Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»




Дата канвертавання15.03.2016
Памер315.65 Kb.


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка

«____»____________ 2010 г.

Рэгістрацыйны № УД- ____ / р.

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)

1 - 21 05 01 – 02 Беларуская філалогія (камп’ютэрнае забеспячэнне)

1 - 21 05 01 – 01 Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)
Факультэт філалагічны
Кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі
Курс (курсы) 1
Семестр (семестры) 2
Лекцыі 20/18 гадзін
Практычныя /семінарскія

заняткі 14 гадзін


Самастойная кіруемая работа студэнтаў – 2гадзіны
Усяго аўдыторных гадзін

па дысцыпліне 34 гадзіны


Форма атрымання

Усяго гадзін вышэйшай адукацыі дзённая

па дысцыпліне 34 гадзіны
Склалі: А.М. Палуян, к.ф.н., дацэнт,

Д.Д. Паўлавец, к.ф.н., дацэнт


2010

Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы, зацверджанай

рэгістрацыйны № /баз.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на паседжанні кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі


_______2010 г., пратакол № __
Загадчык кафедры

прафесар ________________ В.С. Новак

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння

метадычным саветам філалагічнага факультэта


___ __2010_ г., пратакол № __

Старшыня


дацэнт ________________ А.М. Палуян

Тлумачальная запіска

Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі з’яўляецца яе гуманізацыя, павышэнне агульнай культуры будучых спецыялістаў. Веданне гісторыі роднай культуры дае чалавеку магчымасць далучыцца да духоўнага вопыту старэйшых пакаленняў, стварае патэнцыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця асобы і далучэння яе да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і ідэалаў. Гэтым і абумоўлена неабходнасць і актуальнасць дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў філалагічнага профілю.

Мэтай дысцыпліны “Культура Беларусі” з’яўляецца засваенне студэнтамі сутнасці нацыянальнай культуры і заканамернасцей яе гістарычнага развіцця.

Задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:



  • азнаямленне студэнтаў з месцам і роляй беларускай культуры ў развіцці і духоўным жыцці нацыі;

  • аналіз твораў нацыянальнага мастацтва ў кантэксце сусветнай культуры;

  • авалоданне студэнтамі прыёмамі міжкультурнага дыялогу;

У выніку вывучэння дысцыпліны:

Студэнты павінен ведаць:

  • асноўныя этапы развіцця культуры Беларусі ў іх сувязі з гістарычным развіццём краіны;

  • значныя культурныя дасягненні народаў Беларусі;

  • важнейшыя помнікі мастацтва, створаныя на беларускай зямлі ці яе прадстаўнікамі;

  • асноўныя крытэрыі мастацкай ацэнкі твораў духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларусаў.

умець:

  • выяўляць і асэнсоўваць сувязь мастацтва з асноўнымі рэлігійнымі і філасофскімі плынямі, дасягненнямі навукі і тэхнікі;

  • рабіць гісторыка-тыпалагічны і эстэтычны аналіз твораў мастацтва Беларусі;

  • вызначаць спецыфічныя рысы твораў класічнай і масавай культуры;

  • усведамляць значэнне мастацкай літаратуры як індыкатара стану культуры.

Дысцыпліна “Культура Беларусі” вывучаецца студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”. Агульная колькасць гадзін – 34; аўдыторная колькасць гадзін – 34, з іх: лекцыі – 20/18 гадзін, практычныя заняткі – 14 гадзін; самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) – 2 гадзіны.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


  1. Уводзіны

Культура як з’ява грамадства і аб’ект вывучэння навукі. Азначэнне паняцця культура. Культура і цывілізацыя. Матэрыяльная і духоўная культура. Дыялектыка сусветнай і нацыянальнай культуры.

Прадмет, структура і задачы курса “Культура Беларусі”.

Перыядызацыя гісторыі беларускай культуры.
2. Культура Беларусі часоў першабытнага грамадства

Перыядызацыя першабытнай гісторыі. Этнагенез беларусаў.

Матэрыяльная культура. Узнікненне прадметаў побыту, зброі, твораў мастацтва. Утылітарныя і эстэтычныя бакі матэрыяльнай культуры. Сувязь творчай дзейнасці з працай чалавека, кліматычнымі і геаграфічнымі ўмовамі, спосабам гаспадарання, сацыяльным асяроддзем, рэлігійнымі вераваннямі.

Духоўная культура. Старадаўнія вераванні і ўяўленні: татэмізм, фетышызм, анімізм. Старажытныя святы, абрады і звычаі, іх рэтраспекцыя ў сучасным грамадстве.
3 Культура Беларусі эпохі зямель і дзяржаў-княстваў (ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.)

Агульная характарыстыка перыяду. Хрысціянства і яго роля ў фармаванні беларускай культуры.

Рукапісная кніга і летапісанне. Полацкая школа для навучання грамаце.

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Кірыла Тураўскі (1130 – 1182), Ефрасіння Полацкая (1110? – 1173), Клімент Смаляціч (? – пасля 1164), Аўрамій Смаленскі (? – ?).

Горадабудаўніцтва і культавая архітэктура. Полацкая і гродзенская школы дойлідства. Візантыйскія традыцыі ў дойлідстве.

Тэматычныя і жанравыя асаблівасці выяўленчага мастацтва. Тэхніка жывапісу.

Эстэтыка ўжытковага мастацтва.
4 Беларуская культура ў духоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага

Геапалітычная і культурная сітуацыя ў ВКЛ. Фармаванне беларускай нацыянальнай культуры.

Грамадска-палітычная і прававая думка. Статуты ВКЛ. Уплыў магдэбургскага права на развіццё беларускай культуры. Адраджэнне, Рэфармацыя і Контррэфармацыя на Беларусі.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Графіка. Скульптура. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Тэатр і музыка.
5 Стан беларускай культуры ў перыяд Рэчы Паспалітай

Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы Рэчы Паспалітай.

Барока ў беларускай культуры. Палацава-паркавая культура. Архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Іканапіс Беларусі 16 – 18 стст. Графіка.Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Тэатральная культура і музыка.

Навука і адукацыя.

Беларуская культура ў кантэксце сусветнага мастацкага развіцця.
6 Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (1795 –пачатак ХХ ст.)

Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

Развіццё навуковага беларусазнаўства: праблемы этнічнай самаідэнтэфікацыі. Беларуская нацыянальная ідэя. Развіццё перыядычнага друку і кнігадрукавання.

Сістэма адукацыі і навукі ў ХІХ ст. Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, мовы, этнаграфіі і фальклору беларусаў. Яўхім Карскі (1860 – 1931), Міхаіл Федароўскі (1853 – 1923), Еўдакім Раманаў (1855 – 1922), Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867 – 1934).

Узбагачэнне нацыянальных традыцый у культуры і мастацтве. Стылёвыя напрамкі ў мастацкай культуры і архітэктуры.

Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Папулярызацыя беларускай народнай песні і музыкі.
7. Культура БССР

Палітыка беларусізацыі, яе сутнасць і змест. Развіццё нацыянальнай адукацыі, навукі і культуры. Сістэма культурна-асветных устаноў. Станаўленне і развіццё прафесійнай культуры ў 20-ыя гады ХХ ст: музыка, тэатр, кіно, жывапіс, архітэктура.

Сталінская мадэль культурнага развіцця. Стан навукі і адукацыі. Уніфікацыя школьнага навучання. Праявы таталітарных тэндэнцый у вышэйшай школе і навуцы. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, кінамастацтва, архітэктура і горадабудаўніцтва ва ўмовах таталітарызму. Страты, нанесеныя беларускай культуры ў час сталінскіх рэпрэсій.

Беларуская культура ва ўмовах фашысцкай акупацыі (чэрвень 1941 – ліпень 1944 г.). Страты, нанесеныя беларускай культуры вайной. Знішчэнне і вываз гісторыка-культурных рэліквій Беларусі фашыстамі. Беларускія выданні і культурна-асветніцкая дзейнасць на акупаванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі. Культурнае жыццё на тэрыторыі дыслакацыі партызан. Дзейнасць устаноў культуры і адукацыі ў эвакуацыі.

Умовы і асаблівасці развіцця нацыянальнай культуры ў пасляваенны перыяд. Сістэма адукацыі і навукі. Тэатральнае і музычнае мастацтва: спробы ізаляцыі ад сусветнай гуманістычнай культуры.Ідэалагічны фактар у развіцці выяўленчага мастацтва, горадабудаўніцтва і архітэктуры.

Развіццё культуры Беларусі ў другой палове 50-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.Культурна-асветніцкае, тэатральнае і музычнае жыццё. Новыя імёны, тэмы і творы ў выяўленчым мастацтве і літаратуры.



Культура Беларусі ў другой палове 80-х – канцы 90-х гг. Змены ў галіне адукацыі і навукі Шырокае вывучэнне нацыянальнай гісторыі і культурнай спадчыны. Актывізацыя навуковай дзейнасці па праблемах беларусазнаўства. Узрастанне навуковага і культурнага абмену з замежнымі краінамі. Тэатральнае, музычнае і літаратурнае жыццё. Узбагачэнне зместу культурна-асветніцкай работы.
8. Культура Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.).

Агульная характарыстыка перыяду. Умовы развіцця беларускай культуры ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Новыя тэндэнцыі ў беларускай культуры пасля ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Філасофія нацыянальнага адраджэння: У. Самойла, І. Канчэўскі. А. Станкевіч. А. Луцкевіч. В. Ластоўскі.

Культурна-асветніцкая дзейнасць ТБШ і іншых беларускіх культурных арганізацый.

Літаратура, беларускі перыядычны друк і выдавецкая дзейнасць.

Рэлігійнае жыццё. Культурная спадчына беларускіх святароў.

Беларускае мастацтва: жывапіс, музыка, архітэктура.
9. Культура беларускага замежжа

Гісторыя фарміравання беларускага замежжа і яго культуры.

Культурная дзейнасць беларускай дыяспары ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

Асаблівасці культурнага жыцця беларускай дыяспары ў Амерыцы і Аўстраліі пасля другой сусветнай вайны.

Беларуская культурная прысутнасць у краінах СНД і Балтыі.
10. Культурнае жыццё сучаснай Беларусі

Нацыянальная культура беларусаў як частка сусветнай культуры. Своеасаблівасць беларускага культурнага рэгіёну і яго роля ў еўрапейскай культуры.

Фарміраванне знешняй культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Сучасныя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы і арганізацыі культуры.

Сучасныя працэсы ў жывапісе і скульптуры. Тэатральнае мастацтва. Жанравае багацце сучаснай беларускай музыкі.

ВУЧЭБНА – МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА


Нумар раздела, тэмы, заняткаў

Назвы раздзелаў, тэм, заняткаў;

пералік вывучаемых пытанняў

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)


Літаратура


Формы контролю ведаў

лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


лабараторныя

заняткі

СВРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9




Культура Беларусі

18

14

-

2










1.

Уводзіны

  1. Культура як з’ява грамадства і аб’ект вывучэння навукі.

  2. Прадмет, структура і задачы курса “Культура Беларусі”.

  3. Перыядызацыя гісторыі беларускай культуры.

1













[5, 6]




2.

Культура Беларусі часоў першабытнага грамадства

  1. Перыядызацыя першабытнай гісторыі.

  2. Матэрыяльная культура.

  3. Духоўная культура.

1

2







Мультымедыйная прэзентацыя

[3, 4, 5, 14, 17, 18, 22, 26, 34, 38, 40, 44, 55]




3.

Культура Беларусі эпохі зямель і дзяржаў-княстваў (ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.)

  1. Агульная характарыстыка перыяду.

  2. Хрысціянства і яго роля ў фармаванні беларускай культуры.

  3. Горадабудаўніцтва і культавая архітэктура.

  4. Тэматычныя і жанравыя асаблівасці выяўленчага мастацтва.

  5. Эстэтыка ўжытковага мастацтва.

2

2







Мультымедыйная прэзентацыя

[2, 3, 5, 6, 9, 10, 11, 12, 18, 22, 23, 27, 32, 36, 40, 44, 52, 55, 56]

Абарона рэфератаў

4.

Беларуская культура ў духоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага

  1. Геапалітычная і культурная сітуацыя ў ВКЛ.

  2. Грамадска-палітычная і прававая думка.

  3. Мастацкая культура ВКЛ.

2

2







Мультымедыйная прэзентацыя

[2, 3, 5, 6, 9, 10, 12, 15, 18, 22, 23, 27, 29, 32, 35, 36, 40, 44, 48, 52]

Абарона рэфератаў

5.

Стан беларускай культуры ў перыяд Рэчы Паспалітай

  1. Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы Рэчы Паспалітай.

  2. Барока ў беларускай культуры.

  3. Тэатральная культура і музыка.

  4. Навука і адукацыя.

  5. Беларуская культура ў кантэксце сусветнага мастацкага развіцця.

2

2







Мультымедыйная прэзентацыя

[2, 3, 4, 5, 6, 9, 12, 13, 21, 22, 23, 24, 25, 27, 28, 29, 42, 43, 48, 52]

Абарона рэфератаў

6.

Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (1795 – пачатак ХХ ст.)

  1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

  2. Развіццё навуковага беларусазнаўства.

  3. Сістэма адукацыі і навукі ў ХІХ ст.

  4. Стылёвыя напрамкі ў мастацкай культуры і архітэктуры.

  5. Беларускі прафесійны тэатр, народная песня і музыка.

2

2







Мультымедыйная прэзентацыя

[2, 4, 5, 6, 9, 10, 12, 22, 23, 32, 52]

Абарона рэфератаў

7.

Культура БССР (І)

  1. Палітыка беларусізацыі: яе сутнасць і змест.

  2. Станаўленне і развіццё прафесійнай культуры ў 20-я гады ХХ ст.

  3. Сталінская мадэль культурнага развіцця.

  4. Беларуская культура ва ўмовах фашысцкай акупацыі.

2

2







Мультымедыйная прэзентацыя

[1, 2, 4, 5, 6, 7, 12, 15, 18, 22, 52, 54]

Абарона рэфератаў

8.

Культура БССР (ІІ)

  1. Умовы і асаблівасці развіцця нацыянальнай культуры ў пасляваенны перыяд.

  2. Развіццё культуры беларусі ў другой палове 50-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

  3. Культура Беларусі ў другой палове 80-х – канцы 90-х гг. ХХ ст.

2










Мультымедыйная прэзентацыя

[1, 2, 4, 5, 6, 7, 12, 15, 18, 22, 45, 46, 52, 54]

Абарона рэфератаў

9.

Культура Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)

  1. Агульная характарыстыка перыяду.

  2. Філасофія нацыянальнага адраджэння: У. самойла, І. канчэўскі, А. Станкевіч, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі.

  3. Духоўная культура.

2













[4, 5, 6, 9, 12, 15, 19, 52, 54]

Абарона рэфератаў

10.

Культура беларускага замежжа

  1. Гісторыя фарміравання беларускага замежжа і яго культуры.

  2. культурная дзейнасць беларускай дыяспары ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

  3. Асаблівасці культурнага жыцця беларускай дыяспары ў Амерыцы і Аўстраліі.

  4. Беларуская культурная прысутнасць у краінах СНД і Балтыі.










2




[8, 31, 37, 50]

Абарона рэфератаў

11.

Культурнае жыццё сучаснай Беларусі

  1. Своеасаблівасць беларускага культурнага рэгіёну і яго роля ў еўрапейскай культуры.

  2. Сучасныя дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі і ўстановы культуры.

  3. Сучасныя працэсы ў жывапісе і скульптуры.

  4. Тэатральнае мастацтва.

  5. жанравае багацце сучаснай беларускай музыкі.

2

2







Мультымедыйная прэзентацыя

[4, 5, 6, 53]

Абарона рэфератаў


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Прыкладны пералік практычных заняткаў





  1. .Культура Беларусі часоў першабытнага грамадства.

  2. Культура Беларусі эпохі зямель і дзяржаў-княстваў (ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.).

  3. Беларуская культура ў духоўным жыцці Вялікага княства Літоўскага.

  4. Стан беларускай культуры ў перыяд Рэчы Паспалітай.

  5. .Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (1795 – пачатак ХХ ст.)

  6. Культура БССР.

  7. Культурнае жыццё сучаснай Беларусі.



Рэкамендуемыя формы кантролю ведаў


  1. Рэфератыўныя работы.



Рэкамендуемыя тэмы рэфератыўных работ


  1. .Элементы паганскай сімволікі ў народнай культуры (ткацтва. вышыўка, кавальства).

  2. Матывы рэлігійнага сінтэзу (паганства і хрысціянства) у каляндарна-абрадавай культуры.

  3. Каляндарныя і сямейныя святы беларусаў.

  4. Беларускі земляробчы каляндар.

  5. Еўфрасіння Полацкая – святая патронка Беларусі.

  6. Кірыла Тураўскі – мысляр, тэолаг, асветнік.

  7. Грамадскія ідэі ў малітоўнай паэзіі К. Тураўскага.

  8. Мураваныя храмы Полацкай зямлі.

  9. Каложская царква – унікальны помнік старажытнага дойлідства Гродзеншчыны.

  10. Манументальны летапіс эпохі: фрэскі стражытных храмаў.

  11. Мастацтва рукапіснай кнігі Беларусі ХІ – ХІІІ стст.

  12. Трагічная гісторыя крыжа Еўфрасінні Полацкай.

  13. “Слова пра паход Ігараў” як помнік старажытнай беларускай літаратуры.

  14. Філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі ХVІ ст.

  15. Статуты ВКЛ – узор еўрапейскай правовой думкі.

  16. Магдэбургскае права ў гісторыі беларускай культуры.

  17. Вытокі беларускай геральдыкі.

  18. Сімволіка гербаў гарадоў і мястэчак Беларусі.

  19. Сімволіка гербаў гарадоў і мястэчак Гомельшчыны.

  20. Замкі Беларусі: асаблівасці архітэктурных стыляў.

  21. Культавае дойлідства ВКЛ: храмы-крэпасці.

  22. Мастацкія адметнасці афармлення кніг Ф. Скарыны.

  23. Ф. Скарына – тэолаг, біблеіст, філосаф.

  24. Графіка кніг Ф. Скарыны.

  25. Педагагічная думка ў ВКЛ (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній).

  26. Гісторыя беларускага кнігадрукавання.

  27. Беларуская кніжная графіка 14 – 16 ст.

  28. Асаблівасці абрадаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій.

  29. Рэфармацыйны рух у ВКЛ.

  30. Мікалай Радзівіл Чорны – рэфарматар і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

  31. Пратэстантызм на Беларусі: гісторыя і сучаснасць.

  32. Сымон Будны – дзеяч Рэфармацыі.

  33. Езуіты на Беларусі.

  34. Віленская езуіцкая акадэмія.

  35. Уніяцтва на Беларусі: уплыў на развіццё беларускай культуры.

  36. Брацкія школы на Беларусі – 17 – 18 стст.

  37. Дзяржаўная, палітычная, рэлігійная і культурная дзейнасць эпохі ВКЛ у асобах: Міндоўг, Вітаўт Вялікі, Мікалай Радзівіл Чорны, Леў Сапега, Пётр Скарга, Мялецій Сматрыцкі, Ясафат Кунцэвіч, Іпацій Пацей, Афанасій Філіповіч, Лаўрэнцій Зізаній (на выбар).

  38. Леў Сапега – канцлер ВКЛ.

  39. свецкі партрэт сармацкага тыпу.

  40. Рукапісныя Евангеллі 14 – 16 стст.

  41. Мастацкія адметнасці гравюры 16 ст.

  42. Кнігадрукаванне ў Беларусі у другой палове 16 – 17 стст.

  43. Раманскія, гатычныя і рэнесансавыя асаблівасці архітэктуры 14 – 16 стст.

  44. Кальвінскія зборы: асаблівасці стылю.

  45. Жывапіс Беларусі эпохі ВКЛ.

  46. Старажытнабеларуская скульптура.

  47. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ВКЛ.

  48. Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага.

  49. Казімір Лышчынскі – мысляр і вальнадумец.

  50. Школьны тэатр на беларускіх земляў у 17 – 18 стст.

  51. Міхаіл Казімір Агінскі і яго сядзіба музаў у Слоніме.

  52. Асветніцкі эксперымент Антонія Тызенгаўза ў Гродне.

  53. Жан Эмануэль Жылібер і яго навуковая і асветніцкая дзейнасць у Беларусі.

  54. Філасофская думка Беларусі і Літвы 18 ст.

  55. Марцін Пачобут-Адляніцкі – матэматык і астраном.

  56. Вучылішча піяраў у Шчучыне.

  57. Музычная культура Беларусі 17 – 18 стст.

  58. Царкоўная музыка ў Беларусі.

  59. Свецкі жывапіс на Беларусі ў 18 ст.

  60. Феномен “віленскага” барока ў мастацтве Беларусі і Літвы 18 ст.

  61. Палацава-паркавы комплекс ў Нясвіжы.

  62. Палацава-паркавыя ансамблі Гомеля і Гомельшчыны.

  63. культурная спадчына філаматаў і філарэтаў.

  64. М. Баброўскі і І. Даніловіч – пачынальнікі беларусазнаўства.

  65. Адам Міцкевіч і беларуская культура.

  66. Ігнат Дамейка як навуковец і патрыёт свайго краю.

  67. Зарыян Даленга-Хадакоўскі і пачатак беларускай фалькларыстыкі.

  68. Яўхім Карскі – даследчык беларускай мовы і культуры.

  69. “Нашаніўскі” асяродак беларускага нацыянальнага адраджэння.

  70. Вацлаў Ластоўскі: філасофія беларускага нацыянальнага адраджэння.

  71. М. Багдановіч – даследчык гісторыі беларускай культуры.

  72. Ігнат Буйніцкі: пачатак беларускага нацыянальнага тэатра.

  73. Выяўленчае мастацтва Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.: ад класіцызму да мадэрнізму.

  74. Архітэктура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.

  75. Беларускі мадэрн пачатку ХХ ст.

  76. Усевалад Ігнатоўскі як палітык і навуковец.

  77. Уладзімір Пічэта – першы рэктар БДУ.

  78. Зміцер Жылуновіч: творчасць і лёс.

  79. культурнае жыццё нацыянальных меншасцей у БССР у 20-я гады ХХ ст.

  80. Інбелкульт як асяродак беларускага навуковага і культурнага жыцця 20-х гг. ХХ ст.

  81. Парадоксы літаратурнага жыцця ў часы беларусізацыі.

  82. Асаблівасці тэатральнага жыцця ў 1920-ыя гады.

  83. Станаўленне беларускага кінематографу.

  84. Асаблівасці архітэктуры Беларусі 20 – 30-х гг. ХХ ст.

  85. Развіццё выяўленчага мастацтва ў БССР: ад Марка Шагала і Казіміра Малевіча да сацрэалізму.

  86. Рэпрэсаваныя дзеячы беларускай культуры.

  87. Беларуская рэлігійная філасофія (У. Самойла, І. Канчэўскі).

  88. Культуралагічныя канцэпцыі В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, А. Станкевіча.

  89. Б. Тарашкевіч – палітык і культурны дзеяч.

  90. Ігнат Дварчанін як палітычны дзеяч і навуковец.

  91. Адам Станкевіч – ідэолаг беларускага адраджэння ў міжваеннай польскай дзяржаве.

  92. Антон Луцкевіч – літаратар і культурны дзеяч.

  93. беларускі нацыянальна-культурны асяродак у міжваеннай Вільні.

  94. Культурна-асветніцкая дзейнасць ТБШ.

  95. Беларуская гімназія ў Наваградку як цэнтр нацыянальнай культуры.

  96. Беларускі перыядычны друк у Заходняй Беларусі.

  97. Язэп Драздовіч – мастак і мысляр.

  98. Беларускі тэатр у другой палове ХХ ст.

  99. Беларускае кіно: няпростыя пошукі самабытнасці.

  100. Беларуская рок-музыка: гісторыя і сучаснасць.

  101. Асаблівасці гарадской архітэктуры ў 40 – 80-ыя гады ХХ ст.

  102. Выяўленчае мастацтва БССР ў 40 – 80-ыя гады ХХ ст.

  103. Элітарная і масавая культура на сучасным этапе.

  104. Барыс Кіт – навуковец і патрыёт.

  105. Беларусістыка беларускага замежжа (Вітаўт Тумаш, Мікалай Шкялёнак, Аўген Калубовіч, Станіслаў Станкевіч).

  106. Літаратура беларускага замежжа (наталля Арсеннева, Майсей Сяднёў, Кастусь Акула).

  107. Беларускія перыядычныя выданні ў эміграцыі.

  108. Феномен беларускамоўнага школьніцтва ў Польшчы і Літве.



Рэкамендуемая літаратура



Асноўная
1 Абдзіраловіч, I. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага светагляду / І. Абдзіраловіч. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 44 с.

2 Асветнікі зямлі беларускай: Энцыклапед. даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.; 2-е выд. – Мн.: БелЭн, 2006. – 496 с.

3 Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. У 2 т. Т.1. Першабытны лад – ХVІІ стагоддзе / Б.А. Лазука. – Мінск: Беларусь, 2007. – 252 с.

4 Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. У 2 т. Т. 2. ХVІІІ – пачатак ХХІ стагоддзя / Б.А. Лазука. – Мінск: Беларусь, 2007. – 351 с.

5 Лыч Л., Навіцкі, У. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, У. Навіцкі. Выд. 3.Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 2008. – 468 с.

6 Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі: вуч. выд. / С.А. Парашкоў. Мн.: Беларуская навука, 2004. – 444 с.
Дадатковая

7 Адамушка, У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20 50-х гадоў на Беларусі / У.І. Адамушка. -- Мн.: Беларусь, 1994. – 158 с.

8 Алехнік, А. Кароткі нарыс аб беларусах Аўстраліі // Беларусь. 1993. № 6.С. 89.

9 Аляксееў, А.А., Лукашэвіч, А.В. Спадчына Беларусі: Фотаальбом /Аляксееў А.А., Лукашэвіч А.В. – Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2007. – 318 с.

10 Аляхновіч, А.М. Беларуская традыцыйная музычная спадчына: Дапаможнік для настаўнікаў / А.М. Аляхновіч. – Мн.: Беларусь, 2000. – 382 с.

11 Арлоў, У. Таямніцы Полацкай гісторыі / У.Арлоў. Мн.: Беларусь, 2001. – 463 с.

12 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А.А. Воінаў і інш. Мн: БелЭн, 1993. – 620 с.

13 Барока ў беларускай культуры і мастацтве: манаграфія / В.Ф. Шматаў і інш. 3-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2005. – 308 с.

14 Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. 2-е выд., дап. – Мн.: Беларусь, 2006. – 599 с.

15 Беларуская мова : Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. Мн.: БелЭн, 1994. – 655 с.

16 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1996 – 2004.

17 Беларускія народныя абрады. Мн.: Беларусь,1994. – 128 с.

18 Беларусы: У 8 т. / Рэдкал.: В.К. Бандарчык і інш. – Мн.: Беларуская навука, 1999 – 2005.

19 Вабішчэвіч, А.М. Нацыянальна-культурнае жыццё Заходняй Беларусі (19211939 г.): навуковае выд.: манаграфія / А.М. Вабішчэвіч. – Брэст: БрДУ, 2008. – 319 с.

20 Веткаўскі музей народнай творчасці. – Мн.: Беларусь, 1994. – 167 с.

21 Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы. Сакральная архітэктура беларускага барока / Т.В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001. – 287 с.

22 Гісторыя беларускага мастацтва. У 6-ці т. Мн.: Навука і тэхніка, 19871994.

23 Гісторыя канфесій у Беларусі: мінулае і сучаснасць: Дапаможнік для настаўнікаў / А. Верашчагіна, А. Гурко. – Мн.: Тэхналогія, 2000. – 157 с.

24 Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – 248 с.

25 Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 256 с.

26 Дучыц, Л.У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў / Л.У. Дучыц. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 59 с.

27 Жывапіс Беларусі XII XVIII стагоддзяў: фрэска, абраз, партрэт.Мн.: Беларусь, 1980. – 315 с.

28 Жывапіс барока Беларусі: альбом / аўтар-складальнік Н.Ф. Высоцкая. Мн.: БелЭн: МФКД, 2005. – 304 с.

29 Іканапіс Беларусі XV XVII стст: альбом /аўтар тэксту і складальнік Н.Ф. Высоцкая. Мн: Беларусь. -- 2001. – 231 с.

30 Карскі, Я. Беларусы. / Я. Карскі; уклад. і камент. С. Гараніна і Л. Ляўшук.Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. – 640 с.

31 Кіпель, В. Беларусы ў ЗША/ В. Кіпель. Мн.: Беларусь, 1993. – 352 с.

32 Конан, У. М. Беларуская культура: Гістарычны нарыс (X ст. -- 1917 г.) // Адукацыя і выхаванне. 1994.10. С. 24 37.

33 Конан, У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору / У. Конан. Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. – 235 с.

34 Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук.Мн.: Беларусь, 2003. – 350 с.

35 Кулагін, A.M. Каталіцкія храмы на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / A.M. Кулагін. Мн.: БелЭн, 2000. – 216 с.

36 Кулагін, A.M. Праваслаўныя храмы на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / A.M. Кулагін. Мн.: БелЭн, 2001. – 328 с.

37 Культура беларускага замежжа: У 3 т. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993--1998.

38 Коваль, У.І., Новак, B.C. Беларускія народныя святы і звычаі / У.І. Коваль, В.С. Новак.Гомель, 1993. – 86 с.

39 Лабачэўская, В.А. Зберагаючы самабытнасць: З гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі / В.А. Лабачэўская. -- Мн.: Беларуская навука, 1998. – 375 с.

40 Лазука, Б.А. Гісторыя мастацтваў: Вучэбн. выд. / Б.А. Лазука. – Мн.: Беларусь, 2003. – 399 с.

41 Лазука, Б., Івашка, В. Развіццё беларускага мастацтва ў дакастрычніцкі перыяд // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989 № 9; 1991 № 1.



42 Мальдзіс, А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ ст.: Нарысы быту і звычаяў / А. Мальдзіс. Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. – 256 с.

43 Мальдзіс, А. Як жылі нашы продкі ў ХVІІІ ст. / А. Мальдзіс. Мн.: Лімарыус, 2001. – 384 с.

44 Музей старажытнабеларускай культуры: альбом / укладальнік А.А. Ярашэвіч. – Мн: Беларусь. – 2004. – 283 с.

45 Навіцкі, У. Асаблівасці культурнага жыцця на Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 96 –102.

46 Навіцкі, У. Супярэчлівасць культурнага жыцця Беларусі ў сярэдзіне 50-хсярэдзіне 80-х гг. // Беларускі гістарычны часопіс – 1993. № 2. С. 105113.

47 Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А. Падокшын. – Мн.: Беларуская навука, 2003. – 318 с.

48 Пуцко, В. Лёс няпросты, але свой: Іканапіс Беларусі XV XVIII стст. у кантэксце ўсходнееўрапейскага сакральнага мастацтва візантыйскай традыцыі // Мастацтва.1994. № 8. С. 7274.

49 Русецкі, А.У. Мастацкая культура Беларусі: тэорыя і гісторыя / А.У. Русецкі. – Віцебск: выд-ва ВДУ, 1998. – 360 с.

50 Снапкоўскі, У. Эміграцыя // Полымя. 1995.11.
С. 196-221.

51 Сям’я і сямейны быт беларусаў. – Мн.:Навука і тэхніка, 1990. – 253 с.

52 Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2-х т. / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. – Мн.: БелЭн, 2002 – 2003.

53 Шунейка, Я. Канспект па сучаснаму мастацтву // Мастацтва Беларусі. 1991. №№ 1 6.

54 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5-ці т. Мн: БелСЭ, 19841987.

55 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Пад. рэд. І.П. Шамякіна і інш. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 575 с.

56 Яскевіч, А. Падзвіжнікі і іх святыні: Духоўная культура старажытнай Беларусі / А.Я. Яскевіч. Мн.: Полымя, 2001. – 368 с.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Кафедра, якая забяспечвае вывучэнне гэтай дысцыпліны

Прапановы кафедры аб зменах у змесце рабочай праграмы

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала рабо-чую праграму (з указаннем даты і № пратакола)







































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ Ў РАБОЧАЙ ПРАГРАМЕ

НА ______/______ ВУЧЭБНЫ ГОД


№ п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава







Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на паседжанні кафедры

беларускай культуры і фалькларыстыкі

(пратакол № ____ ад ________ 20_ г.)

Загадчык кафедры

беларускай культуры і фалькларыстыкі

д.ф.н., прафесар __________________ В.С. Новак

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан філалагічнага факультэта УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

к.ф.н.., дацэнт __________________ У.А. Бобрык





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка