У суботу, 15 лістапада, былі запланаваны наступныя мерапыемствы




Дата канвертавання05.07.2016
Памер11.98 Kb.
Субота, 15.11.2014

У суботу, 15 лістапада, былі запланаваны наступныя мерапыемствы:

- для вучняў пачаткавых класаў сумесна з бацькамі і камандай Путчынскага яляў-сада-пачатковай школы спартландыя “Свістаць усіх наверх!” ;

- для вучняў 5-11 класаў паход выхаднога дня;

Усе мерапрыемствы прайшлі згодна плану.

Па першаму мерапрыемству:

у 10 гадзін раніцы каманда пачатковых класаў “Рабінзоны” сустракала гасцей з Путчына – каманду “Пунсовыя ветразі”, у якую ўваходзілі 8 вучняў пачатковых класаў і 4 бацькоў, а таксама настаўнікі і дырэктар установы адукацыі. Пасля невялікай размінкі пачаліся спаборніцтвы.



Уперад выходзілі то каманда гасцей, то каманда гаспадороў свята. Акрамя падрыхтаваных да спаборніцтваў камад, школы падрыхтавалі выступленні артыстаў. Пасля кожных 3 эстафет, гучалі песні.



Гаспадары свята падрыхтавалі флэш-моб, які паказалі усім, хто прысутнічаў ў спартыўнай зале. Спаборніцтвы скончыліся з роўнай колькасцю балаў у кожнай каманды. Пасля ўзнагароджання сапернікі пілі гарбату з прысмакамі. Усе былі вельмі задаволены.

Па другому мерапрыемству:

вучні сярэдняга і старэйшага звяна школы наведвалі ў гэты дзень Музей Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы разам з настаўнікамі знаёміліся з адноўленай экспазіцыяй музея. Трэбы адзначыць, што кожны з наведвальнкаў музея, знайшоў штосьці цікавае асабіста для сябе. Многія экспазіцыі прыемна ўразілі не толькі дзяцей, але і дарослых, якія суправаджалі вучняў.

Частка вучняў школы займалася ў 6-ты школьны дзень у гуртках.

Дзень прайшоў весела і цікава.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка