Урок матэматыкі ў 4 класе Тэма




Дата канвертавання17.03.2016
Памер59.61 Kb.
УРОК МАТЭМАТЫКІ

ў 4 класе

Тэма: Дзяленне мнагазначнага ліку на адназначны

Мэта:

  • арганізаваць дзейнасць да аўтаматызацыі алгарытма дзялення мнагазначнага ліку на адназначны лік у выпадку двухзначнага першага няпоўнага дзялімага;

  • разгледзець новы выпадак дзялення на адназначны лік;

  • замацаваць прыём вызначэння колькасці лічбаў у дзелі.

Задачы:

  • засвоіць дзяленне мнагазначнага ліку на адназначны ў выпадку двухзначнага першага няпоўнага дзялімага праз прымяненне прыёму вызначэння колькасці лічбаў у дзелі;

  • правяраць самастойную працу вучняў па тэме;

  • арганізаваць працу па замацаванню ўменняў рашаць задачы вывучаных тыпаў, навыкаў пісьмовых вылічэнняў.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Празвінеў званок,

Пачынаецца ўрок.

За сталы мы ціха селі,

Адзін на аднаго паглядзелі.

Усміхніцеся адзін аднаму. Сваімі ўсмешкамі пажадайце адзін аднаму поспехаў на ўроку.

Дзеці, у вас сёння добры настрой? А чаму?

У мяне сёння добры настрой…. А ад вашых правільных адказаў і моцных ведаў настрой становіцца яшчэ лепшы. Добры настрой – залог поспеху. Давайце пастараемся, каб на ўроку нішто не амрачала наш настрой. Сёння я вас запрашаю ў завочнае падарожжа па краіне “Матэматычныя вылічэнні”.


  1. Праверка дамашняга задання

Але перш, чым адправіцца, давайце праверым дамашняе заданне.

Зачытайце адказы прыкладаў ланцужком (памылкі выпраўляюцца).

1232 1458 2741 12423

11485 21372 1391 118846

Растлумачце рашэнне задачы.


  1. 652 : 2 = 326 (д.)

  2. 652 + 326 = 978 (д.)

  3. 978 : 6 = 163 (д.)

Ацаніце выкананне дамашняга задання ў ацэначны ліст.

  1. Вуснае лічэнне

Ну, што ж адпраўляемся ў падарожжа. І першы прыпынак “Вуснае лічэнне”.

У гэтым горадзе жывуць дзяўчынкі і хлопчыкі,

Яны лічаць без цяжкасцей, без калькулятараў і пальчыкаў.

Запрашаюць вас, рабяты, таксама хутка палічыць.

  1. Пастаўце знакі дзеянняў

426.. 70 = 356 714 .. 7 = 102 478 … 1 = 478

65… 4 = 260 7108 .. 0 = 7108 824… 8 = 103

2. Запоўніце табліцу


Дзялімае

1348

43568

66414

756455

Дзельнік

4

8

3

5

Дзель

3

4

5

6

3. Выканай дзяленне з астачай

39 : 5 19 : 9 58 : 6

69 : 9 56 : 9 89 : 9

Пры дзяленні з астачай, пра што мы павінны памятаць? Правільна. Падарожжа працягваецца.


  1. Тэма ўрока

Другі прыпынак у горадзе”Пісьмовыя вылічэнні”.

Тут усё наадварот.

Тут вядуць сур’ёзныя вылічэнні.

Пішуць слупком усюды -

На падлозе і па стале.

А разумныя дзеці пішуць у сваіх сшытках.
Перш чым пісаць у сшытках, давайце ўспомнім, як называюцца лікі пры дзяленні?

Пры дзяленні з астачай,пра што мы павінны памятаць?

Тэма нашага ўрока непасрэдна звязана з пісьмовым прыёмам дзялення мнагазначнага ліку на адназначны лік.

6324 : 4 325 : 5

Чым падобныя і чым розняцца алгарытмы рашэння гэтых прыкладаў.

А можа хто з вас здагадаўся,чым мы будзем займацца на ўроку?

Чаму мы павінны навучыцца? (засвоіць дзяленне мнагазначнага ліку на адназначны ў выпадку двухзначнага першага няпоўнага дзялімага праз прымяненне прыёму вызначэння колькасці лічбаў у дзелі;правяраць самастойную працу вучняў па тэме; арганізаваць працу па замацаванню ўменняў рашаць задачы вывучаных тыпаў, навыкаў пісьмовых вылічэнняў)

Што для гэтага мы павінны знаць і ўмець?


Уменні

Самаацэнка (+, -, ?)

Правільна запісваць прыклад вугалком




Умець вызначаць колькасць лічбаў у дзелі




Ведаць алгарытм дзялення




Ведаць табліцу множання



Працаваць будзем карыстаючыся алгарытмам



  1. Вызначаю першае няпоўнае дзялімае.

  2. Вызначаю колькасць лічбаў у дзелі.

  3. Дзялю.

  4. Множу.

  5. Аднімаю.

  6. Параўноўваю астачу з дзельнікам.

Гульня “Я ўмею лічыць і ўмею тлумачыць”

№ 1 с. 30 1 радок



2 радок самастойна

Узаемаправерка, ацэначны ліст.



Фізмінутка

Руки за спину, головки назад.

Глазки пускай в потолок поглядят.

Головки опустим- а парту глядим.

И снова наверх – где муха летит?

Давайте глазами поищем ее.

Достаточно, нужно работать ещё.


  1. Замацаванне вывучанага

Прыпынак “Матэматычная задача”

С.31 Задача № 3

Якое пытанне задачы?

Ці можам адказаць? Чаму?

Каб даведацца скорасць, што неабходна ведаць?

Як даведацца час?

5+4 = 9 (г)

Што зараз можна даведацца?

Як даведацца скорасць?

810:9=90 (км/г)

С.31 №2 Вылічыць па ўзоры. Работа па варыянтах



І апошні прыпынак “Самадзелкіна”

У гэтым горадзе дзеці кожны самастойна рашаюць прыклады і жадаюць вам поспехаў.

Ваша задача рашыць прыклады. У верхнім радку адказы, а літары адпавядаюць прыкладам – у ніжнім. Прачытайце зашыфраванае слова.

7144 : 8 12712 : 8 2895 : 5 6776 : 7 21384 :6 3872 : 4



579

893

968

1589

35643

о

с

П

Е

х

Ацэначны ліст

6 х3374 :2 1768 : 8 907 х 9 – 852 : 3 34472 : 8

12122 221 7879 4309


  1. Абагульненне

Малайцы! Сёння кожны з вас дасягнуў поспеху.

І вось наша падарожжа закончана.

Завяршаецца ўрок

Ён пайшоў вам дзеці ў радасць?

Стараліся ўсё зразумець?

Адказы поўныя давалі?

На ўроку не пазяхалі?

Якая задача стаяла перад намі?

Справіліся з задачай?

З якім новым спосабам дзялення мы сёння пазнаёміліся?

Што трэба рабіць, каб вызначыць колькасць лічбаў у дзелі?


  1. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў

У вас на партах тры жэтоны: калі не было складана дзяліць мнагазначныя лікі пісьмова і вы справіліся без памылак, то напішыце сваё прозвішча – на чырвоным жэтоне.

Калі пры выкананні патрэбна была дапамога і вы дпаусцілі памылкі- на жоўтым жэтоне.



На сінім - калі былі праблемы на ўроку і мы павінны справіцца разам.

  1. Дамашняе заданне

Для замацавання выканайце № 1,2 с. 31


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка