Урок вывучэння новай тэмы




Дата канвертавання06.07.2016
Памер18.03 Kb.
9 клас

Тэма ўрока. Рашэнне сістэм лінейных ураўненняў спосабам падстаноўкі.
Тып урока: урок вывучэння новай тэмы.
Мэта ўрока:

пазнаёміць са спосабам падстаноўкі, фарміраваць навык і ўменне прымяняць гэты метад пры рашэнні сістэм лінейных ураўненняў з двума невядомымі;

садзейнічаць развіццю памяці, аналітычнага мыслення;

ствараць умовы для выхавання самастойнасці, працавітасці, акуратнасці.


Ход урока.

1. Арганізацыйны момант. Праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока.

2. Актуалізацыя апорных ведаў.

1) Індывідуальныя заданні на дошцы.

Пры якіх k сістэма ўраўненняў не мае рашэнняў

2) Франтальная работа з класам.

а) Колькі рашэнняў можа мець сістэма двух лінейных ураўненняў з дзвюма зменнымі?

б) Якія спосабы рашэння сістэм намі разгледжаны?

в) У чым заключаецца спосаб складання пры рашэнні сістэм лінейных ураўненняў?

г) Раскажыце, як рашаюць сістэму двух лінейных ураўненняў з дзвюма пераменнымі спосабам складання.



3. Тлумачэнне новай тэмы.

На прыкладзе дэманструецца рашэнне сістэмы лінейных ураўненняў спосабам падстаноўкі. Адначасова паясняецца, якія пераўтварэнні выконваюцца пры гэтым.


а) Як назавем такі спосаб рашэння?

б) Пералічым этапы рашэння сістэмы лінейных ураўненняў спосабам падстаноўкі.

Запісваецца тэма ўрока.

4. Замацаванне новага матэрыялу.

1) Усе вучні рашаюць сістэму спосабам падстаноўкі, вучань рашае на дошцы.

2) Вучні ў парах выконваюць заданні ў сшытках.

3) Вуснае заданне. Выбраць спосаб рашэння наступных сістэм.

1) 2)
3) 4)
5)

Высвятляецца пытанне аб тым, што лепш выразіць у сістэме 5) пры рашэнні яе спосабам падстаноўкі.

4) Рашыць ураўненне 2−у2−4)2+(х+у+5)2=0.

Рашэнне ўраўнення разбіраецца на дошцы.

5) Самастойнае рашэнне заданняў з падручніка №№ 2.50, 2.51,

інд. № 2.49 (а).



5. Падвядзенне вынікаў урока.

Што новага даведаліся на ўроку? Які парадак рашэння сістэмы спосабам падстаноўкі?



6. Заданне на дом: п. 2.6, № 2.45. Кожнаму вучню рашыць адну сістэму трыма спосабамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка