Учебная программа рассмотрена и рекомендована к утверждению на заседании департамента




старонка2/3
Дата канвертавання17.03.2016
Памер423.05 Kb.
1   2   3

3.3 Вэб-рэсурсы
Беларускі гістарычны агляд - http://bha.cjb.net

Беларуская інтэрнэт бібліятэка КАМУНІКАТ.url – http://kamunikat.fontel.net,

Беларуская палічка – http://knihi.com

Беларуская Рэфармацыя – http://belreform.org

Arche – пачатак – http://arche.com.by

Гісторыя Беларусі - http://probelarus.ru

Беларуская віртуальная бібліятэка - http://www.library.by

Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы – http://starbel.narod.ru


4. Апісанне курса (у адпаведнасці з тэматычным планам)


  1. Уводзіны ў гісторыю канфесій.

Панятыйны апарат. Вера і рэлігія. Царква – розныя тлумачэнні тэрміна. Праблема перыядызацыі канфесійнай гісторыі Беларусі. Гістарыяграфія пытання.

Літаратура: Григорьева В.В., Филатова Е.Н. Католическая церковь в Белоруссии: историография проблемы // Наш радавод.  Гродна, 1994.  Кн. 6.  Ч.3.  С. 652-661.; Марозава С. Да пытання пра перыядызацыю канфесійнай гісторыі Беларусі / Гістарычны альманах. – Т. 7. – 2002.; Землякоў Л.Я. Рэлігія і грамадства.  Мінск, 1996.; Кудрявцев В.В. Лекции по истории религии и свободомыслия.  Минск, 1997.; Пятровіч Н. Крыніцы па гісторыі каталіцызму і ўніяцтва Беларусі ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах.  Мінск, 1999.  С. 132-145.


  1. Узнікненне царквы і кароткі агляд яе сусветнай гісторыі.

Розныя рэлігіі свету. Юдаізм. Узнікненне царквы і распаўсюд хрысціянскай веры ў свеце. Сымбаль веры і асноўныя хрысціянскія таямніцы. Хрысціянства ў Рымскай імперыі. Сусветныя саборы. Пачаткі ісламу. Пранікненне хрысціянства на славянскі абшар. Узнікненне двух абрадаў хрысціянскай веры і ідэя уніі. Рэканкіста. Крыжовыя паходы. Падзенне Візантыйскай імперыі. “Масква – трэці Рым”. Спробы рэфармавання царквы. Контррэфармацыя. Царква і тэндэнцыі секулярызацыі. Царква на мяжы тысячагоддзяў.

Літаратура: Бедуелл Г. История церкви. – М.: “Христианская Россия”, 1996.; Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік.  Мінск: Бел. Энцыкл.  2001.; Карев А.В., Сомов К.В. История христианства. – 1990.; Гонсалес Х.Л. История христианства. – Санкт-Петербург, 2001. – Т. 1-2.; Санніков С.В. Огляд історії християнства. – Київ, 2007.



  1. З’яўленне хрысціянства на беларускіх землях.

Першае знаёмства з хрысціянствам. Місія Торвальда Вандроўніка. Хрышчэнне Русі і Тураўшчыны. Першыя беларускія князі-хрысціяне. Заснаванне Полацкай епархіі. Біскуп Рэйнберн у Тураве. Здабыткі ад прыняцця хрысціянства. Полацкая сафія. Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – асветнікі зямлі беларускай. Захаванне двухвер’я жыхароў беларускіх княстваў.

Літаратура: Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. – Мінск, 1992.; Баравы Р. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. / Беларускі гістарычны агляд. – Т. 10. – Сш. 1-2. – 2003. – Снежань; Тарасаў С. Адкуль прыйшло хрысціянства на Беларусь? // З гісторыяй на Вы. - Вып. 2(3). – Мн., 1994. – С. 75-88; Филист Г.М. Введение христианства на Руси: предпосылки, обстоятельства, последствия. – Минск, 1988.; Мельнікаў А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. – Мінск, 1997.; Катлярчук А. Місія Торвальда Вандроўніка, або скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі // Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. – Вільня, 2007. – С. 231-236


  1. Царква ў ВКЛ (сяр. ХIІІ – XV ст.): пашырэнне дзвюх традыцый.

Міндоўг і пытанне яго веры. Хрысціяне-славяне і пагане-балты? Пытанне хрысціянізацыі князёў і народа ВКЛ. Гедымін і яго спробы прыняць каталіцтва. Крэўская унія і хрышчэнне Літвы. Прывілеі Ягайлы 1387 г. і Гарадзельская унія 1413 г. – падрыў раўнапраўнасці канфесій. Ідэя уніі пры Вітаўце і справа заснавання Літоўскай праваслаўнай мітраполіі. Прывілеі Ягайлы 1432 г. і Жыгімонта Кейстутавіча 1434 г. - спроба аднавіць рэлігійную талеранцыю. Пашырэнне сеткі каталіцкіх парафій. Падзел праваслаўнай царквы на дзве незалежныя мітраполіі – Кіеўскую і Маскоўскую. Ізаляванасць “маскоўскага” праваслаўя і фармаванне асаблівасцяў праваслаўнай царквы ў ВКЛ.
Літаратура:

Котлярчук А. Православная церковь в Великом княжестве Литовском // Веснік Беларускага праваслаўнага экзархату. – 1998. – Вып. 1. – С. 7-25; Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. – Мінск, 1993.; Макарий. История русской церкви. – Кн. 5: История Западнорусской церкви или Литовской митрополии. – Москва, 1996.; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни.  Минск, 1990.; Сагановіч Г. Рэлігійная талеранцыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (заканадаўства і практыка) // Матэрыялы па гісторыі Беларусі. Зб. арт.  Мінск: НІА, 1998.  С. 30-35.; Жлутка А. Адкуль і калі прыйшло ў Беларусь каталіцтва? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. – Вільня, 2002. – С. 87-88; Туронак Ю. Фармаванне сеткі рыма-каталіцкіх парафіяў на Беларусі ў 1387-1781 гг. / Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. – Вільня, 2006. – С. 405-418




  1. Рэфармацыя ў Эўропе і ВКЛ.

Крызіс хрысціянскай царквы. Ян Гус і гусіты. Марцін Лютар і яго “95 тэзісаў”. Пачатак Рэфармацыі ў Нямеччынне. Духоўныя асновы рэформы царквы. Вучэнне Жана Кальвіна і Рэфармацыя Жэневы і Швейцарыі. Распаўсюджанне новых тэндэнцыяў па Еўропе. Пранікненне пратэстантызму ў ВКЛ. Мікалай Радзівіл Чорны – апякун Рэфармацыі. Пераход элітных колаў княства ў пратэстантызм. Змены ў ВКЛ. Мецэнацтва і распаўсюджанне кнігадрукавання. Радзівілаўская Біблія і “Катэхізіс” Сымона Буднага. Аграрная і судовая рэформы. Усталяванне рэлігійнай верацярпімасці. Выданне Другога Статута ВКЛ. Лівонская вайна і Люблінская унія. Прычыны заняпаду рэфармацыйнага руху ў ВКЛ.

Літаратура: Акіньчыц С. Залаты век Беларусі. – Хабараўск, 2003; Волан А. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасьці // Спадчына. – 1991. - №6 (заканчэнне - 1992. - №1); Іванова Л. З гісторыі рэфармацыйнага кнігадрукаваньня ў Беларусі (другая палова XVI - першая палова XVII стст.); Іванова Л. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI - XVII стст.) у працах беларускіх і расейскіх мэдыявістаў; Катлярчук А. Швэцыя і пратэстанцкі збор Вялікага Княства Літоўскага // Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. - Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. С. 54-69.; Падокшын С. Рэфармацыя ў Беларусі: сэнс, вынікі, лёс // Спадчына, 2003, № 1.; Дмитриев М.В. Православие и реформация. Реформационные движения в восточнославянских землях Речи Посполитой во второй половине ХVI в. – Москва, 1990; Саверчанка І.В. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. – Мінск, 1993.; Luksaite I. Reformacija Lietuvos Didziojoje Kunigaikstysteje ir Mazojoje Lietuvoje. – Vilnius, 1999.


  1. Ордэн езуітаў і Контррэфармацыя ў ВКЛ.

Ігнаці Лаёла і заснаванне Ордэна езуітаў. Мэты ордэна. Трыдзенцкі сабор і “Трыдзенцкае спавяданне”. З’яўленне езуітаў у ВКЛ і накірункі іх дзейнасці. “Кожны шляхціч – каталік”. Стаўленне манархаў да езуітаў. Адкрыццё Віленскай акадэміі. Увядзенне новага календара. “Індэкс забароненых кніг”. Перамога Контррэфармацыі. Палеміка з праваслаўнымі і пратэстантамі і іх пераслед. Вынікі трыумфу езуітаў для Беларусі.

Літаратура: Жлутка А. Езуіты на Беларусі: Пошукі праўды // З гісторыяй на Вы. - Вып. 2(3). – Мн., 1994. – С. 118-138; Катлярчук А. Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім і пратэстанты Беларусі; Блинова Т. Иезуиты в Белоруссии. – Минск, 1990.; Lulewicz H. Sklad wyznaniowy senatorow swieckich Wielkiego Ksiestwa Litewskiego za panowania Wazow. Przeglad Historyczny. – 1977. – T. LXVIII. – Z. 3. – p. 425-445.; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни.  Минск, 1990.; Диханова-Внуковская Л.А. Положение иезуитов в великокняжеском обществе с конца XVI века по 1773 год / Канфесіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць. – Брэст, 2005.; Kosman M. Protestanci i Kontrreformacja. Z dziejow tolerancji w Rzeczypospolitej XVI-XVIII wieku. – Wroclaw, 1978.; Гісторыя Беларусі ў 6 т. – Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай. – Мінск, 2004. – С. 42-66


  1. Берасьцейская царкоўная унія.

Уніяцкая ідэя: глабальны і лакальны варыянты. Дзве альтэрнатывы рэлігійна-царкоўнага жыцця – плюралістычная і ўнітарная. Перадумовы Берасцейскай уніі. Іпацій Пацей і місія ў Рым. Канстанцін Астрожскі і праваслаўныя брацтвы. Берасцейскі уніяцкі і праваслаўны саборы. Умовы уніі. Супрацоўніцтва праваслаўных з пратэстантамі ў справе супрацьстаяння уніі. Стварэнне уніяцкай царквы і яе пашырэнне пры пратэкцыі ўладаў Рэчы Паспалітай. Палеміка унітаў і дэзунітаў. Значэнне прыняцця Берасцейскай царкоўнай уніі ў гісторыі Беларусі і рэгіёна.

Літаратура: Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура. – Мінск, 1998.; Драгун Ю. Уніяцкая царква Беларусі і дзяржаўная палітыка // З гісторыяй на Вы. - Вып. 2(3). – Мн., 1994. – С. 89-106; Катлярчук А. Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім і пратэстанты Беларусі; Марозава С. Берасцейская унiя i этнiчная свядомасць беларусаў // Беларускі гістарычны агляд. – Т. 3. – Сш. 2. – 1996. – снежань; Уния в документах. Сб. док. и мат. / Сост. В.А. Теплова. – Минск, 1997.; Марозава С. Уніяцкая царква ў культурна–гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839). – Гродна, 1996.; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни.  Минск, 1990.; Брестская уния 1596 года и общественно-политическая борьба на Украине и в Белоруссии в конце XVI - первой половине ХУП в. – Ч. 2: Брестская уния 1596 г. Исторические последствия события / Институт славяноведения Российской АН; Отв. ред. В.Н.Флоря. – М., 1999.; Бохан Ю. Да пытання аб ідэалагічных перадумовах Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года // З гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / ІІад рэд. М.В.Біча і П.А.Лойкі. – Мінск, 1996. – С. 22-40.; Грыцкевіч А. Унія: праўда і мана // Культура. – 1993. – 22 снежня.; Hajduk M. Unia Brzeska, 1596 / Red. A.Mironowicz. – Bialystok, 1995.


  1. Грэка-каталіцкая царква на беларускіх землях (1596-1839).

Шлях стварэння уніяцкай царквы і пашырэння яе ўплыву. Язафат Кунцэвіч. Парушэнне раўнапраўя рэлігій і верацярпімасці. Язэп Руцкі і структурнае афармленне уніяцкай царквы. Ордэн базыліянаў. Нацыянальны склад уніяцкай царквы. Пераўтварэнне уніяцкай царквы ў асяродак стварэння і захавання беларускай культуры і мовы. Справа скасавання уніі.

Літаратура: Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура. – Мінск, 1998.; Драгун Ю. Уніяцкая царква Беларусі і дзяржаўная палітыка // З гісторыяй на Вы. - Вып. 2(3). – Мн., 1994. – С. 89-106; Уния в документах. Сб. док. и мат. / Сост. В.А. Теплова. – Минск, 1997.; Марозава С. Уніяцкая царква ў культурна–гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839). – Гродна, 1996.; Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мінск, 2003.; Арлоў У. Як вуніяты вярнуліся ў праваслаўе? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. – Вільня, 2002. – С.145; Анішчанка Я. Перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе ў 1781-1783 гг. // 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / С.Марозава, Т.Казакова, Ю.Бохан і інш.; Пад рэд. М.В.Біча і П.А.Лойкі. – Мінск, 1996. – С. 77-84.; Грыгор'ева В., Навіцкі У., Філатава А. Уніяцтва на Беларусі пасля Полацкага сабора 1839 г. і да нашых дзён // Беларускі гістарычны часопіс. - 1996. №2. – С. 45-57.; Грыцкевіч А. Унія: праўда і мана // Культура. - 1993. - 22 снежня. Грыцкевіч А. Уніяцкая тэндэнцыя і уніяцкая царква на Беларусі ў XV-XVIII стагоддзях // Хрысціянская Думка. – 1993. – №1.


  1. Канфесіі ў Рэчы Паспалітай.

Націск езуітаў. Змаганне пратэстантаў і праваслаўных за сваё існаванне. Брацтвы. Пачатак нараджэння т. зв. “дысідэнтаў”. “Уцёкі мазгоў”. Радзівілаўскі Слуцак. Палеміка. Мялет Сматрыцкі. “Артыкулы супакаення грэцкай веры” Уладзіслава IV Вазы. Хмяльніччына – спроба абароны веры? Трынаццацігадовая вайна і імкненне часткі праваслаўных ВКЛ да Расеі. Януш Радзівіл і Кейданская унія. Дэмаграфічныя страты і няспраўджаныя надзеі на “абарону” праваслаўных расейскім царом. Сімяон Полацкі. Адсутнасць рэлігійнай талерантнасці, як адзін з фактараў расколу грамадства ВКЛ. Каталіцкія манаскія ордэны на беларускіх землях. Паўночная вайна і пашырэнне дысідэнцкага руху. ВКЛ паміж каталіцкай Польшчай, праваслаўнай Расеяй і пратэстанцкімі Швецыяй і Прусіяй.

Літаратура: Грыцкевіч А. Дзейнасьць Віленскага сыноду рэфармацкіх грамадаў у Вялікім Княстве Літоўскім / ; Катлярчук А. Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім і пратэстанты Беларусі; Скеп’ян Н. Да пытання пра веравызнанне Соф’і Слуцкай // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. – №10. – С. 46-51; Kempa T. Prawoslawie i unia we wschodnich wojewodztwach WKL w koncu XVII w. // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. – №22. – p. 35.; Mironowicz A. Prawoslawie i unia za panowania Jana Kazimierza. – Bialystok, 1997.; Макарий. История русской церкви. – Кн. 5: История Западнорусской церкви или Литовской митрополии. – Москва, 1996.; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни.  Минск, 1990.; Катлярчук А. “Уцёкі мазгоў”, ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына. – 2006. - №1. – С. 65-78; Туронак Ю. Фармаванне сеткі рыма-каталіцкіх парафіяў на Беларусі ў 1387-1781 гг. / Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. – Вільня, 2006. – С. 405-418; Гісторыя Беларусі ў 6 т. – Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай. – Мінск, 2004. – С. 154-169, 302-317



  1. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму на беларускіх землях у 1772-1860 гг.

Спроба навярнуць уніятаў пры Кацярыне ІІ. Полацкая езуіцкая акадэмія. Адносная лаяльнасць да касцёлу да 1830-х гг. Рэчпаспалітаўскі патрыятызм касцёла і дачыненне ксяндзоў і вернікаў да паўстанняў. Праграмы М.Мураўёва па русіфікацыі краю. Скасаванне уніі – страта беларусамі свайго духоўна-культурнага асяродка. “Упорствуючыя”. Праваслаўная царква і стараабрадцы – апора расейскага царызму ў краі. Падпарадкаванне праваслаўнай царквы Свяцейшаму Сіноду і пераўтварэнне яе ў дзяржаўнае ведамства. Зачыненне каталіцкіх храмаў і спроба падпарадкаваць касцёл.

Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Хаустовіч М. Скасаванне уніі // З гісторыяй на Вы. - Вып. 2(3). – Мн., 1994. – С. 107-117; Гарбацкі А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII – пачатку ХХ стст. – Брэст, 1999.; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни.  Минск, 1990.; Гарошка Л. Пад знакам “рускае і польскае веры”. – Мінск, 1990.; Смяховіч М. Узаемаадносіны самаўладдзя з каталіцкай царквой на Беларусі (1772 –1867) // Беларускі гістарычны часопіс.  1995.  №1.  С. 45-50.; Арлоў У. Што такое Полацкая акадэмія? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. – Вільня, 2002.


  1. Канфесіі на Беларусі ў 1861-1905 гг.

Узмацненне ціску на каталікоў пасля паўстання 1863-1864 гг. Планы па распалячанню касцёла. Непадатлівасць каталіцкіх святароў і вернікаў. Праваслаўная царква і вернікі пасля паўстання 1863-1864 гг. Падзел жыхароў Паўночна-Заходняга краю на палякаў і рускіх паводле веравызнання. Адсутнасць верацярпімасці і духоўнай свабоды ў Расейскай імперыі, як адзін з фактараў варожасці да расейскіх уладаў і чыноўнікаў. Лібералізм Святаполк-Мірскага.

Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Гарбацкі А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII – пачатку ХХ стст. – Брэст, 1999.; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни.  Минск, 1990.; Гарошка Л. Пад знакам “рускае і польскае веры”. – Мінск, 1990.; Яноўская В.В. Хрысціянская царква ў Беларусі ў 1863 – 1914 гг. – Мінск, 2002.; Чихачёв Д.Н. Вопрос о располячении костёла в прошлом и настоящем.  СПб., 1913.; Смалянчук А. Каталікі Беларусі і царская ўлада ў другой палове ХІХ ст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne.  2000.  Nr. 14.  S. 105-114.; Снапкоўская С.В. Канфессіянальная палітыка ў галіне адукацыі ў Беларусі (60-я гады ХІХ ст. – 1917г.) // Адукацыя і выхаванне.  1999.  №5-6.  С. 106-110.



  1. Указ “аб асновах верацярпімасці” і змены ў стане канфесій на Беларусі (1905-1917).

Становішча канфесій на пачатку ХХ ст. Указ 17 красавіка 1905 г. “Аб асновах верацярпімасці”. Пераходы і колькасная дынаміка вернікаў. Беларусы-каталікі ў Дзяржаўных Думах. Біскуп Эдвард Роп. Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі. Змены ў становішчы канфесій. Ці набылі беларусы свабоду сумлення? Канфесіі і Першая сусветная вайна. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расеі і канфесійнае пытанне.

Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Яноўская В. Узаемаадносіны “царква-дзяржава” ў Расейскай імперыі на пачатку ХХ ст. // Гістарычны альманах. – Т. 6.; Яноўская В.В. Хрысціянская царква ў Беларусі ў 1863 – 1914 гг. – Мінск, 2002.; Чихачёв Д.Н. Вопрос о располячении костёла в прошлом и настоящем.  СПб.: Тип. т-ва А.С.Суворина “Новое время”, 1913.; Бачышча Ю.А. Уплыў царскага ўказа “Аб асновах верацярпімасці” ад 17 красавіка 1905г. на становішча католікаў у Беларусі (1905-1914 гг.) // Весці БДПУ імя М.Танка.  2003.  №3.  С. 149-153.; Бачышча Ю.А. Каталіцкая царква Беларусі ў нацыянальна-рэлігійнай палітыцы расійскага ўрада ў пачатку ХХ ст. //// Гісторыя і культура Еўропы ў кантэксце станаўлення і развіцця рэгіянальных цывілізацый і культур: актуальныя праблемы з гістарычнага мінулага і сучаснасці. Матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі. – Віцебск, 2003. – С. 253-255; Грыгор’ева В.В. Указ 1905г. “Аб верацярпімасці” і змены ў стане хрысціянскіх канфесій // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў РБ: стан і перспектывы развіцця.  Мінск: БДУ, 1999.  С. 122-124.; Смалянчук А. Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Беларусі і Літвы // Голас Радзімы.  1993.  11 сакавіка.


  1. Уплыў канфесій на беларускае Адраджэнне пач. ХХ ст.

Царква і яе ўплыў на фармаванне нацыянальнай свядомасці. Матэус Валанчус і фармаванне літоўскага касцёла. Андрэй Шэптыцкі і станаўленне украінскай нацыі. Праблема існавання беларускай царквы. Парасткі беларускай самасвядомасці ў касцёле. Сцяпан Данісевіч. Удзел святароў у справе адраджэння беларускай культуры. Моўнае пытанне ў храмах. Каталіцкая газета “Беларус”. Спробы аднаўлення уніі. Баптысцкі пастар Лукаш Дзёкуць-Малей і беларускі пераклад Новага Запавету. Прычыны слабасці беларускай царквы і яе ўплыву на грамадства. Пашырэнне сацыялістычных ідэй.

Літаратура: Гарэцкі М. Нашэ духавенства / Янушкевіч Я. За архіўным парогам. Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў у святле архіўных пошукаў. – Мн., 2002. – С. 149-154; Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Трацяк Я. Уладзіслаў Талочка: штрыхі да партрэта беларускага рэлігійнага і культурнага дзеяча // Гістарычны альманах. – 2004. – Т. 10; Туронак Ю. Падрэзаныя крылы // Наша вера. – 2003. – №2(24).; Конан У. Хрысціянства ў гістарычным лёсе Беларусі // Беларуская думка ХХ ст. – Варшава, 1998.; Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХст. Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны. / Склад. Ю.Гарбінскі.  Мюнхен-Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999.; Stankiewicz Ad. Bielaruski chryscijanski ruch: histaryczny narys.  Vilnia: Chryścijanskaja Dumka, 1939.; Бачышча Ю.А. Жыццё і дзейнасць адміністратара Магілёўскай архідыяцэзіі Сцяпана Данісевіча // Весці БДПУ імя М.Танка.  2003.  №1.  С. 219-224.; Трацяк Я. Беларускае духавенства ў першай палове ХХ стагоддзя // Беларускі гістарычны часопіс.  1999.  №2.  С. 41-48.; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u światyniach.  Wilnia: Chryścijaskaja Dumka, 1929.


  1. Ідэя беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў першай палове ХХ ст.

Хрысціянская дэмакратыя – сутнасць тэрміну. Хадэцыя ў еўрапейскіх краінах. Фармаванне беларускай свядомасці ў асобных святароў. Узнікненне беларускага гуртка пры Віленскай каталіцкай семінарыі. Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Беларускі гурток у Духоўнай каталіцкай акадэміі г. Пецярбурга. Фабіян Абрантовіч, Адам Станкевіч, Вінцэсь Гадлеўскі – ідэолагі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. З’езд каталіцкага духавенства 1917 г. і ўтварэнне ХДЗ. Праграмы БХД і яе дзейнасць. Друкаваныя выданні хадэкаў. БІГіК. Хрысціянска-дэмакратычная ідэя як альтэрнатыва сацыялізму і камунізму. БХД-БНА.

Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Трацяк Я. Уладзіслаў Талочка: штрыхі да партрэта беларускага рэлігійнага і культурнага дзеяча // Гістарычны альманах. – 2004. – Т. 10; Шутовіч Я. Ксёндз Адам Станкевіч у 25-ыя ўгодкі сьвяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасьці (10.1.1915-10.1.1940). – Вільня, 1940.; Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя / Аўт.-укл. Ю. Гарбінскі. – Мінск-Мюнхен, 1999.; Stankiewicz Ad. Bielaruski chryscijanski ruch: histaryczny narys.  Vilnia: Chryścijanskaja Dumka, 1939.; Вашкевіч А. Эвалюцыя Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў сьвятле яе палітычных праграмаў (1917-1939) // Спадчына. – 2006. - №1. – С. 22-34; Гесь А., Ляхоўскі У. З жыцьця і дзейнасьці кс. В.Гадлеўскага // Спадчына. – 2006. - №1. – С. 35-47; Мазько Э. Ідэалагічныя падставы дзейнасці БХД // Гістарычны альманах. – 2000. – №3. – С. 25-31.; Коўкель І. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і яе роля ў беларускім грамадска-палітычным руху / Этносоциальные конфессиональные процессы в трансформирующемся обществе. – Ч. 2. – Гродно, 2001. – С. 36-44; Ладысеў У. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя – Беларускае Народнае Аб’яднанне / Палітычныя партыі Беларусі. – Мінск, 1994. – С. 78-86.; Быкаў Ю. Калі паўстаў хрысціянска-дэмакратычны рух у Беларусі / 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. – Вільня, 2002. – С. 200




  1. Параўнанне канфесійнай сітуацыі ў Заходняй і Усходняй Беларусі да 1939 г.

Захаванне рэлігійнага жыцця на захадзе Беларусі. Прывілеяванае становішча касцёла. Паланізацыя касцёла. Забарона ксяндзам казаць казані па-беларуску і ўваходзіць у БХД. Пашырэнне пратэстанцкага руху. Гаротны стан праваслаўнай царквы Заходняй Беларусі.

“Рэлігія – опіум для народа”. Прычыны нецярпімасці камуністаў да веруючых. Дэкрэты савецкай улады ў канфесійнай сферы. Змаганне з “рэлігійнымі забабонамі” і насаджэнне “навуковага атэізму”. Гучныя судовыя працэсы над святарамі. Кампанія рабавання царкоўнай маёмасці. Мельхісэдэк і справа стварэння беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Спробы падпарадкавання царквы. “Абнаўленцы”. Камунізм як матэрыялістычная рэлігія. Саюз ваяўнічых бязбожнікаў. Вынішчэнне рэлігійнага жыцця ў БССР. Рэпрэсіі святароў.



Літаратура: Канфесіі на Беларусі (к. XVIII – ХХ ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі.  Мінск, 1998.; Решения КПСС и советского государства о религии и церкви; Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя / Аўт.-укл. Ю. Гарбінскі. – Мінск-Мюнхен, 1999.; Ханевич В. Белорусские ксендзы в Сибири. 1920-1930-е гг.; Акинчиц С. История христиан веры евангельской в Беларуси // Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь. Сб. док. и мат. / Авт.-сост. М.Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого. – Мн., 2005. – С. 253-259; Завальнюк У. Каталіцкі касцёл у Беларусі ў ХХст. // Спадчына.  2000.  №4.  С. 49-60.; Одинцов М.И. Государство и церковь в России, ХХ век.  М.: Луч, 1994.; Процька Т. Хто такі Мельхісэдэк? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. – Вільня, 2002. – С. 190-191.; Няхай сведчанне іх веры не забудзецца: Лёс каталіцкага касцёла на Беларусі ў 1917-1953 гг. – Б.м.: Непакалянаў, 2000.


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка