Установа адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце
УА “ГДУ імя Ф. Скарыны
________________ І.В. Семчанка
(подпіс)
(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД - _________/р.
|
ГІСТОРЫЯ СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці
1-02 01 02 Гісторыя. Дадатковая спецыяльнасць
1-02 01 02-04 Гісторыя. Англійская мова
Факультэт гістарычны
Кафедра ўсеагульнай гісторыі
Курс 2
Семестр 3
Лекцыі 48 гадзін
|
Экзамен 3
|
Практычныя
заняткі 34 гадзіны
|
Залік няма
|
Самастойная кіруемая работа
студэнтаў 6 гадзін
|
Курсавы праект,
работа 4
|
Усяго аўдыторных гадзін
па дысцыпліне 88 гадзін
|
|
Усяго гадзін
па дысцыпліне 88 гадзін
|
Форма атрымання вышэйшай
адукацыі дзённая
|
Склаў С.А. Чаропка, к.г.н., ст. выкладчык
|
|
Гомель 2010
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы “Гісторыя сярэдніх вчкоў”, зацверджанай 31.08.2009 г.
рэгістрацыйны № ТД-А.213/тип.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянту на пасяджэнні кафедры ўсеагульнай гісторыі
“__”_________2010 г. пратакол № ____
Загадчык кафедры
прафесар ________________ Р.Р. Лазько
Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння
Метадычным саветам гістарычнага факультэта
“__”_________2010 г. пратакол № ____
Старшыня
дацэнт ____________ Г.А. Аляксейчанка
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна “Гісторыя сярэдніх вякоў” вывучае сярэдневяковую гісторыю еўрапейскай цывілізацыі і цывілізацый Усходу. Яна генетычна звязана з “Гісторыяй старажытнага свету” і “Гісторыяй новага часу”.
Мэтай дысцыпліны “Гісторыя сярэдніх вякоў” з’яўляецца вывучэнне зараджэння і станаўлення еўрапейскай цывілізацыі ў перыяд Сярэднявечча, яе характэрных рысаў, асаблівасцей гаспадарчага і эканамічнага ладу, сацыяльных адносін, палітычнага ладу, матэрыяльнай і духоўнай культуры. У межах вучэбнай дысцыпліны неабходна паказаць сярэдневяковыя вытокі еўрапейскай цывілізацыі і цывілізацый Усходу, прасачыць рысы пераемнасці паміж сярэднявечным і сучасным грамадствам.
Зыходзячы з гэтага задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:
-
вывучэнне прычын, умоў, этапаў фарміравання сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі;
-
тыпаў гаспадарча-эканамічных адносін і сацыяльных сувязей у сярэднія вякі;
-
сутнасці феномена феадалізму;
-
асноўных ментальных характарыстык людзей сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі і цывілізацый Усходу;
-
асаблівасцяў эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага развіцця асобных рэгіёнаў, сярэдневяковага свету;
-
асноўнага комплексу крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў і важнейшых дасягненняў сусветнай медыявістыкі.
Аснову канцэпцыі праграмы дысціпліны і яе выкладання складаюць цывілізацыйны, антрапалагічны і аксіялагічны падыходы. На аснове цывілізацыйнага падыходу сярэдневяковая гісторыя разглядаецца як гісторыя асобнай цывілізацыі з яе тыповымі характэрнымі рысамі і асаблівасцямі ў матэрыяльным і духоўным жыцці, сацыяльных адносінах. У межах гэтага падыходу прасочваецца ўзаемасувязь галоўных характарыстык асобных падсістэм грамадства, іх адзінства ў рамках агульнай культурна-гістарычнай прасторы.
Атрапалагічны падыход разглядае гісторыю сярэдневяковага грамадства ў сутнасных характарыстыках, якія адрозніваюць яе ад сучаснасці, а таксама іншых адзінак часу і прасторы (эпох, цывілізацый, фармацый). Вывучаецца сваеасаблівасць светаўспрымання чалавекам сярэднявечча, асаблівасці менталітэту і адносін у мікра- і макрагрупах паўсядзённых паводзін. У цэнтры ўвагі ў гэтым выпадку аказваецца чалавек – індывід, як прадстаўнік сваеасаблівага сярэдневяковага грамадства, з уласцівымі яму ментальнымі ўстаноўкамі і стэрэатыпамі.
Аксіялагічны падыход скіраваны на вывучэнне сістэмы матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей людзей сярэднявечча і ўсведамленне таго, што гэта людзі іншай эпохі з інымі жыццёвымі каштоўнасцямі і інтарэсамі.
Сукупнасць названых падыходаў арыентуе вывучэнне сярэдневяковай гісторыі праз вывучэнне асобы, яе ўнутранага свету, яе ўзаемаадносін з іншымі людзмі, на ўсведамленне спецыфікі сярэдневяковай гісторыі, якую нельга загнаць у рамкі сацыялагічных схемаў, пабудаваных на сучасных каштоўнасцях і інтарэсах людзей людзей індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства.
Гісторыя сярэднявечча – важная частка гісторыі чалавецтва, без якой нельга асэнсаваць сутнасць многіх працэсаў у сучасных грамадствах.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:
-
асноўныя рысы і этапы складавання феадальных адносін у краінах Еўропы і цывілізацый Усходу;
-
асаблівасці сацыяльнай структуры сярэдневяковага заходнееўрапейскага грамадства і грамадства цывілізацый Усходу;
-
асноўныя падзеі ўнутрыпалітычнай гісторыі сярэдневяковых дзяржаў Заходняй і Паўночнай еўропы і візантыі;
-
тыповыя характарыстыкі менталітэту сярэдневяковых людзей, іх галоўныя адрозненні ад людзей сучаснасці;
-
этапы станаўлення і эвалюцыі сярэдневяковай дзяржаўнасці ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы;
-
асноўны комплекс крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў, галоўныя дасягненні сусветнай медыявістыкі.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ўмець:
-
ужываць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;
-
аналізаваць крыніцы па гісторыі сярэдніх вякоў і на іх падставе рабіць самастойныя высновы;
-
даваць самастойныя ацэнкі, рэфірыраваць навуковыя работы па медыявістыцы;
-
выяўляць і крытычна ацэньваць сутнасць асноўных з’яў і працэсаў у гісторыі сярэдневяковай Еўропы і цывілізацый Усходу;
-
знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці дзяржаў і грамадстваў сярэдневяковай Еўропы, Азіі, Афрыцы і Амерыцы;
Вучэбная праграма прызначана для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-020102-04 «Гісторыя. Англійская мова».Пры вывучэнні гісторыі сярэдніх вякоў узнікаюць міжпрадметныя сувязі з курсамі “Гісторыя старажытнага свету” і “Гісторыя новага часу”.
Агульная колькасць гадзін - 88; аўдыторная колькасць гадзін - 88 з іх: лекцыі - 48, практычныя заняткі - 34, кантралюемая самастойная работа - 6. Форма справаздачнасці - залік
змест вучэбнага матэрыялУ
Уводзіны
Прадмет і змест курса. Тэрмін «сярэдневечча» і яго разуменне рознымі гістарычнымі школамі. Храналагічныя рамкі і перыядызацыя сярэдневяковай цывілізацыі Еўропы. «Кароткае» і «доўгае» сярэдневечча.
Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў медыявістыцы. Арабская, кітайская, індыйская і японская цывілізацыі. Нераўнамернасці іх развіцця. Асаблівасці развіцця еўрапейскіх краін. Праблемы перыядызацыі. Усходні феадалізм і яго асаблівасці. Асноўныя рысы грамадскага ладу, гаспадарчага і культурнага жыцця. Роля рэлігіі. Асаблівасці ментальнасці.
Класіфікацыя крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў. Асноўныя крыніцы і літаратура. Найважнейшыя крыніцы па раннесярэдневяковым перыядзе. Асноўныя крыніцы па гісторыі высокага і позняга сярэднявечча. Гістарычныя творы заходнееўрапейскага сярэднявечча.
Сутнасць феадалізму. Узнікненне ў XVII ст. “германістычнай” і “раманістычнай” тэорый генезісу феадалізму. Разуменне феадалізму ў творах Ф. Гізо і інш. гісторыкаў ХІХ ст. Л. Маўрэр і маркавая тэорыя. Гісторыка-эканамічны накірунак у медыявістыцы. Класічная вотчынная тэорыя. Развіццё медыявістыкі ў Расійскай імперыі ХІХ- напачатку ХХ ст. “Крытычны накірунак ” у медыявістыцы. А. Допш і яго тэорыя “вотчыннага капіталізму”. Тэорыя кантынуітэта. Разуменне феадалізму як дзяржаўнай сістэмы. “Школа Аналаў” і разуменне феадалізму як сацыяльна-палітычнай сістэмы. Феадалізм як сацыяльна-эканамічная фармацыя. Канцэпцыя феадальнай рэвалюцыі. Навуковае вывучэнне гісторыі сярэдніх вякоў на Беларусі ў XVIII-ХІХ ст. Беларуская медыявістыка сёння.
Раздзел 1. Еўропа ў Раннім сярэднявеччы (V-IX ст.)
Тэма 1. Эпоха Вялікага перасялення гародаў
Прыродна-геаграфічныя ўмовы на рубяжы антычнасці і сярэднявечча. Этнадэмаграфічныя працэсы. Развіццё вытворчых сіл.
Сацыяльна-эканамічны лад старажытных германцаў. Эвалюцыя родавай абшчыны. Ваенная дэмакратыя. Міграцыі германцаў у ІІ – ІІІ ст. Хрысціянства сярод германцаў.
Пачатак Вялікага перасялення народаў. Войны супраць Заходняй Рымскай імперыі. Германцы – федэраты. Масавыя ўварванні германцаў. Варварскія заваяванні і стварэнне варварскіх каралеўстваў на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі.
|