УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»
_____________________________________________________________
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар УА БДСГА
___________ П.А. Саскевіч
(дата зацвярджэння) 18. 12. 2013 г.
Рэгістрацыйны № УД-БП-1424-13/баз.
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА
(У КАНТЭКСЦЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ)
Вучэбная праграма установы вышэйшай адукацыі па
вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей:
1-74 02 01 Агранамія
1-74 02 02 Селекцыя і насенняводства
1-74 02 03 Абарона раслін і каранцін
1-74 02 04 Плодаагародніцтва
1-74 02 05 Аграхімія і глебазнаўства
1-33 01 06 Экалогія сельскай гаспадаркі
1-25 01 10 Камерцыйная дзейнасць
1-26 02 03 Маркетынг
1-24 01 02 Правазнаўства
1-25 01 08 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аудыт
1-25 01 04 Фінансы і крэдыт
1-56 01 01 Землеўпарадкаванне
1-56 01 02 Зямельны кадастр
1-74 03 01 Заатэхнія
1-74 03 03 Прамысловая рыбагадоўля
1-74 05 01 Меліярацыя і водная гаспадарка
1-74 04 01 Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый
1-74 06 01 Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
1-74 06 04 Тэхнічнае забеспячэнне меліярацыйных і водагаспадарчых работ
1-74 06 06 Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу
1-74 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах аграпра-мысловага комплексу
2013 г.
СКЛАДАЛЬНІКІ:
Г.А. Гусарава, дацэнт кафедры гісторыі і культуралогіі БДСГА, кандыдат гістарычных навук;
А.М. Куніцкая, ст. выкладчык кафедры гісторыі і культуралогіі БДСГА.
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Н.А. Глушакова, дацэнт кафедры гісторыі дзяржавы і права БДСГА, кандыдат гістарычных навук;
З.М. Казлова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і паліталогіі Баранавічскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай гісторыі і культуралогіі
(пратокол № 3 ад 12.11.2013);
Метадычнай камісіяй факультэта бізнесу і права
(пратакол № 3 ад 29.11.2013)
Метадычнай камісіяй факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі
(пратакол № 3 ад 22.11.2013)
Навукова-метадычным Саветам БДСГА
(пратакол № 4 ад 18.12.2013)
Адказны за рэдакцыю: Г.А. Гусарава
Адказны за выпуск: А.М. Куніцкая
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1. 1. Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны.
Вывучэнне гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адной з задач гуманітарнай падрыхтоўкі студэнцкай моладзі. Гэта абумоўлена неабходнасцю захавання памяці пра велізарную небяспеку для асобных народаў і ўсяго чалавецтва існавання і рэалізацыі ідэй расізму і нацызму. Вызначальным у працэсе выхавання і арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў становіцца фарміраванне сістэмы каштоўнасцей, якія падтрымліваюцца ўсімі прадстаўнікамі нашага грамадства, у т. л. моладзю. Найважнейшай сярод гэтых каштоўнасцей бачыцца патрыятызм як любоў да Радзімы і гатоўнасць да абароны незалежнасці і суверэнітэту сваёй дзяржавы.
Вялікая Перамога з’яўляецца крыніцай нацыянальнай годнасці, апорай ідэалогіі і дзяржаўнасці, той знакавай гістарычнай падзеяй, якая аб’ядноўвае пакаленні. Яе ўрокі сёння вызначаюць стратэгічныя прынцыпы нашай унутранай і знешняй палітыкі. Без грунтоўных ведаў гісторыі сваёй Айчыны і асабліва яе складаных і супярэчлівых перыядаў, без уліку станоўчага і адмоўнага вопыту жыцця міжнароднай супольнасці, беларускага этнасу і нацыянальных меншасцяў нельга паспяхова будаваць грамадскія ўзаемаадносіны ў сучаснасці.
1.2. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны.
Асноўнымі мэтамі дысцыпліны “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)” з’яўляюцца:
– вывучэнне прычын і характару Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў ;
-
высвятленне ролі народаў СССР, у тым ліку беларускага народа, у разгроме фашысцкага блока і дасягненні перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнах;
-
выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.
Галоўнай задачай дысцыпліны “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)” з’яўляецца асэнсаванне мужнасці савецкага (у тым ліку, і беларускага) народа, яго імкнення да свабоды, гераічнага змагання за незалежнасць сваёй краіны.
1.3. Месца вучэбнай дысцыпліны “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)” ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца тым, што прадметам яе вывучэння з’яўляецца паглыбленае вывучэнне міжнароднай палітычнай сітуацыі ў 1930-х–1945 гг., прычын, хода і вынікаў Другой сусветнай вайны, ваенных дзеянняў рэгулярных войск на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскай і падпольнай барацьбы беларускага народа супраць нацысцкай акупацыі ў 1941–1944 гг., разгляд сутнасці нацызму і акупацыйнай палітыкі захопнікаў на беларускіх землях, пытанняў калабарацыянізму, жыцця на акупіраваннай тэрыторыі, удзелу беларусаў у баявых дзеяннях і антыфашысцкім супраціўленні за межамі Беларусі, ролі савецкага тылу ў дасягненні Вялікай Перамогі і інш. Выкладанне дысцыпліны “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)” ажыццяўляецца з улікам набытай у школе арыентацыі ў агульнагістарычных працэсах і таму абапіраецца на дысцыпліны: “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя” (найноўшая гісторыя).
1.4. Патрабаванні к узроўню засваення вучэбнай дысцыпліны.
У выніку вывучэння дысцыпліны спецыяліст павінен замацаваць і развіць наступныя акадэмічныя (АК) і сацыяльна-асобасныя (САК) кампетэнцыі, якія прадугледжаны ў адукацыйным стандарце.
Патрабаванні да акадэмічным кампетэнцыяў спецыяліста:
АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.
АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам .
АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі .
АК-4. Умець працаваць самастойна.
АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).
АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.
АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.
Патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый спецыяліста:
САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.
САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.
САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.
САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).
САК-5. Умець працаваць у камандзе.
Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый спецыяліста:
ПК-1. Ведаць прычыны і характар Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
ПК-2. Ведаць асноўных удзельнікаў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і іх мэты.
ПК-3. Ведаць асноўныя перыяды і падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
ПК-4. Знаць значэнне адзінства народаў Савецкага Саюза ў сумеснай барацьбе супраць захопнікаў.
ПК-5. Ведаць ролю міжнароднай салідарнасці і ўзаемадапамогі ў барацьбе супраць фашызму.
ПК-6. Умець характарызаваць геапалітычнае становішча краіны, ацэньваць дзейнасць вядомых палітычных і дзяржаўных дзеячаў.
ПК-7. Умець тлумачыць розныя пункты гледжання на гістарычныя факты.
ПК-8. Умець сістэматызаваць, класіфікаваць і абагульняць гістарычныя факты і рабіць на гэтай аснове аргументаваныя высновы.
ПК-9. Умець вызначаць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі .
ПК-10. Умець аб'ектыўна ацэньваць падзеі, звязаныя з гісторыяй Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў .
ПК-11. Валодаць аналізам вывучаемых праблем і аб'ектыўна ацэньваць падзеі, звязаныя з гісторыяй Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў .
ПК-12. Валодаць навыкамі выраза ўласнага пункту гледжання пры абмеркаванні гістарычных праблем і аргументацыі фактаў.
1.5. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны.
Праграма курса разлічана на 72 гадзіны: аудыторныя – 34 вучэбныя гадзіны, у т. л. – 18 гадзін лекцыйных і 16 гадзін семінарскіх.
Змест дысцыпліны прадстаўлены ў выглядзе лекцыйных тэм і семінарскіх заняткаў, якія характаразуюцца адносным адзінствам зместу матэрыяла па дадзенай праблематыцы. Вывучэнне курса праводзіцца ў комплексе з іншымі сацыяльна-гуманітарнымі прадметамі і абапіраецца на веды, набытыя раней студэнтамі пры вывучэнні такіх дысцыплін як “Гісторыя Беларусі”, “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”.
1.6. Метады (тэхналогія навучэння).
Асноўнымі метадамі навучэння з’яўляюцца :
– элементы праблемнага навучэння, рэалізаваныя на лекцыйных занятках;
1.7. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў.
Пры вывучэнні дысцыпліны выкарыстоўваюцца наступныя формы самастойнай работы:
-
самастойная работа на семінарскіх занятках пад кантролем выкладчыка;
-
падрыхтоўка рэфератаў па індывідуальным тэмам;
-
падрыхтоўка прэзентацый;
-
самакантроль пры тэсціраванні па пройдзеным тэмам;
-
самастойная работа пры падрыхтоўцы да заліку.
1.8. Дыягностыка кампетэнцый студэнта.
Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнта даецца пры правядзенні семінарскіх заняткаў і здачы заліка. Для ацэнкі ведаў студэнтаў выкарыстоўваецца наступны дыягнастычны інструментарый:
-
правядзенне кантрольных апытанняў па асобным тэмам:
-
выступленне студэнта на практычных занятках і канферэнцыях па падрыхтаванаму рэферату;
-
тэсціраванне;
-
здача заліка па дысцыпліне.
2. ПрЫмерны тЭматЫчНЫ план
№ раздзела
|
Назвы раздзелаў і тэм
|
Колькасць гадзін
|
Пералік фарміруемых кампетэнцый
|
Усяго
аудыторных
|
з іх
|
Лекцыі
|
Семінары
|
|
Уводзіны
|
2
|
2
|
-
|
АК-1, АК-2, ПК-1, ПК-2, ПК-3
|
І.
|
Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
|
6
|
4
|
2
|
АК-3,САК-1, ПК-3, ПК-4, ПК-5, ПК-6, ПК-7.
|
Тэма 1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны.
|
2
|
2
|
-
| Тэма 2. Краіны свету ў пачатку Другой сусветнай вайны |
4
|
2
|
2
|
ІІ.
|
Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі
|
10
|
4
|
6
|
АК-3, АК-4,
САК-1, ПК-2,
ПК-3, ПК-4, ПК-7, ПК-8, ПК-10,
ПК-11
| |
4
|
2
|
2
|
Тэма 2. Антыфашысцкае супраціўленне ў гады Другой сусветнай вайны
|
6
|
2
|
4
|
ІІІ.
|
Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
|
12
|
8
|
4
|
АК-2, АК-3, ПК-2, ПК-4, ПК-5ПК-7, ПК-8, ПК-10,
ПК-11, ПК-12
|
Тэма 1. Пераломныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны
|
6
|
4
|
2
|
Тэма 2. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
|
6
|
4
|
2
|
|
Заключэнне. Памяць пра вайну
|
4
|
-
|
4
|
АК-1, АК-4, АК-5, АК-7, САК-1, САК-4, ПК-8,
ПК-10, ПК-12,
ПК-13
|
|
Усяго
|
34
|
18
|
16
|
|
3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА Уводзіны
Актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Прадмет, мэты і задачы курса, яго структура і змест.
Гістарыяграфія і крыніцы вывучэння Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Перыдыязацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Савецкі народ у гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Раздзел 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
Тэма 1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны.
Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету ў 30-я гады ХХ ст. Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-я гады ХХ ст. Фарміраванне фашысцкага блоку. Антыкамінтэрнаўскі пакт.Стварэнне блока агрэсіўных дзяржаў. СССР і Ліга Нацый. Ачагі ваеннай напружанасці (Далёкі Усход, Еўропа, Афрыка). Грамадзянская вайна ў Іспаніі.
Нарастанне пагрозы Другой сусветнай вайны. Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы.
Германа-савецкія дагаворы 1939 г. і іх уплыў на падзеі ў Беларусі.
Тэма 2. Краіны свету ў пачатку Другой сусветнай вайны
Развязванне Другой сусветнай вайны, яе прычыны і характар. Напад Германіі на Польшчу. Аб’яўленне вайны Францыяй і Вялікабрытаніяй Германіі. “Дзіўная вайна”. Акупацыя Германіяй краін Еўропы ў 1939–1940 гг. Савецка-фінляндская вайна. Дзейнасць СССР на міжнароднай арэне. Пакт аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй.
Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Уступленне войскаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, Заходнюю Украіну і Бесарабію. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР. “Лінія Сталіна”. “Лінія Молатава”.
Становішча ў Прыбалтыцы. Уключэнне Літоўскай, Латвійскай і Эстонскай ССР у склад Савецкага Саюза. Утварэнне Малдаўскай ССР.
Мерапрыемствы Савецкага ўрада па ўмацаванні абароназдольнасці краіны напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
Пашырэнне маштабаў агрэсіі Германіі і яе саюзнікаў у 1940–1941 гг. Акупацыя Германіяй Даніі, Нарвегіі, Бельгіі, Галандыі і Люксембурга. Капітуляцыя Францыі. “Бітва за Англію”. Агрэсія Германіі на Балканах.
Пачатак руху Супраціўлення ў краінах Еўропы. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Прыняцце плана “Барбароса”. План “Ост”.
Раздзел 2. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі
Тэма 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
Ваенна-стратэгічныя мэты фашысцкай Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. “Бліцкрыг” (“маланкавая вайна”) – стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткі тэрмін. Напад Германіі на СССР. Асноўныя напрамкі плана “Барбароса”: групы армій “Поўнач” (Прыбалтыка, Ленінград). “Цэнтр” (Масква – праз Беларусь), “Поўдзень” (Кіеў). Прыгранічныя баі ў Беларусі. Абарона Брэсцкай крэпасці.
Арганізацыя абароны краіны. Дзейнасць савецкіх і партыйных органаў па мабілізацыі сіл і сродкаў для барацьбы з агрэсарам. Дырэктыва ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г. “Аб мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў на адпор нямецка-фашысцкім захопнікам”. Стварэнне Дзяржаўнага камітэта абароны (ДКА). Перавод прамысловасці на ваенныя рэйкі. Эвакуацыя насельніцтва, матэрыяльных рэсурсаў і іншых каштоўнасцяў у тыл СССР.
Знішчальныя атрады і народнае апалчэнне. Баявыя дзеянні на франтах летам 1941 г. Абарончыя баі пад Мінскам, Лепелем, Оршай, Віцебскам, Магілёвам, Гомелем. Гераізм савецкіх воінаў. Дапамога насельніцтва Чырвонай Арміі.
Баявыя дзеянні на савецка-германскім фронце летам і восенню 1941 г. Дубна, Луцк, Роўна. Сражэнні за Кіеў, Адэсу, Севастопаль. Смаленская бітва. Блакада Ленінграда. “Дарога жыцця”. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі.
Дзейнасць СССР на міжнароднай арэне. Ваенна-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Савецкім Саюзам, Вялікабрытаніяй і ЗША. Дзяржаўная ваенна-эканамічная праграма ЗША аб ленд-лізе і яе ўвасабленне ў СССР. Уступленне ў вайну ЗША. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. Вашынгтонская канферэнцыя. Прыняцце Дэкларацыі Аб’яднаных Нацый.
Усталяванне акупацыйнага рэжыму германскіх нацыстаў, яго асноўныя рысы. Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраваннай тэрыторыі: Рэйхскамісарыяты “Остланад” і “Украіна”. Акупацыйны апарат кіравання. Склад і структура. Знішчэнне насельніцтва і ваеннапалоных. Злачынная дзейнасць СС, службы бяспекі (СД).
Палітыка генацыду. Ажыццяўленне плана “Ост”. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры, гета. Вываз насельніцтва на прымусовую працу ў Германію. Халакост – знішчэнне фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны яўрэйскага насельніцтва Еўропы.
Калабарацыянізм на акупаванай тэрыторыі. Яго прычыны і праявы на Беларусі.
Эканамічная і сельскагаспадарчая палітыка германскіх акупацыйных улад. Рабаванне матэрыяльных рэсурсаў і культурных каштоўнасцяў. Жыццё насельніцтва ва ўмовах акупацыі.
Тэма 2. Антыфашысцкае супраціўленне ў гады Другой сусветнай вайны
Арганізацыя барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, формы і маштабы антыфашысцкага супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны.
Станаўленне і развіццё партызанскага руху на тэрыторыі СССР. Пастанова ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. “Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск”. Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп (В. З. Корж, Ц. П. Бумажкоў, Ф. І. Паўлоўскі, М. Ф. Шмыроў, С. А. Каўпак, А. М. Сабураў і інш.). Віцебскія (Суражскія) “вароты”.
Стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР, П.К. Панамарэнка) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР, П.З. Калінін). Рэйкавая вайна, яе мэты і вынікі. Партызанскі фактар як форма стратэгіі вайны. Роля партызанскага руху ў барацьбе супраць германскіх захопнікаў. Узаемадзеянне партызанскіх атрадаў і рэгулярных частак Чырвонай Арміі.
Антыфашысцкае падполле на акупіраваных тэрыторыях у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прычыны масавага гераізму савецкіх людзей у барацьбе з акупантамі. Патрыятычнае падполле. Формы і метады барацьбы патрыётаў. Дзейнасць падпольшчыкаў Краснадона, Кіева, Смаленска, Мінска, Магілёва, Гомеля. Дыверсійная работа на чыгуначных вузлах Беларусі (Орша, Асіповічы, Калінкавічы). Складанасці і цяжкасці падпольнай і дывірсійнай барацьбы. Узаемаадносіны і ўзаемадзеянне падпольшчыкаў і партызан.Дапамога савецкага тыла і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.
Перавод эканомікі СССР на ваенны лад развіцця. Дзейнасць Камітэта Абароны. Ваенна-прамысловае будаўніцтва на Урале, у Сібіры, Сярэдняй Азіі. Усход – асноўная ваенна-прамысловая база СССР. Працоўны подзвіг савецкага народа. Культурае і духоўнае жыццё савецкага народа ў гады вайны. Роля палітычнай агітацыі і прапаганды. Дзейнасць беларускіх ўстаноў і арганізацый ў савецкім тыле. Ураджэнцы Беларусі – героі тыла.
Раздзел 3. Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
Тэма 1. Пераломныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны
Бітва пад Масквой (30 верасня 1941 г.– 20 красавіка 1942 г.). Аперацыя “Тайфун”. Парад войскаў Чырвонай Арміі ў Маскве 7 лістапада 1941 г. – важны маральна-палітычны фактар. Вынікі, ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне Маскоўскай бітвы.
Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне.
Бітва за Каўказ. Захоп Данбаса, Майкопа, Краснадара. Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 г. – 2 лютага 1943 г.), яе ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне. Загад № 227 ад 28 ліпеня 1942 г. – “Ні кроку назад!”. Аперацыя “Кальцо”. Прарыў блакады Ленінграда. Пачатак карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай вайне.
Курская бітва (5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.) і яе гістарычнае значэнне. Бітва пад Прохараўкай. Вызваленне Арла і Белгарада – першы за час вайны артылерыйскі салют у Маскве.
Наступальны рух Чырвонай Арміі ў 1943–1944 гг. Польскі рух Супраціўлення на беларускай зямлі (Армія Краёва, Першая польская пяхотная дывізія імя Т. Касцюшкі).
Пачатак вызвалення Беларусі. Першы вызвалены раённы цэнтр – Камарын. Бітва за Днепр. Вызваленне Гомеля і Мазыра. Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы.
Распад фашысцкага блоку. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Тэгеранская канферэнцыя кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях у вайне супраць Германіі і пасляваенным супрацоўніцтве СССР, Велікабрытаніі і ЗША. Пытанне аб адкрыцці другога фронта ў Еўропе.
Становішча на савецка-германскім фронце летам 1944 г. Вызваленне Крыма, Адэсы, Севастопаля, Петразаводска. Львоўска-Сандамірская, Яска-Кішынёўская, Вільнюская, Шаўляйская наступаль-ныя аперацыі.
Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.). Беларускія “катлы” – Віцебскі, Бабруйскі, Мінскі – акружэнне і разгром германскіх войск. Вызваленне Мінска. Парад беларускіх партызан. Выгнанне германскіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. Гераізм воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.
Тэма 2. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
Складванне антыгітлераўскай кааліцыі і яе роля ў разгроме фашысцкай Германіі.
Вызваленне Чырвонай Арміяй краінаў Еўропы ў 1944–1945 гг. Адкрыццё другога фронту. Падзеі ў Румыніі, Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Венгрыі. Крымская (Ялцінская) канферэнцыя ўдзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі СССР, ЗША, Англіі. Дэкларацыя аб вызваленай Еўропе і пасляваеннае ўладкаванне свету. Берлінская аперацыя. Сустрэча на Эльбе.
Заканчэнне вайны ў Еўропе. Капітуляцыя Германіі. Патсдамская (Берлінская) канферэнцыя. Дэмакратызацыя, дэмілітарызацыя, дэнацыфікацыя.
Бамбардзіроўка ЗША Хірасімы і Нагасакі. Разгром Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.
Вынікі і гістарычнае значэнне перамогі над фашысцкай Германіяй. Міжнароднае значэнне Перамогі над германскім агрэсарам і яго саюзнікамі.
Асноўныя крыніцы і фактары Перамогі. Баявая садружнасць народаў СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Воіны-беларусы на франтах Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
Урокі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету пасля Другой сусветнай вайны. Беларусь – адна з краін-заснавальніц ААН.
Нюрнбергскі працэс – судовы працэс Міжнароднага ваеннага трыбунала над вышэйшымі ваеннымі і палітычнымі дзеячамі нацыскай Германіі.
Заключэнне. Памяць пра вайну
Ушанаванне памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Гарады-героі. Мемарыяльныя комплексы: Трэптаў-парк (Берлін), “Паклонная гара” (Масква), “Мамаеў курган” (Валгаград), Брэсцкая крэпасць – герой, “Хатынь”, “Трасцянец”, Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі і інш.
Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны, краязнаўчыя музеі. Хроніка “Памяць”.
Знакамітыя палкаводцы Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Ураджэнцы Беларусі – Героі Савецкага Саюза і поўныя кавалеры ордэна Славы.
БДСГА ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адлюстраванне падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у літаратуры і мастацтве.
4. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
ЛІТАРАТУРА
Асноўная
-
Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Вучэб. дапаможнік / А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2005. – 124 с.
-
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне: Дзень за днём (ілюстраваная храналогія): (Да 60-годдзя вызвалення Беларусі) / Я. В. Малашэвіч. – Мінск: Беларусь, 2004. – 231 с.
-
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945. Энцыклапедыя / рэдкал. I. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск: БелСЭ, 1990. – 680 с.
-
Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): справочник/авт.-сост. А. А. Коваленя [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2009. – 235 с.
-
Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): вучэб. дапаможнік / А. А. Каваленя [і інш.]; пад рэд. А. А. Кавалені, М. С. Сташкевіча. – Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2004. – 279 с.
-
Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: дапаможнік / У. А. Сосна [і інш.]; пад рэд. Л. В. Лойкі. – Мінск: РІВШ, 2005. – 333 с.
-
Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапаможнік / В. І. Галубовіч [і інш.]; пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. – Мінск: Сучасная школа, 2007. – 472 с.
-
Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк. – Мінск: Экаперспектыва, 2007. – 613 с.
-
История Беларуси: в 2 ч. Ч. 2: учеб. пособие / Я. И. Трещенок [и др.]; под ред. Я. И. Трещенка. – Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова. 2005. – 310 с.
-
Коваленя, А. А. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)/ А. А. Коваленя [и др.]. – Минск: Аверсэв, 2007. – 240 с.
-
Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапаможнік / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік; пад рэд. Я. К. Новіка. – 2-е выд. – Мінск: Вышэйш. шк., 2010. – 512 с.
-
Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П. Г. Чигринов. 2-е изд., перераб и доп. – Минск: Вышэйш. шк., 2005. – 463 с.
-
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск: БелЭн, 1993–2003. – 6 т.
Дадатковая
-
Баландзін, К. Культура Беларусі: здабыткі і страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны / К. Баландзін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 5. – С. 20–27.
-
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: Праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства: Зб. арт. – Мінск. – 1999; Беларусь в годы Великой Отечественной войны 1941–1945. – Минск. – 2005; Беларусь. 1941–1945: Подвиг. Трагедия. Память. В 2-х кн. – Минск. – 2010.
-
Беларусь у гады Другой сусветнай вайны: матэрыялы для самастойнай працы/ Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; скл. Н. А. Глушакова, Ю. В. Кірчук. – Горкі, 2008. – 60 с.
-
Бешанов, В. В. Десять сталинских ударов / В. В. Бешанов, А. Е. Тарас; под общ. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Харвей.2003. – 761 с.
-
Варанкова, І. Вераснёўскі выбух у Мінску: гісторыя забойства Вільгельма Кубэ / І. Варанкова // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 12. – С. 22.–25.
-
Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): справочник/авт.-сост. А. А. Коваленя [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2009. – 235 с.
-
Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): материалы для самостоятельной работы / Н. А. Глушакова [и др.] – Горки, 2013.– 107 с.
-
Вернигоров, В. И. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие/ В. И. Вернигоров. – Минск: Новое знание, 2005. – 160 с.
-
В тылу врага: листовки партийных организаций и партизан периода Великой Отечественной войны 1941–1945 / под ред. С. М. Кляцкина [и др.]. – М.: Госиздат полит. лит., 1962. – 318 с.
-
Глушакова, А. Гісторыя Беларусі ў табліцах і схемах: матэрыялы для самастойнай працы / Н. А. Глушакова. – Горкі: БДСГА, 2013. – 144 с.
-
Долготович, Б. Д. Военачальники – сыны Беларуси на фронтах Великой Отечественной войны / Б. Д. Долготович. – Минск: Бел Эн, 2005. – 286 с.
-
Жилин, В. А. Операция “Багратион”. Освобождение Беларуси / В. А. Жилин [и др.]. – М.: Олма-Пресс, 2004. – 486 с.
-
Иоффе, Э. Демографические потери Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Эмануил И. // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2007. – № 6. – С. 3–7.
-
История Второй мировой войны, 1939 – 1945: в 12 т./ под ред. Д. В. Устинова [и др.]. М.: Воениздат, 1973–1982.
-
Казлова, С. Аграрная палітыка германскіх акупантаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1941–1944 гадах / С. Казлова. Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 12. – С.14–22.
-
Кушнер, В. Урокі Вялікай Айчыннай вайны. Чаму яны забываюцца? / В. Куш-нер // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 5. – С. 66–72.
-
Лемяшонак, У. I. Берлінская аперацыя. Штурм Берліна / У. I. Лемяшонак // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 5. С. 3–9.
-
Літвін, А. Атывізацыя партызанскага фактару як складаючай часткі стратэгіі вядзення вайны напярэдадні і падчас Сталінсградскай бітвы 1942–1943 гг. / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – № 2. – С. 4–12.
-
Літвін, А. Беларускі партызанскі: да 65-й гадавіны стварэння Беларускага штаба партызанскага руху / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 9. – С.3–10.
-
Літвін, А. Цэнтральны штаб партызанскага руху і Беларусь (да 65-й гадавіны з дня стварэння) / А. М. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 5. – С. 3–12.
-
Мацэль, В. Удзел воінаў-беларусаў у разгроме мілітарысцкай Японіі / В. Мацэль. Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 8. – С. 3–9.
-
Новікаў, С. Адлюстраванне падзей на Буйніцкім полі 12 ліпеня 1941 г. у нямецкіх архіўных матэрыялах / С. Новікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 7. – С. 12–19.
-
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941–1944). Мінск, 1995. С. 347, 360; Карательные акции в Беларуси / сост: В. Я. Герасимов, С. М. Гайдук, И. Н. Кулан. Минск. – 2008. С. 18.
-
Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: Вышэйш. шк., 1985–2004.
-
Паўлоўскі, А. Разгром фашызму. Урокі Вялікай Айчыннай вайны / А. Паўлоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 5. – С. 10–20.
-
Снапкоўскі, У. Ялта – Сан-Францыска – Патсдам: ад падвядзення вынікаў Другой сусветнай вайны да пасляваеннага ўладкавання свету / У. Снапкоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 7. – С. 3–11.
-
Станкевіч, У. Гераічная абарона горада Магілёва / У. Станкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 6. – С. 74–78.
Карысную інфармацыю па гісторыі Другой сусветнай вайны можна знайсці таксама на наступных сайтах Interneta:
-
http: // avaccha. virtualave. net
Храналогія падзеяў, бітваў і аперацый.
-
http:// wwii-soldat.narod. ru/
Інфармацыйны праект, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. Біяграфіі палкаводцаў, галерэя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
-
http:// www.ib.hu-berlin.de / - pbruhn / b-kunst.htm
Бібліяграфия міжнароднай літаратуры аб лёсе культурных каштоўнасцей, што былі перемешчаны ў СССР у выніку Другой сусветнай вайны и знаходзячых зараз на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і іншых краін СНД. Дадзеныя за 1990–2000 гг.
-
http:// www.almanacwhf.ru
Альманах вайны. Гісторыя. Факты.
-
http:// www.rkka.ru /
Гісторыя Чырвонай Арміі з 1918 па 1945 гг.
|