УПАЎНАВАЖАНЫ ПА СПРАВАХ РЭЛІГІЙ I НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ САВЕТА
МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ГРОДЗЕНСКІ АБЛВЫКАНКАМ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ"
ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «САЮЗ ПАЛЯКАЎ НА БЕЛАРУСІ»
БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНАЕ ТАВАРЫСТВА Ў ПОЛЬШЧЫ
КАФЕДРА БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ ЎНІВЕРСІТЭТА Ў БЕЛАСТОКУ
Аргкамітэт Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" запрашае ўсіх зацікаўленых навукоўцаў прыняць удзел у XVIII канферэнцыі, якая адбудзецца 15–16 лістапада 2012г. у горадзе Гродна.
Канферэнцыя прысвечана ўзаемаадносінам паміж народамі Беларусі і Полыпчы, эканамічным, моўным, літаратурным, гістарычным, культурным, навукова-асветніцкім і іншым сувязям на памежжы. Упершыню таксама плануецца работа сэкцыі «Славянскае адзінства».
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, вучонай ступені і навуковага звання, пасады, рабочага і хатняга тэлефона) і тэмы дакладаў просім дасылаць да 16 кастрычніка 2012 г. на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка,3, адзел па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама, Аргкамітэт, альбо на e-mail uirp@mail.grodno.by
Патрабаванні да афармлення тэксту даклада:
-
аб'ём да 8 старонак праз 1,5 інтэрвала ў рэдактары Word 7.0. Windows 97, шрыфты Times New Roman 14;
-
спасылкі праз спіс літаратуры, які падаецца ў канцы артыкула, напрыклад: [1,с.12], дзе 1 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 12 – старонка крыніцы;
-
дыск з электронным варыянтам даклада і раздрукоўка падаюцца ў Аргкамітэт падчас канферэнцыі.
Выданне матэрыялаў канферэнцыі плануецца ў 2013 г.
Фінансавыя умовы: навукоўцы з беларускага боку удзельнічаюць у канферэнцыі за ўласны кошт, ці за кошт ВНУ (установы), у якіх працуюць удзельнікі канферэнцыі. Замежныя ўдзельнікі забяспечваюцца харчаваннем і начлегам за кошт Аргкамітэта. Даезд за ўласны кошт.
3 павагай,
Аргкамітэт "Шлях да ўзаемнасці" – 2012
тэл. для даведак (+375 152) 735599; 735592; 770118; 735578. |