У жодзінскі гарадзкі суд, Берасьцейская, 5а




старонка2/2
Дата канвертавання17.03.2016
Памер468.13 Kb.
1   2

Адказ: Патрабаванні гарвыканкама заснаваны на законе. Паколькі Вы самастойна не можаце гарантаваць бяспеку грамадзян, іх медыцынскае абслугоўванне, прыборку тэрыторыі і ахову правапарадку пры правядзенні мерапрыемства, не маючы спецыяльнага адукавання, Вам патрэбна звяртацца да спецыялізаваных службаў. А рашэнне гэтай праблемы – заключэнне дамоў.



Старшыня судовага паседжаньня ўдакладняе ў прадстаўніка зацікаўленага боку: На колькі я помню, вы паясьнялі, казалі, што да заяўкі не патрэбна прыкладаць дамовы аб аказаньні паслугаў. У абавязальніцтве ды ў заяўцы трэба гарантаваць заключэньне такіх дамоваў. Дык я разумела такім чынам, што вы не патрабуеце прыкладаць дамовы, а патрабуеце ўказаць і ў абавязальніцтвах, і ў заяве, якія канкрэтна меры будуць прымаць арганізатары мерапрыемства, каб забясьпечыць вось гэтыя і грамадзкі парадак, і бясьпеку, мэдычнае абслугоўваньне, прыборку тэрыторыі?

Адказ прадстаўніка зацікаўленага боку: Так. І калі заяўнік знойдзе, як забясьпечыць гэтыя работы спэцялізаванымі арганізацыямі з аплатай ім іхных выдаткаў без заключэньня дамоваў – гарвыканкам разгледзіць.

Мы не патрабуем прыкладаць да заяўкі дамовы, а патрабуем указаць у заяўцы і ў абавязальніцтве, якія канкрэтна меры арганізатары зробяць, каб забяспечыць правапарадак пры правядзенні мерапрыемства. Калі заяўнік знойдзе як забяспечыць правапарадак, каб не заключаць дамовы, гарвыканкам разгледзе яго спосаб.



Пытаньне заяўніка: Ці магу я з задавальненьнем канстатаваць, што патрабаваньне выканкаму спачатку прыкладаць дамовы для атрыманьня дазволу, потым прыкладаць абавязальніцтвы заключыць такія дамовы - зараз трансфармавалася ў непатрабаваньне прыкладаць дамовы, не прыкладаць абавязальніцтва заключаць такія дамовы, а неабходнасьць заяўнікоў указаць меры па забесьпячэньні грамадзкага парадку й бясьпекі падчас правядзеньня мерапрыемства, а таксама мэдычным абслугоўваньні ды ўборцы тэрыторыі пасьля правядзеньня мерапрыемства. Так я разумею?» (зачытвалася медлена для дакладнага запісу ў пратакол — гл. перададзеныя суду аўдыёзапісы судовых паседжаньняў.)

Пытанне: Калі я зразумею, зараз у судовым пасяджэнні абавязальніцтва прыкладаць дамовы, абавязальніцтвы трансфармавалася ў неабходнасць заяўнікоў указаць ... пералік толькі мер або спосаб па забяспячэнні грамадскага парадку і бяспекі падчас правядзення мерапрыемства і пасля яго правядзення – прыборка тэрыторыі?
Старшыня судовага паседжаньня робіць заўвагу: «На колькі я помню, мінулы раз я абвяшчала пратакол папярэдняна судовага пасяджэньня дзе было сказана, што прасдтаўнік зацікаўленага боку сказаў, што трэба было прыкладаць дамовы – але тады вы зрабілі заўвагу, што гэта недакладна ў тлумачэньні прадстаўніка, что не было патрабаваньня прыкладаць дамовы. Гэта пацьвердзіла й Вольга Вітальеўна. У абавязальніцтве трэба было ўказаць, якія меры будуць прымацца. І сёньня вы кажаце, што адразу ў вас патрабавалі прыкладаць дамовы. Дык ніхто ж не патрабаваў гэта рабіць.»
Заяўнік адказвае на заўвагу старшыні судовага паседжаньня, нагадвае й ўдакладняе пытаньне: «Не. Справа ў тым, што я праглядаў гэтае папярэдняе паседжаньне па аўдыёзапісу, які вядзецца для гэтага – там сапраўды спачатку гучала патрабаваньне прыкладаць дамовы. А потым, калі запыталіся, ці трэба прыкладаць адразу квітанцыі ці дамовы? Патлумачана было, што лепш канешне прыкладаць дамовы, але дапускаецца прыкласьці «абавязальніцтва заключыць такія дамовы».

На сёньня, пра што пытаньне задаю!? Ці правільна я разумею, што патрабаваньне спачатку «прыкладаць дамовы», потым «абавязальніцтвы заключыць такія дамовы», трансфармавалася ў патрабаваньне прыкладаць пералік толькі тых мераў ... па забесьпячэньні грамадзкага парадку, мэдычным збесьпячэньні ... прыборцы тырэторыі
Старшыня судовага паседжаньня робіць заўвагу: «Вы бачыце розьніцу?»
Адказ заяўніка: «Канешне бачу. І яшчэ сёньня Вольга Вітальеўна кажа, што гэта можна будзе зрабіць самастойна, значыцца ня трэба будзе заключаць дамовы. Гэта прагучала.»
Старшыня судовага паседжаньня прапануе прасдтаўніку зацікаўленага боку адказаць на пастаўленае пытаньне заяўніка: «Як вы патлумачыце Вольга Вітальеўна, гэта – трансфармацыя вашых патрабваньняў?»
Адказ: Я не бачу ніякай трансфармацыі. Я гэта так гаварыла і ў мінулым судовым паседжаньні.
Заяўнік: Але мы маем досьвед, што нам адмаўлялася раней у правядзеньні масавых мерапрыемстваў на тых падставах, што мы да заявы не прыкладалі канкрэтныя дамовы. Гэта было матывам забароны масавага мерапрыемства. Зараз мы хацелі б удакладніць – на колькі законным ёсьць прыкладаць дадатковыя абавязальніцтвы заключыць такія дамовы? Бо ў законе не пазначана, я магу зачытаць якое мы павінны прыкладаць абавязальніцтва па Законе ў арт. 5. Ну вы ўсе ведаеце пра яго, так?

Адказ: Так.

Заяўнік працягвае: Значыць няма такога. Няма і слова дамовы. Значыцца я так зразумеў у апошняй дыскусыі тут – было сьнята гэта пытаньне пра дамовы й было заяўлена, што заяўнікі павінны канкрэтна пазначыць спосаб, якім яны будуць захоўваць на замаўляемым канкрэтным мерапрыемстве грамадзкі парадак, мэдычнае абслугоўваньне, прыборку тэрыторыі. І што гэта неабавязкова можа быць дамова з гэтымі арганізацыямі, калі гэтыя мэтады будуць прызнаныя «дастатковымі». Вось мы і выходзім на парамэтар «дастатковасьці». Якія ж мы павінны ўказаць дастатковыя меры? Цяпер мы сапраўды прыйшлі да таго, што я ўжо заявіў у сваім хадайніцтве. Дайце нам калі ласка, што нам трэба дапісаць да заяўкі, што канкрэтна трэба зрабіць вось на нашым замоўленым пікеце ў 10 чалавек па ахове правапарадку, па мэдычным забесьпячэньні, па прыборцы тэрыторыі для таго, каб гэта было «дастатковым для выканкаму» й «выканкам гарантавана» дазволіў гэта мірнае мерапрыемства?
Пытанне: Нам адмаўлялася раней на падставе таго, што мы не прыкладалі дамовы. Якія мы павінны ўказаць меры, што трэба нам зрабіць каб гэта было дастатковымі мерамі для гарвыканкама, каб выканкам не адмовіў у правядзенні мерапрыемства колькасцю 10 чалавек?
Суд в ы з н а ч ы ў:
адхіліць пытанне, бо адказ на яго дадзены раней.
Заяўнік у сувязі з гэтым адзначае: Я хачу ў такім выпадку нагадаць нашаму шаноўнаму выканкаму, што Закон аб масавых мерапрыемствах адносіцца ня толькі да грамадзянаў, якія замаўляюць мірныя мерапрыемствы, каб рэалізаваць свае Канстытуцыйныя правы ў межах Канстытуцыі (арт. 35 ) так і да ўлады, якая абавязаная гарантаваць правядзеньне заяўленага мірнага мерапрыемства ўсімі наяўнымі ў ейным распарадждэньні магчымасьцямі. Адпаведна таго ж арт. 35 Канстытуцыі й можа забараніць гэтае мерапрыемства толькі па нормах, адзначаных у арт. 23 Канстытуыі ды ў арт. 21 Міжнароднага Пакту.

Значыцца, у гэтым законе прапісаныя як абавязкі саміх арганізатараў, якія пазначаны ў артыкулах ... 9, 10, 11, 12, гэтак і спэцыяльных службаў па ахове грамадзкага парадку, па мэдычным забесьпячэньні, па прыборцы тэрыторыі. Арт. 13 дакладна датычыцца міліцыі, каб яна ахоўвала маніфэстантаў, пікетоўцаў, людзей ад неправамерных пасягальніцтваў з боку іншых арганізацыяў і фізычных асобаў. І нашыя меры, якія мы ў адпаведнасьці з арт.5 закону «абавязуемся» належным чынам забясьпечыць правядзеньне масавага мерапрыемства, неабходную арганізацыю й парадак, палягаюць у тым, што мы прыкладаючы такі «абавязак-гарантыю» абавязуемся дзейнічаць у межах кожнага з гэтых артыкулаў Закону, выконваць ягоную кожную пазыцыю, дзе прапісаныя патрабуемыя ад нас па Законе вышэй адзначаемыя меры па бясьпецы, мэдычным абслугоўваньні, прыборцы тэрыторыі.

Нашыя меры, як правільна адзначаў выканкам, ня могуць быць дастатковымі, мы ня можам і не абавязаныя забясьпечваць сваю бясьпеку... гэта – «сутрэчныя меры» (напрыклад з боку нас (арганізатараў) і з боку міліцыі (праваахоўнікаў), «з боку нас і выканкаму». Мы можам забясьпечыць гэта толькі часткова. І яны ніколі не будуць дастатковымі ў поўным аб'ёме, таму, што мы адказваем толькі за сябе. Па Законе (артыкулы...9, 10, 11, 12) у кожным канкрэтным выпадку прапісаныя абавязкі заяўнікоў, што арганізатары абавязаны рабіць. Мы як арганізатары абавязаныя мець пры сабе апазнавальныя знакі, камунікаваць з службай бясьпекі, кантраляваць, каб мерапрыемства праходзіла ў замоўленым месцы, у заяўлены час, не парушала замоўлены фармат, замоўленыя мэты, яно не заклікала да гвалтоўных дзеяньняў, не перасякала мяжу мірнага мерапрыемства, павінны зьвярнуцца ў неабходных выпадках да службы аховы ці мэдыкаў і самае галоўнае, што аб'ём выдаткаў за які заяўнікі адказваюць напрыклад па ахове мерапрыемства палягае менавіта ў парушэньнях гэтых нашых абавязкаў. Калі зьдзяйсьняецца нешта, што не гарантавалі, парушаем абавязальніцтвы й у сувязі з гэтым адбываецца парушэньне грамадзкага парадку, якое патрабуе новых мераў з боку міліцыі (напрыклад, прыцягненьне новых людзей, тэхнікі ...й г.д.) - то гэта можа быць выстаўлена й кампэнсавана сапраўды як пагашэньне выдаткаў арганізатарамі.

У нашай сытуацыі, мы просім выканкам разьмежаваць і дакладна вызначыць меру адказнасьці заяўнікоў вось па гэтых пазыцыях і меру адказнасьці выканкаму як дзейснай улады, каардынуемых ім установаў, бюджэтных арганізацыяў. І тут зьвяртаю асабліва ўвагу, што Закон рэгулюе «іншыя масавыя мерапрыемствы» (абавязкі прапісаныя ў другім разьдзеле арт.10) – гэта камэрцыйныя мерапрыемсты, калі прадаецца нейкая прадукцыя (якія маюць камэрцыйныя мэты й прыбыткі)...»
Старшыня судовага паседжаньня пытае: Аляксей Іванавіч, як гэта тычыцца гэтай нашай сёньняшняй справы?
Адказ: Я кажу пра тое, што павінна быць градацыя ў выканкаму – хто павінен аплаціць і які аь'ём выдаткаў. Пра што я і запытваўся сёньня.

Я выказваю думку, меркаваньне, што выдаткі па дадатковых сілах і сродках міліцыі й г. д., калі праводзіцца камэрцыйнае масавае мерапрыемства ...– аплачваюцца з прыбыткаў. Грамадзяне ж, якія сплочваюць падаткі – ужо аплацілі абавязковую па законе дзейнасьць бюджэтных арганізацыяў.
Старшыня судовага паседжаньня пытае: Зразумела. Добра. Яшчэ дапаўненьні будуць па сутнасьці скаргі. ............
Заяўнік Лапіцкая С.П. хадайніцтваў не мае.

Прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель В.В хадайніцтваў не мае.

Суд пераходзіць да судовых спрэчак.

Старшыня дае слова для выступлення ў спрэчках заяўніку Лапіцкаму А.І.

Заяўнік Лапіцкі А.І. свае патрабаванні падтрымаў у поўным аб’ёме і дадаў:

Наша мерапрыемства з фармату заяўкі відавочна мірнае, і адпавядае артыкулу 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 21 артыкулу Пакту, яно не з’яўляецца камерцыйным. У сувязі з гэтым яно можа быць забаронена толькі на падставе закону.

У сувязі з гэтым наш пікет можа быць забаронены толькі па канкрэтных дастаткова важкіх падставах, якія прапісаныя ў арт. 23 Канстытуцыі ў якім адзначаецца, што:

«Ограничение прав и свобод личности допускается только в случаях предусмотренных законом, ... (заснаваных на законе, я пра гэта казаў, што перагукаецца з арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах) ... далей зачытваецца:

«а также в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других людей.

Никто не может пользоваться преимуществами и привилегиями противоречащими закону.»

Наша мірнае мерарыемства колькасцю 10 чалавек ні ў якім разе не парушае грамадскі парадак, нацыянальную бяспеку, здаро’ўе насельніцтва, і таму яно не магло быць забаронена.

А ў адпаведнасьці з арт. 35 Канстытуцыі, які кажа, што:

«Свабода собраний и митингов, уличных шествий, демонстраций пикетирований, не нарушающих права граждан Республики Беларусь, гарантируется государством.»,

нашае мерапрыемства павінна было быць гарантаваным дзяржаваю, выканкамам.

Выканкам, які зьдзяйсьняе свае функцыі аднаведна з Законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», у якім апісваецца парадак рэалізацыі дадзенага права, - павінен быў вызначыць такі адкрыты, зразумелы, празрысты алгарытм падачы заяўкі, ейнага прыняцьця, каб не ўзьнікала нават і пытаньняў пра забарону мірнага мерапрыемства, тобок пра канкрэтнае парушэньне права, якое сёньня існуе.

Гарвыканкам павінен устанавіць зразумелы, празрысты парадак, алгарытм дзеянняў, каб не ўзнікала ніякіх пытанняў. ... пра забарону мірнага мерапрыемства

Мы атрымалі матываваны адказ, аднак мы яго атрымалі несвоечасова. ... Фактычна мы яго атрымалі з перашкодамі, з зацягваньнем часу толькі 07 верасьня, убачылі што ж ад нас патрабавалася й мелі магчымасьць аспрэчваць гэта ў законным парадку.

Мы просім узнавіць наша права на правядзенне мерапрыемства.

..., адказаць на нашыя хаданіцтвы й паглядзець на колькі законымі зьяўляюцца патрабаваньні выканкаму прадставіць нейкі іншы, чым патрабуецца законам пералік нашых дзеяньняў па забесьпячэньні грамадзкага парадку на масавым мерапрыемстве, мэдычнага абслугоўваньня й прыборцы тырыторыі (што адзначалася ў маім хадайніцтве) і ўсё ж абавязаць выканкам зрабіць захады, каб нашыя правы былі рэалізаваныя на правядзеньне масавага мерапрыемства, выказваньне меркаваньня й безперашкодны распаўсюд інфармацыі.

Заяўнік Лапіцкая С.П. свае патрабаванні падтрымала ў поўным аб’ёме.

Прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель В.В. патрабаванні заяўнікоў не прызнала.

У спрэчках яна адзначыла: Удакладню. У артыкуле 5 Закону адзначецца, што арганізатары павінны пазначаць меры па забесьпячэньні грамадзкага парадку, мэдычным абслугоўваньні й прыборцы тэрыторыі. Тут гучала ў заяўнікоў, што мы патрабуем нейкае асобнае абавязальніцтва па забесьпячэньні такіх мераў. Гэта ня так. Мы маем наўвазе, што гэта павінна быць пазначана ў вашай заяўцы.

Далей вашая заяўка разглядлаецца выканкамам адпаведна арт.6 і аніякіх камунікацыяў і тэлефанаваньняў гарвыканкам не павінен рабіць, каб удакладняць вашую пазыцыю. Ён разглядае гэта, зыходзячы з таго, што пазначана вамі ў вашай заяве.

У ч.3. арт.6 пазначана, што рашэньне аб забароне прымае кіраўнік ці ягоны намесьнік з улікам месца, часу й нават надвор'я, а таксама і гэтых нашых мераў па забесьпячэньні грамадзкага парадку, мэдычнага абслугоўваньня, прыборкі тэрыторыі.

Так, слова «дамовы» у Законе не пазначаецца, бо гэта ўжо тычыцца гамадзкіх адносінаў паміж арганізатарамі мерапрыемства й спэцыялізаванымі арганізацыямі, якія будуць аказваць такія паслугі. Гэта нармальны спосаб арганізацыі ўзаемаадносінаў асобаў у грамадзянскім абароце, і гэта можна расцэньваць нават як падказку з боку выканкаму, што трэба вам зрабіць, каб правесьці масавае мерапрыемства.
Старшыня судовага паседжаньня пытае: Рэпліка будзе?
Заяўнік Лапцікі А.І. адзначыў: Мы казалі пра гаспадарчыя субъекты, юрыдычныя асобы, фізычныя асобы пры заключэньні дамоваў. Трэба заўважыць, што й дамовы на прыборку тэрыторыі, напрыклад, могуць быць рознымі: як вуснымі гэтак і пісьмовымі.

Па-другое: У Законе няма залішняе кропкі й няма залішняе фразы, бо Законам прадугледжана ўсё. І запатрабаваныя ім абавязкі ад арганізатараў арганізаваць і правесьці мерапрыемства ў адпаведнасьці з Законам, у якім прапісаныя й абавязкі арганізатараў у кожны наступны момант – зьяўляюцца як раз такі й гарантыяй належнага правядзеньня мерапрыемства ды рэалізацыі з боку арганізатараў патрабуемых у ім іхных мераў бясьпекі, мэдычнага абслугоўваньня й г. д.

У кожным новым выпадку, пры розным фармаце заяўленага мерапрыемства могуць быць розныя выдаткі. Тое, што ў Рашэньні выканкаму ад 2005г. адзначана, што арганізатары павінны аплаціць выдаткі, гэта абсалютна дакладна. Але абсалютна й зразумела, што калі выдаткаў няма альбо яны мізэрныя, дык аніякіх дамоваў, аніякіх дадатковых пабочных арганізацыяў для арганізатараў не патрэбна. ... - Вы сёньня казалі, што можа й не спатрэбіцца гэтых дамоваў, але хто гэта вызначае? Дзе гэтыя крытэры? Калі на прыборку тэрыторыі гэтага не патрэбна, дык хтосьці нам будзе навязваць прывозку й пастаноўку кантэйнэру для сьмецьця? Гэта – парушэньне Закону «Аб спажыўцах», парушэньне Канстытуцыных правоў, навязваньне нейкіх выдаткаў.

Пры гэтым, абсалютна не зразумела як будзе улічвацца кантынгэнт, які замаўляе мірнае мерапрыемства. Бо ёсьць розьніца, калі гэта камэрцыйная арганізацыя, альбо проста арганізацыя, альбо грамадзяне, безпрацоўныя ці пэнсыянэры ...

Таму, мы абсалютна не супраць. У нашай заяўцы й прагучала, што мы ўсё гатовыя выканкаць і дзейнічаць па законе. Тобок - выканаем нашыя абавязкі па забесьпячэньні грамадзкага парадку й г.д., будзем камунікаваць зь міліцыяй, якая таксама будзе выконваць свае абавязкі ... І ў гэтым няма супярэчнасьці й праблемы, калі ад нас як высьветлена не патрабуецца прыкладаньне дамоваў.

Я лічу, што намі па Законе ўсё выканана. І менавіта Законам прадугледжваецца гэтыя меры па забесьпячэньні парадку й кантакту зь іншымі арганізацыямі. А роля выканкаму палягала ў тым, што калі яны рэалізоўваюць свой абавязак гарантавана дазволіць правядзеньне мірнага мерапрыемства, яны ў той жа час даюць сыгнал іншым установам, мэдыкам, ЖКГ й міліцыі, што ў дадзеным месцы, ў адзначаны час будзе адбывацца адзначанае марапрыемства. І дадзеныя бюджэтныя ўстановы разглядаюць гэта як гарадзкую падзею й канцэнтруюць сваю ўвагу й намаганьні менавіта на гэтым аб'екце.

Напрыклад калі браць дазволеную афіцыйную пляцоўку дзе было замоўлена нашае пікетаваньне, ля ўваходу ў Гарадзкі парк ..., дык як было замоўлена й атрыманыя адказы ў іншых гарадах - ЖКГ без аніякіх дадактовых даплатаў без гэтага кожны дзень выконвае свае функцыі як бюджэтнай установы па прыборцы гэтай тэрыторыі. Тое ж самае адказалі міліцыянты. Пытаньне ўзьнікла толькі па мэдыках. Але таксама тут трэба глядзець, што калі арганізатары плянуюць мерапыемства пры ахове міліцыянту, яны ўпэўненыя што аніякіх траўмаў не будзе. Калі ж гэта здарыцца у іх ёсьць усе магчымасьці аказаць хуткую дапамогу з выклікам мэдыкаў ці дастаўкай у мэдычнае адзьдзяленьне, якое зусім побач. Калі выйшлі 3-5 чал. пастаялі, паразмаўлялі зь людзьмі. Параздавалі ім нейкія буклеты й у выніку гэтага некалькі паперак аказалася пад нагамі. Гэта проста вырашаецца без прыцягненьня службаў ЖКГ і прывозцы кантэйнэраў для сьмецьця. Арганізатару, напрыклад, дастаткова пры гэтым узяць з сабою пакецік. Вось усе меры бясьпекі, ... прыборцы тэрыторыі.

Але гэта ж сьмешна пісаць пра гэта ў сваёй заяўцы, калі ўжо сказана, што гарантуецца выкананьне закону ў поўным аб'ёме.

Калі казаць пра меры бясьпекі, дык арганізатар гарантуе па законе форму, месца, час правядзеньня мерапрыемства, кантакты зь міліцыяй ... - ён не адмаўляецца, а наадварот бярэ на сябе абавязкі выконваць усе патрабаваньні закону. А ўвесь закон скіраваны на тое, каб была бясьпека й для тых, хто праводзіць мерапрыемства й для тых, для каго праводзіцца мерапрыемства.

Так што, мы лічым, штот патрабаваньні выстаўленыя выканкамам не ўгрунтаваныя на законе. Яны перашкаджаюць, зблытваюць заяўнікоў, робяць ім перашкоды й ня могуць быць прызнаныя аб'ектыўнымі, законнымі й правамернымі.
Прадстаўнік зацікаўленага боку: Закон як раз не патрабуе ад вас хадзіць з цалафанавым пакецікам прыбіраць сьмецьце. Закон патрабуе, каб вамі былі прынятыя меры з аплатай выдаткаў спэцыялізаванымі арганізацыям. Гэта патрабуе выканкам. Дамова зь юрыдычнымі асобамі заключаецца толькі ў пісьмовай форме й ніяк не ў вуснай.

Суд выдаляецца ў дарадчы пакой для вынясення рашэння, якое будзе абвешчана 17 кастрычніка 2011 года ў 12 гадзін 00 хвілін.

17 кастрычніка 2011 года ў 12 гадзін 00 хвілін пасля вяртання суда ў залу судовага пасяджэння старшыня абвяшчае рашэнне, высвятляе, ці зразумела яно, дае неабходныя тлумачэнні па парадку і тэрміну касацыйнага абскарджання і апратэставання, азнаямлення з пратаколам судовага пасяджэння і прынясення на яго заўваг.
Старшыня абвяшчае асобнае вызначэнне. - Дадзенага працэсуальнага дзеяньня зусім не было. Вызначэньне аглядалася заяўніком толькі 25 кастрычніку ў матэрыялах справы. (доказ – гл. аўдыёзапісы паседжаньняў суда за 1310 і 17.10, перададзеныя праз сакратарку Т.Кадрачову да сакратарцы Л.Чарненкі й старшыні суда Т.Трацюк.)
1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка