Раманная форма ў творчасці М. Гарэцкага
Раман-хроніка «Віленскія камунары» (1931 – 1933) належыць да найбольш значных дасягненняў усёй беларускай літаратуры. Гэта раман пра народ і гісторыю. Гарэцкі імкнуўся адшукаць вытокі сацыяльных, грамадскіх працэсаў і з’яў духоўнага плану ў гістарычным быцці народа, асэнсоўваючы гісторыю не як стыхію, а як складаны працэс, падначалены пэўным законам. Паглыбляючыся ў рэальнасць, у псіхалогію герояў, аўтар адначасова спасцігаў і аб’ектыўныя законы гісторыі. Пераканаўчае мастацкае ўвасабленне думкі пра чалавека працы, пра народ як актыўнага творцу жыцця – значнае ідэйна-эстэтычнае дасягненне аўтара рамана.
Апавяданне ў рамане вядзецца ад імя галоўнага героя – сялянскага сына Мацея Мышкі, які з’яўляецца сапраўды эпічным героем, трапляе ў кола важных грамадскіх падзей на скрыжаванні шляхоў, па якіх рухалася гісторыя. У адпаведнасці з жыццёвай праўдай у рамане-хроніцы паказана, як невычэрпныя сілы народа выліваюцца ў стыхійны пратэст. І прадзед Мацея Мышкі, і яго дзед – волаты духу, але іх пратэст «няспелы».
Героі М. Гарэцкага, што важна для разумення ідэйна-філасофскай канцэпцыі рамана, нясуць у сваёй свядомасці вопыт мінулага, вопыт сацыяльны, – гэтая думка выражаецца праз характары герояў, іх учынкі, робячы герояў не вобразамі-сімваламі, а пакідаючы іх жывымі людзьмі.
Назва рамана звязана з правобразам новага тыпу ўлады, гэта імкненне паказаць сваіх герояў і іх барацьбу ў адпаведнасці з гістарычным мінулым.
«Камароўская хроніка» ўзнікла з жадання М. Гарэцкага яшчэ ў пачатку 1920-х гг. напісаць хроніку адной сям’і ад прыгонніцтва да нашых дзён. Праз гісторыю сям’і, фактычна, павінна была адлюстравацца змена ўсяго ладу жыцця Беларусі: гаспадарчага, палітычнага, ідэалагічнага, культурнага, бытавога. На падставе багатага фактычнага матэрыялу (перапіска з роднымі, звесткі бытавога, этнаграфічнага, гаспадарчага характару, запіскі легенд і паданняў) аўтар стварыў панараму жыцця, дзе адлюстраваны быт беларускай працоўнай вёскі, сацыяльныя, маральныя канфлікты: вайна, рэвалюцыя, трагедыя жыцця сялянства. Твор застаўся незакончаны ў сілу неспрыяльных абставін.
Разнапланавасць таленту М. Гарэцкага
Пісьменнік-навеліст, драматург, таленавіты даследчык гісторыі літаратуры, крытык, публіцыст, фалькларыст. Ад маці запісаў больш за трыста народных песень і выдаў іх асобным зборнікам. Аўтар «Гісторыі беларускай літаратуры». Драматычныя творы пісьменніка наватарскія па сваім змесце, бо адлюстроўваюць вобраз не толькі селяніна, але і разбуджанага рэвалюцыяй чалавека-рамесніка, рабочага. Гэты герой з’яўляецца сцвярджальнікам гуманістычнага пачатку творчасці М. Гарэцкага.
Як перакладчык аўтар выявіў сябе ў мастацкім перакладзе апавяданняў М. Горкага «Чалкаш», «Канавалаў», «Гарэзнік», рамана А. Фадзеева «Разгром» і інш. Прымаў удзел у перакладзе артыкулаў У. Леніна да трэцяга тома яго збору твораў у дванаццаці тамах.
3. Слоўнік паняццяў
Апокрыф
|
ад гр. «apokryphos» – тайны;
1) у хрысціянскіх і інш. рэлігіях старажытныя кнігі, змест якіх не зусім супадаў з афіцыйнымі веравучэннямі;
2) у літаратуры – творы з біблейскім сюжэтам.
|
Прыпавесць
|
разнавіднасць літаратурнага твора з глыбока павучальным філасофскім зместам.
|
Літаратура
1. Александровіч, С.Х. Пуцявіны роднага слова: праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы ХІХ – пач. ХХ стст. / С.Х. Александровіч. – Мінск: БДУ, 1971. – 245 с.
2. Беларуская літаратура: проза 20-х гадоў: хрэстаматыя / Д.Я. Бугаёў
[і інш.]; пад рэд. Д.Я. Бугаёва. – 2-е выд. – Мінск: Універсітэцкае, 1997. – 592 с.
3. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: хрэстаматыя / С.Х. Александровіч [і інш.]; пад рэд. С.Х. Александровіч. – Мінск: Выш. шк., 1971. – 373 с.
4. Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: Б. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЭ імя Броўкі, 1992 – 1995. – 6 т.
5. Бугаёў, Д.Я. Максім Гарэцкі: манаграфія / Д.Я. Бугаёў. – 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – 239 с.
6. Вашко, Л. Гістарызацыя свядомасці: беларуская літаратура і беларушчына на пачатку ХХ стагоддзя: навуковая публіцыстыка / Л. Вашко. – Мінск: Б.и., 1997. – 151 с.
7. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Бел. навука, 2003. – 583 с.
8. Гніламёдаў, У.В. Янка Купала: жыццё і творчасць / У.В. Гніламёдаў. – Мінск: Бел. навука, 2002. – 238 с.
9. Жураўлёў, В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стст. / В.П. Жураўлёў; пад рэд. У.В. Гніламёдава. – Мінск: Бел. навука, 2000. – 191 с.
10. Лазарук, М.А. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ стагоддзе (20 – 50-я гады) / М.А. Лазарук, А.А. Семяновіч; пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск: Выш. шк., 2000. – 511 с.
11. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў ВНУ. Ч. 1 / А.А. Лойка; пад рэд. Ю.С. Пшыркова. – Мінск: Выш. шк., 1977. – 304 с.
12. Майхрович, А.С. Янка Купала и Якуб Колас: вопросы мировоззрения / А.С. Майхрович; под ред. В.М. Конон. – Минск: Наука и техника, 1982. – 246 с.
13. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст.: вучэбны дапаможнік / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск: Выш. шк., 2001. – 352 c.
14. Мушынская, Т.Ф. Беларуская літаратура 20 – 30-х гадоў / Т.Ф. Мушынская. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 160 с.
15. Навуменка, І.Я. Змітрок Бядуля: навуковае выданне / І.Я. Навуменка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995. – 144 с.
16. Навуменка, І.Я. Максім Багдановіч / І.Я. Навуменка. – Мінск: Бел. навука, 1997. – 141 с.
17. Пратасевіч, М.І. Пуцявінамі Коласа / М.І. Пратасевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 2002. – 24 с.
18. Пшыркоў, Ю.С. Летапісец свайго народа: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа / Ю.С. Пшыркоў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 367 c.
19. Старычонак, В.Д. Беларуская літаратура / В.Д. Старычонак. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 350 с.
20. Чыгрын, І.П. Паміж былым і будучым: проза Максіма Гарэцкага / І.П. Чыгрын. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 168 с.
21. Янушкевіч, Я.Я. За архіўным парогам: беларуская літаратура ХІХ – ХХ стст. у святле архіўных пошукаў / Я.Я. Янушкевіч. – Мінск: Маст. літ., 2002. – 381 с.
22. Ярош, М.Р. Пясняр роднай зямлі: жыццё і творчасць Янкі Купалы / М.Р. Ярош. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 344 с.
|