Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» зацвярджаю



Дата01.05.2016
Памер299.47 Kb.
#45689


Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце УА «ПДУ»


________________ Д.У. Дук

(подпіс)

«_____»______________________ 2014 г.

(дата зацвярджэння)

Регістрацыйны № УД-____________/баз.

ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)»,

напрамак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»

2014 г.



СКЛАДАЛЬНІКІ:

Мішына Вера Іванаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», магістр гістарычных навук.

Чараўко Віктар Уладзіміравіч, старшы выкладчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», магістр гістарычных навук.

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Магалінскі Ігар Уладзіміравіч, дэкан факультэта па рабоце з замежнымі студэнтамі Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук.


Радзюк Аляксей Леанідавіч, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук.


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

(пратакол № ___ ад да 22.05.2014);

Метадычнай камісіяй гістарычна-філалагічнага факультэта Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

(пратакол № ___ ад да 22.05.2014);

Навукова-метадычным саветам Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

(пратакол № ___ ад ____________).

Адказны за рэдакцыю: В.І. Мішына.

Адказны за выпуск: В.У. Чараўко.

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Курс «Гісторыя і тэорыя крыніцазнаўства» з’яўляецца адной з важнейшых спецыяльных дысцыплін абавязковага кампанента для студэнтаў, што навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)”. Веды па гісторыі і асновах тэорыі крыніцазнаўства, навыкі крыніцазнаўчай эўрыстыкі і гістарычнай крытыкі крыніц складаюць важны элемент прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў. Засваенне дадзенага курса павінна стварыць аснову для вывучэння такіх дысцыплін “Гісторыя гістарычнай думкі”, “Гістарыяграфія гісторыі Беларусі”, “Метадалогія гісторыі”.



Мэта выкладання і вывучэння дысцыпліны «Гісторыя і тэорыя крыніцазнаўства» — фармаванне ў выпускнікоў комплексу ведаў аб гістарычных крыніцах, іх прыродзе і соцыякультурных функцыях, а таксама навыкаў працы з імі.

Задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны:

  • засваенне паняцця “гістарычная крыніца” і ведаў аб яе прыродзе;

  • вывучэнне асноўных этапаў развіцця крыніцазнаўства;

  • вывучэнне асноўных этапаў і прыёмаў гістарычнай крытыкі крыніц.

У адпаведнасці з Адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», студэнт павінен валодаць наступнымі кампетэнцыямі:

акадэмічнымі:

  • АК-2. Валодаць сістэмным і параўнаўчым аналізам;

  • АК-4. Уметь працаваць самастойна;

  • АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем;

сацыяльна-асобаснымі:

  • СЛК-8. Умець фарміраваць уласныя меркаванні;

прафесійнымі

  • ПК-3. Развіваць навыкі работы з вучэбнай, навуковай і навукова-метадычнай літаратурай, гістарычнымі крыніцамі;

  • ПК-10. Выкарыстоўваць патрэбныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя метады даследавання, зыходзячы з канкрэтных задач;

  • ПК-11. Арганізоўваць вучэбна-выхаваўчую работу на навуковай аснове, валодаць камп’ютарнымі метадамі пошука, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці.

Выпускнік павінен:

ведаць:

  • вызначэнне паняцця “гістарычная крыніца” і яе прыроду,

  • асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны,

  • асноўныя этапы і метады гістарычнай крытыкі крыніц.

умець:

  • класіфікаваць, сістэматызаваць і аналізаваць крыніцы,

  • выкарыстоўваць асноўныя і сучасныя метады даследавання крыніц,

  • валодаць прыёмамі крыніцазнаўчага даследавання.

У ліку педагагічных методык і тэхналогій, што спрыяюць актывізацыі пазнавальнай творчай дзейнасці студэнтаў і набыццю імі вопыту самастойнага вырашэння задач, прапануецца выкарыстоўваць тэхналогіі модульна-рейтынгавага навучання.

Пры дыягностыцы сфарміраванасці кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя галоўныя сродкі: крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты, кантрольныя, праверачныя работы, рэфераты і інш. Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў па «Палеаграфіі» ажыцяўляецца па дзесяцібальнай шкале. Для ацэнкі вучэбных дасягненняў студэнтаў выкарыстоўваюцца крытэрыі, зацверджанныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 122 акадэмічныя гадзін, з іх 50 аўдыторных (у тым ліку 30 гадзін – на лекцыйныя і 20 – на семінарскія заняткі).

Бягучая атэстацыя праводзіцца ў форме экзамену.



ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


№ тэмы

Тэма

Колькасць аудыторных гадзін

Лекцыі

Семінары

1.

Крыніцазнаўства і яго месца ў сістэме гуманітарных навук

2




2.

Вызначэнне і прырода гістарычнай крыніцы

2

2

3.

Перадумовы зараджэння крыніцазнаўства як навукі

2




4.

Асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства ў новы час

2

2

5.

Развіццё крыніцазнаўства ў навейшы час.

2

2

6.

Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц: агульная характарыстыка.

2

2

7.

Разнастайныя спосабы класіфікацыі крыніц

2

2

8.

Пісьмовыя крыніцы, іх роля ў вывучэнні гісторыі

2

2

9.

Паняцце і асноўныя этапы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.

2




10.

Бібліяграфічная і архіўная эўрыстыка

2




11.

Паняцце і асноўныя этапы гістарычнай крытыкі крыніц. Вывучэнне тэксту крыніцы.

2




12.

Датаванне, атрыбуцыя і лакалізацыя крыніцы.

2

2

13.

Інтэрпрэтацыя і ўнутраная крытыка крыніцы.

2

2

14.

Агульнанавуковыя і спецыяльна-гістарычныя метады

2

2

15.

Інавацыйныя метады даследавання крыніц.

2

2

Усяго за семестр:

30

20

50



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
1. ПРАДМЕТ I ЗМЕСТ КРЫНIЦАЗНАЎСТВА.

ВЫЗНАЧЭННЕ ГIСТАРЫЧНАЙ КРЫНIЦЫ
1.1. Крыніцазнаўства і яго месца ў сістэме гуманітарных навук. Гiстарычная навука i крынiцазнаўства. Аб’ект i прадмет крынiцазнаўства. Вызначэнне гiстарычнай крынiцы. Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Гiстарычны факт i крынiца. Месца крынiцазнаўства ў сiстэме навук: архiвазнаўства, музеязнаўства, бiблiяграфii, iнфарматыкi. Методыка i метадалогiя крынiцазнаўства. Тэарэтычнае i прыкладное крынiцазнаўства. Крыніцазнаўства гісторыі і іншых навук, іх суадносіны. Гістарычная крыніца як аснова вызначэння міждысцыплінарнага сінтэзу. Метады гістарычнай навукі. Метадалогія і крыніцазнаўства.

1.2. Прырода гiстарычнай крынiцы. Крынiца — адзiнства аб’ектыўнага i суб’ектыўнага. Геаграфiчнае асяроддзе як спецыфiчная крынiца аб мiнулым. Пазнавальная функцыя гiстарычнай крынiцы. Крынiца i гiстарычная свядомасць грамадства.

Гістарычная крыніца і дапаможнік. Археалагічныя крыніцы. Музейны экспанат. Вызначэнне «гістарыяграфічнай крыніцы».


2. ГIСТОРЫЯ КРЫНIЦАЗНАЎСТВА
2.1. Перадумовы зараджэння крыніцазнаўства як навукі. Элементы гістарычнай крытыкі ў працах антычных аўтараў. Гістарычная крыніца ў творах сярэдневякоўя. Ідэі Адраджэння і станаўленне рацыяналістычнай крытыкі гістарычных крыніц.

2.2. Асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства ў Новы час. Крытыка тэкстаў гістарычных крыніц Італіі. Выданні крыніц у Францыі, Англіі, Германіі. Зараджэнне расійскай школы крыніцазнаўства. Развіццё крыніцазнаўства ў Расійскай імперыі. Назапашванне практычнага вопыту работы з крынiцамi па гiсторыi феадалiзму. Неабходнасць асэнсавання гiстарычных крынiц у канцы XIX — пачатку XX ст. Распрацоўка тэорыi i методыкi гiстарычнага крынiцазнаўства. Стварэнне першых навучальных дапаможнiкаў i манаграфiй па пытаннях крынiцазнаўства. Ш.-В. Ланглуа, Ш. Сеньабос. В. В. Ключэўскі. Распрацоўка тэорыi i методыкi крынiцазнаўства. А. С. Лаппо-Данілеўскі.

2.3. Развіццё крыніцазнаўства ў навейшы час. Дыскусіі аб сутнасці гісторыі і ролі гістарычных крыніц. М. Блок. Распрацоўка тэорыі крыніцазнаўства савецкімі гісторыкамі. С.О. Шміт, В.М. Медушэўская і інш. Колькасныя метады вывучэння крыніц І.Д. Кавальчанка. Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Дз.І. Даўгяла, У.І. Пічэта, М.М. Улашчык і інш.
3. КЛАСIФIКАЦЫЯ I СIСТЭМАТЫЗАЦЫЯ КРЫНIЦ
3.1. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц: агульная характарыстыка.Класiфiкацыя, яе сутнасць і мэты. Крытэрыі класіфікацыі. Класіфікацыя і сістэматызацыя. Вiды сiстэматызацыi. Паняцці «тып» і «від» у класіфікацыі, іх суадносіны. Спробы класiфiкацыi гiстарычных крынiц на «рэшткi» i «паданнi».

3.2. Разнастайныя спосабы класіфікацыі крыніц. Фiксаваная i нефiксаваная сацыяльная iнфармацыя. Падзел крынiц паводле спосабу фiксавання iнфармацыi на рэчавыя, пiсьмовыя, вусныя, этнаграфiчныя, лiнгвiстычныя, фотакiнадакументы, фонадакументы. Адлюстраванне ў крынiцы фiксаванай iнфармацыi. Класiфiкацыя крынiц iх паходжання i вiда.

Падзел крынiц паводле форм адлюстравання рэчаiснасцi. Рэчавыя, пiсьмовыя, фанiчныя, выяўленчыя (выяўленча-графiчныя, выяўленча-мастацкiя, выяўленча-натуральныя) крынiцы. «Вусная гісторыя» і яе крыніцы.

Тыпалагічныя класіфікацыі ў залежнасці ад знешніх прыкмет крыніц. Класіфікацыя С. О. Шмідта. Падзел крыніц на рэчавыя, выяўленчыя, моўныя, канвенцыянальныя, крыніцы паводзін і гукавыя (аўдыяльныя).
3.3. Пісьмовыя крыніцы, іх роля ў вывучэнні гісторыі. Класіфікацыя пісьмовых крыніц. Дакументальныя і апавядальныя крыніцы, іх асноўныя віды.

Заканадаўчыя дакументы як гістарычныя крыніцы. Зараджэнне і станаўленне заканадаўства. Заканадаўства новага часу (XVI — пачатак XX ст.). Заканадаўства навейшага часу. Аналіз заканадаўчых дакументаў.

Акты як гістарычныя крыніцы. Вызначэнне. Асноўныя віды. Методыка вывучэння актаў.

Справаводчыя матэрыялы як гістарычная крыніца. Вызначэнне. Асноўныя рысы статыстычных крыніц і прынцыпы выкарыстання. Асноўныя стадыі фарміравання статыстычных крыніц.

Апавядальныя крыніцы. Агульная характарыстыка.

Летапісы і хронікі як гістарычныя крыніцы. Тэрміналогія летапісання. Асноўныя асаблівасці вывучэння і этапы развіцця летапісання.

Мемуары. Вызначэнне. Асноўныя віды мемуарнай літаратуры і іх вывучэнне.

Эпісталярныя крыніцы. Агульная характарыстыка. Вывучэнне эпісталярнага комплексу.

Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы. Вызначэнне, асноўныя этапы. Асаблівасці жанру мастацкай літаратуры.

Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц.


4. КРЫНIЦАЗНАЎЧАЯ ЭЎРЫСТЫКА.

4.1. Паняцце і асноўныя этапы крыніцазнаўчай эўрыстыкі. Пошук гiстарычных крынiц. Задача эўрыстыкi. Выяўленне і адбор.

4.2. Бібліяграфічная і архіўная эўрыстыка. Пошук апублiкаваных крынiц. Звесткi аб публiкацыях гiстарычных крынiц. Перавагі і недахопы публікацыі. Гістарычная біблiяграфiя. Асаблівасці пошуку гістарычных крыніц у сетцы Internet.

Выяўленне крынiц у архівах. Элементы выпадковасцi ў iх пошуку. Падрыхтоўчая работа да наведвання архiваў. Складанне спiсаў архiваў, фондаў, фондаўтваральнiкаў. Вывучэнне навукова-даведачнага апарату архiваў, вопiсаў фондаў. Вывучэнне спраў. Пошук i сiстэматызацыя крынiц. Складанне i збор рабочых матэрыялаў для афармлення работы.


5. ГІСТАРЫЧНАЯ КРЫТЫКА КРЫНIЦ
5.1. Паняцце і асноўныя этапы гістарычнай крытыкі крыніц. Вывучэнне тэксту крыніцы. Асноўныя этапы гістарычнай крытыкі. Агульная характарыстыка.

Устанаўленне тэксту. Прачытанне i асэнсаванне зместу тэксту. Значэнне кантэксту для разумення граматычных норм i лексiчнага зместу крынiцы. Гісторыя тэксту, задачы яе вывучэння. Паняцце рэдакцыі, спісу, ізводу. Інтэрпаляцыі і глосы. Этапы стварэння дакументаў: чарнавікі, белавікі, копіі. Аднаўленне арыгiнала паводле тэксту ў некалькiх спiсах, iзводах, рэдакцыях. Рэканструкцыя тэкстаў.

Вывучэнне паходжання тэксту. Агульная характарыстыка.

5.2. Даціроўка, атрыбуцыя і лакалізацыя крыніцы. Вызначэнне часу ўзнiкнення крынiцы. Паняцці «каляндар», «эра». Аналiз непасрэднай i ўскоснай iнфармацыi аб часе. Сiнтэз iнфармацыi аб часе. Адлiк часу ад вядомай падзеi. Вывучэнне формы дакумента. Дапасаванне звестак з iншых крынiц.

Методыка лакалiзацыi ўзнiкнення крынiц. Выкарыстанне дадзеных гістарычнай геаграфіі. Спалучэнне звестак графічных і пісьмовых помнікаў. Аналiз непасрэднай i ўскоснай прасторавай iнфармацыi, яе сiнтэз. Тапонімы і мікратапонімы, этнонімы і інш.

Атрыбуцыя. Улiк непасрэдных звестак. Прозвішча, імя, мянушка. Раскрыццё крыптонiмаў, псеўданiмаў. Ананiмныя крынiцы i iх атрыбуцыя. Новыя метады ўстанаўлення аўтарства з выкарыстаннем колькасных метадаў і інфармацыйных тэхналогій.

5.3. Інтэрпрэтацыя і ўнутраная крытыка крыніцы. Інтэрпрэтацыя гiстарычнай крынiцы, яе адрозненне ад граматычнага прачытання тэксту. Гістарызмы, архаізмы, тлумачэнне паняццяў. Тэрмiналагiчны аналiз. Вытлумачэнне заканадаўчых крынiц. Выкарыстанне юрыдычнай тэрмiналогii. Вытлумачэнне актаў. Склад актавага фармуляра. Вытлумачэнне апавядальных крынiц. Вывучэнне непасрэднага зместу тэксту, алегорый, iншаказанняў. Веданне канкрэтных гiстарычных абставiн стварэння крынiцы.

Выяўленне падложных i падробных крынiц. Магчымыя мэты iх стварэння. Спосабы выяўлення iнтэлектуальнага падлогу.

Асаблівасці вывучэння рэчавых крыніц. Прымяненне метадаў іншых навук.

Вывучэнне інфармацыі гістарычнай крыніцы. Мэты i задачы ўнутранай крытыкi крынiц. Паняцце аб верагоднасці. Паўната i дакладнасць iнфармацыi.

Метады выяўлення навуковай каштоўнасцi розных відаў пісьмовых крыніц. Крыніца і гістарычны кантэкст.

Вывучэнне ўплыву ўмоў, у якiх узнiкае iнфармацыя, на яе паўнату i дакладнасць. Аналiз сведчанняў, што заснаваны на асабiстым назiранні. Крытыка звестак, якія атрыманы з іншых крынiц i абагульненняў. Вызначэнне сацыяльных, палiтычных i групавых пазiцый аўтара, iх уплыў на змешчаную ў крынiцы iнфармацыю. Метады канчатковага ўстанаўлення каштоўнасцi iнфармацыi: праверка паўнаты, верагоднасці i дакладнасцi iнфармацыi адпаведнай крынiцы.

Паняцце сінтэзу інфармацыі крыніцы. Сінтэз гістарычнай інфармацыі, яго сутнасць і мэты. Супастаўленне звестак, атрыманых на этапе ўнутранай і знешняй крытыкі. Вызначэнне ўзаемасувязі і ўзаемаўплываў. Пабудова генеалагічнага раду крыніц. Паняцце рэпрэзентатыўнасці.
6. АСНОЎНЫЯ МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ ГІСТАРЫЧНЫХ КРЫНІЦ

6.1. Агульна-навуковыя і спецыяльна-гістарычныя метады. Агульная характарыстыка метадаў даследавання гiстарычных крынiц. Метадалогiя крынiцазнаўства ў працах А.С. Лапо-Данiлеўскага i I.Д. Кавальчанка. Выкарыстанне агульнанавуковых метадаў у крынiцазнаўстве. Аналiз, сiнтэз, узыходжанне ад канкрэтнага да абстрактнага, метад класавага аналiзу, iндукцыя, дэдукцыя.

Спецыяльна-гiстарычныя метады даследавання крынiц — гiсторыка-генетычны, гiсторыка-тыпалагiчны, гiсторыка-параўнальны, гiсторыка-сiстэмны.


6.2. Iнавацыйныя метады даследавання крынiц. Неабходнасць у павышэннi iнфарматыўнасцi крынiц. Крынiца ў свеце тэорыi iнфармацыi. Выкарыстанне ў крынiцазнаўстве колькасных метадаў i iнфармацыйных (камп’ютэрных) тэхналогiй. Масавыя крынiцы i метады iх апрацоўкi.

Магчымасцi i абмежаваннi выкарыстання колькасных метадаў i iнфармацыйных (камп’ютэрных) тэхналогiй у апрацоўцы апавядальных крынiц. Мадэлiраванне аўтарскага стылю i вызначэнне складанага характару тэксту крынiцы. Iнфармацыйны пошук лакун, купюр, iнкарпарацый, экстрапаляцый i пазнейшых уставак.

Метады семiётыкi пры вывучэннi гiстарычных крынiц. Знакі і сімвалы як аб’екты вывучэння семіётыкі. Даследаванне культурных кодаў і камунікатыўных сістэм навукоўца-гісторыка і аўтараў крыніц. Вызначэнне дыскурсаў у тэкстах крынiц. Выкарыстанне метаду дэканструкцыi.

Сацыяльна-псiхалагiчныя метады вывучэння гiстарычных крынiц. Выкарыстанне дасягненняў гістарычнай псіхалогіі і псіхагісторыі ў даследаванні крыніц.




ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
ЛІТАРАТУРА
Асноўная літаратура
Вучэбная літаратура
1.Грицкевич В. П., Каун С. Б., Ходин С. Н. Теория и история источнико¬ведения. Мн., 2000.

2.Источниковедение: Теория. История. Метод. Источники Россий¬ской истории: Учеб. пособие // И. Н. Данилевский, В. В. Кабанов, О. М. Медушевская, М. Ф. Румянцева. М., 1998.

3.Каун С. Б., Липницкая О. Л., Ходин С. Н. Теория и история источниковедения: Учеб.-метод. комплекс. Мн., 2001.

4.Пронштейн А. П., Задера А. Г. Методика работы над историческими источниками. Учеб.-метод. пособие. М., 1977.

5.Пронштейн А. П. Методика исторического источниковедения. Ростов н/Д, 1976.


Дадатковая літаратура

Прадмет і змест крыніцазнаўства. Вызначэнне гістарычнай крыніцы
6. Беленький И. Л. Разработка проблем теоретического источниковедения в исторической науке (1969—1983). М., 1983.

7. Борисенков Е. П. Климат и деятельность человека. М., 1982.

8. Гiстарычныя крынiцы: праблемы класiфiкацыi, вывучэння i выкладання // Матэрыялы да Мiжнар. навук.-практычнай канф., прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння У. I. Пiчэты. Мн., 1998.

9. Иванов Г. М. Исторический источник и историческое познание. Томск, 1973.

10. Иванов Г. М. О социальной природе исторического источни¬ка // Тр. Томского гос. ун-та. Томск, Т. 11. С. 73—85.

11. Иванов Г. М., Коршунов А. М., Петров Ю. В. Методические проблемы исторического познания. М., 1981.

12. Источниковедение истории СССР / Под ред. И. Д. Ковальченко. М., 1981. С. 5—7.

13.Клейн Л. С. Археологические источники. Л., 1978.

14.Ковальченко И. Д. Методы исторического исследования. М., 1987.

15.Медушевская О. М. Современное зарубежное источниковедение. М., 1983.

16. Проблемы устной истории СССР (тезисы научной конференции). Киев, 1990.

17. Пронштейн А. П., Данилевский И. Н. Вопросы теории и методики исторического исследования. М., 1986.

18. Фарсобин В. В. Источниковедение и его метод. М., 1983.

19. Шмидт С. О. Путь историка: Избр. тр. по источниковедению и историографии. М., 1997.

20. Шмидт С. О. Современные проблемы источниковедения // Источниковедение. Теорет. и методологические проблемы. М., 1969.

21. Шмидт С. О. Проблема взаимодействия общества и природы и некоторые вопросы источниковедения // Общество и природа. М., 1981.


Гісторыя крыніцазнаўства

22.Аксенов А. И. Генеалогия // Вопр. истории. 1972. № 10.

23 .Археалогiя і нумiзматыка Беларусi. Мн., 1993.

23. Богданов А. П. Филиграноведение вчера и сегодня // История и па¬леография: Сб. статей. М., 1993. Ч. 2. С. 302—432.

24. Генеалогия: источники, проблемы, методы исследования. М., 1989.

25. Добиаш-Рождественская О. А. История письма в средние века: руководство к изучению латинской палеографии. М., 1987.

26. Историческое краеведение Белоруссии. Мн., 1980. С. 201—213.

27. Каменцева Е. И., Устюгов Н. В. Русская сфрагистика и геральдика. М., 1963.

28. Каштанов С. М. Очерки русской дипломатики. М., 1970.

29. Каштанов С. М. Русская дипломатика. М., 1988.

30. Куль-Сяльверстава С. Я. Беларуская палеаграфія: Навуч. дапам. Гродна, 1996.

31. Люблинская А. Д. Латинская палеография. М., 1969.

32. Медушевская О. М. О проблемах генеалогии // Советские архивы. 1989. № 6.

33. Музееведение. Музеи исторического профиля. М., 1988.

34. Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. М., 1994. Вып. 2.; М., 1995. Вып.1.

35.Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5. Ч. 1 (арт. А. Н. Нарбута, Д. В. Карава, А. П. Грыцкевiча).

36. Рейсер С. А. Русская палеография нового времени. М., 1982.

37. Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси. Мн., 1995.

38. Скурат К. Даўнiя беларускiя меры. Мн., 1974.

39. Тихомиров М. Н., Муравьев А. В. Русская палеография. М., 1982.

40. Фарсобин В. В. О предмете дипломатики и ее соотношение с источниковедением // Вопр. истории. 1978. № 1.

41. Хорошкевич А. Л. Печати полоцких грамот XIV—XV вв. // Вспомогательные ист. науки. Л., 1972. Кн. 4.

42. Цітоў А. К. Геральдыка беларускіх месцаў. Мн., 1998.

43. Цiтоў А. К. Пячаткi старажытнай Беларусi. Мн., 1993.

44. Шкуратов И. А. Историческая психология. М., 1997.

45. Щепкин В. М. Учебник русской палеографии. М., 1918 (перавыда¬дзены: М., 1967).


Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц

46. Евграфов Е. М. Кинофотодокументы как исторический источник. М., 1973.

47. Каштанов С. М. Русская дипломатика. М., 1988.

48. Лаппо-Данилевский А. С. Методология истории. СПб., 1910—1913. Вып. 1—2.

49. Пушкарев Л. Н. Классификация русских письменных источников по отечественной истории. М., 1975.

50. Шмидт С. О. Путь историка: Избр. тр. по источниковедению и историографии. М., 1997.



Крыніцазнаўчая эўрыстыка
51. Бібліяграфія па гісторыі Беларусі. Феадалізм і капіталізм. Мн., 1969.

52. Воронин Ю. А. Введение в теорию классификации. Новосибирск, 1982.

53. Глобальная сеть Internet в информационном обеспечении исторических исследований и образования // Е. Б. Белова, Л. И. Бородкин, И. М. Гар¬скова и др. Ист. информатика. М., 1996. С. 369—373.

54 .Государственные архивы СССР: Справ.: В 2 ч. М., 1989.

55. Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў Цэнтральных архівах СССР. Мн., 1991.

56. Доорн П. Электронный лабиринт: возможности и «ловушки» компьютерной системы INTERNET для историков // Круг идей: развитие исторической информатики. Тр. II конф. Ассоциации «История и компьютер». М., 1995. С. 122—135.

57. Каралёў Г. І. Польскія публікацыі царкоўна-гістарычных крыніц у ХІХ—ХХ ст. // Наш радавод. Гродна, 1992. Кн. 4. Ч. 3. С. 184—190.

58. Каталог сборников документов, изданных архивными учреждениями СССР. 1917—1960. М., 1961.

59. Леонтьева Т. Е. Документальные материалы фонда князей Радзи¬виллов как исторический источник // Вопр. архивоведения и источниковедения в БССР. Мн., 1971. C. 320—328.

60. Сокольчик А. А. Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768—1917 гг.): Библиогр. указатель. Мн., 1976.

61. Правила издания исторических документов. М., 1969.

62. Пушкин В. Н. Эвристика — наука о творческом мышлении. М., 1967.

63. Суслова Е. Н. Поиск архивных документов. Л., 1987.

64. Улащик Н. Н. Очерки по источниковедению и археографии истории Беларуси феодального периода. Мн., 1973.

65. Федотов В. В. Техника и организация умственного труда. Мн., 1983.

66. Ходаковский И. И. Организация поиска источников и литературы в источниковедческом исследовании: Учеб. пособие. М., 1976.

67. Центральный государственный исторический архив Белорусской ССР в г. Гродно: Путеводитель. Мн., 1956.

68. Центральный государственный исторический архив БССР в г. Минске: Путеводитель. Мн., 1974.



Гістарычная крытыка крыніц
69. Бережков Н. Г. Хронология русского летоисчисления // Проблемы источниковедения. Вып. 6. 1958.

70. Берков П. Н. Введение в технику литературоведческого исследования. Источниковедение. Библиография. Разыскания. Л., 1955.

71. Бикерман Э. Хронология древнего мира. М., 1975.

72. Борисенков Е. П., Пасецкий В. М. Экстремальные явления в русских летописях ХІ—XVII вв. Л., 1983.

73. Виноградов В. В. Проблемы авторства и теория стилей. М., 1961.

74. Горбачевский Н. Краткия таблицы, необходимые для истории, хроно¬ло¬гии, вообще для всякого рода археологических исследований. Вильна, 1867.

75. Ермолаев И. П. Историческая хронология. Казань, 1980.

76. Ефременков Э. Л. Раскрытие авторства на основе анализа идейного содержания произведений // Вопр. текстологии. Вып. 2. М., 1960.

77. Жучкевич В. А. Общая топонимика. Мн., 1980.

78. Жучкевич В. А. Топонимика Белоруссии. Мн., 1968.

79. Каменцева Е. И. Хронология. М., 1982.

80. Климишин И. А. Календарь и хронология. М., 1985.

81. Историческая география СССР // И. Д. Ковальченко и др. М., 1973.

82. Лихачев Д. С. Вопросы атрибуции произведений древнерусской литературы // Тр. Отдела древнерусской литературы АН СССР. Ин-т литературы. М.; Л., 1961. Т. 17.

83. Лихачев Д. С. Текстология. М., 1983.

84. Максаковский В. П. Историческая география мира. М., 1997.

85. Нечкина М. В. Кто автор «Записок» Н. И. Горбачевского? // Ист. зап. М., 1955. Т. 54.

86. Носовский Г. В., Фоменко А. Г. Новая хронология и концепция древней истории Руси, Англии, Рима. Факты, гипотезы. Т. 1. Русь. М., 1995.

87. О принципах определения авторства в связи с общими проблемами теории и истории литературы. Л., 1960.

88. От Нестора до Фонвизина: Новые методы определения авторства / Под ред. Л. В. Милова. М., 1994.

89. Пиотровский Р. Г. Анонимные произведения и их авторы. Мн., 1988. (Предисловие).

90. Пронштейн А. П., Кияшко В. Я. Хронология. М., 1981.

91. Рейсер С. А. Основы текстологии. Л., 1978.

92. Рыбаков Б. А. Петр Бориславич: Поиск автора «Слова о полку Игореве». М., 1997.

93. Рылюк Г. Я. Истоки географических названий Беларуси (с основами общей топонимики). Мн., 1997.

94. Святский Д. О. Астрономические явления в русских летописях с научно-критической точки зрения. Пг., 1915.

95. Статистика текста. Мн., 1969.

96. Хавский П. В. Взгляд на хронологию еврейскую, христианскую вообще и русскую в особенности. СПб., 1849.

97. Ходзiн С. М. Летапiсанне на Беларусi // Бел. гiст. часоп. 1997. № 2. С. 81—82.

98. Хронология Российской истории: Энцикл. справ. М., 1994.

99. Цыб С. В. Древнерусское времяисчисление в «Повести временных лет». Барнаул, 1995.

100. Черепнин Л. В. Повесть временных лет, ее редакции и предшествующие ей летописные своды // Исторические записки. М., 1948. Т. 25—27.

101. Черепнин Л. В. Русская хронология. М., 1944.

102. Шахматов А. А. Обозрение русских летописных сводов XIV—XVI вв. М., 1972.

103. Щербиновский Н. С. Сезонные явления в природе. М., 1966.

Асноўныя метады даследавання гістарычных крыніц
104. Бородкин Л. И., Милов Л. В., Морозова Л. Е. К вопросу о формальном анализе авторских особенностей стиля в произведениях Древней Руси // Математические методы в историко-экономических и историко-культурных исследованиях. М., 1977. С. 298—326.

105. Бородкин Л. И., Милов Л. В. О некоторых аспектах автоматизации текстологических исследований (Закон Судный людем) // Математические методы в историко-экономических и историко-культурных исследованиях. М., 1977. С. 235—280.

106. Бородкин Л. И. Многомерный статистический анализ в исторических исследованиях. М., 1986.

107. Буховец О. Г. Социальные конфликты и крестьянская ментальность в Российской империи начала ХХ века: новые материалы, методы, результаты. М., 1996.

108. Ковальченко И. Д. Исторический источник в свете учения об информации (к постановке проблемы) // История СССР. 1982. № 3. С. 129—148.

109. Ковальченко И. Д. Методы исторического исследования.

110. Количественные методы в исторических исследованиях / Под ред. И. Д. Ковальченко. М., 1984.

111. Липницкая О. Л., Кудряшов В. Е. Компьютерное источниковедение в Беларуси: некоторые итоги и проблемы // Информ. бюллетень ассоциации «История и компьютер». 1997. № 21. С. 167—171.

112. Моисеенко Т., Свищев М. Изучение аграрной России последних десятилетий: перспективы «компьютерного источниковедения» // История и компьютер: Новые информационные технологии в исторических исследованиях и образовании. Геттинген, 1993. С. 151—167.

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ
1. Прадмет i змест крынiцазнаўства. Вызначэнне гiстарычнай крынiцы

1. Гiстарычная навука i крынiцазнаўства. Аб’ект i прадмет крынiцазнаўства.

2. Крынiца — адзiнства аб’ектыўнага i суб’ектыўнага.

3. Гістарычная крыніца і дапаможнік


2. Гiсторыя крынiцазнаўства.

1.Асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства.

2. Выданні крыніц у Францыі, Англіі, Германіі.

3. Зараджэнне і развіццё крыніцазнаўства ў Расійскай дзяржаве.

4. Дыскусіі аб сутнасці гісторыі і ролі гістарычных крыніц у замежнай і савецкай навуцы.

5. Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.


3. Класiфiкацыя i сiстэматызацыя крынiц.

1. Класiфiкацыя, яе сутнасць і мэты.

2. Класiфiкацыя крынiц паводле спосабу фіксацыі інфармацыі і форм адлюстравання рэчаіснасці.

3. Класіфікацыя С.О. Шмідта.

4. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.

5. Заканадаўчыя і актавыя дакументы як гістарычныя крыніцы.

6. Матэрыялы справаводства і статыстыкі як гістарычныя крыніцы.

7. Летапісы і хронікі як гістарычныя крыніцы

8. Мемуарныя, літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.

9. Эпісталярныя крыніцы.

10. Матэрыялы перыядычнага друку як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц.
4. Гістарычная крытыка крынiц.

1. Асноўныя этапы гістарычнай крытыкі.

2. Этапы стварэння дакументаў.

3. Рэканструкцыя тэкстаў.

4. Вывучэнне паходжання тэксту.

5. Аналiз і сінтэз непасрэднай i ўскоснай iнфармацыi аб часе стварэння крыніцы.

6. Методыка лакалiзацыi ўзнiкнення крынiц.

7. Атрыбуцыя.

8. Інтэрпрэтацыя гiстарычнай крынiцы.

9. Паняцце сінтэзу інфармацыі крыніцы.


5. Асноўныя метады даследавання гістарычных крыніц.

1. Метадалогiя крынiцазнаўства ў працах А.С. Лапо-Данiлеўскага i І.Д. Кавальчанка.

2.Спецыяльна-гiстарычныя метады даследавання крынiц.

3. Інавацыйныя метады даследавання крынiц.

4. Выкарыстанне колькасных метадаў i iнфармацыйных (камп’ютэрных) тэхналогiй у апрацоўцы апавядальных крынiц.

5.Сацыяльна-псiхалагiчныя метады вывучэння гiстарычных крынiц.




РЭЙТЫНГАВАЯ СІСТЭМА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ І КАМПЕТЭНЦЫЙ СТУДЭНТА
Навучальны працэс па дысцыпліне «Археалогія» арганізуецца з улікам Палажэння аб рэйтынгавай сістэме, зацверджанага загадам рэктара ПДУ № 294 ад 06.06.2014. У выпадку ўнясення ў пазначанае Палажэнне зменаў і дапаўненняў пры арганізацыі навучання аўтаматычна выкарыстоўваецца Палажэнне ў дзеючай рэдакцыі.


ПРЫКЛАДНЫ СПІС ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ ПЫТАННЯЎ
1. Вызначэнне крыніцазнаўства, яго аб’ект, прадмет і функцыі.

2. Паняцце гістарычнага факта і падыходы да яго вытлумачэння.

3. Выкарыстанне метадаў дыпламатыкі і сфрагістыкі для аналіза гістарычных крыніц.

4. Выкарыстанне дадзеных гістарычнай метралогіі пры вывучэнні гістарычных крыніц.

5. Метады палеаграфіі пры даследаванні гістарычных крыніц.

6. Выкарыстанне метадаў нумізматыкі і фалерыстыкі для аналізу гістарычных крыніц.

7. Роля геральдыкі і генеалогіі ў вывучэнні гістарычных крыніц.

8. Суадносіны крыніцазнаўства з архівазнаўствам, музеезнаўствам і бібліяграфіяй.

9. Паняцце і прырода гістарычнай крыніцы. Суаднясенне паняццяў “гістарычная крыніца”, “гістарычны дапаможнік”, “гістарычнае даследаванне”.

10. Суаднясенне паняццяў “рэчавая крыніца”, “археалагічная крыніца”, “музейны прадмет”, “музейны экспанат”.

11. Перадумовы зараджэння крыніцазнаўства як навукі.

12. Развіццё крыніцазнаўства ў Новы час.

13. Развіццё крыніцазнаўства ў Расійскай імперыі.

14. Развіццё крыніцазнаўства ў Навейшы час.

15. Распрацоўка тэорыі крыніцазнаўства савецкімі гісторыкамі.

16. Развіццё крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.

17. Класіфікацыя гістарычных крыніц. Крытэрыі класіфікацыі.

18. Класіфікацыя крыніц І.Г. Дройзена і А.А. Лапо-Данілеўскага.

19. Класіфікацыя крыніц Л.М. Пушкарова і І.Д. Кавальчанка.

20. Класіфікацыя гістарычных крыніц С.О. Шмідта.

21. Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.

22. Пісьмовыя крыніцы і іх роля ў вывучэнні гісторыі. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.

23. Помнікі эпіграфікі і графіці як спецыфічны від пісьмовых крыніц.

24. Матэрыялы заканадаўства і справаводства як гістарычныя крыніцы.

25. Актавыя і статыстычныя матэрыялы як гістарычныя крыніцы.

26. Летапісы і хронікі як гістарычныя крыніцы.

27. Мемуары, літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.

28. Матэрыялы перыядычнага друку і навуковыя працы як гістарычныя крыніцы.

29. Крыніцазнаўчая эўрыстыка, яе сутнасць, мэты і задачы.

30. Бібліяграфічная эўрыстыка, яе сутнасць, мэты і задачы.

31. Асноўныя этапы бібліяграфічнай эўрыстыкі.

32. Архіўная эўрыстыка, яе сутнасць, мэты і задачы.

33. Навукова-даведачны апарат архіва. Парадак працы з архіўнымі дакументамі і правілы выкарыстання іх у гістарычным даследаванні.

34. Сетка архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, характарыстыка іх фондаў.

35. Асаблівасці пошуку гістарычных крыніц у сетцы “Internet”.

36. Вызначэнне даставернасці электронных дакументаў і правілы выкарыстання іх у гістарычных даследаваннях.

37. Паняцце і агульная характарыстыка гістарычнай крытыкі крыніц.

38. Агульная характарыстыка знешняй крытыкі крыніц.

39. Асноўныя этапы вывучэння тэксту крыніцы. Паняцці “арыгінал”, “пратограф”, “спіс”, “рэдакцыя”.

40. Вызначэнне складанага характару тэкста крыніцы. Кантамінацыі, інтэрпаляцыі, кампіляцыі, глосы.

41. Этапы стварэння дакументаў: чарнавік, белавік, арыгінал, копія, дублікат.

42. Вызначэнне часу ўзнікнення гістарычнай крыніцы. Прадмет гістарычнай храналогіі.

43. Летазлічэнне. Тыпы і віды календароў.

44. Правілы пераводу даціроўкі крыніц на сучасную сістэму летазлічэння. Сакавіцкі і вераснёўскі стылі летазлічэння.

45. Аналіз і сінтэз простай і ўскоснай часавай інфармацыі крыніц.

46. Методыка лакалізацыі гістарычных крыніц.

47. Методыка атрыбуцыі гістарычных крыніц.

48. Інтэрпрэтацыя гістарычнай крыніцы.

49. Мэты і задачы унутранай крытыкі крыніц.

50. Выяўленне сапраўднасці гістарычнай крыніцы. Прычыны і прыкметы падробак гістарычных крыніц.

51. Унутраная крытыка крыніцы. Паняцце даставернасці, паўнаты і дакладнасці інфармацыі крыніцы.

52. Паняцце і сутнасць сінтэзу інфармацыі крыніц.



УЗОРЫ ЗАДАННЯЎ


  1. У чым спецыфіка гістарычнага пазнання ў параўнанні з “дакладнымі” навукамі?

  2. Дайце азначэнне паняццю “гістарычная крыніца”.

  3. Раскрыйце эўрыстычную і пазнавальную функцыі крыніцазнаўства.

  4. Гістарычны твор, дзе сабраны і абагулены факты, прысвечаныя якой-небудзь падзеі, але адсутнічае навуковая навізна, будзе з’яўляцца гістарычнай крыніцай, гістарычным дапаможнікам ці гістарычным даследаваннем? Адказ аргументуйце.

  5. Выберыце правільны адказ сярод прапанаваных.

Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне, форму і змест актавых крыніц:

а) палеаграфія,

б) сфрагістыка,

в) дыпламатыка

г) фалерыстыка

д) нумізматыка


Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці



Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай дысцыпліне

Прынятае рашэнне (№ пратакола, дата)

Гісторыя Беларусі

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Крыніцазнаўства

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Гісторыя Расіі і Украіны

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі










Каталог: bitstream -> 123456789 -> 13277
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры
123456789 -> Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой
123456789 -> Беларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
123456789 -> Беларускі дзяржаўны універсітэт геаграфічны факультэт кафедра агульнага землязнаўства
123456789 -> Я. Ф. Конеў трансфармацыя інфармацыйнай прасторы краін цэнтральнай І усходняй еўропы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка