіраліся на паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў, літоўцаў, укарінцаў на самавызначэнне.

Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.

Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належыла «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.

Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапамагаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.

Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.

Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо – запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю. «Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за свае веру, за зямлю сваю родную», - сказаў у апошнюю хвіліну жыцця К.Каліноўскі.

Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыянальную дзяржаўнасць.

Пытанні для самакантролю.

1. За што і як змагаліся паўстанцы 1863-64 гг. у Беларусі?



7. Прычыны і вынікі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі

1905-1907гг.
На пачатку ХХст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны ХІХст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб’ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы щырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.

Ва ўмовах рэвалюцыйных падзей 1901-1904гг. паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадска-палітычным руху краіны. Пралетарыят, перайшоўшы да адкрытай палітычнай барацьбы з царызмам, вызначыўся як вядучая сіла дэмакратычнгага лагера. Агульнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтага лагера з’яўлялася знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання ўстаноўчага сходу, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і іншых феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, права нацый на самавызначенне.

На выражэнне інтэрэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшакоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.

Буржуазна-ліберальны лагер фарміраваўся на аснове “Саюза земцаў-канстытуцыяналістаў” і “Саюза вызвалення”, на базе якіх у 1905г. былі створаны партыя кадэтаў і акцябрыстаў. Палітычная сутнасць буржуазна-ліберальнай плыні зводзілася да ўсталявання ў краіне канстытуцыйнай манархіі з парламентам.

Правы, адкрыта рэакцыйны лагер, які прадстаўлялі памешчыкі-паўпрыгоннікі, бюракратыя на чале з царом, вярхі праваслаўнай царквы імкнуліся любымі сродкамі захаваць ў краіне абсалютнае самадзяржаўе цара, саслоўныя прывілеі дваранства і іншыя феадальна-прыгонніцкія перажыткі, “адзіную і недзялімую” імперыю. Важнейшымі яго апорамі з’яўляліся армія і паліцыя.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварыла спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, узнікнення палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі Беларусі на мяжы ХІХ-ХХстст. былі: Літоўская сацаял-дэмакратычная партыя (1896г.), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз ў Літве, Польшы і Расіі (Бунд, 1897г.), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП, 1898г.), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900г.), Партыя сацыял-рэвалюцыянераў (1902г.), Партыя польскіх сацыялістаў на Літве (ППС, 1901г.). Як бачым, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі.

Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай свядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільне, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903-1904гг. на Беларусі былі створаны Палескі і Паўночна-заходні камітэты РСДРП (Гродна).

Пачаткам першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пуцярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек і было паранена каля 5 тыс.чалавек. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як “Крывавая нядзеля”. Вера ў добрага цара была развеяна.

Магутная, нябачная раней хваля выступленяў пратэсту – стачак, вулічных дэманстрацый і маніфестацый рабочых пракацілася па ўсёй Расійскай імперыі. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня 1905г. прайшлі ў Мінску, Магілёве, Гомеле, Гродне, Смаргоні – усяго прыкладна ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. Так, у студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні, многія з якіх мелі палітычны напрамак. Ініцыятарамі выступленняў былі партыі дэмакратычнага напрамку – РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ.

Улетку і ўвосень 1905г. рэвалюцыйны рух набывае новы размах, вызначаецца ўзмацненнем наступальных форм барацьбы. У адказ на паўстанне на броненосцы “Пацёмкін”, пачаліся хваляванні ў арміі: выступалі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць законадаўчую, “булыгінскую”, як яе назвалі, думу. 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Гэта была спроба аслабіць рэвалюцыйны рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная палітычная стачка, якая вымусіла царыэм пайсці на плітычныя уступкі. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мозыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў ўлады.

Усё большы размах набывала стварэнне прафісійных саюзаў, як правіла, на пртыйных платформах, найчасцей – РСДРП, Бунда, эсэраў. Асаблівую актыўнасць у гэтым напрамку праяўлялі чыгуначнікі буйных станцый, якія на масавых сходах запісваліся ў мясцовыя аддзяленні Ўсерасійскага чыгуначнага саюза.

9-18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброенае паўстанне. Яно мела некаторы водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падэеі не перараслі. Паўстанне ў Маскве, іншых гарадах і раёнах Расійскай імперіі былі падаўлены ўзброенымі сіламі. Рэвалюцыя пачала адступаць. Улады ўзялі палітычную сітуацію пад кантроль. У гэтых умовах "левы блок" пачаў распадацца.

3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскі ўрад выкарыстаў не толькі рэпрэсіўныя меры. II снежня 1905г. быў выдадзены новы закон аб выбарах Дзяржаўнай думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 голаса гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступеннымі. Многія катэгорыі наёмных работнікаў увогуле былі пазбаўлены права голасу.

Апошняй сумеснай акцыяй "левага блоку" стаў байкот выбараў у І Дзяржауную думу вясной 1906г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсеры, БСГ, а таксама Бунд і інш. Аднак іх дзеянні былі непаслядоўнымі, з рознымі падыходамі да ацэнкі палітычнай сітуацыі ў краіне і рэгіёне. Сарваць выбары ў I Дзяржаўную думу не ўдалося. Большасць месц у Думе заваявалі кадэты. 3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам. Сярод гэтых 29 дэпутатаў былі 10 памешчыкау, 13 буржуазных інтэлігентаў і духоўных асоб (рабінаў і ксяндзоў), а таксама 6 сялян. 3 7-мі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) 5 адносілі сябе да беспартыйных, адзін – да сацыял-дэмакратаў і адзін – да правых.

Зазначым, што станаўленне расійскага парламентарызму ішло вельмі цяжка. Нягледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. Першая дума праіснавала ўсяго 72 дні (1906г.), другая – 102 дні (1907г.).

3 чэрвеня 1907г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі. Новы выбарчы закон у поўнай меры быў арыентаваны на памешчыкаў і буйную буржуазію. Новая антыдэмакратычная выбарчая сістема садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (I907-I9I2гг.) і IV (I9I2-I9I7гг.) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі.

Рэвалюцыя 1905-1907гг. аказала глыбокае ўздзеянне на грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Расійскай імперыі. Па сутнасці, з абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г.д. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага ўжо не магло быць.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. У чым агульнасць і рознасць рэвалюцый 1905-1907гг. Ў Расіі з рэвалюцыямі 1831і 1848гг. ў заходнееўрапейскіх краінах.


8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1913гг.
Ідучы па сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, расійскі капіталізм на рубяжы XIX-XXстст. уступіў у імперыялістычную стадыю. Пры гэтым тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі эначнымі, a па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу Расійская імперыя займала чацвёртае – пятае месца разам з Францыяй. Праўда, яна значна ўступала ЗША, Германіі і Англіі. Аб'ём прамысловай вытворчасці Расійскай імперіі ў 1900г. склаў 7% ад сусветнай прамысловай прадукцыі.

Эканоміка Беларусі, якая з’яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Расійскай імперыі, развівалася па тых жа эканамічных законах. Ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за I900-I9I3 гг. павялічалася на 61,2%, то дробных – усяго на 17%. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229, 6%, а дробнай – на 110%. Тым не менш у 1913 г. вытворчасць дробнай і саматужнай прамысловасці Беларусі склала 53,5%, а буйной - 46,5% усёй валавай прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі і заводы.

У 1913г. вядучымі эаставаліся харчовая прамысловаць, удзельная вага якой складала 26% ад аб'ёму буйной прамысловасці, лесанаыхтоўкі і сплаў – 16,8, дрэваапрацоўчая – 16,1, папяровая – 7, чыгуначная і рамонтныя майстэрні – 5,8, шкляная – 5,7, тэкстыльная – 4,8, гарбарна-абутковая – 4,1, металаапрацоўчая – 3,8, запалкавая – 2,9 і г. д.

У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі узнікаць манапа-лістычныя аб’яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – півавараных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края і г. д. Нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася ўжо 34 акцыянерныя прадпрыемствы. З 1900г. па 1913г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся у 5,2 paзa, a ўдзельная вага - з 0,6% у 1900г. да 14,8% у 1913г.

Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у розныя галіны прамысло­васці. Так, буйная нямецкая фірма "Фрыц Шульц" (Лейпцыг) вяла лесараспрацоўку ў Бабруйскім павеце. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці абутку пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку "Арол". Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна" у Віцебску, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых і г.д. Аб'ём вытворчасці на прадпрыемствах, якія належылі замежным уласнікам і замежным акцыянерным таварыствам за I900 – 1913гг. павялічыўся ў 11,6 раза.

Развіваўся транспарт Беларусі. Агульная працягласць чыгуначных пуцей склала ў 1914г. 3,9 тыс.км. Хутка ішло будаўніцва шашэйных дарог. Па-ранейшаму важную ролю адыгрываў водны транспарт.

Развіццё прамысловасці і транспарту садзейнічала далейшаму росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Найбуйнейшымі фабрычна-завадскімі цэнтрамі да 1913г. сталі Мінск, Віцебск, Гродна, Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца, Орша. Аднак у цэлым па Беларусі і ў гэты час было характэрна пераважнае размяшчэнне прамысловасці ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Удзельная вага такіх прадпрыемстваў у 1900 - 1913гг. павялічылася з 65,7 да 68%, а рабочых на іх – з 45,4 да 51,4%. Агульная колькасць асоб наёмнай працы ў Беларусі да 1914г. дасягнула 514тыс.чалавек.

Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. Пачатак рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу I906-I9I2гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далекі Ўсход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абщчына была лікві-давана ўжо даўно. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устарэлую абшчынную форму землеўладання трэба было разбурыць.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне реформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў ў Паўночна-Заходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне гэтых зямель.

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было і стварэнне тут земстваў. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы адыгрывалі прыкметную ролю і ў развіцці адукацыі і аховы здароўя насельніцтва.

У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914г. павялічалася да 12% двароў, у той час як бедната складала не менш за 68% двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян – у сельскую буржуазію.

Але галоўным гаспадаром у весцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у краіне.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Што станоўчага і адмоўнага прынесла Беларусі палітыка П.Сталыпіна? Наколькі яго рэфарматарская дзейнасць адпавядала вопыту еўрапейскіх краін?



9. Першая сусветная вайна і Беларусь.
Першая сусветная вайна пачалася I жніуня 1914 г.(па новым стылі). Галоўнай яе прычынай з'явілася абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву ў міжнародным жыцці. У вайну былі ўцягнуты 38 краін з усіх на той час 58 краін свету. Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Рассіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны правыя партыі, акцябрысты і кадэты заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі царскага ўрада. Большасць эсэраў і меншавікоў таксама прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варварау''.

Праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны, была выкладзена ў маніфесце ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць не ўдалося, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую.

3 лета 1915г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўна-камандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

На захопленай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту.

Цажкае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог і г.д.) прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Праводзіліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. 3а гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917г. павялічыліся ў 5 – 8 разоў у параўнанні з 1913г.

У цяжкім становішчы знаходзілася прамысловаоць Беларусі. Многія фабрікі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65%. Разам з тым прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбыткі.

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі назадаволенасць шырокай грамадскасці . Актывізаваўся рабочы і нацыянальны рух. Успыхвалі хваляванні сярод салдат. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Армія, як галоўная апора самадзяржауя, паступова станавілася небаяздольнай.

Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Новая рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай і з пункту гледжання вырашэння нацыянальнага пытання.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Параўнайце вынікі Першай сусветнай вайны для беларускага народа і іншых народаў Еўропы.


10. Прычыны Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Асаблівасці рэвалюцыі на Беларусі.
Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча, незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочіх 23 лютага 1917г. у Петраградзе. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перестала існаваць.

У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі орган улады – Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 2 сакавіка Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з лідерам акцябрыстау М.Радзянкам, утвораны яшчэ 27 лютага, на аснове пагаднення з кіраўніцтвам Петраградскага савета, утварыў Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Так у Расіі ўстанавілася двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. Па прынцыпе петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. На працягу сакавіка-чэрвеня 1917г. Саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секціі пры Саветах розных найменняў арганізаваліся ў 57 населеных пунктах Беларусі, Саветы салдацкіх дэпутатаў – у 59.

Асноўную задачу Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых, сялян і салдат у абароне іх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў, рабочых, салдацкіх, сялянскіх камітэтаў. Усе Саветы рабочых і сялянскіх дэпута­таў на Беларусі ўзначальвалі эсеры і меншавікі; сялянскія арганізацыі, за выключэннем Выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў – эсэры. Прафсаюзамі кіравалі пераважна меншавікі і бундаўцы.

Усе Саветы Беларусі прызналі кіруючую ролю Патраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. На практыцы Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы на месцах і дэлегіравалі ў іх сваіх прадстаўнікоў.

Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені эахоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандаваня. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі вайскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам, на тарыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе – улада органаў Часовага урада, Саветаў і ваеннага камандавання. Усе гэтыя ўлады негатыўна адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а значыць, і да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларусаў.


ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Назавіце асноўныя прычыны Лютаўскай рэвалюцыі.


11. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця ад лютага да кастрычніка 1917 г.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна склаліся два лагеры – буржуазна-памешчыцкі, які быў супраць радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняу, і рэвалюцыйна-дэмакратычны, які адстойваў інтарэсы незаможных і маламаёмасных слаёў насельніцтва. Гэта акалічнасць у значнай меры вызначыла характар далейшых падзей у Расіі і тактыку палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Своеасабліва развіваўся палітычны працэс на Беларусі. Пачынаючы з сакавіка 1917г. тут утвараліся беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. З мэтай аб’яднання гэтых сіл 25 – 27 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся першы э'езд беларускіх нацыянальных арганіэацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі. З'езд даручыў Камітэту пачаць распрацоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускамў нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадстаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі.

У красавіку 1917г. па ініцыятыве БНК быў скліканы Краёвы сяляскі э'езд, які таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.

3 8 па 10 ліпеня ў Мінску быў праведзены другі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім замест БНК была абрана Центральная рада беларускіх арганізацый. Яна паставіла перад Часовым урадам пытанне аб утварэнні ў Беларусі органаў мясцовай улады, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў.

У кастрычніку 1917г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой ВБР, заключалася у скліканні Ўсебеларускага з’езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці.

Зазначым, што на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы час актыўна дзейнічалі губернскія арганізацыі агульнарасійскіх партый: кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, народных сацыялістаў, анархістаў і інш. Адзіныя кіруючыя і каардынуючыя цэнтры з гэтых партый мелі толькі бальшавікі, бундаўцы і эсэры.

Палітыку Часовага урада на Беларусі актыўна праводзілі арганізацыі партыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна стала кіруючай. 3 мая па восень 1917г. колькасць аргані­зацый кадэтаў на Беларусі павялічылася з 7 да 30. Яны дзейнічалі у Мінску, Віцебску, Магілёве, а таксама ў 18 павятовых гарадах і 10 населеных пунктах. У жніўні 1917г. на Беларусі і Заходнім фронце кадэты былі аб'яднаны ў адзіную арганізацыю, якой кіраваў краявы цэнтр.

Састаўнымі часткамі праграмы кадэтаў былі ліквідацыя двоеўладдзя, скліканне пасля вайны Ўстаноўчага сходу, які павінен прыняць канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя реформы. Кадэты лічылі беларусаў адгалінаваннем рускага народа, выступалі за культурна-нацыянальнае самавызначэнне ўсіх народаў Расіі, за адмену абмежаванняў у правах палякаў, яўрэяў і іншых нацыянальнасцяў, за поўную свабоду ўжывання нацыянальных моў і развіццё нацыянальных культур.

Палітычная эвалюцыя партыі кадетаў прывяла яе да прыняцця ідэі моцнай улады, ваеннай дыктатуры, што негатыўна адаб’ецца на яе далейшым лёсе.

Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі, якія складалі левы спектр палітычных сіл Беларусі. Уплыў бальшавікоў у параўнанні з іншымі партыямі першапачаткова на Беларусі быў нязначным. У практычнай дзейнасці бальшавікі Беларусі зыходзілі з ленінскай стратэгіі перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў рэвалюцыю сацыялістычную, з апорай на пралетарыят і незаможных сялян. У нацыянальным пытанні бальшавікі зыходзілі з лозунга права нацый на самавызначэнне, аўтаноміі нацыянальных абласцей, якія захочуць застацца ў складзе агульнай дэмакратычнай дзяржавы.

Бальшавікі Беларусі, як і цалкам у краіне, знаходзіліся на крайнім левым флангу рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Яны эаставаліся адзінай партыяй, якая не пагадзілася супрацоўнічаць з Часовым урадам. Па меры пралікаў у дзенасці Часовага ўрада ўзрастаў аўтарытэт бальшавіцкай партыі, якая выступала з вельмі даступнымі да рабочых, сялян і салдат лозунгамі: "Фабрыкі і заводы - рабочым!", "Зямля - сялянам!", "Мір - народам!" і г.д.

4 ліпеня 1917г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Ўсерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. На гэтым двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, які адкрыта зрабіў стаўку на ўсталяванне ў краіне ваеннай дыктатуры. У гэтых умовах РСДРП на VI з’ездзе (26 ліпеня-3 жніуня 1917г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага урада.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25-30 жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што значна ўмацавала іх уплыў на народныя масы і салдат. У другой палове верасня 1917г. у ходзе выбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдатскіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на каферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП/б/. Бальшавікі Беларусі ў практычнай рабоце падтрымлівалі левых эсэраў і левыя плыні ў беларускім нацыянальным руху.

Такім чынам, Часовы ўрад, які працягваў вайну, не жадаў ахвяраваць памешчыцкім землеўладаннем, не праводзіў карэнных змен у грамадска-палітычным жыцці, канчаткова пазбавіўся падтрымкі сялянства, рабочых і салдат, значнай часткі нацыянальнай інтэлігенцыі. Рэфармісцкі шлях развіцця Расіі стаў праблематычны.


ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Назавіце альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця ад лютага да кастрычніка 1917 гг.


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка