Урок бел. мовы ў 5 кл. “Устарэлыя словы і неалагізмы”. Сабаленка І.Э.
Мэта: фарміраваць уяўленні пра шляхі развіцця літаратурнай мовы, пазнаёміць вучняў з паняццямі “ўстарэлыя словы” і “неалагізмы”, сферай іх ужывання і роляй у літаратурнай мове; развіваць уменне знаходзіць устарэлыя словы ў слоўніках і тэкстах і абгрунтоўваць сваё меркаванне; навучыць правільна ўжываць устарэлыя словы і неалагізмы у вусным і пісьмовым маўленні; выхоўваць цікавасць да вывучэння роднай мовы.
Ход урока
-
Арганізацыйны момант.
-
Паўтарэнне.
Адказы на пытанні:
-
Тое, што абазначае слова, з’яўляецца яго ……
-
Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне, называюцца …….
-
Прамое значэнне слова – гэта…
-
Слова мае лексічнае і …… значэнні.
-
Словы, якія маюць некалькі лексічных значэнняў, называюцца…
-
Пераноснае значэнне слова – гэта ……
Выкананне задання “Карэктар”.
Спішыце, выпраўляючы памылкі, назавіце арфаграмы, на якія былі зроблены памылкі.
Лясавік, весна, ален_, верабьі, выказьнік,стўдзеньскі, верста, акванаут.
Вызначце лексічныя і граматычныя значэнні гэтых слоў.
-
Тлумачэнне новага матэрыялу.
-
Уступнае слова настаўніка.
Настаўнік. У беларускай мове ёсць словы, якімі мы карыстаемся часта, амаль кожны дзень, іх разумее кожны носьбіт беларускай мовы, а ёсць словы, якімі мы карыстаемся вельмі рэдка, бо прадметы, якія яны абазначаюць, ужо не выкарыстоўваюцца ў штодзённым сучасным жыцці або, наадварот, яшчэ не ўвайшлі ў наш побыт. Што б вы хацелі даведацца пра такія словы?
-
Фармулёўка разам з вучнямі мэт урока.
-
Пазнаёміцца са словамі, якія рэдка ўжываюцца ў штодзённым жыцці, даведацца , як яны называюцца, дзе можна высветліць іх значэнне;
-
Вучыцца знаходзіць такія словы ў тэкстах;
-
Вучыцца правільна іх ужываць ва ўласным маўленні;
-
Усвядоміць неабходнасць іх выкарыстання ў сучаснай мове.
-
Тлумачэнне настаўніка.
Настаўнік. Паводле актыўнасці выкарыстання ўсе словы можна падзяліць на тыя, якія адносяцца да актыўнай лексікі (аснова лексікі любой мовы, словы, якімі карыстаюцца ўсе, хто гаворыць па-беларуску, яны вядомыя кожнаму: радасць, смех, жыццё і многія-многія іншыя), і да пасіўнай лексікі (словы, якія зніклі з нашага маўлення, бо мы перасталі карыстацца паняццяміі рэчамі, якія яны называюць (цар, саха), ці яны абазначаюць даўнейшыя назвы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі (чало- лоб, атрамант – чарніла). Такія словы называюцца ўстарэлымі (гістарызмы, архаізмы).
Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія ўзнікаюць у мове для называння новых прадметаў, з’яў або замены старых назваў. Напрыклад: гідранаўт, вададром,гідробус і інш. Такія словы называюцца неалагізмамі.
У якім творы мы сустракаемся са словам “атрамант” і што яно абазначае? (“Датрымаў характар” А. Гаруна; атрамант – чарніла.)
Чытанне тэарэтычнага матэрыялу ў падручніку на с. 63,65 і адказы на пытанні.
-
Для чаго ў сучасных творах выкарыстоўваюцца ўстарэлыя словы?
-
Да якога часу новыя словы лічацца неалагізмамі?
-
Як у тлумачальным слоўніку можна адрозніць устарэлыя словы ад агульнаўжывальных?
-
“Экскурсія” па слоўніках беларускай мовы. Кароткае знаёмства. Работа з тлумачальнымі слоўнікамі.
-
Якую інфармацыю дае нам тлумачальны слоўнік пра слова? (Правапіс, націск, граматычнае значэнне (канчаткі ў некаторых склонах, склон, лік, род) і, галоўнае, лексічнае значэнне).
-
Замацаванне.
Выкананне практыкаванняў.
-
Паспрабуйце даць назвы намаляваным прадметам. Запішыце іх. На малюнках кальчуга, шлем, лук, калчан, стрэлы, кап’ё, меч, ножны, шчыт, булава, сякера.
-
Чаму гэтыя словы зніклі з актыўнага ўжытку? (Бо зніклі са штодзённага ўжытку гэтыя прадметы).
-
Знайдзіце сярод гэтых слоў тыя, у якіх колькасць гукаў большая, чым колькасць літар. (Кап’ё).
-
Гэтыя словы гістарызмы ці архаізмы? (Гістарызмы).
Фізкультхвілінка для вачэй.
2. Растлумачце значэнне ўстарэлых слоў з дапамогай тлумачальных слоўнікаў. (Сеча, меч, латы, ваяр).
- Якія з гэтых слоў архаізмы, а якія – гістарызмы? (Архаізмы: сеча, ваяр; гістарызмы: меч, латы.)
3. Падбярыце да наступных архаізмаў сучасныя словы.
Бортнік, перст, іспыты, лемантар, рандэлька, каліта, вакацыі, кардон.
Словы для даведкі: палец, буквар, сумка, экзамены, канікулы, мяжа, пчалавод, каструля.
Адказ. Бортнік – пчалавод, перст – палец, іспыты – экзамены, лемантар – буквар, рандэлька – каструля, каліта – сумка, вакацыі- канікулы, кардон – мяжа.
Настаўнік. Гістарызмы – гэта словы, якія абазначаюць з’явы, прадметы, што зніклі з нашага жыцця. Я вельмі рада, што сёння людзі не карыстаюцца мячом, шабляй, стрэламі на полі сечы. Але яшчэ ёсць шмат слоў, якія б я марыла ўбачыць у шэрагу гістарызмаў.
Напрыклад: вайна, хвароба і многія іншыя. А якія словы вы хацелі б бачыць сярод устарэлых?
Выкананне практыкаванняў 117, 118.
Настаўнік. Словы з’яўляюцца неалагізмамі да таго часу, пакуль не стануць агульнаўжывальнымі, прывычнымі і страцяць адценне незвычайнасці, навізны. Напрыклад, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла многа новых слоў. Адны з іх (суботнік, сельсавет, калгас) з часм сталі прывычнымі, агульнаўжывальнымі, перасталі быць неалагізмамі, а сёння актыўна ўдзельнічаюць у нашым маўленні. Якія словы яшчэ вы можаце дабавіць у гэты?
Яшчэ нядаўна такія словы, як імногія іншыя, былі неалагізмамі, а сёння актыўна ўдзельнічаюць у нашым маўленні. Якія словы яшчэ вы можаце дабавіць у гэты спіс?
Новыя словы могуць стварацца пісьменнікамі з мэтай больш поўнай характарыстыкіпрадмета, особы, дзеяння. Такія словы называюцца аўтарскімі неалагізмамі. Некаторыя з іх прыжываюцца ў маўленні, а большасць так і застаюцца жыць толькі ў творы. Паспрабуйце знайсці такія неалагізмы ў сказах.
-
Выкананне задання.
-
Як гэта здорава – чытаць жывую карту роднай зямлі, напейзажвацца ў запас, зараджаць сябе жывой, вобразнай любоўю да гэтай зямлі…(Янка Брыль).
-
Расцвілі яны ў агняцвеце вясны,
Расцвілі чароўныя ружы. (П. Трус)
-
Маланкі стрэламі ўстаюць,
У бубен сыпле гром…
І я, захоплены, стаю,
Абдожджаны кругом. (П. Броўка).
Знаёмства з прадметамі, якія знаходзяцца ў музеі “Беларуская хатка”.
1) Самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну ў хатніх умовах. (Калаўрот).
2) Прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная крыху завостраная палачка даўжынёй 20-30 см. З завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных прыстасаваннях дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы-паглыбленні. (Верацяно).
3) Хатні ткацкі станок (Кросны).
4) У ёй таўклі проса, каноплі і інш. (Ступа).
5) Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. (Прасніца).
6) Хатні бытавы (пячны) інвентар. Лакальная назва “ўхваты”. Паўкруглы жалезны рагач (уухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыцыйнай сялянскай хаты займае месца каля печы ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром. (Вілкі).
-
Прыстасаванне, якое служыла ў хаце шафай. Тут захоўвалі белае палатно, вышытыя ручнікі, белыя кашулі, вышытыя па каўняры, рукавах, безрукаўкі, спадніцы з сукна (андаракі), фартухі і інш. (Куфар).
5. Падагульненне. Рэфлексія.
-Давайце праверым, ці ўдалося нам дасягнуць пастаўленых мэт? (Сціслыя адказы вучняў).
- Як адчувалі сябе ў час урока?
- Што здалося цяжкім?
- Што асабліва зацікавіла на ўроку?
6. Дамашняе заданне. Пр.115. |