Учебная программа рассмотрена и рекомендована к утверждению на заседании департамента




старонка3/3
Дата канвертавання17.03.2016
Памер423.05 Kb.
1   2   3

Царкоўнае жыццё ў час Другой сусветнай вайны.

Царква ў гады Другой сусветнай вайны. Стаўленне нацысцкіх уладаў да канфесій. Святары ў перыпетыях вайны. Змены канфесійнай палітыкі савецкіх уладаў. Сабор праваслаўнай царквы 1943 г. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква.

Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі; Суша А. Акупацыйныя ўлады і хрысціянскія цэрквы: аднабаковы дыялог (у сеціве: http://old.nlb.by/html/news2005/publication2005/sysha3.htm); Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя / Аўт.-укл. Ю. Гарбінскі. – Мінск-Мюнхен, 1999.; Ярмусик Э.С. Католический костёл в Белоруссии в годы Второй мировой войны (1939-1945). – Гродно, 2002.; Завальнюк У. Каталіцкі касцёл у Беларусі ў ХХст. // Спадчына.  2000.  №4.  С. 49-60.; Няхай сведчанне іх веры не забудзецца: Лёс каталіцкага касцёла на Беларусі ў 1917-1953 гг. – Б.м.: Непакалянаў, 2000.


  1. Канфесіі ў БССР у пасляваенны час.

Новы этап барацьбы з веруючымі пасля вайны. Вынішчэнне царквы ў Заходняй Беларусі. Казімір Свёнтэк, Эрнэст Сабіла,... – святары ўзнікі ГУЛАГаў. “Аўгустоўскае” пагадненне 1949 г. і пытанне аб’яднання пратэстанцкай царквы. Хрушчоў і “апошні вернік”. Знішчэнне Фары Вітаўта як працяг кампаніі вынішчэння хрысціянскай веры. Уладзіслаў Чарняўскі і новая спроба беларусізацыі касцёла. Антыкаталіцкія кампаніі. Кальварыя. Ізаляванасць цэркваў ад грамадства. Дзейнасць нерэгістраваных абшчын.

Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя / Аўт.-укл. Ю. Гарбінскі. – Мінск-Мюнхен, 1999.; Акинчиц С. История христиан веры евангельской в Беларуси // Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь. Сб. док. и мат. / Авт.-сост. М.Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого. – Мн., 2005. – С. 253-259; Ярмусик Э.С. Католический костёл в Беларуси в 1945-2000 гг. – Гродно, 2006.; Завальнюк У. Каталіцкі касцёл у Беларусі ў ХХст. // Спадчына.  2000.  №4.  С. 49-60.; Гардзіенка А. Чарняўскі Уладзіслаў / Нонканфармізм у Беларусі. 1953-1985. – Мн., 2004. – С. 186-188; Квяткоўскі С. Сабіла Эрнст / Нонканфармізм у Беларусі. 1953-1985. – Мн., 2004. – С. 163-165


  1. Духоўнае Адраджэнне 90-х гг ХХ ст.

Святкаванне 1000-годдзя Хрышчэння Русі. Дэмакратызацыя рэлігійнага жыцця з боку камуністычнага кіраўніцтва. Змены ва ўзаемаадносінах царква-дзяржава. Стварэнне Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы. Аднаўленне дзейнасці уніяцкай царквы. Хуткі рост колькасці вернікаў і цэркваў розных канфесій. Вяртанне хрысціянскіх святаў у календар. Прыняццё закона “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях” ад 1992 г. Аднаўленне дзейнасці духоўных навучальных установаў. Стварэнне ў 1993 г. багаслоўскага факультэта ў ЕГУ. Усталяванне свабоды сумлення і рэлігійнага раўнапраўя. Замена “савецкай класавай маралі” на хрысціянскі маральны абсалют. Павелічэнне рэлігійнасці грамадства. Рост колькасці канфесій. Змены ў суадносінах розных канфесій. Вяртанне царкоўных будынкаў вернікам. Аднаўленне сувязей царквы і нацыянальна-адраджэнскага руху. Беларуская Каталіцкая Грамада. Спробы аднаўлення беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Акинчиц С. История христиан веры евангельской в Беларуси // Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь. Сб. док. и мат. / Авт.-сост. М.Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого. – Мн., 2005. – С. 253-259; Осененко П.И. Возникновение церквей евангельских христиан-баптистов в Беларуси // Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь. Сб. док. и мат. / Авт.-сост. М.Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого. – Мн., 2005. – С. 248-252; Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХст. Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны. / Склад. Ю.Гарбінскі.  Мюнхен-Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999.; Ярмусик Э.С. Католический костёл в Беларуси в 1945-2000 гг. – Гродно, 2006.; Гардзіенка А. Чарняўскі Уладзіслаў / Нонканфармізм у Беларусі. 1953-1985. – Мн., 2004. – С. 186-188; Квяткоўскі С. Сабіла Эрнст / Нонканфармізм у Беларусі. 1953-1985. – Мн., 2004. – С. 163-165; Даўгяла Н.В. Адраджэнне уніяцкай царквы на Беларусі (к. 1980-х – першая палова 1990-х гг.) / Канфесіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць. – Брэст, 2005. – С. 19-22


  1. Іудаізм у гісторыі Беларусі.

З’яўленне іўдаізма на беларускіх землях. Росквіт габрэйскіх абшчынаў пры Жыгімонце Аўгусце. Кагалы – органы самакіравання абшчын. Габрэйскія соймы. Ідыш – мова пашыраная сярод беларускіх габрэяў. Адукацыйныя ўстановы юдэяў – ешыботы і хедэры. Казацкі антысемітызм. Мяжа яўрэйская аседласці. Яўрэйскі інтэлігенцкі рух – хаскала. Пранікненне на Беларусь хасідызму і яго сутнасць. Барацьба з хасідызмам. Хаім Валажынер і валожынскі ешыбот. Талмуд-Торы. Традыцыі і выхаванне маралі. Аслабленне ролі іудаізма ў жыцці габрэяў на пачатку ХХ ст. Сіянісцкі рух. Вядомыя габрэі выхадцы з Беларусі. Антысемітызм і вынішчэнне габрэяў у гады Другой сусветнай вайны з боку акупантаў. Стаўленне беларусаў да габрэяў. Адраджэнне габрэйскага нацыянальна-рэлігійнага і духоўнага жыцця ў 80-я гг ХХ ст. Масавыя міграцыі ў “зямлю абетаваную”. Сучасны стан канфесіі.

Літаратура: Дорн Ю.М. Иудаизм в Беларуси // Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь. Сб. док. и мат. / Авт.-сост. М.Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого. – Мн., 2005. – С. 260-266; Атамукас С. Евреи в Литве в XIV-ХХ вв. – Вильнюс, 1990.; Гессен Ю. История еврейского народа в России. – Т. 1-2. – М.-Ерусалим, 1993.; Иоффе Э.Г. Страницы истории евреев Беларуси. – Минск, 1996.


  1. Іслам на беларускай зямлі.

З’яўленне іслама на беларускіх землях. Мусульманскія абшчыны ў ВКЛ. Спецыфічны статус мусульманскай шляхты. Працэс асіміляцыі. Акаталічванне часткі татараў. Культурная спадчына беларускіх татар. Аль-Кітабы. Стан беларускіх татараў пад уладай Расійскай імперыі. Змяншэнне колькасці беларускіх татар. Адраджэнне іслама і мусульманскіх абшчын у Заходняй Беларусі і вынішчэнне ва Ўсходняй. Апошняя мячэць у Іўі. Ажыўленне рэлігійнай і грамадска-культурнай дзейнасці ў 80-я гг. ХХ ст. Абрады і святы беларускіх татар. Стварэнне самастойнага муфтыяту ў Беларусі. Ібрагім Канапацкі. Аднаўленне мячэцяў.

Літаратура: Канапацкі І.Б., Смолік А.І. Гісторыя і культура беларускіх татар. – Мінск, 2000.; Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Канапацкі І.Б. Іслам у Беларусі // Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь. Сб. док. и мат. / Авт.-сост. М.Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого. – Мн., 2005. – С. 267-279; Іслам і умма (абшчына) татар-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы на мяжы тысячагоддзяў. / Матэрыялы VI міжн. нав.-практ. канф. – Мн., 2001.; Навіцкі У.І., Грыгор’ева В.В., Філатава А.М. Мусульманства сярод іншых канфесій Беларусі (канец XVIII – ХХ стст.) // Ісламская культура татараў-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. Матэрыялы ІІ міжн. нав.-практ. канф. – Мн., 1995. – Ч. 2. – С. 8-9; Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. – Мінск, 1993.


  1. Сучасны стан канфесій у Беларусі. Праблема “нацыянальнай” царквы.

Змены ў канфесійнай палітыцы пасля ўтварэння прэзідэнцкай рэспублікі. Падзел на традыцыйныя і нетрадыцыйныя канфесій. Дзяржаўны патранаж над Беларускай Праваслаўнай Царквой. Распаўсюджанне новых рэлігійных культаў. Дэструктыўныя секты. Увядзенне новага закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” 2002 г. Вяртанне напружанасці ва ўзаемаадносінах “царква-дзяржава”. Асаблівасці канфесійнага складу насельніцтва Беларусі. Парушэнні праў вернікаў розных канфесій. Вера ў жыцці беларусаў на сучасным этапе. Тэрмін “нацыянальная царква”. Якая царква з’яўляецца нацыянальнай для беларусаў? Ці патрэбна рэлігія сучаснаму грамадству?

Літаратура: Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь. Сб. док. и мат. / Авт.-сост. М.Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого. – Мн., 2005.; Голубеў В. Канфесійная палітыка ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць / Філаматы. – 2003. - №1(4); Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Документы к мониторингу нарушенийправ христиан в феврале-июле 2007 г.; Конан У. Хрысціянства ў гістарычным лёсе Беларусі // Беларуская думка ХХ ст. – Варшава, 1998.; Уладыкоўская-Канаплянік Л. Беларуская нацыянальная ідэя і хрысціянства; Падокшын С. Праблема нацыянальнай беларускай царквы // Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура. – Мінск, 1998. – С. 102-107


  1. Асоба ў гісторыі канфесій на Беларусі (абарона эсэ)

Роля асобы ў гісторыі. Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, як асветнікі беларускай зямлі. Францыск Скарына і друкаваная беларуская “Біблія”. Сымон Будны і “Катэхізіс”. Андрэй Волан. Пётр Скарга. Пётр Магіла. Мялет Сматрыцкі. Язафат Кунцэвіч. Язэп Руцкі. Язэп Сямашка. Эдвард Роп. Адам Станкевіч. Вінцэнт Гадлеўскі. Лукаш Дзёкуць-Малей. Мелхісэдэк. Уладзіслаў Чарняўскі. Казімір Свёнтак. Эрнэст Сабіла...

Літаратура: Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя / Аўт.-укл. Ю. Гарбінскі. – Мінск-Мюнхен, 1999.; Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003.; Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. – Мінск, 1992.; Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. – Мінск, 1993.; Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў ХХ стагоддзі.  Мінск, 2000.; Саверчанка І.В. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. – Мінск, 1993.; Процька Т. Хто такі Мельхісэдэк? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. – Вільня, 2002. – С. 190-191.

5. Тэматыка эсэ: “Асоба ў гісторыі канфесій на Беларусі”

  1. Торвальд Вандроўнік

  2. Еўфрасіння Полацкая

  3. Кірыла Тураўскі

  4. Біскуп Віт

  5. Францыск Скарына

  6. Сымон Будны

  7. Андрэй Волан

  8. Пётр Скарга

  9. Пётр Магіла

  10. Мялет Сматрыцкі

  11. Язафат Кунцэвіч

  12. Язэп Руцкі

  13. Язэп Сямашка

  14. Эдвард Роп

  15. Фабіян Абрантовіч

  16. Уладзіслаў Талочка

  17. Адам Станкевіч

  18. Вінцэнт Гадлеўскі

  19. Лукаш Дзёкуць-Малей

  20. Мелхісэдэк

  21. Уладзіслаў Чарняўскі

  22. Казімір Свёнтак

  23. Эрнэст Сабіла

  24. ... (свой уласны варыянт узгоднены з выкладчыкам)

Студэнтам неабходна выбраць аднаго з рэлігійных дзеячаў Беларусі (тэмы не павінны паўтарацца) і напісаць творчую працу пра ўнёсак гэтай асобы ў айчынную гісторыю. Заахвочваецца выкарыстанне студэнтамі матэрыялаў віленскіх бібліятэк і архіваў. Эсэ прадастаўляецца ў друкаваным (і лічбавым) варыянтах.

Памер працы павінен складаць 4-8 аркушы і адпавядаць метадычным патрабаванням ЕГУ да працаў такога кшталту. Шрыфт – Times New Roman, памер – 12. Міжрадковы інтэрвал – 1,5


Крытэрі ацэнкі пісьмовых работ:

- уменне аналізаваць матэрыял, рабіць абагульненні і праяўляць самастойнасць мыслення;

- веданне гістарычных фактаў.
6. Крытэрыі ацэнкі ведаў:

Адзнакі “выдатна” (10 балаў) заслугоўвае студэнт, які апрача глыбокіх сістэматычных ведаў па праграме курса выяўляе творчыя здольнасці і навуковы падыход да яго разумення, валодае азначэннямі і паняццямі адпаведнай дысцыпліны, добра знаёмы як з асноўнай, так і з дадатковай навучальнай літаратурай, змястоўна, лагічна і пераканаўча адказвае на пытанні.

Адзнакі “вельмі добра” (9 балаў) заслугоўвае студэнт, які дэманструе глыбокае і сістэматычнае веданне матэрыяла, валодае азначэннямі і паняццямі курса, знаёмы не толькі з асноўнай навучальнай літаратурай па праграме, але і з дадатковай, лагічна і пераканаўча адказвае на пытанні.

Адзнакі “добра” (8 балаў) заслугоўвае студэнт, які добра ведае змест лекцыйнага курса, уяўляе асноўныя праблемы, умее карыстацца паняційным апаратам дысцыпліны, лагічна, але не заўсёды дакладна і пераканаўча адказвае на пытанні.

Адзнакі “пасярэдне” (7 балаў) заслугоўвае студэнт, які засвоіў асноўны матэрыял курса, азнаёмлены з асноўнай літаратурай па праграме, можа змястоўна і пераканаўча адказваць на пытанні, але дапускае істотныя памылкі.

Адзнакі “здавальняюча” (6 балаў) заслугоўвае студэнт, які валодае павярхоўнымі ведамі па зместу лекцыйнага курса, з цяжкасцямі выкарыстоўвае паняційны апарат дысцыпліны, недастаткова азнаёмлены з рэкамендаванай літаратурай, імкнецца лагічна і змястоўна адказваць, аднак дапускае памылкі.

Адзнакі “слаба” (5 балаў) заслугоўвае студэнт, які можа арыентавацца ў матэрыяле курса, але не валодае ім, азнаёмлены з часткай рэкамендаванай літаратуры, спрабуе звязна адказваць на пытанні.

Адзнакі “нездавальняюча” (4 і менш балаў) заслугоўвае студэнт, які не ведае матэрыялу курса, не валодае асноўнымі азначэннямі і паняццямі праграмы, не здольны змястоўна адказваць на пытанні.



7. Ацэнка ведаў студэнтаў:
На працягу семестра кожны студэнт павінен паўдзельнічаць у трох калоквіумах, здаць адзін рэферат і адно эсэ, напісаныя па правілах акадэмічнага пісьма. Тэма эсэ выбіраецца самастойна пры ўзгадненні з выкладчыкам.

Плагіят з інтэрнэт рэсурсаў распазнаецца і не ўлічваецца.



Экзаменацыйная адзнака за курс выстаўляецца па накапляльнай сістэме: наведванне і праца на семінарах – 30%, вынікі пісьмовых тэстаў, кантрольных і эсэ – 30% , экзамен – 40%

8. Пытанні да іспыту

  1. Узнікненне царквы. Тэрміналогія.

  2. Кароткі агляд сусветнай гісторыі царквы.

  3. Праблема перыядызацыі канфесійнай гісторыі Беларусі.

  4. З’яўленне і распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях.

  5. Царква ў ВКЛ (сяр. ХІІІ – XV ст.): пашырэнне дзвюх традыцый.

  6. Рэфармацыя ў Еўропе і ВКЛ

  7. Ордэн езуітаў і Контррэфармацыя ў ВКЛ.

  8. Берасьцейская царкоўная унія 1596 г.

  9. Грэка-каталіцкая царква на беларускіх землях (1596-1839).

  10. Канфесіі ў Рэчы Паспалітай.

  11. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму на беларускіх землях у 1772 – 1860 гг.

  12. Канфесіі на Беларусі ў 1861-1905 гг.

  13. Указ “аб асновах верацярпімасці” і змены ў стане канфесій на Беларусі (1905-1917).

  14. Уплыў канфесій на беларускае Адраджэнне пач. ХХ ст.

  15. Ідэя беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў першай палове ХХ ст.

  16. Параўнанне канфесійнай сітуацыі ў Заходняй і Усходняй Беларусі да 1939 г.

  17. Царкоўнае жыццё ў час Другой сусветнай вайны.

  18. Канфесіі ў БССР у пасляваенны час.

  19. Духоўнае Адраджэнне 90-х гг ХХ ст.

  20. Іудаізм у гісторыі Беларусі.

  21. Іслам на беларускай зямлі.

  22. Сучасны стан канфесій у Беларусі.

  23. Асоба ў гісторыі канфесій на Беларусі.

  24. Праблема нацыянальнай царквы.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка