Уводзіны. Адлюстраванне сусветных літаратурных напрамкаў у новай беларускай літаратуры ХІХ ст




Дата канвертавання18.03.2016
Памер143.48 Kb.
Уводзіны. Адлюстраванне сусветных літаратурных напрамкаў

у новай беларускай літаратуры ХІХ ст.
План семінара

  1. Характарыстыка асноўных літаратурных напрамкаў дадзенага перыяду і іх выражэнне ў беларускай літаратуры.

  2. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры, асаблівачці, перыядызацыя (перарваныя пісьмовыя традыцыі ў гісторыі беларускай мовы, сувязь з грамадска-палітычным рухам, ананімнасць, уплыў польскай і рускай літаратур, этнаграфізм і фалькларызм, рамантызм і рэалізм і г.д.).

  3. Агульная характарыстыка літаратуры ХІХ ст.: дарэформенны і паслярэформенны перыяды.

  4. Паўстанне 1863 г. і яго ўплыў на ідэйна-тэматычны змест і жанравую спецыфіку беларускай літаратуры гэтага перыяду (публіцыстычнае напаўненне: адозвы, пракламацыі, ананімныя гутаркі).

  5. Асаблівасці развіцця рамантызму ў дзейнасці філаматаў, філарэтаў і шубраўцаў.

  6. Жыццёвы шлях П. Багрыма.

  7. Фальклорна-рамантычныя традыцыі верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы».


Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 13 – 14.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 7 – 9, 13 – 14.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 3– 11, 231 – 233.


Асаблівасці развіцця рамантызму ў Беларусі
План семінара

  1. Адметнасці развіцця літаратуры 1830 – 1840-х гг. ХІХ ст. у Беларусі.

  2. Агульная характарыстыка творчасці беларуска-польскіх пісьменнікаў:А. Рыпінскі, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, Т. Лада-Заблоцкі, А. Ходзька, А. Грот-Спасоўскі, Ю. Корсак.

  3. Жыццёвы шлях Я. Чачота.

  4. Жанравыя адметнасці зборніка Я. Чачота «Сялянскія песні з-над Нёмана і Дзвіны» (6 кніг, 1837 – 1846).

  5. Народалюбства і дыдактызм твораў Я. Чачота «Да мілых мужычкоў», «Узногі» і інш.

  6. Ідэйна-тэматычныя асаблівасці і мастацкія сродкі адлюстравання ў аўтарскіх вершах: «Ой, у кусце, у хрусце…», «Як то добра, калі мужык…», «Каб у карчме не сядзеў», «Быў я колісь кавалём», «Маладыя маладзіцы» і інш.


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 14 – 20, 39 – 42.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 14 – 17.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 52 – 117.


Асаблівасці развіцця рамантызму ў Беларусі
План семінара


  1. Мастацкія асаблівасці балад Я. Чачота «Магіла Міндоўга», «Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні», «Мышанка», «Свіцязь», «Калдычэўскі шчупак», «Падземны звон на гары ў Пазяневічах».

  2. Асаблівасці вершаваных твораў Я. Чачота «Наваградскі замак» і «Бекеш».

  3. Жыццёвы шлях Т. Зана.

  4. Фальклорна-міфалагічны пачатак аўтарскай паэмы «Табакерка»; балад «Свіцязь-возера», «Цыганка».


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 14 – 20, 39 – 42.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 14 – 17.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 52 – 117.


Ян Баршчэўскі: асаблівасці жыцця і творчасці
План семінара


  1. Жыццёвы і творчы шлях Яна Баршчэўскага.

  2. Беларускамоўныя вершы аўтара: «Дзеванька» (першы верш інтымнага характару ў беларускай паэзіі ХІХ ст.), «Гарэліца». Змест і праблематыка твораў.

  3. Ідэйна-мастацкія вартасці паэмы «Бунт хлопаў або рабункі мужыкоў».

  4. Балада «Дзве бярозы» як арганічнае выкарыстанне сінтэзу беларускіх легенд і паданняў.

  5. Тэма роднага краю і паказ трагічнасці чалавечага лёсу ў баладзе «Жыццё сіраты».

  6. Якія мастацкія сродкі выкарыстоўвае Ян Баршчэўскі ў вершы «Дзеванька»?

  7. Якія акалічнасці даюць падставу назваць верш «Дзеванька» праявай інтымнай лірыкі?

  8. Што трэба аднесці да ідэйна-мастацкіх вартасцей беларускамоўных твораў Яна Баршчэўскага?

Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 21 – 25.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 16 –17.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 199 – 230.

Ян Баршчэўскі: асаблівасці жыцця і творчасці
План семінара


  1. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» як арганічны сімбіёз гістарычнай, маральна-рэлігійнай праблематыкі і беларускага фальклору.

  2. Чаму даследчыкі называюць кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» першым творам беларускай літаратуры, напісаным у жанры фантастыкі?

  3. Што дае падставу параўноўваць творчасць Яна Баршчэўскага з творчасцю М. Гогаля і Гофмана?

Заданні
1. Знайдзіце і ахарактарызуйце ў кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» аповесці, у якіх пры дапамозе мастацка-вобразных сродкаў раскрываецца прыгажосць роднага краю.



2. Адзначце аповесці, якія ўтрымліваюць элементы маральнай праблематыкі.

3. Назавіце і прааналізуйце аповесці кнігі, што закранаюць рэлігійныя матывы і прапагандуюць хрысціянскія дагматы.

4. Шляхта і мужыкі: дэталёвы разгляд аповесцей па дадзенай праблематыцы.

5. Прапаганда нацыянальнай ідэі ў кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Вобразы Плачкі і Сына Буры як адметныя праявы раскрыцця праблемы.


Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 21 – 25.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 16 –17.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 199 – 230.

Творчасць Адама Міцкевіча як вяршыня паэзіі

польскага і беларускага рамантызму
План семінара


  1. Жыццёвы шлях паэта.

  2. Балада А. Міцкевіча «Рамантычнасць» (1821) як перадумова ўзнікнення рамантызму на беларуска-польскай глебе.

  3. Балада «Свіцязянка» як прыклад фальклорнай спадчыны аўтара.

  4. Асноўныя матывы балады «Свіцязь».

  5. Народна-паэтычныя вобразы ў баладзе «Рыбка».



Рэфераты:



  1. Адам Міцкевіч як прадстаўнік беларуска-польскага рамантызму.

  2. Творчая спадчына паэта: кароткі агляд.


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 25 – 37.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008.

Творчасць Адама Міцкевіча як вяршыня паэзіі

польскага і беларускага рамантызму
План семінара



  1. Паэтычная аповесць «Гражына» як пачатак гераічна-патэтычнай лініі ў рамантычнай літаратуры.

  2. Санеты ў творчай спадчыне А. Міцкевіча («Да Нёмана», «Крымскія санеты»).

  3. Драматычна-эпічная паэма «Дзяды» ў кантэксце творчасці паэта.

  4. Ліра-эпічная паэма «Пан Тадэвуш»: асаблівасці сюжэту.

  5. А. Міцкевіч у беларускім кантэксце.


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 25 – 37.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008.

Ананімная літаратура

(па кнізе «Заняпад і Адраджэнне. Беларуская літаратура ХІХ ст.»)
План семінара



  1. Асаблівасці стварэння ананімнай літаратуры на Беларусі.

  2. Балада з П. Гулака-Арцямоўскага «Пані Твардоўская»: мастацкія адметнасці твора.

  3. Верш «Уваскрасенне Хрыстова»: мастацкі аналіз.

  4. Гісторыя існавання верша «Віншаванне бондара Савасцея».

  5. Мастацкі аналіз вершаванай аповесці «Дзед і баба».

  6. Аналіз твора «Гутарка Данілы са Сцяпанам».

  7. «Гутарка двух суседаў» як прыклад ананімнай літаратуры.

  8. «Гутарка старога дзеда»: тэматыка і праблематыка твора.

Асноўная літаратура



  1. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000.

  2. Заняпад і Адраджэнне. Беларуская літаратура ХІХ ст.//укладальнік У. Казберук. – Мн., 2001, с. 110–129, 314–319.


бурлескна-травесційная паэма «Энеіда навыварат»
План семінара


  1. Асаблівасці стварэння паэмы «Энеіда навыварат».

  2. Праблема аўтарства (В. Равінскі).

  3. Змест і ідэйная накіраванасць паэмы.

  4. Высмейванне літаратурных канонаў класіцызму (адмаўленне ад старых поглядаў на літаратуру).

  5. Гумар і сатыра ў творы. Сатырычная гіпербалізацыя вобразаў.

  6. Сацыяльная завостранасць у паэме (асуджэнне прыгонніцкага ладу).

Заданні



  1. У чым заключаецца сцвярджэнне эстэтычных магчымасцей беларускай мовы у паэме «Энеіда навыварат»?

  2. Як паказаны ў паэме народны цыкл жыцця селяніна?

  3. Што ўяўляе сабой ідэйна-мастацкая характарыстыка сатырычных вобразаў твора?

  4. Пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў паглыбляецца сацыяльная завостранасць паэмы?


Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 75 -81.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 13 («Энеіда»).

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 30 – 38, 346 – 361.

К. Вераніцын і яго паэма «Тарас на Парнасе»
План семінара


  1. Версіі аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе» (В. Равінскі, Т. Манькоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Вераніцын, палясоўшчык Яўхім Крупенька).

  2. Прагрэсіўная светапоглядная арыентацыя аўтара (крытыка дактрыны «афіцыйнай народнасці» і кансерватызму міністра асветы С. Уварава).

  3. Парадыйнасць зместу, крытычны пафас паэмы.

  4. Ідэйная накіраванасць паэмы.

  5. Сістэма вобразаў у творы, паглыбленне прынцыпу народнасці.

  6. Ідэйна-мастацкія асаблівасці паэмы К. Вераніцына «Два д’яблы».

Заданні



  1. У чым заключаецца травесційнасць паэмы «Тарас на Парнасе»?

  2. Якімі сродкамі дасягаецца крытыка барацьбы паміж двума існуючымі ў сярэдзіне ХІХ ст. ідэйна-эстэтычнымі кірункамі?

  3. Як можна вызначыць асноўную эстэтычную ідэю паэмы «Тарас на Парнасе»?

  4. У чым праяўляюцца асноўныя метады ўдасканалення беларускай літаратурнай мовы?


Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 75 -81.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 13 («Энеіда»).

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 30 – 38, 346 – 361.

Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры

ў 1850-х – пачатку 1860-х гг. ХІХ ст.
План семінара


  1. Гісторыка-палітычная сітуацыя сярэдзіны 1850-х гг. ХІХ ст.

  2. Уплыў паўстання 1863 г. на літаратурнае развіццё.

  3. Развіццё ананімнай літаратуры ў Беларусі.

  4. Ідэйна-мастацкія вартасці паэмы «Мачаха» Адэлі з Устроні.

  5. Жыццёвы і творчы шлях А. Вярыгі-Дарэўскага.

  6. Мастацкія асаблівасці аўтарскіх вершаў «Думка» і «Ліцвінам».

  7. Адметнасць жыцця і творчасці В. Каратынскага.

  8. Характарыстыка аўтарскіх вершаў «Уставайма, братцы!» і «Туга на чужой старане».


Асноўная літаратура



    1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 68 – 74.

    2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 17 – 20.

    3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 314, 371 – 428, 456 – 468.


Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры

ў 1850-х – пачатку 1860-х гг. ХІХ ст.
План семінара


  1. Жыццёвы і творчы шлях У. Сыракомлі.

  2. Жанравыя асаблівасці аўтарскага верша «Паштальён» (1844).

  3. Літаратурна-мастацкая характарыстыка гутаркі «Хадыка» (1848), тэматыка і праблематыка твора.

  4. Адлюстраванне тэмы «маленькага» чалавека ў гутарцы «Ілюмінацыя. Успаміны пра дождж» (1856).

  5. Гістарычная тэматыка беларускамоўнага верша «Добрыя весці».

  6. Праблематыка верша «Ужо птушкі пяюць усюды» (1861).

  7. Агульная характарыстыка літаратурнай дзейнасці Ялегі Пранціша Вуля.


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 68 – 74.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 17 – 20.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 314, 371 – 428, 456 – 468.


Асветніцка-рэалістычныя тэндэнцыі

ў беларускай літаратуры першай паловы 1860-х гг. ХІХ ст.
План семінара



  1. Асаблівасці жыцця і творчасці А. Кіркора.

  2. Ананімныя творы дадзенага перыяду: асаблівасці жанру гутаркі («Гутарка старога дзеда», 1861 – верагодны аўтар В. Каратынскі; «Гутарка двух суседаў»).

  3. Жыццё і дзейнасць К. Каліноўскага.

  4. Кампазіцыйныя адметнасці і тэматыка «Ліста з-пад шыбеніцы».

  5. Грамадска-публіцыстычная накіраванасць газеты «Мужыцкая праўда».

Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 87 – 91.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 20 – 21.


Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры

ў 1860 – 1880-я гг. ХІХ ст.
План семінара

  1. Гістарычныя абставіны і сацыяльна-палітычныя ўмовы літаратурна-культурнага развіцця ў паслярэформенны перыяд.

  2. Развіццё публіцыстыкі і паэзіі ў 1860 – 1880-я гг. ХІХ ст.

  3. В. Савіч-Заблоцкі: характарыстыка літаратурнай творчасці на прыкладзе вершаў «З чужбіны», «У роднай зямлі», «Да перапёлкі».

  4. Гаравід (Тукеркас) і яго верш «Я клічу вас».

  5. Ф. Тапчэўскі: адметнасці жыцця і творчасці.

  6. Жанравая спецыфіка аўтарскіх вершаў «Вечарынка», «Саўсім не тое, што было», «Грошы і праца», «Ён і яна», «Панскае ігрышча».


Заданні (на паўтарэнне)

  1. Імёны якіх даследчыкаў-фалькларыстаў варта прыгадаць у сувязі з адзначаным перыядам?

  2. Узгадаць асноўныя напрамкі развіцця нелегальнай публіцыстыкі.

  3. Якія грамадска-палітычныя падзеі далі пачатак перыяду 1830 – 1840-х гг. ХІХ ст.?

  4. Якую галоўную мэту ставілі паўстанцы 1830 г.?


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 82, 136.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 32 – 35.

Драматургія В.І. Дуніна-Марцінкевіча

(на прыкладзе твораў «Ідылія» (1846), «Гапон» (1855), «Пінская шляхта» (1866)
План семінара


  1. Біяграфічныя звесткі з жыцця В.І. Дуніна-Марцінкевіча.

  2. Асаблівасці светапогляду аўтара: дэмакратызм і асветніцтва.

  3. «Ідылія» (1846): публікацыя лібрэта оперы і пастаноўка спектакля, асветніцкія і патрыятычныя матывы ў творы.

  4. Спецыфіка стварэння вобразаў у творы: мастацкія прыёмы і сродкі іх выражэння (пераапрананне, мова, аўтарскія рэмаркі і г.д.).

  5. Ідэйна-мастацкая накіраванасць вобразаў (асаблівая ўвага надаецца вобразу Навума Прыгаворкі).

  6. «Пінская шляхта»: вызначэнне жанру твора.



Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 83 –87.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 35 – 39.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 469 – 538.

Драматургія В.І. Дуніна-Марцінкевіча



(на прыкладзе твораў «Ідылія» (1846), «Гапон» (1855), «Пінская шляхта» (1866)
План семінара


  1. Шляхта і царскае чыноўніцтва (Кручкоў, Пісулькін) у паказе камедыёграфа.

  2. Гратэск і шарж у раскрыцці галоўных персанажаў твора.

  3. Жанравая адметнасць вершаванай аповесці «Гапон».

  4. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы, дыдактызм і маралізатарства.

  5. Традыцыі сентыменталізму ў «Гапоне».

  6. Пошукі дабра і прыгажосці ў народным асяроддзі, паэтызацыя народнай побытавай культуры.

  7. Значэнне творчасці В.І. Дуніна-Марцінкевіча.

Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 83 –87.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 35 – 39.

  3. Літаратура Беларусі: першая палова ХІХ ст. Хрэстаматыя//укладальнік К.А. Цвірка. – Мн., 2000, с. 469 – 538.


Развіццё новай беларускай літаратуры ў 1890-я гг. ХІХ ст.
План семінара



  1. Асаблівасці літаратурнай атмасферы 1890-х гг. ХІХ ст.

  2. Алегарычнасць творчасці Л. Вітана-Дубейкаўскага (байка «Цягне воўк – пацягнуць воўка», верш «Бура»).

  3. М. Косіч і яе верш «На перасяленне».

  4. Літаратурная дзейнасць З. Манькоўскай (верш «Беларуская малітва»).

  5. А. Абуховіч як заснавальнік жанру мемуарыстыкі (празаічны твор «Мемуары»).

  6. Асаблівасці адлюстравання ідэі свабоды чалавека ў аўтарскіх творах (байкі «Ваўкалак», «Старшына», «Воўк і лісіца», «Суд»).

  7. Мастацкія адметнасці аўтарскага верша «Дума».

  8. Агульная характарыстыка жыццядзейнасці А. Гельскага.

  9. А. Пшчолка як руска-беларускі пісьменнік.



Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 74.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 46 – 49.

Ф. К. Багушэвіч як прадстаўнік беларускага рэалізму
План семінара


  1. Грамадская атмасфера пачатку 1890-х гг. ХІХ ст.

  2. Асаблівасці жыццёвага шляху Ф. К. Багушэвіча.

  3. Публіцыстыка Ф. К. Багушэвіча: адметнасці творчай манеры.

  4. Характарыстыка прадмоў да зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі».

  5. Тэматычная разнастайнасць вершаў зборніка «Дудка беларуская».

  6. Зборнік «Смык беларускі»: жанравыя асаблівасці твораў.

  7. Паэма «Кепска будзе»: жанравая і мастацкая спецыфіка, сістэма вобразаў.

  8. Ф. К. Багушэвіч як пачынальнік беларускай рэалістычнай прозы (характарыстыка апавяданняў «Тралялёначка», «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна»).


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. .127 – 131.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка