Урок па тэме: 4 класс Настаўніца пачатковых класаў Багамазава Т. М. Новы Быхаў, 2010 г




Дата канвертавання17.03.2016
Памер57.65 Kb.
ДУА “Навабыхаўскі ВПК дз/с-сш”

Урок па тэме:



4 класс




Настаўніца пачатковых класаў

Багамазава Т. М.

Новы Быхаў, 2010 г

Тэма: Плошча прамавугольніка

Мэта: паўтарыць спосабы вылічэння плошчы фігур; пазнаёміць з формулай вылічэння плошчы прамавугольніка; фарміраваць уменне знаходзіць плошчу прамавугольніка; развіваць мысленне, уяўленне, памяць, увагу; выхоўваць цікавасць да вывучэння матэматыкі.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: падручнік “Матэматыка” 4 клас, кмп’ютар, геаметрычны матэрыял, палеткі, макет ракеты, макет планеты, канверты з заданнямі.

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант

  • Добры дзень, дзеці! Сядайце!

  • Давайце з вамі настроімся на працу. Рукі пакладзіце на парту, закрыйце вочкі і пра сябе паўтарайце за мной:

У мяне ўсё атрымаецца!

Я ўжо многа ведаю!

Я многаму навучуся!

Я спраўлюся з любымі заданнямі!

Калі ў мяне будуць цяжкасці, мне дапамогуць таварышы!

Раз, два, тры – вочкі адкры!

Чатыры, пяць – пачынаем працаваць!


  1. Вуснае лічэнне

  • Сёння мы з вамі адпраўляемся ў касмічнае падарожжа на планету “Матэматыка” (слайд 1) на ракеце.

  • А як жа называецца наша ракета?

  • Каб аб гэтым даведацца, трэба правільна выканаць наступныя заданні на вуснае лічэнне (слайд 2).

  1. Назавіце здабытак лікаў 5 і 5 (слайд 3). Вучні называюць адказ – камп’ютар выдае правільны адказ. Калі вучні адказалі правільна – вывешваецца картка на дошку з адказам 25 у спецыяльны карманчык. Аналагічна праводзіцца работа з астатнімі заданнямі.

  2. Знайдзіце перыметр прамавугольніка (слайд 4)

  3. Колькі ў 1 г мінут? (слайд 5)

  4. Сума роўна 150. Першае складаемае 100. Назавіце другое складаемае. (слайд 6)

  5. Назавіце лік, у якім 5 адзінак 4 разраду (слайд 7)

  6. Назавіце лік, у якім 317 адзінак класа тысяч (слайд 8)

- Ці атрымалася ў нас назва ракеты? (Не)

- Трэба лікі раставіць у парадку ўзрастання

- Правяраем (слайд 9)

- Як называецца наша ракета, на якой мы адпраўляемся ў палёт? (Дружба)

- Ракета гатова. Назва ёсць, экіпаж з трох каманд гатоў. А як жа стартаваць нашай ракеце?

- Патрэбен кодавы ключ для старту касмічнага карабля.

3. Праверка дамашняга задання.

- А кодавы ключ зашыфраваны ў адказах дамашняга задання.



  • Кодавыя лічбы – гэта адзінкі 3 разраду ў вашых адказах.

№ 8 стар.73

10 * 200 = 2000 (яек)

4 * 350 = 1400 (яек)

2000 + 1400 = 3400 (яек)



Адказ: 3400 яек.

  • Называем першую кодавую лічбу – адзінкі 3 разраду ў адказе задачы (4)

  • Правяраем (слайд 10)

№ 6 стар.73

  • Назавіце адказ першага прыклада (480).

  • Называем другую кодавую лічбу (4)

  • Правяраем (слайд 10)

  • Назавіце адказ другога прыклада (450).

  • Называем наступную кодавую лічбу (4)

  • Правяраем (слайд 10)

  • Назавіце адказ трэцяга прыклада (480).

  • Называем чацвёртую кодавую лічбу (4)

  • Правяраем (слайд 10)

  • Назавіце код, які ў нас атрымаўся для запуска ракеты (4444)

  • Экіпаж на ракету! (дзеці прымацошваюць свае фотаздымкі на “ракету”)

  • Прачытайце гэты лік і ракета “Дружба” (слайд 11) стартуе ў касмічную прастору на планету Матэматыкі.

  1. Паведамленне тэмы і задач урока.

  • А з якіх геаметрычных фігур складаецца ракета?

  • Якая з фігур мае большую плошчу? (слайд 11- націск мышшу)

  • Як вы гэта вызначылі? (на вока)

  • Што такое прамавугольнік? (слайд 11- націск мышшу)

  • Назавём уласцівасці прамавугольніка (слайд 11, націск мышшу – ёсць даўжыня; націск мышшу – ёсць шырыня; двайны націск мышшу – процілеглыя стораны роўныя)

  • Якую геаметрычную форму мае наша планета (выява планеты на дошцы разам са станцыямі)? (круг); станцыі на планеце? (прамавугольнікі)

  • Чым яны адрозніваюцца? (колерам, плошчай)

  • Звярніце ўвагу! Гэтыя станцыі толькі што пабудаваны. Яны не маюць назваў-нумароў. І іншапланецяне не могуць у іх размясціцца. Кожны іншапланецянін мае свой нумар, па якому ён павінен засяліцца на станцыю. І таму царыца Матэматыкі дала заданне жыхарам пранумараваць станцыі па плошчы ад большай да меншай і потым заняць свае месцы.

  • Іншапланецяне просяць у вас дапамогі.

  • Ці змаглі б вы параўнаць плошчы станцый?

  • Каб не памыліцца, трэба ўмець вызначаць плошчу фігур.

  • Як гучыць тэма нашага ўрока? (слайд 12)

  • Калі тэма “Плошча прамавугольніка”, аб чым мы павінны даведацца на ўроку, чаму навучыцца?

  • Да, дзеці! Сёння мы будзем вучыцца вызначаць плошчу прамавугольніка

  • Ці трэба вучыцца вызначаць плошчу прамавугольніка? Для чаго?

  1. Вывучэння новага матэрыялу.

  • Адпраўляемся на жоўтую станцыю і будзем даследчыкамі. Будзем спрабаваць вызначаць плошчу прамавугольніка (слайд 13)

  • Дзецям раздаюцца карткі з заданнем як на слайдзе 13

  • Што такое плошча фігуры?

  • У якіх адзінках вымяраецца плошча фігуры?

  • Як вызначыць плошчу прамавугольніка? (разбіць прамавугольнік на квадратныя сантыметры)

  • Вучням выдаюцца палеткі

Паспрабуйце зараз знайсці плошчу прамавугольніка (слайд 13, націск мышшу – палетка накладваецца на прамавугольнік)

  • Палічыце квадратныя сантыметры. Назавіце плошчу прамавугольніка (24 кв. см)

  • У вучняў забіраюцца палеткі

А зараз вызначце плошчу прамавугольніка. Як атрымаць лік 24 з лікаў 3 і 8 (множаннем)

  • Слайд 14, націск мышшу – чытае вынік настаўнік

  • Гімнастыка для вачэй (слайд 15 з музычным суправаджэннем – дадатак 4)

  • Слайд 16 – работа па падручніку, стар. 74.

  • Чытанне правіла

  • Запіс формулы ў сшыткі

  • Запішыце, як вы знайшлі плошчу жоўтага прамавугольніка.

  • На дошку вывешваецца картка з плошчай жоўтага прамавугольніка (на жоўты прамавугольнік)

  • Але гэта яшчэ не ўсё. Трэба яшчэ вызначыць плошчу трох станцый.

  • Работа ў групах (кожная каманда адпраўляецца на адпаведную станцыю і атрымоўвае заданні ў канвертах- дадатак 1)

  • Вынікі работы вывешваюцца на адпаведныя станцыі

  • Плошчы вылічаны. Будзем нумараваць станцыі па плошчы ад большай да меншай.

  • Вось якія вы малайцы! Заданне выканана. Станцыі пранумараваны. Засяліце іншапланецян па нумарам.

  • Фізкультхвілінка “Касманаўты” (слайд 17)

Мы на “Дружбе” узляцелі. (рукі ўверх)

Мы ў космас паляцелі. (падняцца на насочкі)

З неба зорачкі дасталі

І жаданні загадалі.

Я хачу быць птушачкай,

Каб лётаць пад аблокі. (узмахі рукамі)

Ветрам быць хачу,

Каб бачыць усй навокал. (імітацыя ветру)

Як рыбка хачу плыць,

Бачыць мір падводны. (імітацыя рыбкі)

Мне вучоным каб пабыць

І фігуры разлажыць!



Вучні раскладаюць геаметрычныя фігуры ў адпаведныя карманы, прымацаваныя на дошцы.

  • Самастойная праца

  • Царыца планеты Матэматыка прапанавала вам заданні (кожнаму вучню выдаецца канверт з заданнем- дадатак 2)

  1. Абагульненне

  • Якую тэму вывучалі на ўроку?

  • Якія задачы ўрока выканалі?

  • Як знайсці плошчу прамавугольніка?

  • У якіх адзінках вымяраецца плошча прамавугольніка?

  • Праверым, як вы засвоілі новы матэрыял

  • Тэст (слайд 18)

Вучням выдаюцца падрыхтаваныя лісты для адказаў

Тэставыя заданні (слайды 19, 20, 21, 22, 23)



  • Праверка адказаў (слайд 24)

  • Адзнакі (слайд 25)

  • Дамашняе заданне (слайд 26)

  1. Рэфлексія

  • Успомніце, што мы сёння рабілі на ўроку, што даведаліся новага, якія ўзніклі цяжкасці, з якімі заданнямі спраўляліся лёгка і хутка.

  • А зараз адпраўляемся на родную зямлю (слайд 27 з музычным суправаджэннем – дадатак 3)

  • І перш, чым адправіцца, падумайце:

  • Атрыманыя веды вам не патрэбны і вы пакініце іх на планеце (зоркі прымацоўваюцца на планету)

  • Атрыманыя веды вам патрэбны і вы возміце іх з сабой (зоркі прымацоўваюцца на макет ракеты)

Палёт на Зямлю (дзеці становяцца ў круг, бяруцца за рукі і пачынаюць кружыцца – іміціруюць палёт на Зямлю)

  • Дзякуй за ўвагу!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка