Урок сусветнай гісторыі ў 7 класе Тэма "Умацаванне Маскоўскага княства"




Дата канвертавання17.03.2016
Памер49.39 Kb.
Урок сусветнай гісторыі ў 7 класе

Тэма “Умацаванне Маскоўскага княства”

Мэта ўрока: сфарміраваць веды аб працэсе ўзвышэння Маскоўскага княства.

Задачы ўрока: вызначыць уклад маскоўскіх князёў у працэс стварэння адзінай рускай дзяржавы, раскрыць подзвіг рускага народа ў Кулікоўскай бітве, падвясці да разумення таго, што бітва паклала пачатак вызваленню Русі ад мангола-татарскага іга; стварыць умовы для развіцця навыкаў работы з картасхемамі, карцінамі, характарыстыкай гістарычных дзеячаў, умення аналізаваць гістарычныя падзеі; стварыць умовы для выхавання пачуцця суперажывання і спачування рускаму народу, які змагаўся за свабоду.

Забеспячэнне ўрока: Гісторыя сярэдніх вякоў 14 – 15 стст: вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў пад рэд. В. А. Фядосіка. Мн., 2009;карта “Утварэнне і пашырэнне Расійскай дзяржавы ў 14 – 16 стст.”, раздатачны матэрыял для вучняў, камп’ютарная прэзентацыя.

Тып урока – урок засваення новых ведаў.

Афармленне дошкі: тэма ўрока, эпіграф, праблемнае заданне, план урока,дамашняе заданне.

Эпіграф

“Ныне же пойдём за Дон, и там или

Победим и всё от гибели сохраним,

Или сложим свои головы»

«Сказанне аб Мамаевым пабоішчы»

Праблемнае заданне “Ці можна сказаць, што Маскоўская дзяржава нарадзілася на шырокіх прасторах Кулікоўскага поля?”

План урока:

1. Узвышэнне Маскоўскага княства.

2. Дзейнасць першых маскоўскіх князёў.

3. Кулікоўская бітва.



Ход урока

Актуалізацыя ведаў

У 1486 г. нямецкі падарожнік і дыпламат Мікалай Поппер у справаздачы імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху ІІІ адзначаў: “Вельмі дзіўна, але за Польшчай, у землях Татарыі, ёсць яшчэ адна дзяржава, уладар якой непадуладны польскаму каралю, уладанні яго значна большыя польскіх, ён больш багаты і магутны, чым польскі кароль”.

Аб якой дзяржаве ідзе размова?

Сёння на ўроку мы пачынаем вывучаць гісторыю рускіх зямель у 14 – 15 стст. Разгледзім тэму “Умацаванне Маскоўскага княства”.

Прапаную гульню “Успомніць усё”. На рад атрымаеце ліст, на якім кожны з вас напіша па сказу аб становішчы Русі ў 13 ст. Пераможа той рад, які дасць найбольш поўны адказ.

Вывучэнне новай тэмы.

На пытанні адказваюць вучні падымаючы карткі з надпісамі: ведаю, не ведаю, сумняваюся.

1. Што такое феадальная раздробленнасць?

2. Якія ўмовы неабходны для вызвалення рускіх княстваў ад мангола-татарскага іга?

3. Цэнтрам аб’яднання рускіх княстваў стала Масква?

4. Якія князі зрабілі большы ўклад у справу ўмацавання Маскоўскай Русі?

5. Як складвалася барацьба з мангола-татарамі?

Зыходзячы з вашых адказаў, вызначце, на якія пытанні вы хацелі б атрымаць адказы на ўроку. Вучні фармулююць задачы ўрока.

На працягу ўрока мы паспрабуем знайсці адказ на пытанне “Ці можна сказаць, што Маскоўская дзяржава нарадзілася на шырокіх прасторах Кулікоўскага поля?”

Каб вызначыць, чаму менавіта Масква стала цэнтрам аб’яднання рускіх княстваў, прапаную вам папрацаваць з матэрыялам падручніка на стар. 95-96.

Слайды 2 -7.

Слайд 8. Гістарычная даведка пра першае ўпамінанне Масквы, дзейнасць Юрыя Далгарукага.

Каб вызначыць, дзякуючы каму Маскоўскае княства дасягнула магутнасці, будзеце працаваць у групах над заданнямі на картках. Выконваеце заданні, затым карткамі мяняецеся. Работа з матэрыялам падручніка і раздатачным матэрыялам.

Гутарка па пытаннях: Што было зроблена Іванам Калітой для ўмацавання Маскоўскага княства?

Што было зроблена Дзмітрыем Іванавічам для ўмацавання Маскоўскага княства?

Якія землі былі далучаны да Масквы?

Слайды 9 – 10.

Тэрытарыяльныя змены дзяржавы паказваюцца на карце.

Звернемся да эпіграфа. Гэта словы Дзмітрыя Іванавіча, узятыя з “Сказання аб мамаевым пабоішчы”. Як разумееце сэнс сказанага?

Звярніце ўвагу на карціну “Раніца на Куліковым полі”. Слайды 11 - 12. Якія пачуцці выклікае? Які настрой воінаў перадае?

Кулікоўская бітва адбылася 8 верасня 1380 г. Паглядзіце ход Кулікоўскай бітвы. Слайд 13.

Чым закончылася бітва?

Работа над праблемным пытанне па метадзе “1×2×4”.

Падкрэсліваецца значэнне Кулікоўскай бітвы.



Замацаванне.

Гульня “Гістарычнае лато”. Слайды 15 – 21.



Дамашняе заданне. § 17, пытанні на старонцы 100. Па жаданні падрыхтаваць паведамленне пра Івана ІІІ.

Рэфлексія. Сінквейн з ключавым словам “урок”.

Раздатачны матэрыял

Іван Данілавіч Каліта

(каля 1295 – 1340)

Вялікі князь маскоўскі (з 1325 г.) і вялікі князь уладзімірскі (з 1328 г.). Калі Іван Данілавіч пачаў княжыць, у яго ўладанні ўваходзіла, акрамя Масквы, яшчэ сем гарадоў, а праз 15 гадоў ён кожнаму са сваіх сыноў пакінуў удвая больш земляў, чым атрымаў сам. Да канца жыцця стаў першым на Русі князем, а Масква зрабілася галоўным рускім горадам. Разумны і хітры, Іван Каліта з усяго ўмеў атрымаць выгаду. У 1327 г. у Цверы ўспыхнула паўстанне супраць Залатой Арды. Паўстанцы забілі сваяка хана Узбека Чалхана, а вялікі князь уладзімірскі Аляксандр Цвярскі падтрымаў паўстанцаў. Іван Каліта скарыстаўся сітуацыяй і адначасова забіў двух зайцаў. Ён адправіўся ў стаўку хана, запэўніў яго ў сваёй адданасці і вярнуўся з татарамі ўціхамірваць Цвер. Паўстанне было жорстка падушана, а Цвер падверглася пагрому і надоўга выпала з палітычнага жыцця. За адданасць Іван атрымаў ярлык на вялікае княжанне. Ён змог пераканаць Узбека не пасылаць больш баскакаў на Русь, а даручыць збор даніны рускім. Баскакі рабавалі народ, але значную частку даніны ад хана ўтойвалі. Зараз, калі збор даніны быў даручаны Каліце, рускі народ уздыхнуў вальней, а хан , тым не менш, сапраўды атрымліваў больш. Пры Іване Каліце Масква была абнесена новымі драўлянымі сценамі. Масквічы пры князю жылі добра. Іван трымаўся проста, заўсёды падаваў міластыню. На поясе князь заўсёды насіў кашэль (каліту), за што і атрымаў мянушку. Важным для ўзвышэння Масквы было запрашэнне Іванам Калітой у Маскву мітрапаліта Пятра.

Дзмітрый Іванавіч Данскі

(1350 – 1389)

Вялікі князь маскоўскі (з 1359 г.) і вялікі князь уладзімірскі (з 1363 г.). Унутраная палітыка Дзмітрыя Данскога была накіравана на адзінаўладдзе. Працяглае супрацьстаянне з Цверру (1368 – 1375 гг.), канфлікты з разанскім князем (1371 г.) скончыліся падпісаннем міру і прызнаннем улады Масквы.

Вялікі князь Дзмітрый Іванавіч увайшоў у рускую гісторыю як герой кулікоўскай бітвы. Хан Мамай быў незадаволены палітыкай, якую праводзіў вялікі князь: памер даніны, якая выплачваецца ў Арду, скараціўся, у Ніжнім Ноўгарадзе было разгромлена татарскае войска і забіты пасол, але ніхто не быў пакараны за гэта. Мамай стаў збіраць сілы, адначасова пасылаючы на Русь вялікія атрады. У 1380 г. Мамай з велізарным войскам выступіў супраць Русі.



Падчас княжання Дзмітрыя Іванавіча ў Маскве быў пабудаваны белакаменны Крэмль – першая каменная крэпасць у Паўночна-Усходняй Русі. Дзмітрый Іванавіч памёр 19 мая 1389 г. Праз 599 гадоў, у 1988 г. на саборы Рускай праваслаўнай царквы вялікі князь уладзімірскі і маскоўскі быў кананізаваны і прылічаны да ліку святых.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка