Умовы правядзення раённага этапу рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу




Дата канвертавання17.03.2016
Памер48.42 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама № 243 ад 22.10.2013г.


Умовы правядзення

раённага этапу рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Калядная зорка”


МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
адраджэнне беларускага народнага мастацтва, развіццё дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў вобласці;

рэалізацыя творчых здольнасцяў выхаванцаў у розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

садзейнічанне росту выканаўчага ўзроўню і прафесіяналізму творчых калектываў.

УДЗЕЛЬНІКІ
На раённым этапе рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу прымаюць удзел выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На выстаўкі-конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы.


УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
Выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” праводзіцца ў II этапы:

I этап (23 кастрычніка – 12 лістапада 2013 года) – рэгіянальны;

II этап (12 – 22 лістапада 2013 года) – абласны, выстаўляюцца лепшыя экспанаты з прадстаўленых на першых этапах.

Заяўка на ўдзел у раённым этапе афармляецца ў надрукаваным і электронным варыянтах па форме:



п/н



Назва работы

Намінацыя

Прозвішча, імя аўтара

Узрост

аўтара


Назва аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы, тэлефон


1

”Каза“

выцінанка

Іваноў

Ігар



14 гадоў

гурток ”Вясёлка“

Яскевіч Любоў Іванаўна

УА ”Жодзінскі цэнтр дзіцячай творчасці“

тэл. 8 (017)

7-04-06


Усе дзіцячыя работы павінны быць творчымі і якаснымі. Пажадана, каб у работах адлюстроўваўся беларускі каларыт, заснаваны на культурных каштоўнасцях беларускага народа і асаблівасцях нацыянальнай культуры.

Тэматыка работ: “Зіма“, “Нараджэнне Хрыстова”, “Новы год“, “Каляды“.

Выстаўка-конкурс будзе ацэньвацца па наступным намінацыям:

“Тэкстыль” (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак, тэкстыльнае пано);

“Мастацкі роспіс” (роспіс па тканіне, шклу, дрэву, батык, маляванка);

“Мастацкая саломка” (аплікацыя, інкрустацыя, саломапляценне);

“Кераміка” (народная цацка, мелкая пластыка, пано, побытавыя прадметы);

“Выцінанка” (традыцыйная і сучасная);

“Лялька” (традыцыйная і сучасная лялька, кампазіцыі);

“Сюжэтная кампазіцыя” (кампазіцыя на навагоднюю тэматыку, выкананая ў розных відах, матэрыялах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва).

Экспанаты павінны быць выкананы адпаведна з узростам удзельнікаў, памерам не больш за 50 х 50 см.

У раённым і абласным этапах рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу прымаюць удзел работы, якія раней не экспанаваліся на абласных і рэспубліканскіх выстаўках.

Работы суправаджаюцца анатацыяй, у якой указваюцца:

назва работы;

матэрыял, тэхналогія выканання;

прозвішча, імя, узрост аўтара;

прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка (без скарачэння);

назва гуртка і ўстановы, у якой займаецца выхаванец (навучэнец);

адрас, тэлефон установы адукацыі.

На кожным экспанаце неабходна замацаваць этыкетку з указаннем вышэйпералічанага (этыкетка падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле).

Работы неабходна прадставіць да 11 лістапада 2013г. у ЦТДіМ “Маладзік” (Рамановіч Таццяне Баляславаўне, к. 17).
ПАРАДАК АЦЭНКІ ЭКСПАНАТАЎ
Ацэнка работ праводзіцца па наступных узроставых катэгорыях:

8 - 12 гадоў, 13 - 16 гадоў.



КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ РАБОТ:
сінтэз мастацкіх каштоўнасцей народных традыцый і сучаснай творчай практыкі;

выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;

дызайн (арыгінальнасць сюжэту, кампазіцыйнае, каляровае рашэнне);

адлюстраванне ўзроставых асаблівасцей у мастацкай творчасці;

творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;

узровень выканаўчага майстэрства.


ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
Лепшыя работы раённага этапа будуць экспанававацца 20 лістапада 2013г. ў ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Жодзіна”.

Пераможцы абласнога этапа ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама адпаведных ступеняў.

Лепшыя 50 работ ад Мінскай вобласці будуць прадстаўлены ва ўстанову адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў рэспубліканскай выстаўцы дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Заключны (рэспубліканскі) этап выстаўкі-конкурсу лепшых работ пройдзе ў перыяд з 17 снежня 2013 года па 25 снежня 2014 года ў выставачнай зале ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”. Работы-пераможцы застаюцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе на год.

ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам начальніка аддзела

адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама

№ 243 ад 22.10. 2013г.




Састаў конкурснай камісіі

раённага этапа рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка»


  1. Філістовіч С.П. – намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму.

  2. Семеж А.В. – загадчык раеннага вучэбна-мэтадычнага кабінету.

  3. Казулька Н.А. – загадчык сектара развіцця адукацыі РВМК.

  4. Рысь Л.А. – кіраўнік раеннага метадычнага аб’яднання настаўнікаў выяўленчага мастацтва.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка