Установа адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце
УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
________________ І.В. Семчанка
(подпіс)
(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД - _______/баз.
|
РЭЧ пАСПАЛІТАЯ НА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКІМ ГЕАПАЛІТЫЧНЫМ ПОЛІ Ў xvi-xviii СТ.
Вучэбная праграма для спецыяльнасці
1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)
1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)
Факультэт гістарычны
Кафедра ўсеагульнай гісторыі
Курс 3
Семестр 5
Лекцыі 34 гадзін
|
Экзамен няма
|
Практычныя
заняткі 30 гадзін
|
Залік 5
|
Самастойная кіруемая работа
студэнтаў 6 гадзін
|
Курсавы праект,
работа 6
|
Усяго аўдыторных гадзін
па дысцыпліне 70 гадзіны
|
|
Усяго гадзін
па дысцыпліне 70 гадзіны
|
Форма атрымання вышэйшай
адукацыі дзённая
|
Склаў С.А. Чаропка, к.г.н., ст. выкладчык
|
|
Гомель 2010
Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы “Рэч Паспалітая на геапалітычнай прасторы Усходняй Еўропы ў xvi-xviii ст.”, зацверджанай “__” _______ 20__ г. рэгістрацыйны № _________
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянту на пасяджэнні кафедры ўсеагульнай гісторыі
“__”_________2010 г. пратакол № ____
Загадчык кафедры
д.г.н., прафесар __________ Р.Р. Лазько
Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння
Метадычным саветам гістарычнага факультэта
“__”_________2010 г. пратакол № ____
Старшыня
к.г.н., дацэнт _______ Г.А. Аляксейчанка
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Прапанаваны спецкурс з'яўляецца адным з лекцыйных курсаў, якімі адкрываецца спецыялізацыя студэнтаў па новай і навейшай гісторыі Еўропы і Амерыкі. Да гэтага часу (пяты семестр) студэнты паспяваюць асвоіць гісторыю сярэдніх вякоў і гісторыю Беларусі, пачынаюць вывучэнне новай гісторыі еўрапейскіх краін. Такім чынам, спецкурс базіруецца на матэрыяле названых вучэбных дысцыплін. Працэс утварэння Рэчы Паспалітай, узаемадзеянне яе суб'ектаў, уплыў на развіццё сітуацыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе ў спецкурсе прадстаўлены ў шырокім кантэксце еўрапейскай палітыкі і культурных працэсаў, якія ішлі ў той час у Еўропе. Гэта яго асаблівасць дазваляе разглядаць Польшчу і Беларусь, як частку ВКЛ, у якасці двух апор цывілізацыйнага маста, што звязваў Заходнюю і Ўсходнюю Еўропу. Такі падыход дае магчымасць вырашыць шэраг пазнаваўчых задач, перш за ўсё паглыбіць вывучэнне агульных для тагачаснай Еўропы тэндэнцый развіцця, а з другога боку – выясніць іх спецыфічнае пераламленне ў рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Важнае месца ў спецкурсе адводзіцца вывучэнню міжнародных фактараў крызісу Рэчы Паспалітай і яе падзелам у канцы XVIII ст.
Праграма спецкурса дае магчымасць ў поўнай меры абаперціся на знаёмы студэнтам матэрыял, у тым ліку нават і краязнаўчага характару, дзеля развіцця іх пазнавальных здольнасцей, фарміравання прафесійных ведаў і ўменняў. Разам з тым, яна арыентуе на выкарыстанне матэрыялу спецкурса у курсавых і дыпломных работах, на занятках па іншых дысцыплінах.
Спецкурс прапанаваны для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Гісторыя айчынная і ўсеагульная".
Агульная колькасць гадзін - 42; аўдыторная колькасць гадзін – 42, з іх: лекцыі - 18, практычныя заняткі - 18, кантралюемая самастойная работа - 6. Форма справаздачнасці - залік.
змест вучэбнага матэрыялУ
Раздзел 1. Гістарычныя перадумовы фарміравання Рэчы Паспалітай
Тэма 1. Уводзіны ў спецкурс
Прадмет, задачы спецкурса, гістарыяграфія і крыніцы. Беларусы, палякі, украінцы і літоўцы – суседзі спрадвеку. Кантакты і барацьба ў перыяд фарміравання ВКЛ Беларусь – не "ў складзе", а частка Рэчы Паспалітай. Беларускі народ як суб'ект гістарычнага працэсу. Беларуская нацыянальная гістарыяграфія аб гістарычным шляху беларускага народа як народа памежжа. Суседзі беларусаў з захаду і ўсходу. Археалагічныя, лінгвістычныя, летапісныя, фальклёрныя крыніцы аб даўнім суседстве. Гістарычная роля Рэчы Паспалітай. Актуальнасць выбару цывілізацыйнай арыентацыі для Беларусі.
Тэма 1.2. Геапалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе ў 14 ст.
Усходняя Еўропа ў 14 ст. Тэўтонскі і Лівонскі Ордэны. Залатая Арда. Вялікія княствы Маскоўскае, Цвярское, Разанскае, Смаленскае. Барацьба паміж рускімі княствамі пад уладай Залатой Арды за першынства. Наўгародская зямля. Становішча ВКЛ. Узаемаадносіны ВКЛ з Залатой Ардой і Вялікім княствам Маскоўскім. Польскае каралеўства: дзяржаўна-тэрытарыяльная структура. Сілезія, Мазовія і Памор’е ў 14 ст. Польска-венгерская унія (1370-1382 г.).
Тэма 1.3 Унія як дыскрэтны працэс (14 – пачатак 16 ст.)
Польска-германскія ўзаемаадносіны ў 14 ст. Экспансія Польшы на ўсход і захоп Галіцыі і часткі Валыні. Агульная знешняя небяспека для ВКЛ і Польшчы – крыжакі. Першы вопыт саюза пры Уладзіславе Лакетку і Гедыміне. Барацьба ВКЛ за тэрыторыю на Ўсходзе і Захадзе. Перадумовы “еўрапейскай” палітычнай арыентацыі ВКЛ (хрысціянізацыя; культурныя, эканамічныя, вайсковыя кантакты). Ягайла і Андрэй Полацкі. Палітыка Людовіка І. Кошыцкі прывілей. Інтарэсы Польшчы ў збліжэнні з ВКЛ. Крэўская унія і прывілей 1387 г. як "пропуск" для ВКЛ у Еўропу. Вітаўт. Востраўскае пагадненне. Усходняя палітыка Вітаўта напрыканцы 14 ст. Фактычнае скасаванне уніі. Віленска-Радамская унія. Вялікая вайна 1409-1411 г. Торуньскі мір 1411 г. Гарадзельская унія. Спробы афармлення уніі Польшчы, ВКЛ і Чэхіі. Узвышэнне ВКЛ у 20-х гг. 15 ст.
Актывізацыя палітыкі Польшчы ў паўднёвым кірунку. Уладзіслаў ІІІ Варненьчык, аднаўленне уніі з Венгрыяй. Грамадзянская вайна ў ВКЛ і фактычнае скасаванне уніі з Польшчай. Аднаўленне польска-літвінскай уніі пры Казіміры ІV. Трыццацігадовая вайна Польшчы з Тэўтонскім Ордэнам (1454-1466 гг.). Торуньскі мір 1466 г. Скасаванне і аднаўленне польска-літвінскай уніі пры Аляксандры. Фактары яе аднаўлення. Барацьба магнатаў і шляхты ў Польшчы. Нешаўскія статуты 1454 г. Мельніцкі прывілей 1501 г. Радамская канстытуцыя 1504 г. Сумесная знешняя палітыка ВКЛ і Польскага каралеўства ў другой палове 15 – сярэдзіне 16 ст. Падтрымка ВКЛ барацьбы Ноўгарада і Цвяры супраць маскоўскай экспансіі.
Тэма 1.4 Змены ў геапалітычным становішчы ва Ўсходняй Еўропе ў 15 – першай трэці 16 ст.
Рэфармацыя ў Германіі і яе ўплыў на геапалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе. Секулярызацыя Тэўтонскага Ордэна і стварэнне Прускага герцагства. Рэфармацыя ў Інфлянцкім Ордэне і яе наступствы. Узмацненне Вялікага княства Маскоўскага пры Іване ІІІ. Ліквідацыя незалежнасці Ноўгарада і Пскова. Вайна ВКМ супраць ВКЛ 1492-1494 гг. Вайна ВКМ супраць ВКЛ 1500-1503 гг. Вайна ВКМ супраць ВКЛ 1507-1508 гг. Польскія інтарэсы ў Падунаўі. Заканчэнне польска-чэшска-венгерскіх дынастычных сувязей (1526 г.). Змена характара польска-літвінскай уніі для Польшчы. Дапамога з боку Польшчы ў вайне ВКЛ з ВКМ 1512-1522 гг. Старадубская вайна. Барацьба з агрэсіяй Крымскага ханства. Заходняя палітыка ВКЛ і Польскага Каралеўства. Іх агульная пазіцыя на Венскім кангрэсе 1515 г.
Раздзел 2. Рэч Паспалітая абодвух народаў у перыяд росквіту
Тэма 2.1 Інфлянцкая вайна і яе роля ў інтэграцыі ВКЛ і Польшчы
Узвышэнне Расійскай дзяржавы ў 40-50-х гг. 16 ст. Разгром Казанскага і Астраханскага ханстваў. Палітычная барацьба ў Інфлянцкім Ордэне. Пачатак Інфлянцкай вайны. Уступленне ў вайну Швецыі і Даніі. Уступленне ў вайну ВКЛ. Крах Інфлянцкага Ордэна. Стварэнне герцагства Курляндскага і Земгальскага і Задзвінскага герцагства. Сацыяльныя, палітычныя, культурныя прычыны уніі. Палітычная барацьба на Люблінскім сойме. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Генрыкавы артыкулы 1573 г. Спробы стварэння Інфлянцкага каралеўства. Стэфан Баторый і заканчэнне Інфлянцкай вайны. Ям-Запольскае замірэнне. Тэрытарыяльныя і геапалітычныя змены ва Ўсходняй Еўропе пасля Інфлянцкай вайны.
Тэма 2.2 Дзяржаўна-палітычная структура РП у канцы 16 – 18 ст.
Сістэма кіравання РП. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура РП. Мясцовыя органы ўлады. Супярэчнасці інтарэсаў суб'ектаў РП. Імкненне да максімальнай аўтаноміі ВКЛ ад Польшчы. Леў Сапега як абаронца дзяржаўных інтарэсаў ВКЛ. Судовая і грашовая сістэмы РП. Войска РП. Сімволіка РП. Фарміраванне ў Рэчы Паспалітай "адзінага народа шляхецкага".
Тэма 2.3 Барацьба за Ўсходнюю Прыбалтыку паміж РП і Швецыяй ў канцы 16 – пачатку 17 ст.
Афармленне асабістай уніі Польшчы, ВКЛ і Швецыі: яе перадумовы. Прычыны нетрываласці уніі РП і Швецыі. Дэтранізацыя Жыгімонта ІІІ ў Швецыі. Паўночная і ўсходняя палітыка РП. Вайна РП са Швецыяй 1600-1629 г. Шчэцінскі мір. Уплыў вайны Швецыі і Расіі 1610-1617 і вайны РП і Расіі 1609-1618 гг. На барацьбу ва Ўсходняй Прыбалтыцы. Уплыў на канфлікт РП і Швецыі Кальмарскай вайны Даніі і Швеці 1611 г. Вайна РП з Асманскай імперыяй 1620-1621 г. Пачатак Трыццацінадовай вайны ў Еўропе 1618-1648 гг. Альтмаркскі мір 1629 г.
Тэма 2.4 Экспансія РП у Расійскую дзяржаву на пачатку 17 ст.
Крызіс улады ў Расійскай дзяржаве напрыканцы 16 – на пачатку 17 ст. Усходняя палітыка РП на пачатку 17 ст. Умяшанне ВКЛ ва ўнутраныя справы Расіі. "Дзімітрыяда". Вайна РП з Расіяй 1609 -1618 гг. Вяртанне смаленскіх зямель. Спроба дынастычнага збліжэння РП і Расіі. Руска-шведская вайна 1610-1617 гг. Паход К. Хадкевіча на Маскуву 1617-1618 г. Дэўлінскае перамір'е 1618 г. Спробы рэваншу з боку Расійскай дзяржавы ў пачатку 30-х гг. 17 ст. Смаленская вайна. Палянаўскі мір 1634 г. Уплыў Трыццацігадовай вайны на геапалітычную сітуацыю ва Ўсходняй Еўропе.
Тэма 2.5 Рэч Паспалітая ў перыяд “Патопу”
Пачатак палітычнага крызісу ў РП. Казацкае паўстанне на Украіне. Нацыянальна-вызваленчая ўкраінскага народу 1648-1654. Спроба трансфармацыі Рэчы Паспалітай у трыадзіную дзяржаву. Забораўскі і Белацаркоўскі дагаворы. Гадяцкая унія. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй (1654-1667 гг.), яе этапы і вынікі. Першая паўночная вайна. Кейданская унія 1655 г. Віленскае перамір’е 1656 г. Руска-шведская вайна 1656-1661 г. Кардзіскі мір. Дацка-шведская вайна 1657-1658 г. Роскільскі мір. Вяляўска-Быгдашцкі трактат 1657 г. Брандэнбургска-Прускі саюз. Аліўскі мір 1660 г. Андросаўскае перамір’е 1667 г. "Вечны мір" з Расіяй 1686 г., палітычная барацьба вакол яго, зацвярджэнне ў 1710 г.
Тэма 2.6 Рэч Паспалітая – “бастыён хрысціянства на Ўсходзе”
Барацьба з турэцкай і татарскай экспансіяй. Удзел Польшы ў венгера-турэцкай вайне 1443-1444 г. Спробы стварэння антыасманскай кааліцыі Уладзіславам IV. Вайна РП з Асманскай імперыяй 1620-1621 г. Бітва пад Хоцінам 1621 г.Вайна РП з Асманскай імперыяй 1672-76 г. Бітва пад Хоцінам 1673 г. Журавінскі мір 1676 г. Лёс Падолля і Правабярэжнай Украіны. Руска-турэцкая вайна 1676-1681. Бахчысарайскі мір. Вайна РП з Асманскай імперыяй 1683-1699 г. Удзел войска ВКЛ у бітве пад Венай 1683 г. “Свяшчэнная ліга” 1684 г. “Вечны мір” РП і Расіі 1686 г. і далучэнне да “Свячэннай лігі” Расіі. Руска-турэцкая вайна 1686-1700 г. Карлавіцкі кангрэс 1698-1699 г. Пераход ініцыятывы ў барацьбы з Асманскай імперыяй да Расіі. Руска-турэцкая вайна 1710-1713 г. Руска-турэцкая вайна 1735-1739 г. Руска-турэцкая вайна 1768-1774 г. Кючук-Кайнарджыйскі дагавор. Руска-турэцкая вайна 1787-1792 г. Яскі дагавор.
Раздзел 3. Заняпад Рэчы Паспалітай
Тэма 3.1 Рэч Паспалітая ў Вялікай Паўночнай вайне.
Унутраныя супярэчнасці ў Рэчы Паспалітай. Барацьба магнацкіх груповак у РП: міжнародна-палітычны аспект. Грамадзянская вайна ў РП 1696 – 1700 г. Узмацненне Швецыі ў канцы 17 ст. Дацка-шведская вайна 1675-1679 г. Удзел Швецыі ў вайне Аўгсбургскай лігі 1688-1697 г. Збліжэнне Саксоніі з РП. Фарміраванне антышведскага “Паўночнага саюзу”. Пачатак Вялікай Паўночнай вайны. Капітуляцыя Даніі і разгром рускага войска пад Нарвай. Вайна за “Іспанскую спадчыну” ў Еўропе 1701-1714 г. Наступленне шведскага войска ў РП. Падзел грамадства. Віленская, Варшаўская і Сандамірская канфедэрацыі. Нарвскі саюзны дагавор РП з Расіяй 1704 г. Разгром Аўгуста ІІ. Альтранштацкі мір 1706 г. Львоўская сустрэча прадстаўнікоў Сандамірскай канфедэрацыі з Пятром І. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, спусташэнне краіны. Бітва каля Галоўчына. Бітва каля Лясной. Палтаўская бітва. Спробы ўзмацнення каралеўскай улады ў РП. Тарнагродская канфедэрацыя 1715 г. “Нямы сойм” 1717 г. Руска-прускі дагавор 1719 г. аб сумеснай ахове парадку ў РП. Ніштацкі мір 1721 г. Берлінскі дагавор 1732 г. паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Тэма 3.2 Рэлігійнае пытанне ў гісторыі Рэчы Паспалітай
Каталіцтва і праваслаўе ў гісторые суб’ектаў РП. Імкненне праваслаўных магнатаў ВКЛ да надання праваслаўнай царкве роўных правоў з каталіцкай у 15 ст. Ідэя стварэння “Рускай” (праваслаўнай) дзяржавы, мяцеж М. Глінскага. Спробы ўладаў ВКЛ вырашыць рэлігійнае пытанне шляхам уніі цэркваў. Дзейнасць мітрапалітаў Рыгора Цамблака, Герасіма, Іосіфа Булгарыновіча. Палітычная і культурная інтэграцыя шляхты ВКЛ. Распаўсюджванне ідэй Рэфармацыі ў РП. Роля Рэфармацыі ў моўнай і ментальнай асіміляцыі шляхты ВКЛ. Контррэфармацыя і пераход пратэстанцкай шляхты ў каталіцызм. Пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў РП 1696 г. аб мове афіцыйных зносін. Берасцейская царкоўная унія і яе наступствы для Беларусі і Украіны. Абвастрэнне “дысідэнцкага пытання” ў 18 ст.: знешнія прычыны праблемы.
Тэма 3.3 Рэч Паспалітая ў 30-70-гг. 18 ст. Першы падзел яго наступствы
Вайна за“польскую спадчыну” 1733-1735 г., роля ў ёй Францыі, Іспаніі, Расіі, Аўстрыі і Саксоніі. “Polska niеporzadkiem stoi”. Узмацненне Расіі ў Еўропе. Руска-турэцкая вайна 1735-1739 г. Руска-шведская вайна 1741-1743 г. Вайна за “Аўстрыйскую спадчыну” ў Еўропе. Сямігадовая вайна 1756-1763 г. Фарміраванне двух ваенна-палітычных блокаў. Рэформы Чартарыйскіх у РП у 1764-1767 г. Торуньская, Слуцкая, Радамская і іншыя канфедэрацыі. Варшаўскі дагавор РП і Расіі 1768 г. Стварэнне Барскай канфедэрацыі. Барская вайна 1768-1772 г. Інтэрвенцыя Расіі. Першы падзел РП.
Тэма 3.4 Спробы рэфармавання Рэчы Паспалітай і яе знішчэнне
Рэформы ў РП ў 70-80-х г. 18 ст. Войны Расіі з Швецыяй 1788-1790 г. і Турцыяй 1787-1792 г. як шанс для радыкальных рэформ у РП. Вялікі сойм 1788-1791 г. і яго рашэнні. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Пераўтварэнне РП ва унітарную спадчынную манархію.Саюз РП з Прусіяй 1790 г. Пінская праваслаўная кангрэгацыя. Супрацьдзеянне рэформам. Таргавіцкая канфедэрацыя. Вайна РП з Расіяй і Прусіяй 1792 г. Акупацыя РП. “Маўкліва сойм” у Гародні 1793 г., другі падзел РП. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Праграма паўстання. Паўстанне на землях ВКЛ. Якуб Ясінскі. Літоўскі сепаратызм, яго пераадоленне ў ходзе паўстання. Спробы перанясення паўстання ў Цэнтральную і Усходнюю Беларусь. Адносіны еўрапейскіх дзяржаў да паўстання. Пералом у ходзе паўстання. Бітва пад Крупчыцамі. Паражэнне паўстання і трэці падзел Рэчы Паспалітай.
Тэма 3.5 Спадчына Рэчы Паспалітай у гістарычным лёсе народаў Усходняй Еўропы
Польска-беларуская бікультурнасць ў XIX ст. Рух "за нашу і вашу свабоду". Спробы адраджэння РП ў 1806-12 г., 1830-31 г., 1863 г. План Агінскага. Каралеўства Польскае. Пачатак працэсу мадэрнізацыі і фарміраванне асобных нацый. Народы на раздарожжы ў пачатку ХХ ст. Утварэнне нацыянальных дзяржаў. Спробы ажыўлення ягелонскай ідэі ў Польскай Рэспубліцы (1918-1939 гг.). Выпрабаванні ХХ стагоддзя. У пачатку трэцяга тысячагоддзя: новыя выпрабаванні і новыя шансы.
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА
Номер раздзела, тэмы, занятка
|
Назва раздзела, тэмы, занятка;
пералік пытанняў да вывучання
|
Колькасць аўдыторных
гадзін
|
Матэрыяльнае забеспячэнне занятка (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)
|
Літаратура
|
Формы кантролю зведаў
|
лекцыі
|
практычныя
(семінарскія)
заняткі
|
лабараторныя
заняткі
|
СКРС
|
1
|
2
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
1
|
Гістарычныя перадумовы фарміравання РП
|
|
|
|
|
|
|
|
1.1
|
Уводзіны ў спецкурс
1. Прадмет і задачы.
2. Гістарыяграфія праблемы.
3. Гістарычная роля РП.
|
2
|
|
|
|
|
[1; 4; 11; 12; 14]
|
|
1.2
| Геапалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе ў 14 ст.
1. Крыжацкія дзяржавы.
2. Залатая Арда.
3. Рускія княствы.
4. Польшча.
|
2
|
2
|
|
|
|
[16: 19; 69; 73]
|
|
1.3
|
Унія як дыскрэтны працэс (14 – пачатак 16 ст.)
1. Польска-германскія ўзаемаадносіны.
2. Экспансія Польшчы ў Валынь.
3. Крэўская унія.
4. Барацьба ВКЛ за скасаванне уніі.
|
2
|
2
|
|
|
|
[3; 7; 10; 15; 25; 43; 57; 74; 78]
|
|
1.4
|
Змены ў геапалітычным становішчы ва Ўсходняй Еўропе ў 15 – у першай трэці 16 ст.
1. Рэфармацыя ў Еўропе.
2. Узвышэнне Вялікага княства Маскоўскага.
3. Памежныя войны.
4. Знікненне польскіх інтарэсаў у Падунаўі.
|
|
|
|
2
|
|
[4; 9; 25; 28; 46; 71]
|
Сумоўе
|
2
|
Рэч Паспалітая абодвух народаў у перыяд росквіту
|
|
|
|
|
|
|
|
2.1
|
Інфлянцкая вайна і яе роля ў інтэграцыі ВКЛ і Польшчы
1. Узвышэнне Расійскай дзяржавы ў сярэдзіне 16 ст.
2. Паачатак барацьбы за Усходнюю Прыбалтыку.
3. Стварэнне РП.
4. Заканчэнне Інфлянцкай вайны.
|
|
2
|
|
|
|
[5; 12; 31; 45; 69]
|
|
2.2
|
Дзяржаўна-палітычная структура РП у канцы 16 – 18 ст.
1. Сістэма кіравання РП.
2. Адміністрацыйна-тэрытарыальная структура.
3. Судовая сістэма.
4. Войска РП.
|
2
|
|
|
|
|
[10; 16; 33; 55; 70; 71]
|
|
2.3
|
Барацьба за Ўсходнюю Прыбалтыку паміж РП і Швецыяй ў канцы 16 – пачатку 17 ст.
1. Асабістая унія РП і Швецыі.
2. Вайна РП са Швецыяй 1600-1629 гг.
3. Уплыў Трыццацігадовай ваны на геапалітычную сітуацыю ва Усходняй Еўропе.
|
|
2
|
|
|
|
[4; 13; 25; 46; 48; 58; 78]
|
|
2.4
|
Экспансія РП у Расійскую дзяржаву на пачатку 17 ст.
1. Крызіс улады ў Расійскай дзяржаве ў канцы 16 ст.
2. Дзмітрыяда.
3. Вайна РП з Расійскай дзяржавай 1609-1618 гг.
|
2
|
2
|
|
|
|
[6; 23; 45; 46; 47; 72]
|
|
2.5
|
Рэч Паспалітая ў перыяд “Патопу”
1. Казацка-сялянская вайна.
2. Вайна РП з Расійскай дзяржавай 1651-1667 гг.
3. Вайна РП са Швецыяй 1656-1660 гг.
4. Вечны мір РП з Расіяй 1686 г.
|
2
|
2
|
|
|
|
[20; 22; 24; 30; 41; 49;52; 59-64; 66; 67; 75-77]
|
|
2.6
|
Рэч Паспалітая – “бастыён хрысціянства на Ўсходзе”
1. Барацьба з турэцкай небяспекай у 15-16 ст.
2. Вайна РП з Портай 1620-1621 гг.
3. Вайна РП з Асманскай імперыяй 1673-1676 гг.
4. Вайна РП з туркамі-асманамі 1683-1699 гг.
|
2
|
2
|
|
|
|
[4; 9; 12; 45; 52; 68; 71-73]
|
|
3
|
Заняпад Рэчы Паспалітай
|
|
|
|
|
|
|
|
3.1
|
Рэч Паспалітая ў Вялікай Паўночнай вайне
1. Палітычная сітуацыя ў Еўропе на пачатку 18 ст.
2. Стварэнне Паўночнага саюзу.
3. Палітычная барацьба ў РП падчас вайны.
4. Вынікі вайны для РП.
|
|
2
|
|
|
|
[4; 2; 7; 11; 31]
|
|
3.2
|
Рэлігійнае пытанне ў гісторыі Рэчы Паспалітай
1. Барацьба каталікоў і праваслаўных у 15-16 ст.
2. Афармленне кальвінісцкай апазіцыі ў РП.
3. Спробы стварэння Вялікага княства Рускага.
4. “Дысідэнцкае” пытанне ў 18 ст.
|
|
|
|
2
|
|
[17; 21; 37; 65]
|
|
3.3
|
Рэч Паспалітая ў 30-70-гг. 18 ст. Першы падзел і яго наступствы
1. Вайна за “польскую спадчыну”.
2. Рэформы Чартарыйскіх і іх правал.
3. Барская канфедэрацыя.
4.Першы падзел РП.
|
2
|
2
|
|
|
|
[11; 12; 39; 51; 69; 70; 71]
|
Рэферат
|
3.5
|
Спробы рэфармавання Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст.
1. Рэформы ў РП у другой палове 18 ст.
2. Другі падзел РП.
3. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.
4. Трэці падзел РП.
|
2
|
|
|
|
|
[2; 10; 40; 48; 69-73]
|
|
3.6
|
Спадчына Рэчы Паспалітай у гістарычным лёсе народаў Усходняй Еўропы
1. Спробы адраджэння РП ў 1806-12 г. Герцагства Варшаўскае. Каралеўства Польскае.
2. Ідэя адраджэння РП падчас паўстанняў 1830-31 г. і 1863 г.
3. Спробы ажыўлення ягелонскай ідэі ў Польскай Рэспубліцы (1918-1939 гг.). Другая Рэч Паспалітая.
4. Польшча ў канцы 20-пачатку 21 ст. Трэцяя Рэч Паспалітая.
|
|
|
|
2
|
|
[7; 11; 12; 31 48]
|
Праверка канспекта
|
|
Усяго разам
|
18
|
18
|
|
6
|
|
|
|
Старшы выкладчык С.А. Чаропка
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Прыкладны пералік практычных заняткаў
-
Геапалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе ў 14 ст.
-
Крэўская ўнія: перадумовы і наступствы.
-
Змены ў геапалітычным становішчы ва Ўсходняй Еўропе ў 14 – у першай трэці 16 ст.
-
Інфлянцкая вайна і яе роля ў інтэграцыі ВКЛ і Польшчы.
-
Барацьба за Ўсходнюю Прыбалтыку паміж РП і Швецыяй ў канцы 16 – пачатку 17 ст.
-
Экспансія РП у Расійскую дзяржаву на пачатку 17 ст.
-
Рэч Паспалітая ў перыяд Патопу.
-
Рэч Паспалітая ў Вялікай Паўночнай вайне.
-
Рэч Паспалітая ў 30-70-гг. 18 ст. Першы падзел яго наступствы.
Літаратура
Асноўная
-
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага. – Мн.: Экаперспектыва, 2008.
-
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIII стст.) – Мн.: Экаперспектыва, 2004.
-
История Беларуси в документах и материалах / сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Минск: Амалфея, 2000.
-
История дипломатии. – М., 1959. – Т.1.
-
Нарысы гісторыі Беларусі: у 2-х ч. / М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 1994. - Ч.1.
-
История Литовской ССР: с древнейших времён до наших дней / А. Таутавичюс, Ю. Юрчинис, М. Ючас [и др.]; редкол.: Б. Вайткявичюс [и др.]– Вильнюс: “Мокслас”, 1978.
-
Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. – 5-е выд. – Мінск: Беларусь, 1992.
-
Історія України: нове бачення: У 2 т. / О.І. Гуржій, Я.Д. Ісаєвич, М.Ф. Котляр [та інш.]; редкол. В.А. Смолій (гол. ред.) [та інш.].– Київ: Вид-во “Україна”,1995. - Т. 1.
-
Історія України / Ю.А. Мицик і ін. – Київ, Києво-Могілянська академія, 2005
-
Краткая история Польши. – М., 1993.
-
Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Саганович. – Мінск: “Энцыклапедыкс”, 2001.
-
Снапкоўскі, У. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: вуч. дапам. для студэнтаў: у 2 ч. – Мінск: БДУ, 2003. - Ч.1. Ад пачатку дзяржаўнасці да канца XVIII ст.
-
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн., 1993- 2001. – Т.1-6.
Дадатковая
-
Акіншэвіч Л. Пра "цывілізацыйныя асновы" беларускага гістарычнага працэсу // З гісторыяй на "Вы". – Мн., 1994. – Вып. 3.
-
Аркас М. Історія України-Русі. – Одеса, 1994.
-
Бардах Ю., Леснодорский Б., Пиетрчак М. История государства и права Польши. – М., 1980. – Раздзелы 5,7.
-
Беларуска-польскія культурныя сувязі. – Мн., 1991.
-
Беларускія летапісы і хронікі. – Мн., 1997.
-
Бискуп М. Великая война Польши и Литвы с Тевтонским орденом (1409-1411 гг.) в свете новейших исследований // Вопросы истории. – 1991. – № 12. – С.14-22.
-
Брехуненко В. Московська експансія і Переяславська рада 1654 року. – Київ, 2005.
-
Булыка А.М. Роля польскага ўплыву ў развіцці лексічнага складу беларускай мовы данацыянальнага перыяду // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства. Матэрыялы… канферэнцыі. – Віцебск, 1990.
-
Бярнацкі, В. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеньні ў Літве ў 1648-1649 гг./ В. Бярнацкі// АRСНЕ = Пачатак. – 2008. - №3. – С. 45-222.
-
Гваньїні О. Хроніка Європейської Сарматії. – Київ: Києво-Могілянська академія, 2007.
-
Греков И.Б. Московско-польский договор 1686 г. о союзе и "вечном мире" // Советское славяноведение. – 1987. - № 3. – С.27. – 43.
-
Греков И.Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы XIV-XVI вв. – М., 1963.
-
Гужалоўскі А. Войска ВКЛ: апошнія старонкі гісторыі / Бел. гіст. часопіс. – 1994. - № 1. – С. 48-52.
-
Длугош Я. Грюнвальдская битва. – М.-Л., 1962.
-
Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.
-
Думин С.В. Об изучении истории Великого Княжества Литовского // Советское славяноведение. – 1988. - № 6.
-
Забаровский Л.Р. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в. – М., 1981.
-
История Белорусской ССР / Г.В. Штыхов, А.М. Карпачёв, К.И. Шабуня и др.; редкол.: И.М. Игнатенко [и др.].-Минск: “Наука и техника”, 1977. – 630 с.
-
Катлярчук, А. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. – “ARCHE”, 2008-2009.
-
Кутшеба С. Очерк истории общественно-государственного строя Польши: Пер. с поль. – Спб., 1907.
-
Ліс А. Беларуская ідэя і адраджэнне славян // Полымя. – 1993. - № 4.
-
Мальдзіс А. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. – Мн., 2001.
-
Марзалюк І. Ідэалагічнае змаганне "Літвы" за роўны статус з "Каронай" (паводле беларуска-літоўскіх летапісаў XV-XVI стагоддзяў) // Край-Kraj. – 2001. - № 1-2.
-
Марозова С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596-1839 гг.). – Гродна, 1996.
-
Мицик, Ю. Albaruthenica / Ю. Мицик. – Київ: Інститут укр. археографії та джерелознавства им. М.С. Грушевського НАН України, 2009. – 364 с.
-
Носов Б.В. Разделы Речи Посполитой и русско-польские отношения второй половины XVIII в. в зарубежной историографии 1970-х-1990-х годов // Славяноведение. – 1993. - № 5.
-
Понятовский С. Мемуары / Пер. с фр. – М.: Терра, 1995.
-
Похилевич, Д.Л. Белорусское казачество / Д.Л. Похилевич // Наукові записки Львівського державного ун-та ім. Ів. Франка. - Т. XLIII. - Вип. 6. - 1957. – С. 145-172.
-
Рагойша В. Праблемы бікультурнасці ў гісторыі беларуска-польскіх ўзаемаадносін // Беларусіка.– Мн., 1994. – Вып. 3.
-
Рогов А.И. Русь и Польша в их культурном общении в XIV – начале XV в. // Польша и Русь. – М., 1974.
-
Рогов А.И. Супрасль как одни из центров культурных связей Белоруссии с другими славянскими странами // Славяне в эпоху феодализма. – М., 1978.
-
Россия, Польша и Причерноморье в XV-XVIII веках. – М., 1979.
-
Русско-белорусские связи: сб. док-тов (1570-1667 гг.) /БГУ им. В.И. Ленина; ред. Л. Абецедарский. – Минск: «Высш. школа», 1963.
-
Сагановіч, Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI-XVII стст. / Г.М. Сагановіч; пад рэд. Г.В. Штыхава. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 79 с.
-
Сагановіч Г. Нарысы гісторыі Беларусі. – Мн., 2002.
-
Сагановіч Г. Невядомая вайна. 1654-1667. – Мн., 1995.
-
Снапкоўскі У. Пра калізіі знешнепалітычных інтарэсаў Польскай кароны і Вялікага княства ў складзе Рэчы Паспалітай // Спадчына. – 1995. - № 3.
-
Стегний В.П. Первый раздел Польши и российская дипломатия // Новая и новейшая история. – 2001. - № 2.
-
Смолій, В.А. Українська козацька держава / В.А. Смолій // Український істор. журнал. – 1991. – № 4 . – С. 5-19.
-
Смолій, В. Українська національна революція середини XVII ст..: проблеми, пошуки, рішення / В. Смолій, В. Степанков / НАН України, Інситут історії України. – Київ, 1999.
-
Степанков, В. Українська революція 1648-1676 рр. у контексті європейського революційного руху XVI-XVIІ ст..: спроба порівняльного аналізу / В. Степанков // Український істор. журнал. – 1997. - №1. – С. 3-21.
-
Тананаева Л.И. Сарматский портрет. Из истории польского портрета эпохи барокко. -–М., 1979.
-
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. – М., 1985.
-
Флоря Б.Н. Грюнвальдская битва // Вопросы истории. – 1985. – № 7.
-
Флоря Б.Н. Русско-польские отношения и политическое развитие Восточной Европы во второй половине XVI – начале XVII в. – М., 1978.
-
Чаропка, С.А. Вывучэнне Казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гадоў на Беларусі/ С.А. Чаропка // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2005. - №1. – С. 32-35.
-
Чаропка, С.А. Казацка-сялянская вайна на Палессі ўлетку 1648 года / С.А. Чаропка // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. – 2005. - № 2 (29). – С. 138-141.
-
Чаропка, С.А. Наступствы Казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. для Беларусі (дэмаграфічны і гаспадарчы аспекты) / С.А. Чаропка // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины . – 2008. - №4(49). - С.17-25.
-
Чаропка, С.А. Спробы афармлення казацкіх палкоў на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. / С.А. Чаропка // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. – 2008. - №4(49). – С. 59-63.
-
Чаропка, С.А. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гадоў на Беларусі: некаторыя вынікі даследавання / С.А. Чаропка// Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. – 2009. - № 4 (55). – Ч. 1. – С. 92-96.
-
Чаропка, С. Баявыя дзеянні на Беларусі на апошнім этапе казацка-сялянскай вайны (вясна-лета 1651 гг.)/ С. Чаропка // Гістарычнаму факультэту – 20 гадоў: зб. навук. прац гістарычнага ф-та Гом. дзярж. ун-та імя Ф. Скарыны / рэдкал. В.А. Міхедзька (адк. рэд.) [і інш.]. - Гомель, 2009. – С. 142-151.
-
Чаропка, С.А. Нацыянальная працэсы на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. / С.А. Чаропка // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе: материалы междунар. науч. конф., Гродно, 5-6 июня 2003 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол. У.Д. Розенфельд [и др.]. – Гродно, 2003. – С.139-140.
-
Чаропка, С.А. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ напярэдадні Казацка-сялянскай вайны / С.А. Чаропка // Менталитет славян и интеграционные процессы: история, современность, перспективы: материалы V междунар. науч. конф., Гомель, 24-25 мая 2007 г. / Гом. гос. технич. ун-т; редкол. В.В. Корниенко [и др.]. – Гомель, 2007. – С. 120-123.
-
Чаропка, С. Вплив Чернігівщини на поширення Козацько-селянської війни 1648-1651 років у Білорусі / С. Чаропка // Середньовічні старожитності Південної Русі-України: тези доп. Третьої Міжнар. студ. наук. археолог. конф., Чернигив, 16-18 квітня 2004 р. / Ін-т археол. НАН України, Черніг. держ. пед. ун-т; редкол. В.О. Дятлов [і інш.]. Чернігів, 2004. – С. 131-133.
-
Чухліб Т.В. Гетьмани і монархи. Українська держава в міжнародних відносинах 1648-1714 рр. – Київ: Арістей, 2005.
-
Bobrzyński, M. Dzieje Polski w zarysie / M. Bobrzyński. – Warszawa [etc.] : Nakład Gebethnera i Wolffa, 1927―1931.
-
Davies, N. Boże Igrzysko. Historia Polski/ N. Davies.– Kraków: Znak, 1992. - T. 1.
-
Dzieje Polski / pod red. J. Topolskiego. – Warszawa: PWN, 1976.
-
Gierowski, J.A. Historia Polski. 1505-1764. / J.A. Gierowski. – Warszawa: PIW, 1986.
-
Historia Polski / pod red. H. Łowmiańskiego. –T.1. –Warszawa: PWN, 1955.
-
Lietuvos TSR istorija. T.1. Nuo senausių laikų iki 1917 metų / Lietuvos TSR Mokslų Akademijos istorijos institutas; redkol. B. Vaitkevičius (ats. red.) іr kt. -Vilnius: “Mokslas”, 1985.
-
Pamiętniki Albrychta Stanisława X. Radziwiłła kanclerza W. Litowskiego. Wydane z rękopismu przez Edwarda Raczyńskiego. –Poznań: u braci Scherków, 1889. - T. 2.
-
Podhorodecki, L. Zarys dziejów Ukrainy/ L. Podhorodecki.– Warszawa: Książka i Wiedza, 1976. - T.1.
-
Rudawski, W. J. Historia Polski od śmierci Władysława IV aż do pokoju Oliwskiego, czyli dzeje panowania Jana Kazimierza od 1648 do 1660 r. / W. Rudawski. – Petersburg, Mohilew: Wolff, 1855. - T.1.
-
Zarys historii Polski / Pod red. J. Tazbira. – Warszawa: PIW, 1979.
ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
Назва
дысцыпліны,
з якой
патрабуецца
ўзгадненне
|
Назва
кафедры
|
Прапановы
аб зменах у змесце вучэбнай праграмы
па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне
|
Рашэнне, якое прынята кафедрай, што распрацавала вучэбную праграму
(з указаннем даты і нумара пратакола)
|
Гісторыя сярэдніх вякоў
|
Кафедра ўсеагульнай гісторыі
|
|
Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце
пратакол № _____
ад ___ _______ 2010
|
Гісторыя сярэдніх вякоў краін Азіі і Афрыкі
|
Кафедра ўсеагульнай гісторыі
|
|
Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце
пратакол № _____
ад ___ _______ 2010
|
Гісторыя новага часу
|
Кафедра ўсеагульнай гісторыі
|
|
Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце
пратакол № _____
ад ___ _______ 2010
|
Гісторыя Беларусі
|
Кафедра гісторыі Беларусі
|
|
Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце
пратакол № _____
ад ___ _______ 2010
|
ДАДАТКІ І ЗМЕНЫ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ
ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
на _____/_____ вучэбны год
№№
пп
|
Дадаткі і змены
|
Основание
|
|
|
|
Вучэбная праграма перагледжана на пасяджэнні кафедры
ўсеагульнай гісторыі
(пратакол № ____ ад ________ 201_ г.)
Загадчык кафедры
ўсеагульнай гісторыі
д.г.н., прафесар _______________ Р.Р. Лазько
ЗАЦВЯРДЖДАЮ
Дэкан гістарычнага факультэта УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»
к.г.н., дацент __________________ М.М. Мязга
|