Установа адукацыі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер204.76 Kb.
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”

________________ І.В. Семчанка

(подпіс)
(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД - _______/баз.





ГІСТАРЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ ЗАМЕЖНЫХ КРАІН
Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1 – 21 03 01 -2008 гісторыя (па накірунках)

1-21 03 01-01 Гісторыя айчынная і ўсеагульная

Гомель 2010


СКЛАДАЛЬНІК:

С.А. Чаропка — старшы выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», кандыдат гістарычных навук.

Рэцэнзенты:



С.А. Елізараў — дацэнт кафедры паліталогіі і гісторыі УА «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П.В. Сухога», кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

С.Б. Жыхараў — дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай усеагульнай гісторыі УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратакол № 6 ад 21 студзеня 2010);
Метадычным саветам гістарычнага факультэта

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(праткол № 11 ад 25 мая 2010);

Адказны за рэдакцыю: С.А. Чаропка

Адказны за выпуск: С.А. Чаропка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна “Гістарычная геаграфія замежных краін”, храналагічна канкрэтызуе гістарычныя ўяўленні і звязвае іх з вызначанымі тэрыторыямі. Гістарычная геаграфія дае характарыстыку фізічнай, эканамічнай, палітычнай геаграфіі і геаграфіі насельніцтва на пэўнай тэрыторыі на адпаведных этапах яго гістарычнага развіцця. Яна цесна звязаны з гістарычнай дэмаграфіяй, эканамічнай гісторыяй, статыстыкай, гістарычнай картаграфіяй, тапанімікай, эканомікай і іншымі спецыяльнымі гістарычнымі дысцыплінамі. Прадмет “Гістарычная геаграфія замежных краін” генетычна звязана з дысцыплінамі “Гісторыя старажытнага свету”, Гісторыя сярэдніх вякоў”, “Гісторыя сярэдніх вякоў краін Азіі і Афрыкі”, “Гісторыя новага часу”, “Гісторыя навейшага часу”, “Гісторыя лацінаамерыканскай цывілізацыі”.

Аб'ектам вывучэння гістарычнай геаграфіі з'яўляецца: фізіка-геаграфічнае апісанне (рэльеф, клімат, воды, глебы, расліннасць і іншае), геаграфія насельніцтва (яго ўзнікненне, фармаванне, этнічны склад, размяшчэнне, рух), эканамічная геаграфія (геаграфія вытворчасці і гаспадарчых сувязяў паміж асобнымі часткамі краіны), палітычная геаграфія (высвятленне палітычных межаў, вызначэнне на карце месцаў, звязаных з той або іншай палітычнай падзеяй, размяшчэнне гарадоў і населеных пунктаў, крэпасцяў і іншых абарончых будынкаў.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:


  • прасторавыя, часавыя і падзейныя каардынаты гістарычнага працэсу; тэрытарыяльную наменклатуру (кантынент, субкантынент, рэгіён, вобласць, падвобласць і іншае);

  • фізіка-геаграфічную наменклатуру (рэльеф і тапаграфічныя характарыстыкі, гідралогія, глебы, клімат, натуральныя рэсурсы і карысныя выкапні, расліннасць, жывёльны свет, прыродная занальнасць і іншае);

  • этнічную і дэмаграфічную наменклатуру (археалагічная культура, лінгвістычная культура, этнічны арэал, этнас, племя, народнасць, нацыя; насельніцтва, яго склад, колькасць, структура, размяшчэнне, натуральны прырост, міграцыя і інш.);

  • гаспадарча-эканамічную наменклатуру (тэрыторыі спажывецкай і вытворчай гаспадаркі, размяшчэнне відаў гаспадарчай дзейнасці, гаспадарча-культурныя комплексы, эканамічныя рэгіёны, шляхі зносін, рынкі і інш.);

  • палітыка-адміністрацыйную наменклатуру (дзяржава і дзяржаўныя тэрыторыі і межы, адміністрацыйныя дзяленні і інш.);

  • гісторыка-культурную наменклатуру (тэрыторыі цывілізацыі, арэалы культур і рэлігій, сферы каланізацыі і інш.).

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ўмець:



  • ужываць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;

  • даваць самастойныя ацэнкі, рэферыраваць навуковыя работы па гістарычнай геаграфіі;

  • выяўляць і крытычна ацэньваць сутнасць асноўных з’яў і працэсаў у гісторыі Еўропы, Амерыкі і афраазіяцкіх цывілізацый;

  • знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці дзяржаў і грамадстваў Еўропы, Азіі, Афрыцы і Амерыкі.

Агульная колькасць гадзін - 82; аўдыторная колькасць гадзін - 46, з іх: лекцыі - 22, практычныя заняткі - 22, кантралюемая самастойная работа - _2_. Форма справаздачнасці - залік.



пРЫКЛАДНы ТЭМАТЫЧНЫ план
(

№ п/п

Назва тэмы

Лекцыі

Практычныя

Семінары

Лабараторныя заняткі

СКРС

Усяго

1.

Уводзіны ў курс гістарычнай геаграфіі


2













2

2.

Свет у эпоху старажытнасці


2

2










4

3.

Еўропа ў перыяд антычнасці


2

2










4

4.

Еўрапейскі рэгіён у сярэднявеччы і новы час (5-18 ст.)

4

6










10

5.

Азія ў сярэднявеччы і новы час (5-18 ст.)

6

6










12

6.

Гістарычная геаграфія Афрыкі і Амерыкі ў сярэднявеччы і новы час.













2

2

7.

Еўропа ў 19 – пачатку 20 ст.

2

2










4

8.

Свет у першай палове 20 ст.

2

2










4

9.

Свет у другой палове 20 ст.

2

2










4




Усяго разам

22

22







2

46


змест вучэбнага матэрыялУ
Раздзел 1. Гістарычная геаграфія эпохі старажытнасці
Тэма 1. Уводзіны ў курс гістарычнай геаграфіі
Прадмет і метады гістарычнай геаграфіі. Гісторыя ўзнікнення і развіцця гістарычнай геаграфіі як навукі, асноўныя кірункі гісторыка-геаграфічнай навукі.

Геаграфічнае асяроддзе як адзін з важнейшых чыннікаў развіцця грамадства. Сацыяльная, этнічная геаграфія і дэмаграфія.

Фізіка-геаграфічнае раянаванне свету. Рэгіёны Еўропы. Пярэдняя, Заходняя, Малая Азія і Блізкі Усход. Цэнтральная і Сярэдняя Азія. Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія. Паўночная і Усходняя Азія. Паўночная Афрыка. Магрыб і Судан. Трапічная і Паўднёвая Афрыка. Паўночная, Паўднёвая, Лацінская Амерыка і Месамерыка. Вест і Ост-Індыя.
Тэма 2. Свет у эпоху старажытнасці
Фізічная геграфія Пярэдняй Азіі, Індыі і Кітая. Сацыяльна-эканамічная геаграфія старажытнага свету. Міграцыі насельніцтва. Гасрадарка старажытных народаў. Асноўныя земляробчыя раёны свету. Узнікненне цывілізацый Старажытнага Усходу. Гарады Усходу. Транспарт і шляхі зносін.

Палітычная геаграфія. Дзяржавы Егіпта і Пярэдняй Азіі ў старажытнасці. Месапатамія ў старажытны перыяд. Шумер, Акад, Вавілонія, Асірыя, Персія. Старажытны Ханаан. Фінікія і яе калоніі ў Міжземнамор’і. Палесціна. Малая Азія ў старажытнасці. Хетская дзяржава. Старажытная Грэцыя: асноўныя рэгіёны і полісы. Грэчаская каланізацыя Міжземнамор’я. Эліністычныя дзяржавы. Сірыйскае царства Селеўкідаў. Пталемеўскі Егіпет. Грэка-Бактрыйскае царства. Парфія. Дзяржавы Малой Азіі. Старажытная Індыя. Старажытны Кітай.


Тэма 3. Еўропа ў перыяд антычнасці

Фізіка-геаграфічнае раянаванне Еўропы. Этнічная карта Еўропы на пачатку 1 тысячагоддзя. Этрускі. Рост Рымскай дзяржавы. Рымская імперыя: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Крызіс Рымскай імперыі і яе падзел.

Этнічная карта Еўропы да Вялікага перасялення народаў. Старажытныя германцы. Старажытныя кельты. Старажытныя балты і славяне. З’яўленне цюркаў ва Усходняй Еўропе. Варварскае заваяванне Рымскай імперыі і стварэнне варварскіх каралеўстваў, іх адміністрацыйны падзел.

Эканамічная геаграфія. Развіццё сельскай гаспадаркі ў Еўропе. Геаграфія рамяства асобных краін Еўропы. Найбольш урбанізаваныя рэгіёны. Геаграфія гандлю.

Сацыяльная геаграфія. Этнічны склад рэгіёна. Шчыльнасць насельніцтва. Колькасць насельніцтва ў Еўропе і яго склад. Транспарт і шляхі зносін.
Раздзел 2. Гістарычная геаграфія сярэднявечча і новага часу

Тэма 4. Еўрапейскі рэгіён у сярэднявеччы і новы час (5-18 ст.)

Палітычная карта Еўропы ў Раннім сярэднявеччы. Афармленне французскай дзяржаўнасці, яе ўнутраная структура. Фарміраванне Германскага каралеўства. Стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі. Утварэнне Англійскай дзяржавы. Перыяд феадальнай раздробленасці ў Еўропе. Стварэнне цэнтралізаваных дзяржаў у Еўропе. Фарміраванне Іспанскай дзяржавы. Дзяржаўна-палітычнае становішча ва Усходняй Еўропе. Палітычная карта Еўропы ў 16-17 ст. Італьянскія войны. Рэфармацыя ў Германіі і змены на карце Еўропы. Трыццацігадовая вайна і яе ўплыў на палітычную кату Еўропы. Палітычная карта Еўропы ў канцы 17 - пачатку 18 ст.

Сацыяльная геаграфія. Фарміраванне еўрапейскіх народнасцей у высокім сярэднявеччы. Колькасць насельніцтва краін Еўропы і яго склад. Працягласць жыцця. Шчыльнасць насельніцтва. Гарады Еўропы. Планоўка гарадоў. Найболей урбанізаваныя тэрыторыі. Міграцыйныя струмені. Царкоўная геаграфія Еўропы ў сярэднявеччы. Геаграфія календарных стыляў.

Развіццё сельскай гаспадаркі Еўропы. Сістэма земляробства і землекарыстання. Асноўныя збожжавыя раёны Еўропы. Іншыя сельскагаспадарчыя культуры і іх размяшчэнне. Асаблівасці размяшчэння рамеснай вытворчасці на тэрыторыі Еўропы. Ваўняная вытворчасць. Горнае справа. Металаапрацоўка. Суднабудаванне. Геаграфія рамяства асобных краін Еўропы. Гандаль. Асноўныя гандлёвыя шляхі. Арэалы манетных сістэм. Транспарт і шляхі зносін.


Тэма 6. Азія ў сярэднявеччы і новы час (5-18 ст.)
Палітычная карта Пярэдняй і Цэніральнай Азіі ў сярэднявеччы і новы час. Дзяржава Сасанідаў. Станаўленне Арабскага халіфату. Дзяржавы Ірана ў 9-12 ст. Харэзм. Цюкскія каганаты. Дзяржава Вялікіх Сяльджукаў. Мангольскія заваяванні і змены на палітычнай карце Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі. Асманская імперыя і яе заваяванні ў Азіі, Еўропе і Афрыцы. Дзяржава Сефевідаў. Палітычная карта Усходняй Азіі ў сярэднявеччы і новы час. Кітай ў сярэднявеччы і новы час. Японія і Карэя (Кагуро, Пэкчэ, Сіла). Краіны Індакітая ў сярэднявеччы і новы час. Сярэдневяковыя дзяржавы Інданезійскага архіпелага (Тарума, Шрывіджайя, Калінга, Матарам). Пранікненне ісламу. Дзяржава Маджапахіт. Пранікненне еўрапейцаў і станаўленне каланіяльнай сістэмы.

Сацыяльная геаграфія. Змены на этнічнай карце Азіі ў перыяд сярэднявечча і новага часу. Колькасць насельніцтва краін Азіі і яго склад. Працягласць жыцця. Шчыльнасць насельніцтва. Гарады. Найболей урбанізаваныя тэрыторыі. Рэлігійная геаграфія Азіі.

Развіццё сельскай гаспадаркі краін Азіі. Сістэма земляробства і землекарыстання. Асаблівасці размяшчэння рамеснай вытворчасці на тэрыторыі Азіі. Гандаль. Асноўныя гандлёвыя шляхі. Транспарт і шляхі зносін.

Тэма 8. Гістарычная геаграфія Афрыкі і Амерыкі ў сярэднявеччы і новы час.

Палітычная карта Афрыкі. Сярэдневяковая Эфіопія. Дзяржава Аксум. Дзяржавы Заходняга Судана ў сярэднявеччы. Дзяржавы Малі, Гана, Сангаі. Палітычныя ўтварэнні ёрубаў. Конга. Манаматама. Гарады-дзяржавы суахілі. Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы і новы час. Цывілізацыі Амерыкі. Майя, тальтэкі, міштэкі, ацтэкі, чыбча-муіска, інкі. Пранікненне еўрапейцаў і барацьба з каланізатарамі. Станаўленне каланіяльнай сістэмы. Іспанскія і партугальскія калоніі. Англійскія і французскія калоніі. Утварэнне ЗША. Пашырэнне тэрыторыі ЗША у 19 стагоддзі. Палітычная карта Паўднёвай Амерыкі ў 18-19 ст.

Сацыяльная геаграфія. Этнічная карта Афрыкі і Амерыкі ў перыяд сярэднявечча і новага часу. Колькасць насельніцтва краін Афрыкі і Амерыкі, яго склад. Працягласць жыцця. Шчыльнасць насельніцтва. Гарады. Найболей урбанізаваныя тэрыторыі.

Сістэма земляробства і землекарыстання. Асаблівасці размяшчэння рамеснай вытворчасці на тэрыторыі. Гандаль. Асноўныя гандлёвыя шляхі. Транспарт і шляхі зносін.


Тэма 9. Еўропа ў 19 – пачатку 20 ст.

Змены на палітычнай карце Еўропы ў эпоху напалеонаўскіх войнаў. Еўропа пасля Венскага кангрэса. Прусія і Аўстрыя. Працэс аб'яднання Германіі і Італіі. Францыя і Германія пасля франка-прускай вайны.

Сацыяльная геаграфія Еўропы 18-19 ст. Колькасць насельніцтва краін Еўропы і Амерыкі ў гэты перыяд і яго склад. Працягласць жыцця. Шчыльнасць насельніцтва. Тыпы сельскіх селішчаў Еўропы і Амерыкі. Гарады Заходняй Еўропы і Амерыкі ў 18 ст. Планоўка гарадоў. Найбольш урбанізаваныя тэрыторыі. Развіццё прамысловасці і рост гарадоў у 19 ст. Міграцыйныя струмені.

Развіццё сельскай гаспадаркі Еўропы ў 18-19 ст. Асаблівасці аграрнага ладу розных краін Заходняй Еўропы і Амерыкі ў гэты перыяд. Сістэма земляробства і землекарыстання. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры на тэрыторыі Еўропы і Амерыкі. Асаблівасці размяшчэння вытворчасці на тэрыторыі Еўропы ў 18 ст. Прамысловая рэвалюцыя ў Еўропе і Амерыцы. Цяжкая прамысловасць і ўзбраенне. Горнае справа. Тэкстыльная прамысловасць. Металаапрацоўка. Караблебудаванне. Геаграфія прамысловых раёнаў краін Заходняй Еўропы. Развіццё гандлю. Асноўныя гандлёвыя шляхі. Водны транспарт. Ветразевыя і паравыя судны. Развіццё сухапутнай дарожнай сеткі. Чыгункі і іх роля ў эканамічным развіцці Еўропы і Амерыкі.


Раздзел 3. Гістарычная геаграфія навейшага часу
Тэма 11. Свет у першай палове 20 ст.
Змены на карце Еўропы ў выніку першай сусветнай вайны. Змены на палітычнай карце свету напярэдадні другой сусветнай вайны. Палітычная карта Еўропы падчас другой сусветнай вайны.

Сацыяльная геаграфія Еўропы і Амерыкі ў першай палове 20 ст. Рост колькасці насельніцтва. Шчыльнасць насельніцтва. Этнічная карта свету ў 20 ст. Рэлігійная карта свету. Геаграфія календарных стыляў.

Развіццё сельскай гаспадаркі Еўропы і Амерыкі ў перыяд паміж сусветнымі войнамі. Асаблівасці размяшчэння вытворчасці на тэрыторыі Еўропы і Амерыкі ў гэты перыяд. Развіццё сеткі чыгунак і воднага транспарта.
Тэма 12. Свет у другой палове 20 ст.
Змены на карце Еўропы ў выніку другой сусветнай вайны. Араба-ізраільскія войны і іх наступствы. Станаўленне незалежных дзяржаў на афрыканскім кантыненце. Фалклендскі крызіс.

Сацыяльная геаграфія Еўропы і Амерыкі ў другой палове 20 ст. Рост колькасці насельніцтва. Змена міграцыйных струменяў.

Глабальныя эканамічныя змены з прычыны развіцця новых тэхналогій. Геаграфія сусветнай навукі. Асаблівасці размяшчэння вытворчасці на тэрыторыі Еўропы і Амерыкі. Развіццё сеткі аўтамабільных дарог. Паветраны транспарт.

Асноўныя вузлы міжнародных супярэчнасцей у канцы 20 ст. Распад СССР і ўтварэнне незалежных дзяржаў. “Непрызнаныя” дзяржавы на постсавецкай прасторы (ПМР, Абхазія, Паўднёвая Асеція, Ічкерыя, Нагорна-Карабахская Рэспубліка). Распад Югаславіі і яно вынікі. Спробы афармлення сербскіх дзяржаў на тэрыторыі Харватыі і Босніі (Рэспубліка Сербская і Рэспубліка Сербска Краіна). Косава. Спробы афармлення нацыянальных дзяржаў у Іспаніі (баскі), Вялікабрытаніі (ірландцы), Бельгіі (фламандцы і валоны). Эрытрэя. Квебек.


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


Пералік практычных заняткаў
1. Гістарычная геаграфія Міжземнамор’я і Пярэдняй Азіі ў старажытнсці.

2. Гістарычная геаграфія Рымскай імперыі.




3. Гістарычная геаграфія Франкскай дзяржавы.




4. Гістарычная геаграфія Еўропы ў сярэднявеччы.

5. Вялікія геаграфічныя адкрыцці і іх наступствы.


6. Гістарычная геаграфія Еўропы ў новы час.

7. Гістарычная геаграфія Ірана і Цэнтральнай Азіі.




8. Гістарычная геаграфія Кітая.




9. Гістарычная геаграфія Індыі.




10. Змены на палітычнай карце свету ў канцы 30-х – сярэдзіне 40-х гг. 20 ст.




11. Змены на палітычнай карце Еўропы ў канцы 20 – пачатку 21 ст.


Літаратура
Асноўная


  1. Жекулин, В. С. Историческая география: предмет и методы/ В.С. Жекулин. - Л., 1982.

  2. Максаковский, В. П. Историческая география/ В.П. Максаковский. - М., 1998.

  3. Максаковский, В.П. Историческая география мира/ В.П. Максаковский. - М., 1997

  4. Медушевская, О. М. Историческая география как вспомогательная историческая дисциплина/ О.П. Медушевская. - М., 1959.

  5. Самаркин, В. В. Историческая география Западной Европы в средние века/ В.В. Самаркин. - М., 1976.

  6. Самаркин, В.В., Муравьев А.В. Историческая география эпохи феодализма/ А.В. Муравьёв, В.В. Самаркин. - М., 1973

  7. Шаскольский, И.П. Историческая география // Вспомогательные исторические дисциплины: вып. 2/ И.П. Шаскольский. - Л., 1986.

  8. Яцунский, В. К. Историческая география. История ее возникновения и развития в XV - XVIII вв./ В.К. Яцунский. - М., 1955.


Дадатковая





  1. Агеева, Р.А. Происхождение имен рек и озер/ Р.А. Агеева. - М., 1985.

  2. Агеева, Р.А. Страны и народы: происхождение названий/ Р.А. Агеева. - M.,1999.

  3. Анучин, В.А. Географический фактор в развитии общества/ В.А. Анучин. - М., 1982.

  4. Багров, Л. С. История географической карты / Л.С. Багров. - Пгр., 1917.

  5. Баландин, Р., Бондарев Л. Природа и цивилизация/ Р. Баландин, Л. Бондарев. - М., 1988.

  6. Берг, Л.С. Очерки по истории русских географических открытий/ Л.С. Берг. - M., 1962

  7. Бродель, Ф. Что такое Франция?/ Ф. Бродель. - М., 1994.

  8. Витвер, И. В. Историко-географическое введение в экономическую географию зарубежного мира/ И.В. Витвер. - М., 1963.

  9. Гумилев, Л.Н. Этногенез и биосфера Земли/ Л.Н. Гумилев. - Л., 1989.

  10. Егоров, В.Л. Историческая география Золотой Орды в XIII-XIVвв./ В.Л. Егоров. - М., 1985.

  11. Ельницкий, Л.А. Знания древних о северных странах/ Л.А. Ельницкий. - М., 1961.

  12. Ельницкий, Л.А. Скифия евразийских степей/ Л.А. Ельницкий. - Новосибирск, 1977.

  13. Ерамов, Р. А. Физическая география Западной Европы/ Р.А. Ерамов. - М., 1989.

  14. Ефимов, A.В. Из истории великих русских географических открытий/ А.В. Ефимов. - М., 1971.

  15. Исаченко, А.Г. История географической идеи/ А.Г. Исаченко. - М., 1971.

  16. Историческая демография: Проблемы, суждения, задачи. - М., 1989.

  17. Исчезнувшие народы. - М., 1988.

  18. Кертман, Л. Е. География, история и культура Англии/ Л.Е. Кертман. -М., 1979.

  19. Ковалёв, Ю. Ю. География мировой науки/ Ю.Ю. Ковалёв. - М., 2002.

  20. Кудряшов, К.В. Половецкая степь .Очерки исторический географии / К.В. Кудряшов. - М., 1997.

  21. Латинская Америка. Энциклопедический словарь-справочник. Т. 1-2. -М., 1979-1982.

  22. Лебедев, Д.М., Есаков В.А. Русские географические открытия и исследования/ Д.М. Лебедев, В.А. Есаков. - М., 1981.

  23. Любавский, М.К. Историческая география России/ М.К. Любавский. - СПб., 2000

  24. Магидович, И. П., Магидович, В. И. История открытия и исследования Европы/ И.П. Магидович, В.И. Магидович. - М., 1970.

  25. Магидович, И. П., Магидович, В. И. Очерки по истории Великих географических открытий. Т. 1-5/ И.П. Магидович, В.И. Магидович. -М., 1982-1986.

  26. Малолетко, А.М. Палеотопонимика/ А.М. Малолетко. - Томск, 1992.

  27. Мурзаев, Э.М. География в названиях/ Э.М. Мурзаев. - М., 1982.

  28. Мурзаев, Э.М. Слово на карте/ Э.М. Мурзаев. - М., 2001.

  29. Народонаселение мира: справочник: под ред. Б. Ц. Урланиса. - М., 1984.

  30. Народонаселение: прошлое, настоящее, будущее. - М., 1987.

  31. Народы мира. Историко-этнографический справочник. - М., 1988.

  32. Никонов, В. А. География фамилий/ В.А. Никонов. - Л., 1988.

  33. Покшишевский, В. В. География населения зарубежных стран/ В.В. Покшишевский. - М., 1971.

  34. Смолицкая, Г.П. Занимательная топонимика/ Г.П. Смолицкая. - М., 2001.

  35. Урланис, Б. Ц. История военных потерь: войны и народонаселение Европы (XVII - XX вв.)/ Б.Ц. Урланис. - СПб., 1994.

  36. Шелестов, Д.К. Историческая демография/ Д.К. Шелестов. - М., 1989.

  37. Шелов, Л.Б. Северное Причерноморье 2000 лет назад/ Л.Б Шелов. - М., 1980.

  38. Яцунский, В.К. Историческая география. История её возникновения и развития в XV-XVII вв./ В.К. Яцунский. - М., 1955.

  39. Ясманов, Н.А. Занимательная климатология/ Н.А. Ясманов. - М., 1989

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ




Назва

дысцыпліны,

з якой

патрабуецца



ўзгадненне

Назва

кафедры


Прапановы

аб зменах у змесце вучэбнай праграмы

па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне


Рашэнне, якое прынята кафедрай, што распрацавала вучэбную праграму

(з указаннем даты і нумара пратакола)



Гісторыя старажытнага свету

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010


Гісторыя сярэдніх вякоў

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010


Гісторыя сярэдніх вякоў краін Азіі і Афрыкі

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010


Гісторыя новага часу

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010


Гісторыя навейшага часу

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010


Новая i навей-шая гiсторыя Азii i Афрыкi

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010


Гісторыя лацінаамерыканскай цывілізацыі

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010

ДАДАТКІ І ЗМЕНЫ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

на _____/_____ вучэбны год




№№

пп


Дадаткі і змены

Основание









Вучэбная праграма перагледжана на пасяджэнні кафедры

ўсеагульнай гісторыі

(пратакол № ____ ад ________ 201_ г.)
Загадчык кафедры

ўсеагульнай гісторыі

д.г.н., прафесар _______________ Р.Р. Лазько

ЗАЦВЯРДЖДАЮ



Дэкан гістарычнага факультэта УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

к.г.н., дацент __________________ М.М. Мязга


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка