Урок
па беларускай литаратуры ў 5-м класе
Мэта: прааналізаваць казку Андрэя Федарэнкі “Падслуханая казка”; акрэсліць адрозненні літаратурнай казкі ад народнай (ярка выяўленая аўтарская пазіцыя, індывідуалізацыя характарыстыкі персанажаў, наяўнасць мастацкіх апісанняў прыроды, часу і месца дзеяння, знешнасці герояў і інш., адсутнасць зачыну і канцоўкі і г.д.); развіваць творчае мысленне; выхоўваць любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.
Абсталяванне: табліцы з перакладам некаторых слоў, маргарытка, зробленая з паперы, на пялёстках кветкі запісаны пытанні для аналізу казкі, выявы кветак.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
II. Паведамленне тэмы, мэты
III. Праверка дамашняга задання
1. Чытанне твора.
- Звярніце ўвагу, што на партах у вас ляжаць аркушы з перакладам слоў. Пры чытанні тэксту вы можаце звяртацца да іх.
2. Лексічная работа.
- Якія словы з твора вы яшчэ не зразумелі?
3. Аналіз казкі (пытанні змешчаны на пялёстках маргарыткі).
1)Простыя пытанні, звязаныя з узнаўленнем тэксту:
- З якой цяжкасцю сутыкнулася галоўная гераіня казкі пры выкананні дамашняга задання?
- Апішыце поплаў, які прысніўся Марыйцы.
-Пра якія краіны расказваюць маргарыткі на поплаве, што прысніўся Марыйцы?
- Як перакладаецца слова “маргарытка” з грэчаскай мовы?
- Як яшчэ на Беларусі называюць маргарытку?
2)Складанае пытанне, звязанае з выкарыстаннем тэарэтычных звестак:
- Чым адрозніваецца казка Андрэя Федарэнкі ад народных?
(Аўтар, структура, героі).
3)Агульныя пытанні, якія патрабуюць актыўнасці вучняў:
- Якія кветкі, акрамя маргарытак, узгадваюцца ў творы?
Фізкультхвілінка
- У казцы сустракаецца шмат назваў кветак. Вы ведаеце, як яны выглядзяць? Я буду паказваць некаторыя з іх, а вы, каб лепш гэтыя кветкі запомніць, будзеце ў іх ператварацца. Але будзьце ўважлівыя, таму што вам неабходна ператварацца толькі ў тыя кветкі, якія сустракаюцца ў казцы.
Дзьмухавец рамонак
ружа валошка
званочак кактус
цюльпан
4)Пошукавыя пытанні, адказ на якія даецца на аснове тэксту:
- Што вы павінны зрабіць з маргарыткай, якую вам падораць у Германіі?
- Што трэба зрабіць, калі ў Англіі вы наступіце на дванаццаць маргарытак?
5)Праблемнае пытанне, якое прымушае задумацца:
- Чаму маргарытку на Беларусі называюць стакроткай?
6)Творчае пытанне, звязанае з развіццём творчага мыслення:
- У многіх краінах маргарытка была ў цэнтры ўвагі: людзі звярталіся да яе за дапамогай, верылі ў яе цудадзейную сілу. А на Беларусі маргарытка з’яўлялася непрыкметнай кветкай. Яна толькі збоку назірала за няпростым жыццём людзей і нічым не магла ім дапамагчы, таму што ў яе магчымасці ніхто не верыў. Таму ў беларусаў не існуе ніякіх легенд і павер’яў, звязаных з маргарыткай. Давайце паспрабуем прыдумаць іх.
Што будзе, калі:
-
пасадзіць маргарыткі каля пад’езда …
-
прыгатаваць салату з маргарытак …
-
прысняцца маргарыткі …
-
прабегчы басанож на полі з маргарыткамі …
IV. Абагульненне
- Вам спадабаўся твор Андрэя Федарэнкі “Падслуханая казка”?
- Што асабліва запомнілася з казкі?
- Як вы думаеце, маргарытку з якой краіны намалюе Марыйка і чаму?
V. Падвядзенне вынікаў і выстаўленне адзнак
VI. Рэфлексія
- Складзіце сінквейн:
1. Маргарытка.
2. Два прыметнікі.
3. Тры дзеясловы.
4. Адзін сказ (вашы адносіны).
5. Адно слова-асацыяцыя.
VII. Дамашняе заданне
Прачытаць казкі Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб”, “Кацёл з каменьчыкамі”. Намаляваць, якімі вы ўяўляеце галоўных герояў. Для лепшага асэнсавання тэкстаў прапануецца пераклад некаторых слоў, што могуць, на думку настаўніка, быць незразумелымі вучням. |