Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама Аддзел адукацыі Дзяржынскага раёна




Дата канвертавання17.03.2016
Памер139.41 Kb.


Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама

Аддзел адукацыі Дзяржынскага раёна

ДУА “Скірмантаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

“Яны набліжалі перамогу”

(з гісторыі атрада імя С.М.Будзёнага)

да конкурсу даследчых прац

“Успомнім усіх паіменна”

Скірмантаўская сярэдняя школа.

Выканаўца: Баранкевіч Іван-9 клас

Кіраўнік: Ярмоленка В.С.

2009г

Змест.

Уводзіны 2

Заснаванне атрада імя С.М.Будзёнага 3-10

Баявая дзейнасць атрада 11-13

Літаратура 14

Уводзіны

Дорага каштавала беларускаму народу гэта перамога. Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў насіла ўсенародны характар. Вялікі ўклад унеслі ў перамогу не толькі тыя, хто ваяваў на франтах, але і партызаны, падпольшчыкі і простае мірнае насельніцтва, якое ім дапамагала. Пагэтаму страты былі велізарныя. Ні адзін народ ў свеце не мае гэтакіх жудасных страт. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі (каля 2,5 млн.чал). Па некаторых падліках кожны трэці.

За тры гады самаадданай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і ў жывой сіле. Па агульнапрынятых даных беларускія партызаны знішчылі больш за 500 тыс. варожых салдат і афіцэраў, пусцілі пад адхон больш 11 тыс. эшалонаў, знішчылі 305 самалётаў, 1355 танкаў і бронемашын. У той жа час па даных Беларускага штаба партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі загінула 25681 партызан. Усяго партызан на тэрыторыі Беларусі было каля 440 тыс чалавек.

Шырока распаўсюджаны партызанскі рух быў і ў нашым раёне. У гэтай працы будзе даследавана стварэнне, дзейнасць, арганізацыя першага партызанскага атрада, які базаваўся каля нашай вёсцы. Гэта быў атрад імя Будзёнага, які потым пераўтварыўся ў брыгаду імя Панамарэнкі.

Для вывучэння гісторыі нашай вёскі гэта важна, таму што дзейнасць гэтага атрада звязана з трагічным лёсам нашай вёскі, якая стала ахвярай гэтай жудаснай вайны.

Па ўспамінах, якраз за дапамогу партызанам, яна была спалена фашыстамі разам з жыхарамі 29 ліпеня 1943 года.

29 ліпеня 1943 года акупанты ўварваліся ў Скірмантава. Жыхароў сагналі быццам бы для праверкі дакументаў і спалілі ў хлявах. Былі знішчаны 162 чалавекі, спалены 38 двароў. У 1956 годзе на брацкай магіле быў устаноўлены помнік з надпісам: “Тут захаваны 144 мірныя жыхары вёскі Скірмантава, зверскі закатаваныя фашысцкімі захопнікамі 29 ліпеня 1943 года. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Пасля вайны вёска адрадзілася. У ёй жывуць людзі з другіх вёсак, гарадоў і краін. Але нягледзячы на гэта, памяць аб тых падзеях жыве .

Памяць аб 186 вогненных вёсках, спаленых гітлераўцамі разам з жыхарамі, увекавечана ў мемарыяле ў Хатыні. На могілках вёсак-186 трагічных урнаў, і ў іх зямля з гэтых гаротных папялішчаў. Трагічны лёс нашай вёскі дае прыклады самаахвярнасці, высокай чалавечай годнасці. Таму гэта не можа быць забыта. Даследванню падзей ваеннага мінулага і прысвечана гэта праца.

І Заснаванне атрада імя Будзёнага.


3 ліпеня 1941 г. Сталін звярнуўся да народа па радыё са сваёй знакамітай прамовай і заклікаў яго да бязлітаснай партызанскай вайны: 'На акупаваных ворагам тэрыторыях неабходна стварыць пешыя і конныя партызанскія атрады і дыверсійныя групы для змагання з ворагам і разгортванні партызанскай вайны. На акупаваных тэрыторыях неабходна стварыць для ворага і ўсіх яго падручных невыносныя ўмовы, пераследваць і знішчаць іх на кожным кроку, перарываць усе іх дзеянні'.

Пачатак савецкага партызанскага руху быў цяжкім. 2 ліпеня 1941 г. Панцеляймон Панамарэнка, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі , дакладваў: 'У Беларусі разгарнуўся партызанскі рух, напрыклад, у вобласці Палессе ў кожнай вёсцы і ў кожным калгасе ёсць свой партызанскі атрад'. Праз 10 дзён Панамарэнка паведамляў, што на акупаванай тэрыторыі засталося 3 тысячы партызан. Акрамя таго, як сцвярджаў ён, партыя амаль штодня накіроўвае на акупаваную тэрыторыю па 200 - 300 чалавек, каб арганізоўваць партызанскі рух. Паведамлялася таксама аб першых баявых поспехах партызан.

У першы год вайны ў партызан не было цэнтральнага кіраўніцтва. Ключавую ролю спачатку іграў НКУС, які зрабіў стаўку на дробныя групы. На акупаваныя тэрыторыі партызан накіроўвалі таксама і вайскоўцаў. Характэрныя ініцыятывы зыходзілі ад Камуністычнай партыі Беларусі на чале з Панцеляймонам Панамарэнкам. Ён з самога пачатку выступаў за шырокі партызанскі рух і, у канчатковым выніку, пераканаў Сталіна. 31 мая 1942 г. быў сфармаваны Цэнтральны партызанскі штаб, а яго начальнікам быў прызначаны Панамарэнка. Да лістапада 1942 г. колькасць партызан узрасла да 94 484 чалавек, у студзені 1943 г. яна ўжо дасягнула звыш 100 тысяч чалавек, а яшчэ праз год - 200 тысяч. Большасць з іх дзейнічалі ў Беларусі.

Разам з колькасцю расла і ўдарная сіла партызан. З вясны 1942 г. лік аперацый павялічыўся, а з восені 1942 г. яны сталі сур'ёзнай праблемай для вермахта. Вялікія тэрыторыі, асабліва ў Беларусі, кантраляваліся партызанамі. Асаблівую пагрозу яны ўяўлялі для забеспячэння фронту. Немцы душылі партызан з крайняй жорсткасцю, робячы стаўку на запалохванне і калектыўную адказнасць. Пад падставай змагання з партызанамі, яны забівалі савецкіх яўрэяў. Пачынальна з 1942 г. нямецкія карныя экспедыцыі сталі знішчаць цэлыя раёны, якія лічыліся 'бандыцкімі гнёздамі'. Яны спальвалі вёскі, забівалі або зганялі на працу ў рэйх жыхароў, рабуючы затым іх маёмасць. Падчас змагання з партызанамі ў Беларусі загінула, не лічачы забітых яўрэяў, да 350 тысяч чалавек.

Асаблівую праблему стварала тая акалічнасць, што партызанам трэба было карміцца. Яны здабывалі сабе харч і адзенне ў мясцовага насельніцтва. Усё гэта паклала адбітак на падзеі, што звязаны з нашай вёскай.

Вясной 1942 года быў арганізаваны Атрад ім. С.М.Будзёнага.

24 красавіка 1942 г. з г.Мінска ў Заслаўскі раён па заданні Мінскага падпольнага гаркама КПБ(б) прыбыла група камуніста Н.Л.Фельдмана (пазней камандзір групы К.А.Жарэбін)

Тут яна папоўнілася жыхарамі Старасельскага сельсавета і савецкімі вайскоўцамі, якія ўцяклі з палону. У канцы чэрвеня 1942 г. быў створаны атрад. Да снежня 1942 года ён дзейнічаў самастойна, затым у складзе брыгады ім. І.У.Сталіна. У канцы снежня 1943 г. разукрупнены і ператвораны ў кавалерыйскі. Арганізаваны у чэрвені 1942 г.

На дзень злучэння з часткамі Чырвонага Арміі налічваў 124 партызаны

Камандзір - Ганзенко Сямён Рыгоравіч 1915 г.р. член ВКП ст.л-т пасада ў РККА камандзір батальёна ,Адрас -месцажыхарства- Палтаўская вобл. г Харол мяс. Енькі чэрвень 42-снежань 43 г.

Кокуш Сцяпан Паўлавіч снежань 1943-ліпень 1944 г.

Камісары- Абрамовіч А. чэрвень 1942-жнівень 1942г.

Кавалеў Пётр Апанасавіч кастрычнік 1942-сакавік 1943 г.

Будай Георгій Васільевіч сакавік 1943 г-снежань 1943 г.

Сафонаў Зміцер Паўлавіч снежань 1943-ліпень 1944 г.

Начальнік штаба Бойка Захар Антонавіч чэрвень 1942 - лістапад 1942 г.

Вярхоўцаў Міхась Канстанцінавіч снежань 1942 г.-снежань 1943 г.

Вайдзілевіч Аляксандр Данілавіч люты 1944-ліпень 1944 г.

Фонд 1399 Вопіс 1 справа 169

Як мы бачым, атрад быў створаны адным з першых пасля арганізацыі цэнтралізаванага кіравання партызанскім рухам з Масквы, якое ўзначальваў Панцеляймон Панамарэнка. Вось так выглядаў загад аб стварэнні атрада.

Калі ўважліва паглядзець на прозвішчы партызан, заснавальнікаў атрада, то можна заўважыць іх яўрэйскае паходжанне.

Лёс вёскі Скірмантава ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў цесна звязаны з развіццём партызанскага руху ў нашым раёне, а таксама з лёсам яўрэяў.

Па нямецкаму загаду “Менск, 20 ліпеня 1941 г.” на тэрыторыі сучаснага Мінска было створана ГЕТА.

Месца было агароджана. Пакідаць ГЕТА было нельга. Тым, хто заставаўся, усё роўна рана ці позна пагражала смерць. Быў толькі адзін спосаб выратавацца – гэта збегчы ў лес, які быў недалёка.

З МІНСКАГА ГЕТА праз лясы яўрэі дабіраліся да вёскі Вертнікі па “маляваных” “спецыялістамі” грубых картах з прыблізным маршрутам у вёскі, праз якія яны павінны былі прайсці. Тут у іх быў невялікі адпачынак. Жыхары вёскі, рызыкуючы сваім жыццём, прымалі яўрэяў, дапамагалі прадуктамі, клапаціліся пра начлег, арганізоўвалі ахову: сяляне самі дзяжурылі па чарзе, ахоўваючы вяскоўцаў і яўрэяў-начлежнікаў. Але выратавацца без дапамогі партызан было немагчыма.

Адным з арганізатараў падпольнага руху яўрэйскага супраціву ў Мінску быў Г.Смоляр. У справе выратавання ўцекачоў з гета многае вырашыла яго сустрэча з камандзірам партызанскага атрада імя Будзёнага С.Ганзенка, якому ў свой час яны арганізавалі пабег з канцэнтрацыйнага лагера ў Мінску на вул.Шырокай.

Нягледзячы на тое, што атрад дапамагаў як мог, уцекачам, прыняць усіх магчымасці не было. Пагэтаму быў створаны сямейны яўрэйскі атрад № 106 Ш.Зорына, які прымаў усіх: і старых, і малых.

Адной з самых маштабных аперацый па знішчэнню партызан была аперацыя “Герман”.

Па матэрыялах партызанскіх архіўных дакументаў.

Товарищу Платону и Донскому.

Из Минска началось усиленное продвижение немецких войск по направлению ст Молодечно и м. Ивенец. Количество неизвестно. На 20 июля заняты деревни невдалеке от пущи Падневичи, Кисели, Киевец, Крапивники, подходят к д. Гудам и к д. Корзунам. В Полочанах, по сведениям нашей разведки , высадилось от 2000 до 3000 немецких войск. Цель высадки неизвестна, но предполагается блокада пущи.

На 18 июля в Молодечно и в м. Красном гарнизоны без изменения. При продвижении немцы забирают всех трудоспособных жителей, скот и прочее.

Разведка продолжается

Ком. бригады Грибанов Комиссар Казак

Начальник особого отдела Зухба

20 июля 1943 года

Добавлю, что по данным агент. разведки продвигается к пуще около дивизии. Состав войск: немцы, украинцы, литовцы, чехи, латыши, и всякая другая сволочь.

Зухба.1

Фонд 1399 вопіс 1 справа 169

Разведданные

В г.Воложин стоит 2 батальона украинцев по 300-400 человек

100-150 немцев

Донесение.

Казак получил сведения из Заславля, что каратели собираются прочистить Заславльский, Дзержинский, и Раковский р-ны. Установка у них такова: если они где-либо в деревне застанут партизан- деревня будет уничтожена. Если же партизан нет они возьмут только молодёжь без репрессий.2

Распачалась аперацыя “Герман” 13-15 ліпеня. Пачалось наступленне ад Ліды, Навагрудка , Баранавіч на ўсход, ад Заслаўя, Валожына на паўднёвы захад, ад Дзяржынска і Стоўбцаў на паўночны захад. Удзел ў гэтай аперацыі прымалі эсэсаўскія батальёны Дырлівангера, Грыпа і інш. карныя атрады. Асноўнай задачай аперацыі была блакада партызанскіх злучэнняў у Налібоцкай пушчы. Партызаны апынуліся ў цяжкім становішчы, але яшчэ больш безабароннымі былі мірныя жыхары.

У выніку гэтай карнай аперацыі вёска Скірмантава 29 ліпеня 1943 года была спалена разам з жыхарамі. Як гэта адбылося ёсць розныя сведчанні. У жывых засталіся хлопчык і дзяўчынка, якія ў гэты момант пасвілі кароў, а таксама жыхарка вёскі Куніцкая Раіса Паўлаўна.

Па ўспамінах выратаваўшыхся ўсё адбывалася наступным чынам.

Напярэдадні трагедыі, 28 ліпеня 1943 года, немцы абышлі вёску, абстралялі лясы, у пошуках яўрэяў, і начавалі за ваколіцай. Раніцай яны рушылі ў бок вёскі Каўшова. На палове дарогі немцы сустрэлі некалькі бежанцаў-яўрэяў. Іх схапілі, абшукалі, дапыталі. Знайшлі хлеб. Спытаўшы, дзе яны ўсё гэта ўзялі, бежанцы адказалі, што хлеб ім далі ў вёсцы Скірмантава. Яшчэ яны паведамілі, што скірмантаўцы кормяць партызан і даюць ім вопратку. А ў вёсцы пяклося шмат хлеба для партызан. Даведаўшыся пра гэта, немцы вярнуліся ў Скірмантава і загадалі мірным жыхарам збірацца быццам бы на сход і абавязкова ўзяць з сабой дакументы. Іх сагналі ў хлеў, два гумны і вялікую новую хату партызанскага сувязнога Навіцкага і спалілі.



Трэба заўважыць, што па ўспамінах партызан ў вёсцы на момант прыходу карнікаў былі і партызаны, якія прынялі бой і вымушаны былі адступіць ў лес.

Георгій Васільевіч Будай, былы камісар партызанскай брыгады імя П.К.Панамарэнкі ўспамінае:

У ліпені 1943 г. гітлераўцы наладзілі карную экспедыцыю супраць партызан... Наш лагер размяшчаўся каля вёскі Скірмантава. Я папярэдзіў жыхароў вёскі аб карніках. Вёска апусцела, людзі схаваліся ў лесе. Змянілі і мы свае месцазнаходжанне.

Карнікі знайшлі ў лесе жыхароў Скірмантава. «Мы ваюем з партызанамі, а не з насельніцтвам, — заявілі яны. — Ідзіце па дамах!».

Людзі паверылі і вярнуліся ў родную вёску. У лесе засталася толькі сувязная партызанскага атрада імя С.І.Будзённага.

27 ліпеня ў дзесяць гадзін раніцы карнікі сагналі ў калгасны хлеў усіх жыхароў Скірмантава, устанавілі кулямёты і, абліўшы хлеў бензінам, падпалілі яго. Жывымі былі спалены 162 чалавекі. Вёску гітлераўцы зраўнялі з зямлёю.5

У кнізе “Памяць “ згадваецца пра гэтыя падзеі наступным чынам:

Самастойныя спробы яўрэяў устанавіць сувязь з партызанамі не заўсёды мелі поспех, а былі выпадкі, калі яны натыкаліся на невялікія танкавыя злучэнні нямецкага рэзервовага войска. Каб папярэдзіць такія недарэчныя выпадкі, з атрада №106, утворанага з мінскіх яўрэяў, камандзірам якога стаў партызан грамадзянскай вайны Шалом Зорын, пасылаліся ўзброеныя партызаны, каб перахапіць уцекачоў. Гэта мера перасцярогі неўзабаве прынесла добры плён. За некалькі дзён каля 50 яўрэяў-уцекачоў, у тым ліку старыя і жанчыны з дзецьмі, паспяхова дабраліся да базы атрада Ш.Зорына. Калі група з 30 яўрэяў, якія ўцяклі з МІНСКАГА ГЕТА, прыбыла ў вёску Скірмантава, то яе раптоўна акружылі эсэсаўцы і спалілі вёску разам з жыхарамі. 6

Тое, што партызаны у момант прыходу карнікаў былі ў вёсцы ускосна пацвярджае дакумент з архіву партызанскага руху



Першае – трэба заўважыць дату загада- 4.08.1943г. Адразу пасля здарэння ў нашай вёсцы. Зняты з пасады камандзір роты за тое, што нягледзячы на папярэджанні разведкі партызан атрада заспелі знянацку ў вёсцы карнікі.

Пасля гэтага выпадку атрад памяняў месца дыслакацыі ў Налібоцкую пушчу. Аб чым сведчыць наступны дакумент.

Дата дакумента 16.08.1943г.

Далей гісторыя атрада, а на той час брыгады, звязана не з нашай мясцовасцю, а з Налібоцкай Пушчай. Менавіта там была разгорнута шырокая баявая дзейнасць, аб якой будзе расказана далей. Менавіта гэтая дзейнасць партызанскіх атрадаў была галоўнай. Уяўленні пра тое, што у партызанскіх атрадах панавала вольніца высакародных мсціўцаў Робін Гуда не адпавядае рэчаіснасці. Партызанскі атрад – гэта баявая адзінка, якая выконвае баявую задачу. Таму дысцыпліна падтрымлівалася цвёрдая, а падчас і жорсткая.
ІІ Баявая дзейнасць атрада.

Кожны атрад павінен быў праводзіць справаздачу сваёй баявой дзейнасці. Вось, напрыклад адна з іх.



Фонд 1399 Вопіс1 справа 85 ст 16

Отряд им. Будённого


Отчёт

за сентябрь

Количественный состав на сентябрь 43 г.

1 Всего партизан –230

партизанок-26

Количество членов ВКП(б)- 12

количество кандидатов в ВКП(б)-8

Членов ВЛКСМ-55

2 Подрывная работа

всего спущено эшелонов-2

Из них с живой силой-1 с техникой-1

Разбито паровозов-2

разбито вагонов-4 с живой силой-2 с техникой-3 при этом убито-80

Взрывы на шоссе Разбито автомашин-8 убито-85

3 Боевая работа

Сколько боёв-1 Засад-2

4 Вооружение

Винтовок –3-х л.- 110

Винтовок10 з.-90

Пулемёт ручной-20

Станковых-3

Автоматов –48

Мином. рот-1

Мином .батарей-2

Пушка 45 мм-1

патронов-10000

ППД-2000ком. отр. капитан Ганзенко

Несумненна, што гэтая дзейнасць не толькі перашкаджала ўсталяванню фашысцкага парадку на нашых тэрыторыях, але знішчала вайсковую сілу праціўніка. Гэтае вызывала жорсткае супрацьдзеянне фашыстаў. Але нягледзячы на вялікія намаганні і неаднаразовыя спробы зачыстак пушчы, нічога ў іх не атрымоўвалася. Сваю злосць і бяссілле ў барацьбе з партызанамі фашысцкія нелюдзі вымяшчалі на безабаронным мірным насельніцтве.

Пра тактыку дзеяння партызан у час зачыстак сведчыць дакумент.

(выписка из документа) Сов. Секретно


Майору тов. Донскому

…3 Нет сомнения, что проникая в Пущу, враг сумел раскрыть дислокацию партизанских бригад, то есть расположение лагерей, как зимних, так и летних, детально изучил жизнь и быт партизан, а также сумел получить некоторое представление о численном составе находящихся в пуще партизан. При этом следует заметить, что если ранее враг имел представление о Пуще как о неприступной крепости, то в настоящее время разведданные утверждают обратное, ибо противник не встречал серьёзного сопротивления при движении его в Пущу ( за исключением боевых действий проявленных Чкаловской бригадой), хотя численный состав партизан в Пуще был большой. Это обстоятельство даёт основание предполагать, что повторение блокады Пущи с более тонкими формами борьбы - неизбежно, отсюда необходимо усилить бдительность и вести решительную подготовку к отпору врага.

4. Способы нашей маскировки - отсиживание в болоте, укрытие под мхом, на ёлке и местах убежищ врагу уже хорошо известно (записка командира польского партизанского отряда, поручику Шмидту, прятаться под мох, на ёлке, а оружие прятать отдельно, эта записка попала в руки врагу, так-как Шмидт был ими убит), а потому эта тактика в дальнейшем не может быть признана пригодной. ....

Начальник особого отдела Зухба


Пра тое, што партызанскі атрад з’яўляецца вайсковым падраздзяленнем сведчыць таксама і распарадак дня атрада.

Фонд 1399 Вопіс 1 Справа 90 ст 23

Распорядок дня.
Подъём поваров 6-00

Общий подъём 8-00

Физ зарядка 8.10-8.30


Обед 15.00-15.30

Туалет 8.30-9.00

Завтрак 9.30-10.00

Работа по лагерям 10.00-15.00

Отдых 15.30-16.00

Занятия по изучению оружия 16.00-17.00

Занятия с молодыми бойцами 17.00-18.00

Чистка и осмотр оружия 18.00-18.30

Политинформация 18.30-19.30

Ужин 19.30-20.00

Личное время 20.00-22.00

Отбой 22.00


Таксама трэба заўважыць, што вялася палітыка-выхаваўчая работа, прычым не толькі ў атрадзе, але і з насельніцтвам. Пра гэта сведчыць дакумент
Фонд 1399 Вопіс 1 справа 169

Выписка


Отряд 25-летия БССР

В целях наведения порядка и лутчего проведения политико-воспитательной работы среди населения, для изучения населения и выявления фашистских наймитов в районах представленных центром воспитательной работы нашей бригаде. Каждому отряду бригады для проведения политико-воспитательной работы, восстановления связи, выявление чуждых элементов, для сохранения деревень от грабительских действий отдельных групп. Устанавливаю перечень следующих деревень для каждого отряда:

- Отряд им. 25 лет БССР-Милаши, Тюхаи. Денисовщина, Ковалевцы, Скоробогатовщина

- Отряд им. Будённого-Шумшина, Шпильки, Демидовичи, Ледники

-Отряд им. Воронова-Путчино, Саковичи,Якуты , Липни,Липки, Садовщина,Татарщина, Валовщина.

У нашай мясцовасці гэтую працу вёў атрад імя 25 год БССР, які быў часткай створанай на базе атрад Будзёнага брыгады імя Панамарэнкі. Склад атрада згодна дакументаў наступны: Отряд 25–летия БCCР

Социальный состав

Парт.работники-7, сов.работники-7, рабочие-40, ИТР-5,врачей-2,

Работников НКВД и милиции-6, учителей-4, местных жителей-56

Национальный состав

Русские-17, Белорусы-36, Украинцы-2, Евреи-20, Поляки-1,др.-1

(адзінае незразумела, чаму колькасць партызан адносна нацыянальнага склада амаль ў два разы менш, чым колькасць адносна сацыяльнага).

Нягледзячы на гэта, бачна, што амаль палову склада партызанскага атрада састаўлялі мясцовыя жыхары. Асабліва пасля карэннага пералому ў ходзе вайны 1943 года пасля Сталінграда назіраўся вялікі ўздым і народнага супраціву. Мясцовае насельніцтва масава папаўняла партызанскія атрады, каб выгнаць ворага з нашай зямлі.

Шмат чаго застаецца не высветленага, але тым не менш мы можам зрабіць нейкія бясспрэчныя вынікі.

Вёска Скірмантава знаходзілася ў партызанскай зоне. Партызаны дапамагалі знаходзіць прытулак яўрэям-уцекачам з гета ў вёсцы. Гэта і з’явілася асноўнай прычынай яе знішчэння.

Пасля вайны вёска адрадзілася. У ёй жывуць людзі з другіх вёсак, гарадоў і краін. Але нягледзячы на гэта, памяць аб тых падзеях жыве.

У 1984 годзе быў устаноўлены абеліск на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Назва гэтай работы “Яны набліжалі перамогу” мае наўвазе не толькі партызан, баявыя дзеянні якіх мелі вялікі ўнёсак ў агульную перамогу, але і мірнае насельніцтва, без дапамогі і самаахвярнасці якога гэтая дзейнасць была проста немагчыма.


Літаратура.

1.НА РБ Фонд1399 справа 84,87,90,163,169

2 И.Альтман Холокост и еврейское сопротивление на территории СССР

3 Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы ВОВ; Документы и материалы т1-3 Минск 1967-1982.

4 Нарысы гісторыи Беларусі .ч2 Мінск 1995.

5 Памяць. Дзяржынскі раён Мінск 2004

6 Г.Смоляр Менскае гета. Мінск 2002г



7 Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі ў 6 тамах Мінск 2004г



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка