Urbi et orbi




Дата канвертавання15.03.2016
Памер11.75 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ

БЕЛАРУСЬ ЯК АКУПАВАНАЕ ГРАМАДСТВА:



СТРАТЭГІІ ВЫЖЫВАННЯ Ў VII СТ.”

22 чэрвеня, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

“…Цяжка знайсці яшчэ нейкую гістарычную тэму, да такой жа ступені сфальсіфікаваную навуковай і папулярнай літаратурай ці проста ўтоеную ад народа. Цяпер ад гісторыка, паводле Ў.Пічэты, патрабуецца рэвізія па ўсім фронце,” – пісаў у прадмове да сваей кнігі “Невядомая вайна” слынны гісторык Генадзь Сагановіч. Мажліва, таму ён канцэнтруе ўвагу аўдыторыі Urbi et Orbiна тэме вайны 1654-1667 гг. – паводле аўтара, самай трагічнай у гісторыі нашага народу.

Кожная вайна нясе разбурэнні, знішчэнні і смерць. Аднак апрача дэмаграфічных і матэрыяльных стратаў, якія звычайна падлічваюцца, ад вайны заўжды моцна цярпела само грамадства акупаванай зямлі, яго інстытуты і нормы.

Як выжывалі жыхары даўняй Беларусі, апынуўшыся пад панаваннем чужой улады? Як простае імкненне выжыць мяняла паводзіны індывідаў? Што лічылася “здрадай” і як да яе ставіліся? Якім чынам працяглае жыццё ва ўмовах вайны дэфармавала грамадства?



Адказы на гэтыя пытанні можна пачуць на публічнай лекцыі “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.” – дарэчы, апошняй ў сезоне 2011-2012. 22 чэрвеня (пятніца), Галерэя Ў. Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Генадзя Сагановіча перад лекцыяй





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка