Устаноўленай практыкі геаграфічныя назвы




старонка1/9
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.88 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


ТЭХНІЧНЫ КОДЭКС ТКП 000-2009 (03150)

УСТАНОЎЛЕНАЙ ПРАКТЫКІ

Геаграфічныя назвы

СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ

НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ

НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Географические названия

СПОСОБЫ И ПРАВИЛА ПЕРЕДАЧИ ГЕОГРАФИЧЕСКИХ НАЗВАНИЙ И ТЕРМИНОВ ЛАТВИЙСКОЙ РЕСПУБЛИКИ НА БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК

Выданне афіцыйнае

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Мінск

УДК 332.33:004.65 (476) МКС 07.040



Ключавыя словы: геаграфічныя назвы, найменні геаграфічных аб’ектаў, геаграфічныя тэрміны, прынцып транслітарацыі.

Прадмова

1 РАСПРАЦАВАНЫ Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам ”Белкартаграфія“

2 УНЕСЕНЫ Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь

3 ЗАЦВЕРДЖАНЫ І ЎВЕДЗЕНЫ ВА ЎЖЫВАННЕ загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 00 снежня 2009 г. № 000.

4 УВЕДЗЕНЫ ЎПЕРШЫНЮ

Внесен Государственным комитетом по стандартизации Республики Беларусь в Реестр государственной регистрации № 000 от 00.00.2000 г.

Дадзены тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі не можа быць тыражыраваны і распаўсюджаны без дазволу Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Выдадзены на беларускай і рускай мовах



Змест

1 Вобласць прымянення 1

2 Тэрміны 1

3 Абазначэнні і скарачэнні 1

4 Агульныя палажэнні 2

5 Патрабаванні да спосабаў і правілаў перадачы літар і літарных спалучэнняў 2

6 Родавая прыналежнасць і асаблівасці словазмянення латышскіх геаграфічных назваў 11

7 Патрабаванні да напісання прыметнікавых форм, утвораных ад латышскіх геаграфічных назваў 11

8 Кароткія звесткі пра гукавы склад і графіку латышскай мовы 12

9 Патрабаванні да перадачы геаграфічных тэрмінаў, складаных і састаўных назваў 13

Дадатак А 15

(абавязковы) 15

Спіс асноўных геаграфічных назваў і іншых слоў, якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў Латвійскай Рэспублікі 15

1 Область применения 1

2 Термины 1

3 Обозначения и сокращения 1

4 Общие положения 2

5 Правила и способы передачи букв и буквенных сочетаний латвийских географических названий 2

6 Родовая принадлежность и особенности словоизменения латышских географических названий 11

7 Требования к написанию форм прилагательных, образованных от латышских географических названий 12

8 Краткие сведения о звуковом составе и графике латышского языка 15

9 Требования к передаче географических терминов, сложных и составных названий 16

Приложение А 18

(обязательное) 18

Список основых географических названий и иных слов, которые входят в состав географических названий Латвийской Республики 18





ТЭХНІЧНЫ КОДЭКС УСТАНОЎЛЕНАЙ ПРАКТЫКІ

Геаграфічныя назвы

Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў

Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову

Географические названия

Способы и правила передачи географических названий и терминов

Латвийской Республики на белорусский язык

Place names

Ways and rules of transfer of place names and terms

of Latvian Republic on the Belarus language



Дата ўвядзення 2009-00-00
  1. Вобласць прымянення


Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі (далей – тэхнічны кодэкс) устанаўлівае асноўныя правілы перадачы на беларускую мову геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі.

Патрабаванні дадзенага тэхнічнага кодэкса абавязковыя для арганізацый Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь, якія выконваюць работы ў галіне геаграфічных назваў.


  1. Тэрміны


У дадзеным тэхнічным кодэксе прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:

2.1 аканне: пераход ненаціскных галосных [о], [е] ў гук [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных.

2.2 геаграфічныя аб’екты існуючыя зараз або тыя, што існавалі даўней, адносна ўстойлівыя цэласныя ўтварэнні Зямлі, якія характарызуюцца пэўным месцапалажэннем: мацерыкі, акіяны, моры, залівы, пралівы, астравы, рэкі, азёры, леднікі, пустыні і іншыя прыродныя аб’екты; дзяржавы, рэспублікі, краі, вобласці, раёны, гарады і іншыя пасяленні, чыгуначныя станцыі, марскія парты, аэрапорты і іншыя падобныя да іх аб’екты.

2.3 дзеканне: пераход [д] у [дз’] у пазіцыі перад памякчальнымі галоснымі.

2.4 дыграф: састаўны пісьмовы знак, які складаецца з дзвюх літар і ўжываецца для абазначэння аднаго гука.

2.5 дыфтонг: своеасаблівы тып гука, а менавіта спалучэнне складовага і нескладовага галоснага ў межах аднаго склада.

2.6 найменні геаграфічных аб’ектаў – назвы, якія надаюцца геаграфічным аб’ектам і служаць для іх адрознення і распазнавання.

2.7 памякчальныя галосныя: галосныя, якія адпавядаюць спалучэнню «[й] + адпаведны галосны» і абумоўліваюць мяккае вымаўленне папярэдніх зычных.

2.8 памякчоны зычны: зычны гук, пры ўтварэнні якога асноўная артыкуляцыя дапаўняецца дадатковай ётавай артыкуляцыяй, у выніку чаго гук вымаўляецца мякка.

2.9 прыстаўны гук: зычны гук, які ўзнікае ў абсалютным пачатку слова пад уздзеяннем фанетычных фактараў.

2.10 тапонім: уласнае найменне геаграфічнага аб’екта.

2.11 цеканне: пераход [т] у [ц’] у пазіцыі перад памякчальнымі галоснымі.

2.12 яканне: вымаўленне ў першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных гука [‘а] на месцы гукаў [о], [е], што знаходзіць сваё арфаграфічнае адлюстраванне ў літары я.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка