Урок паўтарэння Форма ўрока: урок з прымяненнем мультымедыйных тэхналогій




Дата канвертавання11.05.2016
Памер78.65 Kb.
Тэма ўрока: Прыназоўнік: ужыванне і правапіс (10 клас)

Мэты ўрока: паўтарыць тэарэтычны матэрыял па тэме, паглыбіць веды, набытыя ў папярэдніх класах; развіваць навыкі ўжывання і правапісу прыназоўнікаў; удасканальваць арфаграфічную і пунктуацыйную пільнасць; развіваць уменні перакладу словазлучэнняў з прыназоўнікамі з рускай мовы на беларускую; выхоўваць маральную трываласць перад цяжкасцямі

Тып урока: урок паўтарэння

Форма ўрока: урок з прымяненнем мультымедыйных тэхналогій

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя; карткі з заданнямі; “Руска-беларускі слоўнік”, “Слоўнік іншамоўных слоў”

Эпіграфы:

1. Няма нічога немагчымага для людзей. Гарацый

2. Не справіўшыся з цяжэйшым, не адчуеш сілы і для больш лёгкага.

А. Твардоўскі



Тэхналагічная карта ўрока

Этап урока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Прагназуемы вынік

Арганіза-цыйны этап

Настаўнік правярае падрыхтоўку вучняў да ўрока

Вучні запісваюць у сшытку дату і тэму ўрока

Праца ў сшытках

Поўная падрыхтава-насць вучняў да ўрока

Этап матывацыі

Арганізацыя пастаноўкі мэтаў і задач урока; работа з эпіграфамі;


Разам з настаўнікам вучні фарму-лююць мэты і задачы ўрока; перакладаюць эпіграфы да ўрока;

Калектыўная вусная работа; лексічная размінка


Вучні падрыхтаваны да актыўнай вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці


Этап актуалізацыі ведаў

Настаўнік задае пытанні вучням

Адказваюць на пытанні

Франтальнае апытванне

Вучні ўзнаўляюць набытыя раней веды

Этап засваення ведаў

Арганізуе практыкаванні па ўдасканаленню практычных навыкаў і ўменняў

Выконваюць практыкаванні


1.Самастойная і калектыўная работа;

2.”Карэктар”;

3.”Хвілінка мудрасці”;


Вучні ўмеюць адрозніваць прыназоўнікі ад іншых часцін мовы; удасканаль-ваюць арфагра-фічную і пунк-туацыйную пільнасць

Этап самастойнага прымянення ведаў

Настаўнік арганізуе самастойную працу

Самастойна выконваюць заданне

Пераклад з рускай мовы на беларускую ( па варыянтах з узаема-праверкай)

Вучні ўмеюць перакладаць з рускай мовы на беларускую; правільна ўжываюць прыназоўнікі ў маўленні

Рэфлексія і падвядзенне вынікаў

Настаўнік выстаўляе адзнакі, падводзіць вынікі ўрока

Вучні запісваюць дамашняе заданне

Калектыўная работа

Добры настрой, прыемныя ўражанні ад ўрока

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

Вучні запісваюць дату і тэму ўрока.

  1. Пастаноўка мэтаў і задач урока.

  1. Вучні разам з настаўнікам фармулююць мэты і задачы ўрока.

  2. Лексічная размінка.

Пераклад з рускай мовы на беларускую эпіграфаў да урока.

  1. Нет ничего невозможного для людей. Гораций

2. Не справившись с труднейшим, не чувствуешь сил и для более лёгкого.

А.Твардовский

1. Няма нічога немагчымага для людзей. Гарацый

2. Не справіўшыся з цяжэйшым, не адчуеш сілы і для больш лёгкага.

А. Твардоўскі


  1. Актуалізацыя ведаў.

  1. Франтальнае апытванне.

  • Назавіце службовыя часціны мовы.

  • Чым службовыя часціны мовы адрозніваюцца ад самастойных?

  • Выберыце правільны адказ:

Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая служыць:

  • для сувязі частак складанага сказа;

  • для сувязі слоў у словазлучэннях;

  • для выражэння адносін гаворачага да пэўных падзей.

  • Прадоўжыце выразы:

  • а) у словазлучэнні прыназоўнікі звязаны з…

  • б) паводле паходжання прыназоўнікі бываюць…

  • в) па будове прыназоўнікі дзеляцца на …

  • г) прыназоўнікі з назоўнікамі (займеннікамі, лічэбнікамі) заўсёды пішуцца …

  • д) складаныя прыназоўнікі пішуцца…

  • е) састаўныя прыназоўнікі пішуцца…

  1. Адрозненне прыназоўнікаў ад іншых часцін мовы.

У бок лесу - глядзеў убок (прысл.)

Хадзіць вакол дома - рассыпаліся вакол (прысл.)

Нягледзячы на надвор’е - не гледзячы ў вочы (дзеепрыслоўе).


  1. Практыкаванне.

Запішыце сказы. У якіх сказах выдзеленыя словы з’яўляюцца прыназоўнікамі?

Даша сядзела насупраць акна. У акне насупраць паказаўся твар знаёмай жанчыны. Скрозь галіны лесу свеціцца шэрае неба. Скрозь стаяла вада. Ён гаварыў, не гледзячы ў вочы. Нягледзячы на стому, хлопец дапамог у бядзе.



  1. Практыкаванне.

Складзіце сказы, каб словы спачатку ўжываліся ў ролі самастойнай часціны мовы, а потым – у ролі прыназоўніка.

Побач, у час.

  1. Карэктар”.

  • З дапамогай слоўніка растлумачце значэнне слова “карэктар”.

  • У прапанаваным тэксце выпраўце памылкі.

Бес праблем і цяшкасцяў немагчыма ніякае самаразвіцё. Існуе мноства прыкладау, калі мы страшімся пэўных акалічнасцяў: непроста зрабіць першы крок да чагосці новага; цяшка прызнацца у тым што няправы; вельмі складана зрабіць выбар, калі стаішь на скрыжаванні дарох...

Але гэтыя цяшкасці - ўсяго толькі часовая з’ява. Не зрабіўшы першага кроку ніколі ненавучышся хадіць, не прызнаўшы сваёй памылкі будзешь пакутаваць ад згрызотаў сумленя. Усім вядома што безвыхадных сітуацый небывае. Як сказаў велікі Сярвантэс: "У няшчасці лёс заўсёды пакідае дзьверцы для выйстя". 

- Растлумачце арфаграмы і пунктаграмы.



Без праблем і цяжкасцяў немагчыма ніякае самаразвіццё. Існуе мноства прыкладаў, калі мы страшымся пэўных акалічнасцяў: няпроста зрабіць першы крок да чагосьці новага; цяжка прызнацца ў тым, што няправы; вельмі складана зрабіць выбар, калі стаіш на скрыжаванні дарог...

Але гэтыя цяжкасці - усяго толькі часовая з’ява. Не зрабіўшы першага кроку, ніколі не навучышся хадзіць, не прызнаўшы сваёй памылкі, будзеш пакутаваць ад згрызотаў сумлення. Усім вядома, што бязвыхадных сітуацый не бывае. Як сказаў вялікі Сервантэс: "У няшчасці лёс заўсёды пакідае дзверцы для выйсця". 

  1. Фізкультхвілінка “Хвілінка мудрасці”.

Даўным-даўно ў мястэчку старадаўнім

У коле вучняў Майстра мудры жыў…

Найлепшы вучань быў і найцікаўным

Ды й ‘шчэ паразважаць пра ўсё любіў.

“Ці ёсціка пытанне, на якое

Не змог бы наш Настаўнік даць адказ?”

Пайшоў на луг… А там - нібы на тое -

На кветках матылі былі якраз…

Схапіў ён у руку сваю якогась,

Ў далонях асцярожненька схаваў…

І Майстра, не чакаўшага такога,

Хітруючы, з усмешкай запытаў:

“Прабач мяне, Настаўнік, мо я ўпёрты,

Але скажы мне, што ў руках маіх:

Які матыль - жывы тут альбо мёртвы?”

І ўвесь ператварыўся цалкам ў слых…

І, Майстра свайго ловячы на слове,

Ўжо нават матыля хацеў сціскаць…

Вучыцель жа, не гледзячы, прамовіў:

“О, хлопчык мой! Усё ў тваіх руках!”



  1. Ужыванне прыназоўнікаў у рускай і беларускай мовах.

  • У якіх словазлучэннях прыназоўнікі ўжыты правільна?

  • не трэба здзеквацца над чалавекам;

  • метрах у дваццаці ад дарогі;

  • бацька старэйшы за Мікалая;

  • схадзіць за лекамі;

  • пайсці ў грыбы;

  • смяяцца над ім;

  • ажаніцца са Светай.

  • Разгледзьце табліцу “Ужыванне прыназоўнікаў”

Руская мова

Беларуская мова

похожий

на

падобны

да

ухаживать

за

заляцацца

да

смеяться, шутить

издеваться, злорадствовать



над

смяяцца, жартаваць

здзеквацца, кпіць



з

радоваться, удивляться

кому/

чему?


цешыцца, дзівіцца

з

жениться

на

ажаніцца

з

обратиться

по

звярнуцца

на

болеть

чем?

хварэць

на

говорить, знать

беспокоиться



о, об

гаварыць, ведаць

дбаць


пра

идти, бежать, послать

за

ісці, бегчы, паслаць

па



  1. Замацаванне.

Перакладзіце на беларускую мову:

1 варыянт

Болеть гриппом, пойти за земляникой, беспокоиться о детях, обратиться по адресу, похожий на отца, договориться о встрече, послать за дежурным, жениться на подруге, тополь выше берёзы.

2 варыянт

Знать об этом, пойти за дровами, удивляться результатам, ухаживать за девушкой, беспокоиться о товарище, похожая на сестру, в трёх метрах от берега, шутить над собой, бежать за лекарствами.


  • Узаемаправерка (адказы)

1 варыянт

Хварэць на грып, пайсці па (ў) суніцы, клапаціцца (дбаць) пра дзяцей, звярнуцца на адрас, падобны да бацькі, дамовіцца пра сустрэчу, паслаць па дзяжурнага, ажаніцца з сяброўкай, таполя вышэйшая за бярозу.

2 варыянт

Ведаць пра гэтае, пайсці па дровы, здзіўляцца (дзівіцца) з вынікаў, заляцацца да дзяўчыны, дбаць пра таварыша, падобная да сястры, за тры метры ад берага, жартаваць з сябе, бегчы па лекі.



  1. Рэфлексія.

  2. Дамашняе заданне.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка