Дзяржаўная ўстанова адукацыi
«Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Фаніпаля»
Канспект забавы на вадзе
ў старэйшай групе
«У вадзе гуляй - сябе загартоўвай»
Састаўлены кiраўнiком
фiзiчнага выхавання
Т.І. Мілашэўскай
Праграмны змест: выхоўваць у дзяцей асновы патрыятызму, прывiваць цiкавасць да беларускiх народных гульняў у вадзе; замацоўваць здароў’е дзяцей; прывучаць адтрымлiваць радасць i задавальненне ад рухаў у вадзе; садзейнiчаць з’яднанню дзiцячага калектыву.
Абсталяванне: кругi, мячы i доскі для плавання, плаваючыя цацкi, шнур, абруч, лялька.
Ход забавы
Дзецi заходзяць у ваду i самастойна даплываюць да процiлеглага боку бассейна.
-Дзецi, сягодня ў нас не зусiм звычайны занятак. Вы ужо зразумелi чаму? Так, сягодня мы звамi будзем размаўляць па-беларуску. Але не толькi гэта надае незвычайнасць нашаму занятку. Незвычайны ён яшчэ i таму, што мы будзем знаёмiцца з беларускiмi народнымi гульнямi. Вы згодны са мной? Тады першая наша гульня будзе называцца «Адгадай чый галасок».
Дзецi стаяць у крузе, у сярэдзiну лiчылкай выбiраецца адно дзiця. Яно заплюшчвае вочы i прысядае.
Дзецi рухаюцца па крузе i вымаўляюць:
Сталi ў круг i раз, два, тры,
Павярнулiся, сябры.
А як скажам: «скок-скок-скок» -
Адгадай, чый галасок.
Кiраўнiк паказвае на адно дзiця. Яно вымаўляе: «скок-скок-скок». Той, хто ў сярэдзiне, павiнен адгадаць. Калi адгадаў – мяняюцца месцамi.
Кожны раз змяняюцца вiды рухаў па крузе.
Рухомая гульня «Шэры кот» (3 разы)
Лiчылкай выбiраецца кот:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылi –
Не чытаць, не пiсаць,
А за мышкамi скакаць!
Усе дзецi становяцца за катом у калонну i рухаюцца па ўсяму басейну.
Кот: Ёсць мышы у стозе?
Мышы: Ёсць!
Кот: Ката баяцца?
Мышы: Не!
Кот: А я, Кот-Катафей, разганю усiх мышэй!
Мышы плаваюць па усяму бассейну, кот iх ловiць. Нельга лавiць таго, хто нырнуў у ваду з галавой (мышка схавалася ў норку).
Рухомая гульня «Белыя мядзведзi» (3 разы)
У сярэдзiну бассейна выбiраецца двое дзяцей. Гэта белыя мядзведзi. Яны трамаюцца за рукi. Астатнiя дзецi – маржы. Яны вольна плаваюць па ўсяму бассейну. Мядзведзi iдуць на паляванне i стараюцца злавiць маржа, узяўшы яго ў круг сваiх счэпленых рук. Злоўлены адводзiцца на «iльдзiну» (раней дамоўленае месца). Калi на «iльдзiне» два маржы, яны самi ператвараюцца ў белых мядзведзяў i таксама iдуць на паляванне.
Рухомая гульня «Iванка» (3 разы)
Шнурам аддзяляюць частку бассейна. Гэта – лес. У сярэдзiне – абруч (дом лесавiка). У абруч змяшчаюць Iванку (мячык, ляльку, кубік) i выбiраюць лесавiка. Астатнiя гуляючыя (лебедзi), залятаючы ў лес (паднырываючы пад шнур), спрабуюць забраць Iванку, а лесавiк – злавiць лебедзя рукой або дакрануцца да яго галiнкай. Лебедзь, якому ўдасца вынесцi з лесу Iванку, становiцца лесавiком, i гульня пачынаецца спачатку. Злоўленыя лебедзi выбываюць з гульнi.
Самастойнае плаванне i плаванне з дапамогай кругоў, мячэй i досак для плавання, гульнi з цацкамi.
- Спадабалiся вам, дзецi, новыя гульнi? Вельмi добра. У гэтыя гульнi можна гуляць i на пляцоўцы. На другiх занятках мы таксама ў iх яшчэ нi раз пагуляем, калi ў вас будзе жаданне. А зараз надыйшоў час нам з вамi развiтвацца, калi ласка, выходзце з вады. |