У пракуратуру Менску




Дата канвертавання17.03.2016
Памер13.8 Kb.
У Пракуратуру Менску
220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38

Адзьдзел папярэдняга разсьледаваньня УДФР КДК

па Менскай вобласьці й гораду Менску

220013 г. Менск, вул. П. Броўкі, д. 3 корп. 2

заяўнік: ____________________________________________

(прозьвішча, імя, імя па бацьку)

____________________________________________

адрэса,


тэлефон:_____________

Аб асабістым паручальніцтве


ХАДАЙНІЦТВА

(у парадку, прадугледжаным артыкулам 121 КПК)
Я, _________________________________________________________,

(Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку)

у адпаведнасьці з артыкулам 121 КПК Рэспублікі Беларусь прымаю на сябе пісьмовае абавязальніцтва аб тым, што падазраваны Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе процідзейнічаць разсьледваньню справы ці разгляду яе судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасьцю.

Прашу азнаёміць Бяляцкага А. В. з дадзеным хадайніцтвам і, у выпадку атрыманьня ад яго згоды на маё паручальніцтва, гатовы даць падпіску аб асабістым паручальніцтве ў адпаведнасьці з законам. Аб адказнасьці пры здзяйсненьні падазраваным Бяляцкім А.В. дзеяньняў, для прадухіленьня якіх прыменена асабістае паручальніцтва, прадугледжанае ч. 4 артыкула 121 КПК, мне вядома.

Пры вырашэньні дадзенага пытаньня прашу ўлічыць характар падазрэньняў (ці абвінавачаньняў), высунутых супраць Бяляцкага А.В., асобу падазраванага, ягоны ўзрост, стан здароўя, тое, што ён зьяўляецца вядомым грамадзкім дзеячом, як унутры краіны, гэтак і за ейнымі межамі, мае сталае месца жыхарства, а таксама тое, што па справе адсутнічаюць дадзеныя аб тым, што ён можа схавацца ад ворганаў крымінальнага перасьледу ці суду, супрацьдзейнічаць папярэдняму разсьледваньню крымінальнай справы ці разгляду яе ў судзе.

Аб прынятым рашэньні прашу паведаміць мне ва ўстаноўленым парадку.




Дата Подпіс Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка