Урок па тэме «АЎстралія: клімат І ўнутраныя воды»




Дата канвертавання11.05.2016
Памер42.95 Kb.
УРОК ПА ТЭМЕ

«АЎСТРАЛІЯ: КЛІМАТ І ЎНУТРАНЫЯ ВОДЫ»

Мэта: Сфарміраваць у вучняў веды аб клімаце і ўнутраных водах Аўстраліі. Вызначыць асноўныя кліматаўтваральныя фактары мацерыка, даць характарыстыку кліматычным паясам. Выявіць залежнасць размяшчэння ўнутраных вод ад клімата.Працягваць фарміраванне ўменняў працаваць з рознымі крыніцамі ведаў (падручнікам, атласам, дадатковай літаратурай.) Выхоўваць цікавасць і любоў да геаграфіі, узаемапавагу ў час сумеснай дзейнасці.
Абсталяванне: фізічная і кліматычная карта Аўстраліі, падручнікі, атласы, контурныя карты.
ХОД УРОКА

  1. Праверка гатоўнасці вучняў да занятку.

  2. Урок пачынаецца з таго, што настаўнік умоўна вяртае вучняў са складанай экспедыцыі з мацерыка Аўстралія, дзе перад вучнямі ставілася задача пазнаёміцца з гэтым загадкавым і далёкім мацерыком і ахарактарызаваць яго геаграфічнае становішча, апісаць берагавую лінію, рэльеф Аўстраліі. Выявіць, якімі карыснымі выкапнямі багаты мацярык.


Праверка дамашняга задання.( адбываецца праз дыферэнцыяцыю заданняў)
Пытанні для вуснага адказу:

А) Чаму Аўстралія была адкрыта пазней за Амерыку?

Б) Зрабіце падарожжа вакол Аўстраліі(Якія моры, залівы, пралівы, астравы і паўастравы вы сустрэнеце на сваім шляху

В) Ахарактарызуйце рэльеф Аўстраліі?

Пытанні для пісьмовага адказу.

А) Вызначце геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў Аўстраліі.

Б) Вызначце па карце адлегласць ад г. Мінска да г. Канбера

В) Якімі карыснымі выкапнямі багата Аўстралія? Як яны размешчаны на мацерыку?

Вывучэнне новага матэрыялу (арганізазацыя экспедыцыі з мэтай вывучэння клімата і ўнутраных вод Аўстраліі.)
Настаўнік: Клімат Аўстраліі зусім не падобны на клімат нашай тэрыторыі. Аўстралія- самы сухі мацярык на Зямлі. Недахоп вільгаці зведваюць 2\3 тэрыторыі. Але ж чаму клімат тут такі? Якія кліматаўтваральныя фактары вызначаюць асаблівасці клімату Аўстраліі?
Вучні называюць кліматаўтваральныя фактары, якія ўплываюць на клімат любога мацерыка:

1.Геаграфічнае становішча.

2.Памеры мацерыка.

3.Цячэнні вакол мацерыка.

4. Аддаленасць ад другіх кантынентаў.

5.Рэльеф.

6.Пануючыя паветраныя масы.
Далей з вучнямі ідзе праца па групах. Кожная група павінна апісаць уплыў аднаго фактара на клімат Аўстраліі.

Пасля абмеркавання кліматаўтваральных фактараў вучні павінны адказаць на наступныя пытанні:

  • Якія тэрыторыі Аўстраліі атрымліваюць найбольшую колькасць ападкаў?

  • Чаму ў раёне возера Эйр выпадае найменш ападкаў?(каля 120 мм.)

  • Чым кліматаўтваральныя фактары Афрыкі і Аўстраліі падобныя паміж сабой? Якія ёсць адрозненні?

  • Дзе ў Аўстраліі можна пабачыць снег. Чаму?

  • Як мяняюцца паветраныя масы над мацерыком на працягу года?


Вывучэнне кліматычных паясоў і абласцей.
Настаўнік: Аўстралія размешчана, як і Афрыка, таксама ў 4 кліматычных паясах. Але па картах вызначце, якія тут ёсць адрозненні. Які паявіўся новы кліматычны пояс?Назавіце кліматычныя паясы, у якіх размяшчаецца Аўстралія?
Дыферэнцыраваныя заданні:(праца з падручнікам і атласам).



Дайце агульную характарыстыку:

-субэкватарыяльнаму

-трапічнаму

-субтрапічнаму

-умеранаму клімат. паясам.

- Чаму ў трапічным поясе выдзяляюцца вобласць кантынентальнага і марскога клімату?

-Ахарактарызуйце вобласці сутрапічнага кліматычнага пояса.



Пры вуснай характарыстыцы кліматычных паясоў і абласцей вучні робяць запісы на дошцы, дзе зроблены контуры Аўстраліі з граніцамі кліматычных паясоў, абазначаючы ў кожным поясе летнія і зімнія тэмпературы, колькасць ападкаў, пануючыя паветраныя масы.
У сшытку кожны вучань робіць таксама адпаведныя запісы.

Настаўнік: Паглядзіце на свае карты і скажыце, чаму Аўстралія мае слабаразвітую рачную сетку? Дзе на мацерыку будзе найбольшая колькасць рэк?

(меркаванні і разважанні вучняў)

Самымі вялікімі рэкамі Аўстраліі з’яўляюцца Мурэй з прытокам Дарлінг. Вада гэтых рэк шырока выкарыстоўваецца для арашэння палёў і вадапою жывёл.

Многа рэк, якія запаўняюцца толькі пасля перыядычных дажджоў. Такія рэкі ў Аўстраліі называюцца крыкамі.
Заданні вучням усяго класа.(вусна)

  • Дайце апісанне ракі Мурэй (па плану).

  • Зрабіце падарожжа па рацэ ад вытока да вусця. Якія асаблівасці гэтай воднай артэрыі Аўстраліі вы можаце вызначыць? ( творчае заданне)


Настаўнік: Буйнейшае возера Аўстраліі- гэта ЭЙР. Але чаму яно размешчана іменна там, дзе выпадае найменшая колькасць ападкаў?

(Адказы вучняў і іх абмеркаванне)

Настаўнік: Аўстралія добра забяспечана падземнымі водамі, але яны саланаватыя і цёплыя, таму незаўсёды іх можна выкарыстаць.

Адсутнасць вады або яе недахоп перашкаджае асваенню ўнутраных раёнаў кантынента.

(праблемнае пытанне) – Як вырашыць праблему забяспячэння Аўстраліі вадой (абмеркаванне праектаў і прыняцце пэўнага рашэння).
Замацаванне матэрыялу:

- Дзе ў Аўстраліі найлепшыя ўмовы для гаспадарчай дзейнасці людзей?( прааналізаваўшы кліматычныя ўмовы і водныя рэсурсы).

Дамашняе заданне. §20 індывідуальныя заданні ( на выбар)

  • зрабіць кліматадыяграму адной вобласці любога кліматычнага пояса.

  • Дзе і чаму ў Аўстраліі можна пабудаваць ГЭС?

  • Знайсці дадатковы і цікавы матэрыял аб рэках і азерах Аўстраліі.


Аналіз выстаўленных ацэнак за ўрок.
Рэфлексія:

- што новага даведаліся сёння на ўроку?

  • як вы ацэньваеце свой удзел на ўроку?

- да якога матэрыялу вы хацелі б яшчэ раз звярнуцца дома, каб паглыбіць свае веды?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка