Урок сусветнай гісторыі тэма: Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Клас: 7




Дата канвертавання17.03.2016
Памер138.97 Kb.
УРОК СУСВЕТНАЙ ГІСТОРЫІ

Тэма: Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў

Клас: 7

Балтуцкая Ганна Валянцінаўна,

настаўнік гісторыі,

вышэйшая адукацыя,

першая кваліфікацыйная катэгорыя


Мэта: фарміраванне ведаў пра эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і значэнне эпохі ў сусветнай гісторыі

Задачы: выявіць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і назваць іх першыя вынікі;

фарміраваць уменне выяўляць прычыны і вынікі, працаваць з картай, развіваць геаграфічнае мысленне;

паказаць, што Вялікія геаграфічныя адкрыцці прывялі да абрабавання насельніцтва Афрыкі і Амерыкі і да стварэння сістэмы гандлю рабамі; выхоўваць павагу да людзей розных этнасаў і рас

Абсталяванне: Гісторыя сярэдніх вякоў, XIV – XV стст.: Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Пад рэдакцыяй В.А. Фядосіка. - Мн., 2009; атлас па гісторыі сярэдніх вякоў XVI – XVIII стст.

Афармленне дошкі: тэма ўрока, план вывучэння матэрыялу, даты, геаграфічныя назвы, малюнкі караблёў
План вывучэння новага матэрыялу

1. Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў

2. Партугалія і Іспанія — піянеры Вялікіх геаграфічных адкрыццяў

3. "Прынц-мараплавец" Энрыкі (1394—1460)

4. Адкрыццё Амерыкі

5. Марскі шлях у Індыю


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант урока

Урок у нас незвычайны. Мы будзем знаёміцца з падзеямі ў гісторыі і геаграфіі, так як яны цесна звязаны паміж сабой. Мне вельмі хочацца выклікаць у вас зацікаўленасць і жаданне паглыбіць свае веды.

  1. Паведамленне тэмы ўрока, матывацыя вучняў да дзейнасці

па яе засваенні

Настаўнік паведамляе тэму ўрока, якая запісана на дошцы. Дае азначэнне паняцця “Вялікія геаграфічныя адкрыцці”, вызначае храналагічныя рамкі.

(Вялікія геаграфічныя адкрыцці – адкрыцці еўрапейскіх падарожнікаў з сярэдзіны XV ст. да сярэдзіны XVII ст.)


  • Вызначце задачы нашага ўрока

На дошцы запісаны эпіграф урока, які мы растлумачым у канцы

занятка
Эпіграф урока: «Знаменитые люди делятся на две категории: одних человечество не хочет забыть, других не может»


III. Аперацыйна-пазнавальны этап

1. Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў

Самымі старажытнымі шляхамі зносін былі водныя: рэкі, азёры, моры. Яшчэ ў старажытнасці чалавек здагадаўся выдзеўбці ў бервяне паглыбленне і такім чынам зрабіць човен. Ён быў лягчэй плыта і ім можна было кіраваць. У Старажытнай Месапатаміі пла­валі на надзіманых скураных мяхах і ў плеценых кашах, абцягнутых скурай. Жыхары на поўначы Азіі і Амерыкі для плавання выкарыстоўвалі драўляны каркас, абцягнуты скурай марскога звера. Спачатку на плытах і чаўнах старажытныя людзі перамяшчаліся па рэках з дапамогай шастоў і вёслаў. Потым яны сталі выкарыстоўваць для руху карабля сілу ветра пры дапамозе ветразя. Першыя ветразі з'явіліся 5 000 гадоў таму ў народаў, якія пражывалі на беразе Міжземнага мора. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме навучыліся будаваць караблі з трыма ўзроўнямі вёслаў. Такія караблі рымляне называлі трыерамі.

У VII ст. пачалі будаваць драўляныя караблі — галеры. Яны дасягалі ў даўжыню 60 метраў і ў шырыню 7,5 м, мелі адзін рад вёслаў (да 32 штук з кожнага борта). Галера магла перавозіць каля 450 чалавек. Пры спадарожным вет­ры на галеры паднімалі ветразь. Веслярамі спачатку былі рабы, потым палонныя і нявольнікі. У XIII ст. у Еўропе на караблях пачалі ўстанаўліваць рулявое кіраванне.

За перыяд з XIII па XV стст. у развіцці мараплавання было зроблена больш, чым за ўсе папярэднія стагоддзі. У XIII—XVII стст. у краінах Міжземнамор'я былі распаўсюджаны судны з трыма і чатырма мачтамі з ветразямі — каравелы. Яны мелі адну палубу з высокімі бартамі і надбудовай у насавой частцы і на карме. Гэтыя караблі былі скараходныя і добра кіраваліся, таму выкарыстоўваліся пры геаграфічных адкрыццях.

Да канца XV ст. людзі здзейснілі нямала геаграфічных адкрыццяў. Першымі еўрапейцамі, якія дасягнулі ў 327 г. да н. э. далёкай Індыі, былі воіны Аляксандра Македонскага. Давайце ўспомнім, якія яшчэ геаграфічныя адкрыцці былі зроблены да XV ст. ( падарожжы Марка Пола ў канцы XIII ст. і рускага купца Афанасія Нікіціна ў 1471 1474 гг. у Індыю.)

На прыкладзе развіцця мараплавання мы з вамі бачым, што на працягу стагоддзяў адбываліся тэхнічныя ўдасканаленні. На каравелах мож­на было адпраўляцца ў далёкія плаванні. Аднак такія плаванні не былі заўсёды небяспечныя.

Геаграфічныя адкрыцці ажыццяўляліся ва ўсе гістарычныя эпохі, пачынаючы са старажытных часоў. Перыяд з сярэдзіны XV да сярэдзіны XVII ст. называецца эпохай Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.

-Чаму гэтыя ад­крыцці назвалі Вялікімі? (Названы Вялікімі, бо ў гэты час было зроблена больш адкрыццяў, чым за ўвесь папярэдні перыяд. Адкрыцці мелі вялізарны масштаб і вялікае значэнне для ўсяго свету)


-Чаму ж у XV ст. людзей манілі новыя землі? Неабходна выявіць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.
Работа з падручнікам

Вучні асобнымі групамі чытаюць п.1 на с.61 і выяўляюць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і запісваюць у сшытак.

Прычыны адкрыццяў:

1. развіццё вытворчасці, таварна-грашовая гаспадарка, пошук рынкаў збыту;

2. рост патрэб у золаце і серабры;

3. захоп туркамі гандлёвых шляхоў на Усходзе;

4. захоп новых зямель, багацце;

5. дасягненні ў навуцы і тэхніцы.


2. Партугалія і Іспанія — піянеры Вялікіх геаграфічных адкрыццяў

Традыцыйна гандаль з Усходам вёўся праз парты Міжземнага мора. Заваяванні туркаў, якія захапілі Балканскі паўвостраў, увесь Бліжні Усход і Паўночную Афрыку, адсеклі Еўропу ад традыцыйных рынкаў. Пачаўся новы пошук гандлёвых шляхоў на Усход.



- Чаму Іспанія і Партугалія, а не Англія і Францыя сур'ёзна заняліся геаграфічнымі адкрыццямі?

У Партугаліі і Іспаніі завяршылася Рэканкіста. У гэтых краінах умацавалася каралеўская ўлада. Тут было шмат небагатых ідальга. Каго называлі ідальга? Іх было выгадна адправіць для заваявання іншых краін, бо яны і самі жадалі разбагацець. Каралі гэтых краін былі зацікаўлены ў папаўненні дзяржаўнай казны. У Партугаліі было выгаднае геаграфічнае становішча. Заходнія межы краіны абмываліся Атлантычным акіянам. Краіна мела шмат партоў, куды заходзілі судны з розных краін. З даўніх часоў партугальцы плавалі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, былі самымі лепшымі мараплаўцамі ў Еўропе.


3. "Прынц-мараплавец" Энрыкі

Пра "прынца-мараплаўца" раскажа нам вучань.

Вучанъ. Энрыкі (Генры) усё свае жыццё прысвяціў адкрыццю новых зямель, і хоць сам ён на караблях не плаваў, атрымаў мянушку мараплаўца. У 1419 г. яго назначылі губернатарам правінцыі ў Паўднёвай Партугаліі. Яна знаходзіцца на скалістым беразе каля горада Сагрыш, які быў паўднёва-заходнім краем Еўропы. Яе ў той час называлі "канцом свету". Там Энрыкі пабудаваў палац, царкву і мараходную школу, у якой рыхтавалі маракоў і капітанаў, абсерваторыю і судна-верф. Прынц запрашаў да сябе вучоных, географаў, астраномаў і маракоў. За 12 гадоў ён арганізаваў 14 экспедыцый, але ўсе яны вярталіся, даплываючы толькі да Канарскіх астравоў. Чаму вярталіся? Яны думалі, што на экватары, у раёне "Зялёнага мора цемнаты", сонца знаходзіцца ад зямлі так блізка, што скура лю­дзей згарае да чарнаты, а мора кіпіць, і ў густой зялёнай імгле хаваюцца пачвары, якія могуць праглынуць падарожнікаў. I толькі ў 1434 г. адзін з прыдворных Энрыкі, здолеў пераканаць каманду адправіцца далей на поўдзень. Яны зрабілі так і вярнуліся жывымі. I хоць пры жыцці Энрыкі ні адна каравела не дасягнула паўднёвага канца Афрыкі, але пасля таго партугальскія экспедыцыі сталі плаваць усе далей і далей на поўдзень.
Па ходу знаёмства з адкрыццямі мы павінны запоўніць у сшытак лагічныя ланцужкі (на дошцы запісаны даты і падарожнікі).

1492г. – адкрыццё Амерыкі - Хрыстафор Калумб

1488г. – мыс Добрай Надзеі – Барталамеу Дыяш

1498г. – марскі шлях у Індыю – Васка да Гама


4. Адкрыццё Амерыкі Хрыстафорам Калумбам

Адкрыццё Амерыкі звязана з імем Хрыстафора Калумба (1451—1506), вялікага італьянскага падарожніка, якога назы­валі па-рознаму — і героем, і разбойнікам. Паспрабуем больш падрабязна даведацца пра яго.

Вучань. Христофор Колумб, итальянец из города Генуи, в поисках морского пути в Индию и Китай, решил идти не на восток (вокруг Африки), а на запад, пересекая неведомый Атлантический океан. Это был вызов традиционному решению этой задачи. Колумб был убежден, что земля имеет форму шара, а раз так, то, плывя на запад, можно попасть в Индию.

В августе 1492 г. три каравеллы Колумба - “Санта-Мария”, “Нинья” и “Пинта” отправились в плавание от берегов Испании. Плавание было очень трудным. Моряки часто выражали недовольство, несколько раз пытались поднять мятеж. Наконец 12 октября 1492 г. с каравеллы “Пинта” раздался выстрел – это был сигнал. Матрос увидел огонь – костер, горевший на берегу неизвестной земли, оказавшейся небольшим островом, который Колумб назвал Сан-Сальвадор (Святой Спаситель). За ним последовали острова Карибского моря: Куба, Гаити и др. Колумб не сомневался, что это Индия, с легкой руки Колумба местное население стали называть индейцами.

В результате следующих трех экспедиций были открыты Центральная Америка и северное побережье Южной Америки. До конца своей жизни Колумб верил, что проложил новый путь в Индию. Острова, открытые им, стали называться Вест-Индией, а население кантинента – индейцами. Сам Колумб скоро попал в немилость при королевском дворе, так как золота и других богатств Индии он не привёз, и умер в полной безвестности, всеми забытый и больной. Признание заслуг пришло к мореплавателю через несколько десятилетий после его смерти.

Мореплаватель Америго Веспуччиитальянец на испанской службе  - участник нескольких экспедиций к берегам Америки, названным им “Новым Светом”, впервые высказал предположение, что это новая часть света. В 1507 году она была названа в его честь Америкой.


Работа з атласам, карта “Вялікія геаграфічныя адкрыцці”




  • Якія вынікі адкрыцця Калумбам Амерыкі?

На гэтыя землі рынуліся тысячы іспанцаў, якія шукалі лёгкай нажывы. Яны заснавалі новыя паселішчы, бязлітасна знішчалі і бралі ў рабства карэнных жыхароў, прывозілі рабоў з Афрыкі, дзе арганізавалі захоп неграў. Так пачалася каланізацыя. У выніку новых марскіх падарожжаў былі адкрыты новыя невядомыя мацерыкі і астравы. З'явіліся новыя паняцці: Ста­ры Свет (вядомыя раней часткі свету — Еўропа, Афрыка, Азія) і Новы Свет (Амерыка), потым адкрылі Акіянію (астравы Ціхага акіяна).
5. Марскі шлях у Індыю

Расказ настаўніка

У1488 г. партугальскі кароль Жуан II адправіў з Лісабона новую экспедыцыю — флатылію з трох суднаў. Яе ўзначаліў Барталамеу Дыяш. Калі ка­раблі мінулі мыс Вольта, яны трапілі ў вялікі шторм, які доўжыўся 2 тыдні. I марскі вецер нёс караблі ўздоўж невядомага мыса ў Індыйскі акіян. Мараплаўцы паплылі на поўнач да Вялікай Рыбнай ракі, а адтуль вярнуліся назад. Яны заўважылі мыс, і Дыяш назваў яго "мыс Бур", але ка­роль Жуан II перайменаваў яго ў мыс Добрай Надзеі, спадзеючыся дасягнуць адтуль Індыі.


Работа з картай атласа

- Пакажыце падарожжа Барталамеу Дыяша


20 мая 1498г., экспедыцыя Васка да Гамы прыбыла ў Індыю. А адваротны шлях зацягнуўся аж на 13 месяцаў.
Вучань. Васко да Гама - португальский мореплаватель, завершивший поиски морского пути из Европы в Индию. После восьмимесячного плавания вдоль берегов Африки в 1498 году он привел корабли своей флотилии в индийский порт Калькутту. Установив торговые и дипломатические отношения с индийскими правителями, Васко да Гама вернулся в Лиссабон. Это путешествие доказало, что путь на Восток через Индийский океан существует.
Работа з картай атласа

- Пакажыце падарожжа Васкі да Гамы


IV.Замацаванне новага матэрыялу

- Які перыяд у гісторыі называецца эпохай Вялікіх геаграфічных адкрыццяў (сярэдзіна XV - сярэдзіна XVIIст.)?

- Чаму іх называлі Вялікімі?

- Назавіце прозвішчы вядомых мараплаўцаў

- Якія ж вынікі першых Вялікіх геаграфічных адкрыццяў?
Вынікі першых Вялікіх геаграфічных адкрыц­цяў:

1. Была адкрыта яшчэ адна частка свету — Амерыка. Для еўрапейцаў сталі больш вядомымі не толькі Еўропа, але і Азія, Афрыка і Амерыка.

2. Зроблена сур'ёзная спроба практычна даказаць шарападобнасць Зямлі.

3. Вялікія геаграфічныя адкрыцці садзейнічалі развіццю геаграфіі і мараплавання.

4. Пачалося супрацоўніцтва розных цывілізацый: еўрапейскай, індыйскай і амерыканскай (індзейскай).

5. Еўрапейцы пачалі каланізацыю зямель Афрыкі і Амерыкі, абрабаванне насельніцтва, узмацніўся гандаль рабамі.


-Уявіце, што вы аказаліся матросамі на ка­раблі ў адкрытым акіяне. Якія рысы характару вам неабходна мець, каб падарожжа закончылася паспяхова і без ахвяр? Як павінна дзейнічаць каманда карабля на моры?
V. Дамашняе заданне

Прачытаць § 12, вусна адказаць на пы­танні 3—5 на с. 66


VI. Рэфлексія

1.Растлумачце сэнс эпіграфа


2. На дошцы ў слупок змешчаны тры малюнкі (каравела, галера, пірацкі карабель) і адпаведныя запісы. Вучням неабходна адзначыць свой эмацыянальны стан і працу на ўроку.

Калі вам было складана і нецікава, лічыце работу бескарыснай, то адпраўляцеся на пірацкі карабель.

Калі вы адчувалі сябе веслярамі на галеры, то адпраўляйцеся на галеру.

Калі вам было цікава і лёгка, то вы плылі на каравеле.


Дадатак 1

Энрыкі (Генры) усё свае жыццё прысвяціў адкрыццю новых зямель, і хоць сам ён на караблях не плаваў, атрымаў мянушку мараплаўца. У 1419 г. яго назначылі губернатарам правінцыі ў Пауднёвай Партугаліі. Яна знаходзіцца на скалістым беразе каля горада Сагрыш, які быў паўднёва-заходнім краем Еўропы. Яе ў той час называлі "канцом свету". Там Энрыкі пабудаваў палац, царкву і мараходную школу, у якой рыхтавалі маракоў і капітанаў, абсерваторыю і судна-верф. Прынц запрашаў да сябе вучоных, географаў, астраномаў і маракоў. За 12 гадоў ён арганізаваў 14 экспедыцый, але ўсе яны вярталіся, даплываючы толькі да Канарскіх астравоў. Чаму вярталіся? Яны думалі, што на экватары, у раёне "Зялёнага мора цемнаты", сонца знаходзіцца ад зямлі так блізка, што скура лю­дзей згарае да чарнаты, а мора кіпіць, і ў густой зялёнай імгле хаваюцца пачвары, якія могуць праглынуць падарожнікаў. I толькі ў 1434 г. адзін з прыдворных Энрыкі, здолеў пераканаць каманду адправіцца далей на поўдзень. Яны зрабілі так і вярнуліся жывымі. I хоць пры жыцці Энрыкі ні адна каравела не дасягнула паўдневага канца Афрыкі, але пасля таго партугальскія экспедыцыі сталі плаваць усе далей і далей на поўдзень.



Дадатак 2

Христофор Колумб, итальянец из города Генуи, в поисках морского пути в Индию и Китай решил идти не на восток (вокруг Африки), а на запад, пересекая неведомый Атлантический океан. Это был вызов традиционному решению этой задачи. Колумб был убежден, что земля имеет форму шара, а раз так, то, плывя на запад, можно попасть в Индию.

В августе 1492 г. три каравеллы Колумба - “Санта-Мария”, “Нинья” и “Пинта” отправились в плавание от берегов Испании. Плавание было очень трудным. Моряки часто выражали недовольство, несколько раз пытались поднять мятеж. Наконец 12 октября 1492 г. с каравеллы “Пинта” раздался выстрел – это был сигнал. Матрос увидел огонь – костер, горевший на берегу неизвестной земли, оказавшейся небольшим островом, который Колумб назвал Сан-Сальвадор (Святой Спаситель). За ним последовали острова Карибского моря: Куба, Гаити и др. Колумб не сомневался, что это Индия, с легкой руки Колумба местное население стали называть индейцами.

В результате следующих трех экспедиций были открыты Центральная Америка и северное побережье Южной Америки. До конца своей жизни Колумб верил, что проложил новый путь в Индию. Острова, открытые ним, стали называться Вест-Индией, а население кантинента – индейцами. Сам Колумб скоро попал в немилость при королевском дворе, так как золота и других богатств Индии он не привёз, и умер в полной безвестности, всеми забытый и больной. Признание заслуг пришло к мореплавателю через несколько десятилетий после его смерти.

Мореплаватель Америго Веспуччиитальянец на испанской службе  - участник нескольких экспедиций к берегам Америки, названным им “Новым Светом”. Впервые высказал предположение, что это новая часть света. В 1507 году она была названа в его честь Америкой.



Дадатак 3

Васко да Гама - португальский мореплаватель, завершивший поиски морского пути из Европы в Индию. После восьмимесячного плавания вдоль берегов Африки в 1498 году он привел корабли своей флотилии в индийский порт Калькутту. Установив торговые и дипломатические отношения с индийскими правителями, Васко да Гама вернулся в Лиссабон. Это путешествие доказало, что путь на Восток через Индийский океан существует.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка