Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»




старонка2/4
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.58 Mb.
1   2   3   4

Тэма 2. Варварскія каралеўствы

Утварэнне Вестгоцкага каралеўства ў Тулузе. Букцэлярыі. Пачатак феадалізацыі і фарміраванне бенефіцыяльнай сістэмы. Таледскае каралеўства вестготаў. Паўстанне Герменгільда. Прыняццё хрысціянства паводле рымскага ўзору. Уварванне арабаў і падзенне Вестгоцкай дзяржавы.

Утварэнне каралеўства свеваў. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага развіцця. Захоп Свеўскай дзяржавы вестготамі.

Алана-вандальскае каралеўства. Асаблівасці развіцця. Захоп алана-вандальскага каралеўства Візантыяй.

Утварэнне Бургундскага каралеўства. Эканамічнае і палітычнае развіццё. «Бургундская праўда». Заваяванне Бургундскай дзяржавы франкамі.

Дзяржава Адаакра. Унутраная і знешняя палітыка Адаакра. Остгоцкае заваяванне.

Каралеўства остготаў. Эканамічнае развіццё Остгоцкай дзяржавы. Вайна супраць Візантыі. Рэформы Тацілы. Візантыйскае заваяванне. Прагматычная санкцыя Юстыніяна.

Утварэнне Лангабардскай дзяржавы. Сваеасаблівасць эканамічнага развіцця. Дыахтомія ўлады. Эдыкт Ротары. Адносіны лангабардаў з папствам. Заваяванне краіны франкамі.

Брытанія напачатку сярэднявечча. Германская экспансія ў Брытанію. Стварэнне англасаксонскіх дзяржаў. Міграцыя брытаў. Грамадскі лад англасаксаў. Перыяд гептархіі. Распаўсюджанне хрысціянства. Гегемонія Мерсіі.

Тэма 3Франкская дзяржава

Стварэнне каралеўства франкаў. Сацыяльна-эканамічныя адносіны паводле «Салічнай праўды». Дынастыя Меравінгаў. Хлодвіг і хрысціянізацыя франкаў. Рымляне ў Франкскай дзяржаве. Ваенная экспансія ў VI-VII ст. Цэнтральнае і мясцовае кіраванне. Распад родавых сувязей, фарміравання абшчыны-маркі. Алод. Узрастанне буйной зямельнай уласнасці. Паслабленне цэнтральнай улады і пачатак фарміравання буйных самастойных герцагстваў. Перыяд «гультаватых каралёў» і ўзвышэнне маёрдомаў. Аграрнае развіццё.

Пачатак дынастыі Каралінгаў. Карл Мартэл. Барацьба франкаў супраць арабаў Беніфіцыяльная рэформа. Піпін Кароткі. Знешняя палітыка Піпіна Кароткага. Фарміраванне слоя пазямельна і асабіста залежнага сялянства. Франская дзяржава пры Карле Вялікім. Экспансія франкаў пры Карле Вялікім. Абвяшчэнне імперыі. Вердэнскі дагавор.
Тэма 4. Візантыйская імперыя ў V-IX ст.
Утварэнне Візантыйскай імперыі. Тэрыторыя імперыі. Прыродна-кліматычныя ўмовы і этычны склад насельніцтва. Палітычнае і адміністрацыйнае ўладкаванне Візантыі. Сацыяльна-эканамічныя змены ў V-VI ст. Асаблівасці развіцця Візантыі. Усходнехрысціянская царква ў ранняй Візантыі. Манаства. Ератычныя рухі. Візантыя падчас праўлення Юсцініяна. Паўстанне “Ніка”.

Імперыя ў VI-VII ст. Эканамічны заняпад і сацыяльна-палітычны крызіс. Славянская каланізацыя. Аграрны лад па звестках “Земляробчага закону”. Генезіс феадалізму ў VII-VIII ст. Фемны лад і саслоўе стратыётаў. Візантыя ў VІІІ-ІХ ст. Іканаборчы рух. Рост буйной феадальнай зямельнай уласнасці. Масавыя народныя рухі ў VIII-IX ст. Ерась паўлікіян. Паўстанне Фамы Славяніна. Аднаўленне іконашанавання.


Раздзел 2. Еўропа ў перыяд Высокага і Позняга сярэднявечча
Тэма 5. Сярэдневяковы горад
Заходняя цывілізацыя ў X-XIII ст. Гарадское жыццё ў раннім сярэднявеччы. Рост вытворчых сіл і аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Асноўныя тэорыі паходжання гарадоў. Агульнае і асаблівае ў гарадскім развіцці розных абласцей Заходняй Еўропы. Асноўныя тыпы развіцця сярэдневяковых гарадоў. Асаблівасці гарадской дэмаграфіі, сацыяльнай структуры і гаспадарчага жыцця. Знешні выгляд і тапаграфія гарадоў.

Барацьба гарадоў супраць сеньёраў. Камунальны рух і складванне гарадскога самакіравання. Фарміраванне гарадскога саслоўя. Гарадское рамяство і цэхавая арганізацыя. Цэхі і іх функцыі. Барацьба цэхаў супраць патрыцыяту. Змены ў становішчы майстроў, чаляднікаў, вучняў. Замыканне цэхаў. Сацыяльная барацьба ўнутры цэха. Развіццё гандлю і крэдытнай справы. Гільдыі.

Развіццё таварна-грашовых адносін. Змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці феадальнага грамадства. Фарміраванне гарадскіх і абласных рынкаў. Міжрэгіянальны гандаль. Уцягванне ў рыкавыя сувязі сялян і феадалаў і наступствы гэтага працэса.

Тэма 6. Крыжовыя паходы

Перадумовы крыжовых паходаў. Роля каталіцкага касцёла ў арганізацыі паходаў. Клермонскі сабор. Пачатак крыжацкага руху. Паход беднаты. Першы крыжовы паход. Дзяржавы крыжакоў на Усходзе, іх палітычны лад. Рыцарска-манаскія ордэны. Страты крыжакоў на Усходзе ў ХІІ ст. Другі крыжовы паход. Дзяржава Салах-ад-Дзіна. Трэці крыжовы паход. Супярэчнасці сярод крыжакоў. Чацвёрты крыжовы паход і роля Венецыі ў яго арганізацыі. Захоп Канстанцінопаля і стварэнне Лацінскай імперыі. Апошнія крыжовыя паходы. Заняпад крыжацкага руху і яго прычыны. Наступствы крыжовых паходаў.


Тэма 7. Францыя ў Х-ХV ст.
Заходнефранкскае каралеўства. Барацьба супраць нарманаў. Барацьба паміж Капетынгамі і Рабертынамі. Першы этап феадальнай раздробленасці ў Францыі. Другі этап феадальнай раздробленасці. Францыя падчас праўлення першых Капетынгаў.

Фарміраванне паўночнафранцузскай і правансальскай народнасцей. Аграрнае развіццё. Прагрэс у развіцці вытворчых сіл. Пераход да прадуктовай рэнты. Цэнз. Пачатак вызвалення сялянства. Паўстанне «пастушкоў». Французскі горад. Асаблівасці развіцця паўднёвафранцузскіх гарадоў. Камунальны рух на Поўначы.

«Анжуйская імперыя». Капетынгі і Плантагенеты. Аб'яднанне Францыі пры Філіпе ІІ Аўгусце. Лангедок. Мясцовае самакіраванне. Альбігойскія войны. Пашырэнне каралеўскага дамена пры Людовіку VІІІ. Францыя ў ХІІІ ст. Рэформы Людовіка ІХ Святога. Узмацненне каралеўскай улады ў ХІІ-ХІІІ ст.

Умацаванне каралеўскай улады і цэнтралізацыя краіны пры Філіпе IV Прыгожым. Барацьба з папствам. Працэс тампліераў. Экспансія ў Фландрыю. “Бругская ютрань”. Узнікненне Генеральных штатаў, іх структура і функцыі. Стогадовая вайна: перадумовы, прычыны і ход баявых дзеянняў. Парыжскае паўстанне. “Вялікі сакавіцкі ардананс”. Жакерыя. Рэформы Карла V Валуа. Караляванне Карла VI. “Феадалізм прынцаў”. Арманьякі і бургіньёны. Народныя рухіі канца XIV-XV ст.: цюшэны, кабаш’ены.

Аднаўленне Стогадовай вайны ў XV ст. Спробы стварэння англа-французскай манархіі. Жана д’ Арк. Партызанскі рух. Заканчэнне Стогадовай вайны. Рэформы Карла VII і Людовіка XI. Эканамічны ўздым. Францыя пры Людовіку XI. Заканчэнне палітычнага аб’яднання Францыі. Знешняя палітыка.

Фарміраванне Бургундскай дзяржавы. Анклаўны характар краіны. Эканамічнае развіццё. Сістэма кіравання. Генеральныя штаты. Карл Смелы і яго палітычныя планы. Бургундскія войны. Падзел Бургундскай дзяржавы.


Тэма 8. Англія ў Х-ХV ст.

Палітычнае развіццё Англіі ў Х-ХІІІ ст. як прыклад ранняй дзяржаўнай цэнтралізацыі. Гегемонія Уэсэкса. Альфрэд Вялікі. Войны з датчанамі. Заваяванне Дэнло. Англія ў складзе дзяржавы Кнута Вялікага. Аднаўленне незалежнасці Англіі. Эдуард Спавядальнік.. Унутрыпалітычныя барацьба ў сярэдзіне ХІ ст.

Нармандскае заваяванне і яго наступствы. Бітва каля Гастынгсу. Узмацненне каралеўскай улады пры Вільгельме І Заваёўніку. "Кніга Страшнага суда". Салсберыйская прысяга. «Хартыя свабод» Генрыха І. Міжусобная барацьба ў сярэдзіне ХІІ ст.

Дынастыя Плантагенетаў. Англійская экспансія ў Ірландыю. Рэформы Генрыха ІІ. Англійская экспансія ў Ірландыю і Шатландыю. Рычард Ільвінае Сэрца. Джон Беззямельны. Канфлікт з папствам і яго наступствы. «Баронскія артыкулы». «Вялікая хартыя свабод». Барацьба за парламент у ХІІІ ст. Эдуард І. Далучэнне Уэльса. Спробы падпарадкавання Шатландыі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Зараджэнне манора. Гладфардат як глеба ранняга англійскага феадалізму. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця ў ХІІІ ст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў XIV ст. Камутацыя рэнты. Унутрыпалітычная барацьба напачатку XIV ст. Канфлікт з папствам. Крызіс 70-х гг. XIV ст. “Добры” парламент. Рычард ІІ і палітычны крызіс канца XIV ст. Уікліф і рух лалардаў. Паўстанне У. Тайлера.

Палітычны крызіс 20-х гг. XV ст. “Палачны” парламент. Паўстанне Дж. Кэда. Вайна Пунсовай і Белай ружы. Пачатак дынастыі Цюдораў, зараджэнне абсалютызму. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў XV ст. “Старое” і “новае” дваранства. Англійскі парламент у XIV-XV ст. Народныя рухі.


Тэма 9. Германія ў Х-ХV ст.
Усходнефранкскае каралеўства. Племянныя герцагствы. Пачатак дзяржаўнага адасаблення германскіх земляў і стварэнне германскай раннефеадальнай дзяржавы. Праўленне Генрыха І Птушкалова. Саксонская дынастыя. Атон І і яго палітыка. Італьянская палітыка нямецкіх каралёў і стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі. Экспансія германскіх феадалаў на ўсход. Франконская дынастыя і аслабленне цэнтральнай улады. Барацьба за інвестытуру. Саксонскае паўстанне. Крушэнне царкоўнай палітыкі германскіх імператараў. Вормскі канкардат.

Германія ў ХІІ-ХІІІ ст. Рост гарадоў і іх барацьба супраць феадалаў. Аграрнае развіццё. Асаблівасці палітычнага развіцця. Германская агрэсія супраць палабскіх славян. Фарміраванне сістэмы тэрытарыяльных княстваў. Італьянская палітыка германскіх імператараў і яе крушэнне. Заняпад імператарскай улады і ўмацаванне самастойнасці тэрытарыяльных княстваў. Бескаралеўе і пачатак праўлення дынастыі Габсбургаў.

Палітычная карта Германіі. Палітычная раздробленасць. Утварэнне Швейцарскага саюза. Гарады XIV-XV ст. Ганза. Саюзы гарадоў. Узаемаадносіны каралеўскай улады і тэрытарыяльных князёў. Карл IV Люксембург і “Залатая була”. Замацаванне імператарскай кароны за Габсбургамі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Саслоўна-прадстаўнічыя органы. Ландтагі. Рэйхстаг, яго склад і функцыі. Апазіцыйны рух у гарадах. “Рэфармацыя імператара Сігізмунда”. Спробы палітычных рэформ. Сялянскі рух у XIV-XV ст.

Тэма 10. Італія ў Х-ХV ст.
Дзяржава Лотара, яе падзел. Працэс цэнтралізацыі Паўночнай Італіі і яго правал. Араба-венгерская агрэсія. Асноўныя рэгіёны і найважнейшыя дзяржавы Італіі. Асаблівасці развіцця асобных регіёнаў.

Паўночная і Сярэдняя Італія. Развіццё гарадоў. Камунальны рух. Фарміраване гарадоў-дзяржаў. Барацьба папаланаў супраць патрыцыяту. Стварэнне папаланскіх сеньёрыяў. “Тлусты” і “худы” народ. Аграрнае развіццё. Вясковыя камуны. Пачатак вызвалення сялянства ад асабістай залежнасці. Паходы германскіх імператараў. Ламбардская ліга. Бітва каля Леньяна. Гфельфы і гібеліны. Канстанцкі мір. Асаблівасці развіцця Паўночнай і Сярэдняй Італіі ў XIV-XV ст. Зараджэнне раннекапіталістычных адносін. Трансфармацыя палітычнага ладу гарадоў рэспублік. Фларэнцыя пры Медычы. Рэформы Дж. Саванаролы. Міланскае герцагства пры Франчэска Сфорца. Венецыянская рэспубліка. Генуя. Народныя рухі. Паўстанне пад кіраўніцтвам Дальчына. Рух тукінаў. Рух наёмных работнікаў. Паўстанне чомпі.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Рыма і Царкоўнай дзяржавы. Стасункі папства з германскімі імператарамі. Барацьба за інвесытуру. Арнольд Брэшыянскі і Рымская рэспубліка. Рым і Царкоўная дзяржава. Асаблівасці эканамічнага развіцця. Пашырэнне Царкоўнай дзяржавы. Рух папаланаў у Рыме. Кола ды Рыенца і Рымская рэспубліка.

Паўднёвая Італія і Сіцылія. Асаблівасці развіцця. Нарманскае заваяванне. Стварэнне Сіцылійскага каралеўства ў ХІІ ст. Заваяванне Карлам Анжуйскім. “Сіцылійская вячэрня”. Барацьба за карону Сіцыліі паміж Арагонскій і Анжуйскай дынастыямі. Сіцылія падчас кіравання Арагонскай дынастыі. Неапалітанскае каралеўства і барацьба за Неапаль. Аб'яднанне Неапалітанскага каралеўства і Сіцыліі.


Тэма 11. Хрысціянскія каралеўствы Пірэнейскага паўвострава ў X-XV ст.
Узнікненне хрысціянскіх каралеўстваў на поўначы Пірэнейскага паўвострава. Астурыя. Леон. Навара. Каталонія. Пачатак Рэканкісты. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Астура-Леонскага каралеўства. Дзяржаўнае адасабленне Кастыліі.

Міжусобная барацьба сярод хрысціянскіх каралеўстваў. Узвышэнне Навары пры Санча Вялікім. Дзяржаўнае адасабленне Арагона. Леона-Кастыльскае каралеўства. Бітва пры Салацы. Прыпыненне Рэканкісты. Вылучэнне Партугаліі ў якасці асобнай дзяржавы. Унія Арагона і Каталоніі. Аднаўленне Рэканкісты. Далучэнне да Арагона Валенсіі.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Кастыліі, Арагона і Партугаліі ў ХІІІ ст. Узнікненне картэсаў, іх склад і функцыі. Мясцовае самакіраванне. Асаблівасці васальна-ленных адносін

Палітычная карта Пірэнейскага паўвострава.ў XIV-XV ст. Кастылія. Міжусобная барацьба ў XIV ст. Спробы ўзмацнення каралеўскай улады пры Хуане І і Энрыке IV Бяссільным. Грамадзянская вайна. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Асаблівасці кастыльскай феадальнай іерархіі.

Арагон. Знешняя экспансія напачатку XIV ст. Альфонс ІІІ. “Прывілей Уніі”. Знешняя экспансія ў першай палове XV ст. Альфонс V. Барацьба за Неапаль. Грамадзянская вайна. “Дурныя звычаі”. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Асаблівасці феадальнай структуры Арагона.

Кастыльска-Арагонскае каралеўства пасля 1479 г. Рознанакіраванасць знашнепалітычных вектараў Арагона і Кастыліі. Святая эрмандада. Рэформы Фернанда ІІ і Ізабэлы. Заканчэнне Рэканкісты. Каталіцкі касцёл і каралеўская ўлада. Прыціск араба-яўрэйскага насельніцтва.

Партугалія. Палітычны заняпад XIV ст. Лісабонскае паўстанне 1383 г. Грамадзянская барацьба і кастыльская інтэрвенцыя 1383-1385. Прыход да ўлады Жоана І. Унутрыпалітычная барацьба ў XV ст. Эканамічнае развіццё. Структура партугальскага грамадства.
Тэма 12. Краіны Скандынавіі ў X-XV ст.
Фарміраванне Нарвежскай дзяржавы. Стварэнне каралеўства Данія. Узнікненне Швецкага каралеўства. Хрысціянізацыя Скандынавіі. “Марская дзяржава” Кнута Вялікага і яе распад.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця скандынаўскіх дзяржаў. Сістэма дзяржаўнага кіравання. Сваеасаблівасць паўночнаеўрапейскага рыцарства. Палітычная гісторыя Даніі, Швецыі і Нарвегіі ў ХІІ-ХІІІ ст. Ваенная, эканамічная і міграцыйная экспансія Германіі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Горнарудная прамысловасць Швецыі. Саслоўе бергсфрэльсе. Вальдэмар IV. Канфлікты з Ганзаю. Зундскае мыта. Шведска-Нарвежскае каралеўства Магнуса Эрыксана. Кальмарская унія. “Вечная унія” Даніі і Нарвегіі. Змаганне Швецыі за незалежнасць. Энгельбрэкт Энгельбрэксан. Дом Стурэ ў Швецыі. Дзяржаўна-палітычная сістэма скандынаўскіх краін. Рыксдаг і рыксрод, склад і функцыі.



Тэма 13. Візантыя ў X-XV ст.

Візантыя ў ІХ-ХІ ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Візантыі падчас праўлення Македонскай дынастыі. Развіццё феадальных адносін. Аграрнае заканадаўства. Візантыйскія гарады. «Кніга эпарха». Раскол у хрысіянскай царкве. Праваслаўная царква і яе арганізацыіі. Усходняе манаства і яго роля ў эканамічным, палітычным і культурным жыцці Візантыі.

Знешняя палітыка Візантыіі ў Х-ХІ ст. Унутраныя супярэчнасці. Камніны і далейшая феадалізацыя Візантыі. Ератычны рух. Аслабленне імператарскай улады і заняпад Візантыі ў ХІІ ст. Візантыя і крыжовыя паходы. Лацінская імперыя. Грэчаскія дзяржавы ў першай палове ХІІІ ст. Барацьба супраць лацінян. Аднаўленне Візантыйскай імперыі.

Позневізантыйскі феадалізм. Эканамічны заняпад. Грамадзянская вайна 1341-1355 гг. і паўстанне зілотаў. Феадальныя міжусобіцы. Знешнепалітычнае становішча Візантыі ў XIV-XV ст. Барацьба супраць турэцкай экспансіі. Унутрыпалітычная барацьба. Падзенне Візантыі, яго прычыны і вынікі.



Тэма 14. Рэлігія і царква ў сярэднявеччы. Культурнае жыццё.

Заходняе хрысціянства падчас падзення Заходняй Рымскай імперыі. Рымская, карфагенская, іспанская, гальская, ірландская цэрквы. Арыянства сярод германцаў. Прыняццё франкамі артадаксальнага хрысціянства. Хрысціянізацыя Заходняй Еўропы.

Рымскі касцёл у раннім сярэднявеччы. Барацьба рымскай курыі за першынства ў заходнім хрысціянстве. Стасункі папства з Франкскай дзяржаваю. Стварэнне Царкоўнай дзяржавы. Заходняе манаства ў раннім сярэднявеччы. Бенедыкт Нурсійскі і яго манаскі статут. Роля кляштароў у культурным жыцці Заходняй Еўропы.Царква і свецкая ўлада.

Арганізацыя рымска-каталіцкага касцёла. Канчатковы раскол у хрысціянстве. Узаемаадносіны каталіцкага касцёла з праваслаўнай царквою. «Свет хрысціянскі» і свет «мусульманскі». Барацьба з ерасямі.

«Абміршчэнне» каталіцкага касцёла і клюнійская рэформа. Барацьба за інвестытуру. Рым і Царкоўная дзяржава. Арнольд Брэшыянскі. Вяршыня палітычнай магутнасці папства ў ХІІІ ст. Інакенцій ІІІ. Тэакратычная дактрына папства. Утварэнне інквізіцыіі. Каталіцкі касцёл і крыжовыя паходы. Папства і Рэканкіста. Манаскае жыццё. Манаскія і рыцарска-манаскія ордэны.

Заняпад палітычнай магутнасці папства. «Авіньёнскі палон». Цэнтралізацыя ўлады папаў у каталіцкім касцёле. Рэлігія і царква. «Вялікая схізма». Саборны рух. Канстанцкі сабор.

Царкоўная і свецкая апазіцыя папству. Рэлігійныя рухі па-за царквою. Погляды і дзейнасць Дж. Уікліфа, Я. Гуса, Дж. Саванаролы. Пачатак умацавання нацыянальных цэркваў. Каралеўская ўлада і каталіцкі касцёл. Сярэднявяковая культура (V – XV ст.) Ранняе італьянскае Адраджэнне. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры краін Усходу.

Тэма 15. Міжнародныя адносіны ў сярэднявеччы

Сваеасаблівасць міжнародных адносін у раннім і высокім сярэднявеччы. Узаемадачыненні паміж варварскімі каралеўствамі. Варварскія каралеўствы і Візантыя. Зараджэнне «шлюбнай дыпламатыі».

Міжнародныя адносіны перыяду феадальнай раздробленасці. Прыватныя войны і прыватная дыпламатыя. Фарміраванне універсалісцкай тэндэнцыі. Феадальная экспансія заходнееўрапейскай цывілізацыі на Ўсход. Фарміраванне цэнтралізатарскай тэндэнцыі і яе сутыкненне з універсалісцкай. Фарміраванне асобных элементаў міжнароднага права.

Змены ў расстаноўцы сіл на міжнароднай арэне ў XIV-XV ст. Асноўныя вузлы міжнародных супярэчнасцей у Заходняй Еўропе. Англа-нідэрландска-галандскі саюз. Франка-шатландскі саюз. Кастылія ў сістэме франка-англійскіх супярэчнасцей. Каперская англа-ганзейская вайна. Кастыльска-партугальскія адносіны. Пачатак барацьбы за падзел свету. Пагадненне ў Алкасовас. Дагавор ў Тардэсільясе.


Раздзел 3. Цывілізацыі Усходу ў сярэднявеччы
Тэма 16 Арабская цывілізацыя
Прыродныя ўмовы і насельніцтва Аравійскага паўвострава. Арабы-земляробы і бедуіны. Арабскія дзяржавы ў земляробчых раёнах. Замежныя нашэсці і іх вынікі. Раннедзяржаўныя ўтварэнні Лахмідаў, Гасанідаў, Кіндзідаў. Сацыяльныя адносіны ў арабаў напярэдадані ўзнікнення ісламу. Рэлігійныя вераванні. Мека, як гандлёвы і рэлігійны цэнтр.

Мухамед і ўзнікненне ісламу. Абяднанне арабаў стварэнне адзінай арабскай тэакратычнай дзяржавы. Першыя халіфы, іх палітыка. Пачатак заваяванняў. Крызіс халіфата і барацьба за ўладу. Шыізм і харыджызм. Дынастыя Амеядаў, яе ўнутраная і знешняя палітыка. Распаўсюджанне ісламу і арабскай мовы. Абасідскі халіфат: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Узвышэнне і распад Багдадскага халіфата.

Дзяржава Фацімідаў: Салах-ад-Дзін і барацьба з крыжакамі. Егіпет пры мамлюках. Сярэднявяковы Магрыб: альмахады і альмаравіды.

Араба-ісламская культура. Асноўныя дагматы і каштоўнасці ісламу. Каран. Роля ісламу і арабскай мовы ў духоўным жыцці народаў халіфата. Навука, адукацыя, літаратура, выяўленчае мастатцтва і архітэктура.


Тэма 17. Іран і Сярэдняя Азія ў сярэднявеччы
Аб’яднанне Ірана пад уладай Сасанідаў. Дзяржаўны лад. Сацыяльная структура. Зараастрызм, роля зараастрыйскага жрэчаства ў грамадскім жыцці. Маніхейства і маздакізм.

Рэформы Хасрова І. Знешняя палітыка Сасанідаў. Дзяржава Эфталітаў ў Сярэдняй Азіі. Арабскае заваеванне Ірана і Сярэдняй Азіі. Распаўсюджанне ісламу і арабскай мовы. Сацыяльныя адносіны. Гаспадарка. Народныя паўстанні (Мукама,. Бабек).

Дзяржавы Буідаў і Саманідаў. Усходні Іран і Сярэдняя Азія ў складзе дзяржавы Газнявідаў. Сельджукскае заваяванне. Асаблівасці грамадскіх адносін у дзяржаве Вялікіх Сельджукаў. Дзяржава Ісмаілітаў, іх ідалогія. Дзяржава Харэзмшахаў у Сярэдняй Азіі. Мангольскае заваяванне Сярэдняй Азіі і Ірана. Дзяржава Хулагідаў. Сацыяльныя адносіны, стан гаспадаркі. Паўстанне сарбедараў, стварэнне іх дзяржавы.

Цімур і яго паходы. Дзяржава Цімура і яе распад. Стварэнне Бухарскага ханства.

Прыход да ўлады ў Іране дынастыі Сефевідаў. Культура Ірана і Сярэдняй Азіі. Навука, літаратура, выяўленчае мастатцтва і архітэктура.
Тэма 18. Цюркская цывілізацыя
Першы цюрскі каганат, яго этнічны склад, сацыяльныя адносіны. Захопніцкія войны каганата, яго барацьба з Кітаем. Крызіс і падзенне каганата.

Другі цюркскі каганат. Дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны. Падзенне Цюркскай дзяржавы.

Уйгурскі каганат. Сельджукскае аб’яднанне плямёнаў. Пачатак сельджукскіх заваяванняў і стварэнне дзяржавы Вялікіх Сельджукаў. Дзяржаўны і грамадскі лад.

Румскі султанат у Малой Азіі. Вайна з крыжакамі. Іканійскі султанат: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Мангольскае нашэсце і заняпад Іканійскага султаната.

Узвышэнне Асманскага бейліка. Аб’яднанне турэцкіх эміратаў пад уладай Асманаў. Турэцкія заваяванні. Ваенна-ленная сістэма ў Асманскай дзяржаве, яе сутнасць. Дзяржаўны лад. Рэлігійныя адносіны. Асманскае войска. Паход Цімура ў Малую Азію. Мехмед і аднаўленне Асманскай дзяржавы.

Заваеванні асманскіх султанаў у Еўропе. Утварэнне Асманскай імперыі. Сістэма кіравання дзяржавай. Становішча падпарадкаваных народаў.

Культура сярэдневяковай Турцыі. Літаратура, выяўленчае і прыкладнае мастатцтва, архітэктура.
Тэма 19. Індыйская сярэдневяковая цывілізацыя
Дзяржава гуптаў. Нашэсце белых гунаў і ўтварэнне іх княстваў. Дзяржава Харты. Асаблівасці грамадскіх адносін, сацыяльная структура. Гаспадарка.

Пранікненне ісламу. Асноўныя дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Індыі ў VIII – X стст. Паходы ў Індыю Махмуда Газнявіда.

Палітычная раздробленасць. Дэлійскі султанат. Дзяржаўны лад, этнічны склад насельніцтва. Гаспадарка. Рэлігійныя адносіны. Знешняя палітыка Дэлійскіх султанаў. Уварванне Цімура.

Дзяржавы Бахмані і Віджаянагар. Асаблівасці сацыяльных адносін. З’яўленне еўрапейцаў у Індыі. Першыя каланіяльныя захопы. Бабур, яго паходы. Стварэнне дзяржавы Вялікіх Маголаў.

Навука, літаратура, выяўленчае і прыкладное мастацтва. Храмавае і свецкае дойлідства.
Тэма 20. Сярэдневяковая Манголія
Прыродныя ўмовы, асноўныя гаспадарчыя заняткі манголаў. “Лясныя” манголы і манголы-качэўнікі.

Асаблівасці ўнутранага жыцця манголаў-качэўнікаў. Узаемаадносіны з суседнімі народамі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Тэмучын. Аб’яднанне мангольскіх плямёнаў пад уладай Чынгіс-хана. Асаблівасці дзяржаўнага ладу і сацыяльных адносін. Арганізацыя войска.

Пачатак мангольскіх заваяванняў: Паўночны Кітай, Сярэдняя Азія, Закаўказзе. Бітва на Калцэ. Вайна з булгарамі.

Мангольская дзяржава пасля смерці Чынгіс-хана. Захоп Кітая. Паход Бату ва Ўсходнюю і Цэнтральную Еўропу. Стварэнне Залатой Арды.

Паход Хулагу ў Ірак і на Бліжні Ўсход. Стварэнне дзяржавы Хулагідаў.

Барацьба за ўладу пасля смерці Угэдэя. Распад Мангольскай дзяржавы. Заняпад Манголіі. Даян-хан. Маньчжурскае нашэсце. Рэлігіі ў манголаў. Ламаізм.


Тэма 21. Кітайская сярэдневяковая цывілізацыя
Палітычная гісторыя эпохі Трохцарства. Адраджэнне Кітайскай імперыі: Суй і Тан. Кітай і качэўнікі.

Прыватная і дзяржаўная уласнасць на зямлю. Усталяванне дзяржаўнай падзельнай сістэмы. Структура кітайскага грамадства. Дзяржаўны аппарат.

Заняпад дзяржаўнай падзельнай сістэмы, усталяванне прыватнай уласнасці на зямлю. Крызіс імперыі Тан. Сялянская вайна IX ст. аб’яднанне краіны дынастыяй Сун. Яе унутраная палітыка. Адносіны з качэўнікамі. Дзяржавы Ляо, Сі Ся, Цзінь на поўначы кітая.

Мангольскае заваяванне Кітая. Кітай пад уладай дынастыі Юань. Яе унутраная і знешняя палітыка. Паўстанне “Чырвоных войскаў” і аднаўленне незалежнасці Кітая. Дынастыя Мін, яе унутраная і знешняя палітыка. Пачатак самаізаляцыі Кітая.

Кітайская сярэднявяковая культура і навука, мастатцтва. Светаўспрыманне сярэднявяковых кітайцаў, рытуалізацыя іх жыцця.
Тэма 22. Сярэдневяковая Японія
Утварэнне саюзу плямёнаў Ямата. Сацыяльная структура. Рэлігійныя адносіны. Пераварот Гайка. Стварэнне адзінай дзяржавы. Усталяванне дзяржаўнай падзельнай сістэмы. Дзяржаўны лад раннесярэдневяковай Японіі. Усталяванне сістэмы сёэн. Складванне самурайскага саслоўя. Бусідо. Барацьба за ўладу. Сёгунат Мінамота. Барацьба з мангольскім нашэсцем. Унутранае развіццё краіны. Феадальная раздобленнасць. Сёгунат Асікага. Аб’яднанне Японіі. Ода Надунага. Таятомі Хідэёсі. Пранікненне ў Японію еўрапейцаў. Хрысціянства ў Японіі і яго лёс. Усталяванне Сёгуната Такугава. Палітыка “самаізаляцыі”, яе прычыны.

Культура сярэдневяковай Японіі. Навука. Літаратура і яе жанры. Кнігадрукаванне. Выяўленчае мастацтва, архітэктура. Японскі тэатр.


Тэма 23. Карэя ў сярэднявеччы
Дзяржавы Кагуро, Пэкчэ, Сіла. Кітайскі ўплыў на раннесярэднявяковую Карэю. Барацьба паміж карэйскімі дзяржавамі. Кітайскія нашэсці. Аб’яднанні Карэі дзяржавай Сіла. Новае аб’яднанне дзяржавай Каро. Аграрныя адносіны у Карэі. Дзяржаўны лад. Рамясло, гандаль, знешнія адносіны.

Унутраны крызіс. Мангольскае нашэсце. Звяржэнне мангольскага панавання. Прыход да ўлады дынастыі Лі. Рэформы дзяржаўнага кіравання. Сацыяльная структура. Сітуацыя ў Карэі ў канцы XV – XVI ст. Японскія паходы ў Карэю. Дзейнасць Лі Сун Сіна. Выгнанне японскіх захопнікаў. Маньчжурскае нашэсце. Культура Карэі.


Тэма 24. Паўднёва - Ўсходняя Азія ў сярэднявеччы
Сярэдневяковы В’етнам. Кітайскае панаванне ва В’етнаме. Стварэнне незалежнай в’етнамскай дзяржавы. Сацыяльныя адносіны ў Дайв’еце. Знешняя палітыка. Дынастыя Чанаў.

Барацьба з мангольскімі нашэсцямі. Прыход да ўлады дынастыі Ле. Узмацненне Дайв’ета. Барацьба нгуенаў і Чыней. Раскол дзяржавы.

Вьетнамская культура.

Ангорская дзяржава ў Камбоджы: дзяржаўны лад, сацыяльная структура. Знешняя палітыка. Культура Камбоджы.

Паганская імперыя ў Бірме: дзяржаўны лад, сацыяльная структура. Мангацскае нашэсце. Феадальная раздробленасць. Дзяржава Таунгу. Каланіяльная экспансія еўрапейцаў. Культура Бірмы.

Сярэдневяковы Сіям: асаблівасці гістарычнага развіцця. Тайская культура.

Раннесярэдневяковыя дзяржавы Інданезійскага архіпелага. Пранікненне ісламу. Дзяржава Маджанахіт. Гаджа Мада. Дзяржаўны лад, сацыяльная структура, гаспадарка. Знешнія адносіны. Мусульманскія княствы. Экспансія Партугаліі і Галандыі на Інданезійскі архіпелаг. Асаблівасці культурнага развіцця Інданезіі.
Тэма 25. Трапічная і Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы
Сярэдневяковая Эфіопія. Дзяржава Аксум. Дзяржаўны лад, сацыяльная структура, гаспадарка. Прыняццё Хрысціянства. Знешняя палітыка Аксума. Яго заняпад. Усталяванне праўлення Саламонавай дынастыі. Яе ўнутраная і знешняя палітыка. Экспансія Партугаліі. Эфіопска-партугальская вайна, яе вынікі. Культура сярэдневяковай Эфіопіі.

Дзяржавы Заходнягя Судана ў сярэднявеччы. Палітычнае развіццё, асаблівасці сацыяльных адносін, гаспадарка. Пранікненне ісламу.

Конга: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Партугальцы ў Конга.

Манаматама: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Барацьба з каланізатарамі. Гарады-дзяржавы суахілі.

Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы. Прычыны адсталасці развіцця афрыканскіх народаў у сярэднявеччы.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА


Номер раздзела, тэмы, занятка

Назва раздзела, тэмы, занятка;

пералік пытанняў да вывучання

Колькасць аўдыторных

гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне занятка (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)


Літаратура


Формы кантролю зведаў

лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


лабараторныя

заняткі

СКРС

1

2

4

5

6

7

8

9

10

1

Уводная лекцыя

1. Месца сярэднявечча ў сусветна-гістарычным працэсе: яго змест. Праблемы перыядызацыі.

2. Класіфікацыя крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў.

3. Разуменне “феадалізму” ў гістарыяграфіі.

4. Шляхі генезісу феадалізму.



2


2





Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 1


[3-4], [9-16],

[21], [23],

[79], [101], [164], [173], [178], [189]





2

Частка 1. Еўропа ў Раннім сярэднявеччы.

8

10
















2.1

Эпоха Вялікага перасялення гародаў

1. Старажытнагерманскае грамадства.

2. Рымская імперыя напярэдадні падзення.

3. Вялікае перасяленне народаў і ўтварэнне варварскіх дзяржаў



2

2

-




Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 2


[3-4], [9-11],

[17-18], [21],

[23], [79],

[72], [114], [138], [175]






2.2

Варварскія каралеўствы

1. Германскія каралеўствы на Пірэнейскім паўвостраве.

2. Варварскія дзяржавы ў Італіі.

3. Вандальскае каралеўства. Дзяржава бургундаў.

4. Брытанія напачатку сярэднявечча.


2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 3


[[3-4], [9-16], [21], [23], [54], [68], [[72], [79], [82], [108-109], [129], [138], [175], [177], [217], [228], [277], [319]




2.3

Франкская дзяржава

1. Франкскае грамадства часоў “Салічнай праўды”.

2. Франкская дзяржава Меравінгаў.

3. Франкская дзяржава Каралінгаў.

4. Распад дзяржавы франкаў.


2

4







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 4


[3-4], [9-16], [20], [21], [23], [79], [92], [138], [248], [279], [287], [348]




2.4

Візантыйская імперыя V-IX ст.

1. Візантыя ў IV – VI ст.

2. Візантыя ў VII – IX ст.

3. Іканаборчы рух.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.


2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 5


[3-4], [9-16], [19], [21], [23], [25-26], [75-76],

[79], [135], [138], [183], [190], [197], [263-264], [321], [341]






3

Частка 2. Еўропа ў перыяд Высокага і Позняга сярэднявечча

18

12




4










3.1

Сярэдневяковы горад

1. Узнікненне сярэдневяковых гарадоў.

2. Камунальны рух і складванне гарадскога самакіравання.

3. Цэхі і іх функцыі.

4. Барацьба цэхаў супраць патрыцыяту.





2




2




[3-4], [9-16], [21], [23], [79], [86-88], [105], [138], [302], [304], [306], [311], [316], [351]

праверка канспекту

3.2

Крыжацкі рух у Еўропе

1. Перадумовы крыжовых паходаў. Першы крыжовы паход. Дзяржавы крыжакоў на Ўсходзе, іх палітычны лад.

2. Другі і трэці крыжовыя паходы.

3. Чацвёрты крыжовы паход і яго наступствы.

4. Заняпад крыжацкага руху і яго прычыны. Наступствы крыжовых паходаў.


2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 6


[3-4], [9-16],

[21], [23],

[79], [119-122], [138], [147]





3.3

Англія ў Х-ХV ст.

1. Стварэнне адзінай Англійскай дзяржавы.

2. Умацаванне цэнтралізатарскіх тэндэнцый ў Англіі.

3. Узнікненне парламента ў Англіі.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Англіі.


2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 7


[3-4], [9-16], [21], [23], [30], [39-41], [47-48], [50], [79], [103], [127], [130], [138], [141], [181], [201-202], [222], [224], [235], [240], [250], [265], [272], [281-282], [345], [347], [350]




3.4

Францыя ў Х- ХV ст.

1. Феадальная раздробленасць пры першых Капетынгах.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.

3. Пачатак аб’яднання Францыі.

4. Рэформы Людовіка ІХ,


2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 18


[3-4], [9-16], [21], [23], [50], [57-58], [73], [79], [113], [117], [127], [138], [154], [163], [170-172], [192], [200], [224], [246-247], [259], [265-266], [271], [290], [316], [325], [330], [333-334], [346]




3.5

Германія ў Х- ХV ст.

1. Германскае каралеўства ў Х ст. Стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі.

2. Барацьба германскіх імператараў з папствам за інвестытуру.

3. Германская каланізацыя на Усходзе.

4. Барацьба Гогенштаўфенаў і Вельфаў. Станаўленне тэрытарыяльных княстваў. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.


2










Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 9


[3-4], [9-16], [21], [23], [79], [138], [169], [210], [224-226], [229], [278], [295], [352-353]




3.6

Італія ў Х- ХV ст.

1. Дзяржава Лотара, яе падзел.

2. Паўночная і Сярэдняя Італія. Паходы германскіх імператараў.

3. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Рыма і Царкоўнай дзяржавы.

4. Паўднёвая Італія і Сіцылія


2













[3-4], [9-16], [21], [23], [51-52], [60], [68-69], [79], [95], [105-106], [138], [156], [160], [179], [224], [275-276], [280], [337]





3.7

Хрысціянскія каралеўствы Пірэнейскага паўвострава ў VІІІ - ХV ст.

1. Астура-Леонскае каралеўства ў VІІІ – ХІ ст.

2. Кастыльскае каралеўства: асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця.

3. Арагон: асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця..

4. Утварэнне Партугальскай дзяржавы.


2










Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 10


[3-4], [9-16], [21], [23], [37], [79], [138], [176], [193], [218], [224], [299]





3.8

Скандынаўскія краіны ў Х- ХV ст.

1. Фарміраванне Нарвежскай дзяржавы.

2. Стварэнне каралеўства Данія.

3. Узнікненне Шведскага каралеўства.

4. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця скандынаўскіх дзяржаў.


2










Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 11


[3-4], [9-16], [21], [23], [79] [100], [132], [138], [152], [155], [159], [166], [196], [283-284], [307], [310]





3.9

Візантыя ў Х- ХV ст.

1. Палітычнае развіццё Візантыі ў Х – ХІІ ст.

2. Візантыя пасля чацвёртага крыжовага пахода.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.



2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 13


[3-4], [9-16], [19], [21], [23], [26], [40], [79], [89], [135], [138], [158], [161], [199], [204], [209], [215], [219], [260], [262], [267], [296], [317-318], [322-323], [335], [344]




3.10

Рэлігія і царква ў сярэднявеччы. Культурнае жыццё

1. Арганізацыя рымска-каталіцкага касцёла. Клюнійская рэформа.

Барацьба за інвестытуру. Вяршыня палітычнай магутнасці папства ў ХІІІ ст.

2. Барацьба з ерасямі.

3. Манаскае жыццё. Манаскія і духоўна-рыцарска ордэны


2










Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 12


[3-4], [9-16], [21], [23], [60], [62], [79], [93], [122], [138], [143], [162-163], [203], [205], [340]




3.11

Міжнародныя адносіны ў сярэднявеччы

1. Міжнародныя адносіны ў раннім сярэднявеччы.

2. Міжнародныя адносіны перыяду феадальнай раздробленасці. 3. 3. Фарміраванне асобных элементаў міжнароднага права.





2




2

Карта “Еўропа ў Высокім сярэднявеччы”

[3-4], [9-16],

[21], [23],

[79], [109], [119-122], [138], [292]


Тэставанне

4

Частка 3. Цывілізацыі Усходу ў сярэднявеччы

18

10




2










4.1

Арабскі халіфат

1. Утварэнне халіфату.

2. Дамаскі халіфат.

3. Багдадскі халіфат.



2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 14


[1-2], [7], [29], [53], [65-66], [90], [94], [136], [168], [172], [216], [223], [237], [241], [252], [254-255], [285-286], [324], [328], [343]




4.2

Іран і Сярэдняя Азія ў сярэднявеччы

1. Дзяржава Сасанідаў.

2. Дзяржавы Буідаў, Саманідаў, Газнівідаў, ісмаілітаў.

3. Харэзм.

4ю Заваяванні Цімура.


2










Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 15


[1-2], [7], [35], [90], [115], [136], [139-140], [168], [172], [206-208], [211], [253], [303], [305], [313], [326], [329]




4.3

Цюркская цывіізацыя.

1. Першы і другі цюркскія каганаты.

2. Дзяржава Вялікіх Сельджукаў.

3.Асманская дзяржава.



2













[1-2], [7], [31-34], [49], [90], [96], [116], [136], [153], [172], [191], [211], [231-232], [236], [251], [274]




4.4

Індыйская сярэдневяковая цывіізацыя

1. Дзяржава гуптаў.

2. Дэлійскі султанат.

3. З’яўленне еўрапейцаў. Стварэнне Імперыі Вялікіх Маголаў.



2

2










[1-2], [7], [35-36], [42-46], [90], [136], [142], [214], [227], [291], [332]




4.5

Сярэдневяковая Манголія

1. Аб’яднанне мангольскіх плямён пад кіраўніцтвам Чынгіс-хана.

2. Мангольскія заваяванні.

3. Заняпад мангольскай дзяржавы.



2

2










[1-2], [7], [136], [150], [221], [314]




4.6

Кітайская сярэдневяковая цывілізацыя

1. Палітычная гісторыя сярэдневяковага Кітая.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Унутраныя супярэчнасці.

3. Рэлігійнае жыццё. Асаблівасці светаўспрымання.



2

2







Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 16


[1-2], [7], [24], [63-64], [67], [77], [85], [90], [98], [136], [144], [157], [194], [212-213], [238], [289], [308-309]




4.7

Сярэдневяковая Японія

1. Утварэнне саюзу плямёнаў Ямата.

2. Сёгунат Мінамота.

3. Аб’яднанне Японіі. Ода Надунага.

4. Усталяванне Сёгуната Такугава


2

2










[1-2], [7], [78], [80], [90], [131], [136], [182], [300], [331]




4.8

Карэя і краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі ў сярэднявеччы

1. Карэя ў сярэднявеччы.

2. Дзяржавя Індакітаю.

3. Дзяржавы Інданезійскага архіпелагу.












2




[7], [55], [136-137], [145-146], [151], [180], [213], [220], [239], [268], [336], [343]

сумоўе

4.9

Трапічная і Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы

1. Сярэдневяковая Эфіопія.

2. Дзяржавы Заходнягя Судана.

3. Конга. Манаматама

4. Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы.


2













[7], [8], [27], [134], [165], [167], [342]




4.10

Цывлізацыі Амерыкі ў ІІІ-ХV ст.

1. Цывілізацыя майя.

2. Дзяржава ацтэкаў.

3. Таўанцісую.

4. Цывілізацыя муіска.


2










Камп’ютэрная прэзентацыя

№ 17


[56], [81], [83], [79], [233]







Усяго

48

34




6


































экзамен

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


Пералік практычных заняткаў
1. Асноўныя крыніцы па гісторыі сярэдніх вякоў.

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка