Урок матэматыкі ў 1 класе
Тэма: Лік і лічба 8.
Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць пазнаваць лічбу 8 і навучацца яе пісаць.
Задачы:
-
сфарміраваць уменне ведаць назву і паслядоўнасць лікаў пры лічэнні; уменне пазнаваць лічбу 8, пазнаёміць з утварэннем ліку 8; працягваць работу над рашэннем простых задач;
-
стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, увагі, памяці;
-
садзейнічаць выхаванню навыку кантролю і самакантролю, станоўчых адносін да вучэбнай дзейнасці.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Матэматыка. 1 кл.” 1ч. (Т.М.Чабатарэўская, В.У Нікалаева); рабочы сшытак да дапаможніка “Матэматыка” 1 ч., веер лічбаў, лічыльныя палачкі, наглядны і раздатачны матэрыял, мульцімедыйная прэзентацыя.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант. (Слайд № 1)
Празвінеў і змоў званок,
пачынаецца ўрок.
Хутка час прабяжыць,
Трэба ім даражыць.
Будзем добра працаваць,
Будзем веды набываць!
-
Сёння на ўроку, нягледзечы на надвор’е за акном, мы самі паспрабуем стварыць “сонейка”.. У час выканання заданняў сонейка будзе”дараваць” вам свое праменьчыкі .
-
Падарыце адзін аднаму усмешку. Добры настрой прыбавіць вам поспеху, плёну ў працы. А цяпер пачынаем працаваць! (У кожнага на парце ляжыць круг жоўтага колеру. Пасля кожнага задання дзеці будуць дамалёўваць да яго праменьчык.)
ІІ. Вуснае лічэнне.
а) Індывідуальная работа каля дошкі (3 вучні)
1+5
|
4-3
|
7-2
|
4+2
|
3+2
|
3+3
|
6-1
|
5+2
|
6-3
|
5-4
|
6+0
|
6-4
|
б) Калектыўная работа.
-
Лічэнне ад 1 да 10 (лічаць дзяўчынкі).
-
Лічэнне ад 10 да 1 (лічаць хлопчыкі).
-
Лічэнне ад 11 да 20 і ад 20 да 11.
-
Лічэнне ад 4 да 12: ад 8 да 1 .
-
Аднавіце рад лікаў:
Этап самаправеркі.
- Калі вы правільна справіліся з заданнем, то дамалюйце праменьчык жоўтага колеру, а калі не, то чырвонага.
в) Гульня “Маўчанка” (матэматычны веер).
-
Які лік стаіць пры лічэнні перад лікам 3?
-
Які лік стаіць злева ад 4?
-
Ад ліку 7 адніміце 1. Які лік атрымаўся?
-
Які лік знаходзіцца паміж лікамі 4 і 6 ?
-
Якія лікі з’яўляюцца “суседзямі” ліку 6 ?
г) Праверка індывідуальнай работы з дапамогай сігнальных картак ( “Сонейка” – правільны адказ, “хмарка” – не правільны адказ).
д) Матэматычны дыктант ( “Запусці шары”)
-
Замалюйце фіялетавым колерам лік, які пры лічэнне папярэднічае ліку 6. (5).
-
Замалюйце аранжавым колерам лік, які папярэднічае ліку 8. (7)
-
Замалюйце жоўтымым колерам лік, які стаіць паміж лікамі 2 і 4.(3)
-
Колькі патрэбна дабавіць да 6, каб атрымалася 7? Адказ замалюйце чырвоным колерам. (1)
-
Замалюйце сінім колерам лік, які на 1 большы за лік 7. (8)
Этап самаправеркі. ( Слайд № 2 )
За кожны правільны адказ дзеці ставяць знак “Х”.
-
Калі вы задаволены сваёй працай, то дамалюйце сонейку жоўты праменьчык, а калі не, то чырвоны.
ІІІ. Работа над тэмай урока.
-
Пастаноўка праблемы.
-
Рашыце выразы з дапамогай лікавага праменя.
      
0 1 2 3 4 5 6 7
4+3 = 2+2 = 5-1 = 5+3 =
-
У чым праблема? Хто можа паказаць рашэнне апошняга выразу на лікавым прамені?
-
Мы пісалі лічбу 8 ? Як вы лічыце, чаму будзем вучыцца на ўроку? Якая мэта нашага ўрока? (Адказы дзяцей.)
-
Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з утварэннем ліку 8 і навучымся пісаць лічбу 8.
-
Дзе будзе размеўчана лічба 8 на лікавым прамені? (Слайд № 3)
-
Што вы ведаеце пра гэту лічбу?
-
Лічба 8.
-
А хто з вас умее пісаць лічбу 8?
-
На што яна падобна ? (Снежная баба, акуляры). (Слайд № 4 )
Лічба 8 чараўніца,
Паглядзіце на яе.
Ледзь павернеш - і нажніцы
Тут успомняцца табе.
Лічбу 8, лічбу 8
На носе мы заўсёды носім.
Фізкультхвілінка (Слайд № 5 )
-
Як жывеш ? – Вось так!
-
Як ідзеш ? – Вось так!
- Як бяжыш ? – Вось так!
- Ноччу спіш ? – Вось так!
- Як бярэш? – Вось так!
- Як даеш? – Вось так!
- А жартуеш як ? – Вось так!
- Пагражаеш як ? – Вось так!
- Колькі пытанняў было зададзена ? (8)
3) Работа па вучэбнаму дапаможніку. (стар.86- 87)
Заданне 1. Колькі разоў патрэбна ўзяць палачак , каб атрымаць 8? Колькі вяршынь у фігуры? Які час паказвае гадзіннік?
Заданне 2. Як атрымалі 8 квадратаў?
Заданне 3. Прачытайце лікі па ўзрастанню (па ўбыванню). Назавіце правага суседа ліку 7. Назавіце найменшы лік. Вылічыце прыклады.
Заданне 4. Саставіць задачу па малюнку і рашыць яе.
Заданне 5. Гульня “Вылічальная машына”.
Фізкультхвілінка для вачэй (трэнажор)
-
Работа ў сшытку.( стар.44 )
Заданне 1. Запішыце колькасць вяршынь у кожнай фігуры лічбай.
Заданне 2. Запіс лічбы 8 па ўзору. (Слайд № 6 )
Этап самаправеркі.
-
Падкрэсліце самыя прыгожыя лічбы. Памяняйцеся сшыткамі. Хто можа пахваліць свайго суседа? Падарыце яму сонечны праменьчык.
Заданне 3. Рашэнне прыкладаў № 6 з дапаможніка. (Адзін вучань рашае каля дошкі).
Самаацэнка.
П р
 
-
Тэст. (Слайд№ 7)
“Так” – Х.
“Не” – 0.
- Лік, які пры лічэнні стаіць за лікам 7 гэта 8.
- Папярэдні лік 8 – гэта 9.
- Калі 8 павяліцыць на 1, то атрымаецца 5.
- Калі 7 паменшыць на 2, то атрымаецца 5.
- Лік ,які знаходзіцца паміж лікамі 6 і 7 – гэта 4.
- У сказе “Веды – гэта сіла!” 3 словы.
Этап самаправеркі.(Слайд№ 8)
Дзеці дамалёўваюць да сонейка яшчэ адзін праменьчык у залежнасці ад правільнасці выканання задання.
IV. Аабгульняючая гутарка.
-
Успомніце, якую мэту мы ставілі ў пачатку урока. Ці дасягнулі мы яе?
-
Што было самым цяжкім? Што падалося самым цікавым?
V. Рэфлексія. (Слайд №9)
-
Вы добра папрацавалі. Дзякуючы вышым ведам, дружнай працы ў кожнага з вас з’явілася сваё сонейка поспеху. Ад гэтага ў класе стала яшчэ святлей. Колькі праменьчыкаў у вас атрымалася? Чаго яшчэ не хапае ў сонейка? Калі ў вас добры настрой, намалюйце яму ўсмешку, абыякавы- рысачку, дрэнны- дугу. Падыміце свае сонейкі.
-
Я рада, што настрой у вас добры.Спадзяюся, што гэтаму паспрыяў і наш урок. Дзякуй усім за працу!
|