Абагульняльны урок па тэме «Складаназлучаны сказ».
Мэты ўрока:
- развіваць замацаванне і пашырэнне ведаў вучняў пра складаназалежны сказ;
- вучыць парвільна будаваць і ўжываць складаназалежныя сказы ў вуснай і пісьмовай мове;
- выхоўваць любоў і пашану да роднай мовы.
Абсталяванне:
- малюнак асенняга пейзажу;
- размножаны тэкст верша М.Багдановіча «Зімой»
Тып урока: урок камбінаванай будовы.
Ход урока.
-
Арганізацыйны момант.
(вучні настройваюцца на вучэбны працэс)
2.Уступнае слова.
(Настаўнік паведамляе тэму і мэты ўрока)
3. Праверка дамашняга задання:
(Праверыць, хто не выканаў дамашняга задання, даведацца чаму; якія цяжкасці і пытанні ўзніклі пры выкананні дамашняга задання?Выбарачна праверыцьвыкананне.)
а) Кароткі пісьмовы адказ на пытанне: «Што ўжо я ведаю пра складаназлучаны сказ»
б) Праверка пісьмовага сачынення-апісання «Асенні лес» з найбольшай колькасцю ўжывання складаназлучаных сказаў.
в) Апытванне тэарэтычнага матэрыялу. (Выбарачна)
4.Замацаванне пройдзенага матэрыялу.
А)Гучыць верш Максіма Багдановіча «Зімой»:
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі, ад марозу
Пахаладзеўшыя, дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
І рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Узрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
У грудзях пачала кроў кіпець.
- Пра што верш?
- Назавіце асноўную думку верша. (Слухаюцца розныя варыянты, выбіраецца больш правільны).
Зрабіць з вас паэтаў не імкнуся, Але хачу, кааб вы ўмелі прыгожа выказваць свае думкі, вымаўляць іх так, кааб яны даходзілі да слухача і чытача. І вы ведаеце, што вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць складаназлучаныя сказы. Давайце разам прасочым, як гэта зрабіў Максім Багдановіч.(Разгледзець складаназалежныя сказы, ужытыя ў вершы, іх значэнне).
Б) Наступным этапам нашага ўроку будзе невялікая гульня. Я буду задаваць пытанні і даваць варыянты адказаў. Ваша задача – запісаць правільны варыянт. (Заданне выконваецца самастойна ў сшытках. У канцы ўрока сшыткі збірае настаўнік. За тэставае заданне выстаўляецца кожнаму адзнака.)
№1. Як называецца раздзел навукі аб мове, у якім вылучаецца будова і значэнне сказаў?
а) граматыка;
б) фанетыка;
в) марфалогія:
г) сінтаксіс;
д) пунктуацыя?
№2 Якую функцыю выконвае сказ?
а) паргрэсіўную;
б) камунікацыйную?
№3Пазначце складаназалежны сказ.
а) Густы туман пакрыў зялёны луг, і першай песняй празвінела птушка. П.Панчанка.
б) Пакой быў невялікі, але ўтульны. Я.Сіпакоў.
в) Выйду на ціхі зялёны прастор і пакланюся вясне залатой. А.Звонак.
г) Зара нацягнула свой лук, каб сонца паслаць у сусвет. М.Танк.
№4 У якіх сказах перад злучнікам і патрэбна коска?
а) Вярнуліся з выраю птушкі і напоўнілі лес звонкімі песнямі.
б) Да прыстані дальняй ідуць караблі, і вецер над імі шуміць. П.Глебка.
в) Лес часам расступаўся, і шаша вынырала на чыстае поле. М.Лынькоў.
г) Павявае з долаў цудоўным халадком, і жыта хіліць голаў пад свежым вецярком. П.Глебка.
№5 У якіх сказах злучнік а звязвае часткі складанага сказа?
а) Птушыныя звонкія зовы яшчэ былі чутны ў лясах, а ўжа на лугі і дубровы цішком ападала раса. К.Кірыенка.
б) Рыбак паставіў вядро, а потым развязаў вуды.
в) Вучоны водзіць, а невучоны заду ходзіць. Прыказка.
г) Гара высокая ў тумане, а пад гарой высокі гай.
В) А зараз я прапаную вам творчую рабрту. На аснове малюнка (асенні пейзаж) складзіце тэкст, у якім як мага больш ужывайце складаназлучаных сказаў.
Г) Цяпер пабудуйце схемы сказаў (на слых).
Яшчэ горача свяціла сонца, зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды.
Восень ужо заслала суцэльным залацістым абрусам палі збажыны, злёгку пасерабрыла шаты разгалістых прыдарожных бяроз, а паветра напаіла той празрыстасцю і чысцінёй, якая бывае толькі цёплай лагоднай восенню.
-
Рэфлексія:
- Як адчувалі сябе ў час уроку?
- Што здалося цяжкім?
- Што аабліва зацікавіла на ўроку?
-
Вынікі ўрока:
- Што новага засвоілі для сябе?
- Што хацелася б абмеркаваць больш грунтоўна?
-
Дамашняе заданне:
Паўтарыць правілы, падабраць верш беларускага аўтара, дзе былі б ужыты складаназлучаныя сказы.
-
Ацэнка вучняў (з каментарыем)
Можна выкарыстаць прыём самаацэнкі вучняў з каментарыем.
План урока
-
Арганізацыйны момант (2 хв.)
-
Уступнае слова (2 хв.)
-
Праверка дамашняга задання (7 хв.)
-
Замацаванне пройдзенага матэрыялу (22 хв.)
-
Рэфлексія (3 хв.)
-
Вынікі ўрока (4 хв.)
-
Дамашняе заданне (2 хв.)
-
Ацэнка вучняў (з каментарыем) (3 хв.)
|