Тэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова”
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме і ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі, эмоцыі вучняў, ствараючы на ўроку сітуацыю радасці, займальнасці; выхоўваць увагу, самастойнасць, творчыя здольнасці, любоў да роднай мовы
Форма ўрока: урок-падарожжа
Ход урока
-
Арганізацыйны момант
-
Уступнае слова настаўніка
Сення ў нас абагульняльны ўрок па тэме “ Простая мова”. Сення на ўроку мы павінны абагуліць свае веды аб простай мове,замацаваць свае пунктуацыйныя навыкі, зрабіць вывады і абагульненні па тэме.
Але перш чым прыступіць да гэтага. я хачу прачытаць вам пісьмо, якое я атрымала перад урокам.
Паважаныя сябры! Я, Простая мова і запрашаю вас ў падарожжа па сваіх астравах. Вы павінны адправіцца ў падарожжа на караблі ведаў. Вам трэба наведаць астравы і даследаваць іх. Я пасылаю вам білеты, але купіць іх можна не за грошы, а пры дапамозе сваіх ведаў.
Жадаю вам поспехаў. Да пабачэння. Простая мова
-
Праверка і сістэматызацыя ведаў па тэме.
Наст-к. Ну што , сябры, адпраўляемся ў падарожжа. Вось і білеты Кожны з вас бярэ білет. чытае пытанне і дае адказ. Калі ў каго не атрымаецца , мы яму дапаможам.
Наст-к. Малайцы! Адпраўляемся ў падарожжа.
І вось перад намі першы востраў” Пунктуацыйны”.Гэта значыць мы з вамі павінны запісаць сказы, расставіць знакі прыпынку, скласці схемы.( 1 вучань ля дошкі. астатнія ў сшытках).
-
Алесю хацелася крыкнуць на ўсю моц : “ Жыве Беларусь!” А : “ П!”
-
“ Не кідай хлеб каб ен цябе не кінуў, - замест малітвы гаварыў мой дзед. “ П,”- а.
-
“ Не трэба складаць рукі перад цяжкасцямі”, - сказаў настаўнік. “ П, “ – а.
А зараз зробім наадварот. На дошцы запісаны сказы і схемы.Вам трэба выбраць сказы., якія адпавядаюць першай схеме і другой схеме і паставіць знакі прыпынку ( працуем у парах).
1.Капітан карабля спытаў Алешу ты ў якім класе вучышся.
2. Я пяць баравікоў знайшоў крыкнуў Юрка.
3. Міхась сур’езна сказаў я хачу быць партызанам.
4.Што такое шчасце пытаеш ты.
Добра мы даследавалі гэты востраў і нават паспелі стаміцца
Фізкультхвілінка.
Наст-к. Рухаемся далей. Перад намі востраў, але ен безыменны. Цікава, што нас чакае тут. А тут нам патрэбна памяняць простую мову і словы аўтара месцамі. Працуем самастойна.( заданні на лістах кожнаму).
Рабяты, давайце назавем гэты востраў.
І вось перад намі наступны востраў “ Творчы”.Тут мы працуем у групах.
1група. Па схемах скласці сказы.
1. А: “ П”.
2. “ П,” – а.
3. А : “ П!”
4 .“ П? “- а
2 група.Дапоўніць сказы простай мовай.
1.“....”,- пахваліў настаўнік.
2. “...”, - сказала дзяўчынка.
3. Трэнер спытаў: “....? “
4. Лена пахвалілася: “...” .
Зараз давайце адпачнем і пагуляем у арфаграфічную эстафету. На дошцы словы, уставіць літары і растлумачыць.
З...мля (па)ехаў (па) дарозе
вож...к н...верагодны.
в..сна
Апошні востраў “ Карэктар”
У прапанаваных сказах выправіць памылкі
.1.” Няма нікога дома,”- “ Катэгарычна адказаў хлапчук”.
2.” Колькі вакол сілы, хараства, прыгажосці, - сказаў Мішка”.
3.Маці спытала ў Лені : “ вывучыў урокі?”
4. “ Цяпер мы пойдзем лавіць рыбу”: сказаў Міколку бацька
Вось і заканчваецца наша падарожжа. Я думаю мы сення добра папрацавалі. Простая мова будзе задаволена нашай працай.
4 Падвядзенне вынікаў
-
Як выдзяляецца простая мова на пісьме?
-
Ці можна памяняць месцамі простую мову і словы аўтара?
-
Для чаго патрэбны словы аўтара?
5 Рэфлексія.
Вучні ацэньваюць сваю работу, работу настаўніка на ўроку.
( ставяць адзнаку у картку)
Твая работа на ўроку.
|
Работа настаўніка.
|
Работа класа.
|
Наколькі ўрок
спадабаўся.
|
6.Дамашняе заданне.
Адказаць на пытанні тэста. |